Лекцыя Фарміраванне і мацаванне савецкай грамадскапалітычнай сістэмы Беларусі (кастрычнік 1917чэрвень 1941 гг.)
Скачать 239.5 Kb.
|
Такім чынам, беларускі народ набыў сваю нацыянальную дзяржаўнасць на рэвалюцыйна-класавай аснове. Але яе далейшае развіццё стала набываць драматычныя павароты. Так, Польшча пры падтрымцы Антанты стала патрабаваць ад РСФСР вяртання колішніх зямель РП да яе падзелу ў 1772 г. Ленінскі ўрад быў вымушаны перагледзець тэрытарыяльны склад БССР i Лiтоўскай ССР з тым, каб, аб’яднаўшы iх, стварыць адну буферную дзяржаву, якая б «прыкрыла» РСФСР з захаду. Неўзабаве таму ужо 16 студзеня ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб вывадзе Смаленскай, Вiцебскай, Магiлёўскай губерняў з БССР i ўключэннi iх у склад РСФСР. Рэшткi ССРБ – Гродзенская i Мiнская губерні – мусiлi быць аб’яднанымi з Лiтоўскай ССР. З гэтай нагоды ў Мiнску 2–3 лютага 1919 г. быў склiканы I Усебеларускi з’езд Саветаў з удзелам 230 дэлегатаў. Ад iмя Усерасiйскага ЦВК уздельнiкаў вiтаў яго старшыня Я. Свярдлоў, якi, акрамя iншага, агучыў пастанову ўзначальваемага iм органа «Аб прызнаннi незалежнасцi Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi». Дэлегаты прынялi дэкларацыi аб усталяваннi федэратыўных сувязей з РСФСР i аб’яднаннi Лiтвы i Беларусi ў адзiную дзяржаву. 3 лютага з’езд прыняў Канстытуцыю БССР, зацвердзiў герб i сцяг рэспублiкi. У адпаведнасцi з Асноўным законам, адбылiся выбары вышэйшых органаў улады. У склад ЦВК (старшыня А. Мяснiкоў) увайшлі 50 чал. У Вя-лiкi прэзiдыум ЦВК, на якi ўскладалiся функцыi урада, не трапiла нiводнага з былых камiсараў-беларусаў. Такiм чынам, новае кiраўнiцтва рашуча пазбавiлася ад прыхiльнiкаў нацыянальнай дзяржаўнасцi. 27 лютага ў Вiльнi на сумесным пасяджэннi ЦВК Лiтоўскай i Беларускай ССР было пастаноўлена аб’яднаць абедзве рэспублiкi у Лiтоўска-Бела-рускую Савецкую Сацыялiстычную Рэспублiку (Лiтбел ССР) са сталiцай у Вiльнi. Аб’яднаны ЦВК ЛiтБел узначалiў К. Цыхоўскi, а Савет народных камiсараў – В. Мiцкявiчус – Капсукас. У вынiку склiканага ў Вiльнi 4–6 cакавiка 1919 г. сумеснага з’езда КП(б)Б i КП(б)Л адбылося аб’яднанне рэспублiканскiх арганiзацый у адну – Камунiстычную партыю бальшавiкоў Лiтвы i Беларусi на чале з В. Мiцкявiчусам – Капсукасам. Характэрна, што сярод партыйнага i савецкага кiраўнiцтва ЛiтБел не было нiводнага беларуса. Мiж тым прэвентыўныя захады ленiнскага i мясцовых бальша-вiцкiх урадаў па ўмацаваннi сваiх заходнiх межаў плёну не прынеслi. Нягледзячы на тое, што ў склад вышэйшых органаў ЛiтБел увайшлi палякi (у прэзiдыум 4 з 7, у СНК 5 з 14), Польшча лiчыла яе бальшавiц-кай крэатурай, створанай без удзелу насельнiцтва. Распачатае ў сакавіку 1919 г. наступленне польскай арміі скончылася за-ваяваннем тэрыторыі ЛітБел і ўсталяваннем акупацыйнага рэжыму. Толькі летам 1920 г. РСФСР атрымала магчымасць надаць адпаведную ўвагу польскаму фронту. 