Главная страница

Беларуская мова.культура маулення. Беларуская мова культура малення электронны вучэбнаметадычны дапаможнік


Скачать 468.23 Kb.
НазваниеБеларуская мова культура малення электронны вучэбнаметадычны дапаможнік
АнкорБеларуская мова.культура маулення.docx
Дата28.01.2017
Размер468.23 Kb.
Формат файлаdocx
Имя файлаБеларуская мова.культура маулення.docx
ТипДокументы
#542
страница7 из 24
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   24

2.3. Нарматыўнае беларускае маўленне



У выніку беларуска-рускай інтэрферэнцыі парушаюцца нормы абедзвюх моў. Важным з’яўляецца высвятленне пытання пра паняцце моўнай нормы.

Норма – адна з істотных прыкмет літаратурнай мовы. Беларуская літаратурная мова – асноўная, вышэйшая форма нацыянальнай мовы. Яна апрацоўвалася і творча ўзбагачалася многімі пакаленнямі пісьменнікаў, навукоўцаў, дзеячаў культуры і асветы. Літаратурная мова ўжываецца ў розных сферах жыцця і дзейнасці беларускага народа, у ёй выпрацавана разгалінаваная сістэма функцыянальных стыляў.

Для стабільнага і надзейнага функцыянавання літаратурнай мовы ў ёй замацаваны нормы - сукупнасць найбольш устойлівых, традыцыйных элементаў мовы, гістарычна адабраных і замацаваных грамадскай моўнай практыкай у якасці агульнапрынятых правілаў [43, с. 83]. Такім чынам, наяўнасць моўных нормаў забяспечвае ўстойлівасць літаратурнай мовы.

Моўная норма – гэта катэгорыя аб’ектыўная, не ствараецца асобнымі навукоўцамі, адлюстроўвае сучасны стан беларускай літаратурнай мовы, падтрымліваючы выпрацаваныя ў ходзе працяглай маўленчай практыкі набыткі. Такім чынам, моўная норма – гэта яшчэ і гістарычная катэгорыя. Таму норме ўласціва стабільнасць, якая дыктуецца патрэбай у захаванні цэласнасці моўных сродкаў і ўстойлівасці правілаў іх выкарыстання. Аднак гэта не азначае, што норма статычная і нязменная. Змены моўнай нормы адбываюцца паступова – афіцынаму замацаванню папярэднічае перыяд варыянтнасці (суіснаванне “старых” і “новых” форм, якія не адрозніваюцца ўжываннем, выкарыстоўваюцца абсалютна тоесна). Варыянты існуюць на ўсіх моўных узроўнях: напрыклад, на лексічным (адзенне адзежа, Благавешчанне Дабравешчанне), сінтаксічным (ісці па лесе ісці лесам, глядзець і ўсміхацца глядзець, усміхаючыся) і г.д Такім чынам, нормы мовы адносна ўстойлівыя, стабільныя і адначасова гнутнкія і зменлівыя.

Адбор моўных сродкаў займае працяглы час і можа завяршыцца або знікненнем аднаго з варыянтаў, або іх размежаваннем (калі кожны мае статус нормы, аднак функцыянуе як асобная адзінка). Трэба адрозніваць дапушчальныя варыянты літаратурнай нормы ад памылак (напр.: дзіця - дзіцё, паўтара кілаграма паўтары кілаграмы, раба рабыня – раўнапраўныя варыянты; а пачнем замест пачнём, у паліце замест у паліто, сабака пабегла замест сабака пабег – памылкі). Для выбару нарматыўнага варыянту неабходна карыстацца адпаведнымі слоўнікамі.

Беларуская літаратурная мова, як і іншыя мовы, мае свае нормы:

- арфаэпічныя/фанетычныя (правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў);

- акцэнталагічныя (правільная пастаноўка націску);

- арфаграфічныя (правільнасць перадачы вуснага маўлення згодна з правапісам);

- лексічныя (правільны выбар слова для пэўнага паняцця ў адпаведным кантэксце);

- фразеалагічныя нормы (традыцыйнае, замацаванае практыкай ужыванне ўстойлівых моўных адзінак);

- словаўтваральныя (веданне і ўжыванне нарматыўных словаўтваральных мадэляў);

- граматычныя (правільнае ўтварэнне словаформ, спалучэнняў слоў і пісьменная пабудова сказаў);

- пунктуацыйныя нормы (правільная пастаноўка знакаў прыпынку);

- стылістычныя (выкарыстанне моўных адзінак у адпаведнасці з пэўным стылем).

2.3.1 Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай



З прычыны білінгвізму і з’яў інтэрферэнцыі парушаюцца нормы беларускай мовы. Паколькі адной з асноўных прычын парушэння нормаў з’яўляецца ўплыў рускай мовы, неабходна акрэсліць асноўныя рысы, якімі вызначаецца беларуская мова ў параўнанні рускай. Супастаўленне беларускай і рускай моў дапаможа больш глыбокаму, асэнсаванаму засваенню фанетыкі, арфаэпіі, граматыкі абедзвюх моў.

