Главная страница
Навигация по странице:

  • Мэта выкладання дысцыпліны.

  • Задачы вывучэння дысцыпліны

  • ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ

  • ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення). Картка дысцыпліны 18 Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы 20


    Скачать 1.26 Mb.
    НазваниеКартка дысцыпліны 18 Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы 20
    АнкорЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
    Дата24.04.2017
    Размер1.26 Mb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
    ТипКартка
    #2712
    страница2 из 33
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   33

    рабочая праграма


    Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

    Установа адукацыі

    “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”

    ЗАЦВЯРДЖАЮ

    Дэкан факультэта даўніверсітэтскай падрыхтоўкі і прафесійнага арыентавання

    _____________ В.Г. Русін

    _____________________ 2013 г.

    Рэгістрацыйны № УД - ________/р

    Беларуская мова (культура маўлення)

    Рабочая праграма для напрамкаў адукацыі 28 Электронная эканоміка, 39 Радыёэлектронная тэхніка,

    40 Вылічальная тэхніка, 41 Кампаненты абсталявання, 45 Сувязь;

    груп спецыяльнасцей 36 04 Радыёэлектроніка;

    спецыяльнасцей 1-53 01 02 Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі, 1-53 01 07 Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах, 1-58 01 01 Інжынерна-псіхалагічнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій, 1-98 01 02 Ахова інфармацыі ў тэлекамунікацыях

    Курс 1

    Семестр 1,2

    Практычныя (семінарскія) заняткі 16 (гадзін) Залік 1, 2 (семестр)

    Усяго аўдыторных гадзін

    па дысцыпліне – 18 гадзін Форма атрымання

    Усяго гадзін па дысцыпліне – 36 гадзін вышэйшай адукацыі дзённая

    2013

    Складальнік: І.В. Наўроцкая, выкладчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплiн установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”.

    Рабочая вучэбная праграма складзена на аснове вучэбнай праграмы “Беларуская мова (культура маўлення)”. Зацверджана рэктарам Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі” Батурам М. П. ___________ 2013, рэгістрацыйны № ___________/вуч. і рабочых вучэбных планаў спецыяльнасцяў:

    I-40 02 01 Вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі; I-40 01 01 Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій; I-40 01 03 Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання; I-36 04 02 Прамысловая электроніка; I-40 03 01 Штучны інтэлект; I-53 01 02 Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі; I-53 01 07 Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах; I-40 01 02-02 Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы); I-26 02 03 Маркетынг; I-27 01 01-11 Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (радыёэлектронныя і інфармацыйныя паслугі); I-40 01 02 08 Інфармацыйная сістэмы і тэхналогіі (у лагістыцы); I-39 01 01 Радыётэхніка; I-39 01 02 Радыёэлектронныя сістэмы; I-39 01 03 Радыёінфарматыка; I-39 01 04 Радыёэлектронная ахова інфармацыі; I-41 01 02 Мікра- і нанаэлектронныя тэхналогіі і сістэмы; I-41 01 03 Квантавыя інфармацыйныя сістэмы; I-41 01 04 Нанатэхналогіі і нанаматэрыялы ў электроніцы; I-45 01 01 04 Шматканальныя сістэмы тэлекамунікацый; I-39 01 02 01 Радыеэлектронныя сістэмы; I-36 04 01 Электронна-аптычныя сістэмы і тэхналогіі; I-38 02 03 Тэхнічнае забеспячэнне бяспекі; I-39 02 01 Мадэляванне і камп’ютарнае праектаванне радыёэлектронных сродкаў; I-39 02 02 Праектаванне і вытворчасць радыёэлектронных сродкаў; I-39 02 03 Медыцынская электроніка; I-40 02 02 Электронныя вылічальныя сродкі; I-58 01 01 Інжынерна-псіхалагічнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій; I-39 03 01 Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у забяспячэнні прамысловай бяспекі); I-45 01 01 Мнагаканальныя сістэмы тэлекамунікацый; I-45 01 02 Сістэмы радыёсувязі, радыёвяшчанне і тэлебачанне; I-45 01 03 Сеткі тэлекамунікацый; I-54 01 04 Метралагічнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм і сетак; I-98 01 02 Ахова інфармацыі ў тэлекамунікацыях; I-45 01 05 Сістэмы размеркавання мультымедыйнай інфармацыі; I-45-01 06 Лазерныя інфармацыйна-вымяральныя сістэмы

    Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на паседжанні кафедры ____________________________________________________________________ пратакол № __ ад _____ ____
    Загадчык кафедры ________________________

    УЗГОДНЕНА

    Старшыня Савета факультэта камп’ютарнага праектавання
    _______________________________
    Старшыня Савета факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання
    _______________________________
    Старшыня Савета факультэта камп’ютарных сістэм і сетак
    _______________________________
    Старшыня Савета факультэта тэлекамунікацый
    _______________________________
    Старшыня Савета факультэта радыётэхнікі і электронікі
    _______________________________
    Старшыня Савета інжынерна-эканамічнага факультэта
    _______________________________
    Начальнік АМЗВП Ц.С.Шыкава

    ______________________________

    ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


    Мэта выкладання дысцыпліны.

    Вучэбны прадмет “Беларуская мова (культура маўлення)” з’яўляецца дысцыплінай, якая дапамагае падрыхтаваць камунікатыўна развітую асобу, білінгвістычна падрыхтаваную, якая на дастатковым узроўні зможа наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійна-справавой сферы.

    Мэты выкладання дысцыпліны наступныя:

    забяспечыць студэнтаў на першай ступені вышэйшай адукацыі якаснымі ведамі і ўменнямі выкарыстання моўных сродкаў у камунікатыўнай дзейнасці;

    замацаваць і ўдасканаліць веды па беларускай літаратурнай мове ў яе вуснай і пісьмовай формах;

    садзейнічаць выхаванню і павышэнню культуры маўлення, у тым ліку прафесійнага, будучых спецыялістаў.

    Задачы вывучэння дысцыпліны:

    садзейнічаць выпрацоўцы ўмення арыентавацца ў тэарэтычных і практычных праблемах функцыянавання беларускай мовы;

    стварыць цэласнае сістэмнае ўяўленне аб функцыянаванні мовы ў яе стылявых разнавіднасцях;

    дапамагчы выпрацаваць уменні і навыкі самастойнага аналізу моўных з’яў;

    спрыяць узбагачэнню слоўнікавага запасу навучэнцаў;

    удасканаліць навыкі і ўменні якаснага і дакладнага перакладу спецыяльных тэкстаў з рускай мовы на беларускую і наадварот;

    спрыяць выпрацоўцы ў студэнтаў навыкаў правільнага, дакладнага, чыстага, выразнага і разнастайнага маўлення.

    сфарміраваць уменне мэтазгоднага выкарыстання сродкаў беларускай мовы ў навуковай і практычнай дзейнасці;

    спрыяць фарміраванню камунікатыўна развітой асобы, здольнай наладжваць кантакты на нацыянальнай мове.

    У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны:

    а) ведаць:

    – ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі асобы;

    – месца і ролю беларускай мовы ў славянскім свеце;

    – паходжанне і этапы развіцця беларускай мовы;

    – персаналіі заснавальнікаў беларускай лінгвістыкі;

    – функцыянальныя стылі сучаснай беларускай літаратурнай мовы, іх жанравыя разнавіднасці;

    – сістэму літаратурных нормаў беларускай мовы.

    б) умець характарызаваць:

    – лексічныя групы;

    – асаблівасці тэрміналагічнай лексікі;

    – асаблівасці функцыянальных стыляў;

    – асаблівасці навуковага і афіцыйна-справавога стылю і сферы іх функцыяна-вання;

    – тэксты розных жанраў, свядома карыстаючыся моўным матэрыялам, адэкватна стылю, мэце, сітуацыі і тэме выказвання;

    – стылістычныя нормы, згодна з сітуацыяй прафесійных або справавых зносін.