11 лiпеня Чырвоная Армія вызваліла Мiнск, затым Лiду, Гродна і да канца месяца цалкам вызваліла Беларусь. У мэтах аховы правага флангу Заходняга фронту, які наступаў на Польшчу, 12 ліпеня 1920 г урад РСФСР пайшоў на падпісанне дагавора з Літоўскай рэспублікай з перадачай ёй Гродна, Шчучына, Ашмян, Смаргоні, Браслава, Ліды, Пастаў, а таксама Вільні разам з Віленскім краем. Гэты дагавор юрыдычна спыняў існаванне Літоўска-Беларускай ССР, таму даво-дзілася ў другі раз абвяшчаць утварэнне БССР. Магчымасць удзелу ў адраджэнні беларускай дзяржаўнасці набылі ўсе палiтычныя сiлы, якія змагаліся супраць польскіх акупантаў. Паводле ўказання ЦК РКП(б), кіраўніцтва гэтай працай была даручана Мiнскаму губернскаму ВРК (cтаршыня А. Чарвякоў), 31 лiпеня рэарганізаванаму ў Ваенрэўкам БССР. У склад камiсii па падрыхтоўцы Дэкларацыi ўвайшлi прадстаўнiкi Беларускай ПС-Р (Я. Бялькевiч, П. Берднiк, I. Мамонька i М. Пашковiч), КП(б) ЛiБ (А. Чарвякоў i В. Кнорын), Беларускай камуністычнай арганізацыі (У. Iгнатоўскi) і Бунда (А. Вайнштэйн). Іх намаганнямі была распрацавана «Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь». Паводле дакумента, уся ўлада на тэрыторыі Беларусі да склікання Усебеларускага з’езда Саветаў пераходзіла да ВРК БССР. Беларуская Рэспубліка аднаўлялася ў межах Мінскай і Гродзенскай губерняў. Пасля адхілення ЦК КП(б)ЛіБ паправак эсэраў апошнія выйшлі з Ваенрэўкама. Падпісаная 31 ліпеня 1920 г. «Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь» пацвердзіла палажэнні Маніфеста Часовага ўрада Беларусі ад 1 студзеня 1919 г., аднак у межах толькі дзвюх губерняў – Мінскай і Гродзенскай. Але з прычыны палiтычных i ваенна-стратэгiчных пралiкаў ленiнскага ўрада i савецкага камандавання Чырвоная Армiя пацярпела паражэнне пад Варшавай. І восенню войскі Ю. Пілсудскага iзноў захапiлi Мiнск. Баявыя дзеяннi перапынялiся толькі 12 кастрычніка. З 18 паветаў, якiя ўваходзiлi ў склад абвешчанай 31 лiпеня ССРБ, цяпер заставалася толькi 6. 3. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР. Ад шматпартыйнай да аднапартыйнай сістэмы . Пасля звяржэння самаўладдзя ў сакавіку 1917 г. у Расійскай імперыі ўзнікла шматпартыйная сістэма: на Беларусі існавалі агульнарасійскія партыі – РСДРП, ПС-Р, ПНС, а таксама нацыянальныя – польскія, яўрэйскія, белар. У выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўная ўлада ў краіне перайшла да бальшавікоў. Падтрымку ім на ІІ Усерасійскім з’ездзе Саветаў выказалі левыя эсэры. Ужо ў лістападзе 1917 г. была забаронена дзейнасць кадэтаў як контррэвалюцыйнай партыі. Першапачаткова ўсе Саветы як органы дзяржаўнай улады з’яўляліся шматпартыйнымі. Такімі з’яўляліся Аблвыкамзах, Віцебскі і Магілёўскі гу-бернскія, амаль усе павятовыя і гарадскія Саветы. Але роля ў іх іншых партый была нязначнай. Да таго ж ВРК вызначаліся амаль суцэльна бальшавіцкім складам. 