Главная страница
Навигация по странице:

  • 1.3. Роля Еўфрасінні Полацкай ў асветніцкай дзейнасці Беларусі.

  • Ефросинья Полоцкая. Уклад ефрасінні полацкай у развіццё асветы беларусі змест уводзіны


    Скачать 62.62 Kb.
    НазваниеУклад ефрасінні полацкай у развіццё асветы беларусі змест уводзіны
    АнкорЕфросинья Полоцкая
    Дата02.12.2022
    Размер62.62 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файла№ 2010-1822.docx
    ТипДокументы
    #825268
    страница2 из 4
    1   2   3   4

    1.2 Становішча асветы ў Полацкім княстве ў ХІІ ст.

    Гісторыя педагагічнай думкі Беларусі – гэта адлюстраванне жыцця беларусаў на працягу стагоддзяў: працоўных намаганняў народа, барацьбы за справядлівасць. Развіццё культуры, як духоўнай, так і матэрыяльнай, адбывалася дзякуючы народнай педагогіцы, каторая была сродкам сувязі паміж пакаленнямі, адказвала за перадачу сацыяльнага і гістарычнага вопыту ад старэйшага малодшаму. Пасля з’яўлення пісьменства, народная педагогіка стала асноўным вытокам ведаў і вопыту для афіцыйнай педагогікі, а таксама для літаратуры. Каб акрэсліць становішча адукацыі, педагагічнай навукі ў ХІІ стагоддзі, трэба звярнуцца да гісторыі краіны.

    Полацкае княства па праву называюць калыскай беларускай дзяржаўнасці. Упершыню Полацк узгадваецца ў “Аповесці мінулых гадоў” у 862 годзе. Летапісец пазначыў, што не толькі Полацк заснаваны групіроўкай крывічоў, але і Смаленск. Гісторыкі сцвярджаюць, што Полацкае княства ў Беларускім Падзвінні з’явілася значна раней.

    Ля вытокаў Полацкага княства стаялі Рагвалод і яго дачка Рагнеда. Асаблівага росквіту край дасягнуў, калі дзяржаву ўзначальваў Усяслаў Чарадзей. Але князь ужо пры сваім жыцці падзяліў княства на шэсць частак паміж сваімі сынамі. Менавіта ў гэты момант Кіеў перастаў бачыць пагрозу для сябе ў выглядзе некалі моцнай, цэнтралізаванай дзяржавы, паколькі пасля смерці Усяслава нашчадкі яго сыноў падзялілі Полацкае княства на ўласныя надзелы: Віцебскі, Мінскі, Полацкі, Лагойскі і іншыя. У 1127 годзе сын Уладзіміра Манамаха, Мсціслаў Уладзіміравіч, скарыстаўся панаваўшай у дзяржаве разрозненнасцю і анексаваў Полацкае княства, захапіў у палон Ізяслававічаў, а пасля і ўвогуле выслаў іх у Візантыю. Усе гэтыя падзеі абумовілі заняпад дзяржавы, міжнарожны аўтарытэт Полацкага княства быў канчаткова згублены, а частка тэрыторый адышла Ноўгараду і Чарнігаву. А ўжо ў пачатку XIII стагоддзя полацкія землі захапілі крыжаносцы. Тагачасны князь Уладзімір Полацкі знаходзіўся ў стане вайны з Ордэнам крыжаносцаў на працягу двух дзесяцігоддзяў, аднак захаваць незалежнасць дзяржавы не змог. Так у 1307 годзе горад Полацк і падначаленыя яму тэрыторыі ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага.

    Менавіта ў такіх гістарычных умовах, у стагоддзе феадальнай раздробленасці магутны штуршок для развіцця на беларускай зямлі атрымала культура новага тыпу. Запусціла культурны ўздым прыняцце хрысціянства. Не гледзячы на тое, што хрысціянства пачало распаўсюджвацца яшчэ ў X стагоддзі (з’явіліся першыя хрысціянскія епархіі ў Полацке (992) і Тураве (1005)), перажыткі паганства захоўваліся яшчэ некалькі стагоддзяў. Так XII стагоддзі на тэрыторыі сучаснай Беларусі хрысціянства не было дамінуючай рэлігіяй, а хутчэй лакальнай. Паказальным можна лічыць прыклад адносінаў насельніцтва да рэлігіі. Некалькі пакаленняў Наўгародскіх і Кіеўскіх князёў ужо былі прылічаны да ліку святых (святы князь Уладзімір, святая княгіня Ганна Наўгародская, святая княгіня Вольга і інш). У той жа час двух Полацкіх князёў, якія кіравалі дзяржавай на працягу ста год, Брачыслава і Усяслава, сучаснікі падазравалі ў сувязі з язычніцтвам. Лічылася, што Брачыслаў звяртаўся да валхвоў, а яго сын народжаны ад абраду валхавання. Усяславу ж была дадзена мянушка Чарадзей, у шматлікіх летапісах яго ўяўлялі як пярэваратня-ваўкалака. Толькі аднаго чалавека на Полацкай зямлі лічылі святым – гэта быў хрысціцель горада Полацка, Торвальд Кондрансан.

