гисторыя бел.мовы. гисторыя бел. 1. Гістарычная граматыка бел м. як лінгвістычная дысцыпліна, яе прадмет і задачы
Скачать 124.5 Kb.
|
1.Гістарычная граматыка бел.м. як лінгвістычная дысцыпліна, яе прадмет і задачы. Гістарычная грам.бел.мовы – адна з дзвюх частак гісторыі бел.мовы; другая частка – гіст.бел.літ.мовы.мэта ізадачы курса гістар граматыкі – паказаць, як ішло развіццё бел.м.,як складалася яе фанет.сістэма, яе граматычны лад, марфалогія, сінтаксіс. Дысцыпліна разглядае станаўленне фанетыкі і сінтаксісу сучаснай б.літ.мовы. Назва яе недакладная, паколькі разглядае не толькі марф. і сінтаксіс, але і фанетыку. Толькі на гістарычнай аснове,праз вывучэнне гістарычнай фанетыкі,гіст.словаўтвар.,гіст.грамат.,можна глыбока ўразумець і навукова засвоіць сучасную бел.мову, яе фанетычную сістэму, яе граматычны лад. 2.Бел.мова сярод славянскіх моў. Бел.мова належыць да славянскіх моў, якія ўтвараюць 3 гр.: усходнеславянскую: бел.,рус.,укр-я м.; заходнеславянскаю:польская, чэшская, славацкая, верхнялужыцкая, ніжнялу-жыцкая мовы; паўднёваславянскую: балгарская, сер-бскахарвацкая, македонская, сла-венская мовы. Тры славянскія моўныя гр. склаліся гістарычна. Славянскія моўныя гр. выдзяляюць на аснове агульных асаблівасцей, уласцівых мовам, што ўтвараюць пэўную групу. Ва ўсіх слав.мовах ёсць вялікі пласт лексікі, якую называюць агуль-наславянскай. Гэта галоўным чынам словы, што былі яшчэ ў далёкі дапісьмовы час у так званай агульнаславянскай мове-аснове. І другое: асновы граматычнага ладу славянскіх моў агульныя. 3.Фанетычныя асаблівасці сучаснай бел.мовы. 4.Граматычныя асаблівасці сучас-най бел.мовы. 5. Гістарычныя ўмовы ўтварэння і развіцця бел.мовы. 1 перыяд існавання б.м. ВКЛ – “Залаты перыяд” 14-15 ст.(літоўская метрыка, зараз у Вільні). 2 пер.(1920-1930) –“Залаты перыяд”- станаўленне і функцыянаванне многіх дакументаў. 3 пер. З 26 студзеня 1990г –б.мова., з 1995г – двухмоўе. Нац.мова адна-бел.мова. Дзяржаўных 2(бел. і рус.) 6. Крыніцы вывучэння гісторыі бел.мовы. Асноўная крыніца: пісьмовыя помнікі. Пач. пісьма ва усх.славян датуецца 1049 г. Першы пісьмовы помнік “Астрамірава евангелле”(1056-1057). Архангельскае евангелле – 1082г. Наўгародскія служэбныя менегіі (1095-1097). Мсціславава грамата (1130г). 7. Бел. помнікі пісьменства, іх жанравая разнастайнасць. Вучэбная літаратура. У 13 ст на бел. павялічваецца колькасць пісьмовых тэкстаў, яны становяцца больш разнастайныя зместам. Да нас дайшлі гандлёвыя ўмовы, граматы, богаслуж-ыя, рэлігійныя творы. У пісм. тэкстах 13ст сустракаемся з адлюстраваннем асаблівасцей, хар-ых бел.мове. у 14 ст., пры Аргальдзе, мова продкаў сучасных бел-аў стала афіцыйнай мовай канцылярыі і справаводстваў ў ВКЛ. Гэта спрыяла пашырэнню т развіццю бел.піс. да нас дайшло каля 600 кніг Літоўскай метрыкі. Як прыклады заканадаўчых дакументаў, напісаных на б.м., можна назваць Судзебнік караля Казіміра Ягелонавіча (1468), Статут ВКЛ (1529,1566,1588). Вядомы з таго часу і літ.-маст. творы на б.м.: празаічныя – “Ліст ла Абуховіча”, “Прамова Мялешкі” і інш., вершаваныя – вершы Сімяона Полацкага, Андрэя Рымшы). Багатае наша летапісанне. Пачынаецца яно на тэрыторыі суч. Бел. яшчэ ў эпоху Кіеўскай Русі. Беларускія лет-сы 15-17ст. называліся літоўскімі або літ.-беларускімі. 8. Значэнне дзейнасці Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, Л.Зізінія, М.Сматрыцкага, П.Бярынды і інш. у станаўленні бел.м. У 16ст. Ф.Скарына пераклаў і надрукаваў кнігі “Бібліі”, Будны – кальвінісцкі катэхізіс, Цяпінскі – евангелле. Прадмовы і пасляслоўі да выдання Скарыны, Буднага, Цяпінскага, прамовы Сапегі – узоры навуковых ці грамад.-палітычных твораў свайго часу. У той перыяд былі створаны і лінгвістычныя працы: у 1596 г. з’явілася “Грамматіка словенская” Л.Зізанія, у 1619г – “Грамматікі словенскія правільное сінтагма” М.Сматрыцкага. У 1596г быў надрукаваны слоўнік Зізанія. У 1627г выдаў слоўнік Бярында. 9. Тэндэнцыі ў старажытнай бел. пісьмовай мове. Наяўнасць 2 тэндэнцый: 1.Захаванне традыцыйных прыёмаў пісьма, традыцыйнай графікі і арфаграфіі, што склаліся яшчэ ў 11-12ст у Кіеўскай Русі. 2.Усвядомленая ці неусвядомленая перадача асаблівасцей жывой старажытнай б.м. (чаргаванне, змяненне мяккага р”, паўнагалоссе, падаўжэнне). 