ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення). Картка дысцыпліны 18 Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы 20
Скачать 1.26 Mb.
|
65. Вызначыце стыль прапанаванага тэксту. Назавіце агульныя стылявыя рысы і моўныя асаблівасці гэтага стылю. Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. быў зроблены напрастольны крыж для царквы святога Спаса. Крыж шасціканцовы. Ягоная форма сімвалізуе створаны Богам за шэсць дзён сусвет. Аснова крыжа – кіпарыснае дрэва, з якога выраблялі асабліва важныя культавыя рэчы. Рэліквія мае вышыню 51 см; а таўшчыню – 2,5 см. Крыж быў аздоблены каштоўнымі камянямі, упрыгожаны выявамі евангелістаў, заснавальнікаў праваслаўя, святых Ефрасінні і яе бацькоў. Паводле задумы Ефрасінні, святыня павінна была вечна «жыватварыць» душы палачанаў і ўсіх насельнікаў роднае зямлі. Крыж спалучаў хрысціянскія каштоўнасці з патрыятычнымі ідэаламі. Ён адначасова быў сімвалам і святасці старажытнай Беларусі, і яе дзяржаўнасці. Крыж Ефрасінні – яшчэ і каштоўны помнік нашага пісьменства. Кароткі дробны надпіс паведамляе імя майстра: «Господи, помози рабоу своемоу Лазорю, нареченному Богъши, съделавъшему крьстъ сии цръквни святаго Спаса о Офросиньи». На пазалочаных пластках выбіты вялікі тэкст з цікавымі гістарычнымі звесткамі. У першай частцы тэксту паведамляецца кошт дарагіх металаў і камянёў, што пайшлі на аздабленне крыжа. 40 грыўняў – мабыць, атрыманая майстрам плата. Гэта вялікія па тым часе грошы: прыкладна столькі плацілі за паўтары сотні лісіных шкур. Богша, у хрышчэнні Лазар, быў заможны і асабіста свабодны чалавек. Другая частка тэксту змяшчае тыповы для таго часу тэкст праклёну, які забараняе любому чалавеку выносіць крыж з належнага яму месца. У канцы 12 ст. рэліквію вывезлі з Полацка смаленскія князі. Захапіўшы ў 1514 годзе старажытны беларускі горад Смаленск, вялікі князь Васіль забраў крыж у Маскву. У час полацкай вайны святыню вярнулі на ранейшае месца. Палачане захоўвалі крыж у Сафійскім саборы. У савецкі час Вацлаў Ластоўскі перавёз крыж у Мінск. У 1929 годзе ён трапіў у Магілёў, адкуль знік у 1941 годзе. Пошукамі крыжа ў розны час займаліся навукоўцы Адам Мальдзіс і Георг Штыхаў, журналіст Алесь Лукашук, дзеячы беларускай эміграцыі. Найбольш верагодна, што наша нацыянальная святыня знаходзіцца ў адным з музейных сховішчаў Расіі. У 1997 годзе беларускі мастак-ювелір Мікола Кузьміч завяршыў пяцігадовую працу над стварэннем вобразу Крыжа святой Ефрасінні (У. Арлоў, А.С.Майкровіч). 66. Да якога стылю належыць наступны твор? Аргументуйце свой адказ. Чорнай навалаю коціцца зверху Гвалт небывалы, Раз’ятраны вэрхал. У кіраўнічых суровых прамовах Бэсціцца зноў беларуская мова: Быццам бы наскія словы не здатны Выказаць талент і розум выдатны. Новай уладзе не пашанцавала – Хоць да спадобы ёй бульба і сала, І самазвалы, І фермы, І нівы, Непераборлівы люд наш цярплівы, Бор карабельны І мёд верасовы, – Косткаю ў горле – Народная мова. Колькі цкавалі яе і глумілі, А не складае падбітае крылле, А ўсё жыве і ніяк не канае – Песня азёрная, Казка лясная. Перажыла наша родная мова І Бенкендорфа, і Мураўёва, Панскія здзекі, Чэкісцкія чысткі, Рогат імперскі, Вырак фашысцкі… Тых, Што з трасянкаю ў галаве, Перажыве!.. (Г. Бураўкін. Зб. “Паміж зоркай і свечкай“) 67. Вызначыце стыль прыведзенага ўрыўка. Абгрунтуйце сваё меркаванне. Назавіце дакумент, з якога ўзяты тэкст. Артыкул 37. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў як непасрэдна, так і праз свабодна выбраных прадстаўнікоў. Непасрэдны ўдзел грамадзян ў кіраўніцтве справамі грамадства і дзяржавы забяспечваецца правядзеннем рэферэндумаў, абмеркаваннем праектаў законаў і пытанняў рэспубліканскага і мясцовага значэння, іншымі вызначанымі законам спосабамі. Артыкул 107. Урад Рэспублікі Беларусь: кіруе сістэмай падпарадкаваных яму органаў дзяржаўнага кіраўніцтва і іншых органаў выканаўчай улады; распрацоўвае асноўныя накірункі ўнутранай і знешняй палітыкі і прымае меры па іх рэалізацыі; распрацоўвае і прадстаўляе Прэзідэнту для ўнясення ў Парламент праект рэспубліканскага бюджэту і справаздачу аб яго выкананні; забяспечвае правядзенне адзінай эканамічнай, фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў сферы навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, экалогіі, сацыяльнага забеспячэння і аплаты працы; прымае меры па забеспячэнні правоў і свабод грамадзян, абароне інтарэсаў дзяржавы, нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці, ахове ўласнасці і грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю. 68. Прачытайце тэкст. Вызначце яго тып. Акрэсліце асноўную тэму і падтэмы прапанаванага ўрыўка. Ці думалі вы пра беларусаў не як пра сваіх бацькоў, братоў і сёстраў, сяброў або