Главная страница
Навигация по странице:

  • 5. Выпішыце тэрміны.

  • 2. Выканайце тэст № 7.

  • 3. Перакладзіце тэкст на беларускую мову.

  • белорусский. Моя контрольная по беларускай. 1. Ахарактарызуйце развіццё беларускай мовы ххххі стагоддзях. Выканайце тэст Перакладзіце тэкст на беларускую мову


    Скачать 32.67 Kb.
    Название1. Ахарактарызуйце развіццё беларускай мовы ххххі стагоддзях. Выканайце тэст Перакладзіце тэкст на беларускую мову
    Анкорбелорусский
    Дата27.04.2022
    Размер32.67 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаМоя контрольная по беларускай.docx
    ТипДокументы
    #501508

    Вариант № 7.
    1. Ахарактарызуйце развіццё беларускай мовы ў ХХ-ХХІ стагоддзях.

    2. Выканайце тэст № 7.

    3. Перакладзіце тэкст на беларускую мову.

    4. Адзначце, да якога стылю ён адносіцца. Ахарактарызуйце моўна-стылёвыя асаблівасці тэксту (абстрактныя назоўнікі; назоўнікі роднага склону; зваротныя дзеясловы – дзеясловы на -ся, -цца; аддзеяслоўныя назоўнікі – назоўнікі, якія абазначаюць дзеянне; поўныя формы прыметнікаў і дзеепрыметнікаў).

    5. Выпішыце тэрміны.
    1. Ахарактарызуйце развіццё беларускай мовы ў ХХ-ХХІ стагоддзях.

    Мова – духоўны скарб народа "Народ выражае сябе найпаўней i найдакладней у мове сваей. - пісаў у XIX ст. вядомы pycкi лінгвіст І. Сразнеўскі, - Народ i мову нельга ўявіць адно без аднаго". Калі грамадства параўнаць з жывым арганізмам, то мову можна назваць нервовай сістэмай, якая наладжвае ў арганізме сувязі паміж яго клеткамі.

    Але мова - гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна - своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблвасці яго мыслення i пcіxікі, маральна-этычныя i эстэычныя нормы.

    Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпхі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў.

    Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі i кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацва - усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове.

    Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях i дасціпныхных, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах, у трапных выслоўях i дасканалых па форме i мастацкіх якасцях казках, у творах мастацкай, навучнaй літаратуры i г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрывают нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтьгчных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы, авалодаць сакрэтамі яго мова-творчай дзейнасці. Захоўваючы духоўную спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсе тое, што прынята называць культурай, мова яднае нашчадкаў i продкаў, звязвае мінулае з сучасным i будучым.

    Мова – гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. Так, паводле перапісу 1989 г., 80,2 % беларусаў (з агульнай колькасці 10 млн. 152 тыс. жыхароў рэспублікі 7 млн. 905 тыс. складаюць беларусы) і 65 % усяго насельніцтва Беларусі лічаць сваей роднай мовай беларускую. Гэта азначае, што этнічная функцыя (быць сімвалам нацыі, кансалідаваць народ і адрозніваць яго ад іншых этнасаў) пераважае ў беларускай мовы над камунікатыўнай. У сілу пэўных гістарычных, сацыяльных і геапатычных прачын беларуская мова не стала пакуль асноўным і адзіным сродкам камунікацыі ў нашай рэспубліцы. Для большасці жыхароў Беларусі гэтую ролю выконвае руская мова.

    Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з’яуляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радые, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д.

    Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавае і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.

    Сучасны стан беларускай літаратурнай мовы – вынік працяглага і складанага працэсу яе развіцця, які непарыўна звязаны з лесам беларускага народа, з пленам і стратамі яго гісторыі. Таму звернемся да гісторыі, высветлім, калі ўзнікла наша мова, дзе яна развівалася, якое яе месца сярод іншых моў свету, як яна выкарыстоўвалася ў пісменстве, у грамадскім і культурным жыцці грамадства.

