Ефросинья Полоцкая. Уклад ефрасінні полацкай у развіццё асветы беларусі змест уводзіны
Скачать 62.62 Kb.
|
УКЛАД ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ У РАЗВІЦЦЁ АСВЕТЫ БЕЛАРУСІ ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………….....3 ГЛАВА 1 Полацкая – выдатны дзеяч беларускай культуры.……………….....5 1.1 Жыццёвы шлях Еўфрасінні Полацкай……………………………………….5 1.2 Становішча асветы ў Полацкім княстве ў ХІІ ст…………………………..14 1.3 Роля Еўфрасінні Полацкай ў асветніцкай дзейнасці Беларусі……………19 ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………...24 СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ………………………………………...26 ДАДАТАК 1………...…………………………………………………………...27 Уводзіны Развіццё культуры і адукацыі ў ХІІ ст. ідзе ў цеснай сувязі з працэсам фарміравання дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі. Штуршок для з'яўлення культуры новага тыпу і пачатку адукацыі на беларускіх зямлях дае прыняцце новай рэлігіі – хрысціянства. У духоўным жыцці продкаў сучасных беларусаў спалучаліся і перапляталіся традыцыі язычніцтва і хрысціянства. Удасканаленне грамадскай і гаспадарчай дзейнасці, якое адбылося адначасова з прыняццем хрысціянства, абумовілі развіццё пісьменства і адукацыі. У ХІ-ХІІ стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачаўся працэс перапісвання кніг. Кнігі перапісваліся ў майстэрнях, якія называліся скрыпторыямі, іх стваралі пры манастырах. Самая старажытная рукапісная кніга - Тураўскае Евангелле, напісаная ў ХІ ст. Трэба адзначыць, што менавіта ў гэты перыяд на сучаснай тэрыторыі Беларусі пачынаюць узнікаць школы. Акрамя Тураўскага і Наўгародскага княства, кніжная адукацыя ажыццяўлялася ў Полацку. Адукацыю атрымоўвалі не толькі для царкоўных спраў, але і для грамадскіх заняткаў і гаспадаркі. Перапіскай кніг і адукацыяй займалася асветніца ХІІ ст. Ефрасіння Полацкая. З таго часу, калі на беларускай зямлі жыла знакамітая асветніца, прайшло больш за восем стагоддзяў. Але звесткі, якія захавала для нас гісторыя, пра асобу, падзвіжніцкую дзейнасць Еўфрасінні Полацкай дазваляюць убачыць маштаб яе выбітнай асобы, ацаніць уклад у асвету, культуру Беларусі. Праца Еўфрасінні, як і яе сучаснікаў (Кырылы Тураўскага, Клімента Смаляціча) мела вынікам культурны ўздым на тэрыторыі Полацкага і Тураўскага княстваў. Е. Полацкая – па праву лічыцца першай ўсходнеславянскай асветніцай. Усё жыццё іегумення перапісвала і перакладала кнігі, стварала ўласныя творы. Яна актыўна далучала да гэтай важнай для адукацыйага працэса справы сапраўдных спецыялістаў па перапісванні кніг. Князёўна збірала бібліятэку Сафійскага сабора, вяла летапісанне Полацкай зямлі. Еўфрасіння клапацілася, каб разам з навукаю вучні авалодалі духоўнаю чысцінёю. Мудрая асветніца не баролася з мясцовымі традыцыямі. Ефросинья Полоцкая. Без этого имени невозможно представить не только панораму духовной жизни на восточнославянских землях в 12 столетии, но и всю историю белорусской культуры. Княжна, монахиня и, прежде всего, известнейшая просветительница про которую «Житие» пишет, что она – «небопарный орёл, попаривши от Запада до Востока, яко луна солнечная, просветивший всю землю Полоцкую», Ефросинья оставила после себя глубокую память Трэба адзначыць, што вялікая колькасць сучасных беларускіх даследчыкі педагогікі пры вывучэнні гісторыі навукі звярталіся да асобы Еўфрасінні Полацкай. Гэта такія навукоўцы як І.