аднавяскоўцаў, а як увогуле пра людзей з асобным характарам? Ці задумваліся, які ён, беларус? Што гэта за народ? Давайце паразважаем разам. Адказаць на гэта пытанне цяжка. Як і паўсюль, ёсць сярод беларусаў розныя людзі. Аднак усё ж можна назваць некаторыя досыць тыповыя рысы, уласцівыя народнаму беларускаму характару. Рысы аблічча беларуса мяккія, склад здаецца крыху далікатным, хоць для беларуса характэрна працавітасць, вынослівасць, цягавітасць. Там, дзе другі можа апусціць рукі, беларус будзе цягнуць. Іначай, у старыя часы, чалавек проста не выжыў бы сярод гэтых дрымучых лясоў і неабсяжных балот. I гарт той застаўся ў яго характары на вякі. Манера паводзін вызначаецца павольнасцю, стрыманасцю. Праўда, стрыманасць беларуса да пары. Пяройдзеш мяжу – і беларус пакажа, як паказаў у мінулай вайне, на што ён варты, калі вораг падніме руку на яго жыццё. Уласціва нашым людзям знаходлівасць. Беларус – вялікі аматар пажартаваць, ён не можа абысціся без гумару. Беларусы адрозніваюцца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Яны звычайна мяккія, даверлівыя, пазбаўлены помслівасці. Галоўнае ў нашым характары – гасціннасць да добрых людзей. Па агульным назіранні, беларусам уласціва павага да іншых народаў і памяркоўнасць да таго, хто думае іначай. (Паводле У.Караткевіча) 69. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначыце яго стыль. Назавіце марфалагічныя, сінтаксічныя рысы. Обзор возможностей Excel Excel — это программа, которая относится к категории электронных таблиц и является частью пакета Microsoft Office. Кроме этого, существует еще несколько подобных программ, но, безусловно, Excel — наиболее популярная. Одним из основных достоинств Excel является ее универсальность. Конечно же, в Excel наиболее развиты средства для выполнения различных операций над числами. Но ее можно применять и для решения множества других, не относящихся к числовым, задач. Приведем несколько возможных применений Excel. ■ Решение числовых задач, требующих больших вычислений. Создание отчетов, анализ результатов исследований, а также применение всевозможных методов финансового анализа. ■ Создание диаграмм. Excel содержит средства для создания различных типов диаграмм, а также предоставляет широкие возможности по их настройке. ■ Организация списков. Excel позволяет эффективно создавать и использовать структурированные таблицы ■ Доступ к данным других типов. Возможность импортирования данных из множества различных источников. ■ Создание рисунков и схем. ■ Автоматизация сложных задач. Используя макросы Excel, можно выполнять однотипные задачи одним щелчком мыши. Все действия, которые вы выполняете в Excel, хранятся в файле рабочей книги, который открывается в отдельном окне. Вы можете открыть сколько угодно рабочих книг. По умолчанию файлы рабочих книг имеют расширение XLS. Каждая рабочая книга состоит из одного или более рабочих листов, каждый из которых, в свою очередь, состоит из отдельных ячеек. В ячейке может храниться число, формула или текст. Чтобы перейти из одного рабочего листа в другой, нужно щелкнуть на соответствующем ярлычке листа, который находится в нижней части рабочей книги. Кроме того, рабочие книги могут содержать листы диаграмм, на каждом из которых может находиться по одной диаграмме. Перейти на лист диаграммы можно, щелкнув на его ярлычке. Когда вы впервые открываете Excel, вас может несколько напугать обилие разнообразных элементов в окне программы. Но вы скоро увидите, что очень просто понять и запомнить назначение элементов окна Excel и освоить принципы их работы. 70. Перакладзіце наступныя словы і словазлучэнні на беларускую мову. У чым спецыфіка ўжывання пабочных канструкцый у навуковым стылі? Например, другими словами, если можно так сказать, по существу, одним словом, бесспорно, во-первых, как известно, таким образом, с одной стороны, представьте себе, несомненно, очевидно, возможно, на самом деле, признаться, между прочим, по-моему, на наш взгляд. 71. Напішыце анатацыю на падручнік па спецыяльнасці і на Вашу ўлюбёную кнігу. 72. Прачытайце тэкст. Вызначыце яго стыль. Назавіце моўныя сродкі, уласцівыя для данага стылю. Ужыванне асобных канструкцый: На Беларусі ці ў Беларусі? 27 кастрычніка 2000 г. у Гродзенскім універсітэце праводзілася рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы выкладання мовы і літаратуры ў сярэдняй і вышэйшай школе». У перапынку паміж пасяджэннямі да аўтара гэтых радкоў падышлі тры былыя нашы выпускніцы, настаўніцы Гродзенскай вобласці. Была нядоўгая размова на розныя надзённыя тэмы. Закраналіся і метадычныя ды навуковыя пытанні. Адна з настаўніц, трымаючы ў руках штотыднёвік «Літаратура і мастацтва» (2000. 