Главная страница
Навигация по странице:

  • Ларэнца М

  • Ян Гус

  • Позні Рэнесанс

  • Каментарый

  • Тэорыя для фак пач ад. Тэорыя літаратуры


    Скачать 0.93 Mb.
    НазваниеТэорыя літаратуры
    АнкорТэорыя для фак пач ад.doc
    Дата07.09.2018
    Размер0.93 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаТэорыя для фак пач ад.doc
    ТипДокументы
    #24211
    страница8 из 12
    1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12

    Паняцце гуманізму


    Паняцце “гуманізм” было ўведзена ва ўжытак вучонымі ХІХ ст. Яго паходжанне ад лац. humanitas (прырода чалавека, духоўная культура) і humanus (чалавечы), і абазначае ідэалогію, накіраваную да чалавека.

    У эпоху Сярэднявечча бытавала рэлігійная і феадальная ідэалогія. У філасофіі панавала схаластыка (ілжэнавука, якая адарвана ад жыцця).

    Сярэдневяковы накірунак думкі прыніжала ролю чалавека ў прыродзе, у якасці найвышэйшага ідэалу прадстаўляла Бога. Царква ўкараняла страх перад Богам, заклікала да пакорнасці, пераконвала ў бездапаможнасці чалавека.

    Гуманісты пачалі разглядаць чалавека інакш, прыўзнялі яго ролю і яго самога, і ролю яго розуму і творчых здольнасцей.

    У эпоху Адраджэння намеціўся адыход ад феадальна-царкоўнай ідэалогіі, з’явіліся ідэі высокай годнасці чалавека, як свабоднага творцы зямнога шчасця.

    Ідэі сталі вызначальнымі ў развіцці культуры ў цэлым, паўплывалі на развіццё мастацтва, літаратуры, музыкі, навукі, адбіліся ў палітыцы.

    Гуманізм – гэта светапогляд свецкага характару.

    Развіццё гуманізму пачынаецца ў ХІУ ст. у творчасці гуманістаў Дантэ, Бакачча, Петраркі.

    У ХУІ ст. працэс развіцця новага светабачання запавольваецца ў сувязі з ўздзеяннем феадальна-каталіцкай рэакцыі. Яму на змену прыходзіць Рэфармацыя.
    Асноўныя рысы

    Для літаратуры Адраджэння характэрны ўжо названыя гуманістычныя ідэалы.


    1. Глыбокая цікавасць да антычнасці і яе мастацтва, што ахапіла многія краіны Еўропы і знаменавала пераход да позняга Сярэднявечча, была абуджана новым светабачаннем. Раней за іншых гэты выявілася ў Італіі. Новы склад светабачання атрымаў назву рэнесанснага гуманізму. Ён быў падрыхтаваны

      • крушэннем саслоўнай замкнутасці сяр. вякоў,

      • вялікімі геаграфічнымі адкрыццямі Калумба, Васка да Гама,

      • пачаткам кнігадрукавання,

      • адкрыццём пораху і інш.

    2. Адраджэнскі гуманізм быў скіраваны супраць падпарадкавання чалавечых волі і розуму старым феадальным і царкоўным нормам жыцця. Ён нёс маральнае разняволенне асобы ад царкоўных догмаў, сцвярджаў яе права на ініцыятыву дзеянняў, на задавальненне натуральных патрэб і схільнасцей.

    3. Мастацтва Адраджэння адмовілася ад боскай прадвызначанасці чалавечай сутнасці. Але не ад веры ў Бога, апошняе выяўляе пераемнасць, што існавала паміж гэтымі дзвюма стадыямі – ранняе і позняе Сярэднявечча.

    4. Мастацтва сцвярджала самакаштоўнасць чалавека, выцясняючы зямным, канкрэтна-пачуццёвым, уласна чалавечым зместам абстрактны, рэлігійна-фантастычны змест хрысціянскага мастацтва (“Сіксцінская мадонна” Рафаэля).

    5. Адрозненне ад Антычнасці, ідэі якой вярталіся: вызвалілі чалавека ад улады бога, далі яму неабходную свабоду дзеяння. Л-ра шукала прычыны трагічнага становішча чалавека ў жыцці, а не ў стаўленні да яго вышэйшых сіл.

    6. Гэта эпоха звязана з фарміраваннем ранняга рэалізму, які так і быў названы “рэалізм Адраджэння” (або рэнесансавы), у адрозненне ад больш позніх этапаў, асветніцкага, крытычнага, сацыялістычнага.

    7. Для рэалізму Адраджэння характэрна маштабнасць вобразаў (Гамлет, кароль Лір),

    паэтызацыя вобраза, здольнасць да вялікага пачуцця і адначасова высокі напал трагічнага канфлікту (“Рамэо і Джульета”), які адлюстроўвае сутыкненне чалавека з варожымі яму сіламі.
    8. Для літаратуры эпохі Адраджэння характэрны розныя жанры.

    Але пэўныя літаратурныя формы мелі перавагу.
    Найбольш папулярным быў жанр навелы, які так і называецца навелай Адраджэння.