Ф. Харламаў, В.Л. Жук, Р.І. Таран, С.М. Сірэнка, С.М. Захарава, Ф.В. Кадол, Т.В. Варэнава і інш. Асоба і дзейнасць Еўфрасінні на працягу ўсяго часу цікавіла і прыцягвала ўвагу мастакоў. Свае вершы прысвяцілі беларускай асветніцы шматлікія беларускія паэты: Ул. Арлоў, Алег Бембель, Р. Барадулін, Д. Бічэль-Загнетава, Н. Гальпяровіч, Л. Геніюш, С. Законнікаў, А. Звонак, В. Зуёнак, А. Лойка, В. Лукша, А. Разанаў, Л. Рублеўская, В. Шніп, С. Панізнік, Л. Дранько-Майсюк і інш. Таксама вядома, што “славутая палачанка адлюстравана на палотнах Нэлі Шчаснай, Алеся Цыркунова, Аляксея Марачкіна, Аляксея Кузьміча, на графічных аркушах Арлена Кашкурэвіча, на габелене Сымона Свістуновіча” [1, с. 106]. Мэта даследвання: вывучыць уклад Еўфрасінні Полацкай у развіццё асветы Беларусі. Задачы даследвання: Апісаць жыццёвы шлях Е. Полацкай; Вызначыць становішча асветы Е. Полацкай як дзеяча беларускай культуры; Прааналізаваць ролю Е. Полацкай у асветніцкай дзейнасці Беларусі. Аб’ект даследвання: культурна-асветніцкі рух у Полацкім княстве ХІІ стагоддзя. Прадмет даследвання: Е. Полацкая як прадстаўніца хрысціянскага культурна-асветніцкага руху ў Полацкім княстве ХІІ стагоддзя. Метады даследвання: Тэарэтычны аналіз педагагічнай літаратуры. Аналіз першакрыніцаў. Глава 1. Полацкая – выдатны дзеяч беларускай культуры. Жыццёвы шлях Еўфрасінні Полацкай. Імя Еўфрасінні Полацкай займае пачэснае месца ў нашай гісторыі. Гэтая славутая жанчына не пражывала свецкае жыццё, не стала зачынальніцай княжацкай дынастыі, яна не была кіраўніком Полацкага княства. Але яе імя назаўсёды ўпісана ў гісторыю як сімвал імкнення чалавека да светлых ідэалаў, да ведаў. Большасць даследчыкаў біяграфіі Еўфрасінні Полацкай бяруць за крыніцу звестак тэкст твора «Жыціе Еўфрасінні Полацкай». Гэты каштоўны помнік пісьменства створаны ў канцы XII стагоддзя ў Полацку невядомым аўтарам пасля смерці асветніцы. Тэкст дадзенага твора дайшоў да нас у шасці рэдакцыях, прадстаўлены больш чым у ста спісах. Некаторая частка гэтых спісаў знаходзіцца ў Публічнай бібліятэцы імя Салтыкова-Шчадрына ў горадзе Санкт-Пецярбург. Адсутнасць першапачатковага тэксту «Жыція», як і ранніх ягоных спісаў, істотна ўскладняе працэсс даследаванне жыццёвага шляху асветніцы. Але нельга адмаўляць і той факт, што першапачатковага варыянта тэксту «Жыція Еўфрасінні Полацкай» не захавалася, і гэта ўскладняе вывучэнне біяграфіі Е. Полацкай. «Жыціе прападобнай Еўфрасінні Полацкай» мае традыцыйны для агіяграфіі рытарычны ўступ, а “асноўную частку твора складае апавяданне пра жыццёвы шлях Ефрасінні як пра духоўнае ўзыходжанне. Завяршаецца твор Пахвалою. У «Жыцці прападобнай Еўфрасінні няма звычайнага для агіяграфій расказу пра пасмяротныя цуды” [2, с. 148]. «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» напісана на царкоўнаславянскай мове. «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» адлюстроўвае вялікую колькасць моўных