Главная страница

Лекцыя Фарміраванне і мацаванне савецкай грамадскапалітычнай сістэмы Беларусі (кастрычнік 1917чэрвень 1941 гг.)


Скачать 239.5 Kb.
НазваниеЛекцыя Фарміраванне і мацаванне савецкай грамадскапалітычнай сістэмы Беларусі (кастрычнік 1917чэрвень 1941 гг.)
Анкор6.doc
Дата07.09.2018
Размер239.5 Kb.
Формат файлаdoc
Имя файла6.doc
ТипДокументы
#24220
страница1 из 4
  1   2   3   4


Лекцыя 6. Фарміраванне і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі (кастрычнік 1917-чэрвень 1941 гг.)
1. Усталяванне Савецкай улады на Беларусі.

2. Першыя спробы стварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

3. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР.

4. Будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.

5. Сталінскія рэпрэсіі 30-х гг. XX ст.
1. Усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Звесткі аб паўстан­ні ў Петраградзе былі ўспрыняты мясцовай грамадскасцю як пагро­за Уста-ноўчаму сходу і небяспека грамадзянскай вайны. У Мінску яны былі атрыманы 25 кастрычніка каля 11 гадз раніцы, а апоўдні лі­дэ­ры «рэвалюцыйнай дэмакратыі» з мэтай захавання парадку выка­за­лі­ся за ўтварэнне Камітэта выратавання рэвалюцыі (КВР). Такія ж пас­та­но­вы прынялі Саветы і партыйныя ка­мі­тэ­ты Вiцебска, Гомеля,
Ор­шы, Полацка, Бабруйска, Вiлейкi, Слуцка, Магiлёва, Мсцiслава i iнш. Сiг­на­лам да выступлення бальшавікоў у тыле i на фронце сталi пас­тано­вы ІІ Усерасійскага з’езда аб пераходзе ўлады да Саветаў i ар­мейскiх камiтэтаў. Так, 26 кастрычнiка ў Мінску бальшавікамі быў распаў­сюд­жа­ны загад № 1 аб пераходзе ўлады ў го­радзе і наваколлях да Са­ве­та рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Да 1000 салдат былі выз­ва­ле­ны з турмы, узброены і разам з асобнымі часцямі гарнізона ўклю­ча­ны ў Пер­шы Рэ­ва­лю­цый­ны iмя Мiнскага Савета полк.

Наяўнасць узброеных сіл даз­во­лі­ла бальшавiкам усталяваць цэнзу­ру друку і кантроль над пош­тай, тэлеграфам, збройнымi майстэрнямi i нават шта-бам фронту. У мэ­тах умацавання і пашырэння сваёй улады яны стварылi Ваенна-рэ­ва­лю­цый­ны камiтэт (ВРК) на чале з А. Мяснiковым. Але 27 кастрычніка Выканаўчы камiтэт Заходняга фрон­ту выклікаў у горад казакоў Каўказскай дывiзii і прымусіў кі­раў­ні­коў Савета перадаць уладу КВР, які аб’яднаў усе сацыялістычныя пар­тыі. Кіраўнікі Мінскага Савета пагадзіліся прызнаць яго поў­наў­лад­дзе, але на справе звярнуліся на фронт за дапамогай. Цэнтрам iх кан­с­п­i­ра­тыўнай дзейнасцi зрабiўся ВРК Заходняга фронту.

У iншых гарадах Беларусi Саветы рабочых i салдацкiх дэпутатаў так­са­ма не прызналi ленiнскага СНК i разам з iм – яго пастаноў. Па сут­насцi, усе яны ўвайшлі ў мясцовыя КВР і пе­рат­ва­ры­лі­ся ў апазiцый­ныя новай уладзе цэнтры. Невы-падкова бальшавiкi, cутыкнуўшыся з нежаданнем Саветаў прызнаць уладу СНК, прымалi захады для iх рос­пус­ку або пераабрання з тым, каб новы склад дэпутатаў узяў на ся­бе ўладныя функцыi.

Звесткi аб паражэннi 30 кастрычніка пад Петраградам верных А. Ке­ран­-с­ка­му часцей дазволiлi мiнскiм бальшавiкам...выклiкаць з фронту ўзброеную падмогу, у тым лiку браніраваны цягнiк, якi прыбыў у горад 1 лiстапада. На­заў­т­ра, уве­чары, на пашыраным пасяджэннi Мінскага Савета А. Мяс­ні­ко­вым бы­ло абвешчана аб аднаўленні Савецкай улады. Ас­ноўныя ры­чагi кiра­вання горадам засяро-дзiлiся ў ВРК Заходняга фрон­ту (старшыня К. Ландэр).