    XII стагоддзе стала перыядам, калі насельніцтва старажытнай Русі, а таксама і Беларусі, пачало прымаць хрысціянства, адбывалася хрышчэнне паганскіх капішчаў. Гэты працэс аказаў уздзеянне і на выхаванне – з’явілася новая сістэма адукацыі.

    Калі рабіць кароткі экскурс у гісторыю педагагікі, трэба адзначыць, што вытокі беларускай школы педагогікі бяруць пачатак у старажытнарускай дзяржаве. Педагогіка на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX-XII стагоддзях развівалася ў русле ўзаемадзеяння язычніцкай культуры і хрысціянства.

    Помнікі старажытнарускай археалогіі, этнаграфіі, пісьменнасці, мовазнаўства гавораць аб тым, што ўсе віды вуснай народнай творчасці выконвалі не толькі выхаваўчую ролю, але і неслі адукацыйную інфармацыю, якая магла спатрэбіцца чалавеку ў жыцці. Вопыт народа ў выхаванні, эмпірычныя педагагічныя веды і мудрасць народнай педагогікі дапамагалі дзецям зразумець неабходнасць ашчадных адносінаў да прыроды, павагі да працы на зямлі, навучала іх правілам дабразычлівасці і паказвала прыклады правільных паводзінаў у грамадстве. Большая частка дзяцей не навучалася ў школах, таму народная педагогіка мела надзвычай вялікае значэнне для фарміравання асобы.

    Пасля таго як беспісьменная культура язычніцтва змянілася хрысціянскай, узнікла патрэба ў новай сістэме адукацыі, якая б дапамагала зразумець хрысціянскую дагматыку. Хрысціянская адукацыя – гэта, у першую чаргу, праца з тэкстамі, таму з’явіліся патрэба ў развіцці пісьменнасці і метадах авалодання навыкамі чытання і пісьма. Развіццю пісьменнасці і культуры садзейнічала ўвядзенне кірыліцы, якая была створана на аснове грэчаскай азбукі з улікам фанетычнай сістэмы старажытнаславянскай мовы. Сістэма адукацыі стала развівацца ў хуткім тэмпе не толькі ў выніку прыняцця хрысціянства, садзейнічалі гэтаму працэсу і такія фактары як з’яўленне вялікіх гарадоў, развіццё рамёстваў і гандлю. Але не толькі хрысціянская рэлігія мела патрэбу ў адукаваных людзях – у гэты час зараджалася заканадаўства, гандаль, ідэалогія.

    Як мы ўжо адзначалі, новая рэлігія дала штуршок узнікненню пісьменнасці. Таму натуральным працэсам можна лічыць тое, што ў ХІ-ХІІ стст. у скрыпторыях (майстэрнях для перапісвання кніг пры манастырах) пачалі з’яўляцца рукапісныя кнігі, самая старажытная з каторых – Тураўскае Евангелле, створанае ў ХІ стагоддзі.

    У той час кнігі збіраліся і захоўваліся ў царквах і манастырах пры іх. Менавіта храмы сталі тагачаснымі цэнтрамі культуры і асветніцтва. Д.І. Латышына сцвярджае: “Гісторыя старажытнарускага асветы адкрываецца летапіснага весткамі пра тое, што кіеўскія князі Уладзімір і Яраслаў пачалі будаваць па гарадах цэрквы, сталі збіраць у іх для вучэння дзяцей і абавязалі новапрыбылых з Візантыі святароў вучыць дзяцей” [9, с. 234]. Самай першай скарбніцай кніг, у сучасным разуменні – бібліятэкай, на сучаснай тэрыторыі Беларусі можна лічыць Сафійскі сабор у Полацку. У ліку першых пісьменных помнікаў можна назваць Полацкі (ХІІ ст.), Тураўскі і Навагародскі (ХІІІ ст.) летапісы, якія, на жаль, не захаваліся да нашых дзён. Нельга абысці ўвагай “Аповесць мінулых гадоў”, якая стала адной з асноўных гістарычных крыніц, адкуль мы даведваемся пра шматлікія падзеі таго часу, што адбываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Гэты помнік летапісання створаны ў пачатку ХІІ стагоддзя манахам Нестарам з Кіева. Ёсць версія, што некаторыя звесткі пра падзеі на Беларусі былі ўзяты са страчанага Полацкага летапісу.

