Тэорыя для фак пач ад. Тэорыя літаратуры
Скачать 0.93 Mb.
|
Тыпізацыя выступае асноўным прынцыпам рэалістычнага мастацтва. Тыповасць рэалістычнага вобраза выўляецца ў тым, што пісьменнік, з аднаго боку, уздымаецца да шырокага абагульнення, а з другога – да паказу канкрэтнага, індывідуальна-непаўторнага. Афарыстычны выраз В.Бялінскага: сутнасць тыпу – паказаць усіх у адным. Агульнае і канкрэтнае ў тыповым вобразе існуюць у арганічнай еднасці (вобразы Яўгенія Анегіна, Андрэя Балконскага, Грыгорыя Мелехава, старога Нявады, Васіля Дзятла, Халімона Глушака і г.д.). Тыповыя характары дзейнічаюць у рэалістычнай л-ры ў канкрэтна-гістарычных абставінах, яны прыпісаны да пэўнай эпохі, краіны, пэўных падзей. Важнымі рысамі рэалізму выступаюць сацыяльнасць і гістарызм. Гэтыя прынцыпы з’яўляюцца непадзельнымі. Прынцып сацыяльнасці абазна-чае тлумачэнне чалавека, яго паводзін, псіхалогіі, узаемаадносін з іншымі людзьмі сацыяльна-гістарычнымі ўмовамі. Прынцып гістарызму нясе ў сабе паказ чалавека, абставін яго жыцця ў суаднесенасці з канкрэтнай эпохай, з рэальнымі падзеямі і часам. Пытанне № 46. Тыпы рэалізму ХІХ – ХХ стагоддзяў. Творчыя прынцыпы сацыялістычнага рэалізму У ХХ ст. вылучаюць некалькі тыпаў рэалізму.
Асаблівасцю рэалістычнай л-ры ХХ ст. выступае яе адкрытасць. Рэалізм ХХ ст. не супрацьстаіць інш. літ. напрамкам, а ўзаемадзейнічае з імі. Пісьменнікі звяртаюцца да мадэрнісцкіх прыёмаў і сродкаў:
Гэты працэс меў месца і ў савецкай л-ры. Аднак адбываўся ён пераважна ў творчай практыцы (у нац. л-ры яркі прыклад – творчасць В.Быкава). Спроба абнаўлення мастацкіх прынцыпаў сацрэалізму ў 1970-я гг. Д.Маркавым: рэалізм як адкрытая сістэма. Канцэпцыя прынята не была. З боку тэорыі так званы сацыялістычны рэалізм з’яўляўся, як гэта сёння прызнаюць многія даследчыкі, нарматыўным і рэгламентаваным, калі свабода творчасці толькі абяцалася. Па ідэйных, ідэалагічных момантах забараняліся, не друкаваліся, пераследаваліся творы (напрыклад, вершы, паэмы адраджэнцкай тэматыкі, трагікамедыя “Тутэйшыя” Я.Купалы), выкідаліся з літаратурнага працэсу пісьменніцкія імёны і творы (С.Ясеніна, А.Ахматавай, М.Булгакава, Ф.Аляхновіча, А.Мрыя і інш.). Не віталіся фармальныя пошукі (імкненне да арыгінальнай формы). Асноўнымі прынцыпамі сацрэалізму выступалі класавасць (адлюстраванне ў творах інтарэсаў перадавога класа), партыйнасць (пісьменнік павінен ацэньваць рэчаіснасць з партыйных пазіцый, праводзіць у жыццё лінію партыі), народнасць (пісаць для народа, быць зразумелым яму, выяўляць яго памкненні). Сацрэалізм аб’яўляўся найвышэйшым дасягненнем ў развіцці мастацтва. Ён супрацьпастаўляўся, па сутнасці, усім ранейшым і існуючым паралельна напрамкам і плыням. Апошняе пацвярджае тэорыя паскоранага развіцця савецкага мастацтва: ад фальклорных форм да самых складаных форм сучаснага эпасу, абмінуўшы папярэднія стадыі мастацкага развіцця (аўтар тэорыі Г.