ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення). Картка дысцыпліны 18 Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы 20
Скачать 1.26 Mb.
|
ТЭСТ1. Пазначце правільны варыянт сцвярджэння (нумар): а) беларуская мова належыць да славянскай групы моў індаеўрапейскай моўнай сям’і; б) Беларуская мова належыць да раманскай групы моў індаеўрапейскай моўнай сям’і; в) беларуская мова належыць да балтыйскай групы моў індаеўрапейскай моўнай сям’і. 2. Пазначце правільны варыянт адказу: Індаеўрапейская моўная сям’я складаецца з: а) 9 моўных груп; б) 12 моўных груп; в) 16 моўных груп. 3. Выберыце прозвішчы славутых беларускіх асветнікаў з прапанаванага спісу: Кірыла Тураўскі Алесь Марціновіч Клімент Смаляціч Аўраам Смаленскі Ефрасіння Полацкая Францыск Скарына Канстанцін Валасовіч Сымон Будны Васіль Цяпінскі Мялецій Сматрыцкі Пётр Мсціславец Павел Шпілеўскі 4. Адкажыце на пытанні: У якой дзяржаве ў XVI стагоддзі беларуская мова з’яўлялася дзяржаўнай мовай? а) у ВКЛ б) у Рэчы Паспалітай в) у Расійскай імперыі 5. Адкажыце на пытанне: У якім годзе выйшла першая “Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевіча? а) у 1914 годзе б) у 1921 годзе в) у 1918 годзе 6. Ці згодны Вы з тым, што: Новая беларуская літаратурная мова фарміравалася на аснове: а) жывых гаворак; б) стараславянскай мовы; в) старабеларускай мовы. 7. Выберыце правільны варыянт адказу: Дарэформенны перыяд працягваўся з: а) 1918 па 1933 год; б) 1918 па 1957 год; в) 1918 па 1959 год. 8. Назавіце вядомых беларускіх мовазнаўцаў: Я. Лёсік Браты Гарэцкія А.Луцкевіч У.Караткевіч Я.Станкевіч П.Пачобка Б.Тарашкевіч М.Багдановіч Я.Карскі І.Чыгрынаў С.Некрашэвіч П.Бузук 9. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні: упала кропля; горкі агурок; мора кветак; малюнкі мінулага; бачыць жыццё. 10. Адзначце выпадкі з мнагазначнымі словамі: 1) актыўны на ўроку – пасіўны на перапынку; 2) бабка Адарка – смачная бабка; 3) завязаць вузел – вузел супярэчнасцей; 4) светлы клас – дружны клас; 5) скупы хлопчык – шчодры дзядзька; 6) шырокі гасцінец – гасцінец для ўнука. 11. Адзначце словы, якія адносяцца да пасіўнай лексікі:. космас; рондаль; аэраплан; стэрэакіназала; іспыты. 12. Адзначце гістарызмы: чало; харужы; сойм; буякі; каганец. 13. Адзначце архаізмы: рэкрут; персі; кардон; лякаматыва; засценак. 14. Адзначце парушэнні фразеалагічнай нормы: Весці першую скрыпку. Абвесці вакол носа. Мора па калені. Нарадзіўся ў шчаслівай кашулі. Дзясятая вада на кісялі. 15. Адзначце словы – антонімы: антычныя, любоў; выліць, падліць; радасць, сум; горача, светла; адважны, баязлівы. 16. Адзначце словы іншамоўнага паходжання: мемуары; аб’яднанне; вернісаж; раўнапраўе; асістэнт. 17. Адзначце ўстарэлыя словы: араты, ратай, плугар; твар, аблічча, лік; тканіна, матэрыял, мануфактура; воз, павозка, калясніца; архітэктар, дойлід. 18. Адзначце безэквівалентныя ў рускамоўным дачыненні словы: чыгунка; алей; гута; малюнак; акавіта. 19. Адзначце тэрміны: меланхолік; даследаванне; крэдыт; алгарытм; абзац. 20. Паводле ўжывання тэрміналагічная лексіка падзяляецца на: 1) штодзённа ўжывальную; 2) агульнаўжывальную; 3) агульналітаратурную; 4) вузкаспецыяльную; 5) уласнабеларускую. 21. У межах навуковага стылю выдзяляюць падстылі: 1) уласна навуковы; 2) навукова-афіцыйны; 3) навукова-вучэбны; 4) навукова-папулярны; 5) навукова-публіцыстычны. 22. Загад адносіцца да дакументаў: 1) арганізацыйных; 2) распарадчых; 3) даведачна-інфармацыйных; 4) бухгалтарскіх; 5) справавых лістоў. 23. Для афіцыйна-справавога стылю характэрна: 1) абстрактнасць; 2) лаканічнасць; 3) лагічнасць; 4) эмацыянальнасць; 5) вобразнасць. 24. У афіцыйных дакументах выклад ідзе ў стылі: 1) разважання; 2) прадпісання; 3) апісання; 4) канстатацыі; 5) апавядання. 25. Рэквізітам дакумента з’яўляецца: 1) аркуш паперы; 2) дата; 3) тэкст; 4) бланк; 5) подпіс. 26. Упішыце загаловак у прапанаваную схему.
