Главная страница

Беларуская мова. 1. Мова і соцыум. Функціі мовы у грамадстве. Паходжанне беларускай мовы і асноныя этапы её развіцця. Мова


Скачать 189 Kb.
Название1. Мова і соцыум. Функціі мовы у грамадстве. Паходжанне беларускай мовы і асноныя этапы её развіцця. Мова
АнкорБеларуская мова
Дата29.09.2019
Размер189 Kb.
Формат файлаdoc
Имя файлаBELyaz_versia_2_0_1 (1).doc
ТипДокументы
#87966
страница1 из 3
  1   2   3

1.Мова і соцыум. Функціі мовы у грамадстве.Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы её развіцця. Мова - натуральная знакавая сістэма, галоўны сродак камунікацыі і мыслення ў чалавечай супольнасці, калектыве. Мова не існуе без грамадства, і грамадства не існуе без мовы.Функцыі мовы: Камунікатыўная-абмен інфармацыяй між людзьмі ў грамадстве. Яна падзяляеццца на: рэгулятыўную(фатычную) пры яе дапамозе людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, рэгулююць адносіны; акумулятыўную – функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры, гісторыі, нацыянальнай самасвядомасці народа.

Намінатыўная- стварае магчымасць афармлення паняццяў праз моўныя адзінкі, атрымання інфармацыі праз навакольную рэчаіснасць.Яна падзяляецца на: Пазнавальую - засвойванне назапашаных чалавецтвам ведаў; экспрэсіўную - спосаб выражэння думак і пачуццяў кожнага чалавека; этнічную - мова выступае прыкметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансалідацыі; эстэтычную - увасабляецца ў мастацкай прозе, паэзіі, сцэнічным маўленні, красамоўстве; адлюстравальную - у свядомасці чалавека, адлюстроўваюцца навакольны свет.

Этапы развіцця мовы: XI-XIV-старажытны - царкоўнаславянска-беларускае двухмоўе, рэлігійны характар помнікаў; беларуская мова вылучается з праславянскай; займает тэрыторыю адпаведную рассяленню беларускіх плямёнаў; з'яўляюцца прыметы беларускай пісьмовасці у помніках пісьменства. XV-XVIII-старабеларускі - змешванне пісьмовай царкоўнаславянкай і размоўнай беларускай мовай, з'яўленне помнікаў з рысамі беларускай мовы; афіцыйная мова ВКЛ; пачатак масавага уплыву польскай мовы - паступовае выцясненне беларускай мовы; забараненне у справаводстве і афіцыйных справах; пачатак русіфікацыі; указ аб рускім заканадаўстве і рускай мове ва ўстановах, з'яўленне этнаграфічных прац і літаратуры на беларускай мове. XIX-нашы дні–новы. -беларуская мова - адна з афіцыйных; палітыка беларусізацыі, белмова – дзяржаўная; працяг русіфікацыі; пастанова “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”.; пастанова "Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы" - паступовае выцясненне белмовы рускай; пастанова “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”; перастройка - аднаўленне цікавасці да мовы; закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь, белмова - адзіная дзяржаўная; беларуская - адна з дзвюх дзяржаўных моў.

2.Беларуская мова и дыялектная. Дыялектызм, гаворка, дыялект. Дыялекты на тэрыторыі Беларусі (пауднева-заходні і пауночна-усходні):асноуныя фанетыка-граматычныя рысы дыялектау. Літаратурная мова мае дзве формы: пісьмовую і вусную. Пісьмовая мова адрозніваецца ад вуснай больш складаным сінтаксісам, большай колькасцю абстрактнай і тэрміналагічнай лексікі. Літаратурная мова – вышэйшая форма нацыянальнай мовы, абслугоўвае ўсе сферы грамадскага жыцця народа.

Дыялектная неўнармаваная, тэрытарыяльна абмежаваная, беспісьмовая форма натуральнай мовы, якая выкарыстоўваецца галоўным чынам у бытавых зносінах пэўных груп людзей. Дыялектная мова існуе як сістэма мясцовых гаворак.

