Главная страница

Беларуская мова. 1. Мова і соцыум. Функціі мовы у грамадстве. Паходжанне беларускай мовы і асноныя этапы её развіцця. Мова


Скачать 189 Kb.
Название1. Мова і соцыум. Функціі мовы у грамадстве. Паходжанне беларускай мовы і асноныя этапы её развіцця. Мова
АнкорБеларуская мова
Дата29.09.2019
Размер189 Kb.
Формат файлаdoc
Имя файлаBELyaz_versia_2_0_1 (1).doc
ТипДокументы
#87966
страница3 из 3
1   2   3




18.Лексіка беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская и запазычаная лексіка. Прычыны и шляхі запазычвання іншамоунай лексікі (паланізмы,германізмы, лацінізмы, грэцызмы, цюркізмы, літуанізмы-даць прыклады).

Спрадвечная лексіка складаецца з 4 пластоў слоў: 1)індаеўрапейскія (III–I тыс. да н.э.). Абазначалі жыццёва важныя прадметы жывой і нежывой прыроды: душа, сам, і мн. інш.; 2)агульнаславянскія (II тыс. да н.э. – I тыс. н.э.): дзіця, конь, квас і інш.; ваенныя тэрміны: абарона, бой і інш.; белы, сіні і інш. Пласт агульнаславянскай лексікі хоць з’яўляецца ядром слоўніка кожнай славянскай мовы; 3)ўсходнеславянскія (VІ – ХІІІ стст.) агульныя для бел, рус, укр: сям’я, ваявода і інш.; 4) уласнабеларускія (ХІІІ – ХІV стст.): асілак, вадзянік, вясковец, выказнік і інш. Менавіта ўласнабеларускія словы складаюць нацыянальную спецыфіку лексічнай сістэмы нашай мовы. Да Да запазычаных адносяцца словы іншамоўнага паходжання, якія ў выніку семантычнага і фанетыка-марфалагічнага асваення зрабіліся лексічнымі адзінкамі беларускай мовы. Выдзял дзве групы запазычаных слоу:Са славянскіх моў: а) стараславянізмы: вобраз, вочы і інш. Прычына: хрыысціянізацыя; шляхі: праз пропаведзь і кнігу; б) з украінскай: бацькаўшчына, хутар і інш; в) з польскай: касцёл, скарб і інш. Рысы: цвёрд зычны перад э, цвёрды [дз], -дл – кудлаты,; г) з рускай: ссылка, пераварот і інш. З неславянскіх. а) балтызмы: жвір, пуня і інш б) грэцызмы трапілі ў нашу мову ў сувязі з прын хрысц: ікона, царква і інш; в) германізмы: афіцэр, маўзер і інш г) цюркізмы: арда, баран і інш. д) лацінізмы прыйшли праз поль, чэшс і інш заходнееўр мовы: каляндар, прафесія і інш. е) галіцызмы (фр.): акардэон, баль, і інш.

19.Лексіка агульнаужывальная і лексіка функцыянальна-стылева афарбаваная. Міжстылевая. Кніжная. Размоуная(паняцце –гутарковае слова).

Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца словы, выкарыстанне якіх не залежыць ад месца жыхарства, прафесіі, сац становішча людзей, не абмежавана моўнай сітуацыяй, прыналежнасцю да той ці інш чм. Гэта найбольш важная частка слоўніка нац мовы, якая складае ядро лексіч сістэмы. Стыль з’яўл асн паняццем стылістыкі – раздзелу мовазн, у якім вывуч функцыянальныя стылі мовы і асаблівасці ўжыв ў іх моўных сродкаў.

Функцыянальны стыль – гэта разнавідн маўлення, якая адрознів сістэмай моўных сродкаў і абслугоўвае пэўную сферу дзейнасці чалавека: навуковую, грамадска-палітычную ці інш сферу дзейнасці чалавека, будзе назыв функцыянальна-стылева афарбаванай.Існуе таксама нейтральная (міжстылёвая) лексіка, як ўжываецца ў любым функцыянальным стылі.

Кніжная лексіка выкарыстоўваецца асноўна ў навуковым, афіцыйна-справавым, публіцыстычным стылях (вета, табу). Ей супрацьпастаўляецца гутарковая, якую можна пачуць пры неафіцыйных моўных зносінах. Таксама туды адносяцца дыялектныя, прастамоўныя, грубаватыя, спецыяльныя і жаргон.словы (кацуба, файл).

