Главная страница

1. Старажытная літаратура Агульны характарыстыка І асаблівасці. Мастацкі феномен "Слова пра паход Ігаравы"


Скачать 144.92 Kb.
Название1. Старажытная літаратура Агульны характарыстыка І асаблівасці. Мастацкі феномен "Слова пра паход Ігаравы"
Анкорbel_lit.docx
Дата13.05.2018
Размер144.92 Kb.
Формат файлаdocx
Имя файлаbel_lit.docx
ТипДокументы
#19165
страница11 из 20
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   20

23. Адметнасць прозы Кузьмы Чорнага. Псіхалагізм у творчасці пісьменніка.



Козьма Чорны(Микалай Карлавич Раманоуски)- (1900-1944)Ён з'яўляецца адным з пачынальнікаў псіхалагічнай прозы. Пісьменнік адводзіў літаратуры важную ролю ў нацыянальным адраджэнні, лічыў яе "наймагутнейшай з'явай жыцця краіны, адным са сродкаў творчасці гэтага жыцця". Пачынаў пісьменнік свой творчы шлях на пачатку 20-х гадоў з лірычных і надзвычай эмацыянальных апавяданняў, якія па форме нагадвалі навелы ці імпрэсіі. Напісаныя на матэрыялах з жыцця вёскі і горада, яны паказвалі духоўнае абуджэнне народа. У пачатку 30-х гадоў К. Чорны прыходзіць да гістарычна-канкрэтнага разумення новай рэчаіснасці. Яго ўвагу прыцягвае жыццё народа на вялікім адрэзку часу. У апавяданні К. Чорны акцэнтуе ўвагу не на сацыяльнай, а на маральнай сутнасці канфлікту. К. Чорнага заўсёды цікавілі ўсе вострыя праявы грамадскага жыцця, калі з

асаблівай сілай раскрываецца псіхалагічны, сацыяльны і ідэалагічны змест

эпохі, калі пачуцці і думкі кожнага чалавека дасягаюць найвышэйшага

напружання і калі выяўляецца яго сапраўдны сэнс. Вастрыня сітуацый,

канфліктаў, напружанасць даследчыцкай думкі аўтара – усё гэта надае «ваенным»

раманам Чорнага высокае драматычнае гучанне.

24. Творчая індывідуальнасць Уладзіміра Дубоўкі, жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі.