працэсаў, якія мелі месца ў царкоўнаславянскім пісьменстве ў XVІ—XVІІ стст. Тэкст садзейнічаў навучанню і замацаванню нормаў царкоўнаславянскай мовы не толькі на тэрыторыі старажытнай Беларусі і за яе межамі. Да гэтага часу існуе некалькі гіпотэзаў адносна аўтарства “Жыція”. Па адной з версій удзел у складанні твора браў падначалены Еўфрасінні Полацкай – Міхаіл. Верагодна, гэты чалавек быў ігеменам мужчынскага манастыра, які заснавала асветніца. Па другой версіі – аўтарам “Жыція” магла быць Звеніслава Барысаўна. На дадзены момент у навуковай серадзе прыняла лічыць, што аўтар дадзенага тэкста невядомы. Не гледзячы на тое, што арыгінал твора быў страчаны і ўсе шэсць пазнейшых рэдакцый “Жыція” адлюстроўваюць уплыў пазнейшых літаратурных стыляў і лексікі, нельга не заўважыць, што перапісчыкі з высокай ступенню дакладнасці захоўвалі асноўны фонд гістарычных звестак, моўна-стылёвых і асабліва вобразатворчых формаў і сродкаў. Твор складзены ў адпаведнасці з агіяграфічнымі канонамі сярэдневяковай жыційнай літаратуры. Магчыма, што ў якасці ўзора для напісання тэкста магло быць «Жыціе Еўфрасінні Александрыйскай». Але ў «Жыціі прападобнай Еўфрасінні Полацкай» выяўленыя індывідуальныя асаблівасці ў характарыстыцы святой і ў самой кампазіцыі твора. У тэкст “Жыція” ўключаны дыялогі і маналогі Ефрасінні, якія маглі быць заснаваныя на творах самой Е. Полацкай. Дадзены твор мае традыцыйны для агіяграфіі рытарычны ўступ. Асноўную частку твора складае апавяданне пра жыццёвы шлях Еўфрасінні, пра духоўнае сталенне асветніцы. У канцы твора размешчана Пахвала. Акрамя таго, у “Жыцці прападобнай Еўфрасінні” няма звычайнага для агіяграфій апісання пасмяротных цудаў. Твор мае характэрныя рысы манументальна-гістарычнага стылю, належыць да жанру жыцій-аповесцей, якія маглі выкарыстоўвацца ў ходзе манастырскай трапезы. Тэкст прызначаны для царкоўных службаў, што і абумоўлівае паэтыку твора. Аснову твора склалі не толькі звесткі пра жыццё святой Еўфрасінні, але і іншыя агіяграфічныя творы – “Жыціе Еўфрасінні Александрыйскай”, "Жыціе Аляксея, чалавека Божага", "Ізборнік Святаслава". Ідэалізацыя вобраза святой у творы зроблена ў адпаведнасці з патрабаваннямі жанру, таму, пры складанні літаратурнага партрэта гераіні, аўтара цікавілі ўчынкі і факты з біяграфіі гераіні, якія прывялі яе да Бога. Нельга не адзначыць той факт, што аўтар “Жыція” не пазбавіў шласных якасцяў герояў твора: самой Еўфрасінні Полацкай, яе сясцёр, бацькі, братоў, паплечніц, царкоўных уладык. У тэксце падрабязна апісаны асаблівасці менталітэту і духоўных каштоўнасцей грамадства таго часу. Але створанае паводле канонаў свайго жанру «Жыціе» маўчыць пра драматычныя падзеі, якія ў той час адбываліся на беларускай зямлі. Важнымі характарыстыкамі твора “Жыція” можна лічыць драматызацыю апавядання, якая была дасягнута шляхам уключэння ў тэкст дыялогаў паміж героямі, а таксама ўключэнне элементаў псіхалагізма, якія былі нетыповымі для гэтага жанру. У пэўнай ступені аўтар Жыція часам адыходзіў ад задач стварэння царкоўна-службовага і павучальнага твора. Падкрэсліваецца апантанасць гераіні ў служэнні высокаму, духоўнаму. У тэксце твора паказана