Главная страница

Тэорыя для фак пач ад. Тэорыя літаратуры


Скачать 0.93 Mb.
НазваниеТэорыя літаратуры
АнкорТэорыя для фак пач ад.doc
Дата07.09.2018
Размер0.93 Mb.
Формат файлаdoc
Имя файлаТэорыя для фак пач ад.doc
ТипДокументы
#24211
страница9 из 12
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12

Тэрмін “барока“ перайшоў у літаратуру з мастацтвазнаўства ў сувязі з агульным падабенствам ў стылях выяўленчага мастацтва і літаратуры той эпохі.

Існуе думка, што першым тэрмін “барока” ў адносінах да літаратуры выкарыстаў нямецкі філосаф, філолаг Фрыдрых Ніцшэ (1844 – 1900). Гэты мастацкі напрамак быў агульным для пераважнай большасці еўрапейскіх літаратур.
Барока прыйшло на змену Адраджэнню, але не яго адраджэннем. Адышоўшы ад уласцівых рэнесасавай культуры ўяўленняў аб выразнай (дакладнай) гармоніі і заканамернасці быцця і бязмежных магчымасцей чалавека, эстэтыка барока будавалася на калізіі чалавекам і знешнім светам, паміж ідэалагічнымі і пачуццёвымі патрабаваннямі, розумам і прыроднымі сіламі, якія ўвасаблялі цяпер варожыя чалавеку стыхіі.

Барока – характарыстыка еўрапейскай культуры 17 – 18 стст., цэнтрам якой была Францыя. Стыль барока з’явіўся ў 16 – 17 стст. У італьянскіх гарадах: Рыме, Мантуі, Венецыі, Фларэнцыі. Менавіта эпоху барока прынята лічыць пачаткам трыумфальнага шэсця “заходняй цывілізацыі”
Спачатку тэрмін характарызаваў стыль у архітэктуры.

З часам барока суаднеслі і з інш. відамі мастацтва.

З канца ХІХ ст. даследчыкі пачалі гаварыць пра барока ў літаратуры.

Барока як літаратурны напрамак вылучаюць не ўсе.

Не заўважае яго, напрыклад, Г.Паспелаў.
У бел. літаратуразнаўстве існаванне барока ў нацыянальным мастацтве, у тым ліку і літаратуры, абараняе А.Мальдзіс.
Прадстаўнікі еўрапейскага барока:

Гангары-і-Арготэ, Кальдэрон, Цірсо дэМаліна, Кеведа (Іспанія),

Тассо, Базіле (Італія),

Сарэль, д’Абінье, Скюдзеры (Францыя),

Кер’ю, Саклінг (Англія),

ранні Ламаносаў (Расія) і інш.

У бел., рус., укр. л-рах: М.Сматрыцкі, С.Полацкі, Ф.Пракаповіч.
Росквіт еўрапейскага барока прыпадае на ХVІІ ст., якое яднае дзве вялікія эпохі – Рэнесанс і Асветніцтва.

Барока, што прыйшло на змену Рэнесансу, працяглы час разглядалася як “рэакцыйнае мастацтва”, як “крок назад”ад Адраджэння да Сярэднявечча.
Слушная думка (!) – лічыць барока сінтэзам, мастацтвам дзвюх эпох.
Барока звяртаецца да зместу і формы гатычнага мастацтва (стылю ранняга Сярэднявечча),

аднак пры гэтым не адмаўляецца ад рэнесансных культурных набыткаў.

Прымаючы “адраджэнне” антычнай культуры, барока яе разумее інакш, чым рэнесанс.
Барока робіць спробу аб’яднаць Антычнасць з хрысціянствам.
Не адмаўляе і ўвагу да прыроды, але прырода разглядаецца як шлях да Бога.

Барока не адкідае нават культ “моцнага чалавека”, толькі скіроўвае такога чалавека на служэнне Богу.
Барочная мастацкая канцэпцыя гуманістычная па сваёй сутнасці.

Аднак у адрозненне ад рэнесанснай, яна песімістычная.


Чалавек – гэта пясчынка ў сусвеце. Жыццё – хуткаплыннае, у ім пануюць выпадак і фатум. Чалавек у творах барока губляе ранейшую (рэнесансную) цэласнасць натуры. У ім варагуюць і спалучаюцца два пачаткі: душа і цела, пачуццё і розум, прыродны пачатак і маральны імператыў.


Паэтыка літаратурнага барока яднае ў сабе разнародныя, супрацьлеглыя элементы і формы.
Спалучае

  • трагічнае з камічным,

  • высокае з вульгарным,

  • жахлівае з камедыйным,

  • сімволіку з побытавым натуралізмам.

Сінтэзуюцца хрысціянскія і язычніцкія элементы.
Парадаксальнае сумяшчэнне несумяшчальнага (!)
Для гэтага мастацтва не існуе ў рэчаіснасці нічога, што немагчыма было б спалучыць з дапамогаю метафары.


  • Тыповая рысаіншасказальнасць, якая выяўляецца праз сімвалізм, алегарызм, эмблемацізм (ад слова эмблема).

Барочныя пісьменнікі звярталіся да элементарных схематычных эмблем, сімвалаў і алегорый, агульназразумелых для свайго часу. Талент творцы выяўляўся ў асаблівасцях тлумачэння.