14 крас.), сказала: «Не так даўно я чытала ў «Родным слове», што трэба ўжываць на Беларусі, а не ў Беларусі. Раз часопіс рэкамендуе пісаць на ў згаданай канструкцыі, мы павінны данесці гэта да вучняў, укараняць у школьную практыку. А вось у гэтым «ЛіМе» я падкрэсліла адно спалучэнне на Беларусі і аж чатыры — у Беларусі. Што гэта — памылкі? Дык як нам, выкладчыкам беларускай мовы, быць у такім разе?» Гаворка ідзе пра артыкул П.Сцяцко «На Беларусі ці ў Беларусі?», змешчаны ў «Родным слове» [75, с. 92-94]. Тут аўтар, карыстаючыся прывычным банальным прыёмам супастаўлення таго,як падаюць пэўнае слова, выраз ці канструкцыю ў ТСБМ і РБС-53, а часам і ў яшчэ даўнейшых даведніках, робіць выснову, што «словаспалучэнне на Беларусі — натуральная, заканамерная адмысловая сінтаксічная канструкцыя ў беларускай мове» і што яе «шырока выкарыстоўвае сучасны нацыянальны друк». Як пацвярджэнне прыводзяцца тры прыклады з перыёдыкі на спалучэнне на Беларусі (аўтары — Т.Грыб, Э.Зайкоўскі, С.Законнікаў). Дадаецца, што «выкарыстоўвалі гэтую канструкцыю і класікі беларускай літаратуры, да прыкладу, чытаем у Янкі Купалы: Да сягоння жыве памяць / Аб злым гэтым дусе / На ўсёй чыста Украіне / І на Беларусі. Тут адразу напрошваецца некалькі контраргументаў. Па-першае, у Купалавай страфе нельга ўжыць у Беларусі, бо гэта парушыла б рытмамеладычны лад і паралелізм пабудовы апошніх двух радкоў. Дарэчы, паэт шырока скарыстоўваў абедзве канструкцыі. Вось прыклады (скарочаныя) з кнігі «Жыве Беларусь» (1993): «у гэтым краі, у Беларусі»; «кожнае лета праводзіць у Беларусі»; «Мураўёў гаспадарыў у Беларусі»; «адбываў вайсковую павіннасць у Беларусі»; «праз два гады на Беларусі»; «будзе на Беларусі не такое свята»; «дык жа ўцям: на Беларусі жывуць беларусы». Па-другое, «сучасны нацыянальны друк» (і ранейшы) выкарыстоўвае і на Беларусі, і ў Беларусі. Апошняе спалучэнне, хутчэй за ўсё, больш частотнае. Так, у сталай калонцы «Кола дзён» газеты «ЛіМ» (2000. 15 мая) тройчы ўжыта ў Беларусі: «Цяпер мяркуйце самі, каму ў Беларусі жыць добра»; «На сённяшні дзень у Беларусі...»; «І ўсё ж у Беларусі...». Некалькі прыкладаў на гэта ж спалучэнне з твораў аўтарытэтных аўтараў: «У Беларусі прафесійным літаратарам ёсць Васіль Быкаў. Быў прафесіяналам і Уладзімір Караткевіч» (Р.Барадулін); «У Беларусі таксама ёсць, вядома ж, і таленавітыя, і добра падрыхтаваныя прадстаўнікі гэтай катэгорыі літаратараў...» (Я.Брыль); «Іван... і на фронце ў Беларусі ўспамінае свае «далёкія сенажаці, роднае поле...» (Дз.Бугаёў); «Толькі ў Беларусі за час яжоўска-берыеўскіх рэпрэсій 30-х гадоў знішчана каля двух мільёнаў чалавек» (В.Быкаў); «У адроджанай эканамічна Беларусі, — пісаў Г.Гарэцкі, — закрасуюць мастацтва, навука, закрасуе беларуская мова» (А.Вярцінскі); «Па-дурному зразуметы ў нас , у Беларусі, «інтэрнацыяналізм» дагэтуль не дае цвяроза паглядзець на рэальны стан рэчаў у сферы міжнародных адносін»(Н.Гілевіч); «Я раздумваў над тым, якім павінен быць рускі буквар у Беларусі. Не той усесаюзны рускі буквар, якім карысталіся ў Беларусі і ў якім, зразумела, нічога не было пра Беларусь» (А.Клышка); «У Беларусі ёсць два паэты: Якуб Колас і Янка Купала — вельмі цікавыя хлопцы...» — пісаў Аляксей Максімавіч Горкі» (К.Крапіва); «Мала ў Беларусі разумных гісторыкаў, якія любяць і ведаюць родную гісторыю» (П.Панчанка); «У Беларусі пачала ажыццяўляцца палітыка, якая атрымала назву «беларусізацыя» (В.Рагойша); «У Беларусі — натуральна — амаль беспраблемна сапхнулі нацыянальную культуру на абочыну грамадскае анахранічнасці» (С.Яновіч).Можна працягваць і працягваць аналагічныя прыклады з твораў гэтых самых і шмат якіх іншых аўтараў. Міжволі задумваешся: няўжо ж, апрача аднаго чалавека, уся рота крочыць не ў нагу? Ці, як казаў адзін персанаж з п’есы М.Матукоўскага «Апошняя інстанцыя»: «Памыліліся ўсе пяцьсот? Толькі адзін разумнік, прарок знайшоўся! Ён ва ўсім разабраўся, усё лепш за ўсіх зразумеў!..» Ды, зрэшты, і П.Сцяцко хоць і павучае нас ужываць толькі «заканамерную адмысловую сінтаксічную канструкцыю» на Беларусі, а сам (відаць, схібіўшы) піша: «[Мова] набыла ў Беларусі статус дзяржаўнасці»; «На жаль, акадэмічныя слоўнікі, нават перавыдадзеныя ў незалежнай Беларусі, слаба ўлічваюць моўныя рэаліі» (Полымя.2000. № 3. С. 290). Па-трэцяе, праблема функцыянавання шматлікіх прыназоўнікава-склонавых канструкцый з прасторавым значэннем дэталёва і на вялікім фактычным матэрыяле даследавана прафесарам М.С.