Першабытнае грамадства на землях Беларусі
Скачать 478.5 Kb.
|
Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай1. Люблінская унія паміж ВКЛ і Польшчай была падпісана: а) 8 верасня 1514 г. б) 3 лютага 1563 г. в) 26 студзеня 1564 г. г) 1 ліпеня 1569 г. 2. Тэрмін “Рэч Паспалітая” у літаральным перакладзе – гэта: а) агульная справа б) незвычайны стан в) поўны набор г) супольная дзяржава 3. Афіцыйна дзяржава, якая ўтварылася на Люблінскім сойме 1569 г., называлася “Рэч Паспалітая абодвух народаў …” Якіх народаў: а) палякаў і беларусаў б) палякаў і жмудзінаў в) палякаў і літвінаў г) палякаў і русінаў 4. Рэч Паспалітая ўяўляла сабой: а) абсалютную манархію б) канстытуцыйную манархію в) саслоўна-прадстаўнічую манархію г) парламентскую рэспубліку 5. Вызначыце фармуліроўку, якая найбольш дакладна раскрывае паняцце “саслоўна – прадстаўнічая” манархія: а) нікім і нічым не абмежаваная ўлада манарха б) улада манарха, абмежаваная заканадаўчым органам в) улада манарха, абмежаваная саслоўнымі інтарэсамі ў галіне заканадаўства і выканаўчай сферы ўлады г) форма кіравання, пры якой улада поўнасцю ці часткова сканцэнтравана ў руках адзінаасобнага главы дзяржавы – манарха 6. Форма дзяржаўнага утварэння, пры якой некалькі дзяржаў аб’ядноўваюцца і ствараюць саюзную дзяржаву – гэта: а) аўтаномія б) федэрацыя в) манархія г) рэспубліка 7. Саслоўна-прадстаўнічы орган у ВКЛ і Рэчы Паспалітай, у якім спачатку магла удзельнічаць уся шляхта, а потым – па 2 дэпутаты ад павета: а) рокаш б) ваяводства в) магістрат г) сойм 8. Паводле пастановы сойма Рэчы Паспалітай 1673 г. кожны трэці сойм краіны павінен быў збірацца ў: а) Вільні б) Варшаве в) Кракаве г) Гародні 9. Беларуская мова была афіцыйна выведзена са справаводства ВКЛ у: а) у 1580 г. б) у 1585 г. в) у 1610 г. г) у 1696 г. 10. Сандамірская канфедэрацыя аб’ядноўвала магнатаў і шляхту, якія хацелі бачыць на троне Рэчы Паспалітай: а) Аўгуста ІІ б) Жыгімонта Аўгуста в) Стэфана Баторыя г) Станіслава Панятоўскага 11. У Рэчы Паспалітай паступова фарміравалася сваеасаблівая суполонасць – “польскі народ… ”: а) духоўны б) шляхецкі в) сялянскі г) мяшчанскі 12. Тэрмін “ліберум вета” – гэта ў літаральным перакладзе: а) агульная справа б) вольнае забараняю в) незвычайны стан г) права на рокаш 13. Часовае аб’яднанне шляхты ў XVIII ст. з мэтай падтрымкі ўзброенай сілай тых ці іншых палітычных патрабаванняў – гэта: а) саюз б) групоўка в) канфадэрацыя г) альянс 14. Прыклад дазволенай законам узброенай шляхецкай апазіцыі ўладізе ў ВКЛ і Польшчы – гэта: а) вырак б) віж в) гіцль г) рокаш 15. Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай працаваў у: а) 1785-1788 гг. б) 1788-1791 гг. в) 1791-1793 гг. г) 1793-1795 гг. 16. 3 мая 1791 г. у Рэчы Паспалітай была прынята: а) пастанова аб І падзеле Рэчы Паспалітай б) Канстытуцыя Рэчы Паспалітай в) пастанова аб скасаванні прыгоннага права ў Рэчы Паспалітай г) трактат аб ІІ падзеле Рэчы Паспалітай 17. Ад каго атрымала падтрымку Барская канфедэрацыя ў Рэчы Паспалітай: а) Паўночны Саюз б) Паўднёвы Саюз в) Турцыя г) Расія 18. У які перыяд існавала Барская канфедэрацыя: а) 1703-1704 гг. б) 1707-1708 гг. в) люты-кастрычнік 1768 г. г) 1756-1763 гг. 19. Канфедэрацыя, утвораная пасля выдання Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, якая аб’яднала прыхільнікаў “залатых шляхецкіх вольнасцей”: а) Барская б) Слуцкая в) Таргавіцкая г) Торуньская 20. Паўстаннем 1794 г. на тэрыторыі ВКЛ кіраваў: а) М.