1. Старажытная літаратура Агульны характарыстыка І асаблівасці. Мастацкі феномен "Слова пра паход Ігаравы"
Скачать 144.92 Kb.
|
30. Жанравае і тэматычнае наватарства драматургіі Андрэя Макаёнка.Надзвычай цікавымі з'яўляюцца спробы А. Макаёнка пашырыць межы жанравых магчымасцей камедыі, прынамсі беларускай камедыі. На рубяжы 60—70-х гадоў ён стварыў дзве трагікамедыі «Зацюканы апостал» і «Трыбунал», фармальна-выяўленчы лад якіх гэтак жа, як і вобразная сістэма, не меў аналагаў у ранейшай беларускай драматургіі. Першая з іх была асабліва нечаканая ў творчасці драматурга і прысвечана выкрыццю буржуазнай маралі. Чым жа здзівіла трагікамедыя спецыялістаў? Ну вядома ж, не тым, што аўтар адарваўся ад айчыннай рэчаіснасці: на матэрыяле зарубежных краін у гэты час пісалася нямала твораў. Здзівіў сам драматургічны «почырк» А. Макаёнка. Па-першае, ён, хто заўсёды любіў дакладныя прывязкі да жыццёвай канкрэтыкі, раптам прыбягае да надзвычай абагульненых вобразаў (Тата, Мама, Сын, Дачка, Дзед, палітычны каментатар), да зусім няпэўнай лакалізацыі дзеяння («недзе на ўзбярэжжы паўднёвага мора, здаецца, Міжземнага. Можа, нават на заваляшчым якім-небудзь востраве ў якім-небудзь акіяне, мелкім, неглыбокім, дзе і вады ўсяго па калена»). Па-другое, як вольна аднёсся ён да тэорыі верагоднасці! Умоўнасць, умоўнасць і яшчэ раз умоўнасць! Але над усім — пачуццё мастацкай меры. Гэта дазволіла драматургу дасягнуць самай важкай верагоднасці — верагоднасці мастацкага характару.На сцэнах тэатраў (а «Зацюканы апостал» пастаўлены не толькі ў Савецкім Саюзе, але і за мяжой) п'есу інтэрпрэтавалі па-рознаму. I гэта зусім заканамерна: у творы маецца некалькі сэнсавых планаў, ён багата насычаны падтэкстам. Адзінае, што ва ўсіх спектаклях трактавался адназначна,— гэта развянчанне драматургам філасофіі сучаснага буржуазнага мяшчанства. Змясціўшы герояў у зачараванае кола буржуазнага побыту, дзе псіхічная дэпрэсія на аснове прыніжэння асобы параджае культ сілы, фашысцкую ідэалогію, драматург на прыкладзе кароткага жыццёвага лёсу Сына паказвае, наколькі згубная атмасфера ўтвараецца тады, калі чалавек слепа падладжваецца пад абставіны. Апалагетыка жывата, філістэрства, апалітычнасць і беспрынцыповасць — вось асноўныя адзнакі жыццёвай філасофіі, якой прытрымліваюцца Тата, Дзед, іх сябры і паплечнікі. Тата і яго асяроддзе пасіўнасцю сваіх грамадскіх пазіцый, неакрэсленасцю палітычных поглядаў сталі віноўнікамі ўзнікнення фашысцкіх схільнасцей у душы Сына. Лёс хлопчыка мог бы скласціся зусім інакш, калі б ён трапіў у здаравейшае асяроддзе: зарукай таму — яго несумненная адаронасць. Нават адносна нямала пажыўшы ў задушнай атмасферы ўсеагульнага падману і хлусні, малы не ўсё яшчэ страціў. Пакуль што светапогляд Сына — фантастычны кангламерат разнастайных, разнапланавых поглядаў і перакананняў. Ён добра зразумеў абсурднасць узаемаадносін у сваім асяроддзі, дзе ўсё заснавана на нічым не прыкрытай меркантыльнасці, дзе прызнаецца толькі адно права — права дужага. Вось чаму яго жыццёвыя арыенціры аказаліся безнадзейна дэфармаванымі. Трагікамедыя «Зацюканы апостал» — адзіны твор А. Макаёнка, у якім няма ніводнага станоўчага персанажа. Аднак ад гэтага ён не гучыць песімістычна. Танальнасць п'есы абумоўлена аптымістычнасцю аўтарскай пазіцыі, багаццем выкрывальнага смеху. Цікава, што цяга А. Макаёнка да інтэлектуальна-прытчавых выяў нідзе не прыводзіць да насілля: над матэрыялам, да штучных сюжэтных хадоў. Персанажам у камедыі дыхаецца вольна, дзеянне развіваецца нязмушана, гарманічна. 