20.Лексіка абмежаванага ўжытку. Дыялектызмы, гістарызмы, архаізмы, жарганізмы.

Паняцце тэрмiна(тэрмины и паутэрмины). Тэрминалогия.

1. Дыялектызмы – словы, якія ўжываюцца на пэўнай тэрыторыі. 2. Гістарызмы – словы, якія вышлі з актыўнага: а) назвы прадметаў быту – камзол, кафтан. б) назвы адміністратыўных адзінак,органаў кіравання, сацыяльных назв: веча, управа. в) назвы асоб: гетман, халоп. г) адзінкі вымярэння: пуд, фут. д) назвы ваеннай зброі: латы, кальчуга. 3. Архаізмы – словы, якія ў працэсе развіцця мовы былі заменены сінанімічнымі паняццямі: а) уласна-лексічныя – чало (лоб). б) лексіка-словаўтваральныя – дзейца – дзеяч, лятун – летчык. в) лексіка-фанетычныя – міт – міф. г) семантычныя архаізмы – словы есць і ў сучаснай мове, але некаторае значэнне страцілася.

4. Жарганізмы (жаргоны) – усялякае вымаўленне, якое адрозніваецца ад літаратуры. (Грошы – бабло, бабосы) 5. Тэрміны – слова ці словазлучэнне, якое заключае у сабе дакладнае азначэнне

ці дэфініцыю гэтага паняцця- паўтэрміны – ужываюцца з пэўнай доляй тэрміналагізацыі або ў іншых стылях з нямнога іншым значэннем (катэгорыя, сістэма, рэчыва, рух). Слова тэрміналогія мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі,

тэхнікі, мастацтва і 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы. Тэрміналогія – замкнуты слоўны кантэкст.

21.Слова як адзінка мовы. Мнагазначнасць (монасемантычня словы і полісемантычныя – прыклады).

Слова – гэта фанетычна і граматычна аформленая асноўная адзінка мовы, якая мае пэўнае значэнне і лужыць сродкам моўных зносін. Слова мае шэраг асаблівасцей: аднаўляльнасць, устойлівасць, ізаляванасць. Устойлівасць слова выражаецца ўстойлівасцю яго гукавога складу, марфемнай будовы і значэння. Паколькі слова з’яўляецца назвай пэўнага аб’екта рэчаіснасці і носьбітам цэласнага значэння, яно можа быць вычленена з кантэксту. У гэтым праяўляецца яго ізаляванасць. Большую частку лексікі беларускай мовы складаюць паўназначныя словы (самастойныя часціны мовы), якія выконваюць намінатыўную функцыю, г .зн. называюць пэўныя з’явы аб’ектыўнай рэчаіснасці: прадметы, дзеянні, прыметы. Службовыя словы і выклічнікі не выконваюць намінатыўнай функцыі і маюць толькі граматычнае значэнне. Адрозніваюць два тыпы лексічных значэнняў слова: прамое і пераноснае. Прамое значэнне – гэта першаснае, зыходнае значэнне слова, якое непасрэдна паказвае на прадмет, дзеянне, якасць і замацавалася за ім як асноўнае. Пераносным называецца такое значэнне, якое развіваецца ў выніку пераносу назвы з аднаго прадмета, дзеяння, з’явы, працэсу на іншыя, чым-небудзь падобныя.

Мнагазначнасць (монасемантычня словы і полісемантычныя – прыклады). Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначнымі, ці монасемантычнымі: івалга, дудар, грубка, гуслі, учора,памінкі, адрына, бортнік, вяпрук. Адназначныя словы заўсёды маюць толькі прамыя значэнні. Здольнасць слова ўжывацца з некалькімі значэннямі называецца мнагазначнасцю, або полісеміяй. У мнагазначным слове адно значэнне – апорнае, іншыя – другасныя, пераносныя: вянок, дарога, адазвацца, абярнуцца, апісаць, адбіць, ісці.

22.Сінонімы(дублеты, семантычныя, стылістычныя, семантыка-стылістычныя). Сінанімічны рад і дамінанта.

Сінанімія – такая семантычная з’ява, якая праяўляецца ў здольнасці розных па гучанні і напісанні слоў абазначаць адно і тое ж.

