Главная страница
Навигация по странице:

  • Ліст да Абуховіча

  • 9. Барока і Асветніцтва на Беларусі. Характарыстыка творчасці Сімяона Полацкага. Пасля бурнага Рэнесансу ў мастацтве пачынаецца новая эпоха – эпоха барока

  • Асноўныя адзнакі і асаблівасці літаратуры перыяду барока.

  • Сімяона Полацкага

  • 1. Старажытная літаратура Агульны характарыстыка І асаблівасці. Мастацкі феномен "Слова пра паход Ігаравы"


    Скачать 144.92 Kb.
    Название1. Старажытная літаратура Агульны характарыстыка І асаблівасці. Мастацкі феномен "Слова пра паход Ігаравы"
    Анкорbel_lit.docx
    Дата13.05.2018
    Размер144.92 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаbel_lit.docx
    ТипДокументы
    #19165
    страница5 из 20
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20

    8. Старабеларускія парадыйна-сатырычныя творы “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча”.


    Сярод “сур’ёзных” твораў старажытнай беларускай літаратуры “Прамова Мялешкі” займае выключнае месца. Выкарыстаўшы традыцыйны жанр аратарскага красамоўства, аўтар гэтага помніка стварыў прынцыпова новы паводле свайго паходжання твор. Парушэнне канона тут адбываецца паралельна са стварэннем новага зместу, нетрадыцыйнага для гэтага жанру. Да нашага часу захавалася некалькі рэдакцый “Прамовы Мялешкі”. Упершыню твор быў надрукаваны ў 1822 г. у перакладзе на польскую мову Ю.Нямцэвічам. Саму “Прамову” нельга атаясамліваць з гістарычнай асобай Івана Мялешкі. Вельмі часта ў старажытнай літаратуры ўсходніх славян псеўдапрамовы, казанні, лісты прыпісваліся людзям, якія не мелі да іхніякага дачынення. Разам з тым такі від творчасці дазваляў аўтарам больш акрэслена выказваць свае погляды на тыя ці іншыя з’явы, выкрываць заганы грамадства, якія, на іх думку, павінны быць не толькі асуджаны, але і высмеяны. Смех як лекі грамадства заўсёды выкарыстоўваўся ў фальклоры, аднак для старажытнабеларускай літаратуры гэта было новаю з’яваю. Аўтар “Прамовы Мялешкі” тонка супастаўляе “простыя звычаі” з прынесенымі, чужароднымі. У тым, што Вялікае Княства Літоўскае апынулася ў залежным становішчы ад Польскай Кароны, прамоўца вінаваціць перш за ўсё сваіх суайчыннікаў, якія не выканалі патрыятычны доўг перад радзімай.

    Ананімнасць твора дазволіла пісьменніку даць даволі вострую характарыстыку каралям дзяржавы. Для яго толькі Жыгімонт 1 з’яўляўся сапраўдным манархам, які клапаціўся пра сваю радзіму. Ён “немцев, як собак, не любил и ляхов з их хитростю вельми не любил, а Литву и Русь нашу любительно миловал». Часы Жыгімонта І

    супрацьпастаўляюцца перыяду праўлення Жыгімонта ІІ Аўгуста, які “Подляше и Волынь наш вытравив, ляхом менечися”. Празмернае захапленне чужароднай культурай, звычаямі прывяло да таго, на думку пісьменніка, што сам гаспадар ніякавата адчувае сябе ва ўласным доме. Не малую шкоду прыносяць сямейнаму дабрабыту слугі-ляхі, якіх трэба і добра апранаць, і адпаведна карміць усялякімі прысмакамі, а калі дрэнна трымаеш “фляшу”, -- “то он и з рук вырветь».

    “Прамова Мялешкі” прадстаўляе шырокую панараму новых звычаяў, нораваў, “завядзёнак”, якія пярэчаць старасвецка-сармацкаму ладу жыцця беларускай шляхты, уяўленням пра добрага караля і яго ўладу. Розныя гістарычныя і побытавыя падзеі ў творы суправаджаюцца гумарыстычнымі, сатырычнымі і саркастычнымі каментарыямі. Народная мудрасць праяўляецца не толькі ў своеасаблівых заўвагах, але і ў сродках яе выяўлення. “Прамова Мялешкі” насычана прыказкамі, прымаўкамі, параўнаннямі, узятымі “прамоўцам” з жывой гутарковай мовы беларускага народа.

    Ліст да Абуховіча: Помнік палітычнай сатыры XVII ст. “Ліст да Абуховіча”, аўтарства якога прыпісваецца шляхцічу Смаленскага ваяводства Цыпрыяну Камуняку, захаваўся да нашага часу ў трох спісах. Ва ўсіх спісах называецца і дакладная дата напісання – 1655 год. Асновай да гэтага твора паслужылі рэальныя гістарычныя падзеі, рэальныя асобы.