31. Традыцыі і наватарства ў творчасці Івана Мележа (на прыкладзе “Палескай хронікі”).Талент народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа з асаблівай сілай раскрыўся ў "Палескай хроніцы", над якой аўтар працаваў з 1956 г. да канца сваіх дзён. Яна прысвечана сялянскаму жыццю ў першыя паслярэвалюцыйныя гады, калектывізацыі. Палессе для I. Мележа — яго родны край, дзе прайшлі гады ято дзяцінства і юнацтва. I. Мележ паказвае штодзённае жыццё куранёўцаў, тое знешне няяркае, аднастайна-шэрае, з чаго і складаецца жыццё мільёнаў людзей, моцна прывязаных да зямлі. Ніякіх значных подзвігаў, нічога гераічнага куранёўцы не робяць. Кожны з іх заняты сваімі неадкладнымі справамі, клопатамі, якія паўтараюцца з году ў год. Яны жывуць паводле закону: летні дзень год корміць. У "Палескай хроніцы" шмат замалёвак побыту куранёўцаў, традыцыйных абрадаў (каляд, агледзін, змовін, дзявочніка, вяселля). Палешукі, жывучы сярод балот, не страцілі цікавасці да свету. Яны ўмеюць не толькі працаваць, але і адпачываць, радавацца жыццю, спадзявацца на лепшыя дні. Яны кахаюць і ненавідзяць, весяляцца і сумуюць, знаходзяць і губляюць... I. Мележ у "Палескай хроніцы" паэтызуе, адухаўляе высокія чалавечыя якасці герояў, іх працавітасць, любоў да зямлі. Праўдзіва адлюстроўваючы жыццё палескай вёскі на пачатку нашага стагоддзя, пісьменнік стварыў мастацкія вобразы вялікай абагульняльнай сілы. Яму ўдалося так поўна, усебакова і па-майстэрску дасканала расказаць пра палешукоў, што яны зрабіліся цікавымі, запамінальнымі і блізкімі для многіх пакаленняў чытачоў. 32. Своеасаблівасць мастацкага свету Янкі Брыля. Аўтабіяграфізм у творчасці пісьменніка. Янка Брыль нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка Антона Данілавіча Брыля. У 1922 разам з бацькамі вярнуўся на іх радзіму, у вёску Загора. У 1931 Я. Брыль скончыў польскую сямігодку і паступіў у Навагрудскую гімназію, але не змог вучыцца з-за матэрыяльных цяжкасцей. У 1939 прызваны ў армію, служыў у марской пехоце. Пасля пачатку вайны, у верасні таго ж году трапіў пад Гдыняй ў нямецкі палон, у 1941 уцёк, вярнуўся на Беларусь і далучыўся да партызанаў. Пасля вызвалення Беларусі працаваў рэдактарам раённай газеты ў г.п. Мір, літаратурным супрацоўнікам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Вожык». У розныя гады Я. Брыль быў намеснікам рэдактара часопісаў «Маладосць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаванню сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці. Настойліва звяртаўся пісьменнік і да тэмы Вялікай Айчыннай вайны, тэмы народнага подзвігу. Класікай беларускай літаратуры стала яго апавяданне «Маці» Трывалае месца ў творчасці Я. Брыля займаюць лірычныя мініяцюры, якія ён пачаў друкаваць з сярэдзіны 60-х гг. і якія склалі кнігі «Жменя сонечных промняў» (1965), «Вітраж» (1972), «Акраец хлеба» (1977), «Сёння і памяць» Уся творчасць Я. Брыля прасякнута глыбокім, чыстым пачуццём да сваёй радзімы. Шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам яго жыцця. |