Главная страница
Навигация по странице:

  • 19. Правапіс літары у.правапіс мяккага знака і апострафа.

  • 20. Напісанне слоу разам, праз злучок, асобна 1. Пішуцца разам

  • 2. Пішуцца праз злучок утварэнні, якія зяўляюцца

  • 1. Пішуцца разам

  • 2. Пішуцца праз злучок складаныя назоўнікі

  • 3. Пішуцца праз злучок

  • 1. Мова і соцыум. Функцыі мовы у грамадстве


    Скачать 200.39 Kb.
    Название1. Мова і соцыум. Функцыі мовы у грамадстве
    Дата19.03.2019
    Размер200.39 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаbelaruskaya_mova.docx
    ТипДокументы
    #70899
    страница3 из 11
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

    Правапіс падоўжаных зычных


    Зычныя гукі [ж], [ш], [ч], [з], [с], [дз], [ц], [л], [н] у становішчы паміж галоснымі падаўжаюцца. Падоўжанае вымаўленне іх на пісьме абазначаецца падвоеным напісаннем адпаведных літар: палоззе, калоссе, купалле, паданне, ноччу. Падоўжаны гук [дз] перадаецца на пісьме спалучэннем літар ддз: стагоддзе, асяроддзе.

    Падоўжаных зычных няма ў словах іншамоўнага паходжання: асістэнт, тона, група, тэлеграма, балада, імунітэт, тэрыторыя.

    Але: ванна, Жанна, Мекка, мадонна, донна, дурра (расліна), панна, мецца-сапрана.

    Не падаўжаецца ў вымаўленні і не перадаецца на пісьме гук [л] у некаторых уласных імёнах: Ілья, Ільіч, Ульяна, Ульянаў.

    Падаўжэнне зычных – з’ява фанетычная, яе трэба адрозніваць ад марфалагічнага падваення – напісання дзвюх аднолькавых літар на стыку марфалагічных частак слова: рас-сыпаць, камен-ны.

    19. Правапіс літары у.правапіс мяккага знака і апострафа.

    Правапіс у, ў:


    Нескладовае ўпішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных:

    пры чаргаванні [у] з [ў]:

    • у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень(ад усіх),моцны ўдар(ад удару),хацела ўзяць(хацеў узяць),сонца ўзімку(месяц узімку),крыкі «ўра»(крык «ура»),для ўніята(з уніятам),ва ўніверсітэце(перад універсітэтам),на ўзвей-вецер(сцяг узвіўся),ледзьве ўчуў(раптам учуў);

    • у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыясаўна,фаўна,аўдыякасета,аўра,даўн,джоўль,каўчук,маўзер,маўр,паўза,раўнд; але: траур;

    • пры чаргаванні [л] з [ў]: даў,мыў,казаў,змоўклі,воўк,шоўкшчоўк,поўны,коўзкі,моўчкі,паўметра,боўтаць; але: палка,памылкасеялка,Алдан,Алжыр,Албанія,Волга,Валдай,Балгарыя;

    • пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка(лава),крыўда(крывы),зноўку(новы),аўса(авёс),бацькаў(бацькавы),кроў(крыві),любоў(любові), кароў(карова),гатоў(гатовы),аўчына,аўторак,каўбой,аўгур,Аўстрыя,Аўдоцця,Аўрора,Каўказ,Боўш,Роўда,аўгіевы стайні; але: краіна В’етнам,рака Влтава,армія В’етконга,змаганне за В’енцьян.

    У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрауШоу,Ландау,Каратау,ДахауЦеміртау,ток-шоу,ноу-хау.

    Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да у'рны,Брэсцкая у'нія,групоўка у'льтра,норма і у'зус,насілі у'нты,чулася у'ханне,ау'л,бау'лау'каць,у выклічнікаху(у, нягоднікі!),ух(ух ты!),уй(уй, які смешны!).

    Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум,-успрэзідыум,кансіліум,радыус,страус,соусі вытворных ад іх.

    Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан(для ўзбекаў), на Уральскіх гарах(наўральскіх дарогах),на Украіне(за ўкраінцаў),за Уладзіміра,каля Уладзіслава,да Усяслава.

    Правапіс мяккага знака і апострафа


    Змякчальны мяккі знак

    Літара ь (мяккі знак) ужываецца для абазначэння мяккасці зычных з, л, н, с, ц, дз:

    • на канцы слова: столь, верасень, мядзведзь, мазь, вось;

    • у сярэдзіне слова перад цвёрдымі зычнымі: пісьмо, вазьму, дзьмуць;літара ь пішацца і тады, калі пры змяненні слова цвёрды зычны чаргуецца з мяккім: пісьмо – у пісьме, вазьму – возьмеш, дзьмуць – дзьме;

    • пасля мяккага [л’] перад зычным (цвёрдым або мяккім): пальцы, гульня; выключэнні – словы з падоўжанымі зычнымі: галлё, ралля, вяселле.

