Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Пашырылася рэчышча “ваеннай” прозы творамі В. Быкава, І. Навуменкі, І.Чыгрынава. А. Адамовіча, А.Савіцкага і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам, пасляваеннаму часу.
Разам з традыцыйнымі ў сучаснай беларускай літаратуры з’явіліся новыя тэмы, уласцівыя менавіта сёнешняму дню. Гэта перш за ўсё чарнобыльская тэма, а таксама сталінскія рэпрэсіі 30-х гг.. Больш абвострана ставіцца пытанне аб жыцці сёнешняй вёскі і яе праблемах,. Аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды, аб сэнсе чалавечага жыцця. Тэма Вялікай Айчыный вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі як старэйшага, так і малодшага пакаленняў, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры.
| Вячаслаў Адамчык з’яўляецца адным з вядучых беларускіх пісьменнікаў, аўтарам шырока вядомай тэтралогіі “Чужая бацькаўшчына” (1978), “Год нулявы” (1983), “І скажа той хто народзіцца” (1987), “Голас крыві брата твайго” (1990). У цэнтры ўвагі пісьменніка — заходнебеларуская вёска Верасава. Аўтар прасочвае жыццё герояў на працягу даволі вялікага перыяду. Тут і часы даваеннай польскай дзяржавы, і першыя гады савецкай улады, і перыяд фашысцкай акупацыі.У рамане “Чужая бацькаўшчына” Адамчык выкрывае меркантыльнасць, уласніцтва, прагу нажывы, бездухоўнасць. Твор прысвечаны паказу жыцця былой Заходняй Беларусі напярэдадні яе вызвалення. У центры яго — сям’я Уласа Корсака. Жыццё самога Уласа, здаецца, не заслугоўвае папрокаў : не краў, не падманваў, не рабіў зла людзям, не быў гультаём і абібокам. Але ж жыў па прынцыпу “мая хата з краю”. Нікому ён асабліва не дапамог, заўсёды застаючыся ў цяні. Пражыў жыццё Улас, пры гэтым не страуіўшы сябе як чалавека. Але пакаранне за жыццё ў сваёй нары, толькі дзеля сябе не мінула яго, паламаўіы лёс дачкі Алесі. Жыла яна хціва, зайздросна, з бабскімі забабонамі і сваркамі. Алеся страчвае чалавечую годнасць, пераступае праз народную мараль і этыку і аздольнай на злачынства, здраду. Яна выходзіць замуж за парабка Імполя, затым атручвае свякруху і нямую залоўку, перапісваючы на сваё імя зямлю. Але не прыносіць шчасця чужая бацькаўшчына Алесі, яна ператвараецца ў рабыню зямлі, маёмасці і бытавых абставін. Няўтульна становіцца і Імполю, для якога шырокі свет закрыўся вузкаэгаістычнымі, дробнымі інтарэсамі.У другі рамане Адамчыка “Год нулявы” прасочваецца далейшы лёс герояў. Падзеі адбываюцца ў 1939 г., каді Заходняя Беларусь воінаў Чырвонай Арміі. З тымі, хто выйшаў насустрач воінам, быў і Імполь. Заключны твор тэтралогіі — раман “Голас крыві брата твайго” прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць !”, -- усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.
46. Пошукі новых жанравых форм у беларускай паэзіі канца ХХ стагоддзя. Творчасць А.Разанава Сучасная беларуская паэзія — свет шматаблічны і шматколерны. У сваім развіцці яна дасягнула значных эстэтычных вышыняў. Пачынаючы з другой паловы 80-х гадоў, назіраецца асабліва актыўнае абнаўленне нашага паэтычнага мастацтва: як на шляху светапоглядным, так і ў плане жанрава-стылёвых пошукаў. У паэзіі ўсталёўвалася новае, крытычнае і праўдзівае ў сваёй аснове, успрыманне рэчаіснасці, набылі пераасэнсаванне ці вострае гучанне многія тэмы. Пашырылася кола мастацкіх кірункаў, жанравых форм, актыўна ішлі эксперыменты, звязаныя з наватарствам ў версіфікацыі (складанні вершаў), архітэктоніцы (пабудове твора), моўна-стылёвай арганізацыі верша. Паэзія ў значнай ступені стала выкарыстоўваць сістэму сродкаў і прыёмаў еўрапейскага і сусветнага мадэрнізму, і як вынік гэтага — створаныя неардынарныя мастацкія тэксты.