  • Наступная рысаускладнёнасць. Твор, вобраз павінны быць неадназначнымі, мець некалькі тлумачэнняў.


У літаратуразнаўстве вылучаюць

  • высокае,

  • сярэдняе

  • і нізкае барока ў адпаведнасці са зместам твораў і іх адрасатам (чытачом).


Пытанне № 41 Класіцызм як літаратурны напрамак: эстэтычныя прынцыпы, прадстаўнікі
Класіцызм (ад лац. узорны, дасканалы) – літ. напрамак, які ўзнік у ХVІІ ст. у Францыі і існаваў у літаратуры Еўропы да сяр. ХІХ ст.
Росквіт літаратуры класіцызму прыпадае на ХVІІ ст.:
Прадстаўнікі:

Малерб (паэт, пісаў оды і гімны, Рэнье (паэт), Лафантэн (байкапісец), Буало (тэарэтык), Карнэль і Расін (аўтары трагедый), Мальер (аўтар камедый) і інш. – у Францыі;

Готшэд, раннія Шылер і Гётэ – Германія.

М.Ламаносаў, А.Сумарокаў, Г.Дзяржавін, Д.Фанвізін – Расія. У Расіі класіцызм зараджаецца ў ХУІІІ ст.
У класіцыстаў другі пасля творцаў Рэнесансу зварот да Антычнасці.

Аднак сутнасць яго іншая.
У эпоху Рэнесансу вярталася антычная радасць зямнога існавання, мастацтва сцвярджала самакаштоўнасць чалавека, уласна чалавечым зместам напаўняла абстрактны, рэлігійна-фантастычны змест хрысціянскага мастацтва.
Класіцысты аб’явілі творы антычных аўтараў узорнымі і наследавалі ім. У творчасці пісьменнікаў-класіцыстаў пануе культ “класікаў” (найперш – антычных), культ розуму, нарматыўнасць і рэгламентаванасць. Як і ў антычных аўтараў, творы класіцыстаў пісаліся пераважна вершаванай мовай. Нават “Паэтыка” Буало напісана вершаванай мовай.
Сутнасць мастацтва класіцысты ўслед за Арыстоцелем бачылі ў перайманні жыцця.
Аднак, пераймаючы прыроду, мастак павінен з пункту гледжання класіцыстаў кіравацца адвечнымі законамі розуму, які не залежыць ад прыроды, але вызначае ўсе яе істотныя асаблівасці.

Розум дыктуе творцу існуючыя (нязменныя ў часе) тыпы чалавечых характараў, аднойчы і назаўжды адкрытыя формы мастацкай творчасці.

Гістарычны канфлікт паміж сіламі вызвалення чалавека і сіламі яго падаўлення і заняволення класіцысты спрабавалі вырашыць праз інтарэсы дзяржавы, якія выступаюць разумнай і неабходнай нормай.
Праўда, гэтая норма невядома кім і калі ўсталявана.

У антычных аўтараў, нагадаем, яна зыходзіла ад багоў, людзі ХVІІ ст., зразумела, так думаць ужо не маглі.
І.Волкаў творчыя прынцыпы класіцызму разглядае як нарматыўны класіцыстычны універсалізм (грамадскае жыццё падаецца як універсальнае – пазачасавае ў сваёй сутнасці, – яно падпарадкавана абстрактным законам розуму і ўзнаўляецца праз універсальныя – пераважна антычныя, – формы мастацкай вобразнасці.
Тэрміны класіцызм і класіцысты з’явіліся ў сав. літ-стве ў 1930-я гг.
У ХІХ ст. творцаў гэтага напрамку называлі “класікамі”, а часам – “псеўдакласікамі”.
Рамантыкі і прадстаўнікі інш. напрамкаў палемізавалі з класіцыстамі, лічылі іх творы псеўдакласічнымі, таму малавартаснымі, недасканалымі.

Наследаванне антычных аўтараў, запазычанні ў іх тэм, вобразаў не разглядалася класіцыстамі як другаснасць ці эпігонства.
Станаўленне класіцызму адбывалася ў барацьбе з барока.

Класіцысты рашуча адкідалі творы позняга барока – парадаксальныя, абцяжараныя дэталямі, перапоўненыя фармальнымі ўпрыгожваннямі.
Ідэалам была прастата, зразумеласць, гарманічнасць пабудовы.

У барочных “трагедыях жахаў” на сцэне адбываюцца крывавыя і жахлівыя падзеі. Класіцыстамі ўсё гэта пераносіцца за сцэну, паказ “фізічных дзеянняў” сурова забараняўся, таму для Карнэля і Расіна трагедыі Шэкспіра – варварскія. Пра смерць, хваробу, бітву, дуэль і да т.п. проста паведамляецца. У п’есы для гэтага ўводзіўся персанаж.
Класіцысты стварылі шэраг канонаў і правілаў, якіх павінен трымацца пісьменнік.

Іерархія жанраў:

высокія (трагедыя, ода, дыфірамб, паэма-эпапея, гераічная паэма),

нізкія(камедыя, сатыра, эпіграма, эклога, авантурны раман).
Высокія жанры” ўзнаўлялі гістарычныя падзеі, жыццё цароў, ваенначальнікаў, міфічных герояў.

