Першабытнае грамадства на землях Беларусі
Скачать 478.5 Kb.
|
Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі
а) 1772 г. б) 1792 г. в) 1793 г. г) 1794 г.
а) 1772 г. б) 1793 г. в) 1794 г. г) 1795 г.
а) 1772 г. б) 1793 г. в) 1794 г. г) 1795 г.
а) Ясінскі б) Агінскі в) Касакоўскі г) Каліноўскі 5.Адзначце прозвішча кіраўніка паўстання 1794 г. у Рэчы Паспалітай: а) Касцюшка б) Каліноўскі в) Ясінскі г) Агінскі 6. Па адмністрацыйна – тэрытарыяльным падзеле ў канцы XVIII ст. беларускія землі падзяляліся на: а) ваяводствы – паветы – уезды б) ваяводствы – правінцыі – раены в) вобласці – раены – ключы г) генерал – губернатарствы – губерні – паветы – ключы 7. У канфесійнай палітыцы пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі ўлады безумоўна падтрымлівалі: а) каталіцкую царкву б) праваслаўную царкву в) уніяцкую царкву г) пратэстантскую царкву 8. Указ аб увядзенні “мяжы яўрэйскай аселасці” у беларуска – літоўскіх і ўкраінскіх губернях быў выдадзены ў: а) 1772 г. б) 1794 г. в) 1856 г. г) 1861 г. 9. Тыльзіцкі мір быў падпісаны ў: а) 1801 г. б) 1803 г. в) 1807 г. г) 1812 г. 10. Беларуская крэпасць, якая ў час вайны 1812 г. так і не была ўзята французамі, знаходзілася ў: а) Бабруйску б) Віцебску в) Полацку г) Старым Быхаве 11. Орган кіравання, якому ў 1812 г. падпарадкоўваліся Віленскі, Мінскі, Гродзенскі і Беластоцкі дэпартаменты пад час напалеонаўскай акупацыі беларускіх зямель – гэта: а) Вышэйшая Нацыянальная Рада б) Часовы ўрад ВКЛ в) Найвышэйшая Літоўская Рада г) Сейм Рэчы Паспалітай 12. Жыхары якой беларускай вёскі атрымалі ўрадавыя ўзнагароды за мужнасць, праяўленую пад час вайны 1812 г.: а) Жарцы Полацкага павета б) Клясціцы Полацкага павета в) Салтанаўка Магілёўскага павета г) Студзёнкі Барысаўскага павета 13. Пасля якой бітвы на тэрыторыі Беларусі адыход арміі Напалеона Банапарта ператварыўся ў бязладныя ўцёкі: а) каля в. Студзёнкі б) пад Малаяраслаўцам в) пад Мірам г) пад Смаленскам 14. Галоўная форма арганізацыі грамадска – палітычнага руху на Беларусі ў першай палове XIXст.: а) баявыя групы б) пралетарскія кружкі в) тайныя і паўлегальныя таварыствы г) палітычныя партыі 15. Утварэнне “таварыства філаматаў” адбылося ў: а) 1817 г. б) 1820 г. в) 1832 г. г) 1839 г. 16. “Філамат” у перакладзе з грэчаскай мовы – гэта: а) вольны муляр б) вольны хлебапашац в) той, хто імкнецца да ведаў г) той, хто любіць дабрачыннасць 17. Утварэнне “таварыства філарэтаў” адбылося ў: а) 1817 г. б) 1820 г. в) 1832 г. г) 1839 г. 18. “Філарэт” у перакладзе з грэчаскай мовы – гэта: а) паўстанец б) той, хто імкнецца да ведаў в) той, хто любіць дабрачыннасць г) вольны муляр 19. Асноўнае ядро ў паўстанцкіх атрадах ў Польшчы, Беларусі і Літве ў 1830 – 1831 гг. складалі: а) сяляне б) рабочыя в) шляхта г) мяшчане 20. Вызначце галоўную мэту паўстання 1830 – 1831 гг.: а) адмена прыгоннага права б) аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. в) аднаўленне Люблінскай уніі 1569 г. г) аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1795 г. 21. Кансерватыўна – арыстакратычную плынь у паўстанні 1830 – 1831 гг. узначальваў: а) Міхал Клеафас Агінскі б) Кастусь Каліноўскі в) Іаахім Лялевель г) Адам Чартарыйскі 22. Шляхецка – рэвалюцыйную плынь у паўстанні 1830 – 1831 гг. узначальваў: а) Міхал Клеафас Агінскі б) Кастусь Каліноўскі в) Іаахім Лялевель г) Адам Чартарыйскі 