Главная страница

Першабытнае грамадства на землях Беларусі


Скачать 478.5 Kb.
НазваниеПершабытнае грамадства на землях Беларусі
АнкорTesty_po_istorii_Belarusi_dlya_5_kursa_istfaka.doc
Дата18.01.2018
Размер478.5 Kb.
Формат файлаdoc
Имя файлаTesty_po_istorii_Belarusi_dlya_5_kursa_istfaka.doc
ТипДокументы
#14437
страница2 из 7
1   2   3   4   5   6   7

Рассяленне славян і раннефеадальная дзяржаўнасць на землях Беларусі



1. Вялікае перасяленне народаў адбывалася ў:

а) IVVII ст.ст. н. э.

б) VII - IV ст.ст. да н. э.

в) 2 тысячагоддзі да н. э. – VII ст. да н. э.

г) 5 - 2 тысячагоддзях да н. э.

2. Прарадзіма славян – гэта тэрыторыя:

а) сучаснай Беларусі

б) міжрэчча Одры і Віслы

в) Прыкарпацце

г) міжрэчча Прыпяці і Заходняй Дзвіны
3. Да ўсходніх славян адносяцца:

а) рускія, беларусы, украінцы

б) чэхі, палякі, славакі

в) сербы, балгары. македонцы

г) славенцы, харваты, чарнагорцы
4. Крывічы займалі тэрыторыю:

а) паўднёва – усходняя частка сучаснай Беларусі, усход Гомельскай і Магілёўскай вобласці

б) вярхоў’е Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, поўдзень Чудскога возера

в) басейны Прыпяці і Дзвіны, сучасная цэнтральная Беларусь

г) паўднёвыя схілы Карпат
5. Дрыгавічы займалі тэрыторыю:

а) паўднёва – усходняя частка сучаснай Беларусі, усход Гомельскай і Магілёўскай вобласці

б) вярхоў’е Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, поўдзень Чудскога возера

в) басейны Прыпяці і Дзвіны, сучасная Цэнтральная Беларусь

г) паўднёвыя схілы Карпат
6. Радзімічы займалі тэрыторыю:

а) паўднёва – усходняя частка сучаснай Беларусі, усход Гомельскаі і Магілёўскай вобласці

б) вярхоў’е Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, поўдзень Чудскога возера

в) басейны Прыпяці і Дзвіны, сучасная Цэнтральная Беларусь

г) паўднёвыя схілы Карпат
7. Найбольш значны горад у землях радзімічаў на тэрыторыі Беларусі – гэта:

а) Берасце

б) Гомель

в) Тураў

г) Полацк
8. Найбольш значны горад у землях дрыгавічоў – гэта:

а) Берасце

б) Гомель

в) Тураў

г) Полацк
9. Найбольш значны горад у землях крывічоў на тэрыторыі Беларусі – гэта:

а) Берасце

б) Гомель

в) Тураў

г) Полацк
10. З эканамічных укладаў, якія суіснавалі ў грамадстве ўсходніх славян, у IX – XI стст. толькі нараджаўся:

а) першабытны

б) феадальны

в) рабаўладальніцкі

г) раннебуржуазны
11. Для феадальнага ладу характэрна:

а) усеагульнасць і абавязковасць працы

б) натуральны характар гаспадаркі

в) грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці

г) панаванне таварна – грашовых адносін
12. Феод – гэта:

а) сукупнасць правоў феадала на ажыццяўленне сбору падаткаў

б) зямельнае ўладанне сялян-абшчыннікаў

в) зямельнае ўладанне, якое давалаля князем ці буйным фаедалам у пажыццевае карыстанне

г) зямельнае ўладанне, якое давалаля князем ці буйным феадалам у спадчыннае валоданне

13. Умацаваны цэнтр усходнеславянскага горада называецца:

а) пасад

б) торг

в) гарадзішча

г) дзядзінец
14. Кіраўніком гарадскога апалчэння ў старажытных беларускіх гарадах з’яўляўся:

а) пасаднік

б) гетман

в) тысяцкі

г) бурмістр
15. Як называўся збор даніны са свабоднага насельніцтва, якое пражывала на падуладнай князю тэрыторыі ў ІХ – ХІ стст.:

а) дань

б) кармленне

в) палюддзе

г) аброк
16. Веча – гэта:

а) гарадское самакіраванне

б) судовая ўстанова па вырашэнню грамадскіх і крымінальных спраў

в) агульны сход дарослых жыхароў горада (і воласці) для вырашэння найбольш важных грамадскіх і дзяржаўных спраў

г) рэлігійная ўстанова
17. Гарадское войска ў часы сярэднявечча – гэта:

а) апалчэнне

б) віра

в) дружына

г) пяхота
18. Першы ўспамін аб Полацку датуецца:

а) 862 г.