10.Звесткі з палеаграфіі. Графічная сістэма ў гіст. бел. пісьменства. У гіст.бел.піс. ведаем 3 граф.сістэмы: кірылаўская (кірыліца), лацінская (лацінка) і арабская. Гэтыя сістэмы выкарыстоўваліся на Беларусі не толькі ў старажытнасці, а і ў 19-20ст. Так званае кірылаўскае пісьмо было традыцыйным і ў агульнаўсходнеславянскую эпоху і ў перыяд, калі ўтвараліся 3 старажытныя ўсходнеславянскія мовы бел., рус., укр. Асноўныя помнікі б.м. напісаны больш ці менш змененым кірылаўскім пісьмом. Да нас не дайшоў ні адзін беларускі помнік, напісаны глаголіцай; магчыма, такіх тэкстаў і не было. 11.Сістэма галосных гукаў у старажытнасці і сучаснай б.м. Іх класіфікацыя і характарыстыка. Галосныя (вакалізм). Ва ўсходне-славянскай мове было 11 галосных фанем, у сучаснай б.літ.мове іх толькі 6. Галосныя ўсх.-слав. мовы былі розныя паводле даўжыні; адны былі доўгія, другія – кароткія(о,э), трэція – вельмі кароткія(ь,ъ). У сучаснай б.м. галосныя паводле даўжыні не адрозніваюцца. Ва усх.-слав. мове была большая колькасць пярэдніх галосных; у сучасн. мове іх толькі дзве – і,э(е). ва усх-слав. мове былі насавыя галосныя – у сучасн.бел.мове насавых галосных няма. Ва усх-слав. адны гал. былі поўнага утварэння, другія – няпоўнага ўтварэння: ъ,ь. а такс. Ыр , ір. 12. Галосныя гукі ў пачатку слова. Галосны а спалучаўся з папярэднімі цвёрдымі і мяккімі зычнымі, ён не пачынаў слова – перад пачатковым а узнікаў прыстаўны (й). У суч-й б.м. галосны а таксама спалучаецца з цвёрдымі і мяккімі папярэднімі зычнымі; ёсць і выразная новая асаблівасць: гал. а часта ўжываецца на пачатку слова. Галосны о мог пачынаць слова і спалучацца толькі з папярэднімі цв.зыч. У суч-й мове о на пачатку слова не частая з’ява, звыч-на у запазычаных словах. Галосны э(е), як і а, не пачынаў слова. У суч-й б.м. галосны э сустракаецца на пач. запазыч.слоў. Гал. і ужываўся на пач.слова. Галосны у мог пачынаць слова. 13.Сістэма зычных гукаў у старажытнасці і сучаснай б.м. Іх класіфікацыя і характарыстыка. Задняязычныя гукі былі толькі цвёрдыя (ногы). Сучасныя зацвяр-дзелыя шыпячыя(ш,ж,дж,ч) былі толькі мяккія(жена). Парныя гукі па цвёрдасці-мяккасці былі або цвёрдыя, або памякчоныя. У суч-й б.м. адносіны паміж цвёрдымі і мяк.зыч. іншыя: усе шыпячыя сталі зацвярдзелымі, былыя памякчоныя сталі мяккімі, утварыліся пары зычных паводле цв.–мяк. Усх-слав.м. мела выбухны зычны гук (г), якому ў б.м. адпавядае фрыкатыўны (г). Не было гука (ф). Усх-слав. памякчоным (д,т) адпав-ць бел.мяк афрыкаты (дз”,ц”). У б.м. развів. Падоўжаныя зычныя, якіх не было ва усх-ай мове. 16.Пераходнае памякчэнне заднея-зычных, узнікненне чаргаванняў заднеязычных з шыпячымі і свісцячымі гукамі. Да пераходных адносіліся – палата-лізацыі: пераход заднеязычных у шыпячыя ці свіс-цячыя гукі, якія перайшлі ў сучасную б.м. ў выглядзе чаргаванняў гістары-чных. У агуль-наслав. мове-аснове цвёр-дыя заднея-зычныя г,к,х у пазіцыі перад наступнымі галоснымі пярэдняга рада і,э,ь,ъ памякчаліся, супалі з мяккімі ж”,ч”,ш”. Паказанае памякчэнне называюць першаю пала-талізацыяй г,к,х або першым пера-ходным памякчэннем. Так з’явілася чарга-ванне (нага-ножка). Другое пе-раходнае памякчэнне заднеязыч-ных, ці 2 палаталізацыя,- таксама агуль-насла-вянская з’ява. Яно развілося раней, чым першае. У выніку другога пераходнага памякчэння г,к,х змя-ніліся з”,ц”,с”(нага-назе). Трэцяе пера-ходнае памякчэнне паводле яго вы-нікаў не адрозніваецца ад другога. Развівалася трэцяя палаталізацыя пад уплывам не наступных,а папярэд. наступных, а папярэдніх галосных і, е, ь, калі ў наступным складзе быў ы. 15.Асаблівасці складу ў стара-жытнасці. У агульнаславянскай мове дзейнічае закон адкрытага складу, які працягваў дзейнічаць і ва ўсх-слав. мове: кожны склад канчаўся на складаўтваральны гук. У выніку дзейнасці гэтага закону шматлікія закрытыя склады змяніліся (голва-голова). Нельга лічыць, што ў старажытнай мове не было ў словах спалучэнняў зычных. Яны былі на пачатку слова (слово),у сярэд.слова, прычым прыцягваліся да наступнага галоснага і разам з ім утваралі склад. Закон адкрытага складу спыніў дзейнасць яшчэ ў дапісьмовую эпоху. Гэты закон дзейнічаў толькі пэўны час. У старажытнасці ў адным складзе спалучаліся цвёрдыя зыч. з нас-тупнымі галоснымі непярэдняга рада, мяккія зычныя - з наступнымі гало-снымі пярэдняга рада; калі ж цв.