беларуская літаратура. беларуская літ.. Спецыфіка беларускага фальклору
Скачать 34.78 Kb.
|
1.Спецыфіка беларускага фальклору. Яшчэ задоўга да таго, калі мастацкае слова было зафіксавана ў помніках пісьменнасці, народ выяўляў свае настроі і думы ў песнях, казках, легендах і паданнях, якія былі першымі праявамі яго мастацкай творчасці. Песні, казкі, паданні на працягу многіх гадоў і стагоддзяў свайго бытавання перадаваліся, станавіліся выдатнымі творамі мастацтва. Ў іх адлюстроўваліся ўсе найважнейшыя асаблівасці народнага жыцця з самых далёкіх часоў: барацьба чалавека з прыроднай стыхіяй, яго мары, меркаванні, любоў да радзімы і нянавісць да ворагаў, глыбокі антымізм. Многія фальклорныя творы ствараліся і бытавалі пры пэўных акалічнасцях – у час свят, працы. Яны суправаджалі працоўную дзейнасць чалавека (працоўныя песні), дапамагалі ў выхаванні дзяцей (песні-калыханкі, дзіцячыя песні, загадкі, казкі), перадавалі новым пакаленням жыццёвы вопыт і мудрасць (легенды, паданні, прымаўкі, прыказкі і інш.). Пашыраючыся і ў пазнейшы час, фальклорныя творы ўплывалі нават на развіцце пісьмовай літаратуры. Вусная паэзія народа заўсёды жывіла паэзію і літаратараў, і пісьменнікаў, была невычэрпнай крыніцай ідэй, вобразаў, спосабаў мастацкага адлюстравання жыцця беларускага народа. Вусная народная творчасць – важнейшая частка духоўнай культуры народа – надзвычай добра захавалася не толькі ў памяці беларусаў, але і ў актыўным бытаванні, адыграла вялікую ролю ў нацыянальнай самасвядомасці, ў развіцці літаратуры і мастацтва; яна плённа ўплывае і сёння на працэсы нацыянальнага адраджэння. Тэрмін фальклор, які ўзнік у сярэдзіне XIX ст., у перакладзе азначае народная мудрасць. Фальклор у яго вузкім, філалагічным значэнні – адзін з відаў народнага мастацтва, які адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах, створаных пры дапамозе паэтычных слоў. Фальклорны працэс заўсёды адбываецца ў межах традыцыі, абапіраецца на папярэдні вопыт, выкарыстоўвае мастацкія каштоўнасці, якія належаць усяму народу. Фальклор узнік раней, чым пісьменнасць і, натуральна, бытаваў толькі ў вуснай перадачы. Або і са з’яўленнем пісьменнасці доўгі час перадача з вуснаў у вусны таксама была адзіным шляхам распаўсюджвання фальклору. Але народ знаёміўся не толькі з песняй, казкай, прыказкай, прымаўкай, легендай, але і з узорамі лепшай пісьмовай літаратуры. Калектыўнасць, вуснае бытаванне, варыянтнасць – рысы, уласцівыя толькі фальклору і якімі ён прынцыпова адрозніваецца ад мастацкай літаратуры. Фальклорныя творы адрозніваюцца ад твораў пісьмовай літаратуры і некаторымі асаблівасцямі мастацкай формы. Гэта ў першую чаргу традыцыйная паэтыка, выпрацаваная народам на працягу стагоддзяў. Традыцыйная народная сімволіка, разнастайныя формы, пастаянныя эпітэты, метафары, параўнанні і іншыя віды тропаў, асаблівасці кампазіцыі надаюць вуснай паэзіі спецыяльны каларыт. Гэтыя мастацкія сродкі характэрны і для старадаўніх класічных форм народнай творчасці, і для многіх твораў, што ўзнікаюць у наш час, хаця, бясспрэчна, паэтыка сучаснага фальклору набывае і новыя рысы. Фальклор нясе ідэі справядлівасці і сацыяльнай роўнасці, перадае адносіны народа да важнейшых падзей, выказвае цікавасці працоўных. Творы адлюстроўвалі і ўслаўлялі барацьбу супраць прыгнёту, супраць іншаземных захопнікаў. У творчасці кожнага народа ёсць свае непаўторныя рысы, якія ўтвараюць народную спецыфіку фальклора. Разам з тым многія творы, складзеныя рознымі народамі, падобныя. Прычынамі такога падабенства з’яўляюцца агульнасць законаў развіцця чалавечага мыслення, свядомасці людзей і мастацкай творчасці, асабліва ў падобных умовах жыцця. Беларускі фальклор падзяляецца на: Беларуская вусна-паэтычная творчасць; Каляндарна-абрадавая паэзія; Замовы; Прыказкі і прымаўкі; Загадкі; Казкі; Легенды і паданні; Анекдоты, жарты, гумарэскі; Прыпеўкі; Пазаабрадавыя песні; Балады; Народны тэатр. 