Лекцыя Фарміраванне і мацаванне савецкай грамадскапалітычнай сістэмы Беларусі (кастрычнік 1917чэрвень 1941 гг.)
Скачать 239.5 Kb.
|
4. Будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі. Ажыццяўленне новай эканамічнай палітыкіў БССР. Першая сусветная вайна, Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г., а таксама нямецкая і польская акупацыі Беларусі пакінулі разбуральны след у яе гаспадарцы. У канцы 1920 г. у складзе БССР засталося 6 паветаў Мінскай губерні з плошчай 52,3 тыс. кв. км з насельніцтвам каля 1600 тыс. чал. З 715 прадпры-емстваў засталося толькі 235, большасць з якіх з-за адсутнасці сыравіны і паліва не працавалі. Аб’ём выпуску прадукцыі скараціўся ў 5 разоў. Чыгу-начны і рачны транспарт амаль не дзейнічалі. На пачатку 1921 г. у БССР налічвалася каля 30 тыс. рабочых. У сельскай гаспадарцы пасяўныя плошчы скараціліся на трэць, коль-касць коней – да 80%, буйнарагатай жывёлы – 65% ад даваеннага ўзроўню. Пакупная здольнасць рубля на 1 студзеня 1920 г. зменшылася ў 2420 разоў. Другім фактарам, які абумовіў гаспадарчую разруху, з’яўляліся наступствы так званай палітыкі ваеннага камунізму з уласцівай ёй нацыяналізацыяй прамысловасці, працоўнай павіннасцю, харчовай дыктатурай і інш. Такая палітыка давала кіруючай партыі магчымасць сканцэнтраваць у сваіх руках матэрыяльныя і людскія рэсурсы для таго, каб выстаяць і перамагчы ў грамадзянскай вайне. Вымушаны характар палітыкі «ваеннага камунізму» ўсведамлялі і сяляне, уся прадукцыя сялян (хлеб, жывёла, сыравіна), за выключэннем часткі, неаб-ходнай для патрэб іх сем’яў і гаспадаркі, падлягала здачы дзяржаве. Гаспадарчыя цяжкасці спрыялі ўзрастанню антыбальшавіцкіх настрояў. 1 сакавіка 1921 г. паўстаў гарнізон Кранштадта пад лозунгам: «За Саветы без камуністаў!» Для таго, каб пераадолець гаспадарчую разруху і палітычную напружанасць у грамадстве ленінскі ўрад быў вымушаны перай-сці да так званай новай эканамічнай палітыкі (НЭП), якая прадугледжвала вяртанне рыначных адносін, прыватнай уласнасці і нават эксплуатацыю чалавека чалавекам. 23 сакавіка 1921 г. у адпаведнасці з пастановай X з’езда РКП(б), Усе-расійскі ЦВК выдаў дэкрэт аб пераходзе ад харчразвёрсткі да харчпадатку, у адпаведнасці з якім яго аб’ём складаў прыкладна чацвёртую-пятую частку ад ранейшага, прычым рэшткі прадукцыі дазвалялася прадаваць на рынку па вольных цэнах. Другім напрамкам НЭП у сельскай гаспадарцы з’яўлялася фактычнае ажыццяўленне дэкрэта аб зямлі, абвешчанага яшчэ ў 1917 г. Дзяржава спрыяла землеўпарадкаванню ў першую чаргу калектыўных гаспадарак (калгасаў), савецкіх гаспадарак (саўгасаў), камун. Сяляне спачувальна ставіліся да камунараў, але выказвалі значна большую за-цікаўленасць у індывідуальнай гаспадарцы. Аграрная палітыка СНК БССР і камісарыята земляробства ўвасобілася ў лозунгу: «Сяляне, узбагачайцеся!» А. Чарвякоў, І. Адамовіч, Дз. Прышчэпаў, іншыя кіраўнікі ўсведамлялі, што заможная сялянская гаспадарка будзе толькі спрыяць эканамічнаму ўздыму. Так, у 1923–1928 гг. 25% ся-лянскіх гаспадарак з дапамогай