Уладзімір Дубоўка — самабытны паэт, стваральнік запамінальных вобразаў заўзятар літаратурных эксперыментаў, цудоўны перакладчык. Іншыя аспекты яго творчасці шырокаму колу чытачоў, на жаль, вядомыя значна менш. Пачаткам творчай дзейнасці "вялікага пакутніка" лічыцца 1921 год, калі быў надрукаваны яго верш "Сонца Беларусі". Затым выйшлі зборнікі "Строма" (1923), "Трысцё" (1925), "Credo" (1926), "Наля" (1927). Талент У. Дубоўкі асабліва выявіўся ў жанры паэмы ("Там, дзе кіпарысы", "Кругі", "Крычаўская спакуса", "Браніслава", "I пурпуровых ветразей узвівы", "Штурмуйце будучыні аванпосты!"). Паэмы Дубоўкі - сведчанне новага паэмнага мыслення. 3 боку формы і зместу яны далека не ўкладваюцца ў межы традыцыйнага жанру паэмы. Сведчаннем таму служыць тое, што паэт абраў інтэнсіўны (не экстэнсіўны) шлях апрабацыі жыццёвага матэрыялу, узяўшы курс на інтэлектуалізацыю мастацкага зместу. Іншымі словамі, у ідэйна-канцэптуальную аснову паэм пакладзены прынцып суб’ектыўнага мадэлявання рэчаіснасці, звязаны з уласна аўтарскім уяўленнем,бачаннем асноўных тэндэнцый і заканамернасцяў грамадскага і літаратурнага развіцця. Стыль паэм можна ахарактарызаваць як умоўны, рацыяналістычны, сінтэтычны: ён далёкі ад вобразнай канкрэтыкі, вобразнай пластыкі.Паэмы маюць ярка выражаны наватарскі, эксперыментальны характар. Творы У. Дубоўкі звяртаюць на сябе ўвагу выкарыстаннем новых словаў, нязвычных зваротаў, якія чытаем амаль у кожным вершы, кожнай паэме 20-х гг. Паэтычная творчасьць Уладзімера Дубоўкі падзяляецца на два пэрыяды: 1921—1930 гг. і 1958—1976 гг., зь якіх першы быў асабліва плённым[2]. На фармаваньне напрамкаў мастацкага пошуку У. Дубоўкі моцна паўплывалі клясыкі беларускай літаратуры Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч. Творчасьць паэта 1920-х гг. вылучаецца навізной і арыгінальнасьцю выкарыстаньня паэтычных сродкаў выразнасьці і прыёмаў вэрсыфікацы. галоўнаю тэмаю якіх становіцца ідэя адраджэньня краіны, заклік да высакароднай чыннасьці дзеля краю і народа. У сваіх паэтычных творах, як прадстаўнік маладой плеяды творцаў, Уладзімер Дубоўка імкнуўся спасьцігнуць духоўны сэнс рэвалюцыі і зьменаў, якія адбываліся ў жыцьці. Першае месца ў беларускай паэзіі пасьлякастрычніцкага пэрыяду заняў Дубоўка — па сіле пачуцьця, глыбіні думкі і мастацкай дасаналасьці формы ў лірычных вершах і невялікіх паэмах. творы Дубоўкі «гэта ўзвышша сучаснага беларускага мастацкага слова і паэзіі», яго вершы захапляюць «клясычнасьцю свайго мастацкага ўбору, што мала ў каго знаходзім з сучасных паэтаў ня толькі Беларусі, але і Расеі і Ўкраіны. У. Дубоўка — агульнапрызнаны майстар паэтычнага слова. I не толькі ў сваіх вяршынных вершах і паэмах, пранікліва-шчырай лірыцы і драматычным эпасе. Усе творы без выключэння пазначаны адметнай пячаткай дасканалага майстра. Майстэрства было для яго не проста тэхнікай, што мяжуе са спрытнасцю рамесніка, а сутнасцю дзівоснага працэсу мыслення, выхаванага на паэтыцы лепшых змястоўна-фармальных спосабаў пераўтварэння, на паэтыцы сімвалізму.

25. Традыцыі сатырычнай прозы ў беларускай літаратуры 1-й пал. ХХ ст. Гратэскава-камічны свет рамана Андрэя Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”. Лёс аўтара і твора.


Раман А. Мрыя напісаны ў форме дзённіка, у якім герой шчыра і без прыхарошвання расказвае аб тых з'явах, якія былі характэрныя для савецкага грамадства ў 20-я гады. Дзённік дае большае, у параўнанні з аб'ектыўным апавяданнем, поле для выказвання героем уласных ацэнак і меркаванняў.

На прыкладзе Самасуя А. Мрый з сарказмам апавядае аб савецкім чыноўніку, які ўзвальвае на сябе па дзесяць пасад з тым большай ахвотай, што ў выніку не адказвае ні за што. Афіцыйная прапаганда тых часоў вытлумачвала гэта недахопам кадраў для культурнай рэвалюцыі, якую хацелі правесці кавалерыйскім наскокам і якая ператваралася ў выніку ў звычайную паказушнасць і падмену канкрэтнай справы пустой балбатнёй на розных сходах, паседжаннях і маёўках.

Трэба адзначыпь, што ў творы А. Мрыя няма ніводнага станоўчага персанажа. Магчыма, што аўтар зрабіў гэта наўмысна, насуперак тагачаснай вульгарызатарскай крытыцы, якая патрабавала абавязковай прысутнасці ў творы станоўчага героя. Акрамя таго, лічылася, што савецкі лад — залатая мара чалавецтва, што пры ім не можа існаваць ніякіх адмоўных з'яў . "Запіскі Самсона Самасуя" — гэта вяршыня не толькі беларускай, алеіі ўсёй савецкай сатырычнай прозы наогул. Іх адметнасць заключаецца і ў сіле мастацкага абагульнення, і ў шырокай палітры сатырычных прыёмаў, і ў выбары сатырычнага матэрыялу, формы яго падачы і стылёвай самабытнасці. Твор А. Мрыя папярэджвае аб небяспецы, імя якой — культ асобы. І проста дзіву даешся, наколькі прадбачлівым ён аказаўся, друкуючы свой раман на самым пачатку злавесных сталінскіх рэпрэсій — у 1929 годзе.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   20


написать администратору сайта