Главная страница
Навигация по странице:

  • Сучасную беларускую паэзiю можна падзялiць на 3 пакаленнi паэтау:1. Паэты старэйшага пакалення

  • 2. Паэты сярэдняга пакалення :С. Законнiкау, Р. Баравiкова, Н. Мацеш, А. Разанау, Я. Янiшчыць, А. Грачанiкау, У. Някляеу, М. Дукса i iнш.3. Паэты малодшага пакалення

  • 1. Старажытная літаратура Агульны характарыстыка І асаблівасці. Мастацкі феномен "Слова пра паход Ігаравы"


    Скачать 144.92 Kb.
    Название1. Старажытная літаратура Агульны характарыстыка І асаблівасці. Мастацкі феномен "Слова пра паход Ігаравы"
    Анкорbel_lit.docx
    Дата13.05.2018
    Размер144.92 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаbel_lit.docx
    ТипДокументы
    #19165
    страница20 из 20
    1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   20

    47. Літаратурная групоўка “Тутэйшыя”: мэты і здабыткі (на прыкладзе твораў А.Сыса, А.Глобуса, А.Мінкіна і інш., 1-2 аўтары на выбар).



    Лiт. групоука «Тутэйшыя». «Лён» А. Сыса.
    1986 г. маладыя нацыянальна.свядомыя лiтпрптары аб'ядн-ца ў групоўку. “Канспіратыўныя” сустрэчы адбываюцца адпачатку ў інтэрнаце Акадэміі навук, дзе ў той час жыве аспірант Інстытуту літаратуры А.Бяляцкі, але ў лютым “Тутэйшыя” афіцыйна пераходзяць пад страху Дому літаратараў у якасці Таварыства маладых літаратараў пры СП БССР. “Папяровымі” кіраўнікамі “Тутэйшых” лічыліся А.Бяляцкі, В.Казлова і С.Кавалёў, ідэйнымі рухавікамі былі С.Дубавец, А.Глобус і А.Сыс: ідэйна-мастацкія супярэчнасці між творцамі. Аднак перавагі не здабылі ні эстэты-”урбаністы” на чале з А.Глобусам), ні схільныя да класікі “вяскоўцы” на чале з А.Сысам. Таварыства маладых літаратараў з'явілася на хвалі нац. адраджэння. “Тутэйшыя” спрабавалі разбурыць выбудаваныя пісьменніцкія іерархіі, якія ўшчэнт збюракратызавалі літаратурны працэс. Але пісьменніцкія іерархіі былі копіяй іерархій палітычных. Нягледзячы на раскіданасць геаграфічную, узроставую, адукацыйную, “Тутэйшыя” былі адным творчым арганізмам, які не так ужо мала й зрабіў за нядоўгі час існавання. Яны здолелі сфармуляваць мастацкую канцэпцыю, актуальную для цэлага пакалення. Імкненне несці “слова” ў народ выявілася ў выступах на паэтычных імпрэзах, палітычных мітынгах, у спробе стварэння так званай “масавай літаратуры” — дэтэктываў, коміксаў, эратычных аповедаў, у напісанні тэкстаў для рок-гуртоў, у выданнi “Тутэйшыя”: творчасць сяброў таварыства” 1989. Найбольш цікавыя творы сяброў суполкі выйшлі ў самаробных альманахах. Рамантычная адраджэнская ідэя абумовіла, перш за ўсё, пафас паэтычных твораў Э.Акуліна, А.Бадака, С.Верацілы, П.Бурдыкі, А.Глобуса, А.Дэбіша, П.Дзмітрука, А.Мінкіна, В.Куртаніч, Л.Рублеўскай, У.Сцяпана, С.Сакалова-Воюша і, канечне ж, А.