Нізкія” паказвалі паўсядзённае жыццё больш простых людзей, але не сялян і не рабочых.
Героі класіцыстычных трагедый прапаведавалі абавязак перад дзяржавай, патрыятызм, агульнаграмадскае ў іх перамагала асабістае (каханне, сваяцкія адносіны).
Нельга было змешваць літ. роды і жанры.
Жанравыя формы новай літаратуры (раман, балада, санет) ігнараваліся.

Класіцыстамі ўведзены прынцып трох адзінстаў у драматургіі:

адзінства часу, месца і дзеяння.

А таксама – пяць элементаў сюжэту: экспазіцыя, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка.
Рацыяналізм класіцыстаў наклаў адбітак на характары персанажаў.

Яны аднабаковыя (падкрэсліваецца нейкая пазітыўная ці негатыўная рыса), выразнікі пэўнай ідэі. Напрыклад, у Мальера Тарцюф – увасабленне ліцамерства, Гарпагон – сквапнасці.
Класіцысты асаблівую ўвагу звярталі на выхаваўчую функцыю літ-ры. Аднак выхаванне “прыгожага густу” не было дыдактызмам і маралізатарствам. Выхоўваць чалавека павінна асалода, якую дае мастацтва.
Узнікненне мастацтва класіцызму, яго вызначальныя асаблівасці былі звязаны з грамадска-гістарычным развіццём еўрапейскіх краін у ХVІІ – ХVІІІ стст., а больш канкрэтна – з нацыянальным рухам, скіраваным на палітычнае, ідэалагічнае, эканамічнае аб’яднанне краін, на чале якога станавілася абсалютная манархія.

У бел. л-ры класіцызм як напрамак не склаўся. Рысы класіцызму прысутнічаюць ў творах К.Марашэўскага (“Камедыя”), ранняга В.Дуніна-Марцінкевіча (“Ідылія”).

Некаторыя прыкметы эстэтыкі і паэтыкі класіцызму ў парадыйнай форме знайшлі адбітак у беларускай літаратуры і ў бурлескных творах (паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”).
Вывады.

Асноўныя рысы класіцызму;

  • рэгламентаванасць

  • служэнне дзяржаве

  • сцверджанне разумнага пачатку

  • адчужэнне неразумнага


Асноўная ідэя:

Канфлікт разумнага і неразумнага пачаткаў, з абавязковай перамогаю разумнага.
Эстэтычныя прынцыпы

  • Захаванне цэласнасці героя (г. зн. не мяняецца на працягу аповеду)

  • Героі – носібіты адной дадрадзейнасці і адной заганы.

  • Прынцып адзінства зместу і формы пры вядучай ролі зместу.

  • Змест заснаваны на гістарычных падзеях і адпавядае кананічным уяўленням пра іх.

  • Рацыяналізм. Рацыяналізм – філасофскі напрамак, які адрывае мысленне ад пачуццёвага ўспрымання і лічыць розум адзінай крыніцай пазнання.

  • Служэнне ў першую чаргу дзяржаве і яго інтарэсам.


Правілы класіцызму ў літаратуры:

Асноўнае правіла трох адзінстваў

Месца (дзеянне адбваецца на адным месцы)

Часу (дзеянне адбываецца на працягу адных сутак)

Дзеяння (адна сюжэтная лінія, адзін канфлікт)
Жанры

Асноўныя жанры – трагедыя і камедыя.

Жанры высокія і нізкія

Да высокіх жанраў адносяцца тыя, што апавядаюць пра найважнейшыя падзеі і знакамітых людзей ( палітыкі, манархі, гістарычныя персанажы) – трагедыя, ода, гнраічная песня,. Героі гавораць урачыстай, велічнай моваю высокага стылю.

Нізкія жанры апвядаюць пра прыватнае жыццё буржуа, трэцяга саслоўя. Гэта могуць быць камедыя, сатыра, байка, напісаныя размоным стылем.

Героі

Героі твораў класіцызму – найчасцей свайго роду “шаблоны”. З твора ў твор пераходзяць вобразы служанак-памрчніц сваёй пані, мужныя героі. Гэта так званыя “тыповыя вобразы”. У высокіх жанрах все значныя дзеячы апяваюцца, бо высмейваць іх нельга.

Для кожнага жанра рэгламентавалася і мова.

Мова “высокіх” жанраў была ўрачыстая, “прамоўніцкая”, насычаная кніжнай лексікай, нізкіх – больш набліжаная да размоўнай.
Пытанне № 42. Эпоха Асветніцтва: агульная характарыстыка
Эпоха (з грэч. – прыпынак) – прамежак часу ў развіцці прыроды, грамадства, навукі і інш., які мае пэўныя характэрныя асаблівасці.
Эпохамі ў развіцці літаратуры лічацца

Рэнесанс (ХІV – ХVІ стст.),

Асветніцтва (ХVІІІ ст.).

Можна сустрэць таксама выразы “эпоха Сярэднявечча”, “эпоха класіцызму, рамантызму” і інш.

У дадзеным выпадку тэрмін эпоха з’яўляецца сінонімам паняццяў этап ці напрамак.