4–5 лістапада заходнефрантавы і губернскі камісары склалі паў­на­моц­т­вы, а галоўнакамандуючы Заходнім фронтам заявіў аб сва­ёй лаяль­нас­ці ВРК. У тых умовах перастаў дзейнічаць і КВР.

Такім чы­нам, мін­с­кім бальшавікам удалося перамагчы сваіх палітычных пра­ціў­ні­каў і ўсталяваць Савецкую ўладу ў Мінску, Мінскай і частцы Ві­лен­с­кай губернях, а таксама на Заходнім фронце. Яе ўмацаванню паспрыяла адхі­лен­не генерала П. Балуева ад га­лоў­на­ка­ман­да­ван­ня, узросшая баль-шав­i­за­цыя армейскiх i iншых камiтэтаў. Так, ужо ў першай палове лiстапа­да адбылося пераабранне сал-дацкiх камiтэтаў у II i Х армiях i ўлада поўнасцю скан­цэн­т­ра­ва­ла­ся ў ВРК на чале з бальшавiкамi (ад­па­ведна) М. Рагазiнскiм i В. Яркiным. Толькi ў III армii працэс баль­шавiзацыi некалькi запаволiўся, паколькi армейскi з’езд адразу не прызнаваў поў­наў­лад­дзя ленінскага СНК, а «выказаўся за стварэнне аднароднага са­цы­ял­i­c­тыч­на­га мiнiстэрства». КВР па ўсёй Беларусі гублялi ўплыў i распадалiся. ...

Пераход улады да ВРК стварыў магчымасць для арганiзацыi Савецкай улады ў машта­бе губерняў i нават усёй «Паўночна-Заходняй вобласцi».

Так, 18–20 лiстапада дэлегаты ІІІ сялянскага з’езда Мінскай і Віленскай губерняў, галоўным чынам вайскоўцы, прынялi рэзалюцыю у падтрымку СНК i яго дэкрэтаў i абралi новы Выканкам ў лiку 35 чал. (Крывашэеў)

Падобным чынам 19 лістапада адбываўся II з’езд Саветаў Паўноч­на-Заходняй вобласцi ў Мінску арганiзатары-бальшавiкi ад iмя ўсёй вобласцi вынеслi рэзалюцыi ў падтрымку СНК, яго дэк­рэ­таў i аб­ралi Выканкам у ліку 35 чал. (Красноў)

II Франтавы з’езд, якi адбыўся 20–25 лiстапада ў Мiнску, таксама вы­ка­заў­ся ў падтрымку ленінскага СНК і яго дэкрэтаў і абраў новы Вы­кан­кам у ліку 100 чал. на чале з А. Мяс­ні­ко­вым. 26 лiстапада адбы­ло­ся пер­шае пася-джэнне членаў вы­кан­ка­маў трох з’ездаў, на якiм на шмат­пар­тый­най аснове быў створаны вышэйшы ор­ган улады – Аблас­ны вы­ка­наўчы камiтэт Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпу­та­таў За­ход­няй вобласцi i фронту (Абл-выкамзах) са 187 чал. пад стар­шын­с­т­вам М. Рагазінскага. Удзельнiкi пася-джэння таксама сфар­ма­валi рэгiянальны выканаўчы орган – Савет Народных Камiса­раў За­ход­няй вобласцi i фронту (старшыня – К. Ландэр). Юрысдыкцыя СНК рас­паўсюджвалася не на ўсю свабодную ад акупацыi Беларусь, а толькi на Мiнскую i частку Вiленскай губерні, а таксама на Заходнi фронт.

У Вiцебску Саветы не падтрымалi СНК, таму былі распушчаны. Са стварэннем новага рабоча-салдацкага Савета да яго перайшла ўла-да ў горадзе i павеце. Вышэйшым уладным органам губернi з’яўляўся ВРК. 12 снежня Вiцебскi губернскi з’езд Саветаў выказаў падтрымку лен­i­н­с­ка­му СНК, а таксама абраў орган улады ў асобе губерн-скага Саве­та (старшыня В. Чунчын) з 65 чал., у тым лiку 55 бальшавікоў.

На Магiлёўшчыне стварэнне органаў Савецкай улады зацягвала-ся з прычыны слабай апоры бальшавiкоў у губернскiм цэнтры. 19 лістапада пад кіраўніцтвам прап. Крыленкі адбылася ліквіда-цыя цэнтра антысавецкай барацьбы ў Магілёве. Выконваўшы абавязкі Га-лоўнакамандуючага Духонін быў забіты.