    Але першыя літаратурныя помнікі з’явіліся на Беларусі ў Х-ХІ стст. Яны ўтрымлівалі часткі тэкстаў антычных аўтараў. Таксама можна акрэсліць кола твораў, агульных для ўсходнеславянскага братэрства: “Аповесць мінулых гадоў”, “Слова пра паход Ігараў” і інш.

    Трэба адзначыць, што менавіта ў гэты перыяд на сучаснай тэрыторыі Беларусі пачынаюць узнікаць школы і месцы, дзе перапісваюць кнігі. Адукацыйны працэс у гэты час адчувае ўплыў эпохі Адраджэння. Акрамя рэлігійнай літаратуры ў школах пачынаюць вывучаць тэксты іншай тэматычнай накіраванасці, напрыклад, працы па гісторыі і медыцыне, па геаграфіі і праве. Вялікай увагі заслугоўваюць працы па матэматыцы і трактаты аўтараў Антычнасці.

    Адным з доказаў, што тагачасная культура жыхароў Беларусі была высокага ўзроўню, можна лічыць тэксты летапісных зводаў. Для асветы і культуры Кіеўскага, Тураўскага і Полацкага княстваў важную ролю меў Іпацьеўскі летапісны звод, які ўваходзіў у Полацкі і Смаленскі летапіс.

    Нельга адмаўляць і той факт, што ў гэты час актыўна развіваецца вусная народная творчасць, пераклядаюцца такія творы, як «Біблія», «Евангелле», «Жыцці святых», аповесць пра А. Македонскага «Александрыя».

    Прыкладам для кніжнай адукацыі на Русі былі еўрапейскія краіны і Візантыя. Сістэмнае навучанне на Русі з’явілася ўжо ў другой палове IX ст., пра гэта сведчыць “Аповесць мінулых гадоў”.

    Акрамя Тураўскага і Наўгародскага княства, кніжная адукацыя ажыццяўлялася ў Полацку. Адукацыю атрымоўвалі не толькі для царкоўных спраў, але і для грамадскіх заняткаў і гаспадаркі. Спачатку дзяржава кантралявала школы і клапацілася аб распаўсюджванні хрысціянства. Калі царкоўная арганізацыя ўмацавала свае пазіцыі, яна сама пачала вырашаць пытанні аб адукацыі школьнага тыпу. Настаўнічалі ў школах людзі, якія былі пісьменнымі.

    Школы з’яўлялся пры княжацкіх дварах, а пасля ў манастырах і саборах. Вывучалі лацінскую, грэчаскую, царкоўнаславянскую мову, таксама рыторыку дыялектыку, граматыку. Вядомымі цэнтрамі навучання сталі Спаса-Еўфрасінеўскі, Бельчыцкі манастыр, таксама Сафійскі сабор у Полацку, які быў самым знакамітым з усіх названых.

    Для Полацкага княства ў XII стагоддзі асноўнымі падзеямі, якія паўплывалі на развіццё асветы, можна лічыць з’яўленне двух манастыроў: жаночы – святога Спаса, мужчынскі – святой Багародзіцы. Заснавала гэтыя храмы асветы і богалюбства Ефрасіння Полацкая. У гэтых манастырах манахамі былі прадстаўнікі княжацкай дынастыі. Найбольш вядомай з іх стала сама Еўфрасіння Полацкая. Яе асаблівая заслуга ў першую чаргу ў распаўсюджванні хрысціянства, пісьменства на Полацкай зямлі.

    У якасці падагульнення можна адзначыць, што Полацкае княства стала месцам, дзе зарадзілася беларуская дзяржаўнасць, культура і пісьменнасць. З Полацкам і Полацкім княствам звязаны лёсы такіх славутых дзеячаў, як Ефрасіння Полацкая, Лазар Богша, Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі і Сімяон Полацкі. Яны складаюць гонар беларускай нацыі.

