Главная страница
Навигация по странице:

  • 42. Трагедыя Чарнобыля і яе ўвасабленне ў беларускай літаратуры (творы С.Алексіевіч, В.Быкава, І.Пташнікава, А.Федарэнкі, С.Законнікава – на выбар ).

  • Святлана Алексіевіч- "Чарнобыльская малітва".

  • 1. Старажытная літаратура Агульны характарыстыка І асаблівасці. Мастацкі феномен "Слова пра паход Ігаравы"


    Скачать 144.92 Kb.
    Название1. Старажытная літаратура Агульны характарыстыка І асаблівасці. Мастацкі феномен "Слова пра паход Ігаравы"
    Анкорbel_lit.docx
    Дата13.05.2018
    Размер144.92 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаbel_lit.docx
    ТипДокументы
    #19165
    страница18 из 20
    1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   20

    41. Праблематыка, пошукі новых жанравых форм і выяўленчых сродкаў у сучаснай беларускай драматургіі (на прыкладзе твораў М.Матукоўскага, А.Петрашкевіча, А.Дударава і інш., на выбар).


    Сучасныя рэаліі змяшчаюць мноства сюжэтаў, тыпажоў, сітуацый для стварэння паўнавартаснага камедыйнага дзеяння.Існуе значнае кола драматургаў, надзеленых талентам і інтуіцыяй камедыёграфа: АлесьПетрашкевіч,Мікалай Матукоўскі,
    Аляксей Дудараў. І тым не менш глядач сумуе па камедыі, пасапраўднаму смешнай, па вадэвілю, па творахз«рэлаксатарнай»функцыяй,на якіх можна было б проста і нязмушана пасмяяцца, зняць стрэсы. Роздум над складанымі, заблытанымі жыццёвымі рэаліямі –
    неад’емная і традыцыйная рыса беларускай драмы.Адзінзсамых вядомых прадстаўнікоў сучаснай нацыянальнай драматургіі, Аляксей Дудараў, арыентуецца ў сваёй творчасці менавіта на праблемнасць.
    Феномен надзвычайнага поспеху твораў А. Дударава ў1980 гады ў немалой ступені тлумачыцца такім нязвыклым для тагачаснага гледача і крытыка спалучэннем сур’ёзнагаігуллівага. Гэта быў як бы выклік афіцыёзу, які патрабаваў ад пісьменніка
    або быць адназначна сур’ёзным, або жартаваць... надазволеныя тэмы. А ў літаратуры пачали дзейнічаць незвычайныя, «амбівалентныя» персанажы, якія адным сваім існаваннем кідалі
    выклік застарэлым, нібыта агульнапрынятым стандартам. У творчасці А. Дударава такія персанажы спачатку праявіліся ў прозе–упершыхапавяданняхзборніка«Святаяптушка»(1979).
    Жыццёвыя праблемы і канфлікты трансфармаваліся ў прозе А. Дударава ў форму эксперыментальнай сітуацыи. Яна была надзелена працягласцю, развіццём, маральным
    вынікам, інакш кажучы, мела ўсе шанцы стаць асновай драматургічнага дзеяння.
    У апошни час у беларускай литаратуры пачынаюць гучаць трывожныя словы аб будучым нашай прыроды, аб тым, что паветра, вада и зямля – аснова усяго жывога на планеце – забруджваюцца.

    Алесь Петрашкевіч з'яўляецца адным з самых вядомых беларускіх драматургаў. Ён аўтар п'ес «Трывога», «Соль», «Укралі кодэкс», «Мост упоперак ракі», «Злыдзень», «Напісанае застаецца», «Прарок для Айчыны», «Куды ноч, туды сон», «Змова». Творам драматурга ўласцівы публіцыстычнасць, дынамізм сюжэта, спалучэнне народнага гумару і вострай сатыры. Значнае месца ў творчасці А. Петрашкевіча займае гістарычная тэматыка.
    42. Трагедыя Чарнобыля і яе ўвасабленне ў беларускай літаратуры (творы С.Алексіевіч, В.Быкава, І.Пташнікава, А.Федарэнкі, С.Законнікава – на выбар).