5 студзеня 1918 г. быў скліканы, а назаўтра разагнаны Усерасійскі пар-ламент – Устаноўчы сход і вярхоўная ўлада ў краіне цалкам не перайшла да бальшавіцка-леваэсэраўскіх Саветаў. З гэтага часу любая дзейнасць, скірава-ная супраць іх лічылася контррэвалюцыйнай. А пасля таго, як левыя эсэры 6 ліпеня 1918 г. паспрабавалі здзейсніць у Маскве дзяржаўны пераварот, то і яны былі аднесены бальшавікамі да контррэвалюцыянераў. Па меры распальвання ў краіне грамадзянскай вайны ўлада ўсё мацней канцэнтравалася ў руках РСДРП(б)-РКП(б). Многім здавалася, што Расія была Савецкай рэспублікай толькі па назве, бо кіравалі ёю не Саветы, а партыйныя камітэты. Дзейнасць іншых сацыялістычных партый была пад кантролем чэкістаў. У БССР пэўны час дзейнічала 20-тысячная БПС-Р. Але ўжо ў лютым 1921 г. чэкісты арыштавалі 860 найбольш актыўных яе функцыянераў і шэраговых членаў. У выніку ў чэрвені 1924 адбыўся яе самароспуск. У сакавіку 1921 г. Бунда прыняў пастанову аб зліцці з РКП(б). А другая іх частка далучылася да сіяністаў, якія працягвалі дзейнічаць нелегальна. У чэрвені 1922 г. была арыштавана група меншавікоў, у жніўні – група правых эсэраў. У першай палове 1920-х гг. у БССР працягвала сваю дзейнасць Яўрэйская камуні-стычная партыя (Паалей Цыён). Неўзабаве ў ёй адбыўся раскол: левая частка партыі далу-чылася да бальшавікоў, а правая стварыла аўтаномную Яўрэйскую РК партыю, якая праіснавала да 1927 г. і ўлілася ў КП (б)Б. З сярэдзіны 1920-х аднапартыйная сістэма ў СССР і БССР на чале з бальшавікамі ўсталявалася назаўсёды Утварэнне СССР. З моманту ўзнікнення нацыянальных савецкіх рэспублік пры дамінуючай ролі РСФСР яны наладжвалі палітычныя, эканамічныя, ваенныя і іншыя сувязі. У гады грамадзянскай вайны паміж імі ўзнік ваенна-палітычны саюз. На яго ўма-цаванне быў скіраваны дэкрэт УЦВК РСФСР ад 1 чэрвеня 1919 г. «Аб аб’яднанні Савецкіх рэспублік Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі для бараць-бы з сусветным імперыялізмам». Гэты вопыт даў плён і яго было вырашана скарыстоўваць і пасля вайны. Далейшую інтэграцыю абумоўлівала наяўнасць агульнай мэты па пабудове сацыялізму і партыі бальшавікоў. Акрамя таго, у шэрагу выпадкаў паміж рэспублікамі заключаліся двухбаковыя дагаворы, якія прадугледжвалі аб’яднанне дзяржаўных органаў. Так, падпісаны 16 студзеня 1921 г. дагавор паміж РСФСР і БССР прызнаваў незалежнасць і суверэнітэт Беларусі і разам з тым прадугледжваў стварэнне 7 аб’яднаных наркаматаў. У мэтах каардынацыі гаспадарчай і культурнай дзейнасці пры ўрадзе РСФСР было створана прадстаўніцтва БССР. Яшчэ адна форма аб’яднання рэспублік узнікла ў Закаўказзі, дзе вясной 1922 г. прадстаўнікі заканадаўчых органаў Азербайджана, Арменіі і Грузіі зацвердзілі дагавор аб стварэнні Федэратыўнага Саюза Сацыялістыч Савецкіх Рэспублік пад кіраўніцтвам Саюзнага Савета. Летам 1922 г. бальшавікі Украіны, Беларусі