Сыса, які ад першай публікацыі ў часопісе “Маладосць” (1986) вызначыўся як ідэйны лідэр паэтычнай моладзі 80-х гг. Сыс узяў на сябе місію прарока, за кароткі тэрмін рэалізаваўшы ва ўласнай творчасці мастацкую праграму “Тутэйшых”. “Паэтам можаш ты не быць, а беларусам абавязаны. “Першая кніга А.Сыса “Агмень” (1988). Другую кнігу паэта — “Пан Лес” (1989), якая павінна была выйсці раней за “Агмень”, яшчэ да з'яўлення называлі “праграмнай кнігай для кожнага беларуса”. А.Сыс не баяўся гаварыць за ўсё пакаленне.Бел. мова стала пунктам адліку і літ., і грамадскай дзейнасці Таварыства. Творчасць Сыса неадрыўна ад гісторыі нац.пісьменства: за настаўнікаў сабе ён абраў П.Багрыма, Цётку, Я.Купалу, М.Багдановіча, А.Гаруна, К.Каганца, М.Танка, П.Панчанку, У.Караткевіча. Гэтыя асобы паўставалі героямі яго вершаў, ім прысвячаліся творы, ад іх імя ён гаварыў. Паэт нязменна ставiу на вяршыню піраміды класікаў беларускай літаратуры. “...Колькі б нас пасля Купалы ні жыло, — плюнеш — не паэты — самазваншчына”. Трэцяя кніга А.Сыса “Ягамосць” пабачыла свет толькі ў 2002 г. у складе зборніка “Сыс”, выдрукаванага дзякуючы фінансавай дапамозе В.Якімовіч — гарачай прыхільніцы паэта. Выдадзены тысячным тыражом, “Сыс” разышоўся за некалькі тыдняў. Анатоль Сыс стаў вестуном новай літаратурнай сітуацыі, але яго творчасць была вянцом адраджэнскага канону, які назаўсёды сыходзіў у нябыт, саступаючы месца новай літаратуры. Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Дэбютаваў у 1986, у 26 гадоў, падборкай вершаў у часопісе «Маладосць». У 1987 разам з Адамам Глёбусам заснаваў творчае аб'яднаньне «Тутэйшыя», як альтернатыву Саюзу Беларуских писменникау (« Тутэйшыя » (пик – 1987-1988 год): Алесь Беляцкий, Сергей Дубовец, Адам Глобус, Анатоль Сыс и др.) Аўтар трох паэтычных зборнікаў: «Агмень» (1988), «Пан Лес» (1989), «Сыс» (2002).
    Пры жыцьці Анатоль Сыс выдаў тры кнігі вершаў - “Агмень” (1988), “Пан Лес” (1989) і “Сыс” (2003). І праз паўтара году пасьля сьмерці – «Лён». Зборнік зьмяшчае ня толькі вершы лідэра “Тутэйшых”, але й яго публіцыстыку і інтэрвію з паэтам. «Лён» — гэта аўтарскайя назва. У 2002 годзе, калі выходзіла ў Анатоля Сыса трэцяя прыжыццёвая кніга, ён планаваў назваць яе менавіта «Лён». У гэтую кнігу ўвайшла ўся паэзія Анатоля.Улюбёныя вобразы Анатоля Сыса – сэрца («Мне на сэрцы золатам вышывалі краты...»), і вагонь, агмень. Анатоль нарадзіўся ў вагні. Маці была цяжарная ім, на сёмым месяцы. А ў вёсцы здарыўся пажар, і маці была ў той хаце. Маці яго выскачыла з хаты i ўжо па дарозе пачала нараджаць Анатоля. А.Сыс умер в Минске в мае 2005 года. Апошняй, хто бачыў Сыса жывым, была суседка-паэтка Ала Канапелька. Яна і зьвярнула ўвагу на тое, што трое сутак у яго менскай кватэры гарыць сьвятло. Выклікала міліцыю ды Анатолеву сястру Валянціну. Выбілі дзьверы. 45-гадовы паэт быў ужо колькі дзён нежывы.