б) 882 г.

в) 982 г.

г) 988 г.
19. Першым летапісна вядомым полацкім князем быў:

а) Ізяслаў

б). Рагвалод

в) Брачыслаў Ізяслававіч

г) Усяслаў Брачыслававіч
20. Хто з полацкіх князеў меў мянушку “Чарадзей”:

а) Ізяслаў

б) Рагвалод

в) Брачыслаў Ізяслававіч

г) Усяслаў Брачыслававіч
21. Усяслаў Брачыслававіч княжыў у Полацку ў:

а) 1145 – 1199 гг.

б) 1144 – 1201 гг.

в) 1046 – 1101 гг.

г) 1044 – 1101 гг.
22. Бітва на рацэ Няміга адбылася ў:

а) 1021 г.

б) 1067 г.

в). 1065 г.

г) 1019 г.
23. Якое княства, што вылучылася ў пачатку XII ст. з Полацкай зямлі, было мацнейшым:

а) Браслаўскае

б) Віцебскае

в) Мінскае

г) Друцкае
24. Назавіце імя першага мінскага князя, заснавальніка дынастыі ў ХІІ ст.:

а) Барыс

б) Усяслаў

в) Глеб

г) Іаан
25. Найвышэйшага развіцця Полацкае княства дасягнула пры:

а) Рагвалодзе

б) Ізяславе Уладзіміравічы

в) Брачыславе Ізяслававічы

г) Усяславе Брачыслававічы (Чарадзее)
26. Феадальная раздробленасць на беларускіх землях прыпадае на:

а) Х ст.

б) XII – першую палову XIII стст.

в) XIII ст.

г) ХІVст.
27. Незалежнае княства перыяду феадальнай раздробленасці – гэта:

а) удзел

б) кармленне

в) феадальны імунітэт

г) дзядзінец
28. У час феадальнай раздробленасці знешняя пагроза для беларускіх зямель зыходзіла з боку мангола-татар і:

а) ліваў

б) крыжакоў

в) эстаў

г) рускіх княстваў

29. Назва горада – крэпасці, які стаў апорным пунктам Тэўтонскага ордэна ў працэсе пранікнення ва Усходнюю Прыбалтыку і на беларускія землі ў XIII ст.:

а) Рыга

б) Кукенойс

в) Герцыке

г) Мальбарк
30. Лівонскі ордэн быў заснаваны ў:

а) 1202 г.

б) 1206 г.

в) 1209 г.

г) 1237 г.
31. Натуральная гаспадарка – гэта:

а) гаспадарка, у якой усё неабходнае вырабляецца і спажываецца самімі ўладальнікамі

б) гаспадарка, дзе займаюцца толькі земляробствам

в) гаспадарка, дзе подаці выплачваюць толькі прадуктамі харчавання

г) гаспадарка, дзе займаюцца толькі промысламі
32. Што такое бортніцтва:

а) від рамяства

б) від палявання

в) від збору мёду

г) від земляробства
33. Свабоднымі сялянамі – абшчыннікамі былі:

а) закупы

б) халопы

в) радовічы

г) “людзі”
34. Сельская абшчына ва ўсходніх славян у эпоху Старажытнай Русі называлася:

а) грамада

б) верв

в) сяло

г) пагост
35. Катэгорыя залежных сялян, прыслуга феадала – гэта:

а) закупы

б) ізгоі

в) радовічы

г) чэлядзь нявольная
36. Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, узяўшых ссуду (пазыку), – гэта:

а) закупы

б) ізгоі

в) радовічы

г) халопы
37. Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, трапіўшых у залежнасць на падставе дагавора, – гэта:

а) закупы

б) ізгоі

в) радовічы

г) халопы
38. Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, якія выплочваюць даніну феадалу, – гэта:

