Нациск. План урока Арганiзацыя пачатку рока Актуалiзацыя веда Хвiлiнка чыстапiсання. Арфаграфічная размінка
Скачать 25.98 Kb.
|
План-канспект урока па беларускай мове Клас: 2 Тэма: «Націск» Мэты: 1.Навучальная: удасканаліць уяўленні вучняў пра націск, націскныя і ненаціскныя склады. 2. Развiваючая: развіваць уменне знаходзіць у слове націскны склад. 3. Выхаваўчая: выхоўваць цікавасць да вывуэння роднай мовы Абсталяванне: падручнiк «Беларуская мова» 2 клас 1 частка, наглядны матэрыял, карткі для самастойнай працы вучняў. План урока: 1. Арганiзацыя пачатку ўрока 2. Актуалiзацыя ведаў 3. Хвiлiнка чыстапiсання. Арфаграфічная размінка 4. Паведамленне тэмы ўрока 5. Замацаванне вывучанага матэрыялу: а) Практ. 86 б) Практ. 87 в) Практ. 88 6. Падвядзенне вынiкаў урока. Рэфлексiя 7. Дамашняе заданне Ход урока 1.Арганізацыя пачатку ўрока - Добры дзень! Сядайце. 2. Актуалiзацыя ведаў - Давайце успомнім, што мы вывучылі на прошлым уроку. - Вусна падзяліце словы для пераносу, якія напісаны на дошцы. Хваля, машына, хвоя, тата, субота. 3. Хвiлiнка чыстапiсання. Арфаграфічная размінка На двух радках вучні прапісваюць літары , іх спалучэнні і сказы. да до… дах дом… - Успомніце, як абазначаюцца гукі на пісьме? - Якая розніца паміж гукам і літарай? 4. Паведамленне тэмы ўрока - А зараз паглядзіце на дошку, тут у мяне зашыфравана нейкае слова, пастаўце літары у патрэбным парадку і складзіце слова. СНІЦАК - Я вам зраблю падказку, гэта тэма нашага шрока, мы яе вывучалі ў 1 класе. - Хто здагадаўся? - Цяпер на ўроку мы успомнім што такое націск і для чаго ён патрэбен у словах. 5. Замацаванне вывучанага матэрыялу: - Успомнім, што такое націск. Націск – гэта выдзяленне аднаго склада у слове, мы гаворым яго з большай сілай голасу. Зараз я вам раздам заданні для самастойнай працы. Вам патрэбна ў словах паставіць націск. Каса, рыбак, пара, капае. -Давайце праверым. А ці можна пасатвіць націск на другія скалды? Ці атрымаецца слова? -Таму на сённяшнім уроку мы працягнем працу па тэме націск і даведаемся, што ад месца яго пастоноўкі залежыць сэнс слова або і ўсяго сказа. -Вось я вам зараз прапаную прачытаць словы Чамучыка і адказаць на пытанне, якія там былі памылкі? Хто іх дапусціў і чаму? А) Практ 86 Вусная праца. Развіццё маўлення. Фізкультхвілінка Б) Практ 87 Прачытайце спалучэнні слоў. Вару кашу — кашу траву, плачу за праезд — плачу ад болю, старажытныя замкі — дзвярныя замкі. Спішыце. Пастаўце націск у выдзеленых словах, падкрэсліце ненаціскныя склады. В) Практ 88 Прачытайце, правільна вымаўляючы словы з о, э. Пра што новае вы даведаліся з тэксту? Выпішыце з тэксту назвы мэблі ў алфавітным парадку. Пастаўце ў словах націск. 6. Замацаванне ведаў а) Практыкаванне 95 Знайдзіце практыкаванне 95. Прачытаем. Вам патрэбна паставіць словы ў алфавітным парадку і ў кожным слове паставіць націск. Будзем працаваць разам, вы мне называеце словы і націск, я запісвае на дошцы. б) Практыкаванне 96 - Выканаем практыкаванне 30. Прачытаем. Хто ведае адказ? На стронцы 128 выпішыце назвы дзён тыдня, пастаўце ў іх націск. Потым падзяліце слова панядзелак для пераносу. Самастойная праца Рыбак налавіў рыбак. На дзвярах замка няма замка. Мы адпачывалі на беразе ракі. У чыстай рачной вадзе водзяцца ракі. 6. Падвядзенне вынiкаў урока. Рэфлексiя - З чым мы пазнаеміліся на ўроку? - Што такое націск? - Якую ролю адырывае націск у словах? - Устаньце тыя вучні, якія добра зразумелі новы матэрыял, падніміце руку тыя, хто не ўсё зразумеў. 7. Дамашняе заданне - Практыкаванне 89. |