27. Выпішыце парадкавыя нумары жанраў, якія адносяцца да навуковага маўлення. 1. Загад; 2. рэферат; 3. справаздача; 4. раман; 5. рэпартаж; 6. паэма; 7. заява; 8. акт; 9. канспект; 10. дакладная; 11. дыялог; 12. суправаджальны ліст; 13. анатацыя. 28. Дапоўніце выраз: З інфарматыўным цэнтрам абзаца звычайна супадае ... (што?) 29. Вылучыце з пералічаных ніжэй жанраў той, якому дадзенае азначэнне адпавядае. Кароткі выклад зместу кнігі, артыкула – гэта ... 1. рэферат 2. канспект 3. анатацыя 4. тэзісы 30. Дапоўніце выраз. Нацыянальны моўны этыкет – гэта …, напрыклад, … . 31. Дапоўніце выраз. Сутнасць рэзюмэ-вывадаў у тым, што ... . 32. Запішыце асноўныя складнікі рэферата, курсавой работы. ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ “БЕЛАРУСКАЯ МОВА. КУЛЬТУРА МАЎЛЕННЯ”
І.В. Наўроцкая, выкладчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплiн установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі” В.Я. Ляўкевіч, тэхнічная падтрымка інжынер кафедры агульнаадукацыйных дысцыплiн установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”
1[1] Кірыліца – старажытная славянская азбука, якая была створана ў 863 г. і названа ў гонар першага славянскага асветніка Кірыла 2[2] 1 тыс. да н. э. у выніку каланізацыі грэкамі Італіі з грэчаскім пісьмом пазнаёміліся розныя народы Італіі, у тым ліку і этрускі (VІІ ст. да н. э.). Ад этрускаў яно стала вядома лацінам – італійскаму племені, якое заснавала Рым. У VІ ст. да н. э. лаціны на аснове грэчаскага пісьма стварылі свой алфавіт – лацініцу. 3[3] Міжмоўныя амонімы - словы, сугучныя ў розных мовах, але маюць розныя значэнні. 4[4] Падрабязней пра гэта гл. у раздзеле “Лексіка паводле паходжання”. 5[5] Адметнасці ўтварэння дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў разгледжаны ў раздзеле “Марфалагічныя асаблівасці” 6[6] Для даведкі: носитель па-беларуску носьбіт 7[7] Назоўнік лебедзь і ў беларускай, і ў рускай мовах мужчынскага роду. Таксама супадае форма роду ў слова глазура, слодыч – назоўнікі жаночага роду: шакаладная глазура, прыемная слодыч 8[8] Выключэнне складаюць навуковы і афіцыйна-справавы стылі, дзе такія дзеепрыметнікі ўжываюцца: кантралюючая асоба, кіруемы працэс, бягучы год, даследуемая праблема і інш. 9[9] Тады гэта называецца палілог 10[10] У гэтых адносінах узгадайце псеўданім беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч 11[11] Дадатковыя звесткі пра падстылі навуковага стылю гл. у раздзеле “Сістэма жанраў навуковай літаратуры” 12[12] Падрабязней гл. у раздзеле “Мова і маўленне”. 13[13] Гл. правілы афармлення простай мовы. 14[14] Таксама гл. папярэдні раздзел 15[15] Падрабязней пра функцыянальныя стылі беларускай мовы гл. раздзел 4. 16[16] Пра прафесіяналізмы гл. падрабязней у раздзеле “Лексіка паводле сферы выкарыстання”. 17[17] Пра спецыфіку выкарыстання суфікса -ір- гл. у раздзеле “Словаўтваральныя асаблівасці” 18[18] Пра неўласцівыя суфіксы і словаўтваральныя фарманты беларускага тэрмінаўтварэння і іх асаблівасці перакладу на беларускую мову гл. там жа. 19[19] Манаграфія – навуковая праца, прысвечаная ўсебаковаму даследаванню адной тэмы, праблемы. 20[20] У раздзеле “Формы і тыпы маўлення”. 21[21] Дакумент – тэкст, які рэгламентуе дзеянні людзей, адпаведным чынам складзены і зацвержданы, валодае юрыдычнай сілай. 22[22] Нормы беларускай літаратурнай мовы разгледжаны ў раздзеле “Нарматыўнае беларускае маўленне”. 23[23] Прыказкі і прымаўкі 24[24] Падрабязна гл. раздзел “Нарматыўнае беларускае маўленне” |