зыч. спалучаліся з наступнымі галоснымі пярэдняга раду, то зычныя змяняліся – памякчаліся. 14. Характар старажытнага націску, інтанацыя ў старажытнасці. У агульнаславянскай мове-аснове націск быў іншы, чым у сучаснай беларускай, рускай мовах,- ён меў музычны хар-р; націскны склад адрозніваўся ад ненаціскных не толькі сілаю голасу, а перш за ўсё павышэннем ці паніжэннем тону. У адных славянскіх мовах (бел., рус.) ён сіаў дынамічны: націскны склад адрозніваецца ад ненаціскнога большаю напружанасцю артыкуляцыі, большаю выдыхальнаю сілаю. У другіх ён – дынамічна-музычны. Змяненне ў хар-ры націску (музычны=дынамічны) прывяло да пераразмеркавання выдыхальнай сілы пры вымаўленні слоў: адны склады ўзмацніліся, другія –паслабіліся. 17.Лёс спалучэнняў зычных з наступным (й). Яшчэ ў агульнаславянскую эпоху змяніліся спалучэнні зычных з наступным (й). Папярэдні зычны, асімілюючыся да наступнага спрадвечнага мяккага (й), змяніўся; змянілася ў большасці выпадкаў само спалучэнне з й. Змяненне спалучэнняў заднеязычных з наступным й прывяло да такіх вынікаў, як змяненне заднеязычных перад галоснымі пярэдняга рада: гй=ж,кй=ч,хй=ш. Так узнікла яшчэ адно гістарычнае чаргаванне г-ж,к-ч,х-ш. Спалучэнне ск,ст пад уплывам (й) памякчыліся аднолькава, адбылася асіміляцыя й, у выніку якой *скй-ш”ч”, *стй-ш”ч”. Спалучэнне *зй, *сй змяніліся з аднолькавымі вынікамі ва ўсіх славянскіх мовах: зй-ж”, сй-ш”. Агульнаславянскае спалучэнне (дй) змянілася ва ўсіх адгалінаваннях агульнаслав. моав-асновы(д=дж,д=ж). Змяненне спалуч. (тй) – таксама агульнаслав. з’ява, але вынікі розныя: ч- ва усх.славян,ц- у зах.слав,ў(шт)- у паўд.славян. 22.Спалучэнне рэдукаваных (ъ), (ь) з плаўнымі ў становішчы паміж зычнымі. Адрознів 2 тыпы спалуч. рэд-ых з плаўнымі: у адных спалуч. на першым месцы быў плаўны; у другіх – рэд-ны. Змяненне рэд-ых у спалуч. першага тыпу прывяло да ўтварэння чаргавання, улас-га стар. і суч. бел.мове – ро:ры, ло:лы, ле:лі : гром-грымоты, блохі – блыха. Моцныя рэд-ыя ъ,ь у спалучэннях ро,ло,ре,ле супалі адпаведна з о, і э(е). Калі ж рэд-ны ў гэтых спалучэн. Быў у слабай пазіцыі, ён страціўся:яблоко-яблко; пасля плаўнага перад наступным любым зычным развіваўся галосны ы ці і: држаці-дрыжаці. 18.Змяненне спалучэнняў(гт).(кт) перад галоснымі (ь)(і). Дысіміляцыя ў спалучэннях дт,мм і звязанае з ёй чаргаванне. Спалучэнні зычных гт, кт пад уплывам наступнага ь або і памякчыліся і перайшлі ва усх-іх славян у мяккі складаны гук – афрыкату ч”. Такое змяненне – таксама пераходнае памякчэнне (палаталізацыя), але не аднаго заднеязычнага, а спалучэння заднеязычнага з наступным т перад ь або і. Відавочным з’яўляецца ўзнікненне ч” з гт і кт у неазначальнай форме дзеясловаў (могті-мочі). У заходнеслав.мовах гт, кт, памякчыўшыся, супалі з с; у паўднёваслав. – з щ. У сучаснай бел.м. ёсць гіст.чар-не д-с”, д-с, т-с” (ц”-с”): кладу- класці, веды весткі. Гэтае гістарычнае чаргаваннеі з’явілася вынікам змянення, выкліканага дзейнасцю закону адкрытага склада. Дысіміляцыя ў групах дт,тт – агульнаславянскае фанетычнае змя-ненне. 19.Развіццё паўнагалосся. Беларускі варыянт поўнагалосных спал-учэнняў. Паўнагалоссе-гэта ўжыванне спалу-чэнняў оро, оло,ере,ело ў розных фанетычных варыянтах: оро-горад, оло-солада, узнагарода. Паўнаг. – фане-тычныя асаблівасці толькі ўсходне-славянскіх моў. Гісторыкі заў важылі, што ням. “берг” адпавядае усх-слав. “берегъ”, літ. “карве”-корова. Першы склад у гэтых словах быў закрыты. Дзейнасць закону адкрытага склада прывяла да змянення: пасля плаўных р,л развіваўся рэдукаваны ъ ці ь, які яшчэ ў дапісьмовы час пад уплывам складаўтваральнага плаўнага падоўжыўся і паступова супаў з о ці э(е). Перанятае са старажытнай усходнеславянскай мовы поўнагалоссе – асаблівасць стараж. бел.мовы. 20.