    У паэзіі найбольш характэрнай формай становіцца санет (Петрарка, Шэкспір).

    Вялікае развіццё набывае драматургія. Найбольш выбітнымі драматургамі Адраджэння з’яўляюцца Лопэ дэ Вега ў Іспаніі і Шэкспір ў Англіі.

    Шырока распаўсюджана публіцыстыка і філасофская проза. У Італіі Джардана Бруна стварае свае новыя канцэпцыі.

    У Англіі Томас Ман выказвае ідэі ўтапічнага камунізму ў кнізе “Утопія”. Шырока вядомыя такія аўтары, як Мішэль дэ Мантэнь (“Доследы”) і Эразм Ратэрдамскі (“Пахвала глупству”).

    У ліку пісьменнікаў таго часу былі і каранаваныя асобы. Вершы піша італьянец герцаг Ларэнца Медзічы, а Маргарыта Наварская, сястра Францыі Францыска І, вядомая як аўтар зборніка “Гептамерон”.


    1. У новым светапоглядзе мірна ўжываліся філасофскі матэрыялізм, апалогія “здаровага сэнсу” і містыка, напрыклад, вера ў падкопы д’ябла.

      • Менавіта эпоха Рэнесансу пазначана вогнішчамі інквізіцыі, на якіх гарэлі кнігі і людзі – “ведзьмы”, “чарадзеі”, “ерэтыкі”. Сярод іх – ідэолаг чэшскай рэфармацыі Ян Гус (1371–1417), народная француская гераіня Жана д’Арк (1412–1431), італьянскі філосаф і паэт Джардана Бруна (1548–1600). Перад судом інквізіцыі ў 1633 г. паўстаў Галілеа Галілей (1564–1642). Ён адрокся ад ідэі геліацэнтрычнай сістэмы Сусвету, што, пэўна, уратавала яго ад вогнішча. Аднак апошнія гады жыцця выдатны італьянскі вучоны правёў у высылцы.

      • Прыгадаем яшчэ адну трагічную старонку еўрапейскай гісторыі ХVІ ст., так званую Варфаламееўскую ноч 24 жніўня 1524 года, калі ў Парыжы адбылося масавае забойства прыхільнікаў кальвінізму.

      • 7. На землях ВКЛ эпоха Рэнесансу пазначана

    • з’яўленнем першай друкаванай кнігі,

    • з’яўленнем высокамастацкіх твораў М.Гусоўскага і Я.Вісліцкага,

    • а таксама жорсткімі знішчальнымі войнамі з Маскоўскай дзяржавай і Крымскім ханствам,

    • частковай стратай суверэнітэту краінай пасля заключэння Люблінскай уніі.

    У развіцці культуры Рэнесансу вылучаюць тры перыяды:

    Ранні Рэнесанс (Петрарка, Бакачча, Альберці);

    Высокі Рэнесанс (Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль, Франсуа Рабле);

    Позні Рэнесанс (Шэкспір, Сервантэс).

    • У перыяд станаўлення і росквіту мастацтва Рэнесансу ў ім дамінуе светлая, аптымістычная вера ў магчымасць поўнага і ўсебаковага самавыяўлення чалавекам яго сапраўднай чалавечай прыроды.

    • У працэсе далейшага развіцця мастакі Адраджэння сутыкнуліся з варожымі чалавечай свабодзе сіламі, якія аказаліся мацнейшымі за “натуральную прароду”.

    • Аптымістычны, раблезіанскі пафас змяняецца на познім этапе рэнесанснага мастацтва шэкспіраўскім пафасам трагічнага лёсу першапачаткова правільнай прыроды чалавека (трагічная гісторыя кахання Рамэо і Джульеты).

    У рамане Сервантэса побач з развянчаннем сярэдневяковага рыцарства чуецца ўжо і горкая іронія ў сувязі з няспраўджанасцю рэнесансных гуманістычных ідэалаў. Рэнесанснае ўяўленне пра цэласнасць свету, вера ва ўласную мэтазгоднасць чалавечай прыроды разбураецца і знікае.
    Каментарый

    І.Волкаў літаратуры антычнасці, ранняга і позняга сярэднявечча называе ўніверсальнымі мастацкімі сістэмамі.

    Пытанне № 40 Барока як літаратурны напрамак
    Барока – літаратурны і агульнамастацкі напрамак. Яго яшчэ называюць стыль. Зарадзіўся ў Італіі і Іспаніі ў сяр. ХVІ ст.
    У еўрапейскіх літаратурах існаваў у ХVІІ–ХVІІІ ст.

    Этымалогія тэрміна да канца не вызначана.

    1. Жамчужына няправільнай формы.

    2.Ад лац. “baroco”– разнавіднасць сілагізма, які вызначаецца асаблівай складанасцю і мудрагелістасцю.
    Тэрмін “барока” ўзнік у ХVІІІ ст. дзякуючы класіцыстам, якія бачылі ў ім цалкам негатыўную з’яву.
    1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12


    написать администратору сайта