    Літара ь (мяккі знак) пішацца ў некаторых граматычных формах:

    • перад канчаткам -міў назоўніках творнага склону множнага ліку, а таксама перад суфіксам -чык, калі слова без гэтага суфікса канчаецца на -нь:людзьмі, калясьмі, агонь – агеньчык, камень – каменьчык;

    • перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў: чэрвеньскі, ліпеньскі, студзеньскі; а таксама ў слове восеньскі;

    • у суфіксах прыметнікаў -еньк-, -эньк-, аньк-маленькі, старэнькі, свежанькі;

    • у складаных лічэбніках: пяцьдзесят, дзевяцьсот;

    • у дзеясловах загаднага ладу перад суфіксам -ся ў зваротных дзеясловах і перад суфіксам -це ў форме 2-ой асобы множнага ліку, калі гэтыя дзеясловы ў адзіночным ліку загаднага ладу канчаліся на ь: сустрэнься, гляньце; перад канчаткам 1-ай асобы множнага ліку -магляньма, едзьма;

    • у няпэўных займенніках і прыслоўях: хтосьці, кагосьці, кудысьці, калісьці; а таксама у слове ледзьве.

    Літара ь (мяккі знак) не пішацца:

    • пасля мяккіх зычных перад мяккімі, калі пры змене слова абодва зычныя становяцца цвёрдымі ці застаюцца мяккімі: дзве – два, збіраць – зборы, песня – песні;

    • пры перадачы падоўжаных зычных: жыццё, калоссе, насенне;

    • перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -нь, калі гэтыя назоўнікі – не назвы месяцаў: любанскі, разанскі, цянь-шанскі;

    • пасля літар ж, ш, дж, ч, р, якія абазначаюць зацвярдзелыя гукі; б, п, м, ф, якія абазначаюць губныя гукі: рэжце, Сібір, рэч, верф, восем, стэп.

    Раздзяляльны мяккі знак і апостраф

    Для абазначэння раздзельнага вымаўлення зычных з галоснымі е, ё, ю, я, і выкарыстоўваюцца ь (раздзяляльны мяккі знак) і ’ (апостраф).

    Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных дз, з, с, л, н, ц перад е, ё, ю, я, і, калі яны абазначаюць два гукі - [йэ], [йо], [йу], [йа], [йі]: паштальён, мільярд, парцье; але булён.

    Апостраф пішацца:

    • пасля прыставак, якія канчаюцца на зычны, перад е, ё, ю, я, перад націскным із’езд, раз’юшаны, аб’інець;

    • у сярэдзіне слоў пасля зычных перад тымі самымі галоснымі: бар’ер, сям’я, вераб’і;

    • у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-: двух’ярусны, чатырох’ярусны.

    Пасля ў (нескладовага) апостраф не пішацца: салаўі, здароўе.

    20. Напісанне слоу разам, праз злучок, асобна

    1. Пішуцца разам:

    1.складанаскарочаныя словы і вытворныя ад іх: прадмаг, газпрам, журфак, прадмагаўскі, газпрамавеці інш.;

    2.кладаныя словы і вытворныя з пачатковымі часткамі авія-, агра-, астра-, аўдыя-, аўта-, аэра-, бія-, варыя-, вела-, відэа-, гама-, геа-, грам-, заа-, кіна-, макра-, мата-, медыя-, неа-, палеа-, радыё-, сацыя-, спарт-, стэрэа-, танц-, тэле-, фата-, электра-іінш.:авіябілет, аграхімія, аўтаматакрос, аўдыявізуальны, аэрафатаздымка, біяабарона, варыяфільм, веласпорт, відэафільм, геапалітычны, гамагенны, грамзапіс, заапарк, кінастужка, макрадэфармацыя, матабол, медыятэкст, неалітычны, палеаантраполаг, радыёхваля, спартбаза, стэрэакіно, танцклас, тэлебачанне, электракар і інш.;

    3.словы з пачатковай часткай поў-(паў-):поўнач, поўдзень, паўгоддзе, паўлітра, паўсвету, паўлыжкі, паўста, паўсотня, паўчвэрткі, паўчвэртка, паўчвэрці, паўлімона, паўяблыка, паўтары, паўтара, паўсукно, паўпаліто, паўаршынаі інш. Калі скарочаная ці падобная да прыстаўкі частка слова далучаецца да ўласнай назвы, яна пішацца праз злучок: паў-Слуцка, паў-Ратамкі;