14 студзеня 1918 г. пасля правядзен­ня рабоча-салдацкага і сялянскага з’ездаў быў абраны выканкам гу­бер­н­с­ка­га Савета (левы эсэр М. Гольман).

На выбарах ва Устаноўчы сход па Віцебскай, Мінскай і Заходнефран­та­вой акругах перамаглі бальшавікі і толькі па Магілёўскай – эсэры. Але большасць выбаршчыкаў па краіне (58%) аддалі свае гала­сы за спiс ПС-Р выказаўшы такiм чынам сваю пры-хiль­насць не рэвалюцыйным, а рэфармiсцкiм метадам у вырашэннi на-спе­лых праблем.

Невыпадкова У. Ленін, Л. Троцкі, А. Мяснікоў, В. Кнорын і іншыя ба­ль­ша­віц­кія лідэры распачалі актыўныя за­ха­ды, скiраваныя на ўкара­нен­не ў рабочыя і салдацкія масы пе­ра­ка­нан­ня аб прыярытэце пра-ле­тар­с­кай дыктатуры перад «буржуазным парламентам». І калі 5 студзе­ня 1918 г. дэлегаты Устаноўчага схода адмовіліся галасаваць за «Дэкларацыю правоў працоўнага i эксплуатуемага народа» і тым не прыз­на­лі законнасць дэкрэтаў Савецкай улады, то бальшавікам нічога не заставалася, як разагнаць яго.

Такім чынам, ша­нец на мірнае вырашэнне палітычнага крызісу ў ра­сій­с­кім грамадстве быў страчаны. Улада зас­та­ла­ся ў руках бальшавіц­ка­га СНК, але краіна ўсё больш і больш уцяг­ва­ла­ся ў грамадзянскую вайну.
2. Першыя спробы стварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

Скліканне і вынікі працы Усебеларускага з’езда. Узброенае паў­с­тан­не ў Петраградзе выклікала непакой беларускіх дзеячаў за лёс Бе­ла­ру­сі. 27 кастрычніка ў «Грамаце да Беларускага Народа» і звароце «Да ўсяго Народа Бе­ла­рус­ка­га» выканкамы ВБР, ЦВБР i вай­с­коўцаў-бе­ла­ру­саў Заходняга фронту выступiлi з заклiкам «узяць у свае рукi ўпраўленне сваiм краем, каб здзейснiць свае неадкладныя гiс­та­рыч­ныя задачы». З гэтай нагоды паведамлялася аб скліканні 5 снеж­ня 1917 г. Усебеларускага з’езда для абвяшчэння Беларускай дэ­мак­ра­тыч­най рэспублiкi, «спаянай з Вялiкаросiяй i iншымi суседнiмi Рэс­пуб­л­i­камi Расii на аснове федэрацыi», і абрання ўласнага органа ўла­ды – Краёвай Рады. Другі цэнтр нацыянальных сiл утварыўся ў Петраградзе

– ў Беларускi Абласны камiтэт (БАК) пад стар­шын­с­т­вам Я. Канчара. 17 лiстапада ў сваёй дэкларацыi БАК за­я­віў аб гатоўнасцi ўзяць на сябе арганiзацыю руху «ў мэтах стварэння гарантыi захавання i цэласнасцi аўтаномнай Беларусi». Кіраўніцтва ка­мі­тэ­та запэўніла камісара па справах нацыянальнасцей СНК І. Джу­гаш­ві­лі (Сталіна) у прызнанні Савецкай улады і атрымала на патрэ­бы... з’езда 50 000 руб. У першых чыслах снежня 1917 г. дэлегаты сталі з’яз­д­жац­ца

14 снежня на з’ездзе сабралася 1872 чал., з якiх 1167 чал. мелi пра­ва рашаючага голаса. Асноўная ма­са дэлегатаў складалася з сялян. Сярод нешматлікай часткі партыйцаў пераважалі эсэры i грамадоўцы. Прэзiдыум узначаліў Іван Серада.

Выказаная арганізатарамі з’езда патрэба ў нацыянальным самавы-зна­чэн­ні беларусаў не выклікала пярэчанняў. Асноўная маса дэлегатаў вы­ка­за­ла­ся ў падтрымку праекта аб на­дан­ні Бела-русі палітычнай аўтано­міі (з уласным органам улады – Кра­ё­вай Радай) у складзе Расійскай фе­дэ­ра­тыў­най рэспублікі. Краёвай Радзе (Савету рабочых, салдац-кiх i ся­лянскiх дэпутатаў) належала склiкаць Беларускi Устаноўчы сход i пас­лаць дэлегатаў на мiрную кан­фе­рэн­цыю.