    в) умець аналізаваць і інтэрпрэтаваць:

    – з’явы гістарычнага білінгвізму, яго прычыны і наступствы;

    – асаблівасці беларуска-рускага і руска-беларускага білінгвізму;

    – моўную палітыку дзяржавы ў гістарычным кантэксце;

    – моўную сітуацыю ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе.

    г) набыць навыкі і ўменні:

    – эфектыўных маўленчых паводзін у розных сітуацыях прафесійных і справавых зносін;

    – карыстацца моўнымі сродкамі беларускай мовы ў практычнай дзейнасці;

    адэкватна перакладаць навуковыя, спецыяльныя і службовыя тэксты з рускай на беларускую мову і наадварот, улічваючы стылістычную прыналежнасць і асаблівасці лексіка-граматычнай будовы тэксту;

    – кампрэсіі і разгортвання навуковай інфармацыі, анатавання і рэферыравання;

    – пісьмовага афармлення справавых дакументаў.

    ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ

    Пералік тэм практычных заняткаў, іх змест, аб’ём у гадзінах.



    Назва тэмы

    Змест

    Аб’ём у гадзінах

    1

    2

    3

    4

    1.

    Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Беларуская мова і яе месца ў моўнай супольнасці свету. Мова і маўленне.

    Аналіз канцэпцый паходжання беларускай мовы. Адметнасці беларускай фанетыкі і граматыкі на ранніх этапах фарміравання і развіцця беларускай мовы. Перыядызацыя беларускай мовы. Старажытныя рукапісныя і друкаваныя помнікі на беларускай мове. Беларускае пісьменства і друк. Роля беларусаў ва ўдасканаленні кірыліцы. Лёс беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай, прычыны заняпаду. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі. Працэсы станаўлення і ўнармавання беларускай мовы ў ХІХ – XX стагоддзях. Роля асобы Б. Тарашкевіча і яго першай “Беларускай граматыкі для школ” (1918 г.). Моўныя рэформы савецкага часу (1933 г., 1957 г.). Уплыў моўных рэформаў на стан сучаснай літаратурнай мовы. “Закон аб мовах у БССР” (1990 г.). Рэфармаванне правапісу ў ХХІ стагоддзі.

    Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў. Параўнанне тэкстаў беларускай, польскай, рускай, украінскай, балгарскай і чэшскай моў. Аналіз моўных асаблівасцей тэкстаў, створаных у розныя гістарычныя этапы функцыянавання беларускай мовы. Беларуская нацыянальная мова і духоўная культура народа.

    Асаблівасці мовы і маўлення. Функцыі мовы і маўлення.

    2

    2.

    Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму. Нарматыўнае беларускае маўленне. Спецыфіка перакладу.

    Паняцце білінгвізму, яго гістарычныя вытокі ў Беларусі. Асноўныя разнавіднасці і тыпы двухмоўя. Аспекты білінгвізму. Паняцце моўнай інтэрферэнцыі і яе віды. Праблемы “трасянкі”.

    Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай: фанетычныя, марфалагічныя і сінтаксічныя. Нормы беларускай літаратурнай мовы. Класіфікацыя моўных норм. Аналіз сучасных узораў інтэрферэнцыі.

    Асаблівасці перакладу з блізкароднасных моў. Спецыфіка беларускай граматычнай сістэмы і яе трансфармацыя пры перакладзе.

    2

    3.

    Маўленчая камунікацыя. Тэкст як асноўная камунікацыйная адзінка.

    Маўленчая дзейнасць. Формы і тыпы маўлення. Беларускія маўленчыя жанры: акадэмічнае красамоўства, дыпламатычнае, судовае, вайсковае, сацыяльна-побытавае. Нацыянальная спецыфіка беларускага маўленчага этыкету і культуры зносін.

    Тэкст, яго структура і моўнае афармленне. Аналіз тэкстаў маўленчай камунікацыі.