    Беларуская мова як адна з інаеўрапейскіх моў У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і народнасныя. Сярод роднасных моў адрозніваюцца моўныя сем’і, группы і падгрупы. Беларуская мова належыць да славянскай группы індаеўрапейскай сям’і. Паводле тэорыі індаеўрапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскія і многія азіяцкія народы маюць адну прарадзіму, а іх мовы ўзыходзяць да адзінай мовы-крыніцы, якую прынята называць “агульнаіндаеўрапейскай”, ці “індаеўрапейскай прамовай”.

    У XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфікаванай, негледзячы на спробы выкарыстання яе на працягу XIX ст. у белетрыстыцы и публицыстыцы, не маючы распрацаванай навуковай тэрминалогіі, кніжна-пісьмовых стыляў. Асноўныя нормы літаратурнай мовы пачалі складвацца стыхійна толькі ў першым дзесяцігоддзі (1906-1915 гг.) легальнага функцыянавання беларускага друку. Выданне першай беларускай газеты “Наша ніва”, вакол якой згуртаваліся нацыянальныя культурныя сілы, удзел у ей карэспандэнтаў з розных мясцовасцей Беларусі стваралі магчымасць замацаваць у якасці норм найбольш пашыраныя моўныя з’явы. Аднак гэтыя нормы не былі апісаны і замацаваны адпаведным чынам, а таму часта парушаліся. На старонках “Нашай нівы”, як і ў іншых тагачасных выданнях, свабодна суіснавалі розныя варыянтныя формы, вытокамі якіх былі паўднева-заходні і паўночна-ўсходні беларускія дыялекты. Першыя спробы кадыфікаваць правапісныя і граматычныя нормы былі зроблены братамі А. і Я. Лесікамі, якія ў 1917 г. апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”, а ў 1918 г. на яго аснове выдалі “Беларускі правапіс”. У гэты час выходзяць і іншыя дапаможнікі : “Беларускі правапіс” А. Луцкевіч і Я. Станкевіч, дапаможнік Р. Абіхта і Я. Станкевіча “Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным” і інш. Але найбольш значнай і ўдала распрацаванай сярод іх стала “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча, выдадзеная кірыліцай і лацінкай у Вільні ў 1918 г. Б. Тарашкевіч выйшаў за межы ўласна граматыкі і апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці, правіл перадачы на пісьме. Ен здолеў акрэсліць асноўныя заканамернасці беларускай літаратурнай мовы, выявіць гістарычна абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных асаблівасцей з цэнтральнымі (сярэднебеларускімі) гаворкамі, якія аб ядноўваюць у сабе найбольш агульныя і пашыраныя рысы абодвух дыялектаў. З выхадам граматыкі Б. Тарашкевіча пачаўся працэсстабілізаціі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы. На падставе граматыкі ствараюцца іншыя падручнікі і навучальныя дапаможнікі.

    Уздым у XX-ыя гады беларускай культуры, якая выкарыстала часовую магчымасць развіцця, прывеў да ўзнікнення вялікай колькасці беларускіх тэкстаў і далучэння да беларускага пісьмовага слова мільенаў людзей. У выніку ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі беларуская мова набыла статус дзяржаўнай і грамамадскія ўстановы, вялося навучэнне ў школах, тэхнікумах, ВНУ. Упершыню ў гісторыі былі створаны на беларускай мове падручнікі для школ па ўсіх прадметах, шматлікія слоўнікі. К канцу XX-ых гадоў каля 90 працэнтаў літаратуры, якая выпускалася, была беларускай, звыш 89 працэнтаў школ мелі беларускую мову навучэння. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі.

    Аднак усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 30-ыя гады гвалтоўна спыніла працэс беларусізацыі. На Беларусі пачалася кампанія па “выкрыццю” так званых “нацыял-дэмакратаў”, да якіх былі аднесены амаль усе, хто працаваў на ніве роднай культуры, навукі, асветы. У выніку рэпрэсій загінулі многія тэксты грамадскія дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, работнікаў культуры і асветы, г.зн., уся нацыянальна арыентаваная інтэлігенцыя. Беларусізацыя стала кваліфікавацца партыйнымі органамі як памылка, і беларуская мова паступова замяняецца рускай мовай у дзяржаўных установах, інстітутах. У 1938 г. выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП (б) аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей"” З гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе.

    Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў другой палове XX ст. у значнай ступені абумоўлены яе функцыянаваннем ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай. Да апошняга часу ў афіцыйнай навуцы панавала тэорыя “росквіту” нацыянальных моў у сацыялістычным грамадстве”, было прынята гаварыць аб “гарманічным” беларускарускім двухмоўі.

    Аднак на самой справе нацыянальна-моўная палітыка, якую праводзіла партыўна-дзяржаўная наменклатура,мела яўна русіфікатарскі, антыбеларускі характар. На працягу 50-80-ых гадоў, калі працэсы дэнацыяналізацыя грамадскага і культурнага жыцця набылі надзвычай шырокі характар, сферы выкарыстання беларускай мовы хутка звужаліся: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускія школы пераводзіліся на рускую мову навучання (к 80-ым гадам у гарадах Беларусі не засталося ніводнай беларускай школы, а большая частка сельскіх школ лічылася беларускімі толькі намінальна). Беларуская мова была выключана са сферы афіцыйнага ўжытку. Асноўнымі сферамі яе прымянення заставаліся мастацкая літаратура, публітыстыка, у той ці іншай ступені яна выкарыстоўвалася ў гуманітарнай навуцы, адукацыі.

    Не абароненая дзяржавай, беларуская мова ўступала адну пазіцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасці, са сродку міжнацыянальных зносін ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублікі. Русіфікатарская палітыка органаў улады (разам з інтэнсіўнай урбанізацыяй Беларусі, з пашырэннем руска-моўных каналаў інфармацыі) мела вынікам не толькі звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы, але і прывяла да страты ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці нацыянальнай моўнай спадчыны, да дэфармацыі нацыянальнай свядомасці. Сітуацыя змянілася ў канцы 80-ых – пачатку 90-ых гадоў, калі ўзніклі новыя фактары, здольныя ўплываць на моўную сітуацыю.

    Працэсы дэмакратызацыі грамадства, набыцце нашай рэспублікай суверэнітэту абвастрылі, як ніколі раней, моўную праблему і абумовілі пачатак адраджэння беларускай мовы. У 1990 г. беларускай мове, у адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай, які прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афіцыйна-справавога ўжытку, і адукацыі. Дзякуючы намаганням інтэлегенцыі дзейнасці ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў, роля беларускай мовы ў жыцці грамадства значна ўзрасла. Пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі – спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання, пачалі адкрывацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы і школы з беларускай мовай навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданяў, сродкаў масавай інфармацыі значна павялічыла аб ем камунікацыі на беларускай мове.

    Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многіх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэаліі, якія ўзніклі пасля рэферэндуму (1995 г.), дзе большая частка насельніцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы (а г.зн., за захаванне ранейшых тэндэнцый у моўнай сітуацыі), маюць вынікам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная у розных сферах жыцця рэспублікі, не з ўляецца рэальным сродкам зносін нацыі.

    Асноўнымі этапамі развіця мовы можна абазначыць с 26 студзеня 1990 г. — “Закон аб мовах у Беларускай ССР”, паводле якога беларуская мова становіцца адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі. 

    14 мая 1995 г. – рэспубліканскі рэферэндум, які змяніў моўную сітуацыю ў краіне: руская мова набыла статус другой дзяржаўнай і стала дамінаваць у афіцыйным ужытку.

    пачатак 21 ст. – 23 ліпеня 2008 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які ўступіў у дзеянне з 1 верасня 2010 г. Увядзенне ў дзеянне закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” павінна садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў сучаснай беларускай мовы і ліквідацыі арфаграфічнага разнабою на старонках беларускамоўных выданняў.

    Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасці майстроў слова, вучоных, узбагаціўся слоўнікавы запас беларускай літаратурнай мовы, удасканаліліся яе выяўленчыя сродкі і прыемы літаратурнага выказвання, кадыфікаваны нормы. Беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру, “інтэлектуальнасць”, стала здатнай для таго, каб ствараць на ей самыя разнастайныя па характары і змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, гістарычныя, этымалагічныя і інш.), граматыкі, манаграфіі, на ей існуе багатая і самабытная мастацкая і публістычная літаратура. Інакш кажучы, сення беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.

