ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення). Картка дысцыпліны 18 Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы 20
Скачать 1.26 Mb.
|
______________________________________________________________ ТДА “Эксперымент” К.У. Захараву Тлумачальная запіска 23 сакавіка 2006 У сувязі са спазненнем на працу 23 сакавіка 2006 г. тлумачу наступнае: спазненне адбылося з прычыны аварыі ліфта ў доме, дзе я пражываю, што з’явілася прычынай знаходжання ў кабіне 40 хвілін. Подпіс А.Б. Фядосаў _____________________________________________________________ Дырэктару ТАА “Усмешка” Вясёлкіну К.А. ЗАЯВА Прашу прадставіць мне чарговы адпачынак з 18 чэрвеня па 19 ліпеня 2006 года на 30 каляндарных дзён у сувязі з сямейнымі абставінамі. Галоўны бухгалтар Подпіс Каралёў М.Р. ________________________________________________________________ Рэктару Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі” студэнта групы № 581001 Магутнага І.В. заява. Прашу Вас дазволіць мне датэрміновую здачу сесіі з 25 мая 2006 г. у сувязі з удзелам у Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбудзецца ў перыяд з 1 па 12 чэрвеня 2006 года ў г. Масква (Расійская Федэрацыя). 20 мая 2006 года Подпіс _________________________________________________________________ Дырэктару ТДА “Дыямент” Кавальчуку А.Б. Дакладная запіска У сувязі з паспяховай здачай кваліфікацыйных экзаменаў менеджэра па продажу прашу прыняць у штат прадпрыемства Сяргеева Сяргея Аляксандравіча на пасаду менеджэра па продажу. Подпіс Сямёнаў К.М. 30 мая 2006 года _______________________________________________________________ ТАА “Карагод” Дырэктару тыпаграфіі вул. Новая, 39, 200059, г. Мінск “Новая зорка” тэл. (0172) 22-99-99 Светламу А.І. факс (0172) 33-33-33 Р/р 3123123300099 АКБ “Белбізнесбанк”, код 756
На № ________ ад ________ Просім Вас надрукаваць каляровую вокладку для кнігі “Лексіка іншамоўнага паходжання” тыражом 10 000 экземпляраў. Аплату гарантуем. Дырэктар ТАА Подпіс А.А. Каспарчук Пячатка Галоўны бухгалтар Подпіс В.В. Казбярук ________________________________________________________________ Даверанасць Буду апантана рады, калі Вільняноўскаму Трафіму аддадуць маю мізэрную стыпендыю. Ён, на маю думку, чалавек сумленны, і я перакананы, грошай маіх не зрасходуе. Сцяпан Шыла 64. Перакладзіце на беларускую мову. Вызначыце стыль і жанр. Адзначце моўныя асаблівасці. Каждый студент, получивший неудовлетворительную оценку, может получить конфетку в деканате в рамках психологической разгрузки и адаптации к стрессовой ситуации. Конфеты раздает зам. директора по воспитательной работе. Более ничем помочь не можем – учитесь лучше! Печать 65. Складзіце і аформіце наступныя дакументы: аўтабіяграфія, распіска, загад, суправаджальны ліст. 66. Назавіце зашыфраванае слова крыптаграмы.
67. Знайдзіце лагічныя памылкі. Выпраўце выказванні i сказы. 1. Павялічыць сваю памяць вялікай тэхнічнай складанасці не ўяўляе. 2. Адразу хачу сказаць, што ў гэтым здарэнні маёй віны зусім няма. Я знаходзіўся ў кабінеце 304, калі пачуўся шум у калідоры. Потым высветлілася, што там хтосьці пырснуў газам з балончыка. Я паглядзеў сваю сумку i зразумеў, што то быў менавіта мой балончык. 3. Патрабуецца спецыяліст для аддзела, які мае вышэйшую адукацыю. 4. Сапраўдны дакумент толькі той, які падпісаны кіраўніком прадпрыемства. 5. На Вашу скаргу паведамляем, што наша арганізацыя займалася падключэннем указанага дома да энерганосьбітаў. Пастаянныя адключэнні святла звязаны з недастатковай магутнасцю электракабеляў i ix зношанасцю, у выніку чаго на працягу 1 кіламетра зроблена 15 муфтаў. Такім чынам, мы робім усё магчымае. 6. Нават у рашэнні агульнага сходу 19.06.2003 было адзначана, што план за 1 паўгоддзе не выкананы, таму сёння я прапаную яшчэ раз абмеркаваць павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці ў IV квартале 2003 года. 7. Йагурт — харчовы прадукт, выраблены з вяршкоў з фруктовымі дабаўкамі. 8. Нестабільнасць курсу беларускага рубля прыводзіць да зніжэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва. 9. Паколькі студэнцкая навуковая канферэнцыя знаходзіцца пад пагрозай зрыву, прапаную: 1) прызначыць адказных за падрыхтоўку залы; 2) накіраваць запыт у рэктарат аб магчымасці выдзялення памяшканняў для пасяджэнняў секцый; 3) навесці парадак у інтэрнаце. 