Главная страница

Першабытнае грамадства на землях Беларусі


Скачать 478.5 Kb.
НазваниеПершабытнае грамадства на землях Беларусі
АнкорTesty_po_istorii_Belarusi_dlya_5_kursa_istfaka.doc
Дата18.01.2018
Размер478.5 Kb.
Формат файлаdoc
Имя файлаTesty_po_istorii_Belarusi_dlya_5_kursa_istfaka.doc
ТипДокументы
#14437
страница3 из 7
1   2   3   4   5   6   7

Беларускія землі ў складзе ВКЛ



1. Першыя летапісныя звесткі пра Літву прыпадаюць на:

а) 980 г.

б) 1009 г.

в) 1040 г.

г) 1250 г.
2. Азначце пойную назву старажытнай беларуска-літоўскай дзяржавы:

а) Вялікае Княства Літоўскае

б) Вялікае Княства Літоўскае і Рускае

в) Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойтскае

г) Вялікае Княства Літоўскае і Беларускае
3. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойтскае ўзнікла ў:

а) канцы XI ст.

б) пачатку XII ст.

в) сярэдзіне XIII ст.

г) пачатку XIV ст.
4. вкл у пачатку свайго існавання было:

а) штучным утварэннем

б) дзяржавай, пабудаванай на федэратыўным прынцыпе

в) з’яўлялася васалам Лівонкага ордэна

г) залежыла ад Залатой Арды
5. Першы летапісны князь ВКЛ – гэта:

а) Альгерд

б) Вітаўт

в) Войшалк

г) Міндоўг
6. Вызначце часы праўлення (княжання ў Наваградку) вялікага князя ВКЛ Міндоўга:

а) 1246 – 1263 гг.

б) 1270 – 1341 гг.

в) 1345 – 1377 гг.

г) 1377 – 1430 гг.
7. Пануючымі шляхамі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ, акрамя ваенна-палітычнага ўціску і дыпламатычных пагадненняў, былі:

а) дынастычныя шлюбы

б) падараванні

в) па волі Папы Рымскага

г) па волі Князя ВКЛ
8. Калі адбылося ўваходжанне Полацка ў склад ВКЛ:

а) у 1268 г.

б) у 1307 г.

в) у 1320 г.

г) у 1380 г.
9. Якім шляхам адбылося ўваходжанне Полацка ў склад ВКЛ:

а) праз заключэнне дыпламатычнага шлюбу

б) праз ваена-палітычны ўціск

в) праз дыпламатычае пагадненне

г) па волі Папы Рымскага
10. Якім шляхам адбылося ўваходжанне Віцебскай зямлі ў склад ВКЛ:

а) праз заключэнне дынастычнага шлюбу

б) праз ваена-палітычны ўціск

в) праз дыпламатычае пагадненне

г) па волі Папы Рымскага
11. Вызначце, пра каго ідзе гаворка: Майстар палітычнай інтрыгі і дэпламат; аб’яднаў землі беларускія, якія сталі пачаткам ВКЛ. За аданасць Царкве і Богу празваны “князем-манахам”. Забіты адным з прадстаўнікоў дынастыі галіцка-валынскіх князёў:

а) Альгерд

б) Вітаўт

в) Войшалк

г) Міндоўг
12. Калі сталіцай ВКЛ стала Вільня:

а) у 1161 г.

б) у 1229 г.

в) у 1323 г.

г) у 1447 г.
13. Вялікі князь літоўскі, які імкнуўся падпарадкаваць усходнеславянскія землі. Меў брата – суправіцеля, разам з якім тройчы рабіў паходы на Маскву і нават прыбіў шчыт на вароты Крамля. Адваяваў тэрыторыю сучаснай Украіны - гэта:

а) Альгерд

б) Андрэй Полацкі

в) Вітаўт

г) Казімір
14. Вызначце часы праўлення вялікага князя ВКЛ Гедыміна:

а) 1295-1316 гг.