Ламідзе). Так нібыта развіваліся младапісьменныя літаратуры народаў Поўначы, Сярэдняй Азіі. Паскоранасць развіцця была характэрна для бел. літаратуры ў ХІХ – пач. ХХ стст. Бел. даследчык В.Каваленка, услед за расійскімі даследчыкамі М.Конрадам і Г.Гачавым, паскоранае развіццё нац. літаратур звязвае з дыскрэтнасцю, бачыць у ім вымушаную гістарычнымі абставінамі ліквідацыю адставання ад развітых літаратур свету. В. Каваленка даказвае, што пры такім развіцці мастацтва слова не засвойвае па сапраўднаму этапы літаратурнага працэсу, не нараджае высокамастацкіх твораў (кніга “Вытокі. Уплывы. Паскоранасць”). Першымі творамі сацрэалізму лічацца п’есы і раман М.Горкага (“Мяшчане”, “На дне”, “Маці”). Вызначэнне напрамку і яго асноўных прынцыпаў было дадзена на І з’ездзе савецкіх пісьменнікаў у 1934 г.: “Праўдзівае, гістарычна дакладнае ўзнаўленне рэчаіснасці ў яе рэвалюцыйным развіцці, якое ставіць мэту ідэйнага выхавання працоўных у духу сацыялізму”. У адной з апошніх пастаноў ЦК КПСС (1982) канстатавалася: “Для мастацтва сацыялістычнага рэалізму няма больш важнай задачы, чым сцвярджэнне савецкага ладу жыцця, норм камуністычнай маралі, прыгажосці і велічнасці нашых маральных каштоўнасцей – такіх, як сумленная праца на карысць людзей, інтэрнацыялізм, вера ў гістарычную справядлівасць нашай справы”. Пытанне № 47. Натуралізм як літаратурны напрамак Натуралізм (ад лац. натура, прырода) – літ. напрамак, які сцвердзіў сябе ў французскай л-ры ў апошнюю трэць ХІХ ст. Характарызуецца імкненнем да фактаграфічнасці, паказам фатальнай біялагічнай і сацыяльнай абумоўленасці чалавечых дзеянняў і паводзін. Тэрмін належыць Эмілю Заля, які выступіў галоўным тэарэтыкам напрамку. Погляды выкладзены ў артыкулах “Эксперыментальны раман”, “Раманісты-натуралісты” і інш. Э. Заля не аддзяляў паняцці “рэалізм” і “натуралізм”:“Прымусіць рэальных герояў дзейнічаць у рэальных умовах, даць чытачам кавалачак людскога жыцця – у гэтым увесь натуралістычны раман”. Ён заўжды аддаваў належнае выдатным французскім рэалістам Бальзаку і Стэндалю, называў іх сваімі настаўнікамі, аднак не ўсё прымаў у іх творчасці.
Пытанне № 48. Мадэрнізм як мастацкая сістэма. Агульная характарыстыка Мадэрнізм (ад франц. новы, сучасны) – агульны тэрмін для многіх літ. напрамкаў і школ канца ХІХ і ХХ стст. Уласціва
Навізна і антытрадыцыяналізм – вызначальныя рысы мадэрнізму. Разам з тым мадэрнізм ніколі не парывае з літ. традыцыяй цалкам. Асобныя напрамкі мадэрнісцкай літ-ры ўжо сталі класікай. Няма адной думкі пра час узнікнення мадэрнізму. Доўгі час лічылася, што ён зарадзіўся ў 70-я гг. ХІХ ст. у Францыі і першымі яго праявамі былі імпрэсіянізм і сімвалізм. Апошнім часам генезіс мадэрнізму звязваецца толькі з ХХ ст. Некаторыя даследчыкі паняцце мадэрнізм лічаць непатрэбным, прапаноўваюць разглядаць канкрэтныя напрамкі. Рацыянальны момант тут ёсць: кожны з напрамкаў мае сваё непаўторнае аблічча, канкрэтна-часавыя межы, тэарэтычныя праграмы. Яны нярэдка вядуць між сабой літ-ныя войны. Аднак ёсць агульныя рысы, уласцівыя ўсім напрамкам.