    У верасні 1654 г. пасля 110-дзённай асады Смаленска Маскоўскім войскам, горад быў здадзены непрыяцелю. Смаленск, як вядома, быў фарпостам Вялікага Княства Літоўскага на Усходзе, важным стратэгічным цэнтрам, таму яго здача трактуецца як здрада радзіме. Галоўным віноўнікм паражэння лічылі смаленскага ваяводу Піліпа-Казіміра Абуховіча, нават хадзілі чуткі пра яго подкуп. Вось чаму як асобнае гэтае пытанне павінна было разглядацца на сейме, але Абуховіч памёр, і пазней сыны даказалі яго невінаватасць. Твор напісаны па “свежых” чутках, якія ў непрывабным святле выстаўлялі ваяводу. Ваенна-палітычная бяздарнасць, прадажнасць, абыякавасць да лёсу радзімы і – вось тыя рысы, які выкрывае аўтар “Ліста” пры стварэнні вобраза Піліпа Абуховіча. Ужо з першых радкоў “Ліста” гучыць пякучы сарказм Камунякі ў адраз Піліпа Абуховіча, які, здаўшы Смаленск, стаў “безвоеводзским». «Лепей было, пане Філіпе, -- раіць аўтар, -- сядзець табе ў Ліпе». Гэтыя гераічныя часы Вялікага Княства Літоўскага пісьменнік супрацьпастаўляе дню сённяшняму: «Што мы, дурные, у кожухах сем лет Смоленска добывали, то вы, мудрые, у соболях за четырнадцат недель оддали». Аднак «старое» ўпамінаецца не столькі для ідэалізацыі, колькі для паказу таго, на чым грунтавалася сіла і моц Вялікага Княства Літоўскага, дзе былі карані пераможных войнаў. Аўтар высмейвае незадачлівых салдатаў, якіх больш цікавілі справы гандлёвыя, чым выкананне воінскіх абавязкаў.. Для паўнаты радаслоўнай карціны Абуховіча ў творы прыгадваецца яго дзед, мазырскі генерал, які “за малые грошы неправду продавав”, і бацька, мазырскі суддзя, “у кого больш взяв, того хороше осудив», і ў рэшце рэшт, сам Піліп, які, прадаўшы Смаленск, прадаў і свой тытул. Усё гэта – не проста штрыхі “сямейнай хронікі” Абуховічаў, а яркая карціна дэградацыі роду, здаўна праслаўленага сваім прадажніцтвам. Іроніяй, сарказмам прасякнута паведамленне пра так званыя чуткі пра верагоднасць прызначэння Абуховіча Кракаўскім ваяводам. Ёсць у “Лісце да Абуховіча” і своеасаблівыя гістарычныя экскурсы, адступленні ад асноўнага зместу твора. Так, напрыклад, аўтар узгадвае часы, калі за меншую правіннасць у Вільні быў пакараны смерцю Осьцік, “што одно карточку писав до Москвы неосторожно». Сваім папярэднікам у падобнай творчасці ён разглядае гістарычную асобу Івана Мялешку, разам з якім Камуняка быццам быў на сейме і “за ним з кордином стояв». Хаця, па сведчанні Камунякі, Мялешка ўмеў толькі Часоўнік і Псалтыр чытаць, аднак не баяўся сказаць праўду ні каралю, ні сенатарам. Своеасаблівы каларыт твору надаюць прыказкі, прымаўкі, трапныя параўнанні, узятыя з жывой гутарковай мовы беларусаў таго часу.З’яўленне парадыйна-сатырычных твораў мела выключнае значэнне і для таго часу, і ў больш познія стагоддзі. Спаланізаваная літаратура “высокіх” стыляў фактычна перакрыла шлях развіццю беларускай літаратуры на роднай мове, і толькі парадыйна-сатырычныя творы, інтэрмедыі, а пазней камедыі захоўвалі і развівалі яе лепшыя традыцыі і здабыткі.
    9. Барока і Асветніцтва на Беларусі. Характарыстыка творчасці Сімяона Полацкага.

    Пасля бурнага Рэнесансу ў мастацтве пачынаецца новая эпоха – эпоха барока. З партугальскай мовы “барока” перакладаецца як “жамчужына няправільнай формы”. Гэта жамчужына адпавядала жыццю, такому ж няправільнаму, несправядліваму. Чалавек у барока думае аб сваім лёсе, спрачаецца з розумам, асэнсоўвае жыццё. Гэта быў зусім новы стыль: пышнасць і складанасць форм, пампезнасць, дынамізм, вычурнасць, яркія колеры, эфект светлацені, вытанчанасць ліній. У развіцці барока вылучаецца некалькі стадый: маньерызм, ранняе барока, сталае барока, ракако.