дзяржавы перасяліліся на хутары. Асноўнай цяжкасцю для сялян была дарагоўля прамысловых тавараў, асабліва прылад працы. У 1923 г. на выручку за продаж сваёй прадукцыі ён мог набыць тавараў у 7 разоў менш, чым да вайны. Савецкая ўлада праводзіла класавую палітыку ў дачыненні да тых гаспадароў, якія ўзбагачаліся за кошт эксплуатацыі сваіх менш паспяховых суседзяў і выкарыстання арэндаваных участкаў. З такіх сялян, па класавых мерках «кулакоў», збіраліся большыя падаткі, іх уступленне ў крэ-дытныя таварыствы і калгасы былі абмежаваны. У цэлым НЭП прычыніўся да істотных станоўчыя перамены ў сельскай гаспадарцы БССР. Скасаванне харчразвёрсткі дазволіла селяніну самастойна распара-джацца большай часткай сваёй прадукцыі шляхам свабоднага продажу праз кааперацыю або непасрэдна на рынку. Да 1927 г. сельская гаспадарка была адноўлена. Па пасяўной плошчы, пагалоўі буйной рагатай жывёлы яна пераўзышла даваенны ўзровень. Ініцыятары новай эканамічнай палітыкі ў прамысловасці сыходзілі з таго, што аднавіць разбураныя прадпрыемствы здолеюць толькі рыначныя адносіны, прыватная ўласнасць і ініцыятыва, канкурэнцыя і выкарыстанне наёмнай працы. У выніку буйныя прадпрыемствы заставаліся за дзяржавай і пераводзіліся на самафінансаванне, а дробныя і частка сярэдніх (усяго каля 300) былі пера-дадзены ў прыватную і кааператыўную ўласнасць або здадзены ў арэнду. Гандаль, акрамя аптовага і замежнага, таксама перадаваўся ў прыватныя рукі. У выніку плённасць новай палітыкі выявіла сябе ў павелічэнні колькасці прыв прадпрыемстваў. У 1926 г. іх налічвалася 58 034 з 60 178. НЭП адкінула ранейшыя ўстаноўкі «ваеннага камунізму». Зараз дазвалялася выкарыстанне наёмнай працы, а абавязковая працоўная павіннасць і ўраўняльная сістэма аплаты скасоўваліся. З’явіліся прыватныя кааператывы, рэстараны, забаўляльныя ўстановы. Прыватны сектар у прамысловасці склаў 96,4 %, а ў гандлі – 90%. Дзяржава праз сістэму падаткаў і льгот імкнулася ўплываць на прыватны гандаль і абараняць інтарэсы казённых прадпрыемстваў. Першыя поспехі ў сельскай гаспадарцы стваралі спрыяльныя ўмовы для развіцця прамысловасці. Паступленне сыравіны, ажыўленне рынку і прыватнай ініцыятывы дазволілі забяспечыць паступовы ўздым прадпрыемстваў. У 1926–1927 гг. быў завершаны працэс аднаўлення прамысловасці, а прадукцыйнасць працы пераўзышла даваенны ўзровень у 1,8 разу. Таму паспрыяла змена ў форме і памерах заробку, які перайшоў ад пайковага да грашовага вылічэння. Новыя ўмовы гаспадарання запатрабавалі рэарганізацыі кіравання прамысловасцю. Асноўнымі звёнамі рэарганізаванай сістэмы гаспадарання сталі трэсты і групавыя кіраў-ніцтвы. Першыя – «Гарбартрэст», «Харчтрэст», «Дзяржспірт» і іншыя аб’яд-ноўвалі прадпрыемствы аднаго ці блізкага профілю, а другія кіравалі прад- прыемствамі, размешчанымі на пэўнай тэрыторыі. Буйнейшыя прадпрыемст-вы падпарадкоўв… Вышэйшаму Савету народнай гаспадаркі (ВСНГ) БССР. У першую чаргу аднавілі сваю дзейнасць тыя заводы і фабрыкі, якія працавалі на мясцовай сыравіне. Ствараліся сіндыкаты, якія займаліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, гандлё-вымі аперацыямі. Асноўны валавы аб’ём давала дробная прамысловасць – 58%, дзе было занята 73% рабочых. У 1922 г. з пабудовай электрастанцый у Гомелі, Клімавічах, Полацку, Слуцку, іншых гарадах дарэвалюцыйны ўзровень вытворчасці электраэнергіі быў перавышаны. Увядзенне харчпадатку, абуджэнне рынку і прыватнай ініцыятывы ў гандлі і прамысловасці, павышэнне прадукцыйнасці працы і г. д. стварылі ўмовы для здзяйснення грашовай рэформы ў 1922–1924 гг. і з’яўлення кан-вертуемай валюты – чырвонца, забяспечанай золатам. Адначасова адбыўся абмен грошай: за 50 тыс. савецкіх рублёў даваўся 1 новы – «чырвоны» ру-бель. Грашовая рэформа значна ажывіла эканамічнае жыццё, а таксама па-спрыяла міжнародным гандлёвым сувязям. З цягам часу на Беларусі з’явіліся імпартныя, у тым ліку – «каланіяльныя» тавары (кава, чай, цытрусавыя), а таксама ўзмацніўся экспарт тавараў, у асноўным драўніны. У 1923 і 1924 гг. прамысловасць Беларусі яшчэ не давала прыбытку, затое ў наступныя гады ён ужо склаў адпаведна 4 і 8 млн. руб. У 1927 г. разбураная прамысловасць была адноўлена. Як і да вайны, аснову яе складалі традыцыйныя – харчовая, дрэваапрацоўчая, гарбарная галіны. Элементы новых галін выявіліся ў паліўнай, металаапрацоўчай і электра-энергетычнай прамысловасці. У той самы час цяжкасці аднаўлення прадпрыемстваў і іншыя фактары не маглі не паўплываць на вялікі сабекошт іх прадукцыі, якая мела праблемы са збытам, тады як сяляне не хацелі прадаваць прадукты і сыравіну па заніжаных цэнах. У ліку цяжкасцей гэтага перыяду варта назваць недахоп спецыялістаў, беспрацоўе (да 100 тыс.), адносна слабы ўзровень сыравіннай базы, неразві-тасць энергетыкі. Дзяржаўны сектар, асабліва ў сельскай гаспадарцы, у мно-гім саступаў прыватнаму. Але ва ўмовах захавання за Савецкай уладай вы-значальных палітычных рычагоў спаборніцтва паміж імі толькі стымулявала агульны стан развіцця эканомікі. У цэлым ленінская ідэя выкарыстання элементаў капіталістычнага рынку ў інтарэсах сацыялізму дала плённыя вынікі. Свабода таварна-рыначных адносін, грашовая рэформа фінансаў, зацікаўленасць у выніках працы, дапамога Расіі і іншых саюзных рэспублік абумовілі паспяховае аднаўленне і далейшае развіццё эканомікі БССР. Індустрыялізацыя. НЭП дала магчымасць даволі хутка аднавіць разбураную эканоміку. Зараз эканоміка з’яўлялася шматукладнай: адначасова існавалі капіталістычная, сацыялістычная, кааператыўная, натуральная гаспадаркі. У снежні 1925 г. на XIV з’ездзе РКП(б) быў прыняты курс на развіццё сацыялістычнага сектара эканомікі, у прыватнасці цяжкай прамысловасці, здольнай вырабляць айчынныя сродкі вытворчасці – станкі, машыны, трактары. Умовы капіталістычнага акружэння і задачы сусветнай рэвалюцыі патра-бавалі ад кіраўніцтва СССР неадкладных захадаў па прамысловай мадэрні-зацыі краіны. Патрэба ў ёй разглядалася не толькі з эканамічнага пункту гледжання, а і ў кантэксце стратэгічных палітычных інтарэсаў СССР. Курс УКП(б) на індустрыялізацыю быў ухвалены беларускай