Тэорыя для фак пач ад. Тэорыя літаратуры
Скачать 0.93 Mb.
|
Жанравыя структуры і каноныКанон (грэч.правіла) 1) у пераносным шырокім разуменні – цвёрда ўстаноўелныя правілы і непахісна здзяйсняемыя правілы і палажэнні спеўнага вучэння, 2) у мастацтве: мастацкія правілы ці прыёмы, што з’яўляюцца абавязковымі для таго ці іншага перыяду, напрамку. Какон (кананізацыя) складваецца шляхам перастварэння мастацкай сімволікі ці семантыкі ў нарматыўную. Найстаражытныя кананічныя рысы ўласцівы героям, якія сімвалізуюць у фалькльклорна-міфалагічным кантэксце перамогу над жахлівымі прывідамі і вызваляюць сонца, або героям, якія гінуць і ўваскрасаюць (Асірыс, Геракл, Рама, Георгій Пабеданосец). Ад фалкьклорна-міфалагічных традыцый сістэма выразных мастацкіх спосабаў перайшла да кананічнага жыція святых. Гэта матыў нечаканага перараджэння герояў, іх палярная процілегласць і матыў выпрабавання, які выразны ў казках. Асаблівае значэнне кананізацыя мела ў Старажытнасці і Сярэднявеччы. Канонамі называюць і фармальныя літаратурныя асаблівасці – колькасць радкоў, характар рыфмоўкі (актава, санет, анегінская страфа) або ў жанрах (дума). Кананічныя жанравыя ўтварэнні – ствараюцца паводле нормаў і ўзораў, якія выпрацаваны традыцыяй і абавязковыя для аўтараў. Канон – “акрэсленая сістэма ўстойлівых і цвёрдых жанравых адзнак” (М. Бахцін). Існуюць два віды жанравых структур: завершаныя, цвёрдыя формы (кананічныя жанры – санет, трыялет), роўныя самім сабе, і некананічныя, гібкія, адкрытыя трансфармацыям (элегія, навела). Жанравая дамінанта (Лекс., 199) – вызначальная жанравая характарыстыка твора, яго жанравая канцэпцыя. У сусвет. л-ры побач з монажанрамі сустракаюцца і поліжанравыя творы, у якіх суіснуюць адзнакі розных, як факльльклорных, так і ўласна літаратурных жанраў. Гэта абумоўлена аўтарскай скіраванасцю на комплекснае бачанне і ўсведамленне адлюстраванай рэчаіснасці. У такіх творах у залежнасці ад іх ідэйнай скіраванасці ступень выяўлення жанравай формы розны: ад непасрэднага аднаўлення да апасродкаванага намёку на іх (жанравая алюзія). Напр., “Мёртвыя душы” маюць жанр.адзнакі анекдота, махлярскага рамана, ідыліі, рамана выхавання, але аўтарскі пафас гэтага твора, што абумоўлены зместам гоголеўскага светапогляду, адэкватна вызначаецца жанрам паэмы, які надае мат.еднасці твора канцэптуальны характар. Пытанне № 13 Родавыя асаблівасці зместу і формы эпічных твораў: агульная характарыстыка Эпас– ад ст.грэч-га epos (слова). У літаратуразнаўстве тэрмін эпас мае два значэнні. 1) Вялікія фальклорныя творы гераічна-легендарнага зместу (армянскі “Давід Сасунскі”, карэла-фінская “Калевала”, кіргізскі “Манас” і інш.), а таксама рускія быліны, украінскія думы, казкі. 2) Адзін з трох (поруч з лірыкай і драмай) родаў мастацкай літратуры. Эпас– ад ст.грэч-га epos (слова) – (изобразительный) узнаўляльны род літ-ры. Ён паказвае чалавечыя характары ў іх знешнім выяўленні. Знешнімі выяўленнямі эпасу як літаратурнага роду выступаюць:
Эпас паўстае ў выглядзе тыповых характараў і тыповых абставін, якія ўключаюць у непадзельным адзінстве і змест рэальнага жыцця, і творчую перапрацоўку яго пісьменнікам. Агульная асаблівасці формы эпічнай л-ры:
У эпічным родзе надзвычай вялікае значэнне мае падзейнасць. У творах эпічнага роду звычайна расказваецца пра які-н. “выпадак”, “здарэнне”, “гісторыю”, якія адбыліся з героямі і якія раскрываюць пэўныя бакі грамадства. У эпічным родзе літаратуры, арганізуючым пачаткам твора з’яўляецца аповед (повествование) пра персанажаў (дзейных асоб), іх лёсы, учынкі, імкненні, пра падзеі ў іх жыцці, прасцей кажучы, пра тое, што адбылося раней. Аповеду (повествованию) ўласціва часавая дыстанцыя. Аповед вядзецца з боку і, як правіла, мае граматычную форму прошлага часу. Для апавядальніка ўласціва пазіцыя чалавека, які ўспамінае пра тое, што адбылося раней, у мінулым. Дыстанцыя паміж часам, паказаным у творы, і часам аповеду пра яго складае бадай самую істотную рысу эпічнай формы. Слова “аповед” (повествование) у дачыненні да літаратуры выкарыстоўнаецца па-рознаму. У вузкім сэнсе – гэта разгорнутае абазначэнне словамі таго, што адбылося аднойчы і мела часавую працягласць. У больш шырокім значэнні аповед уключае ў сябе таксама апісанні, г.