    Такім чынам, характарыстыка сучаснага стану беларускай мовы можа быць дапоўнена наступнымі азначэннямі. Беларуская мова – гэта мова, якая:

    • развіваецца ў рэчышчы агульных тэндэнцый сучаснага развіцця славянскіх моў;

    • дынамічна развівае і ўдасканальвае сістэму літаратурных норм;

    • у адпаведнасці з сучаснымі патрэбамі намінацыі актыўна папаўняе і ўдасканальвае свой слоўнікавы склад;

    • мае высокія адаптацыйныя магчымасці;

    • захоўвае нацыянальную спецыфіку і адметнасць.

    Прапанаваныя рады характарыстык, як уяўляецца, дазваляюць дастаткова поўна, усебакова і аб’ектыўна паказаць месца беларускай мовы ў сучасным грамадстве, асаблівасці яе функцыянавання і спецыфіку развіцця сістэмы.
    2. Выканайце тэст № 7.
    Выберыце правільны варыянт напісання слова


    Варыянт 1

    А

    Б

    Правільны варыянт

    Адказ

    1

    дзвюм...

    а

    я

    дзвюма

    А

    2

    в...семсот

    о

    а

    восемсот

    А

    3

    дзевя...ю

    ц

    цц

    дзевяццю

    Б

    4

    пя...ідзесяці

    цц

    ц

    пяцідзесяці

    Б

    5

    адзі...аццаць

    н

    нн

    адзінаццаць

    А

    6

    чатырм...стамі

    а

    я

    чатырмастамі

    А

    7

    шас...ю

    цц

    ц

    шасцю

    Б

    8

    дзвесц...

    і

    е

    дзвесце

    Б

    9

    два...цаць

    ц

    д

    дваццаць

    А

    10

    сям...стамі

    ю

    і

    сямюстамі

    А

    11

    міл...ён

    і

    ь

    мільён

    Б

    12

    дваім...

    а

    і

    дваімі

    Б

    13

    тры пяты...

    х

    я

    тры пятых

    А

    14

    паўтар... гадзіны

    ы

    а

    паўтара гадзіны

    Б

    15

    тысяч...й

    а

    э

    тысячай

    А




    Варыянт 2

    А

    Б

    Правільны варыянт

    Адказ

    1

    васемна...цаты

    д

    ц

    васемнаццаты

    Б

    2

    пяцц...стамі

    ю

    і

    пяццюстамі

    А

    3

    абедзвюм...

    а

    я

    абедзвюма

    А

    4

    с...мідзесяты

    я

    е

    сямідзесяты

    А

    5

    ш...сцісот

    э

    а

    шасцісот

    Б

    6

    тры...аццаць

    нн

    н

    трынаццаць

    Б

    7

    траім...

    і

    а

    траімі

    А

    8

    дву...стам

    х

    м

    двумстам

    Б

    9

    ся...ю

    мм

    м

    сямю

    Б

    10

    трыццац... сёмага

    ь

    і

    трыццаці сёмага

    Б

    11

    паўтар... кілаграма

    ы

    а

    паўтара кілаграма

    Б

    12

    пяць шосты...

    х

    я

    пяць шостых

    А

    13

    міл...ярд

    і

    ь

    мільярд

    Б

    14

    трэц...й кнігі

    е

    я

    трэцяй кнігі

    Б

    15

    п...цярых

    я

    е

    пецярых

    Б




    Варыянт 3

    А

    Б

    Правільны варыянт

    Адказ

    1

    с...місот

    е

    я

    сямісот

    А

    2

    два...аццаць

    н

    нн

    дванаццаць

    А

    3

    трыцца...ю

    цц

    ц

    трыццаццю

    А

    4

    дзевя...юстамі

    ц

    цц

    дзевяццюстамі

    Б

    5

    трым...

    я

    а

    трыма

    Б

    6

    вась...ю

    мм

    м

    васьмю

    Б

    7

    васьмярым...

    а

    і

    васьмярымі

    Б

    8

    дзевятна...цаты

    ц

    д

    дзевятнаццаты

    А

    9

    пры двухст...

    а

    ах

    пры двухстах

    Б

    10

    дзве пяты...