Прадстаўнікі Рэнесансу і Асветніцтва прапаноўвалі адрозныя шляхі ўдасканалення грамадства і чалавека.

Разняволенне асобы, вера ў магчымасці “натуральнай прыроды” чалавекау першых (Рэнесанс).

У другіх (Асветніцтва) – вера ў чалавечы розум, у станоўчае ўздзеянне на чалавека, на грамадства ў цэлым навуковых адкрыццяў, асветы, адукацыі.
Эпоху Асветніцтва вылучаюць ў літаратурах Францыі, Англіі, Германіі, Расіі.

Прадстаўнікі

  • пісьменнікі-філосафы: Д.Дзідро, Ж.Ж.Русо, Вальтэр, Г.Лесінг, І.Шылер, І.Гётэ, М.Ламаносаў;

  • пісьменнік:і Д.Дэфо, Рычардсон, Свіфт, Філдзінг, Бамаршэ, А.Радзішчаў, А.Грыбаедаў і інш.


У ХVІІІ ст. у еўрапейскіх літаратурах суіснавалі такія літаратурныя напрамкі як барока, класіцызм, сентыменталізм, рамантызм.

Аднак з паняццем Асветніцтва яны звязаны не ўсе.

У параўнанні з барока і класіцызмам Асветніцтва новая па сваёй філасофскай і эстэтычнай сутнасці з’ява.
У адрозненне ад мастакоў Рэнесансу і класіцыстаў, якія запазычвалі сюжэты і герояў з папярэдніх этапаў мастацкай культуры, асветнікі звярнуліся да той рэчаіснасці, што іх акружала, інш. словамібралі матэрыял для вобразнага ўвасаблення з жыцця.
Менавіта яны зрабілі істотны крок да збліжэння літаратуры з жыццём.
Адзін з важнейшых творчых прынцыпаў пісьменнікаў-асветнікаўканкрэтна-гістарычная дэталізацыя мастацкага вобраза.
Гэты прынцып свядома супрацьстаўляўся ўніверсалісцкаму выкарыстанню класіцыстамі гатовых, створаных папярэднікамі форм.
Адзін з тэарэтыкаў Асветніцтва (Хогарт) палемічна сцвярджаў, што такі прынцып “больш карысны, чым адвечны пафас і сумнае паўтарэнне сцёртых, збітых сюжэтаў Бібліі і недарэчных гісторый пра язычніцкіх багоў”.
У літаратуры Асветніцтва вылучаюцца два кірункі: інтэлектуальны (Свіфт, Філдзінг, Дзідро, Лесінг, Хогарт) і сентыментальны (Стэрн, Русо, ранні Гётэ).
Першы з іх прапаведаваў розум, інтэлект як беспамылковы крытэрый ісціны ў чалавечым існаванні, як галоўны сродак пазбаўлення ад усіх недахопаў у грамадскім і асабістым жыцці чалавека.

Другі – гэтую ролю адводзіў пачуццю, бачачы ў ім надзейны сродак пабудовы гарманічных адносін паміж людзьмі. Сентыментальны кірунак заявіў аб сабе пазней, чым інтэлектуальны, і з’яўляўся, па сутнасці, рэакцыяй на асноўную філасофскую ідэю папярэднікаў.

Сентыменталісты шукалі апору ў філасофскіх тэорыях Юма, Русо, Гердэра, якія за аснову бралі не розум, а пачуццё і веру.

Рысы асветніцкага светабачання прысутнічаюць таксама ў прадстаўнікоў рамантызму.
Аднак яны, у адрозненне ад інтэлектуалістаў і сентыменталістаў, у цэнтр увагі паставілі не розум і пачуццё, а творчую здольнасць генія. Мастацтва пачало ў самім сабе шукаць сродак пазбавіць чалавецтва ад бед.

Пытанне № 43 Сентыменталізм як літаратурны напрамак.

Сентыменталізм (ад франц. пачуццё) – літ. напрамак другой паловы ХVІІІ – пач. ХІХ ст.

Характарызуецца імкненнем узнавіць свет пачуццяў простага чалавека і выклікаць спачуванне да герояў у чытача.
Тэрмін пайшоў ад назвы ранама анг. пісьменніка Лорэнса Стэрна “Сентыментальнае падарожжа па Францыі і Італіі” (1768 г.).

Пісьменнікі:

  • С.Рычардсон (“Памела”, “Кларыса”), О.Голдзінг, Л.Стэрн (“Жыццё і думкі Трыстама Шэндзі”) – (Англія);

  • Гётэ, Шылер (Германія);

  • Ж.–Ж.Русо (“Юлія, або Новая Элаіза”, “Споведзь”), Д.Дзідро (“Жак-фаталіст”, “Манашка”) – у Францыі.

  • М.Карамзін,А.Радзішчаў у Расіі.


У адрозненне ад барока і класіцызму эстэтычныя прынцыпы сентыменталізму не знайшлі закончанага выяўлення ў тэорыі.

Сентыменталісты не стварылі літаратурных маніфестаў, не вылучылі яркіх ідэолагаў і тэарэтыкаў, як

  • Буало ў класіцыстаў,

  • Шлегель у рамантыкаў,

  • Заля ў натуралістаў.


