Главная страница
Навигация по странице:

  • Заснаваны на зліцці гістарычных і мастацкіх традыцый.

  • Дастаткова спрэчны

  • Трактуецца па-рознаму

  • Мадэрнізм

  • Радзімай постмадэрнізму лічыцца л

  • Тэорыя для фак пач ад. Тэорыя літаратуры


    Скачать 0.93 Mb.
    НазваниеТэорыя літаратуры
    АнкорТэорыя для фак пач ад.doc
    Дата07.09.2018
    Размер0.93 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаТэорыя для фак пач ад.doc
    ТипДокументы
    #24211
    страница12 из 12
    1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12
    О.Мальдэмштам: “Расійскія сімвалісты так шмат і голасна крычалі пра “нясказанае”, што “нясказанае” пайшло па руках, як папяровыя грошы”.
    Пытанне № 50. Постмадэрнізм: агульная характарыстыка. Постмадэрнісцкія жанры.

    Постмадэрнізм – літ. напрамак ХХ ст., характэрнай асаблівасцю якога з”яўляецца аб”яднанне ў рамках аднаго твора тэм, праблем, матываў, мастацкіх прыёмаў, стыляў, запазычаных з мастацкага арсенала розных часоў, народаў, культур.

    Заснаваны на зліцці гістарычных і мастацкіх традыцый.

    Прадстаўнікі постмадэрнізму не шукаюць новых сродкаў мастацкай выразнасці, а выкарыстоўваюць увесь папярэдні культурны “запас”.

    Пераасэнсоўваюць яго і засвойваюць, але дыстанцыіруюццаад кожнай асобна ўзятай крыніцы.

    Тэрмін з”явіўся ў заходнееўрапейскай філасофіі і эстэтыцы. Дастаткова спрэчны, бо нясе ў сабе значэнне паслядоўнасці – пасля мадэрнізму ,– але ж постмадэрнізм існуе ў мастацтве побач і разам з рэалізмам і мадэрнізмам.

    Трактуецца па-рознаму.

    1. Адны даследчыкі бачаць у ім універсальную сістэму сучаснасці, заснаваную на радыкальным плюралізме. Лічаць што постмадэрнізм (ПМ)выяўляе дух і вобраз эпохі, суадносіцца з усімі сферамі чалавечай дзейнасці – мастацтвам, сацыялогіяй, навукай, эканомікай, палітыкай. Выказваецца думка пра цэласную мастацкую сістэму, заснаваную на новым постмадэрнісцкім метадзе. Ён выяўляе з дастатковай паўнатой пэўнае светабачанне, валодае сваімі прынцыпамі адносін паміж рэчаіснасцю і яе мастацкім узнаўленнем, прынцыпамі эстэтычнай ацэнкі, выпрацаваў уласныя мастацкія прыёмы.

    2. Іншыя даследчыкі зводзяць ПМда спецыфічнага стылю мастацкай творчасці.


    ПМ абавязаны сваім з’яўленнем крызісу свядомасці ў сяр. ХХ ст.: старое ўяўляецца вычарпаным, няздольным адлюстраваць змены ў чалавечым існаванні.

    Свет страціў сваю цэласнасць яшчэ у мадэрнізме. Цяпер ён страціў і сваю ідэнтычнасць, паўстае як разгул “бачнасцей”, уяўнасцей, сімулякраў (копій без арыгіналаў), якія ніяк не звязаны з рэальнасцю.

    Рэалізм імкнуўся адшукаць схаваную ў рэчаіснасці логіку, узаемасувязь, парадак, якія бачыліся гістарычна і сацыяльна абумоўленымі.

    Мадэрнізм, адчуваючы хаос знешняга свету, імкнуўся надаць гіпатэтычны парадак і часовы сэнс свету свайго асабістага вопыту.

    Постмадэрнізм адмаўляе саму рэальнасць, замяняе ці падмяняе яе копіямі без арыгінала, сімулякрамі.

    Ён не імкнецца да ўзнаўлення нейкай мадэлі рэчаіснасці.

    Ён паказвае рэчаіснасць як псеўдарэальнасць, у якой культура мае фіналісцкі характар. Ёй няма куды ўжо развівацца, нічога арыгінальнага яна ўжо стварыць не можа. Застаецца толькі аперыраваць асколкамі папярэдніх культур, самапаўтарацца, гуляць з вядомымі культурнымі кодамі. Паколькі сціраецца мяжа паміж “сваім” і “чужым”, усе паўстае прынцыпова аднаўзроўневым, не паддаецца ацэнцы. Адзінай каштоўнасцю выступае працэс стварэння тэксту.

    Постмадэрнізму ўласціва

    • гульня,

    • дэмастрацыйнасць,

    • нават эпатажнасць.

    Амерыканскі тэарэтык ПМ І.Хассан назваў гэта “тэатральнасцю сучаснай культуры”.

    Постамадэрнісцкі тэкст

    не гатовы твор, а працэс узаемадзеяння аўтара з тэкстам, “генатэкст” – твор, які нараджаецца цяпер і тут.

    Пісьменнік не адасабляе сябе ад персанажаў, наадварот, падкрэслівае сваю ідэнтычнасць ім праз уласные імя і прозвішча.

    Найбольш распаўсюджаныя жанры

    • дзённікі,

    • запіскі,

    • цыкл фрагментаў,

    • пісьмы,

    • каментарыі, якія ствараюць героі раманаў.

    Распаўсюджаны такія прыёмы, як калаж і мантаж, заснаваныя на злучэнні разнародных элементаў.

    Характэрна

    • травесційнае зніжэнне класічных узораў,

    • іранізіраванне і парадыраванне,

    • іранічная пераацэнка ранейшых эстэтычных, мастацкіх, маральна-этычных каштоўнасцей.

    • Імкненне да новых, “гібрыдных” літаратурных форм.


    Радзімай постмадэрнізму лічыцца літаратура США.

    Тэорыя пост-му пачынае складвацца на хвалі цікавасці да інтэлектуальна-філасофскіх, постфрэйдзісцкіх і літаратуразнаўчых канцэпцыях французскіх постструктуралістаў.

    Гэта тэорыя вырашала наспеўшую праблему адрыву элітарнай мадэрнісцкай л-ры ад л-ры масавай.

    Разумовая “прыродная праўда” супрацьстаўляецца імпульсу, што прыводзіць да адмаўлення сюжэту як паслядоўнасці падзей і дзеяння, да разарванай кампазіцыі.

    Манера аповеду свядома хаатычная. Нярэдка яна прыпадабняецца тэхніцы джазу, дзе асноўная мелодыя суправаджаецца шматлікімі варыяцыямі.


    1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12


    написать администратору сайта