Беларуская мова.культура маулення. Беларуская мова культура малення электронны вучэбнаметадычны дапаможнік
Скачать 468.23 Kb.
|
БЕЛАРУСКАЯ МОВА : КУЛЬТУРА МАЎЛЕННЯ Электронны вучэбна-метадычны дапаможнік Разгледжаны паходжанне і асноўныя этапы развіцця беларускай мовы, яе функцыянаванне ва ўмовах білінгвізму, стылі маўлення і інш. Накіраваны на практычнае авалоданне культурай беларускага маўлення. Адрасуецца студэнтам дзённай, завочнай, вячэрняй і дыстанцыйнай формаў навучання па ўсіх спецыяльнасцях БДУІР. 2013 Наўроцкая Ірына Валянцінаўна БДУІР, кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін 05.06.2013 ЗМЕСТЗМЕСТ 2 1. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы 3 1.1. Роля мовы 3 1.2. Беларуская мова ў моўнай супольнасці свету 4 1.3. Этапы развіцця беларускай мовы 8 1.3.1. Вытокі беларускай мовы 8 1.3.2. Беларуская мова ў ВКЛ 10 1.3.3. Стан беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі 12 1.3.4. Новая беларуская літаратурная мова 13 1.3.5 Беларуская мова ў канцы ХХ – пачатку ХХІ стст 16 1.4. З гісторыі беларускай графікі 17 1.5. Мова і маўленне 19 2. Беларуская мова ва ўмовах білінгвізму 20 2.1. Білінгвізм 20 2.2. Інтэрферэнцыя. Трасянка 22 2.3. Нарматыўнае беларускае маўленне 25 2.3.1 Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай 26 2.4. Спецыфіка перакладу на беларускую мову 46 3. Маўленчая камунікацыя. Тэкст як асноўная камунікацыйная адзінка 47 3.1. Формы і тыпы маўлення. Паняцце тэксту. Маўленчыя жанры 47 3.2. Беларускі нацыянальны маўленчы этыкет 51 4. Паняцце стылю і стылістыкі маўлення 55 4.1. Стылі беларускай мовы, іх характарыстыка 55 4.2. Актуальныя працэсы ў сістэме функцыянальных стыляў 60 4.3. Стылістыка як тэарэтычная база культуры маўлення 60 5. Навуковае маўленне 62 5.1. Агульныя рысы навуковага маўлення 62 5.2 Стылістычныя сродкі навуковага маўлення 64 6. Тэрміналагічная лексіка як вядучы складнік навуковага маўлення 65 6.1. Лексіка беларускай нацыянальнай мовы, яе структура 65 6.1.1. Лексіка паводле паходжання 66 6.1.2. Лексіка паводле ступені актыўнасці 69 6.1.3. Лексіка паводле стылістычнай прыналежнасці 71 6.1.4. Лексіка паводле сферы выкарыстання 73 6.2. Тэрміналогія 76 6.3. Спецыфіка выкарыстання тэрмінаў 79 7. Сістэма жанраў навуковай літаратуры 79 7.1. Разнавіднасці і жанры навуковых тэкстаў 79 7.2 Кампазіцыйная будова навуковых тэкстаў розных жанраў 80 8. Афіцына-справавы стыль 84 8.1. Стылявыя рысы афіцыйна-справавога стылю 84 8.2. Моўныя рысы афіцыйна-справавога стылю 85 8.3. Віды афіцыйна-справавой дакументацыі 86 9. Культура маўлення 92 9.1. Якасці маўлення 93 9.2. Спецыфіка рэдагавання 96 Спіс выкарыстанай літаратуры 100 1. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы1.1. Роля мовыМова па праву з’яўляецца неад’емнай часткай нашага жыцця. Яна адыгрывае вялікую ролю ў пытаннях разумення свядомасці чалавека, механізмаў, якія функцыянуюць у грамадстве (і шэрагу іншых з’яў). Кожны факт нашага жыцця выражаецца пры дапамозе адпаведнай моўнай з’явы – слова і выказвання. Лінгвісты вылучаюць прыкладна 20 функцый мовы, якія яна рэалізуе ў грамадстве, што насамрэч дазваляе лічыць гэтую з’яву феноменам. Чалавек – гэта істота грамадская. Чалавек жыве ў грамадстве і, натуральна, можа і павінен мець зносіны, камунікаваць з іншымі членамі гэтага грамадства. Найбольш дзейсны і пашыраны сродак камунікацыі – мова. Такім чынам, словы звязваюць людзей, аб’ядноўваюць іх праз камунікацыю. А без камунікацыі няма грамадства, без грамадства няма чалавека сацыяльнага, няма таго віду, які ў навуцы акрэсліваецца як homo sapiens. Да таго ж ніводная навука і ніводная спецыяльнасць не можа абысціся без слова. З дапамогай адзінак мовы фармулююцца веды і вопыт, захоўваюцца і перадаюцца наступным пакаленням. Мова – гэта не толькі сродак камунікацыі, гэта яшчэ і люстэрка культуры. У гэтым люстэрку адбіваецца не толькі рэальны свет і сапраўдныя ўмовы жыцця чалавека (геаграфія, прыродныя ўмовы, узровень гаспадаркі і г. д.), але і грамадская свядомасць народа, яго менталітэт, нацыянальны характар, лад жыцця, традыцыі, сістэма каштоўнасцей, светапогляд. Мову лічаць скарбніцай культуры. Яна захоўвае культурныя каштоўнасці – у лексіцы, граматыцы, у прыказках і прымаўках, у мастацкай і навуковай літаратуры, у формах вуснага і пісьмовага маўлення. Мова – гэта магутны сродак, які пераўтварае людскую супольнасць у нацыю праз захаванне і перадачу культурнай спадчыны. Мова – гэта важная і істотная адзнака кожнай нацыі. Мова, такім чынам, выконвае шмат функцый у жыцці нацыі: - з’яўляецца сродкам камунікацыі; - сродкам абмену культурнай інфармацыяй; - складнікам нацыянальнай свядомасці; - выступае сродкам засваення нацыянальнай гісторыі і нацыянальных каштоўнасцей; - з’яўляецца інструментам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры; - выконвае функцыю перадачы і захавання навуковых ведаў; - адлюстроўвае спецыфічныя бакі нацыянальнага жыцця і гісторыі; - з дапамогай мовы яе носьбіты пазнаюць нацыянальнае жыццё свайго народа і сябе як прадстаўнікоў нацыі; - з’яўляецца сродкам пазнання рэчаіснасці, усіх набыткаў практыкі чалавецтва; - мова – моцны інструмент уздзеяння на чалавека, сродак фарміравання яго як асобы, сродак паўнавартаснага выхавання. Важна адзначыць, што мова – гэта з’ява індывідуальная, паколькі ўласціва пэўнаму чалавеку. Яна дапамагае кожнаму заявіць аб сабе як пра арыгінальную асобу, са сваім духоўным светам, інтэлектуальным патэнцыялам. Калі мы прааналізуем мову канкрэтнай асобы, то мы вельмі лёгка можам вызначыць не толькі яго сацыяльную прыналежнасць, узровень культуры, але нават спецыяльнасць і род заняткаў. Таму дасканалае валоданне мовай – адзін са складальнікаў поспеху ў любой сферы дзейнасці чалавека. |