    У апошни час у беларускай литаратуры пачынаюць гучаць трывожныя словы аб будучым нашай прыроды, аб тым, што паветра, вада и зямля – аснова усяго жывога на планеце – забруджваюцца. Атручванне прыроды звязана з безгаспадарчай дзейнасцю чалавека, якая и прывяла да самай страшнай катастрофы сучаснасци – аварыии на Чарнобыльскай АЭС. Гэтай тэмы прысведчаны творы Шамякина «Злая зорка», И.Пташникава «Львы» и инш.
    Святлана Алексіевіч- "Чарнобыльская малітва". У самым пачатку кнігі - факты пра аварыю, сабраныя аўтарам за 20 гадоў пасля яе. Але што хаваецца за гэтымі халоднымі фактамі? Знакаміты "маналог жонкі пажарніка, які загінуў пры тушэнні пажару на ЧАЭС". Разважанні аўтара аб тым, чаму яна піша гэтую кнігу і што такое Чарнобыль у яе бачанні. І далей - галасы, галасы, галасы самых розных людзей, ад вясковых жыхароў да старшыні райкама, ад працоўных да навукоўцаў - тых, каго прама ці ўскосна зачапіла трагедыя Чарнобыля. Гэта кніга пра тое, як паміралі героі-ліквідатары аварыі. А да іх адмаўляліся падыходзіць лекары і медсёстры і даглядаць за імі ў апошнія дні прымушалі салдат тэрміновай службы ... І хавалі іх таемна, пад цяжкімі плітамі. Да іх і да мёртвых баяцца падыходзіць і нават побач не хаваюць. Якія перажылі кажуць - "Неба жывое-там усе нашы" Яны сыходзілі са сваіх дамоў назаўжды, а сабакі і кошкі іх яшчэ доўга чакалі каля брамы ...

    43. Гістарычная тэма ў сучаснай беларускай літаратуры. Вобразы знакамітых продкаў у творах К. Тарасава, У.Арлова, Л.Дайнекі, В.Іпатавай (аўтар і твор на выбар).