б) 1316-1341 гг.

в) 1345-1377 гг.

г) 1392-1430 гг.
15. Вызначце часы праўлення вялікага князя ВКЛ Альгерда:

а) 1240-1263 гг.

б) 1270-1341 гг.

в) 1345-1377 гг.

г) 1377-1430 гг.
16. Пра які з паходаў Альгерда на Маскву сведчыць летапіс: “А пасля доўгіх намоваў даўся Альгерд да яднання і перамір’я, але пад умоваю, каб яму вольна было з часткаю рыцарства і панамі вернымі да замка Маскоўскага збройнымі ўехаць… Падараваў Альгерд князю Дзмітрыю чырвонае каляднае яйка, а затым дзіду сваю крушыў аб браму ”:

а) 1368 г.

б) 1370 г.

в) 1372 г.

г) такіх паходаў не было
17. Як звалі роднага брата вялікага князя Альгерда, які княжыў разам з ім і насіў такі ж тытул:

а) Манівід

б) Кейстут

в) Любарт

г) Нарымонт
18. Вызначце, пра каго ідзе гаворка: Князь ВКЛ, які разам са старэйшым братам выступіў супраць брата малодшага, займаўшага вялікакняжацкі пасад; уладараўшы ў заходняй частцы ВКЛ, узначаліў барацьбу супраць крыжакоў; быў задушаны па змове, арганізаванай пляменнікам:

а) Свідрыгайла

б) Андрэй Полацкі

в) Вітаўт

г) Кейстут
19. Вызначце палітычную сітуацыю ў ВКЛ у 70-90-я гады XIV ст. пасля смерці вялікага князя Альгерда у маі 1377 г.:

а) актывізацыя захопніцкай палітыкі крыжакоў

б) абвастрэнне адносін з Маскоўскай дзяржавай

в) унутрыдынастычная барацьба

г) грамадзянская вайна
20. У адпаведнасці з рэформай 1565 г. уся тэрыторыя ВКЛ была падзелена на:

а) губерні

б) вобласці

в) ваяводствы

г) раёны
21. Хто з Вялікіх князёў Літоўскіх паклаў пачатак ліквідацыі буйных удзельных княжэнняў і увёў у ВКЛ намесніцтвы:

а) Гедэмін

б) Кейстут

в) Альгерд

г) Вітаўт
22. Вайсковая адзінка ў ВКЛ – баявы атрад, у якім налічваецца ад шасці дзясяткаў да шасці соцен коп’яў - гэта:

а) цьма

б) клін

в) харугва

г) армада
23. Бітва 1348 г. на р. Стрэве адбылася паміж войскамі ВКЛ і:

а) маскоўцамі

б) крыжакамі

в) полаўцамі

г) татарамі
24. Бітва 1363 г. на р. Сінія Воды адбылася паміж войскамі ВКЛ на чале з Альгердам і:

а) маскоўцамі

б) крыжакамі

в) полаўцамі

г) татарамі
25. Бітва войска ВКЛ з татарамі на р.Сінія Воды адбылася ў:

а) 1363 г.

б) 1380 г.

в) 1399 г.

г) 1410 г.
26. Якія землі былі далучаны да Вялікага княства Літоўскага пасля перамогі на рацэ Сінія Воды?

а) Валынь і Галіцыя

б) Прыазоўе

в) Кіеўшчына і Падолле

г) Прыкарпацце
27. Ардыншчыну ВКЛ выплачвала:

а) Асманскай імперыі

б) Залатой Ардзе

в) Крымскаму ханству

г) Блакітнай Ардзе
28. Хто з беларускіх князёў удзельнічаў у Кулікоўскай бітве 1380 г. на баку Дзмітрыя Данскога:

а) Андрэй Полацкі

б) Дзмітрый Альгердавіч

в) Дмітрый Іванавіч

г) Вітаўт Кейстутавіч
29. Першая адкрытая вайна ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай адбылася: ў:

а) ў 1492-1494 гг.