і Закаўказзя ў пошуках шляхоў больш шчыльнага аб’яднання з РСФСР звярнуліся ў ЦК РКП(б) з прапановай распрацоўкі прынцыпаў і форм адзінай савецкай дзяржавы. Неадкладна для вырашэння гэтага пытання з прадстаўнікоў ЦК РКП(б) і ЦК саюзных рэспуб-лік была сфармавана камісія Аргбюро ЦК РКП(б) у складзе І. Сталіна (старшыня), Г. Арджанікідзе, С. Кірава, В. Куйбышава, В. Молатава, А. Мяснікова, Г. Пятроўскага, А. Чарвякова і інш. Праект «аўтанамізацыі», прапанаваны І. Сталіным, прадугледжваў абвяшчэнне РСФСР дзяржавай, у якую мусілі ўвайсці на правах аўтаномных рэспублік УССР, ЗСФСР, БССР. Беларускім бальшавікам была даспадобы такая мадэль дзяржаўнага аб’яднання. Да канца верасня 1922 г. зацверджаны камісіяй праект «аўтанамізацыі» быў прадстаўлены ў ЦК РКП(б). Кастрычніцкі партыйны Пленум, разгледзеўшы рэкамендацыі камісіі, падтрымаў заўвагі У. Леніна, які выказаўся супраць празмернага цэнтралізму, за наданне суверэнітэту і атрыбутаў незалежнасці кожнай рэспубліцы як абавязковай умовы згуртавання народаў. Правадыр прапанаваў форму федэратыўнага саюза як добраахвотнага і раўнапраўнага аб’яднання самастойных савецкіх рэспублік; падзел сфер і аб’ектаў кіравання на агульнасаюзныя, рэспубліканскія і сумесныя. 30 лістапада 1922 г. Палітбюро ЦК РКП(б) зацвердзіла «Асноўныя пункты Канстытуцыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік». Стаўленні рэспублік да ўтварэння СССР былі выказаны на рэспубліканскіх з’ездах Саветаў. Усе чатыры рэспублікі – РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР падтрымалі гэтую ідэю. На IV Усебеларускім з’ездзе Саветаў 14–18 снежня 1922 г. была прынята пастанова аб утварэнні СССР і зацверджаны асноўныя пункты яго Кансты-туцыі. Дэлегаты ўсведамлялі значэнне адзінства дзеян-няў савецкіх рэспублік у барацьбе за ўсталяванне новага грамадскага ладу, неабходнасць стварэння адзінага рабоча-сялянскага фронту ўсіх савецкіх рэспублік «супраць адзінага фронту сусветнага капіталу». Такое аб’яднанне, на іх думку, павінна было быць створана на асновах роўнасці, цеснай палітычнай і гаспадарчай сувязі, у той самы час – забяспечваць самастойнае нацыянальна-культурнае будаўніцтва. У пастанове асабліва падкрэслівалася важнасць саюза працоўных рэспублік у іх барацьбе за камунізм. Аднадушнае галасаванне дэлегатаў Усебеларускага з’езда Саветаў за заканадаўчае афарм-ленне «ўжо фактычна існуючага Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспуб-лік» было падтрымана на партыйных канферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных з’ездах Саветаў, сходах працоўных. 18 снежня 1922 г. Пленум ЦК РКП(б) абмеркаваў праект Дагавора аб утварэнні Саюза ССР і прапанаваў склікаць з’езд Саветаў СССР. У Маскву на Усерасійскі з’езд Саветаў была адпраўлена дэлегацыя БССР у складзе 33 чал. Сярод делегатаў былі А. Чарвякоў (старшыня ЦВК і СНК БССР), В. Багуцкі, Ш. Ходаш, А. Славінскі, Я. Адамовіч, У. Ігнатоўскі і інш. РСФСР прадстаўляла 1 727 дэлегатаў, Украіну – 364, Закаўказскую федэрацыю – 91. 