    XII стагоддзе стала тым часам, калі на тэрыторыі старажытнай Русі, а значыць і на тэрторыі сучаснай Беларусі, пачало ўводзіцца хрысціянства. Праваслаўная вера аказвала ўздзеянне на ўсю культуру, у тым ліку і на сістэму адукацыі. Горад Полацк, які быў цэнтрам Полацкага княства, стаў тым месцам, дзе выраблялі кнігі і давалі адукацыю для ўсіх жадаючых.

    1.3. Роля Еўфрасінні Полацкай ў асветніцкай дзейнасці Беларусі.

    Знакамітыя асветнікі і педагогі, якія нарадзіліся на тэрыторыі Беларусі, узбагачалі набыткамі свайго таленту і крапатлівай працы айчынную навуку і культуру. Яны вучылі, далучаючы сваіх сучаснікаў да дасягненняў агульначалавечай культуры. Самае галоўнае, што яны хацелі данесці да кожнага, што веды могуць свяціць праз стагоддзі, калі іх аднойчы распаліць у чалавечым сэрцы. Святлом уласных ведаў дзялілася і Еўфрасіння Полацкая. Менавіта яна стала заснавальніцай першых адукацыйных устаноў, вялікіх бібліятэк на тэрыторыі Полацкага княства. Еўфрасіння Полацкая стварыла школу архітэктуры і жывапісу, прыяла развіццю рамёстваў. Працягнулі яе дзейнасць Францыск Скарына і Васіль Цяпінскі, Сымон Будны і Спірыдон Собаль, Сімяон Полацкі і браты Зізаніі. Е. Полацкая займалася распаўсюджваннем кніжнай адукацыі, перапісваннем кніг, перакладчыцкай дзейнасцю, навучэннем дзяцей.

    З цягам часу нашчадкі ўсё больш усведамляюць значэнне дзейнасці Еўфрасінні Полацкай. Але захавалася толькі адна крыніца звестак пра нашу самую знакамітую асветніцу – “Жыціе Ефрасінні Полацкай”. Гэты твор вылучае яго выхаваўчая накіраванасць, якая мае вялікае значэнне ў фарміраванні маладога пакалення, яго духоўнасці і дабразычлівасці, маральна-этычных поглядаў, выхоўвае любоў да Радзімы.

    Каб акрэсліць ролю Еўфрасінні Полацкай ў асветніцкай дзейнасці Беларусі, неабходна разгледзіць асноўныя вехі навучання першай беларускай святой, паколькі адукацыя, уздзеянне настаўнікаў і асароддзя мелі значны ўплыў на будучую асветніцкую дзейнасць Е. Полацкай.

    Школьную адукацыю Еўфрасіння Полацкая атрымала пры Сафійскім саборы, пры княжацкім двары. Паколькі яе настаўнікамі былі духоўныя асобы, яна атрымоўвала вялікую колькасць звестак пра манастырскае жыццё, звычаі. У якасці падручнікаў выкарыстоўваліся “Святое пісанне” і жыцційная літаратура. Вучылася Е. Полацкая з задавальненнем, апераджаючы сваіх аднагодак. У фарміраванні поглядаў на свет Еўфрасінні выключную ролю адыграла літаратура таго часу. Паколькі юная Прадслава была княжацкага роду, яна мела магчымасць знаёміцца з вялікай колькасцю кніг, якія выходзілі за рамкі рэлігійнай літаратуры, напрыклад, з «Ізборнікамі» з афарызмамі і выслоўямі, перакладзеным з грэчаскай мовы раманам аб Аляксандры Македонскім — «Александрыяй», таксама з «Аповесцю пра Акіра Прамудрага». З дзяцінства князёўна мела падстаўленне аб язычніцкіх абрадах. З хрысціянскай літаратуры, якая была вывучана Е. Полацкай, можна вылучыць творы Грыгорыя Назіянзіна, Васілія Кесарыйскага, Яфрэма Сірына, Іаана Сінайскага. Еўфрасіння была знаёмая з нестаравай “Аповесцю мінулых гадоў”, з кнігамі Кірылы і Мефодзія, з візантыйскімі хронікамі. Можна без сумневу гаворыць пра тое, што асветніца была надзвычай адукаваным чалавекам свайго часу.