Яна ніяк не разлічана на ўспрыманне шырокіх мас. Іспанскі філосаф і мастацтвазнаўца Артэга-і-Гасет: “Мадэрнісцкае мастацтва супрацьстаіць масам і яно заўжды будзе ім супрацьстаяць. Яно, па сутнасці, чужое народу і больш таго, яно варожае народу”. Мадэрнізм ставіць за мэту быць “мастацтвам для творцаў, а не для мас людзей. Гэта мастацтва касты, а не дэмакратычнае мастацтва”.
Часам форма ўвогуле абсалютызуецца, як, нарыклад, у футурыстаў, у прадстаўнікоў “новага рамана”. Адзін з тэарэтыкаў мадэрнізму К.Фідлер сцвярджае: “У мастацкім творы форма павінна сама па сабе ўтвараць матэрыял, дзеля якога і існуе мастацкі твор. Тая форма, што адначасова ёсць і матэрыял, не павінна выяўляць нічога, акрамя сябе самой... Змест мастацкага твора ёсць нішто іншае, як само форматварэнне”. 3. Літаратура мадэрнізму з’яўляецца рашучым пратэстам супраць прынцыпаў рэалізму і натуралізму з іх зваротам да рэальнага жыцця, жыццёвападобнасцю. К.Фідлер: “Мастацтва ніяк не павінна пранікаць у будзённую рэальнасць, што ёсць рэанасцю ўсіх людзей”. Разам з тым мадэрнізм не прымае рамантычных уцёкаў ад рэчаіснасці. Ён не мае “сумнеўнага імкнення ратаваць людзей ад жыцця, зыходзячы з казачнага каралеўства” (К.Фідлер). Мадэрнізм не пераўтварае і не наследуе рэчаіснасць, ён будуе новую. 4.На змену рэалістычнай і натуралістычнай аб’ектыўнасці прыходзіць мадэрнісцкая мастацкая суб’ектыўнасць. Мадэрністаў не цікавіць прадметны свет, ён заўжды дэфарміруецца і абсурдзіруецца (ад абсурд). І гэта “новая рэальнасць” ёсць для творцаў-мадэрністаў абсалютна рэальная. Чым больш непраўдападобная карціна свету, тым больш верагоднейшая яна для мадэрністаў. Рэалізм для мадэрністаў – гэта толькі адзін з магчымых спосабаў адлюстравання свету. Але рэалізм не прызнае ірацыянальнага, метафізічнага, іррэальнага. Амерыканскі літаратар Дж. Мілер слушна заўважыў, што “мадэрнізм можна назваць бунтам супраць “рэалізму”, але не супраць “рэальнасці”. Рэальнасць пракладвае след не ў паказе знешніх падзей, а ў плыні свядомасці, што ўзнікае ў сувязі з гэтымі падзеямі”. 5. “Плынь свядомасці” выступае адным з асноўных мастацкіх прыёмаў літ-ры мадэрнізму. Тэрмін належыць псіхолагу і філосафу В.Джемсу. Класічнымі ўзорамі выкарыстання ў мадэрнісцкай літ-ры “плыні свядомасці” з’яўляюцца раманы “Улісс” Джеймса Джойса, “У пошуках страчанага часу” Марселя Пруста, “Місіс Дзеллоуэй” Вірджыніі Вульф. Прыём шырока выкарыстоўвалі таксама падстаўнікі францускага “новага рамана” (А.Роб-Грыйе, Н.Саррот, М.Бютор). “Плынь свядомасці” перадае працэс унутранага маўлення персанажа (называюць таксама ўнутраным маналогам). Прыём выкарыстоўвалі таксама пісьменнікі-рэалісты (Стэндаль, Дастаеўскі, Талстой і інш.) і нават “сацрэалісты” (А.