23. Для кіраўніцтва паўстаннем на Беларусі і ў Літве на пачатку 1831 г. быў створаны: а) Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт б) Вышэйшая Нацыянальная Рада в) Найвышэйшая Літоўская Рада г) Часовы ўрад ВКЛ 24. Пасля падаўлення паўстання 1830 – 1831 гг. на тэрыторыі Беларусі праводзілася палітыка: а) падтрымкі каталіцкай царквы б) падтрымкі уніяцкай царквы в) русіфікацыі г) паланізацыі 25. “Разбор шляхты” – гэта: а) люстрацыя маёнткаў удзельнікаў паўстання 1830 – 1831 гг. б) комплекс мерапрыемстваў царскага ўрада, накіраваных на раздрабленне сіл беларуска – польскага дваранства і падарванне яго магутнасці в) падзеі паўстання 1830 – 1831 гг. г) палітыка царскага ўрада, накіраваная на кансалідацыю беларуска – польскага дваранства і ўмацаванне яго пазіцый 26. Заснавальнікам “Дэмакратычнага таварыства” ў 1836 – 1838 гг. у Віленскай медыка – хірургічнай акадэміі быў: а) Шыман Канарскі б) Васіль Нораў в) Франц Савіч г) Міхал Шыманскі 27. Назва тайнай арганізацыі 40 – х гг. XIX ст. у Літве і на Беларусі: а) “Братні саюз літоўскай моладзі” (“Саюз свабодных братоў”) б) “Таварыства ваенных сяброў” в) “Таварыства філаматаў” г) “Таварыства філарэтаў” 28. Люстрацыя – гэта: а) канфіскацыя царкоўнай маёмасці на карысць дзяржавы б) ліквідацыя уніяцкай царквы в) перыядычнае апісанне дзяржаўнай маёмасці г) вайсковая павіннасць 29. Аўтарам рэформы кіравання дзяржаўнымі сялянамі з’яўляецца: а) П.Кісялёў б) А.Бенкендорф в) Мікалай І г) Аляксандр І 30. Мануфактура – гэта: а) вялікая панская шматгаліновая гаспадарка, якая заснавана на прыгоннай працы б) прамысловае прадпрыемства, якое заснавана на ручной вытворчасці з падзелам працы в) дакумент, у якім запісаны нормы павіннасцей сялян у адпаведнасці з колькасцю і якасцю іх зямельных надзелаў г) падрабязнае аісанне дзяржаўных маенткаў 31. Вызначце формулу тэорыі афіцыйнай народнасці: а) “Вольнасць, цэласць, незалежнасць” б) “Праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць” в) “Мір хрысціянству, а на зачыншчыкаў Бог і крыж” г) “Не рухаць даўніны, не ўводзіць навіны” 32. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі адбылася ў: а) 1825 г. б) 1861 г. в) 1884 г. г) 1898 г. 33. Якая з буржуазных рэформ у Расійскай імперыі не была праведзена на Беларусі ў 60-70-х гадах ХІХ ст.: а) цэнзурная б) вайсковая в) земская г) судовая 34. Адзначце прозвішча кіраўніка паўстання 1863 – 1864 гг.: а) Касцюшка б) Каліноўскі в) Ясінскі г) Агінскі 35. Фарміраванне першых паўстанцкіх атрадаў на Беларусі пад час паўстання 1863 – 1864 гг. пачалося ў: а) студзені 1863 г. б) сакавіку – красавіку 1863 г. в) жніўні 1863 г. г) кастрычніку 1863 г. 36. Паўстанне 1863 – 1864 гг. на тэрыторыі Беларусі і Літвы было практычна падаўлена ў: а) студзені 1863 г. б) сакавіку – красавіку 1863 г. в) жніўні 1863 г. г) кастрычніку 1863 г. 37. Падаўленне паўстання 1863 – 1864 гг. на Беларусі і ў Літве ўзначальваў: а) М.Мураўёў б) І.Паскевіч в) А.Сувораў г) І.Ферзен 38. На Беларусі выкупныя плацяжы былі зменьшаны царскім урадам на 20% пад уздзеяннем падзей: а) паўстання 1830 – 1831 гг. б) паўстання 1863 – 1864 гг. в) рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. г) Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. 