    я

    х

    дзве пятых

    Б

    11

    паўтар... тоны

    а

    ы

    паўтара тоны

    А

    12

    трым...стамі

    я

    а

    трымастамі

    Б

    13

    абедзв...х

    ю

    у

    абедзвюх

    А

    14

    пяц...дзесят трэцяму

    і

    ь

    пяцьдзесят трэцяму

    Б

    15

    дзевя...ісот

    цц

    ц

    дзевяцісот

    Б




    Варыянт 3

    А

    Б

    Правільны варыянт

    Адказ

    1

    пятнацца...ю

    ц

    цц

    пятнаццаццю

    Б

    2

    двум...стамі

    а

    я

    двумастамі

    А

    3

    семдзеся... пятага

    т

    ці

    семдзесят пятага

    А

    4

    шасц...стамі

    і

    ю

    шасцюстамі

    Б

    5

    с...мнаццаць

    я

    е

    сямнаццаць

    А

    6

    шэсць сёмы...

    я

    х

    шэсць сёмых

    Б

    7

    паўтар... вядра

    а

    ы

    паўтара вядра

    А

    8

    адзі...аццаць

    нн

    н

    адзінаццаць

    Б

    9

    паўтар...ста

    ы

    а

    паўтараста

    Б

    10

    чацвярым...

    і

    а

    чацвярымі

    А

    11

    трэ...яму

    цц

    ц

    трэцяму

    Б

    12

    с...мярых

    я

    е

    семярых

    Б

    13

    дву...стам

    м

    х

    двумстам

    А

    14

    дзевя...ера

    цц

    ц

    дзевяцера

    Б

    15

    ...вухсот

    д

    дз

    двухсот

    А



    3. Перакладзіце тэкст на беларускую мову.
    Лазер
    Лазер – оптический квантовый генератор – представляет собой источник монохроматического света с высокой направленностью светового луча. Само слово «лазер» составлено из превых букв английского словосочетания, означающего «усиление света в результате вынужденного излучения».

    Действительно, основной физический процесс, определяющий действие лазера, - это вынужденное испускание излучения. Оно происходит при взаимодействии фотона с возбужденным атомом при точном совпадении энергии фотона с энергией возбуждения атома (или молекулы).

    В результате этого взаимодействия атом переходит в невозбужденное состояние, а избыток энергии излучается в виде нового фотона с точно такой же энергией, направлением распространения и поляризацией, как и у первичного фотона. Для возникновения лавины идентичных фотонов необходима среда, в которой возбужденных атомов было бы больше, чем невозбужденных, поскольку при взаимодействии фотонов с невозбужденными атомами происходило бы поглощение фотонов. Такая среда называется средой с инверсной населенностью уровней энергии.

    На возможность усиления света в среде с инверсной населенностью за счет вынужденного испускания впервые указалв 1939 г. советский физик В.А.Фабрикант, предложивший создавать инверсную населенность в электрическом разряде в газе. Он же первым высказал свою идею получения когерентного излучения на основе синхронного и синфазного излучения атомов.
    Лазер
    Лазер - аптычны квантавы генератар - уяўляе сабою крыніцу манахраматычнага святла з высокай скіраванасцю светлавога прамяня. Само слова "лазер" складзена з першых літар ангельскага словазлучэння, які азначае "ўзмацненне святла ў выніку змушанага выпраменьвання".

    Сапраўды, асноўны фізічны працэс, які вызначае дзеянне лазера, - гэта змушанае выпусканне выпраменьвання. Яно адбываецца пры ўзаемадзеянні фатона з узбуджаным атамам пры дакладным супадзенні энергіі фатона з энергіяй узрушанасці атама (ці малекулы).

    У выніку гэтага ўзаемадзеяння атам пераходзіць у неузбуджаны стан, а лішак энергіі выпраменьваецца ў выглядзе новага фатона з сапраўды такой жа энергіяй, кірункам распаўсюджвання і палярызацыяй, як і ў першаснага фатона. Для ўзнікнення лавіны ідэнтычных фатонаў неабходна асяроддзе, у якой узбуджаных атамаў было б больш, чым неузбуджаных, паколькі пры ўзаемадзеянні фатонаў з неузбуджанымі атамамі адбывалася б паглынанне фатонаў. Такое асяроддзе завецца асяроддзем з інверснай населенасцю ўзроўняў энергіі.