б) ў 1500-1503 г.

в) ў 1507-1508 гг.

г) ў 1512-1522 г.
30. Пад час якой з пералічаных войнаў паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай адбылася бітва пад Оршай:

а) 1492-1493 гг.

б) 1500-1503 гг.

в) 1507-1508 гг.

г) 1512-1522 гг.
31. У бітве с крымскімі татарамі пад Клецкам (1506 г.) войска ВКЛ узначальваў:

а) К. Астрожскі

б) Д. Гарадзенскі

в) М. Глінскі

г) Я. Радзівіл
32. Гаспадар у ВКЛ (згодна гістарычных крыніц) – гэта:

а) вялікі князь

б) уладальнік маёнтка

в) залежны селянін

г) кіраўнік Канцылярыі
33. Хто стаяў на чале ВКЛ:

а) веча

б) Сойм

в) шляхта

г) вялікі князь (гаспадар)
34. Першая агульная дынастыя каралёў Польшчы і вялікіх князёў ВКЛ - гэта:

а) Альбрэхты

б) Вазы

в) Пясты

г) Ягелоны
35. Вялікі князь літоўскі, які стаў адначасова і польскім каралём, атрымаў імя Уладзіслаў – гэта:

а) Альгерд

б) Андрэй Полацкі

в) Вітаўт

г) Ягайла
36. Па прывілеі Александра 1492 г. Рада ВКЛ стала:

а) выканаўчым органам улады

б) заканадаўчым органам улады

в) судовым органам улады

г) дарадчым органам улады
37. Крэўская унія заключана ў:

а) 1363 г.

б) 1410 г.

в) 1385 г.

г) 1468 г.
38. Востраўскае пагадненне паміж польскім каралём Ягайлам і Вітаўтам аб падзеле ўлады адбылося:

а) 2 лютага 1348 г.

б) 14 жніўня 1385 г.

в) 5 жніўня 1392 г.

г) 15 ліпеня 1410 г.
39. У гісторыі ВКЛ быў палкаводзец, якога крыжакі не маглі перамагчы ў адкрытай бойцы. Забіты ён быў па–здрадніцку наёмным забойцам, нажом у спіну. Гэта:

а) Канстанцін Астрожскі

б) Міхаіл Глінскі

в) Давыд Гарадзенскі

г) Шварн Данілавіч
40. Межы ВКЛ дасягнулі Балтыйскага і Чорнага мораў у час княжання:

а) Віценя

б) Гедыміна

в) Альгерда

г) Вітаўта
41. Падзеі 1409 – 1411 гг. у гісторыі ВКЛ і Польшчы – гэта:

а) “вайна пеўняў”

б) “вялікая вайна”

в) грамадзянская вайна ў ВКЛ

г) “крывавы патоп”
42. Грунвальдская бітва адбылася ў:

а) 1363 г.

б) 1385 г.

в) 1410 г.

г) 1413 г.
43. Гарадзельская унія паміж ВКЛ і Польшчай была падпісана ў:

а) 1385 г.

б) 1401 г.

в) 1410 г.

г) 1413 г.
44. Падзеі 1432 – 1436 гг. у гісторыі ВКЛ і Польшчы:

а) “вайна пеўняў”

б) “вялікая вайна”

в) грамадзянская вайна ў ВКЛ

г) “крывавы патоп”
45. Мяцеж Міхаіла Глінскага адбыўся ў:

а) 1385 г.

б) 1492 г.

в) 1508 г.