параўнаўча няшмат цудадзейнага і незвычайнага – гэта адна з найбольш яскравых характарыстык дадзенага жанру агіяграфіі. Уласна аўтар абапіраўся на рэальныя факты жыцця знакамітай святой. Адны з першых публікацый «Жыція Еўфрасінні Полацкай» былі ажыццёўлены ў другой палове ХІХ ст. (выданні Г. Кушалёва-Безбародкі, М. Дуброўскага, А. Сапунова). Навуковыя выданні твора пачалі з'яўляцца з другой палавіны ХХ ст. (напрыклад, у «Хрэстаматыі па старажытнай беларускай літаратуры» А. Коршунава (1959), «Хрэстаматыі па гісторыі беларускай мовы» (Ч. І, 1961). У 1994 г. А. Мельнікавым апублікаваны адаптаваны царкоўнаславянскі тэкст «Жыція Еўфрасінні Полацкай» па спісе XVІ ст. і яго пераклад на беларускую мову («Кніга жыцій і хаджэнняў»). Некаторая колькасць выданняў «Жыція Еўфрасінні Полацкай» быў падрыхтаваны сёстрамі Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку. Еўфрасіння Полацкая – дачка Святаслава Ўсяслававіча, унучка полацкага князя Ўсяслава Брачыслававіча, які атрымаў мянушку Чарадзей, нарадзілася, па розным дадзеным, у 1101, 1104, 1106-1108, 1112 ці ў 1120 годзе. Паходжанне маці Еўфрасінні, якая была хрышчоная пад імем Сафія, невядомае. Ёсць шмат гіпотэз на гэты конт, але асноўнай з’яўляецца версія, што Сафія была дачкой самога Уладзіміра Манамаха. Прадслава (магчымае значэнне гэтага імя — «даўняя слава») была старэйшай дачкой ў сям’і, акрамя яе былі яшчэ малодшыя сёстры і брат. Вядомы іх імёны: малодшая сястра Гардзіслава і брат Давід. “Летапіс «Аповесць мінулых гадоў» гаворыць яшчэ аб Васільку” [3, с. 5]. Бацькам дзяўчынкі, Георгію і Сафіі, для княжання і ўвядзення на падначаленыя тэрыторыі хрысціянскай рэлігіі, быў адданы горад Віцебск. Менавіта гэты горад гісторыкі “лічаць месцам нараджэння Прадславы” [4, с. 15]. Дзяўчына рана авалодала граматай, любіла чытаць Святое Пісанне. Прадслава навучалася ў школе, якая размяшчалася ў Сафійскім саборы. Яе настаўнікамі сталі манахі, першымі падручнікамі была жыційная літаратура. Менавіта праз літаратуру і сваіх настаўнікаў дзяўчынка атрымоўвае звесткі пра манастырскае жыццё, яго звычаі і ўклад. У «Жыціі» Прадславу апісваюць як дзяўчыну, якая любіць вучэнне і мае надзвычпай вялікія здольнасці. Ва ўросце дванаццаці гадоў бацькі мелі спробу выдаць юную князёўну замуж, але дачка катэгарычна адмовіла ім у гэтай просьбе, абвясціўшы родных, што хоча прысвяціць свае жыццё служэнню Богу. У “Жыціі Еўфрасінні Полацкай” з нагоды гэтай падзеі пазначана: “Што ж учынілі нашыя роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж, і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула іхняя слава, быццам прах, горай за павуцінне. Затое жанчыны, што жылі раней і, узяўшы мужчынскую моц, пайшлі следам за сваім Жаніхом, і целы свае аддалі на пакуты, і паклалі галовы пад меч, а іншыя хоць і не схілілі шыі свае пад жалеза, але мячом духоўным адсеклі плоцкія асалоды, аддаўшы целы пасту, чуйнаванню, і малітоўнаму кленчанню, і зямельнаму ляжанню — тых памятаюць на зямлі, іх імёны напісаны на нябёсах, дзе яны з анёламі Бога ўсхваляюць” [5, с. 12]. Беларускі даследчык «Жыція» Аляксей Мельнікаў лічыць, што “здарылася гэта найверагодней 25 