30 снежня 1922 г. дэлегаты назвалі сябе Першым з’ездам Саветаў Саюза ССР. У. Ленін, які не мог прысутнічаць з-за хваробы, быў абраны яго ганаровым старшынёй. З дакладам аб утварэнні СССР выступіў народны камісар па справах нацыянальнасцей І. Сталін. Дэлегаты зацвердзілі Дэкларацыю і Дагавор аб утварэнні СССР у скла-дзе РСФСР, УССР, БССР, Закаўказскай СФСР (у складзе Азербайджанскай ССР, Армянскай ССР, Грузінскай ССР). Дакумент вызначаў парадак уваходжання асобных рэспублік у склад СССР, права свабоднага выхаду, кампетэнцыю вышэйшых органаў дзяржаў-най улады. Канчатковае зацвярджэнне прынятых дакументаў павінна было адбыцца на Другім з’ездзе Саветаў СССР. Дэлегаты абралі вярхоўны орган улады Саюза ССР у перыяд паміж з’ездамі – Цэнтральны Выканаўчы Камітэт з 371 чал. У яго склад увайшлі: ад РСФСР – 270, УССР – 88, ЗСФСР – 26, БССР – 7 членаў. Старшынямі ЦВК былі абраны: М. Калінін – ад РСФСР, Р. Пятроўскі – ад УССР, Н. Нарыманаў – ад ЗСФСР, А. Чарвякоў – ад БССР. Старшынёй саюзнага ЦВК быў абраны М. Калінін, а кіраўніком урада (СНК) – У. Ленін. Такім чынам, у свеце ўзнікла новая дзяржава – СССР, пабудаваная на прынцыпах пралетарскага інтэрнацыяналізму, народаўладдзя і сацыяльнай справядлівасці. Прынятая ў студзені 1924 г. Канстытуцыя прадугледжвала абмежаванне суверэнітэту саюзных рэспублік па пунктах, аднесеных да кам-петэнцыі Саюза, і змяшчала наменклатуру службовых асоб Савета Народных Камісараў Саюза ССР. У яго ўваходзілі старшыня, яго намеснікі, 10 народ-ных камісараў. Для БССР утварэнне Саюза ССР мела свой асобы станоўчы сэнс, таму што тым стваралася магчымасць вяртання ў яе склад тэрыторый, якія з 1919 г. знаходзіліся ў складзе РСФСР. Першымі, хто ўзняў гэтае пытанне перад ЦК РКП(б) у чэрвеня 1923 г., былі А. Чарвякоў, У. Ігнатоўскі, В. Багуцкі. У выніку ўжо ў верасні 1923 г. Палітбюро ЦК РКП(б) прыняла пастанову аб неабходнасці далучэння да БССР усёй Віцебскай губерні, большасці паветаў Гомельскай і 2 паветаў (Мсціслаўскага і Горацкага) Смаленскай губерняў. 3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт аб перадачы БССР раёнаў, дзе пераважала беларускае насельніцтва. Такім чынам, ў склад БССР увайшлі 8 паветаў былой Віцебскай, 6 паветаў Магілёўскай і 2 паветы Смаленскай губерняў. У выніку гэтага «першага ўзбуйнення» тэрыторыя БССР павялічылася з 55,2 тыс. да 110,584 тыс. кв км, а колькасць насельніцтва – з 1 554 570 да 4 171 886 чал. 26 верасня 1926 г. ЦК КП(б)Б накіраваў на адрас ЦК УКП(б) ліст «Аб пашырэнні граніц БССР» з прапановай далейшага вырашэння гэтай праблемы. У выніку ў адпаведнасці з пастановай ЦВК РСФСР ад 6 снежня 1926 г. адбылося «другое ўзбуйненне БССР», калі яе межы пашырыліся за кошт Гомельскага і Рэчыцкага паветаў. Такім чынам, яе