|
этнаграфічны турнір. Планканспект выхавачага мерапрыемства Настанік Жылка Анастасія Васільена Тэма
План-канспект выхаваўчага мерапрыемства
Настаўнік: Жылка Анастасія Васільеўна
Тэма: Этнаграфічны турнір “ Зямля Беларусі! Бары і дубровы!”
Мэты:
- падтрымліваць цікавасць вучняў да беларускай мовы і літаратуры як да вучэбных прадметаў і як да духоўнага здабытку народа пашырыць веды пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі;
-развіваць моўную культуру, творчыя здольнасці школьнікаў;
- фарміраваць паважлівыя адносіны да сваей Радзімы, выхоўваць пачуцце гонару і павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.
Абсталяванне: надпіс-расцяжка (на дошку), фламастары і лісты паперы для працы вучняў, жэтоны (за правільныя адказы), скрынка з нумарамі пытанняў, надпісы з тура “Каралеўства крывых люстэркаў”, фанаграмы (гімн Рэспублікі Беларусь, беларускія песні).
Літаратура: зборнік вершаў беларускіх пісьменнікаў, інтэрнэт сродкі.
Ход мерапрыемства
Этап
| Змест этапа (з вылучэннем формаў, відаў і прыемаў работы)
| Заўвагі
| 1.Матывацыя тэмы, пастаноўка мэты
| Прывітанне.
-Я запрашаю вас прыняць удзел у этнаграфічным турніры “Зямля Беларусі! Бары і дубровы!”
-Вядома, што кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёй,на якой нарадзіўся. І канешне, кожны з нас павінен ведаць мінулае роднага краю, ганарыцца культурнай спадчынай сваёй краіны. Я спадзяюся, што сёння кожны з вас атрымае новыя веды, і зможа далучыцца да духоўных скарбаў роднай Беларусі.
-Мы ўмоўна падзяліліся на дзве каманды. Правілы турніра натупныя: кожная каманда па чарзе адказвае на пытанні. Калі адна з вас не
здолее адказаць на пытанне, балы залічваюцца той камандзе, якая першая агучыць правільны адказ. У канцы спаборніцтва мы падвядзём вынікі. Мне будзе дапамагаць падлічваць балы наша паважанае журы …
-Да мерапрыемства я выбрала цудоўныя словы з верша “Беларусь” знакамітага беларускага пісьменніка Пятруся Броўкі:
Зямля Беларусі! Бары і дубровы,
Жытнёвае поле, шаўковы мурог,
У промнях рабіны заход вечаровы,
Што клёкат буслоў – ручаёў перамовы
І ў шумных прысадах істужкі дарог.
-Шырока раскінуліся абсягі беларускай зямлі. Тэрыторыя нашай краіны – каля 208 тысяч квадратных кіламетраў. Беларускі край славіцца гарадамі і вёскамі, рэкамі і азёрамі, багатымі і прыгожымі лясамі, лугамі і палеткамі. Але галоўнае багацце любой краіны – яе людзі, якія жывуць тут, ствараюць матэрыяльныя і духоўныя багацці, зберагаюць іх, каб перадаць нашчадкам.
-Зараз ваша задача хуценька выбраць назвы для сваіх каманд. Капітанаў каманд я загаддзя выбрала. Спадзяюся на тое, што вы як сапраўдныя патрыеты назавеце свае каманды адпаведным чынам.
|
| 2. Рэалізацыя пастаўленных мэт
| Першы тур “Разміначны”
-У маёй скрыначцы ёсць запісы з нумарамі пытанняў. Капітаны каманды цягнуць іх і затым з далучэннем усіх членаў каманды даюць адказ. Зразумела?
1. Як правільна завецца дзяржава, у якой ты жывеш? (Рэспубліка Беларусь)
2. Ён з'яўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. (А. Р. Лукашэнка)
3. У гэтым горадзе ткалі знакамітыя Слуцкія паясы. (Слуцк)
4. Колькі мораў абмывае Беларусь.(Ніколькі)
5. Гэта і беларускі танец, і карняплод - знак Беларусі. (Бульба)
6. Гэта беларуская назва свята летняга сонцастаяння. (Купала)
7. Гэтыя трактары прапагандуюць нашу краіну ва ўсім свеце. (Беларусь)
8. Прадукцыя знакамітага брэнда - шакалад і цукеркі, у рэцэптах якіх выкарыстоўваюцца толькі натуральныя какава-прадукты. («Камунарка»)
-Малайцы!
-Многія пісьменнікі і паэты часта ў сваей творчасці звярталіся і звяртаюцца да нашай мінуўшчыны, да народнай спадчыны. Цікава, хто ж яны?
-А нас ужо чакае другі тур “У Каралеўстве крывых люстэркаў”
-У Каралеўства крывых люстэркаў трапілі прозвішчы і імены некаторых пісьменнікаў і паэтаў. Як вядома, у гэтым Каралеўстве ўсе рабілася наадварот, а тут яшчэ і літары пераблыталіся. Ваша задача за 2 хвіліны даць адказ на пытанне: “Хто трапіў ў Каралеўства?” За кожны правільны адказ – 1 бал.
МІКСАМ ЧОВІНБАГДА – МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
БЯКУ САЛАК - ЯКУБ КОЛАС
АКЯН ПУЛАКА – ЯНКА КУПАЛА
КСІМАМ НКАТ – МАКСІМ ТАНК
-Беларусы заўседы адзначаліся працавітасцю, калі пачыналі рабіць любую справу, то абавязкова рабілі яе дасканала, чаму прывучалі і дзяцей.
Трэці тур “Працаўнікі”
-Сення мы пагуляем з вамі ў гульню “Працаўнікі”, якая вядома з пачатку 20 ст. У яе гулялі калісьці сялянскія дзеці, якія паўтаралі тое, што бачылі ў жыцці.
-Вам неабходна па чарзе хутка і дакладна даць адказы на пытанні. Гатовы?
-Мы ўмелыя работнікі, аратыя і плотнікі, сена касілі, будавалі дом, што рабілі….
1. Тапаром? (рубілі)
2. Плугам (аралі)
3. Касой (касілі)
4. Цапамі (малацілі)
-Добра, якія вы малайцы.
-Акрамя працы нашы продкі вельмі любілі бавіць свой вольны час.
Чацвёрты тур “Музычны”
-Буду вам ўклчаць фанаграмы вядомых песен, ваша задача як мага прыгажэй праспяваць сваей камандай гэтую песню. Журы вельмі ўважліва сочаць за вашым выкананнем.
1. Саўка ды Грышка
2. Касіў Ясь канюшыну
3. Лявоніха
4. Тячэ вада ў ярок
|
| 3. Падвядзенне вынікаў, рэфлексія
| - Цудоўна! Вось і скончыўся наш турнір. Падвядзем яго вынікі. Падлічым колькасць балаў кожнай каманды.
-Калі беларус хоча ўсвядоміць сябе беларусам, ен рана ці позна звяртаецца да гісторыі, да культуры свайго народа.
-Я лічу, што сваей працай вы даказалі, што любіце і шануеце сваю Айчыну. Вы – сапраўдныя патрыеты!
-Ці займальна было ўдзельнічаць у турніры?
- Што больш за ўсё спадабалася, запомнілася?
-Добра. Я вельмі рада гэтаму. Поспехаў вам!
|
| |
|
|