верасня — у дзень святой Еўфрасінні Александрыйскай” [6, с. 21]. Таемна прыняўшы пострыг, Прадслава стала жыць у невялікім памяшканні пры Сафійскім саборы, які быў збудаваны Усяславам Брачыслававічам. Пры пострыгу Прадславе далі новае імя – Еўфрасіння. Выбар імя быў невыпадковы, паколькі святая, у гонар якой была названа дзяўчына, была выдатным прыкладам для служэння Богу. Асноўнымі заняткамі Е. Полацкай у гэты час былі малітва, чытанне рэлігійнай літаратуры, удзел у богаслужэнні. Еўфрасіння працягвала працэс навучання. Яна авалодала грэчаскай мовай, стала адной з найбольш адукаваных людзей свайго часу. Т.В.Варэнава адзначае, што “Еўфрасіння не схавалася за высокімі манастырскімі сценамі ад свецкіх клопатаў, наадварот, прымала актыўны ўдзел у культурным і палітычным жыцці полацкай зямлі” [7, с. 127]. Гісторыкі лічаць, што ў гэты перыяд жыцця манахіня Еўфрасіння пачала ўдзельніаць у складанні Полацкага летапісу. Юная асветніца арганізуе майстэрню пры бібліятэцы Сафійскага сабора, дзе пачынаецца перапісванне кніг. У гэты ж час Е. Полацкая распачынае справу дапамогі бедным і абяздоленым – грошы ад продажу кніг ахвяруюцца людзям, якія маюць у іх найбольшую патрэбу. Акрамя вышэйназванай дзейнасці, Еўфрасіння пісала і ўласныя кнігі. У тэксты яна ўключала малітвы і павучэнні. Е. Полацкая займалася перакладчыцкай дзейнасцю, а таксама знаходзілася ў перапісцы з візантыйскімі хрысціянскімі дзеячамі і філосафамі, з братам па духу – Кірылам Тураўскім. Ў 1127 ці 1128 годзе, пасля таго, як атрымала благаславенне полацкага епіскапа Іллі, заручыўшыся грашовай падтрымкай сваіх родных, Еўфрасіння будуе новы жаночы манастыр у Сяльцы, за два кіламетры на поўнач ад тагачаснага Полацка. Еўфрасіння Полацкая сама становіцца ігуменняй новага Спасаўскага манастыра. Пад яе уплывам прымаюць манаскі пострыг яе родныя: сястра Гардзіслава, стрыечная сястра Звеніслава Барысаўна. Пазней Ефрасіння пачынае будову мужчынскага Багародзіцкага манастыра, які быў збудаваны ў сярэдзіне XII стагоддзя. Царква Святой Багародзіцы пры мужчынскім манастыры, пабудаваная ў 1151—1154 гадах і асвечаная ў 1157 годзе, таксама не дайшла да нашых дзён. Пасля таго як была пабудавана новая царква, Еўфрасіння паклапацілася аб тым, каб у храме было ўсё неабходнае для правядзення службаў. Былі запрошаны мастакі, якія распісалі сцены царквы малюнкамі са сцэнамі біблейскіх сюжэтаў. Былі намаляваны лікі святых на харах і ў келлі самой Еўфрасінні. Для ўласнай царквы Еўфрасіння набыла ікону Божай Маці. Як вядома, кіеўскія князі мелі радство з Візантыйскім імператарам Мануілам Камінам (1143-1180). Еўфрасіння Полацкая звярнулася да Канстанцінопальскага патрыярха Лукі з просьбай перадаць ікону Божай Маці Эфескай. Ікону везлі з Царграда праз Карсунь (сучасны горад Херсанэс), дзе святыня была каля года і атрымала назву Карсунскай. Паводле легенды абраз стварыў апостал Лука. У 1239 годзе іпкона была перададзена гораду Тарапцу пасля таго, як ажаніліся дачка Полацкага князя Брачыслава Аляксандра і вялікі князь святы Аляксандр Неўскі. Пры адным з пабудаваных храмаў асветніца адчыняе іканапісную майстэрню, каб полацкія храмы атрымалі аздабленне