2. Дзіцячы фальклор Беларусі. Вусная народная творчасць – гэта першааснова любой нацынальнай лiтаратуры. Менавіта яна закладае асновы светаразумення чалавека. Дзіцячы фальклор з’яўляецца сведчаннем клопатаў народа аб выхаванні маладога пакалення. Асаблiвасцi фальклору: -вусная форма бытавання; -адсутнасць аўтара; -наяўнасць варыянтаў. Да дзiцячага фальклору адносяцца творы створаныя спецыяльна для дзяцей; творы, якія з цягам часу перайшлі ў разрад дзіцячых. У залежнасцi ад узросту: Творы дзеляцца на 2 групы: -творы для дзяцей пад апекаю дарослых; -творы для дзяцей, якiя ўмеюць самастойна забаўляцца. У залежнасцi ад функцый: Творы дзеляцца на 3 групы: -творы, якiя прызначаны супакоiць дзяцей (калыханкi); -творы, што выкарыстоўваюцца пры гульнi; -творы, што цiкавяць дзяцей сваiм паэтычным зместам. У залежнасцi ад стваральнiкаў: -творы, што створаны для дзяцей -творы, што створаны самiмi дзецьмi -творы, што перайшлi з дарослага ў дзiцячы фальклор. 3.Асноўныя жанры дзіцячага фальклору. У дзіцячым фальклоры наступныя жанры: калыханкі, забаўлянкі, дзіцячыя песні, заклічкі, прыгаворкі, дражнілкі, лічылкі, жараб'ёвыя зговары, гульні, маўчанкі, скорагаворкі, казкі, загадкі, прыпеўкі, дзіцячьм анекдоты. Калыханкі - песенькі, якія спявае маці для дзіцяці, каб яго ўсыпіць. Назва песні абумоўлена яе выкананнем: спяваецца ў час калыхання калыскі з дзіцем. Калыханкі старажытныя па свайму паходжанню і ўстойлівыя па бытаванню: яны не страцілі сваіх функцый і папулярнасці і ў наш час. Мэта калыханкі - супакоіць дзіця - дасягаецца ўсім яе зместам і манерай выканання: ласкава і пяшчотна заклікаецца дзіця спаць, спасылаючыся пры гэтым на жывёльных персанажаў - "памочнікаў" у хаце, здольных узяць на сябе ўсё ліха, каб дзіця было здаровае. Забаўлянкі – вершаваныя творы, якiмi суправаджаюцца першыя рухi дзiцяцi. Уласціва імправізавая форма, але існуюць і з замацаваным тэкстам. Своеасаблівай гульнёй з'яўляецца лічылка. Лічылкі ўяўляюць сабой гумарыстычныя вершы, якія вымаўляюцца або спяваюцца з мэтай вызначыць чарговасць удзельнікаў гульні. Дзiцячыя песнi - цікавяць дзяцей перш за ўсѐ сваім мастацкім зместам. Сярод іх вылучаюць песні якія, перайшлi да дзяцей ад дарослых, часцей за ўсѐ выглядаюць часткамі абрадавых песень. Песнi-заклiчкi – звароты да з´яў (сонцу, дажджу), да жывѐл. Суправаджаюць многiя дзеяннi дзяцей (за грыбамi, пасвiць жывѐл), прыгаворы да iкаўкi. Дражнiлкi–дзецi прыдумваюць самi, невялiкiя прыгаворы, у якiх высмейваюцца нейкiя асаблiвасцi характару. Лiчылкi–гэта вершаваныя творы, дапамагаюць вызначыць вядучага, чарговасць у гульнi. Лiчылкi перайшлi да дзяцей ад дарослых. Загадкi – невялікая мініацюра, якая ў форме іншасказання падае вобразнае апісанне прадмета ці з’явы. Выдзяляюць 10 груп загадак. Загадкi развіваюць лагачнае мысленне, уменне разумець іншасказанне, развіваюць разумовыя здольнасці, спрыяюць развiццю вобразнага мыслення, iнтэлектуальнай вынаходлiвасцi дзiцяцi. Гульнi – разнастайныя у фальклоры гульнi грунтуюцца на такой з´яве, як карагод. У любой гульнi есць пэўны магiчны пачатак. Казка – гэта мастацкае, вуснае, у пераважнай большасці празаічнае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або навелістычнаавантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць скрозь прызму фантазіі, выдумкі, фальклорнай умоўнасці і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс. Казкi маюць традыцыйную будову – зачын, кульмнацыя дзеяння, канцоўка, для іх характэрна ужыванне трохразовых паўтораў, сталых эпітэтаў. Беларускія народныя казкi падзяляюцца на 3 групы: 1)казкі пра жывѐл, 2)чарадзейныя, 3)сацыяльна-бытавыя. Казкi пра жывѐл самыя старажытныя дзеючымi асобамi ў iх з´яўляюцца жывѐлы, якiя надзяляюцца тыповай рысай чалавечага характару (хiтрасць, мудрасць, баязлiвасць i iнш), умеюць размаўляць, аднак захоўваюць свввае біялагічныя прыкметы. У сусветным фальклоры вядома каля 140 сюжэтаў казак пра жывѐл. Чарадзейныя казкi вылучаюцца сістэмай вобразаў, эпічнасцю апавядання. Іх героі надзелены незвычайнымі здольнасцямі. Побач з асілкамі дзейнічаюць звычайныя людзі і незвычайныя памочнікі. Казкі заснаваны на вымысле аб цудадзейным, спалучаюць фантастычны i рэальны змест, адлюстроўваюць веру ў лепшую будучыню. Сацыяльна-бытавыя казкi вызначаюцца вострым сацыяльным зместам. Iх герой звычайна бедны селянiн, работнiк цi салдат выходзіць пераможцам з складанай сітуацыі, паказана перавага простага чалавека над панам. У казках шырока ўжываюцца гратэск, іронія, мова персанажаў насычана прыказкамі. Літарарура: https://studfiles.net/preview/6171440/ https://studfiles.net/preview/5439158/page:16/ http://referatcollection.ru/32613.html Беларуская дзіцячая літаратура. Пытанні і заданні. Тэсты / складальнік А. Піскун, У. Піскун, В. Струкаў. Мазыр, 2006. |