39. На Беларусі часоваабавязанае становішча сялян было скасавана царскім урадам пад уздзеяннем падзей: а) паўстання 1830 – 1831 гг. б) паўстання 1863 – 1864 гг. в) рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. г) Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. 40. Перыяд 80 – 90 – х гг. ХІХ ст. у гісторыі Расіі і Беларусі – гэта: а) перыяд буржуазных рэформаў б) перыяд рэформ П.Кісялёва в) перыяд рэформ П.Сталыпіна г) перыяд контррэформаў 41. Якую назву мела першая агульнарасійская народніцкая арганізацыя: а) Народная воля б) Чорны перадзел в) Зямля і воля г) Гоман 42. Тактыку “хаджэння ў народ” выкарыстоўвалі: а) эсэры б) бальшавікі в) Бунд г) народнікі 43. Народнікі ў другой палове XIX ст. лічылі галоўнай рухаючай сілай рэвалюцыі: а) буржуазію б) духавенства в) рабочых г) сялянства 44. Ревалюцыянер-народнік, выхадзец з Беларусі, які прымаў удзел у замаху на Аляксандра ІІ у 1881 г.: а) Яўген Спонці б) Ігнацій Грынявіцкі в) Станіслаў Трусевіч г) Вацлаў Сяліцкі 45. Хто першым заявіў аб самастойных задачах беларускага нацыянальнага руху: а) Ф. Савіч б) К Каліноўскі в) В. Дунін – Марцінкевіч г) група “Гоман” 46. Народніцкая арганізацыя “Гоман” дзейнічала ў: а) Мінску б) Вільні в) Пецярбургу г) Маскве 47. І з’езд РСДРП адбыўся: а) у 1898 г. у Мінску б) у 1897 г. у Мінску в) у 1897 г. у Маскве г) у 1898 г. у Вільна 48. Вызначце характар рускай рэвалюцыі 1905 – 1907 гадоў: а) буржуазная б) буржуазна-дэмакратычная в) дэмакратычная г) пралетарская 49. Якую назву атрымалі падзеі 9 студзеня 1905 г.: а) курлаўскі растрэл б) крывавая надзеля в) свянцянскі прарыў г) разбор шляхты 50. Дзяржаўная Дума ў Расійскай імперыі ўзнікла ў выніку: а) Першай сусветнай вайны б) Першай Расійскай рэвалюцыі в) рэформы 1861 г. г) паўстання 1863 г. 51. 17 кастрычніка 1905 г. адбылося: а) абвяшчэнне Маніфеста Мікалая II б) абвяшчэнне Маніфеста Аляксандра II в) курлаўскі растрэл г) роспуск II Дзяржаўнай Думы 52. Якую пазіцыю займалі ў адносінах да выбараў у І Дзяржаўную Думу ў Расіі рэвалюцыйныя партыі: а) байкатавалі выбары б) падтрымалі выбары в) прынялі актыўны удзел у падрыхтоўцы выбараў г) учынілі жорсткі палітычны тэрор 53. Земствы на Беларусі былі ўведзены ў: а) 1864 г. б) 1906 г. в) 1907 г. г) 1911 г. 54. Газета “Наша ніва” ў пачатку Першай сусвстнай вайны выступала з пазіцый: а) праўрадавых б) манархічных в) шавіністычных г) антываенных 55. Якая партыя ў час Першай сусветнай вайны выступала з лозунгам “ператварэння вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую супраць свайго ўрада”: а) ПСР б) БСГ. в) РСДРП г) Бунд 56. Прамысловы пераварот на Беларусі пачаўся ў: а) канцы XVIII ст. б) пачатку XIX ст. в) сярэдзіне XIX ст. г) канцы XIX ст. 57. Адыходніцтва – гэта: а) зыход сялян з вёскі на заробкі б) перасяленне сялян з еўрапейскай часткі Расіі за Урал в) уцёкі сялян па рэлігійным матывах г) уцёкі сялян ад прыгону 58. Першыя фабрыкі на Беларусі ў Косаве і Холмску належалі: а) П.Кісялёву б) В.Пуслоўскаму в) К.Радзівілу г) А.