партарганізацыяй і прыняты для выканання. Па прычыне пераважна аграрнага характару яе эканомікі, адсутнасці металаапрацоўкі і радовішчаў карысных выкапняў, з-за праблемы кадраў, немэтазгоднасці размя- шчэння буйной вытворчасці паблізу ад граніцы і іншых індустрыялізацыя ў рэспубліцы пачыналася з развіцця традыцыйных, перапрацоўчых заводаў і фабрык і будаўніцтва новых прадпрыемстваў. У БССР фiнансаванне iндустрыялiзацыi адбывалася у першую чаргу за кошт саюзнага бюджэту. У 1926–1928 гг. на рэспубліканскі рахунак пасту-піла больш за 19 млн. руб. Пэўны прыток валюты даваў беларускі экспарт лесаматэр’ялаў, смалы, ільносемя, сушаных грыбоў, лекавых траў. У ходзе рэалiзацыi аблігацый дзяржаўнай пазыкі сярод насельніцтва Беларусі было сабрана 139 млн. руб. У 1928 г. выпускам на мінскім заводзе «Энергія» 200 свiдравальных i 15 такарных станкоў быў пакладзены пачатак станкабудаванню Беларусi. У тым жа 1928 г. у Мінску быў заснаваны завод «Камунар», Гомелі пачалося будаўнiцтва завода сельскагаспадарчых машын, Бабруйску – дрэваапрацоўчага камбіната, у Магiлёве – фабрыкі штучнага шоўку, Оршы – iльнопрадзiльнага камбiната, у Вiцебску – паношнай фабрыкi і г. д. Згодна з пастановай Савета працы i Абароны СССР ад 20 чэрвеня 1927 г. у раёне Оршы, на Асінаўскіх балотах, пачалося будаўнiцтва буйнейшай у рэспублiцы БелДРЭС у мэтах забеспячэння энергiяй такіх гарадоў, як Вiцебск, Орша, Магiлёў, Шклоў. Індустрыялізацыя разгортвалася ў межах пяцігадовых планаў. Першы з іх прыпадаў на 1928/29–1932/33; другі – на 1933/34–1937/38, трэці – на 1938–1942 гг. Галоўнай задачай першай пяцігодкі ў БССР з’яўлялася нарошчванне прамысловых магутнасцей і рэканструкцыя ўсёй народнай гаспадаркі. З гэтай нагоды планавалася павялічыць фонды дзяржаўнай прамысловасці ў 4,4 разу (ва ўсім СССР – у 2,9). Па ініцыятыве партыйнага кіраўніцтва ў СССР пачалося фарсаванне тэмпаў індустрыялізацыі пад лозунгам: «Пяцігодку – у чатыры гады!». Характэрна, што рабочы клас з энтузіязмам адазваўся на заклік партыі, але перагляд паказчыкаў, штурмаўшчына і іншае прычыняліся да паломак абсталявання, выпуску бракаванай прадукцыі. Як выйсце да пераадолення цяжкасцей была праведзена перабудова кі-равання народна-гаспадарчым комплексам. Эканамiчная палiтыка, якая існавала да канца 1929 г., была канчаткова адкі-нута. Паводле Пастановы ЦК УКП(б) ад 25 снежня 1931 г., ВСНГ БССР быў ператвораны ў народны камісарыят лёгкай прамысловасці, а буйнейшыя прадпрыемствы падпарадкаваны наркаматам цяжкай і лясной прамысловасці СССР.З гэтага часу цэнтральныя органы кіравання пачалі рэгламентаваць усе асноўныя паказчыкі развіцця прамысловасці. Жорсткія камандныя метады кіравання эканомікай дапаўняліся адміністрацыйнымі захадамі – барацьбой з так званымі «шкоднікамі» і «ворага-мі народа», на якіх скідваліся ўсе няўдачы і пралікі. Намаганнямі працоўных асноўныя заданні першай пяцігодкі ў БССР былі выкананы: пабудаваны 538 прадпрыемстваў, у тым ліку – Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, швейныя фабрыкі ў Магілёве, Мінску, Віцебску, абутковая – у Гомелі, запалкавая – у Барысаве. У 1930 г. далі прадукцыю Гомельскі завод сельгасмашын, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, мясакамбінат у Оршы. Адным з важнейшых вынiкаў пяцiгодкi стала перавага аб’ему прамысловай прадукцыi над сельскагаспадарчай. З аграрнай рэспублiка стала пе-ратварацца ў iндустрыяльна-аграрную. У БССР з’явіліся машынабудаўнічая, хімічная і іншыя галіны вытворчасці. Колькасць спецыялістаў з тэхнічнай адукацыяй у параўнані з 1920 г. вырасла больш чым у 40 разоў. Важным сацыяльным вынікам стала ліквідацыя капіталістычных элементаў і знікненне беспрацоўя. Выкананне другога пяцігадовага плана (1933–1937) у БССР таксама адбы-валася ва ўмовах фарсавання яго тэмпаў. Нягледзячы на слабае тэхнічнае забеспячэнне – у 1932 г. дзей-нічалі толькі 5 экскаватараў, 61 кран, 98 бетонамешалак, 70 трактароў, 33 аўтамабiлі – працоўныя Беларусі амаль удвая павялічылі аб’ём прамысловай вытворчасці. Увайшлi ў строй буйнейшы ў краiне Крычаўскi цэментны, Гомельскi па вырабу шкла, Магiлёўскiя аўтарамонтны i трубалiцейны заводы, Аршанскi льнокамбiнат. За другую пяцігодку ў 2,5 разу павялічылася вытворчасць электраэнергіі. Была створана паліўная прамысловасць на базе здабычы і машыннай апрацоўкі торфу. Буйная прамысловасць вызначальна ўплывала на ўсю гаспадарку. Узніклі сацыялістычныя спаборніцтвы, стаханаўскі рух, энтузіязм мас. У 1938 г. працоўныя БССР прыступіліся да рэалізацыі трэцяга пяцігадовага плана, які прадугледжваў павелічэнне агульнага аб’ёму валавой пра-дукцыі прамысловасці ў 3,5 разу. Пачатак Айчыннай вайны не дазволіў выканаць трэцюю пяцігодку. Але і за адведзены час сацыялістычнага будаўніцтва 1929–1940 гг. беларускія рабочыя пабудавалі і рэканструявалі 1863 прадпрыемстваў. З’явіліся новыя галіны прамысловасці – станка- і машынабудаўнічая, цэментная. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Перакосы ў цэнавай палітыцы выклікалі нежаданне сялян прадаваць хлеб дзяржаве. У 1927 г. у краіне ўзнік крызіс хлебанарыхтовак, які ставіў пад па-грозу планы індустрыялізацыі, бо збожжа ўяўляла сабой адну з крыніц валютных паступленняў ад яго продажу на экспарт. Але дзейснага сродку пры-мусіць селяніна прадаваць прадукцыю па выгадных дзяржаве цэнах не было. Павышэнне падаткаў на заможныя гаспадаркі праблемы не здымала, бо іх было няшмат, як і калгасаў, здольных забяспечыць дзяржаву танным хлебам. У ЦК УКП(б) пераважыў сталінскі пункт гледжання, паводле якога становішча магло выправіць суцэльнае аб’яднанне індывідуальных сялянскіх гаспадарак у калектыўныя (калгасы), у першую чаргу ў тых раёнах, дзе ўраджайнасць збожжа была традыцыйна высокай – на Паволжжы, Кубані, Доне, Паўночным Каўказе, потым – у Сібіры і г. д. Сялянскія гаспадаркі Беларусі суцэльнай калектывізацыі не падлягалі, але партыйныя энтузіясты на чале з першым сакратаром ЦК КП(б)Б К. Геем даслалі тэлеграму ў Маскву з патрабаваннем уключыць Беларусь у спіс раёнаў, дзе належыла правесці калектывізацыю ў першую чаргу. Са свайго боку ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне да канца 1931 г. завяршыць калектывізацыю ўсіх бядняцка-сялянскіх гаспадарак Беларусі. З гэтай нагоды на вёску паслалі ўпаўнаважаных і 612 рабочых, якія прайшлі адпаведныя курсы. Разам з агітацыяй за ўступленне ў калгасы яны з апорай на чэкістаў павялі барацьбу супраць кулакоў і праціўнікаў калек-тывізацыі. У выніку да 1 сакавіка 1930 г. на Беларусі было калектывізавана 58% гаспадарак. Разам з зямлёй вяскоўцы былі вымушаны здаць у калгас коней, буй-нарагатую жывёлу, інвентар. 2 сакавіка 1930 г. у газеце «Правда» з’явіўся артыкул І. Сталіна «Галава-кружэнне ад поспехаў», на словах скіраваны супраць парушэння прынцыпу добраахвотнасці пры арганізацыі калгасаў. У адказ на Беларусі працэнт ка-лектывізацыі адразу знізіўся да 11,1%. Мясцовыя арганізатары калгасаў абвя-сцілі прычынай іх распаду кулацкую агітацыю. Неўзабаве кулакі разам з сем’ямі сталі высылацца ў Сібір або на Поўнач, а маёмасць перадавацца кал-гасам. Толькі за лета 1930 г. было «раскулачана» 15 629 сялянскіх гаспада-рак. Баючыся быць абвінавачанымі ў сабатажы калгаснага будаўніцтва, сяляне ізноў панеслі заявы ў калгасы, колькасць якіх стала ўзрастаць. У 1931 г. Бюро ЦК УКП(б) у пастанове «Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху» прызнала памылковасць прымусовых метадаў калектывізацыі. Калгасам стала аказвацца моцная дзяржаўная падтрымка (падатковыя ільготы, крэдыты, электра- і радыёфікацыя). На больш якасны ўзровень узняліся агітацыя і прапаганда. Не апошнюю ролю адыгрывала павышэнне па-даткаў на аднаасобнікаў. У выніку да ліпеня 1931 г. працэнт калектывіза-цыі на Беларусі ўзняўся да 40,1 (328,1 тыс. сялянскіх гаспадарак). На пачатку 1932 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 50,4% і 388 тыс. Таму ж спрыяла ўтварэнне машына-трактарных станцый (МТС). У канцы 1932 г. 57 МТС апрацоўвалі палеткі 33% калгасаў. Акрамя таго, пры станцыях былі створаны палітаддзелы, якія займаліся барацьбой з кулакамі, «шкоднікамі» і іншымі «ворагамі народа». На тое ж быў скіраваны выдадзены ў жніўні 1932 г. закон «Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні сацыялістычнай законнасці». Напрыклад, за недагляд за трактарам, які сапсаваўся, вінаваты пазбаўляўся волі на 5 гадоў, а за агітацыю супраць калгасаў – да 10 гадоў. Спроба сялян памяняць род дзейнасці ці месца жыхарства была рашуча перасечана ўладамі ў 1933 г. праз увядзенне пашпартнай сістэмы. Характэрна, што калгаснікі пашпартоў так і не атрымалі. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, без уліку заходніх раёнаў, у калгасы было аб’яднана 93,4% гаспадарак і 96,2% пасяўных плошчаў. У канцы 1940 г. у БССР было 10 165 калгасаў і 92 саўгасы. Такім чынам, у эканамічным плане дзяржава атрымала хлеб для ажыццяўлення індустрыялізацыі, але не за кошт павышэння прадукцыйнасці пра-цы калгаснікаў, а за кошт яе нізкай аплаты. У сацыяльным плане кулацтва было фізічна знішчана і перастала існаваць як клас. З гаспадароў-адна-асобнікаў утварылася новая сацыяльная супольнасць – калгаснае сялянства. |