Главная страница
Навигация по странице:

  • Лірыка-экспрэсіўнае спасціжэнне рэчаіснасці з выкарыстаннем жанрава-стылявых элементаў філасофскай прозы

  • "Маладняк"

  • "Узвышша".

  • «Полымя»

  • 1. Старажытная літаратура Агульны характарыстыка І асаблівасці. Мастацкі феномен "Слова пра паход Ігаравы"


    Скачать 144.92 Kb.
    Название1. Старажытная літаратура Агульны характарыстыка І асаблівасці. Мастацкі феномен "Слова пра паход Ігаравы"
    Анкорbel_lit.docx
    Дата13.05.2018
    Размер144.92 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаbel_lit.docx
    ТипДокументы
    #19165
    страница9 из 20
    1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   20

    18. Творчасць Максіма Гарэцкага і яе значэнне для станаўлення нацыянальнай літаратуры: тэматычнае і жанравае ўзбагачэнне беларускай прозы пісьменнікам.


    У 1920 Гарэцкі напісаў і выдаў першую гісторыю беларускай літаратуры. Пасля ім было напісана яшчэ некалькі прац па гэтай тэме. Акрамя таго, Гарэцкі склаў некалькі беларуска-рускіх і руска-беларускіх слоўнікаў.

    Пісьменнік прыкметаа рассунуў тэматычныя і жанрава-стылявыя межы беларускай прозы, трывай замацаваўшы ў ёй тып сюжэтна разгорнутага сацыяльна-псіхалагічнага апавяданне. Бясспрэчнай заслугай М. Гарэцкага з'яўляецца і тое, што ен увеў у нацыянальную прозу Новага героя - вясковага інтэлігента, які ўсведамляе палю адказнасць за лес народа і Будучыня роднага краю. Гарэцкі ўпісаў яскравую старонка гісторыю нацыянальнага прыгожага пісьменства. Багатыя традыцыі айчыннага і ўвогуле Славянскага гераічнага эпасу натхнілі пісьменніка на смелыя мастацкі эксперымент ў жанрава-стылявой сферы: фрагменты «Лірных спе-ваў», гэтя Баляды ў прозе, Творца пераймаюць стылай гераічных песень. Цыкл «Што Яно?» Быў адной з пяршыла ў тагачаснай беларускай літаратуры спроба творчага асваення жанрава-стылявых магчымасцей філасофскай, інтэлектуальнай прозы. Адметнасцю сам з сабою распрацоўкі М. Гарэцкім было тое, што філасофскі аспект арганічна ўвязваўся з сацыяльна-палітычным. У Яго творчасці выразна акрэсліліся дзве ўзаемазвязаныя мастацкія тэндэнцыі - адлюстраванне жыцця ў формах самога жыцця (рэалістычныя сацыяльна-псіхалагічныя Апавяданні з разгорнутым сюжэты) і Лірыка-экспрэсіўнае спасціжэнне рэчаіснасці з выкарыстаннем жанрава-стылявых элементаў філасофскай прозы.