Тызенгаўзу 59. Якая з беларускіх губерняў займала першанства па колькасці занятых у прамысловасці ў сярэдзіне XIX ст.: а) Гродзенская б) Магілёўская в) Мінская г) Віцебская 60. Па палажэннях сялянскай рэформы 1861 г. сяляне да набыцця адведзеных ім надзелаў называліся: а) казённыя б) прыватнаўласныя в) сяляне – уласнікі г) часоваабавязаныя 61. Па палажэннях сялянскай рэформы 1861 г. часоваабавязанае становішча сялян патрабавала ад іх безумоўнага: а) выканання раней ускладзеных павіннасцей на карысць памешчыка б) высялення сялян за межы вёскі в) звядзення ўсіх зямельных адрэзкаў у адзіны надзел – адруб г) набыцця крэдыту ў Пазямельным банку 62. Па палажэннях сялянскай рэформы 1861 г. выкупныя плацяжы – гэта: а) безумоўны абавязак селяніна выконваць раней ускладзеныя павіннасці на карысць памешчыка б) грашовая выплата селяніна за атрыманы зямельны надзел в) набыты крэдыт у Пазямельным банку г) працэдура высялення сялян за межы вёскі, на хутар 63. Адрэзкі ў парэформены перыяд – гэта: а) зведзеныя ў адзіны надзел – адруб сялянскія зямельныя ўчасткі б) землі, адабраныя ад памешчыка на карысць сялян в) частка зямель, адрэзаных ад абшчынных г) частка зямель, якая пры пераліку лічылася для сялян звышнарматыўнай 64. Ажыццяўленне селянінам выплат за атрыманую надзельную зямлю па палажэннях рэформы 1861 г. – гэта: а) выкупная аперацыя б) кругавая парука в) старажоўшчына г) талака 65. Адмена прыгоннага права ў 1861 г. у Расіі спрыяла развіццю ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі: а) першабытнаабшчынных адносін б) рабаўладальніцкіх адносін в) феадальных адносін г) капіталістычных адносін 66. Расійская мера зямельных плошчаў, якою карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы мер, роўная 1,09 гектара – гэта: а) валока б) дзесяціна в) морг. г) шнур 67. Сутнасць якой сістэмы гаспадарання пасля 1861 г. заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі інвентаром сялян, якія атрымлівалі за гэта ад памешчыка зямельныя ўгоддзі ў арэнду: а) адпрацовачнай б) капіталістычны найм в) фальваркова – паншчыннай г) натуральнай гаспадаркі 68. Сутнасць якой сістэмы гаспадарання заключалася ў найме рабочых, якія апрацоўвалі зямлю інвентаром і цяглавай сілай уладальніка: а) адпрацовачнай б) феадальнай в) фальваркова – паншчыннай г) капіталістычнай 69. З’ява, для якой характэрна несуадноснасць колькасці наяўнага зямельнага фонду і меўшайся вялікай колькасці сельскіх гаспадароў – гэта: а) аграрная перанаселенасць б) аграрная напружанасць в) адпрацовачная сістэма г) натуральная гаспадарка 70. Каму належыла большасць зямельных уладанняў на Беларусі пасля рэформы 1861 г.: а) гарадам і ўстановам б) дваранам (памешчыкам) в) дзяржаве г) сялянам 71. Стан эканомікі, выкліканы цяжкасцямі збыту прадукцыі сельскагаспадарчай вытворчасці, падзеннем цэн на яе – гэта: а) аграрны крызіс б) рэвалюцыя в) рэформа г) стагнацыя 72. Непасрэдным вынікам аграрнага крызісу 80 – 90-х гадоў XIX ст. на тэрыторыі Беларусі было: а) змяненне эканамічнай арганізацыі і тэхнічнай аснашчаннасці сельскай гаспадаркі б) змяненне спецыялізацыі сельскай гаспадаркі в) сацыяльная дыферэнцыяцыя сялянства г) разбурэнне селянскай абшчыны 73. Вызначыце правільную паслядоўнасць: а) - адмена часоваабавязанага становішча на тэрыторыі Беларусі, - адмена прыгоннага права ў Расіі, - аграрная рэформа П. Сталыпіна, - утварэнне земстваў у Мінскай, Магілеўскай і Віцебскай губернях б) - адмена прыгоннага права ў Расіі, - адмена часоваабавязанага становішча на тэрыторыі Беларусі, - аграрная рэформа П. Сталыпіна, - утварэнне земстваў у Мінскай, Магілеўскай і Віцебскай губернях в) - аграрная рэформа П. Сталыпіна, - утварэнне земстваў у Мінскай, Магілеўскай і Віцебскай губернях, - адмена прыгоннага права ў Расіі, - адмена часоваабавязанага становішча на