    2

    4.

    Паняцце стылю і стылістыкі маўлення.

    Стылістычная дыферэнцыяцыя беларускай мовы. Агульная характарыстыка стыляў беларускай мовы. Тыпалагічныя прыметы функцыянальных стыляў і падстыляў: тэматыка, прызначэнне, моўныя асаблівасці. Стылістыка як тэарэтычная база культуры маўлення.

    Спецыфіка размоўна-гутарковага стылю, публіцыстычнага стылю, стылю мастацкай літаратуры. Актуальныя працэсы ў сістэме функцыянальных стыляў. Канфесійны стыль, інтэрнэт-маўленне, стыль рэкламы і піяр-тэхналогій. Вызначэнне стылявой прыналежнасці тэксту паводле набору тыпалагічных прымет.

    2

    5.

    Навуковае маўленне. Сродкі арганізацыі навуковага тэксту.

    Агульная характарыстыка навуковага стылю, яго падстылі. Кампазіцыйна-структурная і моўная арганізацыя навуковага тэксту. Лексіка-граматычныя асаблівасці навуковага тэксту. Марфалагічныя асаблівасці: абстрактныя назоўнікі, высокая частотнасць назоўнікаў роднага склону; зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы; асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў; “мы - сукупнасці”. Частотнасць ужывання агульнанавуковых дзеясловаў (абазначыць, знайсці, называцца, з’яўляцца, характарызаваць, існаваць, функцыянаваць і інш.) і іх роля ў сінтаксічных канструкцыях навуковага тэксту. Сінтаксічныя канструкцыі ў залежнасці ад пасіўных канструкцый, ускладненых складаназалежных сказаў. Роля злучнікаў і злучальных слоў у навуковым тэксце. Сродкі сувязі на ўзроўні сказаў, абзацаў, адрэзкаў тэксту (лексічныя паўторы, указальныя і асабовыя займеннікі, пабочныя словы). Сродкі лагічнай сувязі (злучнікі, прыслоўі, пабочныя словы). Паказчыкі ступені аб’ектыўнай навуковай інфармацыі (тыпу напэўна, магчыма, верагодна), выражэнне суб’ектыўнай думкі (тыпу на мой погляд, я лічу, на маю думку), спасылкі на крыніцу інфармацыі (тыпу паводле, як адзначалася, адпаведна гэтаму). Словы-дамінанты. Пераклад і аналіз профільных навуковых тэкстаў.

    2

    6.

    Тэрміналагічная лексіка як вядучы складнік навуковага маўлення.

    Лексіка (паводле значэння, паходжання і ўжывання), безэквівалентная лексіка. Лексіка і тэрміналогія. Тэрміналагічная лексіка: агульнанавуковая і вузкаспецыяльная тэрміналогія. Тэрміны-прафесіяналізмы і тэрміны-інтэрнацыяналізмы, іх словаўтваральныя паказчыкі. Тэрмінасістэмы (эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая і інш.). Сінанімія і антанімія тэрмінаў.

    Спосабы ўтварэння тэрмінаў. Неўласцівыя суфіксы і словаўтваральныя фарманты беларускага тэрмінаўтварэння. Адаптацыя запазычаных тэрмінаў у беларускай мове. Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы. Спецыфіка выкарыстання тэрмінаў.

    Пераклад профільных тэкстаў з аналізам сістэмы моўных сродкаў навуковага стылю.

    2

    7.



    Сістэма жанраў навуковай літаратуры (анатацыя, рэферат, тэзісы).


    Прынцыпы разгортвання інфармацыі ў навуковым тэксце. Структурна-семантычныя прынцыпы кампрэсіі інфармацыі. Трансфармацыя складаназалежных сказаў у простыя. Адпрацоўка трансфармацыйных прыёмаў кампрэсіі і разгортвання інфармацыі. Выдзяленне асноўнай і дадатковай інфармацыі. Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі, рэферата. Структурна-семантычны аналіз анатацый. Віды анатацый. Бібліяграфія і тэкст анатацыі. Лексіка-граматычныя клішэ анатацыі і рэферата. Складанне анатацый да тэкстаў розных стыляў.