Гісторыя рэдукаваных галосных (ь), (ъ). Гукі ъ, ь – галосныя няпоўнага ўтварэння,іх назыв. рэдукав-мі. Галос-ны задняга рада ъ быў блізкі да о, але карацейшы за о і невыразны; галосны ь –карацейшы за э і таксама невы-разны. Рэд-ныя ь, ъ парознаму вымаў-ляліся ў залежнасці ад пазіцыі. Рэд-ы на канцы неаднаскладо-вага слова (пень) ці перад складам з гал. поўнага ўтварэння быў кароткі і невыразны. Такі рэд-ны назыв. рэд-ым у слабай пазіцыі. А рэд-ны пад націскам(мъхъ), а таксама перад складам са слабым рэд-ым быў у моцнай пазіцыі. Рэд-ны быў слабым таксама перад наступным складам з рэд-ым у моцнай пазіцыі. З сяр.11ст гэтыя гал. пачалі змяняцца, у канцы 12ст іх не стала. У слабай пазіцыі ъ,ь зніклі; у моцнай пазіцыі супалі з галоснымі поўнага утварэння: ъ-о, ь-э. 21. Гіс-ыя ўзнікнення “беглых” га-лосных, з’яўленне прыстаўных га-лосных, падоўжаных галосных (о), (э) у новых закрытых складах. Бегласць галосных – гэта чарг-не гал.з нулём гука: пень-пнём. Бегласць гал. адзін з непасрэдных вынікаў страты і праяснення рэдых галосных. На змену чар-ню моцнага рэд-га са слабым прыйшло чаргаванне галоснага з ну-лём гука. Другі з вынікаў падзення рэд-ых – разв-цё прыстаўных гал. Узнікшы ў 13ст, прыст. гал-ыя сталі асаб-сцю і стараж. і су-часнай бел. фанет.сістэмы:Орша. Ужыванне прыст гал. з часам пашыр., яны ўзніклі перад новымі спалу-чэннямі зычных, якія пачыналіся не толькі плаўнымі р,л, і санорнымі м,в(ў): аўторак, імгненны. Гал. о,э у дапісьмовую пару былі даўжэйшыя за ъ, ь, але карацейшыя за астатнія галосныя, таму о,э называюць нармальнымі кароткімі; страта рэд-ых выклікала змяненне ў структуры складоў, узніклі новыя закрытыя склады. Пасля страты рэд-ых гал. о,э у новых закрытых складах падоўжыліся. 23.Вынікі страты рэдукаваных (ъ), (ь) у кансанантызме. 1.Аглушэнне звонкіх на канцы слова (снег,хлеб). 2.Асіміляцыя – гэта ўплыў аднаго гука на другі (снег-с’н’эг). 3.Выпадзенне зычных (сердце-сэрца) 4.Сцяжэнне зычных (Мінск-мінскі). 5. Падаўжэнне 9 зычных: з’,с’,дз’, ц’,л’,н’,ж,ч,ш (галлё,насенне). Падаў-жэнне сучасных зацв. ж,ч,ш гістары-чна ўзнікла ў выніку поўнай прагр-эсіўнай асіміляцыі. 6.Пераход гукаў в,л у гук ў (волк-воўк). 7.Дысіміляцыя (распадабненне): хто-кт, што-что 8.Зацвярдзенне зычных. 24.Насавыя галосныя ва ўсходне-славянскай мове. У агульнаславянскай мове былі 2 насавыя галосныя – о(он) і е(эн). Іх узнікненне тлумачыцца дзейнасцю закону адкрытага склада, утварэннем з двух гукаў аднаго. Калі спаллучэнне “галосны+насавы зычны”(он, ом, ън, ъм,ен,ем,ін,ім, ьн,ьм) знаходзілася перад наступным зычным або на канцы слова, насавы зычны закрыў склад; спалучэнне галосных з насавым зычным змянілася, з двух гукаў утварыўся адзін гук – галосны, які вымаўляўся у нос: мента-мета. Калі ж спалучэнне “гал.+насавы зыч.” стаяла перад галосным, то спалучэнне захоўвалася, насавы галосны не ўтвараўся: імене. Такім чынам, у агульнаслв. Мове ўзнікла чаргаванне галоснага са спалучэннем “гал.+наса-вы зыч.”З 10 ст. чаргуецца галосны а або у са спалуч. “гал.+насавы зыч.” 25.Фанетычныя змяненні, не абу-моўленыя стратай рэд-ых. 1.Змяненне галоснага ь (іэ,іе). 2.Змяненне э(е) на о(ё): шэсць-шосты. 3.Змяненне канцавога э(е) на о(ё): плече-плячо. 4.Аканне – гэта супадзенне ненаціскных галосных о,э,а з а: рогі-рагамі, жэрдка-жардзіна. 5.Страта канцавога і: робіті-рабіць,ка-заті-казаць. 6.Страта канцавых у, э(е): дарагою-дарагой. 7.Зліццё галосных: прііму-прыму, шо-стуйу-шостуу-шосту. 8.Змяненне і на й: паісці-пайсці. 9.Узнікненне дзекання і цекання. 10.Развіццё прыстаўных зычных:вуха, вочы,вуліца, Радзівон. 11.Узнікненне афрыката дж. 12.З’ўленне ўстаўных заднеязычных: лечі-легчы. 13.Страта канцавога Й: залатый-зала-ты. 14.Змяненне гы-гі,кы-кі,хы-хі: рукы-рукі, ногы-ногі,сухы-сухі. 26.Граматычныя катэгорыі назоў-нікаў у старажытнасці. Назоўнік вылучаўся і вылуч. Сярод іншых часцін наяўнасцю катэгорый роду, ліку, склону, сістэмай скланен-няў.Катэгорыя роду асаблівых змяненняў у параўнанні з сучасным станам не перпжыла (медаль, сабака, подпіс – у рус.м. ж.р, у бел.м.-м.р.). Катэгорыі ліку: адз.л.(один столъ), мн.л. (три столи) и парны (дъва стола). Парны лік ужываўся тады, калі гаварылася пра 2 прадметы ці назы-валіся прадметы тыпу вока, вуха рука. Катэгорыя склону ўключала 7 склонаў: Н,Р,Д,В,Т,М,Клічны (у К. ужываліся звароткі).Клічны скл. – гэта форма, якою выражаўся зварот да асобы ці неадушаўлённага прадмета. 27.Старажытная сістэма скланення назоўнікаў. У сістэме скланення наз-ў было 6 ты-паў скланення. Падзел на тыпы залежыць ад харак-ру асноў наз. Першы тып скл. З асновай на –а-(йа), а,я, адносіліся наз.