    48. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Творчыя постаці Андрэя Хадановіча, Вальжыны Морт, Віктара Жыбуля і інш. (на выбар).


    Сучасная бел паэзiя вядзе адлiк часу з 50-х гадоу. Вялiкi уплыу на яе развiцце аказау грамадска-сацыяльны уздым, дзякуючы якому узрасла увага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоуных каштоунасцей на зямлi. Сучасную беларускую паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыуна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлась цiкавасць паэтау да маральна-этычных праблем. Сучасная паэзiя больш настойлiва, чым у iншыя роды лiтаратуры, выяуляе глыбокую трывогу за стан прыроды. Кожны паэт мае свой стыль, сваю тэматыку, свой пункт гледжання. Сення бел. паэзiя у творчых пошуках. Чалавек, прырода, грамадства, мiнулае i будучае -- вось тая праблематыка, што знаходзiцца у аснове творчасцi паэтау. Лiрычны герой сучаснай паэзii -- гэта яркая iндiвiдуальнасць, гэта i канкрэтны чалавек i у той жа час абагульнены вобраз, створаны гiсторыяй, памяццю. Сучасная паэзiя выпрабоувае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, iмкнучыся вызвалiць яго ад зла i маральных недахопау.
    Сучасную беларускую паэзiю можна падзялiць на 3 пакаленнi паэтау:
    1. Паэты старэйшага пакалення
    :
    М. Лужанiн, А. Русецкi, К. Кiрэенка, Р. Барадулiн, А. Вярцiнскi, А. Пысiн, Н. Гiлевiч, С. Грахоускi i iнш.
    2. Паэты сярэдняга пакалення:
    С. Законнiкау, Р. Баравiкова, Н. Мацеш, А. Разанау, Я. Янiшчыць, А. Грачанiкау, У. Някляеу, М. Дукса i iнш.
    3. Паэты малодшага пакалення:
    А. Пiсьмянкоу (паэт-рамантык), Л. Галубовiч (iнтымная, вясковая, пейзажная тэматыка), I. Багдановiч (пра маленства, прыроду, гiсторыя, гарадское жыцце), А. Глобус (гарадское жыцце, незваротнасць жыцця i часу, прырода i экалогiя), А.Разанау (паэт-фiлосаф), У.Някляеу, А.Сыс, В.Шнiп, А.Канапелька, Леанiд Дранько-Майсюк, Мар’ян Дукса, Зiнаiда Дудзюк, Барыс Жанчак, Сергей Давiдовiч i iнш.

    Андрэй Хаданович

    xНарадзіўся ў 13 лютага 1973 году ў Менску. Скончыў філфак БДУ, асьпірантуру пры катэдры замежнай літаратуры.
    Выкладае замежную (у тым ліку францускую) літаратуру на філялягічным факультэце ў БДУ.
    Вядзе заняткі «Перакладчыцкай майстэрні» ў Беларускім калегіюме, а таксама заняткі «Школы маладога літаратара», арганізаванай Саюзам беларускіх пісьменьнікаў. Перакладае з ангельскай, францускай, польскай, расейскай і ўкраінскай моваў. Аўтар кніг «Старыя вершы» (2003), «Лісты з-пад коўдры» (2004), «Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі» (2005), «Сто лі100ў на tut.by» (2007), «Бэрлібры» (2008), «Несымэтрычныя сны» (2010).
    Вершы Андрэя Хадановіча перакладаліся на два дзясяткі моваў, публікаваліся асобнымі кнігамі ў Польшчы, Украіне, Швэцыі. Аўтар кнігі вершаў для дзяцей «Нататкі таткі», якая выйшла ва ўкраінскіх перакладах у Кіеве ў 2011 г. У 2008 г. атрымаў прыз «Крышталь Віленіцы» на Міжнародным літаратурным фэстывалі ў Славеніі, а таксама прэмію «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў».