Яўневічам у ягонай манаграфіі «Сінтаксічная сінаніміка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове» (1977). Ёсць у гэтай кнізе і апісанне спалучэнняў у Беларусі і на Беларусі. Яны слушна квалі-фікуюцца як сінанімічныя, узаемазамяняльныя: «Сэнсавыя адрозненні паміж імі настолькі нязначныя, што пры выбары канструкцыі з у ці на яны амаль не ўлічваюцца. Аднак пры выкарыстанні гэтых спалучэнняў варта мець на ўвазе, што прыназоўнікава-склонавая форма на Беларусі паводле значэння блізкая да спалучэння на тэрыторыі Беларусі, а ў Беларусі — да спалучэння ў Беларускай рэспубліцы» [109, с. 234]. У вуснай народнай творчасці таксама можна напаткаць выпадкі раўнапраўнага, варыянтнага ўжывання гэтых канструкцый (напрыклад, у двухтомным зводзе прыказак і прымавак): «На Белай Русі (у Беларусі) пчолы як гусі, рэзгінамі мёд носяць».Калі прыназоўнікава-склонавая форма разрываецца залежным ад назоўніка азначэннем, то выкарыстоўваецца толькі канструкцыя ў... Беларусі, замяніць якую іншай (з прыназоўнікам на) нельга: «І словам я сцверджу ўсё, што люблю ў народзе сваім і ў сваёй Беларусі» (П.Панчанка); «Важнейшыя дакументы паміж сабой падзялілі, каб вывозіць прасцей было, — і думалі дзе-колечы ў Заходняй Беларусі затрымацца» («Маладосць»); «Мясцовае [крымскае] радыё, газеты ва ўсе званы званілі, якое добрае жыццё ў братняй Беларусі, пенсіі і заробкі выдаюцца своечасова» («Народная воля»). Са сказанага відаць, што, каб адказаць на пытанне, як ужываць: на Беларусі ці ў Беларусі, зусім недастаткова пагартаць паўтузіна слоўнікаў ды зрабіць пасля гэтага паспешлівую, скараспелую, але адназначную і катэгарычную выснову. П.Сцяцко піша, што «прыназоўнік на мае куды больш шырокае выкарыстанне ў беларускай мове параўнальна з рускай, дзе яму нярэдка адпавядае прыназоўнік в», і што «ў шэрагу выпадкаў словазлучэнні з прыназоўнікам у механічна пераносяцца з рускай мовы (канструкцыі з прыназоўнікам в)». Але дастаткова знайсці ў ТСБМ апісанне прыназоўнікаў у і на, як становіцца відавочным, што прыназоўнік у больш функцыянальна нагружаны, чым на, выражае аж 14 розных семантычных адносін (на — 11) і што яго лексікаграфічная распрацоўка займае ў слоўніку большую плошчу, чым апісанне на. Можна, між іншым, зазначыць, што калі ж гаворка ідзе пра азвы тэрыторый тыпу «Гродзеншчына», то часцей ужываюць прыназоўнік на: на Віцебшчыне, Міншчыне, Магілёўшчыне, Случчыне. Толькі гэты прыназоўнік выкарыстоўваецца пры назвах гарыстых тэрыторый або мясцовасцей па назве ракі: на Каўказе, на Урале, будаваць на Дняпры, Волзе, Кубані, Дунаі. А што да таго, як у нашай мове склаліся паралельныя спалучэнні ў Беларусі і на Беларусі, дык тут не так усё проста, як здаецца, і гаварыць пра «механічнае перанясенне з рускай мовы» канст рукцыі ў Беларусі наўрад ці ёсць падставы. У дачыненні да ўсіх дзяржаў свету для выражэння прасторавых адносін ужываецца пры назве краіны прыназоўнік у: у Індыі, у Польшчы, у Францыі, у Грузіі, у Літве і г.д. Выключэнне складаюць толькі Украіна і Беларусь: на Украіне, на Беларусі. Самі ўкраінцы ў дасавецкі час не гаварылі, што яны жывуць на Украіне. Ужывалі толькі: в Украпні. І Тарас Шаўчэнка ў 1847 г. пісаў: «Мені однаково, чи буду я жить в Украпні, чи ні». Або: «Сю ніч будуть в Украпні родиться близнята. Один буде, як той Гонта, катів катувати!» Спалучэнне на Украіне, хутчэй за ўсё, узнікла ў Расіі. Пасля таго як Украіна стала часткай Расійскай імперыі, слова Украіна пачалі (з шавіністычных пазіцый) атаясамліваць з окраиной (ускраінай). Па аналогіі з на окраине стала ўжывацца на Укрбине (Украйне) — з пераносам месца націску з трэцяга на другі склад. Напрыклад, у паэме Пушкіна «Полтава» 9 разоў выкарыстана Украйна ў розных склонавых формах: Украйна глухо волновалась; И перенес войну в Украйну; Но независимой державой Украйне быть уже пора і г.д. Параўн. і ў аповесці Гогаля «Тарас Бульба»: Начались разыгрываться схватки и битвы на Украйне за унию. Хоць першае ўпамінанне назвы Украіна фіксуецца летапісцамі ў 1189 г., задоўга да ўпамінку пра Маскоўскае княства (там тады яшчэ ваўкі вылі), але на гэта не зважалі. Нават на пачатку ХХ ст. адзін з губернатараў у рапарце міністру ўнутраных спраў Расіі прапаноўваў слова Украіна «тлумачыць як «окраину» Расійскай дзяржавы з даўніх часоў» [40, с. 181]. А ў савецкі перыяд, як піша прафесар Я.Радзевіч-Вінніцкі, «ужыванне прыназоўніка «в» са словам «Украіна» кваліфікавалася як буржуазна-нацыяналістычнае» [72, с. 32]. Можна меркаваць, што прыназоўнікава-склонавая форма на Беларусі сфармавалася пад уплывам на Украіне. Прыгадаем, дарэчы, словы Сталіна: «Белоруссия — не просто окраина нашей державы. Она — форпост социализма на западе страны» [70, с. 84]. Характэрна, што ў сённяшняй Украіне рашуча адмовіліся ад навязанай ім канструкцыі на Украіне. Два прыклады. У кнізе «Мова і нація» дзесяткі разоў сустракаем в Украпні і ніводнага — на Украйні: Уже другий раз у нашому столітті в Украпні йде мова про украпнізацію [40, с. 195]. А вось урыўкі з парламенцкай газеты «Голос Украпні» (1996. 