ж.р. і м.р. Яны мелі 3 разнавіднасці асновы: цвёрд.-рыба, мяк.- зямля,судья і на задняязычны (рука, нога). Д другога тыпу скл. Адносяцца наз. М.р. на –о(йо),о (стол-конь). У Р.с. яны малі канч. –а,-я. У Н.с. мн.л. яны мелі формы тыпу столі, поля. Да трэцяга тыпу скл-ня аднос. наз. м.р. з асновай на й,ў: сынъ, домъ. У Р.с. яны мели канч. –у. У Н.с. мн.л. яны мели формы: сынове, домове. Да чацвёртага тыпу аднос. наз. ж. і м.р. з асновай на – і, й тыпу косць, госць. У Р,М,Д. і К.скл. яны мелі канч. –і. У Т.ск.: костію. Дда пятага тыпу скл. аднос. наз. з асновай на зычны: 1)м.р. на н(п’); 2)ж.р. на –ер;3)н.р. на –мен(тен); 4)н.р. на –ес; 5)н.р. на –ят. Да 6 тыпу скл. адносіліся наз. ж.р. з асновапй на – й(у доўгае), які пераходзіў у – ъв: мърквы. 28.Лёс старажытнай сістэмы скланення назоўнікаў. У канцы дапісьмовай пары пачалося змешванне разгледжаных тыпаў скланення наз.Наз. размяркоўваліся па тыпах скл-ня ў залежнасці ад асновы. Да пэўных тыпаў скланення належалі словы з пэўным семантычным значэненнем. Так група наз. з асн. на –ят складалі словы, якія абазначалі назвы маладых істот, групу наз. з асн.ъв утварылі словы, што абазначалі сваяцтва па жаночай лініі, а таксама словы-назвы раслін. Узнік падзел наз. паводле роду. На змену складанай сістэме скл. наз. прыйшла спрошчаная (з 3 тыпаў). Спрасцілася сістэма скл.наз. – зменшылася і агульная коль-касць склонавых форм наз-аў; спрас-цілася катэгорыя парнага ліку; змен-шылася колькасць скло-навых форм мн.ліку. 29.Станаўленне сістэмы скланення назоўнікаў у бел.мове (адз.лік). Паступова адбылося аб’яднанне, зліццё былых тыпаў скланення на о(ой) і на и, пры гэтым мела месца ўзаемадзеянне, у выніку якога захаваліся тыя ці іншыя склонавыя формы абодвух тыпаў і утварылася скланенне, якое ў суч. Мове назыв. другім. Лёс скланення назоўнікаў на і : наз.м.р. тыпу тать аб’ядналіся ў адно-сінах скланення са словамі тыпу конь, уліліся у скланенне, якое называем другім. Тып скланення наз. з асновай на зычныя, які звычайна назыв. пятым, страціўся: большасць назоў-нікаў улілася ў адзін з трох тыпаў скланення, частка дайшла да нас як рознаскланяльныя назоўнікі. Стара-жытнае скланенне наз. асновы на а(йа) з’явілася асноваю сучаснага першага скланення. 30.Змяненні ў сістэме скланення назоўнікаў у множным ліку. У старажытнай мове тыпы скланення адрозніваліся не толькі ў адзіночным, а і ў мн. і парным ліках. Змены ў скл-ні наз. адбываліся па шляху уніфі-кацыі каечаткаў. У мн. ліку гэта уніфі-кацыя асабліва прыкметна: калі ў адз.л. з былых пяці(шасці) тыпаў скла-нення захаваліся тры, то ў мн.л. адбы-лося вельмі прыкметнае аб’яднанне, зліццё ўсіх тыпаў скланення.. У Н.с. мн.л. выпрацаваўся адзіны канчатак –і(-ы):стравы, асновы. Асаблівая роля ў замацаванні склон-ых форм мн.л. на-лежала былому скланенню назоў-нікаў з асноваю на а(йа). Канчатак Д.с. гэтага скла-ня –амо(ямо) запанаваў і ў наз. іншых тыпаў скл-ня. І толькі канч. Наз. з былою асноваю на о(йо) дайшоў да нашага часу. Канчатак Т.с. –амі (ямі) наз. з асноваю на а(йа) стаў пан-уючым для наз. усіх тыпаў скланення: хатамі, гарадамі, ягнятамі. Канч. М.с. –ах(ях) наз. з аснов. На а(йа) стаў пануючым для ўсіх тыпаў скл-ня.У Р.с. алюст. Формы нек-іх тыпаў скл-я. 31.Займеннік у гісторыі бел.мовы. Клас-ыя займеннікаў паводле адметнасці ў грам-ных катэгоры-ях.1.Асабовыя займеннікі: я(аз,яз), ты, мы, вы не мелі роду, але скланяліся і змяняліся па ліках і скл. (акрамя кліч-нага). Канчаткі такія, як і ў суч. б.м. Зніклі кароткія формы. У б.м. раз-вілася форма Д.М.скл.(тобе). Па такой жа аналогіі як займеннік ты, скланяўся і сучасны зваротны зай-к сябе. Зах-валася толькі форма ся, як постфікс у зварот. дзеясловах. 2.Неасабовыя зай-кі мяккай разнавіднасці: и(я,е), мои (моя, мое), твои (твоя,твое), свои (своя,свое), чьи (чья, чье), нашь (наша, наше), вашь (ваша ,ваше) ,нъи (ная, ное), чьто, сь(ся,се) і інш. Яны змяня-ліся па родах, ліках і склонах. У стараж. побач з зай-мі: и,е,я існавалі: -онъ, оно,она, якія і замацаваліся ў пісьмовую эпоху з прыстаўным й.. 3.Неасабовыя зай-кі цвёрдай разна-віднасці: тъ(та,то), онъ(она,оно), ко-торъ (которая, которого), самъ (сама, само), якъ(якая, яко), какъ(кака, како), вьсякъ (вьсяка, вьсяко), сикъ (сика, сико), инъ(ина, ино), къто і інш. 4.