Главная страница
Навигация по странице:

  • ЗАКЛЮЧЭННЕ:АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ І ЎРОКІ ГІСТАРЫЧНАГА РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСІ

  • Чаму вучыць гісторыя Беларусі Аб чым сведчыць гістарычны вопыт

  • курс лекций по истории беларуси. Курс лекций. Г. А. Астрога Гiсторыя Беларусi


    Скачать 1.91 Mb.
    НазваниеГ. А. Астрога Гiсторыя Беларусi
    Анкоркурс лекций по истории беларуси
    Дата07.11.2020
    Размер1.91 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаКурс лекций.doc
    ТипДокументы
    #148668
    страница31 из 31
    1   ...   23   24   25   26   27   28   29   30   31
    Пытанні і заданні

    1Ахарактарызуйце сутнасць курсу на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР.

    2.Назавіце мэты так званай радыкальнай эканамічнай рэформы.

    3.У чым праявілася рэфармаванне палітычнага ладу СССР у 1985-1990гг.?

    4. Растлумачце сутнасць тэзіса: “КПСС не была партыяй у тым сэнсе, як гэта разумеюць на Захадзе. КПСС была з’явай у структуры савецкага грамадства”.

    6. Чым былі абумоўлены крызіс аднапартыйнай сістэмы, зыход КПСС з арэны палітычнага кіраўніка краіны, ліквідацыя савецкага дзяржаўнага і грамадскага ладу?

    7. Якія змены адбыліся ў духоўным жыцці беларускаў у 1985-1990 гг.?

    8. Якія герб і сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь у 1991 г.?

    9. Пералічыце асноўныя трансфармацыі палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.

    10. Якія падзеі выклікалі абвяшчэнне суверэнітэту?

    11. Назавіце асноўныя дасягненні і праблемы ў эканоміцы Беларусі ў 1991-2005 гг.

    12. Назавіце прычыны і праявы крызісу 1991-1995 гг. у эканаміцы Беларусі.

    13. Ахарактарызуйце праграму на 1996-2000гг. і вынікі яе выканання.

    14. Ахарактарызуйце праграму на 2001-2005гг. і ход яе выканання.

    15. У чым сутнасць рэформы агульнаадукацыйнай, прафесіянальнай і вышэйшай школы?

    16.Якія новыя дасягненні беларускай культуры вы ведаеце?

    ЗАКЛЮЧЭННЕ:АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ І ЎРОКІ ГІСТАРЫЧНАГА РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСІ

    Рускі гісторык акадэмік В.В. Ключэўскі (1841–1911) лічыў, што не трэба думаць, быццам гісторыя нічому не вучыць. Гісторыя вучыць нават тых, хто ў яе не вучыцца; яна іх правучвае за невуцтва і пагарджанне. Сапраўды, веданне свайго мінулага, далёкай і блізкай гісторыі продкаў, гісторыі Айчыны дазваляе народам, дзяржаўным і палітычным дзеячам, органам улады і кіравання вызначаць навукова абгрунтаваныя праграмы палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця краіны, ажыццяўляць дзяржаўнае будаўніцтва, рабіць вывады з памылак, якія былі непазбежнымі на больш ранніх этапах развіцця грамадства.

    Гісторыя Беларусі – калектыўная памяць народа, невычарпальная крыніца гістарычнага вопыту і духоўнасці, шлях да пераадолення гістарычнага невуцтва і нацыянальнага нігілізму. Яна з’яўляецца важным сродкам выхавання ў людзей пачуцця патрыятызму, гонару за прыналежнасць да беларускай нацыі, павагі да людзей усіх нацый і народнасцей, любові да сваёй Айчыны. Яна дапамагае выхоўваць лепшыя маральныя якасці чалавека, павышаць яго адукацыйны і культурны ўзровень.

    Гісторыя Беларусі – гэта летапіс стваральнай працы людзей, іх дасягненняў у матэрыяльнай і духоўнай вытворчасці. Гісторыя Беларусі – гэта летапіс барацьбы за захаванне беларускага этнасу, яго культуры, мовы, побыту, звычаяў і традыцый, за нацыянальна-культурнае адраджэнне, стварэнне і развіццё беларускай дзяржаўнасці. Спробы стварыць суверэнную Беларускую Народную Рэспубліку ў 1918 г., стварэнне Беларускай ССР пасля ўваходжання яе ў 1922 г. у склад Саюза ССР і поўны суверэнітэт незалежнай Рэспублікі Беларусь сёння – галоўныя вехі станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці ў ХХ ст.