    49. Жанр антыутопіі ў беларускай літаратуры. Творчасць В.Гігевіча (“Пабакі”, “Карабель”, “Прыгоды Базыля-беларуса”– на выбар).


    В. Гiгевiч - аўтар празаічных кніг “Калі ласка, скажы…”, “Жыціва”, “Астравы на далёкіх азёрах”, “Доказ ад процілеглага” і інш. Яго творам уласцівы глыбокі філасофскі роздум. Прастата знешняга элементу, звычайна, кампенсуецца ўскладнёнасцю духоўнага пошуку герояў, няпростай, а часам і мазаічнай, “пакадравай” кампаноўкай матэрыялу. Перавагу аддае строгаму пісьму, не цураецца, аднак, і ўмоўна-абагульненых формаў мастацкага асэнсавання рэчаіснасці. В. Гiгевiч - адзін з першых у беларускай літаратуры пачаў распрацоўваць тэму гарадскога жыцця сучаснага рабочага, уздзеяння НТР на традыцыйную мараль і псіхалогію. Аднак, апрача чыста знешніх эфектных сцэн, пакручыстых ліній сюжэта, літаральна ва ўсіх творах пісьменніка, пачынаючы з самых першых юнацкіх апавяданнняў і да апошніх па часе маштабных аповесцяў і раманаў, робіцца спроба асэнсаваць вечны, бясконцы пошук свайго месца ў сусвеце чалавечай душы.

    КАРАБЕЛЬ

    Твор, які ў свой час быў на вастрыі навуковых дасягненняў, сёння патрабуе ад чытача прыязнай паблажлівасці. Пры гэтым усе ідэі, якія хацеў данесці аўтар, засталіся непашкоджанымі часам. Выглядае на тое, што для пісьменніка фантастыка была толькі прыёмам, інструментам для таго, магчыма, каб ягоныя перакананні лацвей знайшлі шлях да чытача. Дык фантастыка гэта ці не?

    У творах насамрэч закранаюцца пытанні, з якімі сутыкаецца кожны: праблема здрады і ўдзячнасці, праблема свабоды, праблема суіснавання кахання і кар’еры, праблема ўлады. Герой аповесці «Карабель» капітан Ёх, што імкнуўся заняць гэтую пасаду, каб даведацца пра галоўную таямніцу Карабля, у выніку зразумеў, што за валоданне гэтым сакрэтам ён заплаціў не толькі здрадай бацькам і каханню, але і ўласнай свабодай, бо Закон Карабля пануе і над ім. У фінале герой, які меў магчымасці стаць бессмяротным, усвядоміў, што яму хочацца іншай бессмяротнасці, не фізічнай, і магчыма таму ён парушыў Закон Карабля.

    50.Літаратура постмадэрнізму на Беларусі і яе асаблівасці (творы Ю.Станкевіча, А. Наварыча, С. Балахонава, А. Бахарэвіча – на выбар).


    Калі паспрабаваць вызначыць асноўныя рысы, уласьцівыя героям твораў Ю.Станкевіча, то можна адзначыць, што гэта добра адукаваныя людзі, якія, аднак, не дасягнулі значных вышынь у сваёй кар'еры ( Корбут "Ліст у Галактыку "Млечны Шлях", Даніла Прусак "Любіць ноч - права пацукоў", Юльян Сарока "Псеўда" ). Амаль усе яны - выхадцы з невялікіх правінцыйных беларускіх гарадоў. Да таго ж, назіраецца і пэўнае падабенства іх зьнешняга выгляду. Героі Станкевіча нацыянальна сьвядомыя людзі. Адзінокія шукальнікі праўды, якія спрабуюць вырашыць праблемы глабальнага маштабу. Амаль ва ўсіх герояў нешчаслівае асабістае жыцьцё. Фінал, як правіла, трагічны: або суіцыд або забиваюць.
    1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   20


    написать администратору сайта