тэрыторыі Беларусі г) - утварэнне земстваў у Мінскай, Магілеўскай і Віцебскай губернях, - адмена часоваабавязанага становішча на тэрыторыі Беларусі, - адмена прыгоннага права ў Расіі, - аграрная рэформа П. Сталыпіна 74. Якую стадыю праходзіць развіцце капіталізму ў прамысловасці акрамя дробнай вытворчасці і мануфактуры: а) індустрыяльную б) феадальную в) фабрычна-завадскую г) пост’індустрыяльную 75. Што было характэрна для развіцця прамысловасці на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX ст.: а) высокі узровень канцэнтрацыі вытворчасці б) панаванне фабрычна-завадской вытворчасці в) надзвычай высокія тэмпы развіцця цяжкай прамысловасці г) маруднае выцясненне рамеснай і мануфактурнай вытворчасці і нізкі ўзровень канцэнтрацыіі вытворчасці і рабочай сілы. 76. Чаму большасць прамысловых прадпрыемстваў на тэрыторыі Беларусі была размешчана ў сельскай мясцовасці: а) з-за нізкай рэнтабельнасці мясцовай вытворчасці б) таму, што яны спецыялізаваліся на пераапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай і лясной сыравіны в) па прычыне разгортвання прамысловай рэвалюцыі г) па прычыне інтэнсіўнага будаўніцтва чыгунак 77. Сярод гарадскога насельніцтва Беларусі ў другой палове XIX ст. па нацыянальным складзе пераважалі: а) яўрэі б) рускія в) беларусы г) палякі 78. Форма арганізацыі вытворчасці, прамысловае прадпрыемства, заснаванае на выкарыстанні машын – гэта: а) брацтва б) мануфактура в) рамесны цэх г) фабрыка (завод) 79. Першыя выступленні рабочых ў 60-70 гг. XIX ст. на тэрыторыі Беларусі мелі: а) вызваленчы характар б) антыфеадальны характар в) палітычны характар г) эканамічны характар 80. Якая галіна сельскагаспадарчай вытворчасці Беларусі прыйшла ў заняпад у выніку сусветнага аграрнага крызісу 80 – 90 – х гг. XIX ст.: а) мяса – малочная жывёлагадоўля б) вытворчасць тэхнічных культур в) вінакурэнне г) вытворчасць збожжа 81. Галоўным напрамкам спецыялізацыі сельскай гаспадаркі Беларусі з 90 – я гг. XIX ст. з’яўлялася: а) малочная жывёлагадоўля б) вытворчасць збожжа в) садоўніцтва г) вытворчасць цукровых буракоў 82. У якім з пералічаных ніжэй беларускіх гарадоў электрычны трамвай з’явіўся раней, чым у Пецярбургу і Маскве: а) Гомель б) Гродна в) Віцебск г) Мінск 83. Першая чыгунка на тэрыторыі Беларусі прайшла ў: а) 1817 г. б) 1834 г. в) 1862 г. г) 1871 г. 84. Першая чыгунка на тэрыторыі Беларусі прайшла праз горад: а) Брэст – Літоўск б) Гродна в) Оршу г) Менск 85. У нацыянальным складзе сельскагаспадарчых рабочых Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX стст. Пераважалі: а) беларусы б) палякі в) рускія г) яўрэі 86. Папячыцелем Віленскай навучальнай акругі ў пачатку XIX ст. быў: а) Міхал Клеафас Агінскі б) Адам Чартарыйскі в) Адам Кіркор г) Іаахім Лялевель 87. Навучальная ўстанова, якая з’яўлялася цэнтрам навучальнай акругі на Беларусі ў першай палове XIX ст.: а) акадэмія б) губернская гімназія в) універсітэт г) павятовае вучылішча 88. 