а) даннікі

б) закупы

в) прошчанікі

г) пушчанікі
39. Ва ўсходніх славян выбыўшыя са свайго сацыяльнага асяроддзя людзі, якія знаходзяцца пад апекай царквы – гэта:

а) закупы

б) ізгоі

в) нобілі

г) халопы
40. Гандлевы шлях “з варагаў у грэкі” злучаў:

а) Балтыйскае і Каспійскае моры

б) Азоўскае і Чорнае моры

в) Балтыйскае і Азоўскае моры

г) Балтыйскае і Чорнае моры
41. Афіцыйнае хрышчэнне Кіешскай Русі адбылося ў:

а) 988 г.

б) 992 г.

в) 1105 г.

г) 1021 г.
42. Горад, дзе ўзнікла першая на Беларусі епархія:

а) Полацк

б) Наваградак

в) Тураў

г) Менск
43.Старажытнейшая епархія ўзнікла ў Полацку ў:

а) 988 г.

б) 992 г.

в) 1005 г.

г) 1105 г.
44.Старажытная епархія ў Тураве ўзнікла ў:

а) 988 г.

б) 992 г.

в) 1005 г.

г) 1105 г.
45. Кіраўнік праваслаўнай епархіі – гэта:

а) мітрапаліт

б) епіскап

в) патрыярх

г) архімандрыт
46. Вызначыце, згодна апісанню: у славян - бог нябеснага агню, грому і маланкі; велічны, статны, высокага росту з чорнымі валасамі і доўга’й залатой барадою. Седзячы на вогненнай калясніцы, ен раз’яджае па небе, узброены лукам і стрэламі. Яго грымотны лук – каменны молат, часам вяселка, а стрэлы – маланкі:

а) Вялес

б) Стрыбог

в) Сварог

г) Пярун
47. Крыж Ефрасінні Полацкай быў зроблены:

а) Іаанам

б) Лазарам Богшай

в) Арцеміем

г) Аўраміем Смаленскім
48. Пазнайце гістарычную асобу: “Пасля ж, прагнучы подзвігаў большых, увайшоў шчасны ў слуп і жыў нейкі час пустэльнікам, яшчэ болей працуючы ў посце і малітвах, і выклаў ен шмат босскіх пісанняў і набыў славу вялікую на ўсім тым свеце”:

а) Кірыла Смаляціч

б) Аўрамій Смаленскі

в) Лазар Богша

г) Кірыла Тураўскі
49. Народная эпічная песня – казанне, складзеная галоўным чынам у ХІ – ХVІ стст. ва ўсходнеславянскім свеце:

а) быліна

б) казка

в) сага

г) летапіс
50. Азбука трапіла на ўсходнеславянскія (у тым ліку і беларускія) землі, дзякуючы асветніцкай дзейнасці:

а) Аўрамія Смаленскага

б) Ефрасінні Полацкай

в) Кірылы Тураўскага

г) Кірыла і Мяфодзія Салунскіх
51. Славянская азбука, якая мела 43 літары простай формы, а многія літары з’яўляліся сімваламі лічбаў - гэта:

а) буквіца

б) глаголіца

в) ініцыял

г) кірыліца
52. Плінфа ў беларускім мураваным дойлідстве ранняга сярэднявечча – гэта:

а) керамічны сасуд, замураваны ў храмавую сцяну

б) саліст – пеўчы ў храме

в) назва царкоўнага музычнага інструмента

г) шырокая і плоская абпаленая цэгла
53. Сафійскі сабор у Полацку быў пабудаваны ў часы кіравання:

а) Ізяслава

б) Рагвалода

в) Таўцівіла

г) Усяслава Чарадзея
54. Фрэскавы жывапіс – гэта:

а) верхняя галерэя царквы

б) мастацтва малюнку вадзянымі фарбамі па сырой тынкоўцы

в) мастацтва нанясення узору са смальты ці каляровых каменьчыкаў

г) паўкруглае завяршэнне часткі знешняй сцяны будынка
55. Помнікам полацкай архітэктурнай школы XII ст. з’яўляецца:

а) Спаская царква

б) Дзесяцінная царква

в) Каложская царква

г) Троіцкая царква

1   2   3   4   5   6   7


написать администратору сайта