Неасабовыя займеннікі змешанай ра-навіднасці : весь(вьсе, веся). Сучасн. форма уся, усе – вынік пераходу в-ў. 5.Займеннікі хто, што перажылі фане-тычныя змяненні: къто-кто-хто, чъто-что-што. 32.Гісторыя скланення асабовых займеннікаў і зваротнага сябе. Асабовыя займеннікі: я(аз,яз), ты, мы, вы не мелі роду, але скланяліся і змяняліся па ліках і склонах (акрамя клічнага). Канчаткі такія, як і ў суч. б.м. Зніклі кароткія формы. У б.м. развілася форма Д.М.скл.(тобе). Займеннік сябе не меў формы Н.с. Такая асаблівасць яго ёсць і ў сучаснай мове. Па такой жа аналогіі як займеннік ты, скланяўся і сучасны зваротны зай-к сябе. Зах-ся толькі форма ся, як постфікс у зварот. дзеясловах. 33.Гісторыя скланення неасабовых займен. Станаўленне форм займ-аў вьсь, вься,вьсэ. Як і у сучаснай мове, выдзяляюць такія групы неасабовых займен.: указальныя, азначальныя, прыналеж-ныя, пытальныя і пытальна-адносныя. Усе неасабовыя займ-кі распадаюцца на дзве групы: займеннікі мяккай разнав-ці і займ-кі цвёрдай разнав-ці. Яны адрозніваюцца не толькі тым, што ў першых аснова канчаецца на цвёрды, а ў другіх –на мяккі зычны, а і склонавымі канчаткамі. Асобую змешаную разнавіднасць утвараў займ. вьсь(вься, вьсе), які ў адных склонах меў такія канчаткі, як займ. мяк. раз-ці, а ў другой – як займ. цвёрдай раз-ці. 34.Утварэнне займеннікаў той, тая, тое. Паходжанне сучасных склона-вых форм гэтых займеннікаў. Скланенне пытальных займеннікаў къто, чьто. У Т.ск. адз.л. і ў Т,Р,Д,М.с. мн.л. м. і н.р. зай-ік той (тая, тое) змяніў склонавыя формы пад уплывам займеннікаў мяккай раз-ці і поўных прыметнікаў: на месцы тех,тем,темі сталі ўжывацца формы: тых, тым, тымі, тых. З даўніх часоў у б.м. ўжываецца займеннік гэты. У яго складзе ўказальная часціца гэ і займен. той, тая, тое . У форме м.р. з часам займен. атрымаў гучанне гэты. Займеннікі хто, што ў форме назоўнага склону перажылі фанетычныя змены: къто-кто-хто, чьто-что-што. Абодва яны – ад каранёвага элемента к і часціцы –то. Скланяліся наступным чынам: Н. къто, чьто; Р. кого, чего; Д. кому, чему; В. кого, чьто; Т. цъмь, чимь; М. комь, чемь. 35.Прыметнік. Кароткія (іменныя) формы, іх гісторыя. Прыметнік перажаў свае змены; яны перш за ўсё – у гісторыі кароткай і поўнай формы, у страце формы парнага ліку, ва уніфікацыі формы ў некаторых склонах. Кароткія формы былі пашыраныя і набліжаліся да назоўнікаў. Яны скланяліся ў м. і н. родзе як назоўнікі з асновай на –о(йо), у ж.р. як назоўнікі з асновай на –а(йа): добрь-м.р, добра-ж.р,добро-н.р, добрі-мн.л. Аднолькавае скланенне кароткіх прыметнікаў і назоўнікаў сведчыць пра надзвычайную блізкасць старажытных прыметнікаў і назоў-нікаў. Некаторыя гісторыкі акрэсліваюць кароткія прыметнікі як назоўнікі-азначэнні пры назоўніках. 36.Займеннікавыя (поўныя) пры-метнікі, іх утварэнне. Дыферэ-цыяцыя сінтаксічных функцый прыметнікаў. Поўныя прыметнікі – складаныя, паводле паходжання і ўтварэння, словы. Скланенне поўных прымет-нікаў называюць займеннікавым або членным. Яны ўтварыліся шляхам далучэння да кароткай формы пэўнага роду ўказальных займеннікаў и (м.р.), я(ж.р.), е(н.р.): Н.скл. – новъ +и(йь)= новъи. У формах м.р. ускосных склонаў адбыліся фанетычныя змянен-ні: страта гука (й), прыпадабненне га-лосных і іх сцяжэнне; узнікненне адной формы для творнага і меснага склонаў адз.л. прыметнікаў м. і н. роду; страта формы парнага ліку. У аснове сучасных склонаў поўных форм прыметнікаў ляжаць гістарыч-ныя канчаткі. 37. Прыналежныя прыметнікі ў гісторыі беларускай мовы. У далёкай старажытнасці прыналеж-ныя прыметнікі, як і адносныя і якасныя, мелі толькі кароткую форму. Аднак развіццё і пашырэнне поўных прыметнікаў – агульная тэндэнцыя, што дзейнічала ў старажытнай бел. мове, - прывялі да запанавання поўнай формы прыналежных прыметнікаў. Зараз яны маюць кароткую (Н., В.скл.) і поўную формы. Наяўнасць кароткай формы ў Н. і В.с. адз. І мн.л. не выключае прыналежных прыметнікаў з агульнага прыметнікавага скланення. Прыналежныя прыметнікі ў сучаснай бел.мове – прадуктыўная катэгорыя. 39.