    На магчымасць узмацнення святла ў асяроддзі з інверснай населенасцю за кошт змушанага выпускання ўпершыню паказаў у 1939 г. савецкі фізік В.А.Фабрыкант, які прапанаваў ствараць інверсную населенасць у электрычным разрадзе ў газе. Ён жа першым выказаў сваю ідэю атрымання кагерэнтнага выпраменьвання на аснове сінхроннага і сінфазнага выпраменьвання атамаў.
    4. Адзначце, да якога стылю ён адносіцца. Ахарактарызуйце моўна-стылёвыя асаблівасці тэксту (абстрактныя назоўнікі; назоўнікі роднага склону; зваротныя дзеясловы – дзеясловы на -ся, -цца; аддзеяслоўныя назоўнікі – назоўнікі, якія абазначаюць дзеянне; поўныя формы прыметнікаў і дзеепрыметнікаў).
    Дадзены тэкст ставіцца да навуковага стылю.

    Пры дапамозе навукова-папулярнага падстылю спецыяліст звяртаецца да неспецыяліста – асобе, які зусім не знаёмы з дадзенай навукай і яе мовай або знаёмаму ў недастатковай ступені. Мэта навукова-папулярнага падстылю заключаецца не толькі ў тым, каб паведаміць нейкія навуковыя звесткі, аднак і ў тым, каб зацікавіць чытача.

    абстрактныя назоўнікі (святло, прамень, словазлучэнне, выпраменьванне, лазер, фатон, энергiя, атам, малекула, газ);

    назоўнікі роднага склону (святла, прамяня, лiтар, словазлучэння, малекулы, выпраменьвання, лазера, фатона, энэргii, выпускання, распаусюджвання, атрымання, атамау);

    зваротныя дзеясловы – дзеясловы на -ся, -цца (адбываецца, выпраменьваецца, завецца);

    аддзеяслоўныя назоўнікі – назоўнікі, якія абазначаюць дзеянне (скiраванасць, узмацненне, выпраменьванне, выпусканне, узаемадзеянне, супадзенне, урушанасць, узнiкненне, паглынанне);

    поўныя формы прыметнікаў і дзеепрыметнікаў (аптычны, квантавы, манахраматычны, святлавой, першых, ангельскага, асноуны фізічны, змушанае, узбуджаным, дакладным, неузбуджаны, новага, першаснага, ідэнтычных, інверснай, электрычным, кагарэнтнага, сінхроннага, сінфазнага).

    5. Выпішыце тэрміны.
    Лазер, аптычны, квантавы, генератар, манахраматычны, змушанае выпраменьванне, змушанае выпусканне выпраменьвання, энергія узрушанасці атама (ці малекулы), палярызацыя, асяроддзе з інверснай населенасцю ўзроўняў энергіі, інверсная населенасць, ідэя атрымання кагерэнтнага выпраменьвання, сінхроннае і сінфазнае выпраменьванне атамаў.
    Литература:

    Новейший белорусско-русский. русско-белорусский словарь. Авт. А.Н.Булыко , Х.П.Булыко - Минск. "Родиола-плюс", 2012. - 608 с.;

    Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы. Аўт. - склад. А.Л.Баршчэўская, Л.П.Баршэўскі - 2-е выд. - Мінск. "Радыела-плюс", 2011. - 560 с.

    Зьміцер Санько. Малы руска-беларускі слоўнік. Мінск, Навука і тэхніка, 1991.

    Артыкул з інтернет сайта Баранавічскага дзяржаўнага універсітэта - http://bargu.by/2764-pahodzhanne-belaruskay-movy-asnonyya-etapy-yae-
    razvccya.html. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.

    Артыкул доктара філалагічных навук, прафесара, дырэктара Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі, А.А. Лукашанеца - Беларуская мова ў пачатку ХХІ ст.

    Учебник по белорусскому языку 11 класс. Авторы: Валочка Г.М., Васюкович Л.С., Михненак С.С., Савко В.П.


    написать администратору сайта