Няўдалыя спробы ба­ль­ша­ві­коў і іх памагатых раскалоць з’езд і сар­ваць планы па ўста­ля­ван­ні нацыянальнай улады на савецкай аснове пры­му­сі­ла СНК Заходняй вобласці і фронту ў ноч з 17 на 18 снежня пай­с­ці на гвалтоўны разгон з’езда. К. Ландэр, В. Кнорын і іншыя дзеячы патлумачылі гэтую акцыю «жаданнем бе­ла­рус­ка­га з’езда стварыць у краi сепаратна паралельную нацыяналiстычную ўладу i непадпа­рад­ка­ван­нем iснуючай уладзе Саветаў».

Такiм чынам, нягледзячы на дэклараванае ленiнскiм урадам права на­ро­даў на самавызначэнне, мінскія бальшавiкi зрабiлi ўсё магчымае для та­го, каб прадухiлiць яго ажыццяўленне Усебеларускім з’ездам. Iдэй­ным абгрунтаваннем такой палiтыкi з’яўлялася прынцыповае па­ла­жэн­не РСДРП (б) аб тым, што вырашэнне нацыянальнага пытання пав­iн­на быць падпарадкавана найперш класавым iнтарэсам пра­ле­та­ры­я­ту i бяднейшага сялянства. Па-за межамі такога падыходу любая ак­тыўнасць нацыянальных арганiзацый успрымалася бальшавікамі вык­люч­на негатыўна.

Не ўжалося да­маг­чы­ся доўгачаканай палітычнай аў­та­но­міі Беларусі ў складзе Ра­сій­с­кай федэратыўнай рэспублікі запаволіў працэс аб’яднання белару­саў і рус­кіх у адзі­най дзяржаве. Па-другое, беларускія дзеячы не ад­мо­ві­лі­ся ад ідэі афар­м­лен­ня нацыянальнай дзяржаўнасці, але былі вы­му­ша­ны ўзяц­ца за яе рэалізацыю на іншай – нацыянальна-дэмакра­тыч­най аснове.

Спроба фармавання беларускай дзяржаўнасці на нацыяна­ль­на-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне БНР.

Атрыманыя ў Мін­с­ку звесткі аб распачатым германскімі войскамі на-ступленні выклі­ка­лі да жыцця беларускія арганізацыі. У той час, як Аблвыкамзах і ін­шыя бальшавіцкія ўстановы рыхтаваліся да эвакуацыі, 19 лютага 1918 г. на пасяджэнні ЦВБР было прынята рашэнне «прапанаваць Вы­ка­наўчаму камiтэту Рады I Усе­бе­ла­рус­ка­га з’езда выканаць волю з’ез­да i ўзяць уладу ў свае рукi».

Да 22 гадз атрадам БЦВР ужо належала ўлада ў горадзе, а на заня­тым будынку губернатарскага дома былi вывешаны два бела-чырво­на-белыя флагi. 21 лютага Выканкам Рады Усебела-рускага з’езда аб­вясцiў Устаўную гра­ма­ту да народаў Беларусi, у якой паве-дамлялася аб утварэнні часовай улады ў асобе Народнага Сакратарыята ў мэтах абароны заваёў рэвалюцыі. 22 лютага быў апублiкаваны спiс урада­ва­га каб­i­не­та (старшыня Я. Варонка) у складзе 5 грамадоўцаў, 6 эсэраў, 1 народнага сацыялiста i 1 паалейцыянiста. Але пасля аку­па­цыі го­ра­да таго ж 22 лютага германскiмi войскамi ўлада Народнага Сак­ра­та­ры­я­та скончылася. 25 лютага немцы забралі яго памяшканне, кан­фіс­ка­ва­лі грашовыя сродкі і сарвалі флагі. Камандуючы 10-й армiі ге­не­рал Э. Фалькенгайн не даў дазволу на дзейнасць На­род­на­га Сакрата­ры­я­та, але і не стаў яе забараняць.