2.3.1.1. Фанетычныя асаблівасці



1. Наяўнасць гука [ў], у рускай мове яму адпавядаюць гукі [в] і [л]: воўк – волк, лаўка – лавка;

2. Наяўнасць злітных, двайных літар дз і дж, якія ператварыліся ў самастойныя гукі: дзень, хаджу, ксёндз, падзяка;

3. У беларускай мове гукі [ж], [ш], [ч], [дж], [р] зацвярдзелыя.

4. Беларускі фрыкатыўны [г] адпавядае рускаму [г] выбухному: горад, галава, нага. Выключэнні ў беларускай мове з выбухным [г] – запазычанні: гонта, ганак, гузік, швагер, гарнец. Хаця апошнім часам прапануецца меркаванне аб зняцці гэтага выключэння.

5. Беларускім гукам [дз], [ц] адпавядаюць у рускай мове мяккія зычныя [д’], [т’]. Гэта так званае “дзеканне” і “цеканне”: дзверы – дверь, дзіця – дитя, цела – тело. Але ў словах іншамоўнага паходжаня гукі [д], [т] застаюцца цвёрдымі: тэатр, тэрмін, дэтэктыў.

6. Наяўнасць акання і якання: калі галосныя [э ], [о] у першым складзе перад націскам пасля цвёрдых і, адпаведна, мяккіх зычных пераходзяць у [а]: малако, галава, вясна, лясны. Правіла якання распаўсюджаецца і на часціцу не: [н’а ведаў], [н’а знаў].

7. Наяўнасць прыстаўных гукаў. Зычныя [в], [г], [й] – вокны, гэта ён; галосныя [і], [а] – аржаны, імгла, імкненне, ільняны.

8. Чаргаванне складоў ро, ло са складамі ры, лы: кроў – крыві, глотка – глытаць, дровы – дрывасек, гром – грымоты.

9. Фанетычнае падаўжэнне зычных, якое на пісьме рэалізуецца падваеннем літар: ноччу, мышшу, пяццю. Не падлягаюць падаўжэнню губныя [б], [п], [м], [ў], [в] , [ф] і [р]: глыб’ю, шыр’ю.

10. Захаванне націскнога [э] перад шыпячымі: пяеш, нясеш. У рускай мове ім адпавядае ё / [о]: поёшь [пой’ош] , идёшь [ид’ош].

11. Беларускім словам з поўнагалоснымі спалучэннямі (серада, вораг, палон, галоўны, сярэдні, узнагарода) адпавядаюць у рускай мове запазычаныя стараславянскія з няпоўнагалоснымі спалучэннямі (среда, враг, плен, главный, средний, награда).

12. Зычны [д] у прыназоўніку і прыстаўцы [ад] вымаўляецца як [д] перад усімі звонкімі, у тым ліку і перад санорнымі в, j[й] , л, м, н, р: адвесці, ад вады, ад лагера, адламаць, адрэзаць, ад Рудзенска, ад Рэчыцы, ад іх ( ад [jіх] ), ад’ехаць [адjехац]. У рускай мове адпаведна вымаўляецца [т]: отвести, от воды, от лагеря.

13. У беларускай мове захоўваецца мяккае вымаўленне спрадвечнага [ц’] перад мяккім [в’]: цвісці, цвік, цвіль, цвіркаць.

14. У беларускіх дзеясловах загаднага ладу (мый, шый, крый, лі,бі,ві) і абвеснага ладу ( мыю, шыю, крыю) вымаўляюцца галосныя ы, і. У рускай мове ім адпавядаюць о,е: мой, мою, шей, пей, лей. Так вымаўляюцца галосныя ў прыметніках і ў словах прыметнікавага тыпу мужчынскага роду ў назоўным і вінавальным склонах адзіночнага ліку: такі, пусты, сляпы (у беларускай мове); такой, пустой, слепой ( у рускай мове).

15. Злучнік і часціца і пасля слоў, якія заканчваюцца на галосны, у беларускай мове вымаўляецца як й: сястра й брат, добра й хутка, а я й не ведала. У рускай мове такога змянення няма.

16. Губныя зычныя [б], [п], [м], [ф] перад [й], мяккімі зычнымі, а таксама ў канцы слоў не змякчаюцца: голуб, насып, верф, п’ю, семдзесят.

17. Зычныя [з ], [с ] перад мяккімі зычнымі, як правіла, вымаўляюцца мякка: пе [с’]ня, по [с’ ]пех, [с’ ]нег, [з’ ]мена. Яны ніколі не змякчаюцца перад [г’], [к’], [х’]: схема, скінуць, згінаць.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   24


написать администратору сайта