9 крас.): Однойменне оповідання друкувалося в Украпні; Фільм, правда, заборонений для прокату в Білорусі; Я дуже радий, що в Украпні становище не таке безнадійне. З гэтага, аднак, не вынікае, што і мы не павінны ўжываць на Беларусі. Далейшы лёс паралельных спалучэнняў можа вырашыць толькі маўленчая практыка. (Лепешаў І. Я. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні. – Гродна, 2002. – С. 187 – 191) 73. Выпiшыце словы, размяркоўваючы iх па дзвюх групах: а) агульнанавуковая лексіка; б) тэрмiналагiчная лексiка. Якiм прынцыпам вы карысталiся? Даследаванне, ангідрыт, праблема, метад Гауса, гiпотэза, прэдыкат, факусіравацца, эксперымент, праграмнае забеспячэнне, характарызаваць, пункт кiпення, абсалютны нуль, умова iнтэгравальнасцi, выява, узаемасувязь, дыёд, радыёактыўнасць, аналіз, эксперымент Абэ-Портэра, тэрмаэмісія, струменны прынтар, дослед, сінтэз, мадэм, фармуляваць, сервер, iнфрачырвонае выпраменьванне, працэс, відарыс, сферычнае адлюстраванне, прынцып, Web-старонка, энергiя, функцыянаваць, элемент, метад, цiск, мадэль, шчыльнасць, вызначаць, пункт замярзання, планаваць, тып, модуль, дэскрыптыўнае праграмаванне, малекула, параметры, працэс, iзатоп, гiпотэза Планка. 74. Знайдзіце прафесіяналізмы, жарганізмы і падбярыце да іх літаратурныя адпаведнікі. 1. Цэлых пяць гадзін тусіў у інэце. 2. Гэта прога не можа быць карыснай для мяне. 3. Штосьці я не магу дазваніцца, таму трэба праверыць палкі. 4. Відаць, у мяне ляснуўся венік. 5. Сайт не дае магчымасці зліваць інфармацыю. 6. Калі ласка, дайце тэлефон: у мяне галодная трубка. 7. Кабура вельмі якасная i не перашкаджае на рабочым месцы. 8. Цяжка сказаць, ты ламер або чайнік. 9. Бачыце, набыў жалеза i радуецца гэтаму. 75. Прачытайце тэксты. Знайдзіце словы, што адпавядаюць студэнцкаму слэнгу. Як Вы лічыце, ці ўласцівы слэнг для беларускай мовы? —Хай, пипл! Хаер не мыт, фэйса не брита. Сегодня отходняк? —Жизнь плющит: горшки звенят. Так колбасился до двух ночи, а затем как нормальный чел отправился подушку давить. Как вспомню, крышу сносит. —А меня в депрессию вогнал этот безмазовый сэйшн. Там один цивилъник беспонтово скачет, ни одного волосатого! Темнота! Достал отстойный музон, лабать не умеют, чилдрэны. Где игра, драйв, накал? Я вообще в последнее время на Цеппелинах зависаю. Ну ещё у Хендрикса навёрнутые запилы. — Слышь, есть маза вписаться на новый сэйшн. Я тикеты достал. — Весь колокол на измене: реалайзовать или не реалайзоватъ, вот в чём заморочка. Ты меня подсадил на полный приход. — Дай чик-фаер, у меня смок есть, покумарим. — Оставь натады, пошли лучше в твою вписку хавкой закинемся. — Ко мне сейчас без мазы, у меня мазер на флэту. Опять концептуал о лагере двигать будет. Эти разборки с пэрэнтами меня уже загрузили. — Напряг! — А бразер у меня клёвый. Он мне рекорду с бундэсовской печаткой и пищук на бездник подарил. Эта фишка всех пробила. — Будь челом, дай люкс. Я фирмовые шузы и байтовый трузер с лэйблом на зипере хочу комершн. — Ну у тебя совесть в ауте, ты мне ещё тэн грин-лям должен. — Пипл, я к тебе всей душой примыкаю, а тебя замыкает на такой фигне. Ладно, пора на базу, я те завтра рингану. Літаратурны варыянт: — Привет! Немытый, небритый. Ну как, отошёл после вчерашнего? —Жизнь угнетает: голова раскалывается. Так безудержно танцевал до двух ночи, а потом как нормальный человек отправился спать. Как вспомню, разум отступает. —А на меня скуку навёл этот хлипкий музыкальный концерт. Там одни цивилизованные люди, ни одного хиппи. Надоела плохая музыка. Играют как дети, никаких чувств. Я вообще в последнее время «Led Zeppelin» слушаю или соло на гитаре Джима Хендрикса. —Слушай, есть удачная возможность попасть на новый концерт. Я билеты достал. —Не могу решить: идти или не идти, вот в чём вопрос. Но ты меня заинтересовал. —Дай зажигалку, у меня сигареты есть, покурим. —Оставь на потом, пошли лучше к тебе домой чего-нибудь перекусим. —Ко мне сейчас идти бесперспективно, у меня мама дома. Опять об учёбе расспрашивать будет. О, как мне надоели эти выяснения отношений с родителями! —Неприятная ситуация! —А вот с братом мне повезло. Он мне западную пластинку и пейджер на день рождения подарил. Всем понравилось. —Будь человеком, отдолжи денег. Я хочу купить ботинки и белые джинсы с фирменным знаком на молнии. —У тебя нет совести, ты мне ещё 10 долларов должен. —Я же к тебе всей душой, а ты денег пожалел. Ладно, пора возвращаться, я тебе завтра позвоню. (В.Е.Егорычев) 76. Вызначце, якім спосабам утвораны наступныя тэрміны. Да якіх тэрміналогій яны адносяцца? 