1. Старажытная літаратура Агульны характарыстыка І асаблівасці. Мастацкі феномен "Слова пра паход Ігаравы"
Скачать 144.92 Kb.
|
5. Лацінамоўная паэзія Беларусі. Творчасць Яна Вісліцкага і Міколы Гусоўскага. “Песня пра зубра” як твор рэнесанснай літаратуры.Характэрнай асаблівасцю літаратурнага працэсу на Беларусі ў XVI–XVІI і часткова ў XVIІІ стст. з'яўляецца шырокае бытаванне вершаваных твораў на лацінскай мове. Гэтая ўласціва многім еўрапейскім літаратурам, у тым ліку і славянскім, якія на працягу цэлых стагоддзяў паралельна суіснавалі і развіваліся на аснове засваення дзвюх творча-культурных стыхій – мясцовых нацыянальна-фальклорных і антычных, пераважна лацінскіх. Лацінская (а дакладней, новалацінская) мова на працягу некалькіх стагоддзяў выконвала, як вядома, функцыю міжнароднай мовы навукі, асветы, культуры. Бясспрэчна, што на пачатковым этапе станаўлення беларускай паэзіі вершаваныя творы на лацінскай мове адыгралі прыкметную ролю ў выхаванні чытацкай аўдыторыі. Затым жа яны з часам ператварыліся ў пэўны тормаз для развіцця ўласнабеларускай літаратуры, а дакладней, беларускамоўнага прыгожага пісьменства. Лацінамоўную літаратуру Беларусі стваралі наступныя аўтары: Ян Вісліцкі Акрамя паэмы «Пруская вайна» (1516) вядомыя яго «Ода да караля Зігізмунда.Але галоўным творам жыцця Яна Вісліцкага стала паэма «Пруская вайна», у цэнтры якой расповед пра бітву пад Грунвальдам, гераізм і мужнасць славянскіх народаў, якія аб’ядналіся ў барацьбе з крыжакамі. Тэндэнцыя да манументальна-эпічнага адлюстравання гістарычных падзей сведчыла аб арыентацыі аўтара на антычныя традыцыі. Паралельна з гэтым значны ўплыў на стылістыку паэмы «Пруская вайна» аказалі фальклорныя традыцыі, вопыт эпічнага ўзнаўлення старажытнай пары (нябесныя з'явы як нейкія «знакі» напярэдадні бітвы, сватанне Ягайлы да князёўны Софіі Гальшанскай, пейзажныя замалёўкі і інш.). Аднак сінтэз літаратурных і фальклорных традыцый на гэтым пачатковым этапе развіцця беларускай паэзіі заставаўся яшчэ не завершаным. Слабасці паэмы найбольш выразна выявіліся ў кампазіцыйнай раз'яднанасці яе кніг-раздзелаў, а таксама ў частых адступленнях ад кананічнай структуры так званага гераічнага гекзаметра. Тым не менш прэцэдэнт гістарычнага эпасу быў ужо ў наяўнасці – ён не мог не ўплываць на развіццё новых творчых прынцыпаў тагачаснай лацінаславянскай паэзіі. Микалай Гусоўскі- беларускі і польскі паэт, гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння. Пяру М. Гусоўскага належаць тры паэмы, больш за дзесяць вершаў. Самы ўдалы твор, якому былi суджаны доўгае жыццё i вялiкая слава, — паэма "Песня пра зубра". "Песня пра зубра" напiсаны ўдалечынi ад радзiмы па просьбе папы Льва X, якi хацеў пачуць праўдзiвае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Напiсана паэма на лацiнскай мове — на той час мове навукi, культуры, мiжнародных зносiн у Еўропе. На беларускай мове "Песня" з'явiлася ў другой палове 60-х гг. XX ст. у перакладзе Язэпа Семяжона. Паэтыка твора: 1.Жанр паэмы: ліра-эпічная паэма (ець лірычны герой, апісанне прыроды) 2.Паэма напісана на ўзор антычных паэм (па прыкладу Вергілія – рымскага паэта) 3.Поўная назва твора – “Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго” 4.Пачатак паэмы – прадмова. (“да Людовіка Альфія, каб даже рукопіс да каралевы, а ці што не панравіцца ей, хай кнігу цябе пакіне”) Паэма не падзелена на часткі, але: 1.Гісторыя стварэння паэмы і разважанне пра прызначэнне паэта, занятак якога параўноўваецца з заняткам паляўнічага. 2.Падарожжа ў пушчу, якую прапануе нам аўтар (самае цікавае – зубры). Зубр – цэнтральны вобраз, з дапамогай якога раскрываюцца розныя тэмы. Гусоўскі ўспамінае дзяцінства і калі ён вучыўся. Галоўнае – тэма палявання. Гусоўскі падрабязна апісвае зубра, яго жыццё, яго нораў. Апісанне ўклада жыцця зубрынай сям’і (алегорыя на сям’ю ВКЛ). 3.Багацце ВКЛ 4.Паляванне. Расказвае пра паляўнічыя павер’і. занятак паляўнічага і занятак паэта: паляванне – занятак смелых людзей. 5.Вайна. Пафасны і эмацыянальны раздзел. Робіць акцэнт на “Вучэнне Хрыстова”, заклік разам устаць супраць ордаў варожых. 6.Зноў вяртанне ў пушчу – Паляванне. Апісанне палявання. 7.Вітаўт і яго княжанне. Княжанне Вітаўта – найбольшы ўздым. Пачатак пахвалы Вітаўта. (параўнанне з зубрам). Зубр – алегорыя Вітаўта. Зубр у паэме параўноўваецца з адважным i смелым князем Вiтаўтам, у час княжання якога Вялiкае княства Лiтоўскае дасягнула небывалага росквiту. Вiтаўт паказаны ў паэме ў паўсядзённым жыццi. Ён высакародны, справядлiвы, чулы, патрабавальны чалавек, жорсткi ў адносiнах да злачынцаў i хабарнiкаў. 8.Пушча. Аблава. Назіраем фінал палявання. Аляксандр – Вітаўт. 9.Заклік спыніць міжусобіны, забойствы, войны – гэта гора, шкода і страты. Асуджае князёў, якія вядуць міжусобіны (параўнанне Вітаўта і Сігізмунда). Далей – малітва. 10.Малітва да Дзевы Марыі. Даць абарону ад ворагаў, з’яднаць усіх супраць турак. 11.Паэма пра ВКЛ, яго народ, Вітаўта – усё дзякуючы вобразу зубра. Гісторыя і традыцыі, вайна і заклік спыніць войны і забойства. |