10. У тэкстах афіцыйна-справавога стылю недапушчальным з'яўляецца выкарыстанне метафар. 68. Прачытайце беларускія прыказкі і прымаўкі. Вызначыце, якія камунікацыйныя якасці маўлення яны характарызуюць. Напішаш пяром, не высечаш і тапаром. Не тое кажы, што ведаеш, а тое, што ў рыхт. Сказаў, як цвіком прыбіў. Выскачыў, як піліп з канапель. Пустая гаворка не пагаворка. Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца. Язык як у адваката. Многа ведай, ды мала гавары. Пустой птушкі пустая песня. Трэба знаць, што казаць. Расказвае, як з пісанага бярэ. Баіш як поп, а слухаць нечага. Ад пустога звону карысці нікому. Пра адны дрожджы не гавораць тройчы. Чуў, што звоняць, ды не знае, у якой царкве. Добры запеў усяму парадак. Байка без канца як кабыла без хваста. Са ўсякім па ўсякаму і гавары. Трэба знаць, дзе што сказаць. Нагаварыў, што на валовай шкуры не спісаць. Язык ляшчыць, што калаўрот трашчыць. Хоць ты яму на язык стань. Будзь спярша выслухачам, а потым павядачам. Я яму пра абразы, а ён мне пра гарбузы. Хто бае аб пагодзе, а хто аб прыгодзе. 69. У наступных сказах выпраўце памылкова выкарыстаныя словы і выразы. 1. Характар у хлопца павольны, упэўнены ў сябе. 2. Якуб Колас зрабіў шмат твораў пра сялянскае жыццё. 3. Пісьменная дзейнасць Васіля Быкава мяне ўразіла. 4. На экскурсіі была большая палова класа. 5. У музычнай школе нехта гуляў на гармоніку. 6. У маім жыцці ён гуляў вялікую ролю. 7. Сёння большасць гараджан жыве ў шматпавярховых хатах. 8. У заданні хлопчык здзейсніў шмат памылак. 9. Студэнты атрымалі комплекс падручнікаў. 10. Паэма робіць цяжкі ўплыў на чытача. 11. Новае жыццё, якое патрэбна прыносіць радасць, стала марай героя. 12. Нарэшце і гэтая праблема была пераадолена. 13. Насоўвалася свята. 14. Майстар робіць нейкія парады вучню. 15. Здаецца, план нашай работы закончаны. 16. Заўтра прыйдуць ападкі. 17. Дынамаўцам не ўдалося павялічыць вынік. 70. Выпраўце маўленчыя памылкі. 1. Дзеці яшчэ дрэнна валодаюць звязаным маўленнем. 2. Гэты ўказ адыграў вялікае значэнне. 3. Ён хутка асвоіў кодэкс афіцэрскага гонару. 4. Трэба ўдзяліць увагу на пашырэнне такіх ведаў сярод маладых людзей. 5. Мой унук – акселератар, таму такі высокі. 6. Крыж быў упрыгожаны арнаментам, каштоўнымі каменнямі і жэмчугам. 7. Трэба канчаткова скончыць з валюнтарызмам? 8. Беларусам уласціва рэлігійная і нацыянальная цярплівасць. 9. У гэтым узросце ім усім уласціва нігілістычнае адмаўленне былых каштоўнасцей. 10. Колькасць беспрацоўных дасягнула да 4,5 млн. чалавек. 11. Ён будзе служыць у войску з дзвюх тысяч дзявятага года. 12. Большасць у нашым калектыве займаюць жанчыны. 13. Атаясамленне аднаго рада з’яў другому метадалагічна няправільнае. 14. Павялічваецца прапорцыя гарадскога насельніцтва. 15. Па ўсёй вобласці выпадуць ападкі ў выглядзе дажджу. 16. Тэасофія замест Бога ставіць абагуленага чалавека. 17. Сабака гаўкаў лянівым брэхам. 18. Назіраюцца паўторныя рэцыдывы гэтай хваробы. 18. Прагноз абяцае добрыя кліматычныя ўмовы. 71. Знайдзіце і выпраўце маўленчыя памылкі. Растлумачце, у выніку чаго яны ўзніклі. 1. Толькі роднае, нацыянальнае можа прывабіць, падтрымаць, і нельга саромецца таго, што іншым падаецца даўно аджыўшым і неадпавядаючым умоўным стандартам. 2. Ефрасіння Полацкая пастрыглася пад манашку. 3. Такім чынам, мы адчыняе для іншых самыя патаемныя часткі сваіх дум, жыцця, душы. 4. Кніга – гэта сапраўдны сябар і дапаможнік. 5. Для ўсіх жадаючых арганізаваны чатыры байдарачных маршруты. 6. Вучоныя то лічаць, што гэта рашэнне ад усіх панацэй, то заяўляюць пра небяспеку пры выкарыстанні дадзеных методык. 7. Прырода прыме кожнага чалавека ў любым стане, нягледзячы на яго настрой. 8. Я таксама была там і ўсё бачыла сваімі вачамі ў акулярах. 9. Добра, што ў нас цвяце агратурызм. 10. Як прыемна раніцай выходзіць з ветхай хаткі, станавіцца басіком на расу, слухаць, як спявае пятух ці мычыць карова. 72. Падбярыце да рускіх этыкетных формул беларускія адпаведнікі. Вызначыце, у якіх абставінах яны ўжываюцца. 1. Приятного аппетита! 2. Поклон Вам! 3. Приветствую Вас! 4. Мое почтение! 5. Добро пожаловать! 6. Как вы себя чувствуете? 7. Что слышно у вас? 8. Христос воскрес! – Во истину воскрес! 9. Какими судьбами? 10. Сколько лет, сколько зим! 11. Как жизнь? – Как в сказке! 12. Как дела? – Как сажа бела! 13. Счастливого пути! 14. До скорой встречи! 15. Давай, пока! 16. Хлеб-соль! – Милости просим! |