    20. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ў 20-30-я гады ХХ ст. Літаратурныя аб’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і іх найбольш значныя прадстаўнікі (У.Дубоўка, У.Жылка, А.Мрый і інш.).
    Адной з асаблівасцей развіцця беларускай літаратуры ў гэтыя гады з'яўлялася тое, што ў асяроддзе пісьменнікаў улілася вялікая група маладых талентаў з вёскі. У большасці сваёй маладыя літаратары з'яўляліся прыхільнікамі сацыялістычнай рэвалюцыі і выступалі, хоць і не заўсёды паслядоўна, вешчунамі новага жыцця. У 20-я гады ў Беларусі дзейнічалі некалькі літаратурных аб'яднанняў, найбольш вядомыя з іх - "Маладняк", "Узвышша", "Полымя". Літаратурнае аб'яднанне "Маладняк" (узнікла ў канцы 1923 г.) у асноўным з'яўлялася арганізацыяй маладых пралетарскіх пісьменнікаў, якія віталі Кастрычніцкую рэвалюцыю і прызнавалі актыўную ролю літаратуры ў барацьбе за новае жыццё. За кароткі перыяд сваёй дзейнасці аб'яднанне пераўтварылася ў буйную літаратурную арганізацыю. Філіялы "Маладняку" былі створаны ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Бабруйску, Мазыры, У 1925-1926 гг. "Маладняк" аб'ядноўваў 500 чалавек. Сярод іх былі А. Александровіч, П. Галавач, А. Звонак, М. Лынькоў, П. Трус, У. Хадыка, М. Чарот і інш. У 1921—1925 гг. на ўсю моц загучалі галасы пісьменнікаў старэйшага пакалення. У 1922 г. выйшаў зборнік вершаў Я. Купалы "Спадчына", а ў 1925 г. - паэма "Безназоўнае". У 1923-1925 гг. Я. Колас апублікаваў паэмы "Новая зямля" і "Сымон-музыка". Беларуская паэзія вітала рэвалюцыю і натхнёна апявала нараджэнне новага грамадства. Для яе характэрныя былі аптымізм, дух змагання за новае жыццё. Для пісьменнікаў, як і для ўсяго беларускага народа, гэта быў час агульнага духоўнага ўздыму, час надзей, веры і мар. Тэта быў час рэвалюцыйнага абнаўлення. Уражвае тагачасны, можна сказаць унікальны, энтузіязм народа. У беларусаў жа былі і свае, асаблівыя прычыны радавацца: яны нарэшце атрымалі сваю дзяржаўнасць, беларуская мова і культура цяпер былі прызнаны афіцыйна. У другой палове 20-х гадоў развіццё беларускай савецкай літаратуры адбывалася ў вострай барацьбе ідэйна-эстэтычных тэндэнцый, розных літаратурных груповак. Найбольш масавай арганізацыяй па-ранейшаму быў "Маладняк". Аднак якраз у гэты перыяд асабліва выразна выявілася слабасць яго ідэйна-эстэтычнай і арганізацыйнай плат-формы. Большасць таленавітых і творча актыўных пісьменнікаў (К. Чорны, К. Крапіва, У. Дубоўка, Я. Пушча, А. Бабарэка, М. Лужанін, П. Глебка), выказаўшы сваю нязгоду са зняважлівымі адносінамі членаў "Маладняку" да культурнай спадчыны, да павышэння адукацыйнага і прафесійнага ўзроўню, у 1926 г. выйшлі з гэтай арганізацыі і ўтварылі літаратурнае аб'яднанне "Узвышша". Гэта аб'яднанне імкнулася ўзняць ідэйна-мастацкі ўзровень літаратуры, зрабіць яе дзейсным фактарам жыцця рэспублікі, крытыкавала пісьменнікаў-маладнякоўцаў за нігілістычныя адносіны да культурнай спадчыны і нацыя-нальных традыцый. У канцы 1927 г. аформілася літаратурнае аб'яднанне "Полымя". У яго арганізацыйную групу ўвайшлі Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны, А. Гурло, М. Чарот, М. Зарэцкі, А. Дудар, А. Александровіч, А. Вольны і інш. Галоўнымі сваімі задачамі аб'яднанне лічыла развіццё беларускай мастацкай літаратуры ў непасрэднай сувязі з патрэбамі сацыялістычнага будаўніцтва. У лістападзе 1928 г. Усебеларускі з'езд "Маладняку" вырашыў утварыць Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). 3 гэтага часу "Маладняк" спыніў сваё існаванне. Па-ранейшаму актыўна працавалі пісьменнікі старэйшага пакалення. Я. Купала стварыў шэраг паэтычных твораў, у якіх галоўнай праходзіла тэма сацыялістычнага будаўніцтва ў рэспубліцы.
    1927 – стварэнне літ. аб’яднання «Полымя»: Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, М. Чарот. Найбольш прадстаўнічае аб’яднанне літаратараў. Задача развіцця творчай працы ў непарыўнай сувязі з сацыялістычным будаўніцтвам; умацавання ў бел. літ. пралетарскай ідэалогіі ў адзінстве з нац. формай. Выхад у снежні 1922 г. першага нумара «Полымя» - адметная з’ява у культ.жыцці рэспублікі. Выдаўцы «Полымя» аб’явілі: нац. адраджэнне - гэта не лозун, а лепшы спосаб далучыць працоўных рэспублікі да будаўніцтва сацыялістычнага ладу. Гэтай мэце, лічылі яны, павінна служыць бел. літ. «Полымя» адкрывалася вершам Ц. Гартнага «Па дарозе да будучыні». Для паэта лёс Беларусі - у канкрэтных праявах існавання свабоды народа, самастойнай дзяржавы і развіцця нац. куль-ры.Шчаслівага лёсу жадаў чытачам М. Чарот сваім вершам «Плывём да прыгожай, светлай долі». Яна, гэтая «прыгожая доля», ужо была занатавана ў паэтычных вобразах паэтаў «рэвалюцыйнага прызыву». Светлае жыццё асэнсоўвалася ў канкрэтнай рэчаіснасці, і паэт клікаў людзей на гэты стваральны шлях. Такія ж светлыя матывы ў вершах А. Гурло, А. Александровіча, Я. Журбы. Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны - новыя творы; ва ўмовах вострага дэфіцыту кніжнай справы выхад літ. часопіса ўзбагачаў бібліятэку бел. літ-ры. 
    1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   20


    написать администратору сайта