    Важным крокам да асветтніцкай дзейнасці можна лічыць зварот Еўфрасінні да полацкага епіскапа Іллі з просьбай перасяліцца у келлю-галубніцу ў Сафійскім саборы. З гэтага часу Еўфрасіння Полацкая пачала займацца перапісваннем кніг. Праца перапісчыка была вельмі складанай і маруднай: “Кнігі пісалі на пергамене ўставам — буйным і прамым, без нахілу, почыркам, у якім кожная літара аддзялялася ад суседняй і, можна лічыць, не пісалася, а малявалася (злітнае пісьмо з'явілася толькі ў ХУ стагоддзі). Каб тэкст хутчэй высыхаў, яго прысыпалі пяском. Атрамант рабілі з адмысловых арэхаў, з адвару дубовай ці альховай кары, з жалезнай іржы, вішневага клею. Перапісчыку мала добра ведаць грамату — неабходна мець і мастацкія здольнасці, бо пачатковыя літары і загалоўкі раздзелаў трэба аздабляць жывёльным ці раслінным арнаментам” [10, с. 24].

    Еўфрасіння Полацкая вяла Полацкі летапіс, метадычна збірала бібліятэку Сафійскага сабора. Акрамя перапісвання кніг (Святога пісання, Полацкага летапісу, візантыйскіх хронік) Еўфрасіння пісала і свае творы, якія не захаваліся да нашага часу. Манахіня стварала малітвы, казанні; выступала з прамовамі, яны былі адметныя сваёй красамоўнасцю і мастацкай вобразнасцю.

    Еўфрасіння Полацкая перакладала з грэчаскай і лацінскай моў тэксты візантыйскіх аўтараў, такім чынам дапамагала пісьменнаму насельніцтву Полацкага княства падвысіць уласны ўзровень адукацыі пры знаёмстве з літаратурнымі набыткамі аўтараў іншых краін.

    Падзвіжніцтва Еўфрасінні Полацкай не давала выніку, які б задаволіў яе. Манахіня мела планы арганізаваць майстэрню, дзе б перапісваннем кніг займалася некалькі дзесяткаў людзей. Ажыццявіць гэтыя планы ўдалося: быў створаны скрыпторый, у якім працавалі перапісчыкі, пераплётчыкі, мастакі. Асноўнай мэтаю гэтых людзей быў не заробак, а распаўсдванне ведаў праз літаратурныя творы. У скрыпторыях Полацку была напісана царкоўная служба, якую прысвяцілі Еўфрасінні, там жа быў майстарскі намаляваны яе абраз, складзены вядомы старажытны твор “Жыціе Еўфрасінні Полацкай...”.

    Праз некаторы час вакол Еўфрасінні Полацкай пачалі збірацца людзі, якія былі гатовы дапамагчы несці веды ў тагачаснае грамадства Полацкага княства. Сваёй працай Е.Полацкая садзейнічала пашырэнню асветы на прасторах княства, але наперадзе былі яшчэ самыя важныя падзеі жыцця асветніцы.

    Па ініцыятыве Еўфрасінні, у Сяльцы, у 1128 годзе, за 30 тыдняў была пабудавана царква – жаночы Спаскі манастыр. Гэтая забудова стала самай значнай падзеяй у дойлідстве таго часу.

    У 1161 годзе стараннямі асветніцы быў узведзены Спаса-Пераўтварэнскі сабор. Будаўніком яго быў знакоміты ў Полацкім княстве майстар Іяан. Пабудова стала адной з кананічных у беларускім дойлідстве.

    Праз год, у 1162 годзе, была збудавана яшчэ адна царква з камення – Багародзіцкі мужчынскі манастыр. Намаганнямі Еўфрасінні Полацкай гэты храм упрыгожыла адна з найвялікшых святыняў – ікона Божай Маці Эфесскай.

    Названыя манастыры сталі цэнтрамі асветы Полацкага княства. Пры іх былі створаны не толькі бібліятэкі і скрыпторыі, але і майстэрні, дзе вырабляліся іконы. Перапісчыкі кніг мелі розныя спецыялізацыі. Адзін майстар ствараў рубрыкі, другі – працаваў з пераплётамі кніг, трэці вырабляў невялічкія малюнкі, якія выкарыстоўваліся ў якасці заставак у тэксце.

    Кнігі, вырабленыя ў гэтых скрыпторыях, былі вядомыя не толькі на ўсёй Полацкай зямлі, але і далёка за яе межамі. З дапамогай гэтых кніг навучалі грамаце дзяцей, іх вывучалі манахі і прадстаўнікі вышэйшых саслоўяў.