10 чэрвеня 1812 г. па ўказу імператара Аляксандра I на Беларусі была адкрыта навучальная ўстанова: а) Віленскі універсітэт б) Горы – Горацкі земляробчы інстытут в) Полацкая езуіцкая акадэмія г) Віленская медыка – хірургічная акадэмія 89. Віленскі універсітэт быў зачынены па загаду Мікалая I пасля: а) падаўлення паўстання пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі 1794 г. б) перамогі над Напалеонам у вайне 1812 г. в) скасавання ордэна езуітаў у 1820 г. г) падаўлення паўстання 1830 – 31 гг. у Польшчы, Літве і на Украіне 90. У 1836 г., згодна ўказу расійскага імператара Мікалая I, выкладанне ва ўсіх навучальных установах Расійскай імперыі павінна было ажыццяўляцца выключна на мове: а) беларускай б) лацінскай в) польскай г) рускай 91. Беларускі вучоны – гісторык ХІХ ст., імя якога звязана з Віленскім універсітэтам, адзін з заснавальнікаў літаратурна – гістарычнага часопіса “Тыгоднік Віленскі”, ідэйны натхняльнік таварыства філаматаў, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830 – 1831 гг.: а) Яўстах Тышкевіч б) Адам Кіркор в) Іаахім Лялевель г) Міхаіл Бабоўскі 92. Мастак – каваль і паэт з в. Крошын, з літаратурнай творчасці якога вядомы толькі адзін верш, які лічыцца шэдэўрам беларускай лірыкі першай паловы 19 ст. Літаратуразнаўцы называюць яго “беларускі Бернс” - гэта: а) Ян Чачот б) Уладзіслаў Сыракомля в) Паўлюк Багрым г) Ян Баршчэўскі 93. Аўтар паланэза “Развітанне з Радзімай”: а) Міхал Казімір Агінскі б) Міхал Клеафас Агінскі в) Восіп Казлоўскі г) Станіслаў Манюшка 94. Званне акадэміка Пецярбургскай акадэміі мастацтваў атрымаў мастак першай паловы XIX ст., родам з Віцебшчыны, знакаміты майстар нацюрморта: а) Я.Дамель б) I.Аляшкевіч в) I.Хруцкі г) В.Ваньковіч 95. Архітэктурны стыль, які панаваў на Беларусі на мяжы XVIII – XIX ст.ст.: а) готыка б) барока в) ракако г) класіцызм 96. Стылёвы накірунак ў беларускай культуры ў першай палове XIX ст., які сваімі характэрнымі рысамі меў выключнасць пачуццяў, ілюзорныя і утапічныя ўяўленні, адмаўленне рэчаіснасці - гэта: а) барока б) класіцызм в) рамантызм г) сентыменталізм 97. Кім было наладжана выданне першай у Расіі і Беларусі рэвалюцыйна – дэмакратычнай газеты для сялян: а) Э.Заблоцкім б) К.Каліноўскім в) С.Сангіным г) А.Трусавым 98. Ліквідацыя ўніяцкай царквы адбылася ў: а) 1831 г. б) 1839 г. в) 1840 г. г) 1861 г. 99. Вышэйшымі навучальнымі ўстановамі ў Беларусі ў апошняй трэці XIX – пачатку XX ст. былі: а) класічныя гімназіі б) настаўніцкія інстытуты в) Віленскі універсітэт і Горы – Горацкі сельскагаспадарчы інстытут г) вышэйшыя навучальныя ўстановы адсутнічалі 100. Сярэдняя адукацыя ў Беларусі ў другой палове XIX ст. была прадстаўлена: а) гарадскімі вучылішчамі б) гімназіямі в) народнымі вучылішчамі г) царкоўна – прыходскімі школамі 101. На якой мове праводзілася выкладанне ў навучальных установах на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX ст.: а) беларускай б) рускай в) польскай г) яўрэйскай 102. Аўтарам паэтычнага зборніка “Скрыпка беларуская” з’яўляецца: а) М.Багдановіч б) А.Пашкевіч в) А.Гурыновіч г) Ф.Багушэвіч 103. Якое легальнае беларускамоўнае выданне было першым: а) “Наша доля” б) “Наша ніва” в) “Гоман” г) “Мінскі лісток” 104. Польска – беларускі кампазітар XIX ст., аўтар першай беларускай оперы – гэта: а) Антон Абрамовіч б) Станіслаў Манюшка в) Міхал Клеафас Агінскі г) Ян Баршчэўскі 105. Першы беларускі прафесійны тэатр стварыў: а) У.Галубок б) К.Каганец в) І.Буйніцкі. г) В.Дунін – Марцінкевіч 106. Калі ў асноўным сфарміравалася беларуская нацыя: а) у XVIII ст. б) у XIX - пачатку XX ст. ст. в) у XVII ст. г) у XX ст. 107. Усведамленне сваёй адметнасці ад іншых народаў праяўляецца ў: а) нацыянальнай самасвядомасці б) народнасці в) ментальнасці г) асаблівасці |