    Гісторыя Беларусі – неад’емная частка гісторыі славянскіх народаў, здабытак еўрапейскай і сусветнай цывілізацый.

    Завяршаючы вывучэнне курса гісторыі Беларусі, неабходна зрабіць спробу, зыходзячы з гістарычнага вопыту і сучаснага становішча, вызначыць перспектывы развіцця Рэспублікі Беларусь.

    Якім шляхам пойдзе развіццё беларускага грамадства – пакажа будучае, дзень заўтрашні.

    Чаму вучыць гісторыя Беларусі? Аб чым сведчыць гістарычны вопыт?

    Механічнае перанясенне вопыту нашых продкаў ці вопыту іншых народаў у сучасныя беларускія ўяўляе не меншую небяспеку, чем поўнае яго ігнараванне.Гісторыя хутчэй павіннв даць адэкватнае разуменне прычын,пачатку і ходу развіцця той ці іншай з’явы,якая маецца ў сучасны момант.Але і ў гэтым яе значэнне велізарнае.

    Калектыўная памяць народа, гістарычны вопыт з’яўляюцца багаццем краіны, састаўной часткай яе інтэлектуальнага патэнцыялу і культурных здабыткаў, асновай нацыянальнай самасвядомасці. Без ведання гісторыі кожны народ у цэлым і кожны чалавек паасобку з’яўляюцца бяднейшымі, іх перспектывы руху наперад становяцца праблематычнымі.

    Гістарычны вопыт сведчыць пра тое, што народы, якія не ведаюць сваёй гісторыі, не маюць будучыні. Колькі разоў іншаземцы-заваёўнікі знішчалі іх дзяржавы, рабавалі людзей, грабілі матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, зводзілі на нішто стваральную працу шматлікіх пакаленняў людзей, нашчадкам якіх прыходзілася пачынаць усё спачатку.

    Гістарычны вопыт сведчыць, што вайна – самае вялікае зладзейства супраць чалавечнасці, што вайна – гэта кроў, слёзы і пакуты мільёнаў і мільёнаў людзей. Пагэтаму чалавек разумны (homosapiens) і ўсё чалавецтва павінны выключыць вайну з жыцця народаў і краін і ўсе спрэчныя пытанні вырашаць за сталом перагавораў. Вось чаму наша краіна дабраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі і не далучаецца да ніякіх ваенна-палітычных блокаў. Рэспубліка Беларусь – нейтральная, без’ядзерная дзяржава ў цэнтры Еўропы.

    У сучасным аднапалярным свеце пры наяўнасці мноства небяспек, у тым ліку і ваенных, порах трэба трымаць сухім, каб абараніць сваю незалежнасць. Вось чаму Рэспубліка Беларусь умацоўвае свае ўзброеныя сілы, бо, як сведчыць гістарычны вопыт, калі народ не жадае ўтрымліваць свае ўласныя ўзброеныя сілы, ён будзе ўтрымліваць, карміць чужое войска, войска захопніка.

    Рэспубліка Беларусь захавала сацыяльную сферу (бясплатную ахову здароўя, асвету, навуку і культуру), не знішчала помнікі гісторыі і культуры, бо яны створаны працай і геніем народа і яму павінны належаць. Беларускі народ з’яўляецца адным з самых адукаваных, культурных, інтэлектуальна развітых народаў свету. Высокі агульнаадукацыйны, прафесіянальны і культурны ўзровень беларускага народа – яго агульнацывілізацыйнае дасягненне.

    Рэспубліка Беларусь закончыла ў асноўным перыяд індустрыяльнай трансфармацыі і ўступіла ў перыяд постіндустрыяльнага развіцця, ажыццяўлення інфармацыйна-тэхналагічнай рэвалюцыі. Яна з надзеяй крочыць у будучае. Зрабіць нашу краіну моцнай і квітнеючай можа беларускі народ, у тым ліку і сённяшнія студэнты, заўтрашнія настаўнікі, урачы, інжынеры, эканамісты, арганізатары вытворчасці, вучоныя, палітычныя і дзяржаўныя дзеячы.
    1   ...   23   24   25   26   27   28   29   30   31


    написать администратору сайта