Дыялектызм, гаворка, дыялект. Гаворка – мова аднаго ці некалькіх населеных пунктаў з аднатыпнымі моўнымі рысамі. Дыялекты аб’ядноўваюць групу ці групы мясцовых гаворак, якія маюць агульныя асаблівасці ў фанетыцы, граматыцы, лексіцы. Дыялектызм (лакалізм, правінцыналізм, абласное слова) - слова, якое ўжываецца на пэўнай тэрыторыі.

Паўночна-ўсходні дыялект аб’ядноўвае Віцебскую, большую частку Магілёўскай і паўночныя раёны Мінскай абласцей. Падоўжаныя вымаўляюцца без ёта + падаўжаецца Н мяккі: калосся. Дысемелятыўная аканне і яканне: вада-выда, нага-ныга. Асіміляцыя дн→нн: анна, халонна. Ёканне: грошы ё?; Цоканне: дацузка. Прыстаўны В: возера. ф→хв, п, х: хверла.

Паўднёва-заходні дыялект распаўсюджваецца на Брэсцкую, Гомельскую вобласці, паўднёвыя раёны Міншчыны і большую частку Гродзеншчыны. Рысы: [д] і [т]-мягкія: тіста(теста). Моцнае оканне: хворого. Еканне: нема, ена, гета, е=есць. Г прыстаўны: гучань. В прыстаўны ў займенніках: вона, воно, воны. Замена Ы,О на У: муло(мыло). Падоўжаныя з Ё або атсутнасць падоўжаных: калосье.


3.Беларуская мова на сучасным этапе. Паняцце білінгвізму. Асноуныя фанетычныя асаблівасці беларускай мовы(у параунанні з рускай).

Сучасная беларуская літаратурная мова:

1.Выкарыстоўваецца ў пісьмовай і вуснай форме. Формы літаратурнай мовы:пісьмовая - складаанасць сінтаксісу, вялікая колькасць абстрактнай лексікі, у тым ліку інтэранцыянальнай - мае стылёвыя пласты (навуковы, афіцыйна-дзелавы і.г.д). вусная - адрозніваецца ад пісьмовай, накіраваннем на іншы від успрымання - толькі размоўны стыль. 2.Распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі дзаржавы і для ўсіх сацыяльных груп - у адрозненні ад дыялектаў і жаргонаў. 3.Нарматыўная - з цягам часу, норма становіцца больш свабоднай, таму сучасная норма не забарона, а свабода выбару, часта дыялектныя ці прастарэчныя словы становяцца нормай. Нормы бываюць арфаэпічныя, ацэнталагічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, фразеалагічныя, лексічныя, стылістычныя. 4.Поліфункцыянальная - мова дзяржаўных актаў, навукі, друку, радыё, тэатра, мастацкай літаратуры. 5.Сімвал дзяржаўнасці на ўзроўні з дзяржаўным гербам і флагам - на працягу гісторыі была сімвалам нацыі і палітычнай зброяй.

Білінгвізм–валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі.

Фанетычныя асаблівасці:"Аканне" і "яканне". Вымаўленне [о], [а], [э] як [а] у ненаціскных складах."Дзеканне" і "цеканне". Пераход гукаў [д] і [т] у, адпаведна, гукі [дз’] і [ц’] пры памякчэнні.наяӯнасць прыстаӯных зычных в,г, галосных а,i: (вока-око, аржаны-ржаной, iмгла-мгла). Пры памякчэнні наступных гукаў мяняюцца і спосаб, і месца утварэння: [д]—[дз’], [т]—[ц’].Пры памякчэнні наступных гукаў мяняецца месца ўтварэння: [с], [з], [г], [к], [х].Таксама, у асобную групу зацвярдзелых вылучаюцца: [ш], [ж], [ч], [дж], [р], [ц].зацвярдзенне р, што прывяло да супадзення фанем р-р’(крык-кр’ик);зацвярдзенне ӯсiх шыпячых, у тым лiку i ч (чысты - чистый);дзеканне и цеканне: (дзецi - дети, цiхi-тихий).


4.Арфаэпічныя нормы беларускай мовы. Вымауленне галосных, зычных, спалучэнняу зычных. Адхіленні ад нормаў літаратурнага вымаўлення.. Прычыны(абгрунтаваць).

Арфаэпія — сукупнасць правіл узорнага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у літаратурнай мове.