г) 1514 г.
46. У бітве пад Оршай (на р. Крапіўне) 8 верасня 1514 г. войска ВКЛ узначальваў:

а) Канстанцін Астрожскі

б) Міхаіл Глінскі

в) Леў Сапега

г) Рыгор Хадкевіч
47. Суд, які дзейнічаў у гарадах з магдэбурскім правам дзе разбіраліся крымінальныя і грамадзянскія справы:

а) ваяводскі

б) войтаўска – лаўніцкі

в) гродскі (замкавы)

г) земскі (павятовы)
48. Якая вышэйшая ўсесаслоўная судовая інстанцыя існавала ў ВКЛ да 1581 г.?

а) трыбунал

б) вялікакняжацкі (гаспадарскі) суд

в) статутавая камісія

г) копны суд
49. Што такое Галоўны Трыбунал:

1) кожны трэцці Сойм Рэчы Паспалітай, які адбываўся на землях ВКЛ

2) вышэйшая судовая установа ВКЛ

3) канцэлярыя ВКЛ

4) міністэрства абароны ВКЛ у канцы XVII ст.
50. Першы сістэматызаваны збор законаў ВКЛ – гэта:

а) Прывілей 1447 г.

б) Судзебнік Казіміра IV 1468 г.

в) Статут ВКЛ 1529 г.

г) Статут ВКЛ 1566 г.
51. Першы Статут ВКЛ быў выдадзены ў:

а) 1492 г.

б) 1529 г.

в) 1566 г.

г) 1588 г.
52. Другі Статут ВКЛ быў выдадзены ў:

а) 1492 г.

б) 1529 г.

в) 1566 г.

г) 1588 г.
53. Трэці Статут ВКЛ быў выдадзены ў:

а) 1492 г.

б) 1529г.

в) 1566 г.

г) 1588 г.
54. Паспалітае рушэнне ў ВКЛ гэта:

а) агульнае будаўніцтва гаспадарскага замка

б) група ваенна – служылага насельніцтва

в) перапіс насельніцтва ў дзяржаве

г) усеагульная мабілізацыя шляхты
55. У ВКЛ камандуючы ўзброенымі сіламі - гэта:

а) ваявода

б) гетман

в) канцлер

г) кашталян
56. У ВКЛ кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі, зберагальнік дзяржаўнай пячаткі – гэта:

а) ваявода

б) гетман

в) канцлер

г) кашталян
57. У ВКЛ службовая асоба, сачыўшая за спагнаннем падаткаў і збораў – гэта:

а) ваявода

б) гетман

в) канцлер

г) падскарбій
58. У ВКЛ за збор вайсковых сіл ваяводства і абараназдольнасць яго цэнтральнага замка адказваў:

а) ваявода

б) падваявода

в) кашталян

г) войт
59. Герб “Пагоня” з’яўляецца ў час княжэння ў ВКЛ:

а) Альгерда

б) Вітаўта

в) Віценя

г) Гедыміна
60. Магдэбургскае права – гэта:

а) права гарадоў на самакіраванне

б) частка горада, якая належала феадалу

в) звод законаў

г) аб’яднанне рамеснікаў адной ці блізкіх спецыяльнасцей
61. У ВКЛ орган гарадскога самакіравання па магдэбурскаму праву, які аб’ядноўваў лаву і раду – гэта:

а) веча

б) магістрат

в) пасад

г) юрыдыка
62. Назавіце службовую асобу, якая ўзначальвала магістрат:

а) лаўнік

б) войт

в) канцлер

г) ваявода
63. Рамеснік, які не ўваходзіў у цэхавыя арганізацыі XIV-XVI ст. называўся:

а) падмайстар

б) ізгой

в) партач

г) вучань
64. Пад станамі – саслоўямі ў феадальным грамадстве разумеліся:

а) сацыяльныя супольнасці, прадстаўнікі якіх мелі аднолькавае прававое становішча

б) сацыяльныя супольнасці, прадстаўнікі якіх мелі аднолькавае прававое і маёмаснае становішча

в) сацыяльныя супольнасці, прадстаўнікі якіх спавядалі адну рэлігію

г) сацыяльныя супольнасці, прадстаўнікі якіх належалі да адной этнічнай групы
65. Хто з’яўлялся вярхоўным уласнікам зямлі ў ВКЛ:

а) баяры

б) гаспадар

в) паны-рада

г) Сойм
66. Дакумент, якім у ВКЛ быў пакладзены пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннай залежнасці сялян – гэта:

а) Прывілей Казіміра IV Ягелончыка 1447 г.