Асаблівая роля ў развіцці філасофскай паэзіі належыць Алесю Разанаву. Паэт пашырыў яе жанравыя межы: вершаказы, версэты, квантэмы, пункціры, зномы. Кожная з жанравых форм нарадзілася ў выніку пошуку прыдатнай апраткі для думкі, з імкнення перадаць яе рухомасць, імпульсіўнасць, жывую складанасць, А. Разанаў прыкметна ўзняў інтэлектуальны і асацыятыўны ўзровень паэтычнага мыслення. У ягонай філасофіі прыродных вобразаў, з'яў і рэчаў (вершы "Атава", "Дуб", "Рунь", "Адліга", "Парог", "Камень", "Дрэвы" і інш.) удумліваму чытачу адкрыецца сэнсавая глыбіня, шматмернасць думкі, змест кнігі вечнасці. Пра што б ні пісаў Алесь Разанаў — пра траву ці сонца, завею ці лёд, камень ці дарогу, туман ці лес — ён найперш выяўляе філасофію чалавечага духу. Вершы Алеся Разанава, прысвечаныя жывой і нежывой прыродзе, перагукаюцца з вершамі пра рэчы вядомага аўстрыйскага паэта Райнера Марыя Рыльке, у якога прадметна-рэчыўная канкрэтыка стала аб'ектам мастацкага адлюстравання ў Зборніках "Кніга вобразаў", "Новыя вершы", "Новых вершаў другая частка" (вершы "Рымскія фантаны", "Ваза з ружамі" і інш.). Творы беларускага паэта няпростыя і нялёгкія для ўспрымання, бо ім уласціва складанасць думкі, зашыфраванасць вобраза, прытчавасць, нярэдка асацыяцыі паэта скіраваны ў глыб міфалогіі, сусветнай гісторыі і культуры. Ад гаворкі пра канкрэтнае ён уздымаецца да яркай філасофскай высновы, якая змяшчае ў сабе біблейскі матыў пра страшны суд. Разанаўскі радок здольны ўлавіць рэха невытлумачальнага, невымоўнага. Паэт жадае далучыць нас не толькі да штодзённых праяў, часовага, але і да векавой мудрасці, гісторыі, да разумення складанасці свету, адчування сябе жывой часцінкай космасу.
Адметнасць, выключная глыбіня і непаўторнасць паэтычнага таленту Алеся Разанава прызнаны не толькі ў Беларусі. Без гэтага імені сёння нельга ўявіць сабе еўрапейскую паэзію ўвогуле: яго творы выдаюцца і атрымалі прызнанне ў Расіі, Германіі, Літве, Латвіі, Балгарыі і ўсіх славянскіх краінах. Нездарма нямецкі даследчык Хорст Ролінг сказаў, што з Алесем Разанавым беларуская літаратура дасягае еўрапейскага маштабу. Калі можна пра асобу сказаць: "чалавек сусвету", то Алесь Разанаў – паэт сусвету, і не па фармальных прыкметах папулярнасці, а па сучаснасці і глабальным маштабе мыслення, па незвычайнай для любога іншага мастака культурнай і, у прыватнасці, філалагічнай эрудыцыі, па здольнасці адшукваць і пераствараць глыбінны сэнс слова ў агульначалавечым філасофскім і культуралагічным кантэксце. З самага пачатку творчай дзейнасці імя Алеся Разанава было сінонімам наватарства, адметнасці і абсалютнай унікальнасці паэтычнага голасу. І ў спробе спасцігнуць яго непаўторнасць трэба ставіць адметную задачу: калі ў гаворцы пра паэтаў мы імкнуліся вызначыць, чым творчасць аднаго аўтара адрозніваецца ад іншых, то ў дадзеным выпадку будзем імкнуцца зразумець і адчуць душою нязнанае, нязвыклае, таемнае, далучыцца да высокага палёту думкі і "ўпісаць" паэзію Алеся Разанава ў вядомую нам беларускую нацыянальную літаратурную традыцыю.
|