3 сакавіка 1918 г. у выніку падпiсання ленінскім урадам мiрнага да­га­во­ра з Германіяй 4/5 тэрыторыi Беларусi адыходзiла да акупантаў. Ад­рыў края ад Расii аб’ектыўна ставiў у парадак дня патрэбу ў афармленнi яго нацыянальна-тэрытарыяльнага статусу. У адпаведнасці з дру­гой Ус­таўной граматай ад 9 сакавiка, Беларусь у межах рассялення бе­ла­рус­ка­га на­ро­да абвяшчалася Народнай Рэспублікай. У тым жа даку­мен­це пра­дуг­лед­ж­вал­i­ся прынцыпы ўтварэння i iснавання дэмакратыч­най дзяр­жа­вы, якiя набывалi сiлу неадкладна, да склiкання Устаноўчага Сойма.

У сувязi з абвяшчэннем БНР адбылося ўдасканаленне назвы орга­на заканадаўчай улады: Выканкам Савета стаў звацца Радай Усебе­ла­рус­ка­га з’езда, а з 18 сакавiка – Радай БНР (старшыня I. Серада).

Мiж тым ратыфiкацыя Брэсцкага міру савецкiм урадам 16 сакавiка, ак­ра­мя iншага, iстотна падарвала пераважаўшую ў асяроддзi Рады БНР iдэю федэрацыi з Расiяй. Вынiкам пасяджэння Рады 25 сакавiка ста­ла прыняцце трэцяй Устаўной граматы, якая абвя-шчала БНР «неза­леж­най i вольнай дзяржавай». Акрамя таго, у дакуменце вызна-чалася тэрыторыя рэспублiкi (Віленская, Віцебская, Гродзен­с­кая, Магілёўская, Мінская, Смален-ская губерні), пацвярджалiся ранейшыя дэмакратыч­ныя правы i вольнасцi, абвешчаныя ў папярэдняй грамаце, i выказ-ва­ла­ся спадзяванне на дапамогу iншых народаў.

Разам з тым спроба асобных лiдэраў Рады тэлеграмай, дасланай на адрас Вiльгельма II, заручыцца падтрымкай Германскай імперыi, сва­ёй мэты не да­сяг­ну­ла, а толькі выклікала «ўрадавы крызіс». Так, Ра­да ператварылася ў каалiцыйны орган – «Мiнскае прадстаўнiцтва» з удзе­лам правых элементаў. БСГ, якая стварала аснову Рады, рас­па­лася на партыi беларускiх эсэраў, беларускiх сацыялiстаў-фе­дэ­рал­iс­таў i бе­ла­рускiх сацыял-дэмакратаў.

У маi 1918 г. крызiс урадавых структур часткова завяршыўся фарма­ван­нем новага складу Народнага Сакратарыята пад старшынствам Я. Варонкі i абнаўленнем Рады (старшыня Я. Лёсiк). Перамены не спы­ні­лі фракцыйнай барацьбы. У лiпенi ўрад узначалiў Р. Скiрмунт, але прабыў на пасадзе старшынi некалькi дзён. Новы каалiцыйны ўрад пад старшынствам I. Серады таксама не вызначаўся адзінствам.

Чарговы этап развiцця БНР быў звязаны з Дадатковым дагаворам ад 27 жнiўня, заключаным памiж Германiяй i Расiяй, паводле якога пер­шая за велiзарную кампенсацыю (толькі золата на суму 6 млрд. ма­рак) абавязалася вызваліць занятыя тэрыторыі. Гэты акт, акрамя iнша­га, значна пагаршаў перспектывы ўмацавання БНР, паколькi Герман­iя брала на сябе абавязак «не падтрымлiваць утварэнне самастойных дзяр­жаўных арганiзмаў у гэтых абласцях». Такая пазiцыя акупантаў у бе­ла­рускiм пытаннi ўзмацнiла антыгерманскiя настроi i стымулявала дзей­насць палiтычных колаў, з’арыентаваных на ўласныя сiлы. На iх ас­но­ве пачалося ўтварэнне блока беларускiх эсэраў i сацыялiстаў-фе­дэ­рал­i­с­таў. 11 кастрычнiка Народны Сакратарыят быў пераймена­ва­ныў Раду народных мiнiстраў (старшыня А. Луцкевiч). У гэты ж дзень Рада зацвердзiла Канстытуцыю БНР.

У верасні – кастрычніку 1918 г. з пачаткам эвакуацыi германскiх войск з Беларусі кiраўнiкi БНР мусiлi актывiзаваць дыпламатычную дзей­насць. Пе-рамовы беларускiх эмiсараў з савецкiм бокам аб магчымасцi захавання неза-лежнасцi рэспублiкi плёну не прынеслі. Разлiк на ўласныя сiлы быў невялiкiм, паколькi ўзброеных фармiраванняў, здо­ль­ных абаранiць яе, створана не было. Штаб германскай 10-й армii пе­рад сваiм ад’ездам з Мiнска адмовiўся перадаць уладныя паўнамоцтвы як Радзе БНР, так i прадстаўнiкам зноў створанага «Дэмакратычна­га кра­я­во­га цэнтра».