Станаўленне лічэбніка як самас-тойнай часціны мовы. Простыя лічэбнікі. У старажытнасці не было часціны мовы лічэбнік, але існавалі словы з лікавым значэннем, якія набліжаліся да назоўнікаў і прыметнікаў. У эпоху ўтварэння трох усходнеславянскіх моў словы з лікавым значэннем перажываюць змены, у выніку якіх з часам утвараецца новая часціна мовы –лічэбнік. Лічэбнік адзін: одинъ, одьна, одьно – змены у яго формах тыя самыя, што ў займен. тъ, та, то. Ліч-к дъва(дъве) ужываўся толькі ў парным ліку і змяняўся па родах (Д-Т.скл. – дъвома (м.р.), дъвема (ж. і н.р.)). Лічэбнікі 3-4: тріе,четыре (м.р.) трі, четырі (ж. і н.р.). У Т.с. мелі канчаткі: трьмі, четырьмі, а сучасная – трыма, чатырма – пад уплывам формы двума. Ліч-кі 5-9: у Р., Д., М.скл. захаваўся былы канчатак –і у Т.скл. узнік падоўжаны зычны: пяццю. Ліч-к 10: дайшло да нас як састаўная частка складаных лічэбнікаў. 38.Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Іх утварэнне і ўжы-ванне. Катэгорыю ступеней параўнання прыметнікі мелі ў агульнаславянскай мове-аснове, адкуль яна перайшла, як спадчына, у агульнаусходнеславян-скую мову-аснову. У далёкай стара-жытнасці была толькі вышэйшая ступень параўнання, у больш позні час развілася найвышэйшая ступень. Вышэйшая ступень была кароткай формай, яна скланялася, мела родавыя адрозненні. Вышэйшая ступ. утвар. далучэннем да асновы якасных прыметнікаў суфіксаў –ейш і –ьш. У страж. бел.мове кароткія прыметнікі страцілі скланенне і ужываліся толькі ў форме Н.с. Былая кароткая форма Н.с. дайшла да нас як прыслоўе: ісці цішэй. У бел.мове запанавала поўная форма вышэйшай ступені якасных прыметнікаў з суфіксам –ейш-(-эйш-). 40..Станаўленне сучаснай сістэмы скланення лічэбнікаў. Утварэнне складаных лічэбнікаў. У старажы-тнасці не было часціны мовы ліч-ік, але існавалі словы з лікавым знач-м, якія набліжаліся да наз-аў і прым-аў. У эпоху ўтварэння трох усходнеслав. моў словы з лікавым значэннем перажываюць змены, у выніку якіх з часам утвараецца новая часціна мовы –лічэбнік. Лічэбнік абодва складаны: абодва – з оба+дъва. Ліч-і групы 11-19 скл-ыя: назва адзінкі+на+ дзесяць у М.скл. адз.л. або мн.л. – одинъ+ на+десяте. Ліч-і 20,30: 2+деся-те (Н.с.,парны лік), 3+десяте (Н.с., мн.л.). Лічэбнік 40 – былы назоўнік другога тыпу скл-ня з асновай на –о(-йо), які скланяўся ў адз.ліку, мн. і парным. Зараз лічэбнік ужываецца ў дзвюх формах: сорак, сарака. Гэта ж уласціва і лічэбніку сто. Назвы дзясяткаў: 50-80 – назва адзінкі+10 у Р.с., мн.л.. 90: девять десять. 200: дъве съте. 300-400: три сът (Н.скл.,мн.л), четыри съта (Н.скл., мн.л.). 500-900: осмь сътъ. 41.Сістэма дзеяслоўных форм да-пісьмовага і пачатку пісьмовага перыяду. 1.Інфінітыў – пачатковая форма, іменная нязменная форма назоўніка з дзеяслоўнай асновай. Заканчываўся на -ті, перажыў змены, якія прывялі да сучасных суфікаў: -ць, -ці, -чы. 2.Супін- нязменная форма дзеяслова, ужывалася у спалучэнні з дзеясловамі руху і абазначала мэту дзеяння. Ён заканчваўся на –ть: іду ловіть рыбу. 3.Спрагальныя формы 4.Дзеепрыметнік. 42.Змяненні ў формах дзеясловаў цяперашняга часу. Цяперашні час вызначаецца наяў-насцю двух тыпаў спражэння ў за-лежнасці ад таго, ці далучаецца пры змене па асобах і ліках канчатак да асновы непасрэдна або з дапамогай галосных е, і. Дзеясловы, пры змене якіх па асобах канчатак далучаўся непасрэдна да асновы (кораня), назы-ваюць нетэматычнымі, а спр-не – не-тэматычным. Дзеясловы, пры змене якіх па асобах канчатак далучаўся да асновы пры дапамозе тэматычнага галоснага, назыв. тэматычнымі, а іх спражэнне тэматычным. Тэматычнае спр. у цяп. часе адз.л.: 1асоба несу, кашу, 2ас несеші, косіші, 3ас несе, косіть; мн.л. 1ас несемо, косімо, 2ас несете, косіте, 3ас несуть, косять. Нетэматычнае спр.: інфінітыў – есті, даті, быті; адз.л.: 1ас ем есмь, 2ас есі есі, 3ас есть есть; мн.л.:1ас емо есмь, 2ас есте есть, 3ас. едяте суть. 43.Гісторыя прошлага часу дзеяс-ловаў. Прошлы час меў 4 формы: дзве простыя (аорыст, імперфект) і дзве складаныя (перфект, плюсквампер-фект). Аорыст абазначаў дзеянне, якое адбывалася ў мінулым і працягвалася нядоўгі час. Імперфект абазначаў дзеянне, якое адбылося ў мінулым і працягвалася доўгі час. Перфект абазначаў дзеянне, якое адбывалася ў мінулым і вынікі якога былі наяўныя ў момант гутаркі пра гэта дзеянне (есмь велъ). Плюсквамперфект абазначаў даўно мінулае дзеянне (бяхъ неслъ). Выцесніўшы аорыст і імперфект, перфект стаў простай формай, паколь-кі перастаў ужывацца дапаможны дзеяслоў, абылы дзеепрыметнік набыў форму таго прошдага часу, які ужываецца і зараз. Другая форма плюсквамперфект была трохчленная (есмь былъ неслъ). 