зн. узнаўленне з дапамогаю слоў чагосьці ўстойлівага, стабільнага або зусім нерухомага (гэта большая частка пейзажаў, характарыстыкі побыту, рыс знешнасці персанажаў, іх душэўнага стану). Апісаннямі з’ўляюцца таксама адлюстраванні таго, што перыядычна паўтараецца. “Бывало, он еще в постеле: / К нему записочки несут», – сказана, напрыклад, пра Анегіна ў першай главе пушкінскага рамана. Такім самым чынам ў апавядальную тканіну ўваходзяцьаўтарскія разважанні, якія выконваюць значную ролю ў Льва Талстога, Анатоля Франса, Томаса Мана, Я.Коласа. У эпічных творах аповед падключае да сябе і нібы абгортвае выказванні дзейных асоб – іх дыялогі і маналогі, у тым ліку унутраныя, узаемадзейнічаючы з імі, тлумачачы іх, дапаўняючы і карэктуючы. І мастацкі тэкст становіцца свайго роду сплавам апавядальнага маўлення і выказваняў персанажаў, якія з’яўляюцца іх учынкамі (дзеяннямі). Творы эпічнага роду выкарыстоўваюць арсенал мастацкіх сродкаў, даступных літаратуры, непрымусова і свабодна асвойваюць рэальнасць у часе і прасторы. Пры гэтым яны не ведаюць абмежаванняў у памеры тэксту. Эпас як род літаратуры ўключае ў сябе і кароткія апавяданні (А.Чэхаў, Я.Брыль), так і творы, разлічаныя на доўгачасовае слуханне або чытанне: эпапеі і раманы, якія ахопліваюць жыццё з небывалай шырынёй. Такімі з’ўляюцца індыйская “Махабхарата”, старажытнагрэчаская “Іліяда” і “Адысея”, “Вайна і мір” Л.Талстога, “Сага пра Фарсайтаў” Дж.Голсуорсі, “Каласы пад сярпом тваім” У.Караткевіча. У эпічных творах значным з’ўляецца прысутнасць апавядальніка. Гэта зусім спецыфічная форма паказу чалавека. Апавядальнік з’яўляецца пасрэднікам паміж паказаным у творы і чытачом, іншы раз выступаючы ў ролі сведкі і “тлумача” паказаных асоб і падзей. Тэкст эпічнага твора далёка не заўсёды змяшчае ў сабе звесткі пра апавядальніка, пра яго стасункі з дзейнымі асобамі, пра тое, калі, дзе, пры якіх умовах вядзе ён сваё апавяданне, або пра яго думкі і пачуцці. Дух апавядальніка, па словах Томаса Мана, часта бывае “невесом, бесплотен, вездесущ”; “нет для него разделения между “здесь и там”. А разам з тым мова, маўленне апавядальніка валодае не толькі выяўленчасцю, але і выразнай значнасцю; яна характарызуе не толькі аб’ект выказвання, але і самога прамоўцу, таго, хто расказвае. У кожным эпічным творы заўважаецца манера ўспрымаць рэчаіснасць, уласцівая таму, хто апавядае, уласцівыя яму светабачанне і спосаб мыслення. У гэтым сэнсе мэтазгодна гаварыць пра вобраз апавядальніка. Паняцце гэта трывала ўвайшло ў карыстанне дзякуючы Б.Эйхенбаўму, В.Вінаградаву, М.Бахціну (працы 1920-х гадоў). Эпічная форма, кажучы інакш, узнаўляе не толькі тое, пра што расказваецца, але і паказвае самога апавядальніка, расказчыка. Вобраз апавядальніка (аўтара) выяўляецца не ў яго дзеяннях і не ў прамым самараскрыцці душы, а ў своеасаблівым апавядальным маналогу. Выразнасць такога маналога, з’яўляючыся яго другаснай функцыяй, разам з тым вельмі важны для разумення твора. Не можа быць паўнацэннага ўспрымання народных казак без узмоцненай увагі да іх апавядальнай манеры, у якой за наіўнасцю і бясхітрасцю таго, хто вядзе аповед, адчуваецца іронія і “луковство“, жыццёвы вопыт і мудрасць. І тым больш немаччыма разуменне твораў Я.Коласа, К.Чорнага, І.Мележа, Я.Брыля, В.Быкава без разумення асобы апавядальніка. У літаратуры вядомы розныя спосабы аповеду.