Рэвалюцыя ў Германii i скасаванне савецкiм урадам 13 лiстапада 1918 г. Брэсцкага мiру яшчэ больш ускладнiла становiшча БНР. Кiраўнiц­т­ва ўрада на чале з А. Луцкевiчам чарговы раз здзейснiла спробу да­мов­iц­ца з ленiнскiм СНК ад­нос­на незалежнасцi сваёй рэспублiкi, але безвынiкова. Перад паг­ро­зай заняцця Беларусi Чырвонай Армiяй у апуб­л­i­ка­ва­ных чац­вёр­тай (9 лiстапада) i пятай (3 снежня) Устаўных гра­ма­тах Рада БНР заклiкала беларускi народ да стварэння ўласных Са­ве­таў i абароны рэспублiкi. Але наступленне Чырвонай Армii было дас­тат­ко­ва iмклiвым, а само насельнiцтва даволi далёкiм ад палiтыкi, каб гэтыя заклiкi прынеслi плён. Да канца 1918 г. Савецкая ўлада на Бе­ла­ру­сі (за выключэннем часткі Палесся) была адноўлена.

Такiм чынам, БНР варта разглядаць як няўдалую, але істотную спро­бу беларускага народа ўтварыць сваю дзяржаўнасць на аснове дэмак­ра­тыч­ных і нацыянальных каштоўнасцей. Яна iснавала ва ўмовах гер­ман­с­кай акупацыi, якая вык­лю­ча­ла магчымасць практычнага ажыц­цяўлення Устаўных грамат. Створаныя на месцах распарадчыя ор­га­ны былі заняты ў асноўным гаспадарча-сацыяльнай сферай і знаходзі­лі­ся пад поўным кантролем акупантаў.

Значна большых поспехаў дзеячам БНР удалося дасягнуць у галiне нацыянальнай асветы i культуры: тут працавалi беларускiя школы (ад 150 да 300), 5 гiмназiй, Свiслацкая семiнарыя, Мiнскi педагагiчны iнс­ты­тут, курсы беларусазнаўства, кансерваторыя, культурна-асвет-нiц­к­iя таварыствы, кнiжныя выдавецтвы, драматычныя i музычныя та­ва­рыс­т­вы i многае iнш.

У дыпламатычнай дзейнасцi дзеячы БНР iмкнулiся дамагчыся мiж­на­род­на­га прызнання. Консульскiя мiсii былi заснаваны ў Кiеве, Адэ­се, Коўне. Яе дып­ла­ма­ты наведвалi Германiю, РСФСР, Варшаву, Берлiн, Берн, Капенгаген, ма­ю­чы дзяржаўныя пашпарты.

Існаванне БНР аказала ўздзеянне на працэс утварэння беларускай рэс­пуб­лі­кі на рэ­ва­лю­цый­на-класавай аснове.

Фармаванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна-кла­са­вай аснове. Утварэнне БССР. Пасля перамогі бальшавікоў у ба­ра­ць­бе за ўладу, у тым ліку на Бе­ла­ру­сі і Заходнім фронце, частка бы­лых членаў БСГ (грамадоўцаў) пай­ш­ла на супрацоўніц-тва з бальшавікамі, спадзеючыся з яе да­па­мо­гай вырашыць патрэ­бы бела-рускага народа. Такія ж нас­т­роі пераважалі сярод Бела­рус­кай сацыял-дэ­мак­ра­тыч­най ра­бо­чай партыі, а таксама былыя гра­ма­доў­цы 31 студзеня 1918 г. у Петраградзе пры Камісарыяце па справах на­цы­я­на­ль­нас­цей (старшыня I. Сталін) СНК РСФСР быў утвораны Бе­ла­рус­кі на­цы­я­нальны камісарыят (Белнац­кам) пад старшынствам А. Чар­вя­ко­ва. З пе­ра­но­сам сталіцы ў Маскву аддзяленні Белнацкама існавалі ў Пет­раг­радзе, Смаленску, Віцебску, Саратаве.