К. Агінскі б) С. Грабоўскі в) Я. Ясінскі г) С. Панятоўскі 21. Хто з краін-удзельніц І падзелу Рэчы Паспалітай атрымаў усходнія землі Беларусі: а) Аўстрыя б) Прусія в) Польша г) Расія 22. Хто з краін-удзельніц ІІІ падзелу Рэчы Паспалітай атрымаў заходнія землі Беларусі: а) Аўстрыя б) Прусія в) Польша г) Расія 23. Апошні кароль Рэчы Паспалітай – гэта: а) Сігізмунд ІІІ Ваза б) Стэфан Баторы в) Станіслаў Аўгуст Панятоўскі г) Аўгуст Саксонскі 24. Як называўся асноўны закон дзяржавы, які быў прыняты ў Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 г. : а) статут б) канстытуцыя в) кодэкс г) прывілей 25. Пасля якіх гістарычных падзей Рэч Паспалітая як дзяржава знікла з палітычнай карты Еўропы: а) пасля “крывавага патопу” 1654 – 1667 гг. б) пасля Паўночнай вайны 1700 – 1721 гг. в) у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай г) ніколі не знікала 26. Вызначыце храналагічныя межы існавання Рэчы Паспалітай: а) XIII ст. – 1772 г. б) XIII ст. – 1795 г. в) 1569 – 1772 гг. г) 1569 – 1795 гг. 27. Ям–Запольскі мір паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай пасля завяршэння Лівонскай вайны быў падпісаны: а) 15 лютага 1563 г. б) 26 студзеня 1564 г. в) 1 ліпеня 1569 г. г) 15 студзеня 1582 г. 28. У гісторыі Беларусі падзеі 1648 – 1651 гг. – гэта: а) вайна Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай б) вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй в) інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай ў Маскоўскую дзяржаву г) казацка – сялянская вайна 29. Казацка – сялянская вайна на Беларусі адбывалася ў: а) 1432 – 1436 гг. б) 1648 – 1651 гг. в) 1654 – 1667 гг. г) 1700 – 1721 гг. 30. Самая буйная бітва на тэрыторыі Беларусі пад час казацка – сялянскай вайны 1648 – 1651 гг. адбылася пад: а) Слуцкам б) Лоевам в) Менскам г) Полацкам 31. Шляхецкае войска ў час казацка – сялянскай вайны 1648 – 1651 гг. узначальваў: а) Канстанцін Астрожскі б) Міхаіл Глінскі в) Рыгор Хадкевіч г) Януш Радзівіл 32. Утварылася ў XV ст. з сялянаў і гарадскіх жыхароў, якія ўцякалі на малазаселеныя землі Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы. Стварыла сваю арыгінальную сацыяльна-эканамічную, вайсковую і палітычную арганізацыю. Доўгі час стрымлівала напады крымскіх татараў і туркаў на землі ВКЛ. Адыграла значную ролю ў разгортванні падзей антыфеадальнай вайны 1648 – 1651 гг. на тэрыторыі Беларусі. Вызначыце, пра каго ідзе гаворка: а) паспалітае рушанне б) казацтва в) атрады шышоў г) войска Маскоўскай дзяржавы 33. Асноўнай прычынай вайны паміж Расійскай дзяржавай и Рэччу Паспалітай у 1654 – 1667 гг. была: а) вызваленне беларускага народа ад польскага прыгнету б) вызваленне сялян ад прыгону в) захоп беларускіх зямель і атрыманне выхаду да Балтыйскага мора г) абарона праваслаўя 34. Дзе быў заключаны мір паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай у 1667 г.: а) Смаленск б) Віцебск в) Андрусава г) Востраў 35. Андрусаўскае перамір’е было падпісана ў: а) 1467 г. б) 1567 г. в) 1654 г. г) 1667 г. 36. У час Паўночнай вайны 1700 – 1721 гг. буйное сражэнне на тэрыторыі Беларусі, якое Пётр I назваў “маці Палтаўскай баталіі”, адбылося пад: а) Берасцем б) Віцебскам в) Галоўчынам г) Лясной 37. Калі адбылася бітва пад в. Лясной: а) у 1608 г. б) у 1708 г. в) у 1709 г. г) у 1808 г. 38. У час Паўночнай вайны ў бітве пад Лясной 28 верасня 1708 г. шведскія войскі ўзначальваў генерал: а) Левенгаўпт б) Лефорт в) Пляўэн г) Эстэргазі 39. Мазепа – гэта: а) кароль Польшчы б) беларускі магнат в) украінскі гетман г) камандуючы рускай арміяй 40. Калі адбылося антыфеадальнае выступленне сялян у Крычаўскім старостве: а) 1740 – 1744 гг. б) 1754 – 1756 гг. в) 1740 г. г) 1750 г. 41. Кіраўнік