1. Старажытная літаратура Агульны характарыстыка І асаблівасці. Мастацкі феномен "Слова пра паход Ігаравы"
Скачать 144.92 Kb.
|
21. Гуманістычная скіраванасць прозы Міхася Зарэцкага.1901-1937 Міхась Зарэцкі — беларускі празаік, драматург, перакладчык, крытык. Зарэцкі стварыў шэраг твораў, якія прыкметна ўзбагацілі беларускае слоўнае мастацтва ў ідэйна-тэматычным, жанрава-стылявым, вобразна-выяўленчым плане М. Зарэцкі — адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў літаратурнага аб'яднання «Маладняк», а затым — «Полымя». Вялікую ролю ў фарміраванні асобы М. Зарэцкага, у развіцці творчых здольнасцей адыгралі яго бацькі. У дзесяцігадовым узросце Міхася аддалі ў Аршанскае духоўнае вучылішча, праз чатыры гады — у Магілёўскую духоўную семінарыю, дзе ён правучыўся толькі два гады. З пачаткам рэвалюцыйных падзей М. Зарэцкі працуе ў паўвайсковай часці перапісчыкам, а па вяртанні ў родную вёску з прычыны матэрыяльнай беднасці служыць за царкоўнага вартаўніка. Рэалістычныя апавяданні «У Саўках» (1922), «У віры жыцця», «Чаплюк», «Мар'я» (усе — 1923) нясуць глыбокую думку, прасякнуты верай у чалавека, у перамогу добрых, светлых пачаткаў над цёмнымі, эгаістычнымі. Так, вясковы хлопец па прозвішчу Смоўж, што хаваецца ад мабілізацыі («У Саўках»), не паддаўся на ўгаворы сяброў, не пайшоў на злачынства. Радасць быць разам з людзьмі пераадолела страх пакарання, і ён уцякае з лесу. «У горад... у войска... Няхай будзе, што будзе. Турма дык турма. Абы да людзей, абы жыць так, як людзі, а не туляцца, што воўк, па лясах», — з такім важкім духоўным набыткам уступае хлопец у новае жыццё. I іншыя апавяданні прасякнуты гуманістычным пафасам, сагрэты цёплым аўтарскім пачуццём, шчырым клопатам пра чалавека. Тут створаны праўдзівыя, запамінальныя вобразы чырвонаармейца-пісара («Чаплюк»), вясковай жанчыны («Мар'я»), праўдашукальніка Міхалкі («У віры жыцця»). Сваімі апавяданнямі М. Зарэцкі ўмацоўваў аўтарытэт беларускай літаратуры як мастацтва гуманістычнай скіраванасці. «Ворагі» (1923), «Адна партыя ў шашкі» (1924), «Кветка пажоўклая», «Двое Жвіроўскіх»Ва ўмовах, калі ідэя класавай барацьбы, ідэя класавага падыходу ўсё больш актыўна навязвалася грамадству, абарона пісьменнікам «былых», «учарашніх», яго заклік праявіць спагадлівасць, міласэрнасць, дабрыню да пераможаных крыху нейтралізавалі гэтую небяспечную ідэю. Сваімі апавяданнямі М. Зарэцкі ўмацоўваў аўтарытэт беларускай літаратуры як мастацтва гуманістычнай скіраванасці.Маральна-этычная праблематыка ў «малой прозе» М. Зарэцкага не вычэрпвалася, аднак, тэмай «былых», «учарашніх». Актыўную, дзейсную натуру Зарэцкага-мастака неадольна прыцягвала і сучасная яму рэчаіснасць, складаныя, супярэчлівыя працэсы, якія адбываліся ў жыцці і свядомасці прадстаўнікоў розных сацыяльных груп. Праз вобразную сістэму М. Зарэцкі пераканальна раскрыў глыбіню сацыяльных супярэчнасцей пачатку 30-х гадоў, трагедыю рассяляньвання вёскі, разбурэнне яе традыцыйных бытавых і духоўных асноў. 22. Творчасць Якуба Коласа. Нацыянальны свет беларуса ў паэме “Новая зямля” альбо праблема мастацтва і народа ў паэме “Сымон-музыка” (на выбар).Творчасць Якуба Коласа - гэта цэлы свет, свет дзівосны, багаты і непаўторны, у якім месціцца родная зямля, народ, яго жыццё і гісторыя. Багатая і разнастайная спадчына песняра ўвасобіла хараство народнай фантазіі, глыбіню, мудрасць, узвышанасць мар і імкненняў адвечнага працаўніка. Песню Я. Коласа абудзіла да жыцця рэвалюцыя 1905 г., якая да самых глыбінь ускалыхнула мільённыя масы, узнёсшы на грэбені хваль і сына беларускага народа. Я. Колас, як і Я. Купала, выступае ад імя працоўных мас у якасці абаронцы і выразніка іх імкненняў, ідэалаў. Творчасць Я. Коласа - гэта прадаўжэнне дэмакратычных традыцый беларускай літаратуры мінулай эпохі. Падобна Ф. Багушэвічу, Я. Колас маляваў змрочную, прасякнутую сумам і жальбой карціну жыцця зняважанага і зняволенага мужыка. У яго першым вершы "Наш родны край", надрукаваным у 1906 г., і ў пазнейшых творах "Вёска", "Наша сяло", "Ворагам" створана праўдзівая карціна старой жабрацкай Беларусі. Паэт заклікае бедны народ не гнуцца перад багатымі, не спадзявацца на іх дапамогу, а самому быць кавалём уласнага шчасця. Галоўным героем паэзіі Я. Коласа з'яўляецца чалавек