    2

    8.

    Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю.

    Групы афіцыйна-справавой дакументацыі. Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне. Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў. Паняцце канцылярскага штампа. Групы афіцыйна-справавых дакументаў па сваім функцыянальным прызначэнні: асабістыя, распараджальныя, адміністрацыйна-арганізацыйныя, інфармацыйна-даведачныя, справавыя лісты, фінансавыя і ўліковыя дакументы. Тэкст службовага дакумента. Правілы афармлення дакументаў. Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце: канстатацыя, паведамленне, апісанне. Патрабаванні да іх. Суразмернасць частак дакумента.

    2

    9.

    Культура маўлення. Спецыфіка рэдагавання.

    Паняцце культуры маўлення. Кампаненты культуры маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, дарэчнасць, чысціня, багацце). Моўныя сродкі стварэння дакладнасці і лагічнасці. Прафесійнае маўленне.

    Спосабы авалодання культурай маўлення. Прыёмы эфектыўнай камунікацыі. Аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны парушэння моўных нормаў. Праца рэдактара над кампазіцыяй тэксту. Класіфікацыя стылістычных памылак. Спосабы выпраўлення стылістычных памылак.

    2

    У выніку за семестр

    18

    Усяго за год

    18

    ЛІТАРАТУРА

    АСНОЎНАЯ

    1. Абабурка, М. В. Культура беларускай мовы / М. В. Абабурка. – Мінск, 1994.

    2. Азарка, В. У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка / В. У. Азарка, А. С. Васілеўская, М. М. Круталевіч. – Мінск, 2004.

    3. Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне / Л. А. Антанюк. – Мінск, 1987.

    4. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ / У. В. Анічэнка [і інш. ]. – Мінск, 1992.

    5. Арашонкава, Г. У. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г. У. Арашонкава [і інш.]. – Мінск, 1999.

    6. Бадзеніч, З. І. Курс беларускай мовы / З. І. Бадзеніч, Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба. – Мінск, 1996.

    7. Беларуская мова: энцыклапедыя. – Мінск, 1994.

    8. Беларускі арфаграфічны слоўнік / пад рэд. А. А. Лукашанца. – 2-е выд. – Мінск, 2010.

    9. Браим, И. Культура делового общения / И. Браим. – Минск, 1998.

    10. Каляда, А. Беларускае літаратурнае вымаўленне: практыкум па дыкцыі і арфаэпіі / А. Каляда. – Мінск, 2006.

    11. Каўрус, А. Дакумент па-беларуску / А. Каўрус. – Мінск, 1994.

    12. Каўрус, А. А. Стылістыка беларускай мовы / А. А. Каўрус. – 3–е выд., дапрац. і дап. – Мінск, 1993.

    13. Лепешаў, І. Я. Культура маўлення: дапаможнік па курсу "Стылістыка і культура мовы" для студэнтаў спецыяльнасці 1–21 05 01 “Беларуская філалогія” / І. Я. Лепешаў. – Гродна, 2007.

    14. Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: вучэбны дапаможнік / В. А. Ляшчынская. – Мінск, 2001.

    15. Мінакова, Л. М. Беларуская навукова-тэрміналагічная тэрміналогія: фарміраванне, функцыянаванне, развіцце / Л. М. Мінакова, С. М. Аніськова, А. А. Станкевіч. – Гомель, 2004.

    16. Міхневіч, А. Я. Функцыі мовы і маўлення і праблемы беларуска–рускага двухмоўя / А. Я. Міхневіч // Пытанні білінгвізму і ўзаемадзеяння моў / пад рэд. М. В. Бірылы, А. Я. Супруна. – Мінск, 1982. – С. 50–75.

    17. Плотнікаў, Б. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Б. А. Плотнікаў, Л. А. Антанюк. – Мінск, 2003.