антыфеадальнага выступлення беларускіх сялян у Крычаўскім старостве 1740 – 1744 гг. – гэта: а) Багдан Хмяльніцкі б) Васіль Вашчыла в) Іясафат Кунцэвіч г) Стахор Мітковіч 42. Прывілеяванае саслоўе, буйныя землеўладальнікі, арыстакраты – прадстаўнікі радавітай знаці ў Польшчы, Літве, на Беларусі і Украіне ў XIII – пачатку XX стст. – гэта: а) купцы б) магнаты в) мяшчане г) шляхта 43. Прывілеяванае саслоўе, ваенна – служылы люд у Польшчы, Літве і Беларусі ў XIII – пачатку XX стст.: а) купцы б) магнаты в) мяшчане г) шляхта 44. Будынак у горадзе, дзе знаходзіліся органы самакіравання - гэта: а) веча б) ратуша в) рада г) юрыдыка 45. Саслоўе XVI – XVIII стст., прадстаўнікі якога плацілі падаткі на карысць феадала, называлася: а) духавенства б) магнаты в) шляхта г) сяляне 46. Саслоўе XVI – XVIII стст., прадстаўнікі якога плацілі падаткі, называлася: а) духавенства б) шляхта в) магнаты г) мяшчане 47. Гаспадарка адной сялянскай сям’і і адзінка абкладання павіннасцямі: а) дым б) фальварак в) ваколіца г) цэх 48. Двор і гаспадарка землеўладальніка, арыентаваная на выраб сельскагаспадарчай прадукцыі на продаж: а) фабрыка б) цэх в) фальварак г) майстэрня 49. Буйны гандлёвы шлях: а) магістраль б) траса в) гасцінец г) трэк 50. Замежным гандлем у беларускіх гарадах у XVI – XVIII стст. займаліся: а) партачы б) каморнікі в) госці г) прасолы 51. Фальварак – гэта: а) асноўная зямельная мера ў ВКЛ б) гаспадарка селяніна ў ВКЛ в) двор феадала ў ВКЛ, які складаўся з комплексу будынкаў і панскіх засевак г) частка дзяржаўных уладанняў, неабкладаемая падаткамі 52. Дакумент, у якім апісваліся феадальныя ўладанні разам з насельніцтвам, зямлёй, гаспадаркай і сялянскімі павіннасцямі – гэта: а) валока б) інвентар в) латыфундыя г) устава 53. Феадальныя зямельныя ўладанні ў Рэчы Паспалітай, вылучаныя з дзяржаўных земляў для задавальнення патрэб караля і прыдворнай казны, меўшыя ўласнае адміністрацыйна – гаспадарчае кіраванне – гэта: а) валока б) эканомія в) інвентар г) латыфундыя 54. Дзяржаўны маёнтак, які даваў кароль ці вялікі князь у часовае карыстанне феадалам за службу, меўшы за гэта чвэрць прыбытку ў казну штогод, – гэта: а) валока б) інвентар в) латыфундыя г) староства 55. Часовае карыстанне маёмасцю за абумоўленую плату – гэта: а) арэнда б) латыфундыя в) паншчына г) рэнта 56. Народны звычай калектыўнай дапамогі ў гаспадарчых работах, які выкарыстоўвалі і феадалы ВКЛ – гэта: а) фальварак б) талака в) паншчына г) валока 57. Капіталістычнае прадпрыемства, заснаванае на ручной працы і шырокім яе падзеле – гэта: а) латыфундыя б) мануфактура в) рамесніцкі цэх г) фабрыка 58. Першыя мануфактуры на Беларусі ўзніклі ў: а) XV ст. б) канцы XVII ст. в) першай палове XVIII ст. г) другой палове XVIII ст. 59. На пачатак XVII ст. большасць насельніцтва Беларусі па веравызнанні была: а) язычнікамі б) мусульманамі в) іудзеямі г) хрысціянамі 60. Вызначце самую дробную арганізацыйную адзінку праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай на тэррыторыі Беларусі: а) мітраполія б) патрыархія в) епархія г) прыход 61. Вызначыце, пра каго идзе гаворка: нарадзіўся на Украіне, быў прафесарам, а затым рэктарам Кіеўскай духоўнай Акадэміі, у 1755 г. пераехаў у Магілёў, з часам стаў архіепіскапам, узначальваў адзіную праваслаўную епархію ў Рэчы Паспалітай: а) Й. Кунцэвіч б) П. Скарга в) Г. Каніскі г) І. Лісоўскі 62. Агульная назва хрысціянскіх веравызнанняў, што ўзніклі ў XVI ст. як пратэст супраць каталіцкай царквы: а) будызм б) пратэстантызм в) бунтарства г) атэізм 63. Нацыянальна – рэлігійныя дабрачынныя арганізацыі