1. Старажытная літаратура Агульны характарыстыка І асаблівасці. Мастацкі феномен "Слова пра паход Ігаравы"
Скачать 144.92 Kb.
|
34. Мастацкая адметнасць прозы Івана Шамякіна. Праблематыка, сутнасць канфліктаў і характараў.Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Тэме вайны прысвечаны аповесці "Помста", "Гандлярка і паэт", "Ахвяры", раманы "Глыбокая плынь", "Снежныя зімы", "Сэрца на далоні", Творы I. Шамякіна прасякнуты публіцыстычнай накіраванасцю думкі, высокім грамадзянскім пафасам, страснасцю, вызначаюцца займальнасцю сюжэта, кампазіцыйнай стройнасцю, актуальнасцю тэматыкі. Пісьменнік часта звяртаецца да надзённых праблем сучаснасці. У аповесцях "Сатанінскі тур", "Падзенне", "Без пакаяння", "Выкармак" ён выступае супраць усталявання ўлады долара і воўчых адносін паміж людзьмі, выкрывае новаспечаных "прадпрымальнікаў" і "дзелавых" людзей, якія спрабуюць стаць гаспадарамі жыцця, змагаецца з жорсткасцю, насіллем, бязладдзем, якія запанавалі ў грамадстве, нясе чытачам праўду пра трагізм сённяшняга жыцця, дзе на вачах пачынаюць абясцэньвацца самыя высокія маральныя і агульначалавечыя каштоўнасці. Раман «Сэрца на далоні» (1960—1963) задумваўся і пісаўся ў час так званай хрушчоўскай адлігі, калі быў асуджаны культ асобы Сталіна, Адна з асаблівасцей таленту I. Шамякіна — падключанасць да сучаснасці. Падзеі, канфлікт у рамане самым непасрэдным чынам звязаны з жыццём савецкага грамадства напачатку 60-х гадоў. З новым, што пачало ўмацоўвацца ў жыцці савецкага грамадства, звязана ідэя рамана (галоўная думка). Гэта — заклік гуманна ставіцца, паважаць, верыць кожнаму чалавеку. Сімвалічная назва («Сэрца на далоні»), вобраз сэрца, які шмат разоў з'яўляецца на старонках твора, таксама працуюць на раскрыццё ідэі рамана. Спакутаванае, хворае сэрца Зосі (хвароба выклікана бязлітаснасцю вайны, жорсткасцю і помслівасцю пасляваеннага часу) лечыць доктар Яраш. Лечыць праз боль (у руках у яго скальпель). Гэтым пісьменнік гаворыць, што няпроста, з болем, пакутамі адраджалася праўда ў жыцці грамадства. Заняўшыся ў асноўным маральнымі і псіхалагічнымі праблемамі, якія нясуць у сабе выразны, але больш тонка выказаны сацыяльны змест, аўтар спрабуе адысці ад спрошчанай дыдактыкі і рамантызаванай ілюстрацыйнасці характараў, аб чым сведчыць вобраз Зосі Савіч («Сэрца на далоні»). Трагічнасць лёсу гэтай дзяўчыны адлюстравана з рэалістычнай дакладнасцю, з глыбокай псіхалагічнай абгрунтаванасцю, хоць структурна вобраз Зосі і не з'яўляецца галоўнай фігурай рамана. Першапачаткова характар Зосі ствараўся аўтарам у традыцыйнай для яго манеры рамантызаванага пісьма. Зося захапляецца ідэяй змагання супраць фашыстаў, імкнецца далучыцца да падпольшчыкаў, якія ў яе ўяўленні паўстаюць у арэоле мужнасці і выключнасці. Але паступова прыходзіць уменне заўважаць праўду жыцця. Жанчына праходзіць праз шэраг выпрабаванняў: загадкавая смерць бацькі, нямецкі канцлагер, затым савецкі гулаг, Сібір і, як вынік усяго гэтага, цяжкая хвароба сэрца. «Я сто разоў памірала... I, бачыце, не памерла...», — сказала неўзабаве Зося ў размове з Ярашам. Унутраны стан жанчыны ў фінале раскрываецца ўжо ў зусім іншай плоскасці — рэалістычна-драматычнай, нават трагедыйнай. Асноўная ўвага ў рамане «Сэрца на далоні» скіравана на доктара Яраша і яго сябра, пісьменніка і журналіста Шыковіча. Характары іх распрацоўваюцца галоўным чынам дынамічна — праз дыялогі, спрэчкі, характэрныя паводзіны і ўчынкі. Дыялогі нярэдка выходзяць за межы сацыяльна-побытавай канкрэтыкі, закранаюць сферу маралі і філасофіі. Пэўную ролю ў раскрыцці характараў адыгрывае прырода. Аўтар адзначыць, што «Яраш ўмеў не толькі любавацца прыродай, ён заўсёды стараўся помніць законы яе з'яў». Рамантычна-ўзнёслы малюнак прыроды, адлюстраваны аўтарам у пачатку рамана, дазваляе глыбей пранікнуць у псіхалогію герояў, рамантызуе іх аблічча, асабліва Яраша. Героі змагаюцца за аднаўленне праўды гісторыі, праўды падполля, у якім удзельнічалі і сам доктар Яраш, і Зося Савіч, і дэмагог-кар'ерыст Гукан. Сказаць праўду аб загінуўшых, рэабілітаваць іх імёны, а разам з гэтым і выкрыць сапраўдных здраднікаў — стала амаль мэтай жыцця журналіста Шыковіча. Паступова, незаўважна для сябе, гэтую ісціну засвоіць і Яраш. Без праўды гісторыі, мінулага нельга будаваць сучаснае жыццё, ісці ў будучыню — такі галоўны матыў твора. Праз адносіны да мінулага выпрацоўваюцца духоўныя і маральныя якасці герояў. Адносіны паміж Ярашам і Шыковічам не маюць ідэйнага і маральнага антаганізму. Яны адрозніваюцца толькі асабовай індывідуалізацыяй і ступенню ідэалізацыі. Падкрэсліваецца «разумовасць» Яраша, яго рацыяналізм і «пачуццёвасць», імпульсіўнасць Шыковіча. Савецкім пісьменнікам, маючы на ўзбраенні тэорыю сацыялістычнага рэалізму, цяжка было адмовіцца ад аднаго з галоўных яе патрабаванняў — наяўнасці станоўчага героя. Героя заідэалагізаванага і нярэдка ідэальнага, а таму ў пэўнай ступені плакатнага, псіхалагічна спрошчанага. Такі доктар Яраш у I. Шамякіна ў параўнанні з больш рэальным вобразам Кірылы Шыковіча. З мэтай разнастаіць характар Антона Яраша, зрабіць яго больш «гнуткім», заземленым, аўтар ставіць яго ў сітуацыі адмоўныя: фатальнае каханне, ці, дакладней, нейкая паталагічная страсць Гаецкай, пакутніцкая рэўнасць жонкі Галіны. Але ўсё гэта так і ўспрымаецца як дадатковы аўтарскі прыём. Нішто адмоўнае не ўплывае на Яраша, ва ўсіх сітуацыях ён застаецца крыштальна чыстым. |