Д.Дзідро, Ж.Ж.Русо, Вальтэр, Г.Лесінг, І.Шылер, І.Гётэ, М.Ламаносаў выступаюць у першую чаргу тэарэтыкамі асветніцкага светапогляду, а не творчых прынцыпаў новага літаратурнага напрамку.

Нек. даследчыкі не разглядаюць сент-м як самастойны напрамак, называюць яго перадрамантызмам.

Адзнакі сентыменталізму:

  • пачуццё як асноўная чалавечая каштоўнасць і вымярэнне,

  • меланхалічная мройнасць,

  • песімізм,

  • эмацыянальнасць.

Сентыменталізм зараджаецца як негатыўная рэакцыя на асветніцкі рацыяналізм.

Культу розуму, які панаваў у класіцызме і асветніцтве, сент-м супрацьпаставіў культ пачуцця.

Знакамітае выслоўе рацыяналіста Рэнэ Дэкарта “Я мыслю, значыць, існую” Ж.-Ж Русо перафразіраваў: “Я адчуваю, значыць, існую”.Розум можа памыляцца, пачуццё – ніколі” (Ж.-Ж.Русо).
Наватарства:

  • Сентыменталісцкі культ пачуцця абумоўліваў больш шырокую, чым у класіцыстаў, цікавасць да ўнутранага свету чалавека, да псіхалогіі.

  • Знешні свет каштоўны настолькі, наколькі ён дае магчымасць выявіць багацце ўнутраных перажыванняў людзей.

  • Адсюль зварот да тэм, якія выклікаюць глыбокія перажыванні як у аўтара, так і ў чытача. Апісваюцца пакуты адзінокага чалавека, няшчаснае каханне і г.д.

  • Герой у сент-аў дэмакратызуецца. Гэта – ардынарны чалавек, як правіла, прадстаўнік ніжніх слаёў насельніцтва. Ён чуллівы, сціплы, з глыбокімі пачуццямі.

  • Просты чалавек ў творах сент-аў можа цярпець ад свавольства багатых, але ён здатны станоўча ўплываць на тых жа багатых.


У сентыменталістаў адкідаецца класіцыстычная іерархія жанраў.

У эпасе пануючыя жанры:

  • падарожныя нататкі (“Сентыментальнае падарожжа...” Стэрна, “Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву” А.Радзішчава),

  • эпісталярны раман (“Пакуты юнага Вертэра” Гётэ).

  • З’яўляецца сямейна-побытавая аповесць (“Бедная Ліза” Карамзіна).

  • У эпічных творах важную ролю іграюць элементы споведзі (магчымасць глыбокага раскрыцця ўнутранага свету чалавека).


Жанры лірыкі:

  • элегія,

  • ідылія,

  • пасланне (выдатныя англійскія лірыкі Дж.Томсан, Юнг, Грэй, Голдзінг).


У драматургіі сінтэзуюцца элементы камедыі і трагедыі (“мяшчанская драма”, “сур”ёзная камедыя”, “слязлівая камедыя”).
Адкідаецца таксама кампазіцыйны канон (пяць элементаў сюжэту).

Творы будуюцца не па правілах строгай лагічнасці і прапарцыянальнасці, а досыць вольна.
Пашыраецца роля пейзажу, які выступае сродкам выяўлення перажыванняў і настрою герояў.

Пейзажы ў сваёй большасці вясковыя. Яны выяўляюць сабой сельскія могілкі, руіны, маляўнічыя куточкі, што выклікае меланхалічны настрой.
Дэмакратызуецца таксама мова твораў. Яна становіцца зразумелай для шырокіх слаёў насельніцтва.

У цэлым знікаюць уласцівыя класіцызму рытарычная квяцістасць, архаічнасць.
Выяўляецца цікавасць да фальклору

Пытанне № 44. Філасофская аснова, творчыя прынцыпы мастацтва рамантызму

Рамантызм – літаратурны напрамак, які ўзнік у канцы ХVІІІ ст. і існаваў у л-рах Еўропы і Амерыкі ў першай палове ХІХ ст.

Этымалогія тэрміна звязана са словамі раманс і раман.

У ХVІІ ст. сустракаюцца вызначэнні “рамантычны”, якім характарызуюць творы, напісаныя раманскімі мовамі.

На радзіме рамантызму, у Германіі, існавалі дзве школы:

йенская (браты Ф. і А.Шлегель, Л.Цік, Наваліс, В.Вакенродэр) і

гейдэльберзкая (браты Грым, Л.Арнім, К.Брэнтано).

Пісьменнікі Гофман, Шамісо, Клейст не належалі ні да якой школы.

Выдатнымі асобамі прадстаўлены рамантызм у французскай л-ры (Шатабрыян, Мюсэ, Гюго, Жорс Санд і інш.). У англійскай – Байран, Шэлі, Вордсварт, Колрыдж і г.д.

Рух рамантыкаў канца ХVІІІ– пачатку ХІХ ст. быў адным з самых моцных і прадуктыўных.

Прычыны: меў месца не толькі ў л-ры, мастацтве, а і ў філасофіі, палітыцы, эканоміцы.
Ф.Шлегель лічыў, што рамантызм быў народжаны Французскай рэвалюцыяй 1789 г., філасофіяй Фіхтэ і “Вільгельмам Мейстэрам” Гётэ.