б) Судзебнік Казіміра IV Ягелончыка 1468 г.

в) Статут ВКЛ 1529 г.

г) СтатутВКЛ 1566 г.
67. Юрыдычнае афармленне прыгоннага права ў ВКЛ было завершана:

а) “Уставай на валокі”

б) I Статутам ВКЛ

в) II Статутам ВКЛ

г) III Статутам ВКЛ
68. Выберыце правільную паслядоўнасць у працесе запрыгоньвання сялян у ВКЛ:

а) Прывілей Казіміра 1468 г. - І Статут ВКЛ – Устава на валокі – ІІ Статут ВКЛ

б) І Статут ВКЛ – Прывілей Казіміра 1468 г.– Устава на валокі – ІІ Статут ВКЛ

в) Устава на валокі – ІІ Статут ВКЛ – І Статут ВКЛ – Прывілей Казіміра 1468 г.

г) Прывілей Казіміра1468 г. – Устава на валокі - І Статут ВКЛ – ІІ Статут ВКЛ
69. Характэрнай прыкметай прыналежнасці да шляхецкага саслоўя ў ВКЛ з’яўлялася:

а) выключнае права на знешні гандаль

б) выключнае права на ўнутраны гандаль

в) выключнае права на валоданне зямлёй

г) непадуладнасць суду
70. Да прывілеяваных саслоўяў у ВКЛ адносіліся:

а) шляхта і мяшчане

б) шляхта і купецтва

в) шляхта і духавенства

г) мяшчане і купецтва
71. Непрывілеяванае саслоўе ВКЛ – насельніцтва гарадоў, якое выплочвала падаткі на карысць дзяржавы ці феадала, а таксама займалася рамяством і гандлем – гэта:

а) духавенства

б) мяшчане

в) сяляне

г) магнаты
72. Непрывілеяванае саслоўе ВКЛ, якое трапіла ва ўмовах сярэднявечча ў пазямельную залежнасць ад феадала, выплочвала на яго карысць і на карысць дзяржавы падаткі, выконвала павіннасці – гэта:

а) духавенства

б) мяшчане

в) магнаты

г) сяляне
73. Феадальная гаспадарка ў ВКЛ у XIV-першай палове XV ст. мела пераважна характар:

а) рынкавы

б) натуральны

в) таварны

г) змешаны
74. У ВКЛ людзі цяглыя – гэта

а) катэгорыя сялян, якія не мелі сваёй гаспадаркі

б) катэгорыя сялян, якія выплочвалі феадалу даніну за карыстанне зямлёй

в) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх быў чынш

г) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх была паншчына
75. У ВКЛ асадныя сяляне - гэта:

а) катэгорыя сялян, якія не мелі сваёй гаспадаркі

б) катэгорыя сялян, якія аддавалі (выплочвалі) феадалу частку сабранага ўраджаю

в) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх быў чынш

г) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх была паншчына
76. У ВКЛ даннікі – гэта:

I/

а) катэгорыя сялян, якія не мелі сваёй гаспадаркі

б) катэгорыя сялян, якія аддавалі (выплочвалі) феадалу частку сабранага ўраджаю

в) катэгорыя сялян, якія выплочвалі феадалу даніну за карыстанне зямлёй

г) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх быў чынш
77. У ВКЛ дольнікі – гэта:

а) катэгорыя сялян, якія аддавалі (выплочвалі) феадалу частку сабранага ўраджаю

б) катэгорыя сялян, якія выплочвалі феадалу даніну за карыстанне зямлёй

в) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх быў чынш

г) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх была паншчына
78. У ВКЛ агароднікі – гэта:

а) катэгорыя сялян, якія не мелі сваей гаспадаркі

б) катэгорыя сялян, якія выплочвалі феадалу даніну за карыстанне зямлёй

в) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх быў чынш

г) катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх была паншчына
79. Катэгорыя залежных сялян у ВКЛ, якія не мелі права пераходу ад аднаго феадала да другога (іх магчыма было перадаваць у спадчыну, дарыць і г.д.) – гэта:

а) сяляне пахожыя

б) сяляне непахожыя

в) сяляне – слугі

г) чэлядзь нявольная (халопы)
80. Катэгорыя залежных сялян у ВКЛ, якія мелі права пераходу ад аднаго феадала да другога (іх нельга было перадаваць у спадчыну, дарыць і г.д.), – гэта:

а) кутнікі

б) сяляне пахожыя

в) сяляне непахожыя

г) сяляне – слугі
81. Асноўная зямельная мера і адзінка абкладання павіннасцямі ў ВКЛ роўная 21, 36 га:

а) акр

б) валока

в) дзякла

г) морг
82. Валока – гэта:

а) манастырская гаспадарка

б) адзінка абкладання павіннасцямі

в) зямельны надзел феадала

г) гаспадарка селяніна
83. Першы ў ВКЛ горад, які атрымаў Магдэбурскае права, – гэта:

а) Бярэсце

б) Вільня

в) Гародня

г) Менск
84. Першы на тэрыторыі сёняшняй Беларусі горад, які атрымаў Магдэбурскае права, – гэта:

а) Бярэсце

б) Вільня

в) Гародня

г) Менск
85. Берасце – першы з гарадоў на тэрыторыі сёняшняй Беларусі, які атрымаў Магдэбурскае права ў:

а) 1387 г.

б) 1390 г.

в) 1441 г.

г) 1496 г.
86. У ВКЛ адпрацовачная сялянская павіннасць – гэта:

а) дзякла

б) паншчына

в) чынш

г) рэнта
87. Да пасіўных формаў барацьбы сялян у ВКЛ адносяцца:

1) парубкі лесу

2) патравы пасеваў

3) паўстанні

4) скаргі
88. У ВКЛ даніна грашыма – гэта:

а) дзякла

б) паншчына

в) чынш

г) рэнта
89. У ВКЛ даніна прадуктамі – гэта:

а) дзякла

б) кап’ё

в) чынш

г) рэнта
90. Аграрную рэформу 1557 г. зацвердзіў:

1) Казімір IV

2) Аляксандр І

3) Жыгімонт І Стары

4) Жыгімонт ІІ Аўгуст
91. Заканадаўчы акт, згодна якому вызначалася правядзенне аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста – гэта:

а) Судзебнік 1468 г.

б) Статут ВКЛ 1529 г.

в) Устава на валокі

г) Статут ВКЛ 1588 г.
92. Які з пералічаных заканадаўчых актаў уводзіў новы парадак землекарыстання і падаткаабкладання ў ВКЛ:

а) Прывілей Казіміра 1447 г.

б) Судзебнік Казіміра 1468 г.

в) “Устава на валокі” 1557 г.

г) Статут ВКЛ 1529 г.
93. Значэнне Аграрнай рэформы 1557 г. заключалася ў тым, што яна:

а) уводзіла дадатковыя павіннасці

б) паляпшала становішча дзяржаўных сялян

в) уводзіла новы парадак землекарыстання і падаткаабкладання

г) абмяжоўвала феадальны прыгнет
94. Якая царква займала дамінуючае становішча ў Беларусі ў XVI ст.:

а) каталіцкая

б) уніяцкая

в) праваслаўная

г) пратэстанцкая
95. Рэфармацыя ў ВКЛ пачалася ў:

а) пачатку XVI ст.

б) сярэдзіне XVI ст.