Вымаўленне:

У ненаціскным становішчы гукі [і], [ы], [у] змяняюцца нязначна: зімоўка. У пачатку слова, у сярэдзіне пасля галосных перад [і] узнікае гук [j]. У такіх выпадках літара і абазначае двва гукі [jі]: [ji]ншыя. Гук [у] пасля галоснага вымаўляецца як [ў]: стаяла ўнізе. Галосны [а] пасля цвёрдых зычных ва ўсіх ненаціскных складах гучыць як і ў націскных: таварыш. Гукі [о], [э], калі націск з іх сыходзіць, пераходзяць у гук [а]: горы – гара. У некаторых словах ненаціскны [о] пераходзіць у гук [ы]: бровы – брыво. Ненаціскны гук [э] у запазычаных словах у пачатку слова, пасля шыпячых і [р], [д], [т] вымаўляецца выразна: шэдэўр. Такое вымаўленне замацавана беларускай арфаграфіяй.

Для беларускага літаратурнага вымаўленя ў галіне зычных характэрна: працяглае вымаўленне шчыліннага гука [г]: нага. Шыпячыя [ж], [ш], [ч], [дж], [р] – заўсёды цвёрдыя: жыта. [дж], [дз] вымаўляюцца як адзін гук: дажджы, дзяржава. Наяўнаасць цвёрдай і мяккай афрыкат [ц], [ц’], якія па цвёрдасці і мяккасці не стаяць у пары. Афрыката [ц] цвёрдая, не мае сабе парнай мяккай: цэгла. Афрыката [ц’] чаргуецца з гукам т: кут – у куце. Падоўжанае вымаўленне зычных [з’], [с’], [дз’], [ц’], [л’], [н’], [ж], [ш], [ч]: маззю, кассё. Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова: дзед. Цвёрдае вымаўленне губных [б], [п], [м], [ф] на канцы слова і ў сярэдзіне слова перад [j]: сем. Наяўнасць губна-губнога [ў], што ўзнік з [в], [л], [у]: драўляны.

Адхіленні ад нормаў літаратурнага вымаўлення: для моўнай сітуацыі ў Беларусі такіх асноўных прычын тры: уплыў дыялектаў(людзі, якія карысталіся ў дзяцінстве дыялектнай мовай, часам захоўваюць фанетычныя рысы роднай гаворкі і пры карыстанні літаратурнай мовай.);уплыў рускай мовы(неразмежаванні фанетычных асаблівасцей беларускай і рускай моў), уплыў арфаграфіі(паміж напісаннем і вымаўленнем слова часта няма поўнай адпаведнасці).

5.Націск у беларускай мове. Пазіцыйныя і фаналагічныя асаблівасці націску (параўнаць з французскай, польскай, кітайскай, нямецкай, англійскай мовамі). Функцыи нациску. Неустойливасць месца нациску у межах слова. Пры чыны узникнення акцентных дублетау.

Націск – танальнае або сілай голасу выдзяленне аднаго са складоў.

Націск бывае слоўным: 1.Выдзяляецца - фанэтычным спосабам адзін са складоў у слове. 2.Тактавы - выдзяленне цэлага слова ў складзе сінтагмы. 3.Фразавы – выдзяленьне цэлага такта ў складзе фразы. 4.Лагічны націск- выдзяленне ў фразе найбольш важнага слова.

1.Рухомы(у розных формах слова пераходзіць з аднаго склада на другі: брыво – бровы. 2.Нерухомы(у словах хата, парта, зялёны, добры, адзінаццаць ва ўсіх склонавых формах адзіночнага і множнага ліку націск падае на адзін і той жа склад).

3.Разнамесны. 4.Аднамесны. 3.Асноўны.4.Пабочны.

Націск мае сэнсавызначальную функцыю: марыць (аб ежы) - марыць (голадам). Дапамагае адрозніваць граматычныя формы.

Прычыны ўзнікнення акцэнтных дублетаў: Рухомы націск - акцэнтныя дублеты: уплыў дыялектаў (голуб - галуб); няправільнае засваенне запазычанняў (кіламетр) - парушэнне літаратурнай нормы (кілóметр); лексіка агульная з рускай мовай (крапіва) - парушэнне літаратурнай нормы. У літаратурным маўленні суіснуюць акцэнтныя варыянты. Дапускаецца націскі на канчатку, і на аснове: веславы - вёславы;на корані, і на суфіксе: заячы - заечы.