У выніку лютаўскага 1918 г. наступлення германскай арміі тэ­ры­то­рыя савецкай Беларусі зменшылася да 14 паветаў Віцебскай і Ма­гі­лёў­с­кай гу-берняў. У сакавіку – красавіку адбылося іх аб’яднанне са Сма­лен­с­кай гу-берняй у Заходнюю вобласць РСФСР. Яе сталіца – Сма­ленск стала мес­цам працы эвакуіраваных з Мінска Паўночна-Заходня­га ка­мі­тэ­та РКП(б) і Аблвыкамзаха. Будзем зваць іх – “Абласнікі”

Вясной на аснове БСДРП у Петраг­радзе, Ва­ро­не­жы, Казані, Мас­к­ве, Сара-таве і іншых гарадах, дзе зна­ходзі­лі­ся бе­ла­рус­кія рабочыя і бе­жан­цы, узніклі Беларускія секцыі РКП (б) як час­т­кі мясцовых бальшавіцкіх арганізацый. Бел­нац­кам сумес­на з сек­цы­я­мі праводзіў раз­нас­тай­ную ку­ль­тур­на-асветніцкую працу сярод сва­іх землякоў: ад­к­ры­ваў школы і клубы, выдаваў літаратуру. Яго дру­ка­ва­ным органам з’яўлялася га­зе­та «Дзянніца».

Факт абвяшчэння на акупаванай тэрыторыі БНР прымусіў лі­дэ­раў Белнацкама і беларускіх секцый РКП(б) звяр­нуцца ў Наркамнац РСФСР з просьбай аб утварэнні Бе­ла­рус­кай вобласці як часовай «аўтаном­най палітычнай адзінкі», але ста­ноў­ча­га адказу яны не ат­ры­ма­лі. Та­кі ж лёс спасціг іх прапанову аб пе­рай­ме­на­ван­ні Заходняй воб­лас­ці ў Бе­ла­рус­кую Ка­му­ну. У адказ члены Аб­л­вы­кам­за­ха пагадзіліся назваць воб­ласць Камунай, то­ль­кі не Бе­ла­рус­кай, а ізноў-такі За­ход­няй.

Беларускія секцыі РКП(б) уздымалі пытанне аб дзяр­жаў­насці савец­кай Бе­ла­ру­сі па партыйнай лініі. Негатыўнае да яго стаў­лен­не з бо­ку членаў Паў-ночна-Заходняга камітэта было абу­моў­ле­на іх за­хаплен­нем ін­тэр­на­цы­я­на­ліс­ц­кімі лозунгамі, на фоне якіх усе ас­тат­нія, што закраналі на­цы­я­на­ль­нае пытанне, асабліва беларускае, зда­ва­лі­ся ка­лі не се­па­ра­тыс­ц­кі­мі, то ва ўмовах меўшай адбыцца сус­вет­най рэ­ва­лю­цыі яўна несвоечасовымі.
Новы імпульс у вырашэнні пытання надало заканчэнне сусветнай вай­ны і скасаванне Брэсцкага міру. Але ў ліку на­ро­даў, якіх ле­нін­с­кі СНК заклікаў самім вызначыць свой лёс, беларусы не зна­чы­лі­ся. То­ль­кі калі Польшча, якая 16 лістапада 1918 г. абвясціла аб сваёй неза­леж­нас­ці, ста­ла выказваць тэрыта-рыяльныя прэтэнзіі да Савецкай Ра­сіі, бе­ла­рус­кія ба­ль­ша­вікі атрымалі маг-чымасць ажыццявіць сваю даў­ніш­нюю мэту. Так, на пачатку двац­ца­тых чыслаў снежня 1918 г., пад час працы канферэнцый Бе­ла­рус­кіх сек­цый РКП(б), яе ўдзельнікі па­лі­чы­лі мэтазгодным стварэнне Ча­со­ва­га рабоча-сялянскага ўрада Бе­ла­ру­сі і абралі Цэнтральнае бюро (ЦБ) сек­цый у складзе З. Жылуно-ві­ча (старшыня), Ф. Балбекі, I. Ня­цец­ка­га, М. Драка-Дракона, А. Чар-вя­ко­ва і Я. Дылы (кандыдат). ЦБ да­ру­ча­ла­ся пасля VI Абласной кан-фе­рэн­цыі РКП(б) склікаць Усе­бе­ла­рус­кі з’езд камуністаў і стварыць адзі­ны цэнтр.

Вынікі канферэнцыі мелі вызначальныя наступствы для лёсу ўсёй Бе­ла­ру­сі і яго народа. Прынятыя на ёй дакументы ўважліва вы­ву­ча­лі­ся ў ЦК РКП (б), а 25 снежня з мэтай іх канкрэтызацыі і практычнага ажыц­цяў­лен­ня наркамнац I. Сталін сустрэўся з кіраўнікамі Бел­нац­ка­ма, якім было прапанавана скласці спіс кандыдатаў на зямяшчэнне па­сад ва ўрадзе Беларусі. У той жа дзень І. Сталін ад імя ЦК паведаміў А. Мяснікову аб утварэнні беларускага савецкага ўра­да.