гарадскога насельніцтва ХVІ – ХVIII стст., аб’ядноўваўшыя праваслаўных рамеснікаў, гандляроў, часткова духавенства і шляхту – гэта: а) брацтвы б) сотні в) староствы г) цэхі 64. Ідэі кальвінізму ў Беларусі атрымалі найбольшае распаўсюджванне сярод: а) магнатаў і часткі шляхты б) каталіцкага духавенства в) гарадскіх нізоў г) сялянства 65. Якая праваслаўная епархія засталася на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст.: а) Мінская б) Полацкая в) Магілёўская г) Віцебская 66. Контррэфармацыя - гэта: а) рэлігійна – палітычны рух у падтрымку рэфармацыі б) рэлігійна – палітычны рух супраць рэфармацыі в) сістэма пераўтварэнняў у галіне ўладнага кіравання г) ідэйная крыніца рэфармацыі 67. Які з манашаскіх ордэнаў вёў найбольш паспяховую барацьбу з Рэфармацыяй: а) базыліяне б) бернардзінцы в) езуіты г) францысканцы 68. Царкоўны сабор, які прыняў рашэнне пра стварэнне ўніяцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, адбыўся ў горадзе: а) Берасці б) Вільні в) Наваградку г) Полацку 69. Берасцейская царкоўная унія была заключана ў: а) 1385 г. б) 1569 г. в) 1588 г. г) 1596 г. 70. Уніяцкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч быў забіты пад час гарадскога паўстання ў: а) Полацку ў 1582 г. б) Магілёве ў 1606-1610 гг. в) Мазыры ў 1615 г. г) Віцебску ў 1623 г. 71. У Рэчы Паспалітай асоба, якая не прытрымліваецца пануючай рэлігіі – гэта: а) пратэстант б) гіцаль в) дысідэнт г) схізматык 72. У 1689 г. у Варшаве па прыгавору соймавага суда Рэчы Паспалітай быў абезгалоўлены і спалены аўтар трактата “Аб неіснаванні бога”, беларускі шляхціц: а) А.Філіповіч б) Ф.Капіевіч в) К.Лышчынскі г) С.Полацкі 73. Антыфеадальная буржуазная ідэалогія перыяду станаўлення капіталістычных адносін, сцвярджала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы – гэта: а) Адраджэнне б) Асветніцтва в) Рэфармацыя г) Контррэфармацыя 74. Прадстаўніком эпохі Асветніцтва, які правёў у Гародні шэраг эканамічных і культурных пераўтварэнняў(арганізаваў мануфактуры, тэатр, друкарню, некалькі навучальных устаноў і інш.) , з’яўялецца: а) I.Храптовіч б) А.Тызенгаўз в) А.Нарушэвіч г) К.Нарбут 75. Першае ў Еўропе міністэрства народнай адукацыі, створанае пад час рэформ канца XVIII ст. у Рэчы Паспалітай: а) Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай б) Віленская акадэмія в) Віленскі універсітэт г) Гродзенская медыцынская школа 76. Аўтар першага буквара на Беларусі ў XVI ст.: а) Васіль Цяпінскі б) Лаўрэнцій Зізаній в) Сымон Будны г) Сімяон Полацкі 77. Літаратурны жанр, прысвечаны актуальным праблемам грамадскага жыцця, напісаны ў форме дыскусіі або вострай спрэчкіі, як правіла, ананімна – гэта: а) гісторыка – мемуарны б) драматургічны в) кніжная паэзія г) палемічная публіцыстыка 78. Стыль перыяду контррэфармацыі, вядучы накірунак у мастацтве Беларусі XVII –XVIII ст.ст. Характарызуецца кантраснасцю, рухавасцю форм, параднасцю – гэта: а) барока б) класіцызм в) готыка г) раманскі стыль 79. Слонімскім прыгонным тэатрам валодалі: а) Радзівілы б) Агінскія в) Тызенгаўзы г) Сапегі 80. Рэлігійны твор станкавага жывапісу, маючы культавае прызначэнне, – гэта: а) абраз б) бонда в) парсуна г) распяцце 81. Устойлівая этнічная прыкмета, своеасаблівы тып мыслення, і светапогляду асобнага чалавека або супольнасці – гэта: а) культура б) менталітэт в) народнасць г) побыт 82. Усведамленне людзьмі сваёй прыналежнасці да пэўнага народа, якое фарміруецца на аснове агульнага паходжання людзей, падабенства іх мовы, культуры, гістарычнага лёсу – гэта: а) культура б) этнічная самасвядомасць в) народнасць г) побыт |