Рэвалюцыя, якая пачалася пад лозунгамі “Свабода”, “Роўнасць”, “Братэрства”, хутка ператварылася ў тыранію рэвалюцыянераў-дыктатараў. Марат і Робесп’ер сцвярджалі, што толькі рэвалюцыйная тыранія і гільяціна здольны прывесці да мэты, якой было аб’яўлена “шчасце мас”.

“Свабода сумлення” прывяла да таго, што гвалтоўна зачыняліся храмы, святары праганяліся і нават жорстка забіваліся. Расчараваннем змянілася надзея на абнаўленне грамадства.

Падзеі грамадскага жыцця (рэвалюцыя ў Францыі і вайна за вызваленне ў Амерыцы 1812–1814 гг) аказалі дваістае ўздзеянне.

  1. З аднаго боку, яны паказалі выніковасць актыўнага дзеяння.

  2. З другога – нараджалі трагічнае адчуванне адзіноты і бездапаможнасці чалавека ў рэальным свеце.


Эстэтычныя прынцыпы рамантыкаў адлюстраваны ў шматлікіх тэарэтычных працах і маніфестах.

Найбольш значныя з іх:

  • “Фантазіі пра мастацтва” (1799) Вакенродэра, “Фрагменты” (1797–1800) Шлегеля,

  • “Хрысціянства, або Еўропа” (1799) Наваліса,

  • прадмова да другога выдання “Лірычных балад” (1800) Водсварта,

  • “Пра л-ру” і “Пра Германію” (1800 і 1810) Жэрмэны дэ Сталь,

  • прадмова да драмы “Кромвель” (1824) Гюго.


Рамантызм задумваўся як антыкласіцыстычны напрамак.Ударым молатам па тэорыях, паэтыках і сістэмах”, – заклікаў Гюго.

Рамантыкі адстойвалі абсалютную свабоду творчасці. Паэт – прарок, талент яго не падуладны ніякім законам, якія прыняты звычайнымі людзьмі, ён вышэйшы за іх.

Рамантыкі верылі ў магчымасць перасатварэння свету з дапамогай мастацтва, марылі пра Залаты век, які стане рэальнасцю з дапамогай творчага Я мастака.

Асаблівасці рамантызму:

  1. У л-ры рамантыкаў не культ Антычнасці, а прызнанне значнасці Сярэднявечча (“То былі прыгожыя, прывабныя часы, калі Еўропа была адзінай хрысціянскай краінай” – Наваліс).

  2. У культуры і мастацтве Сярэднявечча рамантыкі шукалі таямнічае, містычнае, экзатычнае.

  3. Цікавасць да Усходу (“Усходнія матывы” Гюго, “Яўрэйскія мелодыі” Байрана, “Крымскія санеты” А.Міцкевіча).

  4. Асаблівая ўвага надавалася хрысціянскім матывам і вобразам (“Маісей” Віньі, “Каін” Байрана, “Марыя” Т.Шаўчэнкі). Гюго быў упэўнены, што хрысціянства нарадзіла рамантызм.


Асноўная ўвага надавалася не рацыянальнаму, а пачуццёваму, эмацыянальнаму (падабенства з сент-м). “Свет душы святкуе перамогу над знешнім светам” (Гегель).

Імкненне раскрыць і ўзнавіць унутраны свет чалавека з яго асабістымі перажываннямі і схільнасцямі, прасачыць “логіку пачуццяў” – адна з найхарактэрнейшых рыс напрамку.

Адрозненні ад сентыменталістаў: прызнаецца еднасць пачуцця і розуму, эмоцыі і ідэі. Намагаліся ахапіць унутранае жыццё чалавека ва ўсёй паўнаце, прасачыць зрухі як сэрца, так і розуму.

Асаблівае месца займае каханне. Толькі закаханы бачыць, сцвярджалі рамантыкі. З гэтым пачуццём звязвалі глыбіню духоўнага зместу асобы. У рамантыкаў каханне стала адухоўленым, здольным на самаахвяраванне.

Прырода становіцца нібыта дзейнай асобай твораў.

Вакенродер называў дзве мовы ў свеце – мову Бога і мову прыроды. Тэма прыроды адна з галоўных у творах Байрана, Наваліся, Ф.Купера.

Цікавасць да сапраўднай, а не міфалагізаванай, як у класіцыстаў, нацыянальнай гісторыі. У раманах В.Скота жыццё дзяржавы ўпершыню з’ядналася з жыццём персанажа. Разам з тым зварот да мінулага часта прыводзіў да ідэалізацыі прайшоўшых часоў. Там шукаўся ідэал.

Ідэал ў рамантыкаў існуе па-за рэальным жыццём.

Двухсветавасць рамантызму: свет рэальны, сапраўдны, і свет ідэальны, створаны фантазіяй.

Ідэальны свет, свет мар пісьменніка-рамантыка, існуе паралельна са светам будзённым. Мастацтва “можна разглядаць толькі ў яго сувязі з ідэалам прыгожага” (А.дэ Віньі). Мастацтва “не ёсць узнаўленне рэальнай рэчаіснасці, а пошук ідэальнай праўды” (Ж.Санд).

Ідэальны свет часта набывае формы фантастыкі і казкі (яркі прыклад творы Гофмана).