абразамі. Створаныя Еўфрасінняй храмы сталі асяродкамі дабрачыннасці. Там знаходзяць дапамогу і заступніцтва ўдовы і сіроты, нямоглыя, бедныя людзі. Асаблівае месца ў новым храме было адведзена асаблівай святыні – крыжу, які ў 1161 годзе вырабіў лепшы ювелір Кіеўскай Русі Лазар Богша. Дадзеная хрысціянская рэліквія была зроблена па заказе самой Еўфрасінні, спецыяльна для пабудаванай царквы. Асноўная роля крыжа – быць каўчэгам для хрысціянскіх святыняў. У спецыяльных нішах на крыжы знаходзіліся кроплі крыві Ісуса Хрыста, кавалачак крыжа Гасподняга, драбок каменя ад дамавіны Багародзіцы, часткі мошчаў святых Стэфана і Панцялеймана ды кроў святога Дзімітрыя. Крыж Еўфрасінні Полацкай з’яўляецца таксама і помнікам старажытнабеларускага пісьменства. Невялікі надпіс на адваротным баку крыжа паведамляе імя мастака, які стварыў яго і тое, што крыж зроблены для царквы святога Спаса. У XIII стагоддзі падчас адной з войнаў паміж смаленскімі і полацкімі князямі крыж перавезлі з Полацка ў Смаленск. Пасля таго як Смаленск ў 1514 годзе быў далучаны да Маскоўскага княства рэліквія апынулася ў сталіцы. Адпраўляючыся ў 1563 годзе ў полацкі паход, Іван Грозны ўзяў крыж з сабой і завёз пасля ў захоплены Полацк, у Спаскі манастыр. Пасля заваявання Полацка польскім каралём Стэфанам Баторыем у 1579 годзе манастыр зрабілі каталіцкім і перадалі езуітам, а крыж перанеслі ў Сафійскі сабор. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі крыж трапіў у Магілёўскі музей, адкуль ён знік ужо ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, калі Магілёў захапілі немцы. Цяперашняе месцазнаходжанне крыжа невядома. Пад кіраўніцтвам Ефрасінні дзейнічалі скрыпторыі – тагачасныя майстэрні па перапісванню кніг. У гэтай справе існавала відавочная спецыялізацыя: адзін з майстроў маляваў каляровыя ініцыялы і рубрыкі, другі – рабіў мініяцюры, трэці – вокладкі. Калі ўзнікала патрэба перапісаць нейкую кнігу больш хутка, яе маглі падзяліць на некалькі дробных частак. Падзел працы рабіў карысную справу: павялічвалася не толькі колькасць кніг, але і іх мастацкі ўзровень. З скрыпторыя кнігі разыходзілся па ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі, іх чыталі манахі і прадстаўнікі шляхты, іх выкарыстоўвалі для навучання грамаце дзяцей у школах. Еўфрасіння Полацкая ўнесла значны ўклад у развіццё народнай адукацыі. У школах пры храме пачалі вучыць дзяцей простых людзей, “іегумення Еўфрасіння Полацкая навучала грамаце паслушніц манастыра ў Полацку” [8, с. 23] Да пацэса навучання былі дапушчаны жанчыны, якія раней не заўсёды мелі магчымасць атрымаць адукацыю. “Жыціе Еўфрасінні Полацкай” гаворыць пра настаўніцкую дзейнасць асветніцы: “Кожны дзень павучала сясцёр сваіх: старых вучыла цярплівасці і ўстрыманню; юных жа навучала душэўнай чысціні і цялеснаму супакаенню; хадзе спакойнай, голасу засяроджанаму, слову дабрачыннаму, ядзе і піццю маўкліваму; у адносінах да старэйшых быць пакорлівымі, а мудрых слухаць; да роўных і меншых — любові некрывадушнай; менш казаць, а болей разумець” [5, с. 15]. Е. Полацкай у праграмы навучання былі ўведзены навучанне латыні, грэчаскай мовы, рыторыкі, медыцыны і