працы, вольналюбівы "мужык", які не хоча мірыцца з існуючым ладам, не хоча больш цярпець і пакарацца. Ён хоча карыстацца плёнам сваёй працы, хоча жыць па-чалавечы. У вершы "Мужык" напісаным у турме, Я. Колас не толькі расказвае пра цяжкае жыццё беларуса-працаўніка, але і заклікае яго да барацьбы за лепшую долю Паэзія Я. Коласа была паэзіяй тугі і смутку. Невыпадкова свой першы зборнік вершаў паэт назваў "Песні жальбы". У ім многа лірычных, шчырых вершаў пра бацькаўшчыну, пра "забыты богам край". У вершы "Родныя вобразы" Я. Колас звяртаецца да роднага краю і да самога сябе з пытаннем-роздумам, якая сіла прываблівае яго да бацькоўскай зямлі, чаму напаўняецца яго сэрца смуткам і радасцю. У Я. Коласа нямала вершаў, прысвечаных тэме паэта і паэзіі ("Песняру", "Дудка", "Родныя песні", "Не пытайце, не прасеце"). У іх аўтар патрабуе ад мастакоў слова быць выразнікамі дум і жаданняў народа, смела раскрываць праўду жыцця, пісаць узнёсла і ўсхвалявана. Паэзія, на думку Я. Коласа, - гэта зброя, якая павінна дапамагаць у барацьбе за перабудову жыцця. У вершы "Песняру" сілу і моц паэтычнага слова аўтар параўноўвае з магутнасцю прыродных сіл, з маланкай, з перуном. Такім чынам, асноўнымі тэмамі ў дарэвалюцыйнай лірыцы Якуба Коласа з'яўляюцца тэма Беларусі, роднага краю, красы роднай прыроды, сялянскага жыцця, цяжкай паднявольнай працы. Вершы паэта ўвабралі ў сябе надзеі і спадзяванні простых людзей, іх імкненне да свабоды і шчасця. Яны з'яўляюцца своеасаблівым гімнам у гонар чалавека працы, мастацкім выяўленнем рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцый аўтара. Асноўная тэма паэмы «Сымон-музыка» (1924) — тэма мастака і мастацтва. Гэты твор па сваім жанры мы адносім да філасофскай паэмы. У той жа час паэма «Сымон-музыка» — гэта твор рамантычны. У вырашэнні праблемы жыцця і мастацтва Я. Колас звяртаецца да крыніц народнага светаадчування, светабачання. Для аўтара твора вельмі важна высветліць вытокі мастацтва, той цудадзейнай сілы, што мае такую вялікую ўладу над людзьмі. Вытокі мастацтва, паводле Коласа, у гармоніі і прыгажосці навакольнага свету, які ўздзейнічае на чулую душу таленавітага чалавека. Жыццё Сымона ў сям'і, яго адносіны з дзедам Курылам, вандроўкі з жабраком, служба ў шынкара Шлемы — абставіны жыцця маладога музыкі. Паэма «Сымон-музыка» — найбольш аўтабіяграфічны твор Я. Коласа, прытым не ў сэнсе біяграфіі «знешняй», а «ўнутранай». Сымон у пэўнай меры — двайнік аўтара паэмы. Музыка — самавук, па прыродзе сваёй натура глыбока рамантычная, пастаянна ён ва ўладзе творчага парыву, нязгаснай фантазіі; ява і мара сплятаюцца ў яго ўяўленні ў адно цэлае, адно саступае другому. Ён надзвычай цэльная, сабраная натура, усе творчыя сілы душы хлопец засяроджвае толькі ў адным кірунку. Сымону цяжка жыць на свеце. Першае, што ён адчувае ў сваім жыцці — гэта боль. Боль ад таго, што родныя насміхаюцца з яго, папракаюць кавалкам хлеба. Нават вясковыя дзеці не прымаюць Сымона ў свае гульні. Боль ад гэтага павялічваецца. Па-сутнасці, усе тыя апекуны, да якіх на пэўны час трапляе таленавіты вясковы падлетак, кожны на свой манер карыстаюцца яго здольнасцямі. Жабрак, шынкар Шлема, князь-магнат — усе яны хочуць аднаго — зрабіць Сымона памагатым, выкарыстаць яго талент у сваіх карыслівых мэтах. Не перастаючы чытаць мудрую кнігу прыроды, заслухоўвацца «спевам траў і каласкоў», ён усё часцей задумваецца над сацыяльнымі пытаннямі, усё бліжэй бярэ да сэрца нядолю людскую. Узаемнае каханне Сымона і Ганны, шчырай, сардэчнай дзяўчыны, што стрэлася па дарозе вандроўнага музыкі, якраз і выступав ў паэме той сілай, якая дала таленту крылы, напоўніла жыццё мастака радасцю, адчуваннем бясконцасці, бязмежнасці жыццёвых даляў. Свет для музыкі мяняецца. Ён як бы дзеліцца цяпер на дзве палавіны: першая — тая, калі Сымон жыў, яшчэ не пазнаёміўшыся з Ганнай, і другая — калі дзяўчына прыйшла ў яго жыццё. Мастак, выхаваны народам, павінен служыць народу — вось асноўная ідэя паэмы. Герой ў выніку блуканняў, пошукаў прыходзіць да разумення неабходнасці барацьбы з грамадскім парадкам, заснаваным на панаванні адных над другімі. У сваёй паэме Я. Колас намаляваў вобраз мастака, цесна звязанага з народным жыццём. Узлёту творчай думкі, фантазіі, таленту — усяму гэтаму даў крылы народ. |