Пазіцыйныя і фаналагічныя асаблівасці націску (параўнаць з французскай, польскай, кітайскай, нямецкай, англійскай мовамі). Сілавы, дынамічны націск характэрны для многіх славянскіх моў, а таксама французскай, нямецкай і іншых. У некаторых мовах (літоўскай) націскны склад характарызуецца вышынёй тону. Гэта так званы танічны або музычны націск. Ёсць мовы, у якіх націск у слове замацаваны за пэўным складам. Так, у чэшскай, венгерскай мовах націск заўсёды падае на першы склад, у армянскай, французскай – на апошні, у грузінскай, польскай – на перадапошні

6.Арфаграфічныя нормы беларускай мовы. Прынцыпы арфаграфіі. Змяненні і удакладненні у беларускай арфаграфіі як заканамерны працэс функцыянавання мовы на сучасным этапе.

Арфаграфія – раздзел мовазнаўства, які усталёўвае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме. Правапіс літар о, э - а. о, э пішуцца пад націскам: горы.У ненаціскных о, э пераходзяць у а: горы - гара. У словах з націскным ро, ло без націску пішацца ы: кроў – крывавы. э не пад націскам захоўваецца: а) у іншамоўных словах: рэформа;б) у першай частцы складаных слоў: рэдкалессе; в) у словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаваць. У запазычаных са славянскіх моў, а таксама ў некаторых іншамоўных словах на месцы ненаціскнога [э] пішацца а: характар. У некаторых іншамоўных словах на месцы ненаціскнога [э] пішацца ы: брызент. Правапіс е, ë, я, і. е, ë пішуцца пад націскам. У першым складзе перад націскам на месцы е або ë пішацца літара я: лес - лясны.

Правапіс д –дз, т – ц. На месцы д, т перад літарамі е, е, ю, я, і, ь, мяккім [в] у адпаведнасці з вымаўленнем пішацца дз, ц: дзеці. Прыставачнае д і суфіксальнае т перад мяккім [в] захоўваюцца: у бітве. У словах іншамоўнага паходжання д, т звычайна цвердыя, пасля іх пішуцца ы, э: дыктант. Перад суфіксам і злучэннямі –ейск-, -еец-, -ер, -ін, -ір, -ікд, т змяняюцца на дз,ц: гвардзеец.

Прынцыпы: фанетычны: аканне і яканне, ы, і пасля прыставак, спалучэнні галосных у запазычанных словах, правапіс галосных у складаных словах, правапіс прыстаўных галосных і зычных, правапіс ў, спалучэнні зычных у корані і на стыку кораня і суфікса, прыстаўкі на з-, с-, дзеканне і цеканне, падоўжаныя зычныя; марфалагічны (фанематычны): звонкія – глухія, цвёрдыя – мяккія, свісцячыя – шыпячыя, выбухныя – афрыкаты, напісанне е у словах не і без, каранёвыя зычныя перад суфіксальнай с у геаграфічных назвах (каўказскі); традыцыйны - напісанні, якія перадаюцца па традыцыі і не адпавядаюць сучасным нормам пісьма (дзевяты); дыферэнцыйны адрознівае сугучныя словы або іх формы, якія супадаюць (месяц - Месяц, сыходзіць з дарогі і зыходзіць з меркавання).

7.Марфалогія як раздзел мовазнаўства. Класіфікацыя часцін мовы. Пераход адной часціны мовы ў другую(субстантывацыя, нумералізацыя, ад’ектывацыя, пранаміналізацыя, адвербіалізацыя).

Усе словы бел.мовы дзеляцца на лексика-граматычныя разрады, якія называюцца часціны мовы. Размеркаванне слоў па гэтай сістэме залежыць ад:

А)Катэгарыяльнае значэнне – абагульненае значэнне слоў пэўнай часціны мовы, не звязнае з лексічным значэннем. Б)Марфалагічная прымета – зменнасць/нязменнасць, спосаб змянення, граматычныя катэгорыі і іх спецыфіка. В) Сінтаксічныя ўласцівасці – спосабы сінтаксічнай функцыі або сувязі. Прадметам марфалогіі як лінгвістычнай дысцыпліны з'яўляецца вучэнне аб часцінах мовы, якія з'яўляюцца самымі вялікімі граматычнымі групамі словаў. Марфалогія раздзел граматыкі, які вывучае словы ў сістэмах іх форм словазмянення, разглядаючы правілы змянення словаў, адрозненні словаформаў адной лексемы, пытанні прыналежнасці словаформаў тым ці іншым словам. Сістэма часцін мовы:У сучаснай Бел.мове выдзяляюць 10 часцін мовы. У залежнасці ад ступені іх самастойнасці, сістэмы граматычных катэгорый, характару сінтаксічных функцый ЧМ дзеляцца на: 1) Знамянальныя (самастойныя) – маюць лексічнае значэнне, намінатыўную функцыю, з’яўляюцца членамі сказа: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў(зменныя), прыслоўе(нязменная). 2) Службовыя – Не маюць намінатыўнага значэння і граматычных катэгорый, самастойнай намінатыўнай функцыі, не з’яўляюцца членамі сказа: прыназоўнік, злучнік, частіца. Асобна ў і сістэме ЧМ стаяць выклічнікі (пачуцці, розныя волевыяўленні, не называя іх) і гукапераймальныя словы (перадача гукавых з’яў з дапамогай моўных сродкаў). Іншыя сродкі папаўнення разрадаў ЧМ: Субстантывацыя – працэс пераходу ў разрад назоўнікаў розных часцін мовы, які суправаджаецца змяненнем іх значэння і граматычных асаблівасцей. Ад’ектывацыя – пераход слоў іншых часцін мовы ў разрад прыметнікаў. Магчымы ад займеннікаў, дзеепрыметнікаў і лічэбнікаў. Пранаміналізацыя – працэс пераходу ў разрад займеннікаў іншых ЧМ. Магчымы ад лічэбнікаў, прыметнікаў, дзеепрыметнікаў. Нумералізацыя – працэс пераходу назоўнікаў у значэнне няпэўных колькасных лічэбнікаў. Адвербіалізацыя – пераход ў прыслоўе іншых часцін мовы. Магчымы ад спалучэнняў прыназоўнікаў з назоўнікамі і таксама ад прыназоўнікаў з прыметнікамі, часцей за ўсе ужо выйшлі з ужытку не ў значэнні прыслоўя

8.Назоўнік. Разрады назоўнікаў. Несупадзенне ў роде, ліку(у параунанні з рускай мовай). Род запазычаных и нескланяльных назоўнікаў.

Назоўнік - самастойная часціна мовы, якая аб’ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.

Разрады назоўніка. Агульныя і ўласныя. Агул. - назвы цэлых класаў аднародных прадметаў, з’яў, паняццяў, асоб: трава, камень, святло. Уласныя - індывідуальныя назвы прадметаў, з’яў, паняццяў: Якуб Колас, Рэспубліка Беларусь, часопіс “Маладосць”, Каляды. Уласныя не спалучаюцца з лічэбнікамі і ўжываюцца толькі ў адз. або мн. ліку: Мінск, Свіслач, Ждановічы, Жанкавічы. Агульныя назоўнікі падзяляюцца на канкрэтныя і абстрактныя. Канкрэт. - прадметы, што існуюць у рэчаіснасці: дом; яны паддаюцца лічэнню і змяняюцца па ліках. Абстракт. абазначаюць розныя адцягненыя паняцці, пачуцці, дзеянні, працэсы, уласцівасці, якасці: страх, гнеў; не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, могуць з няпэўна-колькаснымі словамі: мала гонару, шмат злосці.Канкрэтныя - адуш і неадуш, абстрактныя - толькі неадуш. Адушаўленыя і неадушаўленыя. Адуш - назвы жывых істот, міфалагічных істот, дзіцяч цацки: вавёрка, мядзведзь, ліса; назвы шахматных і картачных фігур: конь, слон, кароль, ферзь, валет, туз; назвы страў: карп, шчупак; назоўнікі нябожчык, тапелец, робат. Неадуш - назвы прадметаў, з’яў прыроды, раслін, абстрактных і разумовых паняццяў: бяроза, памяць. Неадуш з’яўляюцца  назоўнікі, што абазначаюць сукупнасць людзей і іншых істот: калектыў, армія, маладняк, статак.