    4.ловы з прыстаўкамі і падобнымі да прыставак пачатковымі часткамі: а-, анты-, арта-, архі-, гіпер-, дыс-, дэз-, звыш-, інтэр-, інфра-, квазі-, кантр-, мета-, між-, мілі-, пан-, паст-, псеўда-, пры-, сін-, супер-, транс-, ультра-, экс-, экстра-і інш.:алагізм, антыгуманны, архіважны, гіперправоднасць, дыстрафія, дэзактывацыя, звышгукавы, інтэрнацыянальны, інтраспектыўны, інфрачырвоны, квазізоркавы, кантрагент(выключэнне: контр-адмірал), метатэза, міжраённы, міліметр, панславізм, пангерманскі, пастфактум, пастпазіцыя, псеўданародны, сінгармонія, супермаркет, трансатлантычны, ультрамодны, экстэрытарыяльны, экстраардынарныі інш.;

    5.складаныя словы, першай часткай якіх з'яўляюцца лічэбнікі: васьмітысячнік, двухбаковы, двухзначнасць, двухколка, двухмоўе, двухрогі, двухногі, двуххвостка, двухрадкоўе, трыццацідвухгадовы, двухтысячагоддзе, сямісотпяцідзесяцігоддзе, чатырохразовы, аднагодкі, адзінакроўны, дванаццаціпавярховы, дзесяціпрацэнтны,а таксамадвукоссе, двукроп’е.

    2. Пішуцца праз злучок утварэнні, якія з'яўляюцца:

    паўторам слова для ўзмацнення яго значэння: сіні-сіні, ледзь-ледзь, горача-горача, хто-хто, ён-ён, хадзілі-хадзілі, а таксамаціп-ціп-ціп, го-го!, трэсь-трэсь;

    паўторам слова ў іншай лексіка-граматычнай форме:мама-мамуся, братка-брацейка, сама-саменька, як-ніяк, хто-ніхто, што-нішто, дзе-нідзе, калі-нікалі, каму-нікаму, сам-насам, крыж-накрыж, раз-пораз;

    спалучэннем блізкіх або супрацьлеглых па значэнні слоў: шум-гам, паіць-карміць, бацька-маці, хлеб-соль, рукі-ногі, шыта-крыта, больш-менш, сям-там, сяк-так, сёй-той, сюды-туды, сёння-заўтра, год-два, тры-чатыры, жыў-быў, бокам-скокам, а таксамапусці-павалюся, узвей-вецер. Два аднакарэнныя назоўнікі, калі адзін стаіць у назоўным, а другі ў творным склоне, пішуцца асобна: век вяком, пень пнём, сон сном.

    3. Пішуцца праз злучок складаныя словы, першай (або апошняй) часткай якіх з'яўляецца:

    літара або літарная абрэвіятура любога алфавіта: К-мезон (ка-мезон), a-часцінка (альфа-часцінка), ЗВЧ-разрад, ДНК-залежны, Q-код (кю-код), π-падобны (пі-падобны);

    лічба любога злічэння: 50-годдзе, 12-павярховы, 50-гадовы, 3-працэнтны, ХХ-вяковы, алімпіяда-97, мода-ХХ.

    4. Пішуцца праз злучок літарныя скарачэнні складаных слоў: с.-г. – сельскагаспадарчы, с.-д. – сацыял-дэмакратычны, ст.-сл. – стараславянскі, і.-е. – індаеўрапейскі.

    Дэфіс («вісячы дэфіс») ставіцца пасля першай часткі складаных слоў, калі другая частка апускаецца ў сувязі з наяўнасцю такой часткі ў наступным аднародным з ім складаным слове: газа- і водалічыльнік, сацыяльна- і культурназначны, фосфар- і серазмяшчальны, адна-, двух- і трохвалентны, 5-, 10- і 12-павярховы, тэле-, радыёвяшчанне.

    1. Пішуцца разам:

    складаныя назоўнікі з дзвюх і больш асноў, якія спалучаюцца пры дапамозе злучальных галосных о (а), е (я): конезавод, льнозавод, далягляд, землетрасенне, птушкагадоўля, чалавекалюбства, бульбакапалка, хлебапякарня, свінагадоўля, свінапас, белакроўе, старадрук, чарназём, гарналыжнік, самалёт, патолагаанатам, медыкапсіхолаг і інш.;

    складаныя назоўнікі, у якіх першай часткай з'яўляецца дзеяслоўная форма загаднага ладу на -і (): вярцішыйка, сарвігалава, вярнідуб, прайдзісвет, пакацігарошак; але: перакаці-поле;

    складаныя назоўнікі ад’ектыўнага тыпу скланення, калі яны з'яўляюцца навуковымі тэрмінамі: галаваногіябруханогія;

    складаныя ўласныя назвы паселішчаў з пачатковай часткай нова- (нава-), стара-, верхне- (верхня-), ніжне- (ніжня-), сярэдне- (сярэдня-)і інш.: Наваполацк, Новалукомль, Навасады, Навагрудак, Старабарысаў, Старакожаўка, Верхнядзвінск, Ніжнявартаўск, Сярэдняборск, Краснаполле, Крутагор'е, Светлагорск, Новабарысаў.