Найбольш распаўсюджаная форма эпічнага аповеду – гэта аповед ад трэцяй асобы. Але апавядальнік ўпаўне можа выступаць у творы як нейкае “я”. Апавядальнік у такім выпадку нярэдка з’яўляецца адначасова і персанажам твора (Максім Максімыч ў аповесці М.Лермантава “Бэла”, Грынёў у аповесці А.Пушкіна “Капітанская дачка”). У форме запісак салдата 2-й батарэі N-cкай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы напісаны твор М.Гарэцкага “На імперыялістычнай вайне”. Ад першай асобы напісаны аповесці А.Купрына “Алеся”, В.Ластоўскага “Лабірынты”, апавяданне У.Караткевіча “Былі ў мяне мядзведзі”, аповесць В. Быкава “Абеліск”. Мастацкую глыбіню, моўна-эмацыянальную важкасць рамана-хронікі М.Гарэцкага “Віленскія камунары” найбольш якраз і вызначае вобраз апавядальніка Мацея Мышкі – збіральны вобраз. Фактамі свайго жыцця і светапоглядам многія з апавядальнікаў-персанажаў блізкія (хоць і не тоесныя) самім пісьменнікам. Гэта мае месца ў аўтабіяграфічных творах (трылогія Л.М.Талстога). Часам у шэрагу твораў (эпісталярная, мемуарная, сказавая формы) апавядальнікі выказваюцца ў манеры, якая не з’яўляецца тоеснай з аўтарскай і нават з ёю рэзка разыходзіцца. Спосабы аповеду, якія выкарыстоўваюцца ў эпічных творах бываюць вельмі разнастайныя. Рагойша В.П.: Сярод эпасу народнага як разнавіднасці эпасу ўвогуле ў свой час набылі пашырэнне наступныя эпічныя жанры: эпапея, быліна, сага, дума, гістарычная песня, эпічная паэма, сказ, гутарка, казка, легенда, паданне, анекдот. На пісьмовым этапе развіцця мастацтва слова ў літаратуры з’явіліся свае жанры: летапісы, хронікі, жыціі, апокрыфы, хаджэнні, мемуары, трактаты і інш. Паступова ў літаратуры ўзмацніўся індывідуальны аўтарскі пачатак, узніклі новыя літаратурныя віды (аповесці, раманы, апавяданні і інш.), і кожны від, у адпаведнасці з тым ці іншым змястоўным напаўненнем, набыў свае жанравыя адзнакі. Так, узніклі раманы і аповесці рыцарскія, авантурныя, сацыяльна-бытавыя, сямейна-бытавыя, гістарычныя, прыгодніцкія, дакументальныя, дэтэктыўныя, палітычныя, філасофскія і інш., эсэ – літаратурныя, палітычныя, філасофскія і інш., апавяданні, навелы і абразкі -- сямейна-бытавыя, сацыяльна-бытавыя, гумарыстычныя (гумарэскі), нарысы – вытворчыя, падарожныя, краязнаўчыя, фельетоны – сацыяльна-бытавыя, літаратурныя, сацыяльна-палітычныя і г. д. Для ўсіх гэтых відаў і жанраў эпасу характэрна ўзнаўленне знешніх — у адносінах да пісьменніка — з'яў рэчаіснасці ў іх аб'ектыўнай сутнасці, паступова-лагічным (сюжэтным) развіцці. Пытанне № 14. Эпапея. . Раман як аналаг эпапеі. Гістарычная эвалюцыя рамана. Адметнасць рамана ў рэалістычнай літаратуры Эпапея – манументальны гісторыка-гераічны аповед пра падзеі, якія глыбока праніклі ў народную памяць і маюць агульнанацыянальнае значэнне. У старажытнасці эпапея развівалася як эпічная паэма народна-гераічнага тыпу, што бярэ свой пачатак міфах і паданнях.