прыродазнаўства. Міралюбівасць, адукавнасць і дэмакратызм – асноўныя якасці асветніцы, настаўніцы Еўфрасінні Полацкай. Менавіта гэтыя характарыстыкі робяць стыль выкладання Е. Полацкай прагрэсіўным для свайго часу. Погляды беларускай прападобнай сталі духоўным арыенцірам для ўсіх дзеячаў беларускай культуры, якія ўвасаблялі ідэі асветы, адукаванасці. У канцы жыцця Еўфрасіння Полацкая ажыццявіла паломніцтва на Святую зямлю, у Іерусалім. Шэраг гісторыкаў схільныя датаваць падарожжа 1173 годам, хоць больш рэальна аднесці яго да 1167 году, калі адбыўся паход у Венгрыю візантыйскага імператара Мануіла I Комніна, якога Еўфрасіння Полацкая сустрэла ўдарозе. Полацкая паломніца правяла на Святой зямлі пяць-шэсць гадоў. Магчыма, што ў Царградзе полацкія паломнікі жылі ўсю зіму, толькі вясной наступнага 1168 года накіраваліся ў Палестыну. Там Еўфрасіння прасіла ў іерусалімскага патрыярха дазволу агледзець усе святыя месцы, і перш за ўсё Труну Госпада. Калі Еўфрасіння Полацкая жыла ў Іерусаліме, яна адчувала набліжэнне скону, выказала жаданне быць пахаванай у манастыры святога Савы. Аднак жанчын там не хавалі, таму месца для пахавання набылі ў царкве Тэатокаса пры Феадосіевай лаўры. Памерла прападобная Еўфрасіння 24 (па іншых дадзеных - 23 або 25) траўня на руках брата і стрыечнай сястры, якія пасля прывезлі ў Полацк вестку аб смерці асветніцы. Па запісаным пазней у Феадосіевай лаўры паданнях, святая ахоўніца Беларусі памерла ў 1173 годзе. 3 кастрычніка 1187 г. Іерусалім быў заваяваны султанам Саладзінам, які запатрабаваў ад хрысціянаў у кароткі тэрмін пакінуць горад. Манахі рускага манастыра, пры вяртанні на радзіму, узялі з сабой святыя мошчы рускай княгіні і перанеслі іх у Кіеў, дзе яны былі пахаваны ў далёкіх пячорах Кіева-Пячэрскай Лаўры, у нішы пячорнага храма Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы. Так прападобная Еўфрасіння стала першай з рускіх жонак, пахаваных у Пячэрскай Лаўры. Пакланенне вернікаў прападобнай Еўфрасінні пачалося ў Полацку з канца XII стагоддзя. Рускай Праваслаўнай Царквой яна была кананізавана ў 1547 годзе і стала першай жанчынай на тэрыторыі старажытнай Русі, прылічанай да ліку святых. Святая Еўфрасіння Полацкая ўшаноўваецца як праваслаўнай, так і каталіцкай царквой. У 1984 годзе Ефрасіння Полацкая была прылічана да Сабора Беларускіх Святых. Яе імя носяць храмы ў г. Сант-Рывер (ЗША) і Таронта (Канада). Кожны год у Полацку ў пачатку ліпеня адзначаецца дзень нараджэння святой. У якасці ўшанавання святой, арганізуецца служба і вынас Еўфрасіннеўскага крыжа. У якасці заключэння трэба адзначыць, што біяграфія Еўфрасінні Полацкай сама па сабе мае вялікае выхаваўчае значэнне. Прыцягваюць увагу ў вобразе асветніцы настойлівасць і ўпэўненасць у правільнасці выбару ўласнага жыццёвага шляху, высокая чысціня ўчынкаў і душы. Пры Еўфрасінні Полацкае княства становіцца цэнтрам кніжнай навукі, набывае палітычную і эканамічную самастойнасць. Зварот сучаснага педагога да біяграфіі, дзейнасці такіх выбітных асоб беларускай асветы як Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына і Кірыла Тураўскі дапаможа паслужыць выхаванню высокамаральнай, духоўнай асобы. |