1. Аблігацыя, авердрафт, агенцтва, адтэрміноўка, амартызацыя, акцыянер, арбітраж, арэндатар, аўкцыянер, акцыянерны банк, банкрут, банк-эмітэт, беспрацоўе, брокерская асацыяцыя, выручка, гіперінфляцыя, крэдытны дагавор, дыверсіфікацыя, дэзінфляцыя, заёмшчык, закон попыту, залогатрымальнік, збалансаванасць, бартэрная здзелка, інвестар, інфраструктура, канал збыту, канкурэнтаздольнасць, канкурэнцыя, кан’юктура рынка, экспартная квота, контрагент, краіна-дэбітор, крос-курс, крывая Лафера, ліквідатар, ліквіднасць, ліцэнзаванне, макрамаркетынг, пагадненне, падатак з абароту, падаткаплацельшчык, пасрэднік, пастаўшчык, прадпрымальніцтва, праформа-рахунак, працэнт за крэдыт, прыватызацыя, раздзяржаўленне, разлік рэнтабельнасці капіталаўкладанняў, рэвальвацыя, рэінвестыцыя, рэпрыватызацыя, спекуляцыя, стабільнасць, структура рынку, агульная сума выдаткаў, тавараабмен, акцыянернае таварыства, укладанні, укладчык, уласнасць, справаздачнасць, фермер, форс-мажор, намінальная цана, цэнаўтварэнне, эканаметрыка, экс-дывідэнд, эфект аб’ёму вытворчасці, эфектыўнасць, абясцэньванне грошай, брокерскі, фінансавы, баніфікацыя, вэксалетрымальнік, крэдытны, маркетынгавы, ЕВС (Еўрапейскае валютна-фінансавае пагадненне). 2. Адбіць, адскок, алімпійскі, альпінізм, арбітраж, атлетызм, аўтагол, баксіраваць, барцоўскі, бегавы, блакіроўка, варатар, велагонка, віцэ-чэмпіён, вольны стыль, вуглавы, выдаленне, выкананне, вынослівасць, вытрымка, выхад на перадачу, вышыня, вышэйшая ліга, галявы момант, гімнастычны, двайны фінт, дзюдаіст, допінг-кантроль, забег, запасны гулец, заплыў, збліжэнне, імітацыя ўдару, колькасная перавага, майстар спорту, майстэрства, марафонец, матч-рэванш, міні-футбол, нагрузка, нападзенне, націск, нічыя, падача, пад’ём з пераваротам, падцягванне, паскарэнне, паўабарона, паўфінал, перагрузка, пераможца, першынство, плаванне, прабежка, праследаванне, прызёр, разраднік, расцяжка, самаадчуванне, самакантроль, самастрахоўка, сілавы, слізганне, снайперскі, спортабсталяванне. 3. ААН, абвінаваўца, абвінавачаны, вобыск, абвінавачванне, адкліканне суддзяў, апраўданне, асуджаны, вобласць, дабро, даведка, дагавор падраду на капітальнае будаўніцтва, дазнанне, дактыласкапія, даўнасць, дэвальвацыя, дэпартацыя, заключэнне, закон, заканатворчасць, законнасць, замах, занятасць, запаведнік, затрыманне, захоп транспартных сродкаў, захоўванне, ЗАЦС, збор законаў, збор, званне, зделка, землеўладальнік, землеўпарадкаванне, землі агульнага карыстання, злачыннасць, злоўжыванне, знак, зняволены, ідэнтыфікацыя, ілжэсведчанне, імунітэт дзяржаўны, інвестыцыя, інкрымінаванне, інстытут права, інтэрпол, інтэрпрэтацыя. 77. Перакладзіце на беларускую мову назвы спецыяльнасцей, напрамкаў і кваліфікацый, якія атрымліваюць студэнты БДУІРа. Параўнайце вынікі з рускай мовай і назавіце асаблівасці беларускай. Падкрэсліце запазычаныя тэрміны. Электронный маркетинг, инженер по радиоинформатике, радиотехника (по направлениям), программируемые радиоэлектронные средства, инженер по радиоэлектронике, техника цифровой радиосвязи, специалист по управлению, моделирование и компьютерное проектирование радиоэлектронных средств, проектирование и производство радиоэлектронных средств, инженер по электронным системам, программное обеспечение информационных технологий, электронные и информационно-управляющие (кіравальныя) системы физических установок, электронные вычислительные средства, искусственный интеллект, нанотехнологии и наноматериалы в электронике, инфокоммуникационные технологии, инженер по инфокоммуникациям, системы инфокоммуникаций специального назначения, цифровое теле- и радиовещание, системы распределения мультимедийной информации, лазерные информационно-измерительные системы, инженер почтовой связи, автоматизированные системы обработки информации, инженер по информационным технологиям и управлению, специалист по защите информации, инженер по телекоммуникациям, промышленная электроника, электронные системы безопасности, информационные системы и технологии (в проектировании и производстве), информационные системы и технологии (в экономике), информационные системы и технологии (в обеспечении промышленной безопасности), сопровождение программного обеспечения, экономика электронного бизнеса. 78. Перакладзіце апісальны рускі выраз адным беларускім словам. Як называюцца такія словы? 1. На всем пространстве. Во всех направлениях. 2. Мягкое кресло. 3. Церковный престольный праздник; вообще праздник с ярмарками и игрищами. 4. Звонить по телефону. 5. Способный на тяжёлую работу, выносливый в труде. 6. Стекло, вставленное в оконную раму. 7. Двор около дома. 8. Перловый суп. 9. Что-либо нетронутое, первозданное. 10. В прошлом году. 11. Закрывающаяся крышкой кадка, предназначенная для хранения пищевых продуктов и вещей. 12. азвание земель Западной Беларуси, находившихся до 1939 года под властью Польши. 13. Книжный магазин. 14. Замужняя женщина. 15. Большое высотное здание. Словы для даведкі: фатэль, неруш, кнігарня, гмах, тэлефанаваць, летась, кубел, цягавіты, усцяж, фэст, падворак, шыба, панцак, крэсы, кабета. 79. Размяркуйце словы ў калонкі табліцы. Патлумачце, якімі крытэрыямі вы карысталіся.