Да такіх эпапей адносяцца старажытна-грэчаская “Іліяда” і “Адысея” Гамера, старажытна-індыйская “Махабхарата” і “Рамаяна”, французская “Песня пра Раланда”, нямецкая “Песня пра Нібелунгаў”. Эпапея ўзнікла, калі грамадства было адносна гарманічным (асоба чалавека яшчэ не вылучылася з калектыву). Змест эпапеі – гераічныя старонкі нацыянальнай гісторыі. Часта гэта гісторыя аддалена настолькі, што ўжо выступае міфалагізаванай. “Адной з асноўных умоў эпічнай паэмы” В. Бялінскі называў народнасць. Эпапеі ўласцівы шырокі, універсальны ахоп падзей. Усё жыццё Ст.Грэцыі (норавы, этычныя і рэлігійныя ўяўленні) адлюстравана ў паэмах Гамера. У старажытнагрэчаскага рапсода (Гамера) было шмат паслядоўнікаў: Вергілій з “Энеідай”, Клапшток з “Месіядай”, Тасо з “Вызваленым Іерусалімам”, а таксама Вальтэр, Хераскаў. В. Бялінскі, услед за Шэлінгам і Гегелем, лічыў, што найбольш істотныя рысы народа ў эпоху яго “дзяцінства”, выяўляюцца ў “смеласці, гераізме, адвазе”. Эпічныя паэмы старажытнага свету сапраўды заснаваны на ваенным канфлікце. Аднак для эпічных паэм іншага часу магчымы тэматычна іншыя канфлікты. Напрыклад, “Боская камедыя” Дантэ. Асноўнае патрабаванне эпапеі новага часу – усебакова паказаць жыццё народа, яго характар на нейкім важным этапе гісторыі. Пра эпапею новага часу Бялінскі гаварыў: “Не знакамітая падзея, а дух народа ці эпохі павінен выяўляцца ў творы, які можна паставіць побач з паэмамі Гамера”. Усходнеславянская эпапея, што выспявала ў нетрах былін, чарадзейных казак, гістарычных песень, не сфарміравалася ў цэласную і закончаную мастацкую з’яву, аднак яе рысы моцна адчуваюцца ў “Слове пра паход Ігаравы”, “Песні пра зубра” М.Гусоўскага, дзе па-рознаму, але выразна выявіліся міфалагічнае светаадчуванне, паэтычная стыхія героікі. З развіццём рэалістычнга эпасу ў 19 ст. фарміраваўся новы тып эпапеі, жанравыя законы якога рэалізаваліся ў рамане. Нямецкі філосаф ХІХ стю Гелель назваў раман аналагам эпапеі, па яе значэнні ў сістэме жанраў новага часу. Раман – гэта буйны эпічны твор, які мае шматпланавую кампазіцыю, дае шырокую карціну жыцця многіх людзей на працягу вялікага часу і характарызуе іх усебакова, падрабязна, у складаных сувязях, у развіцці. У рамане звычайна пісьменнікі становяць вялікія філасофскія, грамадскія, гістарычныя праблемы, разглядаюць маральныя, сямейныя, інтымныя адносіны людзей. Па здабытках у раманістыцы можна меркаваць пра ўзровень развіцця нацыянальнай літаратуры ўвогуле. З гісторыі рамана. Раман як жанр мае багатую гісторыю. Вытокі яго ў антычнай літаратуры (“Дафніс і Хлоя” Лонга, “Залаты асёл” Апулея). У сярэднія вякі раманам называліся апавядальныя творы, напісаныя не на лацінскай, а на раманскіх мовах (франзцузская, іспанская, партугальская, італьянская). У сярэднявечча, у 12–14 стст., зараджаецца рыцарскі раман. Галоўнае месца ў рыцарскіх раманах займае апісанне жыцця героя-рыцара, які праслаўляе сябе, здзяйсняючы подзвігі ў імя каханай. (Перакладаліся на Беларусі ў 16 ст. раман “Аповесць пра Баву”, ананімны раман аб ідэадьным каханні “Сказанне аб Трыстане і Ізольдзе”). Адразу за рыцарскім раманам узнікае пастаральны (пастушеский) раман. У 15-16 ст. пастаральны раман становіцца папулярным у літаратуры Еўропы, а назва аднаго з іх “Аркадзія” Я. Саннадзаро (1504) – стала сімвалам кутка вельмі спакойнага жыцця, напоўненага каханнем і пяшчотай. Вялікае значэнне надавалася апісанню прыроды. Форму пастаралі выкарыстаў у “Сялянцы”(“Ідыліі”) В.Дунін-Марцінкевіч. |