Два светы рэдка існуюць у гарманічнай еднасці. Творца адчувае разлад паміж марай і рэальнасцю. Героі твораў спасцігаюць марнасць спадзяванняў чалавека на шчасце, яны адзінокія ў свеце і незразуметыя ім, поўняцца сусветнай тугой (мировая скорбь). У

Узнаўляючы рэальны свет, рамантыкі часта звярталіся да такіх мастацкіх сродкаў як іронія і гратэск.

Рамантызм узбагаціў сістэму літ. жанраў.

Нараджаецца гістарычны раман (заснавальнік яго Вальтэр Скот),

ліра-эпічная паэма (Байран, Шэллі, Пушкін, Пецефі, Шаўчэнка),

фантастычная аповесць (Гофман, По).
З рамантызмам звязаны росквіт лірыкі, якая ў час рацыяналістычнай літаратуры адышла на другі план.

Рысы рамантызму (суб’ектыўнасць, лірызм, “два светы”, “сусветная туга”, рамантычная іронія, гратэск) прысутнічаюць практычна ва ўсіх жанравых формах.

Заключэнне па рамантызму

Рамантызм (франц. romantisme, англ. romanticism) — літаратурны напрамак канца XVIII — пачатку XIX стст., у аснове якога ляжыць суб’ектыўная пазіцыя аўтара ў адносінах да таго, што адлюстроўваецца ў творы, імкненне аўтара не столькі ўзнавіць у сваім творы акаляючую рэчаіснасць, але і пераасэнсаваць яе.

Галоўныя рысы рамантызму:

  1. Успрыняцце свабоды асобы як найвышэйшай каштоўнасці.

  2. Успрыняцце чалавека як найвялікшай тайны, а мэты жыцця чалавека – як разгадкі гэтай тайны.

  3. Паказ выключнай асобы ў выключных абставінах.

  4. Двухсветнасць, падонай на тое, як у чалавека з’яднаны душа (несмяротная, дасканалая і свабодная) і цела (кволае, схільнае да хвароб, смерці, недасканалае), так ў акаляючым свеце спалучаецца духоўнае і матэрыяльнае, прыгожае і агіднае, боскае і д’яблава, нябеснае і зямное, свабоднае і рабскае, выпадковае і заканамернае – такім чынам, існуе свет ідэальны – духоўны, прыгожы і свабодны, і свет рэальны – фізічны, недасканалы, прыземлены.


Як вынік:

Асноваю канфлікту ў рамантычным творы можы быць супрацьстаянне асобы і грамадства, канфлікт набывае трагічную вастрыню, калі герой кідае выклік не толькі людзям, але і Богу, лёсу.

Важныя рысы рамантычнага героя – гордасць і трагічнае адзіноцтва (“Парус” М. Лермантава).

Тыпы характару рамантычнага героя:

  • гатовы да самаахвярнага подзвігу, патрыёт і грамадзянін, які верыць у высокія ідэалы, наіўны дзівак і летуценнік;

  • непрыкаяны бадзяга і высакародны разбойнік:

  • расчараваны “лішні” чалавек;

  • тыранаборац;

  • дэманічная асоба.

Рамантычны герой востра перажывае разлад з рэчаіснасцю, усведамляючы недасканаласць свету і людзей, і пры готым, імкнучыся быць прынятым і зразуметым імі. Романтический герой остро переживает разлад с действительностью, осознавая несовершенство мира и людей, и при этом, стремясь быть принятым и понятым ими.

Да мастацкіх асаблівасцей рамантычных твораў адносяцца:

  • экзатычны пейзаж і партрэт, якія падкрэсліваюць выключнасць героя;

  • антытэза як вядучы прынцып пабудовы твора, сістэмы вобразаў і нярэдка вобраза галоўнага героя;

  • блізкасць празаічнага слова да паэтычнага, рытмічнасць, насычанасць тэкста стылістычнымі фігурамі, тропамі, сімваламі.

У рускай літаратуры рамантызм прадстаўлены творчасцю К. Рылеева, В. Жукоўскага, А. Бястужава-Марлінскага, М. Лермантава, А.С. Пушкіна і інш.

У беларускай літаратуры – творчасцю А. Міцкевіча, Т. Зана, Я. Чачота, Я. Купалы.


Пытанне № 45 Творчыя прынцыпы рэалізму. Класікі рэалістычнай літаратуры
Рэалізм (ад франц. рэальны, рэчыўны) літ. напрамак, які характарызуецца праўдзівым і ўсебаковым узнаўленнем рэчаіснасці на аснове тыпізацыі жыццёвых з’яў.

Тэрмін з”явіўся ў ХІ–ХІІ ст.

Ён быў звязаны з адным з тагачасных філасофскіх напрамкаў (рэалісты і наміналісты).

У Новы час пра рэалізм у л-ры загаварыў Д.Дзідро. Аднак нават у ХІХ ст. паняцце “рэалізм” не вызначалася тэрміналагічнай выразнасцю.

Дыскусійным да гэтага часу застаецца ў літ-стве пытанне пра часавыя межы рэалізму.

  1. Згодна з першай канцэпцыяй, рэалізм заявіў пра сябе ў мастацтве ў эпоху Рэнесансу (“гуманістычны” і “гратэскны рэалізм” Шэкспіра, Сервантэса, Рабле).