    Без мінулага няма будучага. Памяць пра мінулае заўсёды скіравана ў будучыню. Цяжка пераацаніць ролю і зна-чэнне твораў беларускай літаратуры на гістарычную тэму, а таксама заслугу перад нашым народам даследчыкаў міну-лага У. Караткевіча, М. Ерамаловіча, Л. Дайнекі, У. Арло-ва, В. Чаропкі, В. Іпатавай, К. Тарасава і іншых, бо іх тво-ры вяртаюць нашаму народу памяць, бо без памяці пра мінулае народ пазбаўлены будучыні.
    Мастацкаму ўвасабленню гістарычных падзей прысвечаны раманы Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака» і «Жалезныя жалуды». У цэнтры іх — вядо-мыя гістарычныя асобы Вячаслаў Барысавіч, Усяслаў Ча-радзей, Рагнеда, Міндоўг і інш. Першыя раздзелы рамана прысвячаюцца то паралельнаму паказу дзяцінства і юнацтва будучага князя паўночнага фарпоста Полацкага княства Кукенойса — Вячкі, то апісанню трагічнага лёсу Мірошкі ці шляху да волі Якава Палачаніна. Здавалася б, лёсы іх, як і ўмовы жыцця, зусім розныя, але потым жыццёвыя шляхі іх схо-дзяцца, і далей князь і воін не разлучаюцца да самай смерці. Князь па-геройску гіне пры абароне крэпасці. Падчас бою яму адсеклі руку, але і перад самай смерцю Вячка здолеў перадаць свой меч перамогі Якаву Палачаніну. Меч у творыІ — сімвал барацьбы за незалежнасць, сімвал неперамож-насці духу і знак пераемнасці гераічных спраў розных па-каленняў і непарыўнай сувязі паміж імі. Сюжэт раман^ востры, напружаны, дынамічны, напоўнены драматычнымі калізіямі. Твор атрымаўся белетрыстычным у добрым сэн-се слова, бо сюжэт і моцныя асобы, выпрабаваныя моц-нымі, незвычайнымі абставінамі, спрыяюць эстэтычнаму ўздзеянню на чытача. Апісваючы жыццё князя ад самага дзяцінства, пісьменнік даследуе вытокі адданага служэння народу, сцвярджае, што нічога выпадковага на свеце не бывае. У 16-гадовым узросце юнак даў клятву, што да апошняга ўздыху будзе бараніць сваю Айчыну ад чужын-цаў. I гэту клятву Вячка не парушыў. Чалавек вялікай лушы, крыштальнага сумлення і моцнай волі, ён выступіў за аб'-яднанне сіл у барацьбе з ворагамі. Прыёмамі кантрасту ка-рыстаецца Л. Дайнека, каб узвысіць свайго героя. Анты-подамі Вячкі ў рамане з'яўляюцца вобразы полацкага князя Уладзіміра, апантанага прагай славы, і літоўскага князя Дай-герута, які замест паходаў на тэўтонаў збіраў даніну. Дзе-янні ж князя Вячкі, накіраваныя на ўмацаванне княства, за два вякі да Грунвальдскай бітвы 1410 г. паклалі падва-ліну ў гэтую вялікую перамогу над крыжакамі, бо Вячка даў прыклад, як трэба змагацца за незалежнасць і забяспе-чыць перамогу ў барацьбе, умацоўваючы краіну, аб'ядноў-ваючы ўсіх ідэяй незалежнасці.
    Кульмінацыйным момантам у творы з'яўляецца той эпі-зод, калі галоўны герой выпрабоўваецца выбарам. Пісь-меннік надзяліў свайго героя не толькі лепшымі якасцямі сына сваёй зямлі, але і бацькоўскімі пачуццямі да свайго дзіцяці. Ён — верны муж і клапатлівы бацька. Лёс пад-рыхтаваў яму самае моцнае з усіх выпрабаванняў: выбар паміж радзімай і дачкой Соф'яй. Ворагі выкралі яго пяціга-довую дачкі і за яе вызваленне запатрабавалі палову зямлі і палову горада. Псіхалагічна тонка выпісана сцэна сустрэ-чы бацькі з дачкой, сустрэча, якой ворагі спадзяваліся зла-маць Вячку, а ён пайшоў на яе з надзеяй: «Ідзі, Халадок, да Клімяты. Ён піша полацкі летапіс. Хай напіша там, што я, кукенойскі князь, люблю сваю зямлю, дужа моцна люб-лю і пакладу за яе галаву. I напіша хай там, што я дужа люблю сваю дачку. Зямля, Халадок, будзе пустою, ледзя-ною, калі няма на ёй роднай душы. Хай напіша ў летапісе, што я бяру на сябе ўсю адказнасць перад Богам за тое, што адбудзецца».
    Гэтым трагічным эпізодам пісьменнік сцвярджае думку, што сутнасць чалавека вызначаецца выбарам, што дзяр-жаўца адказны не толькі за сябе, але за народ і радзіму, што лёсы дзяржаўцы і народа непадзельныя.
    Заслуга Л. Дайнекі не толькі ў тым, што ён змог уз-навіць духоўную атмасферу таго часу, стварыць уражлі- выя, незвычайныя па сваёй эстэтычнай сіле вобразы ста-ражытных беларусінаў, ліцвінаў, але і напоўніў творы сучасным гучаннем, прымусіў нас задумацца над вечнымі каштоўнасцямі і ўбачыць высокае неба ідэала.
    1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   20


    написать администратору сайта