в) пачатку XVIІ ст.

г) сярэдзіне XVIІ ст.
96. Рэфармацыя гэта грамадскі рух, накіраваны супраць парадкаў:

а) першабытных

б) капіталістычных

в) феадальных

г) сацыялістычных
97. Рэфармацыя прывяла да зараджэння:

а) іудаізму

б) ісламу

в) будызму

г) пратэстантызму
98. У перыяд Рэфармацыі формай сацыяльнага пратэсту ніжэйшых слаёў грамадства ВКЛ з’яўлялася:

а) арыянства

б) кальвінізм

в) квіетызм

г) лютэранства
99. Першыя пратэстанцкія абшчыны, якія ўзніклі на Беларусі ў перыяд Рэфармацыі, належалі да:

а) арыянства

б) кальвінізма

в) лютэранства

г) сацыніянства
100. Вызначыце плынь Рэфармацыі, набыўшую ў ВКЛ найвялікшы размах:

а) кальвінізм

б) лютэранства

в) сацыніянства

г) асіфлянства
101. Адметным прадстаўніком рэфармацыйнага руху ў Беларусі (у 1562 г. з нясвіжскай друкарні выйшла яго кніга “Катэхізіс”) з’яўляецца царкоўны дзеяч, вучоны–філосаф, публіцыст:

а) Ц.Базылік

б) М.Чаховіч

в) С.Будны

г) М.Радзівіл Чорны
102. Усходнеславянскі першадрукар, першавыдавец Бібліі сярод усходне- і паўднёваславянскіх народаў:

а) Іаган Гутенберг

б) Іван Фёдараў

в) Францыск Скарына

г) Мікола Гусоўскі
103. Ф.Скарына надрукаваў першую кнігу ў:

а) Вільні

б) Празе

в) Падуі

г) Гданьску
104. Адзін з першых друкароў на славянскіх землях, выхадзец з Мсціслава, адзін з арганізатараў друкарскай справы ў Маскве разам з Іванам Фёдаравым у 1564 г.:

а) Іаган Гутэнберг

б) Ян Літвін

в) Пётр Мсціславец

г) Феадосі Касы
105. Выдатны беларускі паэт-гуманіст, аўтар літаратурнага шэдэўра “Песня пра Зубра”, напісанага на лацінскай мове:

а) М. Цішкевіч

б) М. Гусоўскі

в) Ш. Фіёль

г) Я. Радаван
106. Для якой разнавіднасці беларускага партрэтнага жывапісу XV ст. найбольш уласцівы вобраз мужнага ваяра – абарнцы Айчыны:

а) пахавальны партрэт

б) сармацкі партрэт

в) данатарскі партрэт

г) гістарычны партрэт
107. Першы на Беларусі помнік архітэктуры стылю барока - гэта:

а) касцёл езуітаў у Нясвіжы

б) касцел і кляштар езуітаў у Гародні

в) касцёл бернардзінцаў у Іўі

г) Сабор Св. Сафіі ў Полацку
108. Дзяржаўнай мовай ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім ў часы сярэднявечча была:

а) беларуская

б) літоўская

в) польская

г) руская
109. Гістарычна склаўшаяся супольнасць людзей, якая характарызуецца асаблівасцямі мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі і самасвядомасаці, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне - гэта:

а) этнагенез

б) род

в) народнасць

г) менталітэт
110. Калі ў гісторыі Беларусі склаліся ўмовы для фарміравання адзінай народнасці:

а)у IX-X ст.ст.

б) у XI-XII ст.ст.

в) у XIII ст.

г) у XV-XVI ст.ст.
111. Устойлівая этнічная прыкмета, своеасаблівы тып мыслення і светапогляду асобнага чалавека, ці пэўнай чалавечай супольнасці - гэта:

а) побыт

б) цывілізаванасць

в) менталітэт

г) народнасць


1   2   3   4   5   6   7


написать администратору сайта