    19. Пытанні культуры пісьмовай мовы / пад рэд. А. І. Падлужнага. – Мінск, 1991.

    20. Рахманин Л. В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов / Л. В. Рахманин. – Москва., 1997.

    21. Старавойтава, Н. П. Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць: вучэбна-метадычны дапаможнік для нефілалагічных спецыяльнасцей / Н. П. Старавойтава. – Мінск, 2006.

    22. Старасценка, Т. Я. Стылістыка беларускай мовы: вучэб.–метад. дапам. / Т. Я. Старасценка, В. В. Урбан, Ф. С. Шумчык. – Мінск, 2010.

    23. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка беларускай мовы / М. Я. Цікоцкі. – Мінск, 1995.

    24. Юрэвіч, А. К. Стылістыка беларускай мовы: вучэб. дапам. /А. К. Юрэвіч. – Мінск, 1992.
    ДАДАТКОВАЯ

    25. Акуленко, В. В. Вопросы интернационализации словарного состава языка / В. В. Акуленко. – Л., 1972.

    26. Антанюк, Л. А. Развіцце і задачы ўпарадкавання беларускай навуковай тэрміналогіі / Л. А. Антонюк // Тэрміналагічны зборнік “83”. – Мінск, 1985. – С. 5-17.

    27. Даніленко, В. П. Русская терминалогия: Опыт лингвистического описания / В. П. Даниленко. – М., 1977.

    28. Кавалева, М. Ц. Беларуская мова: дапаможнік для вучняў старэйшых класаў / М. Ц. Кавалева. – Минск, 1995.

    29. Капейко, Т. В. Лексіка-семантычны спосаб тэрмінаўтварэння / Т. В. Капейко. – Магілеў, 2007.

    30. Красней, В. П. Навуковы стыль сучаснай беларускай літаратурнай мовы / В. П. Красней // Беларуская мова ў другой палове XX ст.: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. – Мінск, 1998. – С. 16-19.

    31. Лапкоўская, А. М. Сучасная беларуская батанічная тэрміналогія / А. М. Лапкоўская. – Гродна, 2007.

    32. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. А. Я. Баханькова. – Мінск, 1994.

    33. Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі: матэрыялы 1-й нацыянальнай канферэнцыі. – Мінск, 1995.

    34. Практыкум па беларускай мове / пад рэд. Г. М. Малажай. – Мінск, 2005.

    35. Прыгодзіч, М. Р. Шчодрасць слова / М. Р. Прыгодзіч. – Мінск, 1990.

    36. Пытанні нармалізацыі беларускай навуковай тэрміналогіі: матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі. – Гомель, 1994.

    37. Станкевіч, А. А. Дэтэрміналагізацыя тэрмінаў іншамоўнага паходжання ў сучаснай беларускай мове / А. А. Станкевіч // Беларуская мова. – 1977. – Вып. 5. – С. 27-34.

    38. Сучасная беларуская літаратурная мова: марфалогія / пад рэд. М. С. Яўневіча. – Мінск, 1997.

    Сцяцко, П. У. Культура мовы / П. У. Сцяцко. – Мінск, 2002.

    39. Шакун, Л. М. Словаўтварэнне / Л. М. Шакун. – Мінск, 1978.

    ПЕРАЛІК МЕТАДЫЧНЫХ УКАЗАННЯЎ І МАТЭРЫЯЛАЎ

    40. Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”. / Аўтары: Л.А. Бондар, Н.Г. Вайніла, М.А. Галянок, Т.П. Дапіра, С.В. Ламака, Л.А. Пятроўская, Ю.А. Сцепанчук / Пад рэд. Ю.А. Сцепанчука. – Мн.: Электронная бібліятэка БДУІР, 2006. – 135 с.

    41. Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Беларуская мова: Культура маўлення / І. В. Наўроцкая. – Мн., 2013. – 101 с.


    1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   33


    написать администратору сайта