Несупадзенне ў родзе, ліку (у параўнанні з рускай мовай). Катэгорыя роду.Да муж роду адносяцца назоўнікі з 0 канчаткам у Н.С. і канчаткамі -а (-я), -у (-ю) у Р.С., назвы асоб мужчынскага полу, канчатак -а(-я) у Н.С.. Да ж.р. належаць словы з канчаткамі -а(-я) і 0 канчаткам у Н.С. і з канчаткам -ы (-і) у Р.С. Да ніякага роду адносяцца назоўнікі з канчаткамі -о (-е, -а (-я), -е ў Н.С., назоўнікі на -мя, нескланяльныя неадуш назоўнікі.

Род запазычаных і нескланяльных назоўнікаў.

Род нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання вызначаецца паводле іх значэння: 1)Назвы жывых істот да м.р.; 2)Прадметы – да н. р.; 3)Геаграфічныя назвы маюць род тых агульных назоўнікаў, да якіх яны належаць. род нескланяльных абрэвіятур вызначаецца па галоўным слове: ЦК (Цэнтральны Камітэт), БАМ (магістраль).

9.Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў(родны, месны, давальны, родны склоны). Скланенне прозвішчаў, іменаў і геаграфічных назваў.

Наз 1-га скл. Д. і М. склоны адны і тыя канчаткі: -е, -і, -ы, -э. -е - аснова на цвёрды зычны, замест цвёрдага зычнага паяўляецца мяккі, а замест г, х —з, с: грамада — у грамадзе. Аснова на мяккі зычны - канчатак -і: вышыня — у вышыні; на зацвярдзелы зычны -ы: сястра — пры сястры, пад націскам -э: рака — рацэ.

Наз 2-га скл. М. р. ў Р. с. адз. ліку -а(-я) або -у(-ю). -а (-я) маюць:прадметы, якія можна лічыць: трамвая, тэлефона;адушаўлёныя: брата;часткі цела людзей, жывых істот : носа; назвы адзення, абутку і іх частак: чаравіка, бота;назвы месяцаў, дзён тыдня, час: красавіка; меры вагі, даўжыні, аб’ёму: кілаграма; грашовыя: рубля, долара.

Наз 3-га скл. У Р., Д. і М.склонах з асновай на мяккі, губны -і: сувязі, на зацвярдзелы — -ы: печы.Т. с. паслязацвярдзелых -у: мышшу, пасля мяккіх-ю; сувяззю. -ю з асновай на губныяі р: любоўю. У Т.с. падаўжэнне апошняга зычнага асновы, калі ён пасля галоснага: ноччу.

Скланенне прозвішчаў, іменаў і геаграфічных назваў: імёны, геаграф. і астранам. назвы, на –а(-я) скланяюцца, як агульныя 1-га скл.: пры Людміле, у Еўропе. Асабовыя імёны і прозвішчы м. р. на зычны, скланяюцца, як агульныя асобы: Андрэя Лабановіча, Андрэю Лабановічу, Андрэя Лабановіча, Андрэем Лабановічам, пры Андрэю Лабановічу. У М. с.-у(-ю): пры Тарасу Бондару. Уласныя м. р. геаграф. і астранам. назвы як агульныя неадуш. з адпаведнаю асновай: Брэст — у Брэсце; Гомель — у Гомелі; Добруш — у Добрушы; Барок — у Барку. Назвы нас. пунктаў на -оў(-аў), -еў(-ёў), -ын (-ін) як агульныя з цвёрдаю асновай: Т. Рагачовам; М. у Рагачове. Прозвішчы на -ін(-ын), -оў(-аў), -еў(-ёў) тыпу Лужанін, Пятроў, як агульныя 2-га скл., у Т. с. адз. ліку -ым: Лужаніным. Прозвішчы ад прыналежных прыметнікаў, якія перайшлі ў назоўнікі. Жаночыя прозвішчы гэтага тыпу скланяюцца, як прыналежныя прыметнікі.Іншамоўныя прозвішчы на -ін-(ын),-аў Дарвін у Т. с.-ам: Дарвінам. Назвы гарадоў, вёсак, рэк н. р., як агульныя з адпаведнаю асновай: Т. Гроднам; М. у Гродне; у Залессі; у Падлужжы

  1   2   3


написать администратору сайта