тэрыторыя павялічылася яшчэ на 15 727 кв км, а насельніцтва – на 649 тыс. чал. Летам 1927 г. тэрыторыя рэспублікі падзялялася на 8 акруг: Аршанскую, Бабруйскую, Гомельскую, Віцебскую, Мінскую, Магілёўскую, Мазырскую і Полацкую. Тэрытарыяльная, этнічна-культурная, эканамічная і агульнадзяржаўная кансалідацыя БССР суправаджалася ўмацаваннем яе канстытуцыйна-прававой сістэмы. Яшчэ да прыняцця новай Канстытуцыі VI Усебеларускі Надзвычайны з’езд Саветаў 16 сакавіка 1924 г. стварыў вярхоўны орган улады паміж з’ездамі – ЦВК Саветаў БССР у складзе 120 членаў і 30 кандыдатаў (старшыня А. Чарвякоў), які сфармаваў выканаўчы орган – СНК – у складзе старшыні (М. Галадзед), яго намесніка, старшыні Савета Народнай Гаспадаркі, 9 наркамаў і 5 упаўнаважаных народных камі-сарыятаў СССР. Канстытуцыя Беларускай ССР, прынятая 11 красавіка 1927 г. VІІІ Усебеларускім з’ездам Саветаў, пацвярджала статус Беларускай ССР як сацыялістычнай дзяржавы дыктатуры пралетарыяту і замацавала яе ўваходжанне ў СССР. У сувязі з беларусізацыяй Канстытуцыя абвяшчала роўнасць беларускай, яўрэйскай, рускай i польскай моў пры перавазе беларускай у зносінах паміж установамі і арганізацыямі. Замацоўваліся нормы аб нязменнасці граніц рэспублікі, магчымасці дыпламатычных зносін з замежжам, стварэння рэспубліканскіх вайсковых фармаванняў. Дзейнасць ЦВК БССР, як і з’ездаў Саветаў, накіроўвалася з’ездамі Камуністычнай партыі і яе ЦК. Невыпадкова таму ў Канстытуцыі БССР выразна адбіліся асноўныя ідэі панаваўшай камуністычнай ідэалогіі, але разам з тым прысутнічалі прыкметы павышэння ўвагі да нацыянальнага жыцця насельніцтва рэспублікі. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы і кірую- чай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі абумовіла складванне ў Расійскай рэспубліцы новай палітычнай сістэмы. Яе канстытуцыйнае афармленне адбылося ў студзені 1918 г. Пасля абвяшчэння БССР 3 лютага 1919 г. была прынята яе Канстытуцыя. Услед за абвешчанай 31 студзеня 1924 г. Канстытуцыяй СССР 11 кра-савіка 1927 г. VIII Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў канстытуцыю БССР. Яна яшчэ не прадугледжвала надання Камуністычнай партыі вызначальных функцый па кіраванні грамадствам, але ў рэальным жыцці такія тэндэнцыі ўжо вызначыліся. Так, шматступеньчатая сістэма выбараў пры адкрытым галасаванні дазваляла партыйнаму кіраўніцтву ініцыяваць і кантраляваць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Грунтоўныя перамены, якія адбываліся ў эканоміцы і грамадска-палітычным жыцці СССР у канцы 1920 – пачатку 1930-х гг. запатрабавалі іх заканадаўчага афармлення. У канцы лістапада 1936 г. на III Надзвычайным з’ездзе Саветаў СССР быў аднагалосна прыняты праект Канстытуцыі 5 снежня ўсталёўваўся Дзень Канстытуцыі. Адпаведна, 19 лютага 1937 г. была прынята Канстытуцыя БССР. У дакуменце фіксаваліся палажэнні аб поўнай перамозе