Абсалютныя сінонімы (дублеты): характэрна адсутнасць стылёвай афарбоўкі, суіснаванне ў сінхронных моўных пластах, абазначаюць адно і тое ж: дадому-дахаты, човен-лодка, васілёк-валошка, бурштын-янтар, рэзіна-гума, сякера-тапор, крыху-трохі, духмяны-пахучы.

Семантычныя: абазначаюць тоесныя паняцці, але адрозніваюцца аб’ёмам семантыкі: страх-жах (вельмі моцны), чырвоны-кумачовы(ярка)-пунсовы(густа).

Стылістычныя: блізкія па значэнні паняцці, якія маюць розную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку, таму належаць да розных стыляў: асілак, сілач (нейтрал)-волат, атлет (кніж); здаравяк, здаравіла (гутарк)-бугай(размоўна-грубае). Семантыка-стылістычныя: адрозніваюцца аб’ёмам семантыкі і належаць да розных стыляў: ісці-валачыся.

Сінанімічны рад і дамінанта. Сінонімы – з’ява суадносная. Паміж сабою яны ўтвараюць сінанімічны рад (лексічную парадыгму), куды ўваходзяць словы, як правіла, адной часціны мовы+фразеалагізмы. У сінанімічным радзе слова, якое найбольш выразна перадае лексічнае значэнне ўсіх слоў, з’яўляецца найбольш нейтральным – дамінанта.

23.Антонімы. Разрады.

Антонімы – словы адной часціны мовы, якія маюць палярна супрацьлеглыя значэнні.Не маюць антонімаў, як правіла, уласныя назоўнікі і назоўнікі з канкрэтным значэннем, лічэбнікі і большасць службовых слоў.

Разрады.Антонімы падзяляюцца на:

1.Уласна антонімы (рознакаранёвыя): проціпастаўленасць значэнняў выражаецца рознымі каранямі: праўда-хлусня, летні-зімні,актыўны-пасіўны, голад-сытасць,.

2.Аднакарэнныя: за кошт прыставак: праўда-няпраўда, маральны-амаральны, шчасце-няшчасце.У залежнасці ад семантычнай працілегласці вылучаюць наступныя тыпы:

3.Градуальныя: для слоў з якасным значэннем уласцівы такія прамежкавыя кампаненты, якія характ-ца рознай ступенню праяўлення якасці: халодны-халаднаваты-летні-нармальны-цёплы-гарачы;

4.Кампліментарныя: з’яўляюцца гранічнымі і дапаўняюць адно другое да цэлага: не павінна быць прамежкавых кампанентаў; антонімы, якія абазначаюць супрацьлеглую накіраванасць якасцей, уласцівасцей, прыкмет: паўнець-худзець, спуск-пад’ём, перасолены-недасолены, аналізаваць-сінтэзаваць.

5.Кантэкстуальная, разгорнутая: антанімічнасць выражаецца ў кантэксце: вучоных многа, разумных мала, знаёмых цьма, а сябра няма.

24.Паронімы як моуная з'ява. Памылки, звязанныя з ужываннем паронимау.

Паронімы – словы, утвораныя ад аднаго кораня пры дапамозе розных афіксаў, з рознымі ці часткова супадаючымі значэннямі.

У шырокім сэнсе – усялякія блізкія па гучанні словы, незалежна ад значэння – эскалатар/экскаватар, камічны/касмічны, аксакал/саксаул. Ім характэрны:

1) Наяўнасць аднаго корня – гліністы/гліняны, земляны/зямлісты.

2) належаць адной ЧМ: карэнны – каранасты – караневы – караністы. 3) розныя значэнні: дыялект/дыялектызм, старшы/старэйшы, бронь/браня.

4) Частая сугучнасць прыставак і суфіксаў: Парадніць/парадзіць, рассыпаны/рассыпчасты.