    Асаблівай увагі заслугоўвае педагагічная дзейнасць Еўфрасінні Полацкай. Асветніца стварыла адзінаццаць школ пры манастырах. У названых школах выкладалі выкладалі чытанне, пісьмо, грэчаскую і лацінскую мовы, нотную грамату, царкоўныя спевы. З найбольш здольнымі вучнямі настаўнікі займаліся паэтыкай і рыторыкай. Еўфрасіння Полацкая увесь час уласнага настаўніцтва пашырала звычайную адукацыйную праграму таго часу. Уводзіліся новыя, незвычайныя для таго часу дысцыпліны, напрыклад, прыродазнаўства і медыцына. Значная ўвага ў працэсе адукацыі надавалася вывучэнню гісторыі. Вучні знаёміліся з радаводам Рагвалодавічаў, вывучалі асноўныя вехі гісторыі ўсходніх славян і Полацкай зямлі. Упершыню навучэнне стала даступным не толькі для прадстаўнікоў вышэйшых саслоўяў, але і для дзяцей простых грамадзян.

    Да вучэння Еўфрасіння Полацкая далучыла і сваіх сясцёр. У школе пры манастыры набывалі веды родная сястра Еўфрасінні Гардзіслава (у манастве Еўдакія) і стрыечная Звеніслава (у манастве Еўпраксія). Сёстры засталіся разам праз усё жыццё. Па нялёгкай дарозе Ефрасінні Полацкай пайшлі таксама яе пляменніцы Кірыяна і Вольга (у манастве Агаф’я і Яўфімія) і Ефрасіння Рагвалодаўна (святая Еўпраксія Пскоўская). Прадстаўніцы полацкага княжацкага дому і склалі першае ў Беларусі кола жанчын-асветніц пры Полацкім Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры.

    Еўфрасіння праславілася як дарадчыца. Яна ніколі не адмаўляла ў дапамозе тым, хто меў патрэбу ў яе кіраўніцтве на шляху да веры. Да Е. Полацкай прыходзілі, каб атрымаць духоўную падтрымку і дапамогу. У яе ўладзе было суняць разборкі і сваркі паміж князямі.

    Вялікае ўздзеянні Еўфрасінні было заўважна і ў палітычным жыцці Полацкага княства. Так вядома, што іегумення Еўфрасіння дапамагала палачанам у барацьбе за ўласную незалежнасць. Яна мела непасрэднае прамое ўздзеянне на веча. Еўфрасіння Полацкая уплывала на працэс прызначэння епіскапаў, на запрашэнне князёў на Полацкую зямлю, а таксама ў абвяшчэнні князём Васількі Святаслававіча, які змяніў на пасадзе прысланага з Кіева Святаполка Мсціслававіча.

    Апісаць Еўфрасінню Полацкую можна як асветніцу, што набыла вядомасць заснаванне манастыроў, пры якіх утвараліся школы для навучання розным майстэрствам, мастацтву і перапісванню кніг. Перапісванню і напісанню кніг полацкая іегумення прысвяціла большую частку свайго жыцця. Развіццю школьнай справы Еўфрасіння Полацкая садзейнічала не толькі тым, што складала і перапісвала кнігі, якія выкарыстоўваліся ў працэсе адукацыі, але і тым, што іегуменні ўдалося аднавіць і ўдакладніць праграму школьнага навучання, ахапіць новы кантынгент вучнёўскай аўдыторыі. Культурна-асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай развівала і ў іншых напрамках – асветніца заклікала полацкіх князёў да заканчэння канфліктаў.

    Педагагічныя развагі таксама мелі месца і ў творы “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”, якое было прысвечана асветніцы.

    Менавіта за сваю педагагічную дзейнасць іегумення Еўфрасіння была прылічана да ліку святых. Таксама Еўфрасіння Полацкая была прызнана апякункай святой Полацкай зямлі. Яе дзейнасць пакінула значны след у гісторыі беларускай зямлі, Полацкага княства. Е.Полацкая стала сімвалам адданага служэння сваёй справе, Радзіме, народу, гісторыю якога яна звязала з кнігай – сімвалам адукаванасці, мудрасці, ведаў, якімі яна запаліла сэрцы сваіх сучаснікаў, дала вектар далейшага развіцця адукацыі на беларускай зямлі.
    1   2   3   4


    написать администратору сайта