Хлеб, зямля, бацька, пост, берасцянка, чалавек, араты, пляменнік, зямля, скронь, волат, воўк, завіруха, вада, вока, жалейка, сейбіт, андарак, абапал, сястра, маці, сям’я, абрус, адказ, асілак, брат, бусел, бяроза, вечар, восень, гальштук, дзевяноста, дрэва, снежань, здань, знічка, золак, рунь, іронія, канфіцюр, красавік, лямант, манархія, мароз, ноч, інтэрнэт, поле, ісці, салодкі, сенажаць, славуты, слодыч, хранометр, цёплы, цяжар, менеджар, неруш, піць. 80. Размяркуйце словы па групах, карыстаючыся наступнай табліцай.
Кніга, размаўляць, феня, таўчонікі, мабуць, вуглярод, фанема, майна, віра, дыёд 2А 4110, халтура, бан, здаваць хвасты, манітор, лімон, вышка, вясёлка, дажджуха, фанетыка, інтэграл, інтэрферэнцыя, камп’ютар, лазер “Фатон-2”, продкі, блат, дзеравяшкі, джынсы, картопля, ажур, камень, жалеза, лапкі, ялінкі, летуценіць, спрыяць, мадэрнізацыя. 81. Запоўніце табліцу.
Мушкецёр, абшчына, апрычніна, асьміна, бамбавоз, баярын, веча, бурлак, гетман, грош, грыўня, губерня, гувернант, дзясяцкі, жупан, кальчуга, каморнік, кемпінг, конка, круіз, латы, парабак, пэйнтбол, рэкрут, саўндтрэк, жупан, губерня, перст, бортнік, войт, лемантар, жаўнер, нэп, гута, паншчына, дзіда, жандар, харчразвёрстка, , тостар, трафік, феадал, эластан, ядваб, імідж, харунжы, урбанізацыя, дзядзькаванне, дызайн, дысплей, лучына, менеджар, акванаўт, маніторынг, стаханавец, земства, хакер. 82. Падбярыце да архаізмаў сучасныя адпаведнікі. Атрамант, бортнік, аэраплан, пацеры, дыярыўш, каўза, іспыты, скрыжалі, каліта, зельнік, вакацыі, асадка, валіза. 83. Параўнайце сінонімы. Назавіце архаізмы. Абвестка – аб’ява Арытмэтыка – арыфметыка Асвета – прасвета Барта – сякера Відок – сведка Гак – крук Здагадка – здогадка Зыск – прыбытак Плячо – раме 84. Чаму выраз сягодняшні дзень - гістарычная таўталогія? 85. Якія сучасныя назвы адпавядаюць былым Коўна, Койданава, Прапойск, Вільня? 86. Музычны гурт носіць назву “Крамбамбуля”. Гэта слова мае гістарычныя карані ў беларускай мове. Як Вы думаеце, што яно магло абазначаць? 87. Чаму вяснушкі інакш называюцца ластавінне? 88. Зыходзячы з матывацыі слоў, паспрабуйце адказаць, якія ўстановы на Беларусі ў 18 стагоддзі маглі насіць наступныя назвы: Лавігуз, Астатні грош, Выгода, Радасць, Пагулянка, Уцеха, Раскоша, Пекла. 89. Перакладзіце на беларускую мову наступныя тэрміны, што абазначаюць асобу паводле прафесіі, сферы дзейнасці, утваральнага дзеяння. Владелец, укрыватель, пользователь, наниматель, получатель, основатель, распространитель, заверитель, посетитель, похититель, расхититель, попуститель, нарушитель, содержатель. Словы для даведак: Наведвальнік, выкрадальнік, раскрадальнік, патуральнік, наймальнік, атрымальнік, заснавальнік, парушальнік, распаўсюджвальнік, завяральнік, утрымальнік, уладальнік, укрывальнік. 90. Падбярыце беларускія адпаведнікі да прыведзеных тэрмінаў Представитель, заявитель, предъявитель, руководитель, строитель, наблюдатель завещатель, сопроводитель, уведомитель, совместитель, хранитель, доверитель. 91. Утварыце назоўнікі-тэрміны з назвай асобы ад наступных дзеясловаў. Назіраць, завяшчаць, суправаджаць, паведамляць, сумяшчаць, ахоўваць, давяраць, наймаць, заяўляць, прадстаўляць, прад’яўляць, кіраваць, заступацца, уладаць. 92. Перакладзіце назоўнікі, утварыце ад іх дзеясловы з суфіксамі –ва-, -ава-, -ява-, -ыва-, -іва-, -ірава-, -ырава-. Ремонт, резюме, блок, тест, идентификация, формулировка, трансляция, фильтр, копия, проект, код, конструкция, сканер, стимул, шифр, информация, форма, исследование, сумма, модуль, подсчет, прогноз, проект, контакт, получение, предупреждение, план, адрес, активизация, демонстрация, фотография, команда. 93. Адзначце рысы афіцыйна-справавога маўлення. Назавіце твор і аўтара. Кручкоў: Ну, дык добра! Следства кончана, цяпер будзе суд, а наўперад: па указу всеміласцівейшай гасударыні Елісаветы Петровны 49-га апреля 1893-га года і всеміласцівейшай Екацярыны Вялікай от 23-го сенцябра 1903-га года, а равномерно в смысле Статута літоўскаго раздзела 8-га, параграфа 193-га, коім назначается в пользу суда от цяжушчыхся грывны. Обжалованный Протосавіцкі імеет зараз жа ўплаціць пошлін 20, прогонных 16 і на канцэлярыю 10 рублёў. Жалуюшчыйся Ліпскі ў палавіне того; сведкі, каторыя бачылі драку, а не баранілі, – па 9-ці рублёў, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, – па 3 рублі. Плаціце! 94. Знайдзіце “недарэчнасці” з пункту гледжання стылёвай арыентацыі ў прыведзеных сказах? Абгрунтуйце свой адказ. 