Беларуская мова.культура маулення. Беларуская мова культура малення электронны вучэбнаметадычны дапаможнік
Скачать 468.23 Kb.
|
4. Паняцце стылю і стылістыкі маўлення4.1. Стылі беларускай мовы, іх характарыстыкаУ залежнасці ад мэт і задач, якія ставяцца і вырашаюцца ў час маўленчай дзейнасці, адбываецца адбор разнастайных моўных сродкаў, утвараюцца своеасаблівыя разнавіднасці адзінай літаратурнай мовы – функцыянальныя стылі. Тэрмін функцыянальны стыль падкрэслівае, што разнавіднасці літаратурнай мовы вылучаюцца на аснове той функцыі (а таксама ролі і мэты), якую выконвае мова ў кожным канкрэтным выпадку. Напрыклад, абмен навуковымі поглядамі, імкненне даказаць навізну і каштоўнасць навуковых ідэй рэалізуюцца ў навуковым стылі, выкрыццё пэўнай сацыяльнай праблемы адбываецца сродкамі публіцыстычнага стылю і г. д. У залежнасці ад розных камунікацыйна-функцыянальных фактараў у беларускай літаратурнай мове вылучаюцца наступныя стылі: гутарковы (размоўны, размоўна-бытавы), публіцыстычны, навуковы, афіцыйна-справавы. Асобна падаецца мастацкі стыль, у якім могуць спалучацца элементы ўсіх стыляў, а часам нават і нелітаратурныя моўныя сродкі. Стылі літаратурнай мовы часцей за ўсё супастаўляюцца на аснове аналізу іх лексічнага складу, бо менавіта ў лексіцы выяўляюцца найбольш істотныя адрозненні паміж імі. Замацаванасць слоў за вызначаным функцыянальным стылем тлумачыцца тым, што ў лексічнае значэнне моўных адзінак, акрамя прадметна-лагічнага зместу, уваходзіць і эмацыйна-стылістычная афарбоўка. Напрыклад, калі правесці супастаўленне сінонімаў: твар – аблічча, недахоп – дэфіцыт, пераробка – пераўтварэнне, плакацца – наракаць, велізарны – гіганцкі, то няцяжка заўважыць, што гэтыя сінанімічныя словы адрозніваюцца не па сенсе, а сваёй стылістычнай афарбоўкай. Першыя словы кожнай пары ўжываюцца ў размоўна-бытавым, а другія – у навукова-папулярным, публіцыстычным, афіцыйна-справавым маўленні. Мэты паведамлення, умовы, у якіх яно будзе адбывацца, прымушаюць моўцу выбіраць такую лексіку, якая з’ўляецца найбольш дзейснай, трапнай, выразнай, эфектыўнай для дасягнення пастаўленай мэты. Такім чынам, кожнаму стылю ўласціва свая сістэма моўных сродкаў. Напрыклад, такія словы, як функцыя, значымасць, гіпотэза ўласцівы мове навукі, сотка, маршрутка, электрычка, залікоўка – размоўнаму стылю, ніжэйпадпісаны, вышэйназваны, згодна з палажэннем – афіцыйна-справавому стылю, камюніке, нота пратэсту, светапогляд – публіцыстычнаму стылю. Важна адзначыць, што межы функцыянальных стыляў рухомыя: элементы аднаго стылю могуць ужывацца ў іншым. Так, найменш пранікальным лічыцца афіцыйна-справавы стыль, а найбольш – мастацкі і публіцыстычны. Больш падрабязна вызначальныя характарыстыкі функцыянальных стыляў апісаны ў табліцы. Табліца 11. Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы
Варта адзначыць, што ва ўсіх стылях вылучаюцца падстылі, размежаванне якіх грунтуецца на дадатковых, характэрных для кожнага стылю фактарах.Так, напрыклад, разнавіднасці публіцыстычнага стылю звязаны са спецыфікай сродкаў масавай інфармацыі. У гэтым стылі можна вылучыць газетна-публіцыстычны, радыё- і тэлежурналісцкі, прамоўніцкі падстылі. Адметнасць навуковых стасункаў абумовіва вылучэнне ўласна навуковага, навукова-папулярнага і навукова-вучэбнага падстыляў11. У афіцыйна-справавым стылі склаліся падстылі ў залежнасці ад прызначэння тэкстаў: уласна заканадаўчы (юрыдычны), дыпламатычны і канцылярскі. Асаблівасці гутарковага стылю шмат у чым залежаць ад умоў камунікацыі – афіцыйнай (размоўна-афіцыйны падстыль) і неафіцыйнай (размоўна-бытавы падстыль). |