Зэгерс). У мадэрністаў гэты прыём абсалютызуецца. 6. Наступны папулярны прыём – мантаж, што прыёшоў у літ-ру зкінаматографа (фільмы С.Эйзенштэйна). Заснаваны на аб’яднанні разнародных тэм, фрагментаў, вобразаў. У футурыстаў, дадаістаў, “тэатры абсурду” мантаж выступае сродкам пазнання свету: стварае абсурдны вобраз абсурднага свету. 7. Мадэрністы аддаюць перавагу ўмоўным формам, што, аднак, не выключае выкарыстанне сродкаў цалкам жыццёвападобных. Досыць часта самі жыццёвападобныя элементы твораў ствараюць эфект іррэальнага, непраўдападобнага. У мастацтве мадэрнізму фантастыка цесна звязана з рэальнасцю. “Найбольш неверагоднае, бязглуздае і незразумелае адбываецца ў будзённых звыклых абставінах” (Д.Затонскі). Прыклад – творы Франца Кафкі. 8. Нярэдка мадэрністы адмаўляюцца ад традыцыйных элементаў пабудовы твора: сюжэту, мастацкага часу і прасторы, персанажаў, дзеяння. На ўсю мастацкую дзейнасць мадэрністаў распаўсюджваецца “татальная” іронія. З гэтым звязаны такія мастацкія сродкі, як пародыя, алюзія, агаленне прыёму, акцэнтацыя на “зробленасці” твора, элементы гульні, ілюзіі творчасці. 9. Мадэрнізм стварае ўласныя міфы, творы яго нярэдка ператвараюцца ў міфалагемы. Пытанне № 49. Мадэрнісцкія цячэнні і плыні (імпрэсіянізм, сімвалізм, акмеізм, імажынізм, экспрэсіянізм, экзістэнцыялізм і інш.), характарыстыка на выбар). Імпрэсіянізм (ад франц. – уражанне) – мастацкі напрамак, засанаваны на прынцыпе фіксацыі уражанняў, адчуванняў, перажыванняў. Развіваецца ў апошнюю трэць ХІХ і на пач. ХХ стст. Першапачаткова ўзнік у французскім жывапісе (Клод Манэ, О.Рэнуар, К.Пісарро і інш.). З часам – у скульптуры (Радэн), музыцы (Дзебюссі, Скрабін, Стравінскі), тэатры. У канцы ХІХ ст. заяўляе пра сябе ў літ-ры. У Францыі – П.Верлен, С.Маллармэ, позні Мапасан, М.Пруст, у Англіі – О.Уайльд, Дж.Конрад, у Расіі – І.Бунін, Інакенцій Аненкаў, К.Бальмонт. Асноўны стылёвы прыём імпрэсіянізму – узнаўленне не самога прадмета, а ўражання ад яго. “Бачыць, адчуваць, выяўляць – у гэтым усё мастацтва” (Эдмон і Жуль Ганкуры). “Мы бачым свет толькі праз нашы пачуцці, якія яго дэфармуюць і фарбуюць” – сцвярджаў Анатоль Франс, які ў канцы ХІХ ст. стаў адным з галоўных тэарэтыкаў і абаронцаў імпрэсіянізму.
якое толькі што ўзнікла. “Я пішу тое, што зараз адчуваю” (Каміль Піссарро). Зразумела, што імпрэсіяністы арыентаваліся на пачуццё, а не на розум. Недавер, недаацэнка розуму спарадзілі адсутнасць якіх-небудзь маніфестаў і праграм імпрэсіяністаў. Па афарыстычнаму выказванню Л.Андрэева, адсутнасць праграм і маніфестаў гаворыць пра прысутнасць імпрэсіянізму.
|