сацыялістычнага ладу ў СССР і аб партыі як «кіруючым ядры ўсіх арганізацый працоўных, як грамадскіх, так і дзяржаўных». Вышэйшыя ўладныя функцыі замацоўваліся за Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР у той час, як неканстытуцыйнай, але афіцыйнай вярхоўнай уладай у краіне з’яўляліся вышэйшыя органы партыйнага апарату – Палітбюро, Аргбюро, Сакратарыят ЦК УКП(б). Канстытуцыя ўтрымлівала прыкметы падзелу ўлады на заканадаўчую (Вярхоўны Савет), выканаўчую (Савет Народных Камісараў) i судовую (Вяр-хоўны суд). Але рэальнага падзелу ўлады не існавала. На справе рашэнні пар-тыйных органаў фактычна ставіліся вышэй за рашэнні заканадаўчых органаў. Паводле Канстытуцыі, вышэйшыя ўладныя функцыі замацоўваліся за Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР (стар-шыня М. Калінін), а фактычна іх здзяйсняла Палітбюро ЦК УКП(б) на чале з Генеральным сакратаром І. Сталіным. У партыйнай структуры дамінаваў партыйны апарат – Палітбюро, якое праз ЦК саюзных і аўтаномных рэспублік, абкамы, райкамы перадавала ніжэйшым інстанцыям рознага кшталту дырэктывы для выканання. Партыйнае кіраўніцтва паступова зрошчвалася з дзяржаўнымі структурамі і ўжо на пачатку 1930-х гг. гэты працэс фактычна завяршыўся. Пасля 1936 г. партыя складала канстытуцыйна замацаваны каркас, аснову піраміды цэнтралізаванай дзяржаўнай улады. Прынятыя партыяй пастановы былі абавязковымі нават для вышэйшых дзяржаўных органаў улады. Умацаванне ролі партыі выявілася і ў падпарадкаванні органаў улады – Саветаў. Кандыдаты ў дэпутаты зацвярджаліся ў партыйных камітэтах і ішлі на выбары як прадстаўнікі «блока камуністаў і беспартыйных». Прафесійныя саюзы таксама страцілі самастойнасць і зрабіліся прыдаткам дзяржаўнага апарату. Прафсаюзныя камітэты прызначаліся партыйнымі органамі, знаходзіліся пад іх пільным наглядам і праводзілі іх палітыку. Кожны рабочы быў абавязаны ўступіць у прафесійную арганізацыю. Рэспуб арганізацыя з 1922 па 1940 г. вырасла з 48 тыс. да 650 тыс. чал Пад кіраўніцтвам і наглядам УКП(б)-КП(б)Б дзейнічаў ленінскі камса-мол. Камсамольцы шэфствавалі над новабудоўлямі, змагаліся з непісьменнасцю і рэлігіяй, дапамагалі ў правядзенні суцэльнай калектывізацыі, стварэнні МТС, займаліся ваенна-патрыятычным выхаваннем дзяцей і моладзі. Колькасць камсамольцаў імкліва расла: у 1922 г. іх налічвалася 2600 чал., а ў 1940 г. – ужо больш за 247 000. Па прыкладзе партыйных структур, ЛКСМБ быў строга іерархічнай арганізацыяй. Такім чынам, у другой палове 1930-х гг. у СССР канчаткова сфармавалася своеасаблівая палітычная сістэма кіравання савецкім грамадствам, заснаваная на ўладзе Камуністычнай партыі і замацаваная ў Канстытуцыях СССР і саюзных рэспублік. Адбылася фактычная падмена партыйнымі камітэтамі улады дзяржаўнах структур і грамадскіх арганізацый. Усе галіны ўлады апынуліся сканцэнтраванымі ў руках дзяржаўна-партыйнага апарату. |