Вечарам, 25 снежня адбылося экстранае пасяджэнне членаў ка­ле­гіі Белнацкама, прадстаўнікоў ЦБ і Маскоўскага ка­мі­тэ­та Беларускіх сек­цый. З. Жылуновіч паведаміў аб вы­ні­ках перамоў з І. Сталіным і пе­ра­даў яго даручэнне аб фармаванні Ча­со­ва­га рабоча-сялянскага
ўра­да. У спіс абраных кандыдатаў на па­са­ды камісараў увайшлі 15 ча­л. У выніку тайных выбараў стар­шы­нёй урада стаў З. Жы­лу­но­віч. Тэ­ры­та­ры­я­ль­ны склад рэс­пуб­лі­кі быў вызначаны 27 снежня на на­радзе І. Сталіна з А. Мяс­ні­ко­вым і М. Калмановічам. У склад яе му­сі­лі ўвай­с­ці Гро-дзенская, Мін­с­кая, Магілёўская, Віцебская і Сма­лен­с­кая губер­ні, а Віленская губерня адыходзіла да Літвы. Права аб­вяш­чэн­ня Бела­рус­кай рэспублікі пе­ра­да­ва­ла­ся ў кампетэнцыю VI Паўноч­на-Заход­няй канферэнцыі РКП(б).

Названы форум распачаў сваю працу 30 снежня 1918 г. Яго ўдзе­ль­ні­кі абвясцілі сябе I з’ездам Камуністычнай партыі бальшавікоў Бе­ла­ру­сі. Пы-тання аб утварэнні Беларускай рэспублікі ў парадку дня не бы­ло. У даклад старшыні прэ­зі­ды­у­ма А. Мяс-нікова «Бягучы момант» быў уключаны пункт «Бела­рус­кая Савецкая Рэс-публіка» з прапановай абвяшчэння Заходняй Ка­му­ны Савецкай Сацыялі-стычнай Рэспублікай. Матывацыя такога ра­шэн­ня заключалася ў пошуку сродка для змякчэння ўдару між­на­род­на­га імперыялізму па РСФСР.

Пры фармаванні Цэнтральнага бюро КП(б)Б у яго склад было ўклю­ча­на 13 былых членаў Паўночна-Заходняга абкама – у сваёй ма­се за­ця­тых праціўнікаў ідэі беларускай дзяржаўнасці, і толькі 2 прад­с­таў­ні­кі ад Беларускіх секцый, што выклікала пра­тэс­т З. Жы­лу­но­ві­ча. Пра­цяг канфлікту меў месца на пасяджэннях 31 снежня і 1 студзе­ня ў су­вя­зі з фармаваннем Часовага ўрада ССРБ, ка­лі яго стар­шы­ня запат­ра­ба­ваў 10 месцаў з 17 для сваіх таварышаў па Бел­нац­ка­му і Бе­ла-рус­кіх секцыях РКП(б), а таксама катэгарычна выс­ту­піў суп­раць уклю­чэн­ня ў яго А. Мяснікова, М. Калмановіча і Р. Пі­ке­ля. То­ль­кі пасля ўмя­ша­ль­ніц­т­ва І. Сталіна працэдура стварэння ўра­да скон­чы­ла­ся ўва­хо­дам у яго 7 прад-стаўнікоў Белнацкама і Бе­ла­рус­кіх сек­цый, а такса­ма 9 прадстаўнікоў Паўночна-Заходняга абкама і Аб­л­вы­кам­за­ха – пра­ціў­ні­каў беларускага руху.

Старшынёй Часовага работніцка-сялянскага ўрада быў зац­вер­д­жа­ны З. Жылуновіч. Уначы з 1 на 2 студзеня 1919 г. быў над­ру­ка­ва­ны «Маніхвэст Часовага работніча-селянскаго Савецкага пра­ві­ця­ль­с­т­ва Бе­ла­ру­сі», які абвяшчаў Беларусь «вольнай не­за­леж­най Са­цы­я­ліс­тыч­най Рэспублікай», дэклараваў асноўныя па­лі­тыч­ныя і сацыяльна-эка­на­міч­ныя заваёвы і абгрунтоўваў не­аб­ход­насць іх абароны.
  1   2   3   4


написать администратору сайта