    Асноўныя адзнакі і асаблівасці літаратуры перыяду барока. Для твораў барока характэрны шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць, парадаксальнасць, сумяшчэнне несумяшчальнага (узнёслага і нізкага, трагічнага і камічнага). Перавага аддавалася вонкавай форме, якая рабілася ўсё больш ускладнёнай і вычварвай. Своеасаблівасцю беларускага барока было, напрыклад, тое, што яно развівалася на скрыжаванні ўсходніх і заходнееўрапейскіх уплываў, на "паграніччы" праваслаўнага і каталіцкага веравызнанняў.

    На Беларусі ідэі Асветніцтва распаўсюдзіліся ў 2-й палове XVII — пачатку XIX ст. і былі цесна звязаны як з усходнеславянскім, так і з заходнееўрапейскім Асветніцтвам. Яны знайшлі адлюстраванне ў філасофіі, сацыялогіі, літаратуры і мастацтве, вызначаліся паказам бытавых і этнічных умоў жыцця класаў і сацыяльных груп, праблем аўтаномнасці і адносін да Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, успрыняцця духоўнай спадчыны мінулага, суіснавання розных пластоў у нацыянальнай культуры. Ідэйныя вытокі Асветніцтва на Беларусі ідуць ад творчасці і дзейнасці прагрэсіўных мысліцеляў канца XVII — пачатку XVIII ст. К. Лышчынскага, С. Полацкага, У сувязі з тым, што Беларусь у канцы XVIII ст. трапіла ў абшары Расійскай імперыі, у Расіі павысілася цікавасць да жыцця, беларускай мовы і культуры (Г. Дзяржавін, М. Кайдаловіч, I. Ляпёхін, В. Севяргін і інш.). Пеўную ролю для распаўсюджвання ідэй асветніцтва на Беларусі адыграла Адукацыйная камісія. Ідэйна яе натхнялі польскія асветнікі Сташыц, Я. Снядэцкі, выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Ж. Жылібер, М. Пачобут-Адляніцкі, А. Снядэцкі, I. Страйноўскі і інш. У канцы XVIII і пачатку XIX ст. узмацнілася супрацьстаянне паміж прыхільнікамі і праціўнікамі асветніцтва. Асноўнымі літаратурнымі напрамкамі эпохі Асветніцтва з'яўляліся класіцызм і сентыменталізм. Першы з іх апеляваў да чалавечага розуму, другі — да сэрца, пачуццяў.

    І класіцызм, і сентыменталізм выразна праявіліся ў шматмоўнай літаратуры Беларусі эпохі Асветніцтва.

    Літаратурная спадчына славутага беларуска-рускага паэта, драматурга, асветніка і філосафа Сімяона Полацкага даволі разнастайная і непаўторная. Ён складаў оды, элегіі, гімны, казанні, панегірыкі, загадкі, эпітафіі, плачы, удзельнічаў у падрыхтоўцы поўнага перакладу расійскай Бібліі і напісанні праекта першай у Расіі найвышэйшай навучальнай установы, паводле якой пазней была ўтворана Славяна-грэка-лацінская акадэмія. У царскіх харомах Сімяон Полацкі адкрыў незалежную ад патрыярхавай цэнзуры друкарню, першай кнігай якой стаў "Буквар языка славенскага, сіречь начало ўченія детем хотяшім учіттіся чтенію пісаній". Наш зямляк стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра, створанага ў 1672 г. пры двары Аляксея Міхайлавіча. Адзін з самых адукаваных людзей свайго часу, Сімяон Полацкі лічыў абавязкам несці людзям веды ў літаратурных творах. Творы нашага славутага земляка прысвечаны розным рэлігійным святам, падзеям царкоўнага жыцця, роднай зямлі, яе гарадам (Полацку і Віцебску) і святыням. Творчасць Сімяона Полацкага вызначаецца энцыклапедычнасцю, шырокім ахопам падзей. У вершах уздымаюцца сацыяльна-філасофскія і гістарычныя пытанні, выкрываюцца заганы тагачаснага феадальнага грамадства, асуджаецца каставая іерархія, выказваюцца адносіны да "праведных" і "няправедных" войнаў, да творчай дзейнасці асобных мастакоў, прапагандуецца ідэя пашырэння асветы, культуры і навукі.У Маскве Сімяон Полацкі зрабіў вершаваны пераклад "Псалтыра". Ён прызначаўся для сямейнага чытання і быў упрыгожаны гравюрамі, што, безумоўна, спрыяла яго шырокаму распаўсюджанню. Літаратурная спадчына Сімяона Полацкага адыграла вялікую ролю ў станаўленні беларускай паэзіі і драматургіі, развіцці іх жанраў і пашырэнні тэматычнай разнастайнасці.

    1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20


    написать администратору сайта