    2. Пішуцца праз злучок складаныя назоўнікі:

    у якіх скланяюцца ўсе словы: жук-дрывасек-карняед, грыб-паразіт, заяц-бяляк, лён-даўгунец, мастак-пейзажыст, нявеста-красуня, член-карэспандэнт.Пры адваротным становішчы назоўніка і аднаслоўнага прыдатка злучок не пішацца: красуня дзяўчына;

    у якіх скланяецца толькі апошняе слова: жар-птушка, сон-трава, стоп-сігнал, блок-пост, вакуум-насос, дызель-матор, генерал-маёр, прэм'ер-міністр, норд-ост і інш.;

    са значэннем цэласнай адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна, тона-кіламетр-гадзіна, самалёта-вылет, чалавека-дзень (але: працадзень)і інш.;

    якія называюць прадстаўнікоў палітычных і грамадскіх рухаў і плыняў, адпаведных грамадскіх суполак, палітычных партый: ліберал-дэмакрат, нацыянал-патрыёт, сацыял-дэмакрат;

    з пачатковымі часткамі віцэ-, лейб-, максі-, міні-, обер-, унтэр-, штаб- (штабс-), экс-: віцэ-прэм'ер, лейб-гвардыя, максі-прэс, міні-матч, обер-майстар, унтэр-афіцэр, штаб-ротмістр, штабс-капітан, экс-чэмпіён, экс-прэм’ер.

    3. Пішуцца праз злучок:

    субстантываваныя спалучэнні слоў, якія з'яўляюцца назвамі раслін: брат-і-сястра;

    састаўныя прозвішчы, імёны і назвы геаграфічных аб’ектаў: Бялыніцкі-Біруля, Дунін-Марцінкевіч, Жан-Жак Русо, Бурат-Манголія, Эльзас-Латарынгія, Аўстра-Венгрыя, Камянец-Падольскі, Буда-Кашалёва, Пераяслаў-Хмяльніцкі, Давыд-Гарадок, Мінск-Мазавецкі, Камень-Кашырскі;

    уласныя геаграфічныя назвы, якія з'яўляюцца спалучэннем назоўніка з назоўнікам у месным склоне і прыназоўнікам на, а таксама падобнымі іншамоўнымі спалучэннямі слоў з дэ, сюрРастоў-на-Доне, Франкфурт-на-Майне, Рыа-дэ-Жанейра, Па-дэ-Кале, Булонь-сюр-Мэр;

    іншамоўныя ўласныя імёны з канцавымі часткамі -хан, -шах, -паша, -бей, -бай, -задэ, -аглы, -кызы, -бек і інш.: Ахмат-шах, Асман-паша, Ізмаіл-бей, Курман-бай, Турсун-задэ, Кёр-аглы, Зейнал-кызы, Асман-бек;

    іншамоўныя ўласныя назвы асоб і геаграфічных аб'ектаў з пачатковымі часткамі Ван-, Мак-, Нью-, Сан-, Санкт-, Сен-, Сент-: Ван-Дэйк, Мак-Магон, Мак-Кінлі, Нью-Кастл, Сан-Себасцьян, Сан-Марына, Сан-Паўлу, Санкт-Пецярбург, Сен-Санс, Сент-Экзюперы;

    уласныя назвы паселішчаў з пачатковай часткай Усць-, Верх-, Соль-: Усць-Каменагорск, Верх-Ірмень, Соль-Ілецк.

    4. Калі ў назве, якая складаецца з двух і больш назоўнікаў, першы абазначае родавае паняцце, а другі з'яўляецца ўласным іменем, яны пішуцца асобна: рака Днепр, горад Мінск, вулкан Везувій, маёр Кравец, дзед Янка.

    5. Артыклі і часціцы (да, дэ, ла, ле, ля і інш.), а таксама словы дон, фон, ван у іншамоўных уласных назвах пішуцца асобна: Леанарда да Вінчы, Шарль дэ Кастэр, Анарэ дэ Бальзак, ла Валета, ла Мот, ле Шапелье, ля Крэзо, Ван дэр Мейлен, фон дэр Гольц, дон Хуан, Людвіг ван Бетховен, дэ Кастры.

    6. Асобна пішуцца словы ў геаграфічных уласных назвах, якія з'яўляюцца спалучэннем поўнага прыметніка з назоўнікам ці парадкавага лічэбніка з назоўнікам: Стары Свержань, Белы Мох, Карнаты Дуб, Вялікія Радванічы, Старыя Дарогі, Астрашыцкі Гарадок, Восьмая лінія (вуліца), Першая пасялковая (вуліца), Першы чыгуначны (завулак).
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


    написать администратору сайта