Главная страница
Навигация по странице:

  • Маўленчы этыкет

  • Беларускія этыкетныя выразы

  • Беларуская мова.культура маулення. Беларуская мова культура малення электронны вучэбнаметадычны дапаможнік


    Скачать 468.23 Kb.
    НазваниеБеларуская мова культура малення электронны вучэбнаметадычны дапаможнік
    АнкорБеларуская мова.культура маулення.docx
    Дата28.01.2017
    Размер468.23 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаБеларуская мова.культура маулення.docx
    ТипДокументы
    #542
    страница13 из 24
    1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   24

    3.2. Беларускі нацыянальны маўленчы этыкет



    Прафесія інжынера, настаўніка, юрыста, даследчыка і шэрагу іншых цесна звязана з пастаяннымі кантактамі з рознымі людзьмі, з пэўным уздзеяннем на іх унутраны свет, лёс, з маральнымі ўзаемаадносінамі, што патрабуе высокай культуры маўленчай камунікацыі. Узровень маўлення сведчыць аб агульнай культуры чалавека, яго адукаванасці і выхаванасці.

    Маўленчы этыкет – гэта ўсталяваныя грамадствам правілы маўленчых паводзін, сістэма ўстойлівых формул і выразаў.

    Этыкетнае маўленне з’яўляецца неад’емным складнікам нацыянальнай культуры. Так, у маўленчым этыкеце кожнага народа праяўляецца яго нацыянальная спецыфіка, адметнасць ладу жыцця, менталітэту, звычаі і традыцыі.

    Веданне свайго нацыянальнага маўленчага этыкету (як і этыкетнага маўлення вывучаемай замежнай мовы), уменне карыстацца ім у розных жыццёвых сітуацыях – адзін з важных складнікаў прафесійнай этыкі спецыяліста. Захаванне маўленчага этыкету дазваляе асобе адчуваць сябе ўпэўнена ў любой сітуацыі маўлення, пры выкананні прафесійных абавязкаў, наладжванні кантактаў з калегамі, партнёрамі і г. д.
    Беларускія этыкетныя выразы
    У традыцыі беларускага этыкету звяртацца да жанчыны / мужчыны са словамі спадарыня, спадар, паважаная (шаноўная) спадарыня, таварыш (у асяроддзі вайскоўцаў)і дадаваць імя або прозвішча суразмоўцы (калі вы яго ведаеце). На захадзе Беларусі яшчэ і сёння можна пачуць звароткі пан, пані, паненка, паніч, панове.
    У беларускай народнай традыцыі захоўваецца і такая неафіцыйная форма зваротку: Цётка10! (Цётачка!) Дзядзька!(Дзядзечка!) Бабуля! Дзядуля! Гэтыя словы ўжываюцца разам з імем або прозвішчам: цётка Ганна, дзядзька Іван, бабуля Каця. Да маладзейшай асобы шырока ўжываецца наступная неафіцыйная форма звароту: Сынок! Дачушка! Унучак!
    Да калектыву звяртаюцца са словамі спадары, спадарства, шаноўнае спадарства, шаноўная грамада, калегі, каляжанкі, шаноўныя. У афіцыйнай сітуацыі дарэчнымі таксама будуць такія ветлівыя звароты: Паважаныя прысутныя! Шаноўныя калегі! Дарагія сябры! Дарагія нашы госці!
    Даволі часта ўжываецца клічная форма назоўнікаў мужчынскага роду для выражэння зваротку: Браце! Дружа! Сынку! Міхале! Дзеду! Іване!
    Пры знаёмстве могуць ужывацца такія формулы, як:

    Дазвольце з Вамі пазнаёміцца.

    Я хацеў бы пазнаёміцца з Вамі.

    Дазвольце адрэкамендавацца.

    Вы знаёмыя? Вы ўжо пазнаёміліся?

    Пазнаёмцеся, калі ласка. Гэта …

    Дазвольце Вас пазнаёміць з …

    Вельмі прыемна!

    Будзем знаёмы!
    Прывітацца па-беларуску можна наступнымі выразамі:

    Добры дзень! Дзень добры!

    Добры вечар! Вечар добры!

    Здароў! Здарова!

    Маё шанаванне!

    Вітаю Вас!

    Прывітанне! Прывітанкі!

    Гады ў рады!
    Звычайна пасля прывітання ўжываюцца наступныя пытанні-звароты ветлівасці:

    Што чуваць? Што новага?

    Як маешся (маецеся)?

    Як працуецца?

    Як жыццё? Як здароўе?

    Як жывеш-гадуешся?

    Руская этыкетная формула Как дела? адпавядае беларускай Як маешся? (выраз Як справы? з’яўляецца калькай з рускай мовы, у адказ можна пачуць каламбурны выраз: Як справа, так і злева).
    Беларусы выкарыстоўваюць наступныя словы падзякі пры сустрэчы:

    Дзякуй!

    Дзякуй за памяць!