44.Гісторыя форм будучага часу дзеясловаў. Існавала тры формы будучага часу: простая і 2 складаныя. Будучы просты час мае канчаткі цяперашняга: кажу і скажу, кажа і скажа. Будучы складаны І – будучы час са значэннем незакончанага дзеяння (трывання) – хочу пісаті, буду говоріті. Будучы складаны ІІ або будучы папярэдні час. Ён абазначаў будучае дзеянне, папярэдняе да другога будучага (буду чітал). Гэтая форма зараз не існуе. 45.Умоўны лад дзеяслова. Утва-рэнне і станаўленне форм умоўнага ладу. Умоўны лад абазначаў не рэальнае, што працякае ў часе, дзеянне, а магчымае пры пэўных умовах ці пажаданае дзеянне. І ў старажытнасці ён быў складанаю дзеяслоўнаю формаю, якая змянялася па асобах і родах у адзін. і мн. і парным ліках. Выражаўся ўмоўны лад дзеепрымет-нікам спрагальнага дзеяслова на л і аорыстам дзеяслова быті, які з’яўляўся і паказчыкам асобы. Змены ва ўмоўным ладзе пачаліся перш за ўсё са зменаю ў дзеяслоўных часах – з паступоваю стратаю аорыста. Страта аорыста вяла да страты формамі быхо, бы дзеяслоўнасці, здольнасці змяняц-ца па асобах і быть паказчыкам асобы. Былая форма аорыста, стаўшы час-ціцаю бы, захавала асаблівасць: яна не мае ў сказе зафіксаванага месца. Умоўны лад мае толькі форму прош-лага часу, значэнне ж прошлага часу ён не мае. 46.Загадны лад дзеяслова. Утварэнне і станаўленне форм за-гаднага ладу. Загадны лад не меў і не мае катэгорыі часу, бо выказвае пабуджэнне да дзеяння, а не такое рэальнае дзеянне, якое працякае ў часе. Значэнне загаднага ладу выражаецца перш за ўсё формамі 2-й асобы адзіночнага і мн.ліку(ты,вы). Загадны лад не мае і не меў формы 1-й асобы адз.л. З сучасных пяці форм гістарычна замацаваліся формы 2-й, 3-й асобы адз.л.: несі і мн.л. – несете, часткова формы 1-й асобы мн.л. несем, несемо. 47.Іменныя формы дзяслова. Інфінітыў – пачатковая форма, іменная нязменная форма назоўніка з дзеяслоўнай асновай. Заканчываўся на -ті, перажыў змены, якія прывялі да сучасных суфікаў: -ць, -ці, -чы. Сувязь інфінітыва, або неазначальнай формы дзеяслова, з назоўнікам паказваецца таксама наяўнасцю ў славянскіх мовах амонімаў – інфінітыва і назоўніка. Напрыклад, у б.м. ёсць назоўнік знаць і дзеяслоў знаць. Інфінітыў перажыў фанетычныя змены. Яшчэ ў дапісь-мовыя часы спалучэнне гт, кт перад наступным і змяніліся на афрыкату ч: пекті-печы. У дапісьмовую пару ў інфініт. З асноваю на зычныя д,т ра-вілося дысіміляцыйнае змяненне гэтых д і т перад наступным т на свіс-цячы с: кладті-клатті-класті. Таксама пачалася страіа канцавога ненаціск-нога і: казаті – казаць. Дзеясловы з асноваю на зычны(з’,с’) захавалі галосны і: класці, ісці. 48.Станаўленне сістэмы дзеепры-метнікаў у бел.мове. Дзеепрыметнік – дзеяслоўная форма з асаблівасцямі прыметніка. У агульнаўсходнеславянскай мове адрозніваліся дзеепрым. Незалежнага і залежнага стану, цяперашняга і прошлага часу, закончанага і незакончанага трывання. Дзеепры-метнікі мелі кароткую і поўную форму, змяняліся па родах, скланяліся ў адз., мн. і парным ліках. Дзе-епрыметнікі незалежнага стану цяпер. часу утвараліся ад асновы цяп.часу з дапамогаю суфіксаў –уч-, -ач-; дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу – ад асновы інфінітыва з дапамогаю суфіксаў – въш- и –ъш-. 49.Гисторыя дзеепрыслощя у бел. мове. Дзеепрыслоўе – дзеяслоўная форма з асаблівасцямі прыслоўя. Гэта адносна новая форма дзеяслова, якая набыла выражаныя характарыстычныя асаблі-васці (нескланяльнасць, акалічнасная функцыя ў сказе, абазначэнне дадат-ковага дзеяння да таго асноўнага, якое выражаецца дзеясловам-выказнікам) яшчэ ў старажытнай бел.мове. Беларускае дзеепрысл. паводле паход-жання – гэта амярцвелая кароткая форма назоўнага склону адзіночнага ліку дзеепрыметніка ця-перашняга (ідучы, носячы) або прош-лага часу (прынёсшы) жаночага роду. 50.Фарміраванне прыслоўя як час-ціны мовы. 51.Просты сказ у старажытнасці. 52.Складаны сказ у старажытнай бел.мове. |