Памылкі звязаныя з ужываннем паронімаў: Вельмі часта назіраецца змешванне сугучнікаў змешванне паронімаў, што прыводзіць да грубых лексічных памылак (Вы ўжо хадзілі вешацца?; Я праблудзіл дзве гадзіны). Часам не адрозніваюць паронімы галоўны - заглаўны, скажаючы звычайна сэнс другога з іх - «які адносіцца да загалоўка, што змяшчае загаловак, які з'яўляецца загалоўкам». Змяшэнне паронімаў можа выклікаць парушэнне лексічнай спалучальнасці. Напрыклад: напружваючы апошнія высілкі (трэба: сілы); прэкланіць галаву (трэба: схіліць)]. Асаблівасці лексічнай спалучальнасці паронімаў разглядаюцца ў кантэксце. Варта нагадаць пра няправільнае ўжыванне аднакарэнных слоў. Напрыклад: часта блытаюць словы усмешлівы і усміхаючыся. Паранімія і паранамазія могуць стаць прычынай шматлікіх камічных сітуацый: Калі я зайшоў да начальніка ў кабінет, ён павярнуўся да мяне пафасам (замест анфас); аб'явы: Лекар-некралог вылечыць вас ад алкагалізму (замянілі: нарколаг).

25.Амонімы. Шляхи узникнення амонимау. Мижмоуная ананимия. Сумежныя ананимичныя з'явы( амографы, амафоны, амаморфы, амаформы).

Амонімы: 2 і болей слоў, якія пішуцца і вымаўляюцца аднолькава, але называюць родныя паняцці. Шляхі: 1)у выніку супадзення спрадвечных і запазычаных слоў; 2)у выніку разыходжання значэнняў шматзначнага слова падчас гістарычнага развіцця; 3) у выніку фанетычных і марфалагічных працэсаў, якія адбываюцца ў мове, ці змен у арфаграфіі; 4)у выніку словаўтваральных працэсаў.

Міжмоўная аманімія — гэта гукавое супадзенне слоў розных моў, якія па свайму значэнню не супадаюць: вітаць звяртацца з прывітаннем /  витать двигаться, носиться в вышине; прозвішча спадчыннае сямейнае найменне чалавека / прозвище название, даваемое человеку по прізнаку (мянушка); пакой комната / покой - па –руску.

Амографы: словы, якія аднолькава пішуцца, адрозніваюцца націскам: мУка – мукА, пІліць – пілІць;

Амафоны: словы, аднолькава вымаўляюцца, па-рознаму пішуцца: рот, род, кот, код, грыб, грып;

Амаморфы – марфемы з розным значэннем: студэнтКа – прабежКа.

Амаформы: аманімічныя формы розных слоў (5, 6, 7, 8, 9).


26.Фразеалагізмы як гатовыя моуныя адзинки. Фразеялагизмы паводле структуры. Тыпы фразеялагизмау па их суаднесенасци з их часцинами мовы; паходжанне и функцыя фразеялагизмау.

Фразеалагізмы – устойлівыя выразы (фраземы).

Тыпы фразеалагізмаў паводле структуры: - некаторыя маюць форму словазлучэння (фармальна) – махнуць рукой, стаць на дыбкі; - Структура сказа – Воўк дарогу перабег. Паказаць дзе ракі зімуюць. Мядзведзь на вуха наступіў. - са структурай спалучальнасці слоў – ні рыба ні мяса; ні кала ні двара, ці скокам ці бокам.

Паходжанне ФР: - Агульнаславянскія – біць у вочы, як з вядра, сам не свой. - Агульна усходне-славянскія – гарод гарадзіць, выводзіць на чыстую ваду, легчы касцьмі; -Уласна беларускія – бібікі біць, кату па пяту, следам за дзедам; -запазычаныя – даць гарбуза, збіць з панталыку (укр.), збіць з тропу (польск.), без цара ў галаве (рус.), альма матар, блудны сын, умываць рукі, з мірам… - пераасэнсаваныя прафесійныя выразы – узяць на мушку, баранку круціць.

Функцыі ФР: - узуальнага характару – вобразнасць, ацэначнасць, эмацыянальнасць – кроў з малаком, белая варона, млын пусты; - аказіянальнага характару – закладзена аўтарам; - стварэнне маўленчай х-кі ( Новая зямля – Колас); - заключны акорд (байкі Крапівы) – другі баран ні бэ ні мя, а любіць гучнае імя. - заключны рэфрэн; - стварэнне градацыі – Было ўсе такое нясмачнае, прэснае, хоць на сабаку вылі.


27.Фунуцыянальныя стылі беларускай мовы. Характарыстыка стылю на лексічным,

марфалагічным і сінтаксічным узроўнях (на выбар).

Стыль – гэта функцыянальная разнавіднасць мовы, якая характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў і выкарыстоўваецца ў палітычнай, навуковай, афіцыйна-справавай і іншых сферах грамадскага жыцця. В наступныя стылі: афіцыйна-справавы; навуковы; публіцыстычны; мастацкі; гутарковы.