    Дзякуй за добрае слова! Дзякуй на добрым слове!
    У адказ на прывітальнае пытанне ў залежнасці ад удзельнікаў гаворкі і абставін могуць прагучаць наступныя словы або ўстойлівыя выразы:

    Нічога сабе!

    Так сабе!

    Добра.

    Някепска.

    Памаленьку.

    Ніштавата.

    Жывём, хлеб жуём!

    От, то скокам, то бокам.

    То скачучы, то плачучы.

    От, жыву, як гарох пры дарозе, хто ідзе, той скубе.

    Жывем, як тыя бульбіны: не цяпер з’ядуць, дык на вясну пасадзяць.
    Вялікая роля ў маўленчым этыкеце беларусаў заўсёды надавалася не толькі прывітанню, але і развітанню. Выказаныя з непадробнай шчырасцю, цеплынёй і добразычлівасцю словы развітання мелі працягам далейшыя прыязныя адносіны і будучыя сустрэчы. Нездарма беларуская прыказка гаворыць: “Як развітаешся, так і прывітаешся”.
    Развітальныя этыкетныя формулы ў залежнасці ад сітуацыі маўлення:

    Бывай! Бывайце! Бывайце здаровы!

    Заставайцеся здаровенькі!

    Усяго Вам добрага! Усяго найлешага!

    Даруйце (выбачайце), калі што не так!

    Не памінайце благім словам / ліхам!

    Да пабачэння!

    Да сустрэчы! Да новага спаткання!

    Пабачымся! Пакуль! Усяго! Да заўтра! Шчасліва!

    Шчаслівай дарогі!

    Дазвольце з Вамі развітацца!
    За сталом выкарыстоўваюцца наступныя этыкетныя формулы:

    Калі ласка, просім! (як запрашэнне да стала)

    Смачна есці! Смачнага Вам! (за сталом) - Наўзаем!

    Хлеб-соль! Хлеб ды соль! Сыць, Божа!

    Будзем здаровыя! (перад чаркаваннем)

    Дзякуй за пачастунак!

    Дзякуй, вельмі смачна / было вельмі смачна!
    У сітуацыях, калі ўзнікае неабходнасць выказаць пажаданні, могуць быць ужытыя наступныя выразы беларускага маўленчага этыкету:

    Памагай Бог! Бог у помач!

    Хай Вам шчасціць!

    Хай Вам лёс не здрадзіць!

    Спору ў працы!

    Вялікі расці!

    Дабранач!

    Добрай / гладкай дарогі!
    Пры просьбе зрабіць якую-небудзь паслугу звычайна гучаць наступныя ветлівыя словы: Калі ласка! Будзьце ласкавы!

    У адказ за паслугу выкарыстоўваюцца такія словы падзякі, як:

    Дзякую вам.

    Вельмі ўдзячны вам!

    Шчыра дзякую! Вельмі дзякую!
    Як форма падзякі за падарунак найчасцей ужываецца: Дзякуй!

    Дарэчы будзе згадаць, што да беларускага слова дзякуй дапасуюцца прыметнікі ў форме мужчынскага роду, таму словы падзякі будуць гучаць як Вялікі дзякуй! Шчыры дзякуй Вам!
    У адказ на падзяку ў залежнасці ад сітуацыі можна адказаць:

    Няма за што!

    На здароўе! Еш на здароўе! (за яблык) Пі на здароўе! (за малако) Насі здаровы! (за адзенне, абутак)

    Спажывай на здароўе! На спажытак Вам!
    Папрасіць прабачэння ў таго, каму зрабілі непрыемнасць, можна, выкарыстоўваючы наступныя выразы маўленчага этыкету:

    Прабачце! Выбачайце!

    Даруйце, калі ласка!

    Даруйце мне!

    Не крыўдуйце!

    Прашу прабачэння!
    Павіншаваць па-беларуску можна наступнымі фразамі:

    Віншую Вас!

    Дазвольце павіншаваць … !

    Са святам!

    Дасылаю Вам свае віншаванні!

    З юбілеем!
    Выказаць згоду, пацвярджэнне дазваляе выкарыстанне такіх выразаў, як:

    Так. Але. Вядома! Зразумела! Пэўна ж!

    Добра, згода!Дамовіліся!

    Няма сумнення!Нельга не пагадзіцца!

    Вельмі слушна! Слушная прапанова!

    Праўда Ваша! Маеш рацыю!
    Некаторыя іншыя выразы ветлівасці:

    Дазвольце спытаць / запытацца (увайсці, сесці, узяць).

    Праходзьце, калі ласка!

    Запрашаем Вас! Прашу Вас!

    Не турбуйцеся! Не клапаціцеся!
    Вядома, што нельга быць культурным чалавекам толькі на словах. Культура маўленчых паводзін фарміруецца разам з маральнымі нормамі, этычнымі прынцыпамі асобы, грамадства. У сістэму гэтых норм і прынцыпаў уваходзяць такія катэгорыі, як ветлівасць, карэктнасць, далікатнасць, сціпласць, непасрэднасць, адказнасць, якія з’яўляюцца абавязковымі складнікамі культуры зносін і культуры маўлення.

    1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   24


    написать администратору сайта