  2. Другая канцэпцыя звязвае рэалізм з ХVІІІ ст. – так званы асветніцкі рэалізм (Дэфо, Свіфт, Фільдзінг, Вальтэр, Дзідро, Лесінг, Бамаршэ).

  3. Асобныя даследчыкі рысы рэалізму знаходзілі нават у антычным мастацтве (канцэпцыя, па якой уся гісторыя сусветнага мастацтва зводзілася да гісторыі развіцця рэалізму).

Сёння рэалізм успрымаецца як адна з магчымых форм (побач з многімі іншымі) узнаўлення жыцця.

В.Жырмунскі, Д.Благой, М.Конрад тэорыі “антычнага”, “гуманістычнага”, “асветніцкага” рэалізму лічылі неправамернымі.

Яны сцвярджалі, што ў творах пісьменнікаў гэтых эпох прысутнічае імкненне да праўдзівага ўзнаўлення жыцця. Аднак жыццепадобнасць толькі адзін з момантаў у сістэме рэалізму.

В.Жырмунскі зазначаў, што Шэкспіра, Рабле, Сервантэса можна назваць рэалістамі ў шырокім сэнсе слова, як пісьменнікаў, што больш ці менш праўдзіва адлюстроўвалі рэчаіснасць. Калі прызнаць правамернасць тэрміна тып творчасці, то тып творчасці згаданых аўтараў будзе рэалістычным.
Рэалістычны напрамак ў л-ры заяўляе пра сябе ў 1830-я гг., калі “прынцып жыццёва-праўдзівага ўзнаўлення свету сцвердзіўся з найбольшай паўнатой, у найбольш развітых формах” (А.Анікс).

Рэалізм ХІХ ст. у савецкім літ-стве было прынята называць крытычным. Тэрмін “крытычны рэалізм” прапанаваў М.Горкі, каб размежаваць л-ру дарэвалюцыйную і савецкую (сацыялістычны рэалізм). Тэрмін умоўны, бо крытычны пафас характэрны і л-ры іншых эпох.
Рэалізм узнік у значнай меры як адмаўленне мастацкіх прынцыпаў рамантызму.
Непрыманне

  • байранізму,

  • “дэманічных” герояў,

  • гістарычнай тэматыкі раманаў і драм,

  • сентыментальна-філасофскай лірыкі.


Калі рамантызм акцэнтаваў увагу на ўяўным, прыдуманым свеце, то рэалізм галоўным прадметам адлюстравання зрабіў штодзённую рэчаіснасць.

Рамантызм у большасці выпадкаў пераносіў дзеянне ў мінулае, у экзатычныя краіны і мясціны, рэалізм узнаўляў сучаснае жыццё.

Рамантызм звяртаўся да міфа, легенды, казкі, рэалізм дэмафілагізуе л-ру, даследуе жыццё чалавека і грамадства. Паводзіны, учынкі персанажаў у рэалістаў выступаюць псіхалагічна і сацыяльна дэтэрмінаванымі (абумоўленымі).

Рамантызм тлумачыў канфлікт асобы з гармадствам як неадпаведнасць мары і рэальнасці. Рэалізм звярнуўся да сацыяльнай прыроды канфлікту.
Рамантызм выводзіў выключнага, “дэманічнага”, незразумелага героя, рэалізм – (часта) “маленькага чалавека”, жыццепадобнага героя.
Рамантызм з яго лірычнай плынню аддаваў перавагу паэзіі, рэалізм – прозе, асабліва раману.

Змены адбыліся і ў мове. Мова твораў рэалізму больш набліжана да размоўнай, побытавай, выкарыстоўваюцца дыялектызмы і жарганізмы.
Аднак у творчасці пісьменнікаў-рэалістаў нярэдка паядноўваюцца два вялікія напрамкі.

  • Бальзак выкарыстоўвае рамантычную фантастыку ў “Шангрэневай шкуры”,

  • Стэндаль звяртаецца да выключных характараў і абставін (навелы, “Пармскі манастыр”).

  • У навелах Мерымэ сустракаецца экзотыка Поўдня і “экзатычныя характары (“Таманга”, “Кармэн”).

  • “Пісьменнікі, якіх мы адносім да класічнага рэалізму, не адмаўляюць, а працягваюць рамантычныя традыцыі” (Г.Памеранц). Гэта – Флабэр, Стэндаль, Бальзак (Францыя), Драйзер, Джэк Лондан (ЗША), Дзікенс, Тэкерэй, Галсуорсі (Англія), Гогаль, Тургенеў, Талстой, Дастаеўскі, Чэхаў (Расія) і інш.


У рэалістычнай л-ры найбольш паслядоўна праведзены прынцып дэмакратызму: пісаць для народа і пра народ.

Адным з асноўных прынцыпаў з’яўляецца праўдзівасць – праўдзівае ўзнаўленне падзей і характараў, абставін і дэталей. У сав. літ-стве было шырока распаўсюджана вызначэнне рэалізму, дадзенае Энгельсам: “Рэалізм прадугледжвае, акрамя праўдзівасці дэталей, праўдзівасць ва ўзнаўленні тыповых характараў у тыповых абставінах”.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12


написать администратору сайта