Характарыстыка стылю на лексічным, марфалагічным і сінтаксічным узроўнях. Навуковы выкарыстоўваецца пераважна ў пісьмовай форме ў навуковай літаратуры – дысертацыях, дакладах. Дакладнасць, абстрактнасць, лагічнасць і аб'ектыўнасць. арганізуюць

усе моўныя сродкі, якія фарміруюць Н. стыль. Мэта н. тэкстаў – данесці да чытача аргументаваную інфармацыю.Лексічныя асаблівасці: аснову стылю складаюць агульналітаратурныя, стылістычна нейтральныя словы- міжстылёвая лексіка. Пэўную частку лексікі навуковых тэкстаў складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання. І самая спецыфічная група - тэрміны.

Марфалагічныя асаблівасці: выкарыстоўваюцца амаль усе часціны мовы. Выключэнне: выклічнікі (эх, ура, брава). У параўнанні з гутарковым, публіцыстычным стылямі і мовай мастацкіх твораў у навуковых менш ужывальныя дзеясловы. Сінтаксічныя асаблівасці:

менавіта апавядальныя сказы характарызуюць н. стыль. Пытальныя сказы абмежаваны ці маюць сваю спецыфіку: часцей за ўсё яны надаюць адценне навукова-папулярнага выкладу ў пісьмовай

форме. Імі карыстаюцца выкладчыкі, лектары ў вусным маўленні.

28.Мова и мауленне. Культура маулення. Асноуныя камунікацыйныя якасці маулення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня и багацце(разнастайнасць) маулення, дарэчнасць, вобразнасць. Узаемадзеянне вербальных и невербальных сродкау мауленчай дзейнасці (жэсты, міміка, рухи, дзеянні).

Мова – сістэма знакаў (гукаў,марфем, слоў, словазлучэнняў і сказаў), якія абазначаюць з’явы рэчаісасці, а Маўленне – спосаб передачы думак праз мову, пры дапамозе і праз пасрэдніцтва мовы, гэта валоданне моваю, працэс моўных зносін паміж людзьмі, перадача думкі на адлегласць. Культура маўлення прадугледжвае ўсебаковае, поўнае веданне рэальнай сістэмы мовы ў яе гістарычным развіцці, валоданне формамі і стылямі сучаснай літаратурнай мовы ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі зносін.

Правільнасць маўлення прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку.

Дакладнасць маўлення: а) правільны выбар лексічнага эквіваленту.б) размежаванне паронімаў і амонімаў.в) размежаванне значэнняў мнагазначных слоў. г) размежаванне сінонімаў. Лагічнасць- калі сэнсавыя сувязі паміж асноўнымі элементамі маулення (словамі, словазлучэннямі, сказамі) адпавядаюць законам логікі, законам мыслення: а) парадак слоў у сказе.б) лексічная спалучальнасць.в) правільная будова і сувязь сказаў.г) абазначэнне пераходу ад адной думкі да другой.д) правільнае ўжыванне займеннікаў як сродку сінтаксічнай сувязі.

Чыстата маўлення – гэта маўленне без пазалітаратурных сродкаў. Безумоўна, кожны сумленны носьбіт мовы павінен адчуваць маральную адказнасць за яе чыстату, усведамляць значэнне роднага слова ў развіцці грамадства, яго культуры.

Багацце маўлення з’яўляюцца вялікі аб’ём актыўнага слоўніка, разнастайнасць марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый. Пры гэтым маўленне аптымальна насычана рознымі сродкамі мовы. Вобразнасць маўлення – выкарыстанне тых ці іншых тропаў, мастацкіх прыемаў, для надання выказванню выразнасці і падтрымкі цікавасці слухача.

Вербальны сродак – гэта мова. Мы гаварым не толькі толькі пры дапамозе голасу. Большая частка нашых «паведамленняў» мы перадаем пры дапамозе невербальных сродкаў альбо мовы жэстаў, якая змяшчае ў сабе нашу міміку, жэсты, позіркавы кантакт, паставы цела і нават інтанацыі нашага голасу. Нярэдка тое, што мы кажам, і тое, што дакладвае наша цела – гэта дзве зусім розныя рэчы.



1   2   3


написать администратору сайта