1) Рэспубліка ахоўвае гонар, здароўе, правы і законныя інтарэсы сваіх грамадзян, як на сваёй квітнеючай усімі краскамі вясёлкі тэрыторыі, так і за яе межамі. 2) Дарагі і мілы нашаму сэрцу закон мае вышэйшую юрыдычную сілу ў параўнанні з іншымі нарматыўнымі актамі, што выдаюцца ўсімі дзяржаўнымі органамі. 3) Адпаведна агульным правілам мілыя, дарагія і любыя жанчыны маюць права на адачынак і карыстацца ім на тых жа ўмовах, што і мужчыны. 4) Ускладанне ненавіснай, нялюбай крымінальнай адказнасці і вызваленне ад яе павінна ажыццяўляцца толькі судом. 5) Правы падсуднага на абарону ў наш жорсткі, бесчалавечны час забяспечваюцца сістэмай працэсуальных гарантый. 6) Кампенсацыйныя выплаты адрозніваюцца ад заработнай платы у сувязі з тым, што іх памер не залежыць ад нецікавай штодзённай непасільнай працы і яе вынікаў. 7) Родавым аб’ектам асабліва небяспечных дзяржаўных злачынстваў з’яўляюцца дарагія нам і мілыя сэрцу асновы дзяржаўнага ці грамадскага ладу ці знешняя бяспека Рэспублікі Беларусь. 8) Шпіянажам лічыцца таксама перадача ці збіранне па заданню залежнай ненавіснай і прадажнай разведкі пэўных звестак для выкарыстання іх на шкоду інтарэсам Рэспублікі Беларусь. 9) Крадзеж лічыцца завершаным, калі маёмасць знаходзіцца ў нахабнага і жорсткага вінаватага і ён мае магчымасць карыстацца гэтай маёмасцю. 10) Да злачынстваў супраць дарагога і бясцэннага жыцця, адзін раз Богам дадзенага, адносяцца ўсе віды наўмыснага забойства, забойства па неасцярожнасці і давядзенне да самагубства. 95. Знайдзіце лагічныя памылкі. Адрэдагуйце сказы. 1. Павялічыць сваю памяць вялікай тэхнічнай складанасці не ўяўляе. 2. Адразу хачу сказаць, што ў гэтым здарэнні маёй віны зусім няма. Я знаходзіўся ў кабінеце 304, калі пачуўся шум у калідоры. Потым высветлілася, што там хтосьці пырснуў газам з балончыка. Я паглядзеў сваю сумку i зразумеў, што то быў менавіта мой балончык. 3. Патрабуецца спецыяліст для аддзела, які мае вышэйшую адукацыю. 4. Сапраўдны дакумент толькі той, які падпісаны кіраўніком прадпрыемства. 5. На Вашу скаргу паведамляем, што наша арганізацыя займалася падключэннем указанага дома да энерганосьбітаў. Пастаянныя адключэнні святла звязаны з недастатковай магутнасцю электракабеляў i ix зношанасцю, у выніку чаго на працягу 1 кіламетра зроблена 15 муфтаў. Такім чынам, мы робім усё магчымае. 6. Нават у рашэнні агульнага сходу 19.06.2003 было адзначана, што план за 1 паўгоддзе не выкананы, таму сёння я прапаную яшчэ раз абмеркаваць павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці ў IV квартале 2003 года. 7. Йагурт — харчовы прадукт, выраблены з вяршкоў з фруктовымі дабаўкамі. 8. Нестабільнасць курсу беларускага рубля прыводзіць да зніжэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва. 9. Паколькі студэнцкая навуковая канферэнцыя знаходзіцца пад пагрозай зрыву, прапаную: 1) прызначыць адказных за падрыхтоўку залы; 2) накіраваць запыт у рэктарат аб магчымасці выдзялення памяшканняў для пасяджэнняў секцый; 3) навесці парадак у інтэрнаце. 10. У тэкстах афіцыйна-справавога стылю недапушчальным з'яўляецца выкарыстанне метафар. 96. Перакладзіце наступныя прыметнікі на беларускую мову. Уявіце сябе дырэктарам кампаніі. Напішыце характарыстыку на вашага супрацоўніка. Тактичный, сердечный, отзывчивый, умный, способный, старательный, ленивый, гениальный, талантливый, находчивый, бескорыстный, серьезный, смелый, прилежный, работоспособный, честный, скромный, любознательный, ннтеллигентный, гуманный, грубый, злой, злопамятный, мстительный, ограниченный, корыстолюбивый, заносчивый, себялюбивый, малодушный, неряшливый, жадный, аккуратный, легкомысленный, завистливый, вежливый, волевой, практичный, уверенный, творческий. Словы для даведкі: Тактоўны, сардэчны, спагадны, разумны, здольны, старанны, гультаяваты, геніяльны, таленавіты, знаходлівы, бескарыслівы, сур'ёзны, адважны, старанны, працаздольны, сумленны, сціплы, дапытлівы, інтелігентны, гуманны, грубіянскі, злы, злапомны, мсцівы, абмежаваны, карысталюбны, ганарысты, сябелюбны, маладушны, неахайны, прагны, акуратны, легкадумны, зайздросны, ветлівы, валявы, практычны, упэўнены, творчы. 97. З якіх афіцыйных папер маглі б быць узяты наступныя выразы? Давяраю атрымаць, справаздача прыкладаецца, даводзім да вашага ведама, задаволіць просьбу, з мэтай паляпшэння, ускласці абавязкі, выявіць умовы, пасля заканчэння школы, патрэбна правесці пасяджэнне, дамовіліся. 98. Пастаўце ў форму давальнага склону наступныя імёны. У якім дакуменце выкарыстоўваецца такая форма? Аня, Алена, Ваня, Грыша, Жэня, Змітрок Бядуля, Алена Масла, Барыс Батура, Міхась Машара, Алесь Масла, Зося, Іна Варвашэня, Іван Варвашэня, Ірына Шкраба, Рыгор Шкраба, Кузьма, Мікіта, Міша, Ніна, Пеця, Воля, Пятро Глебка, Рыгор Мурашка, Саўка, Сцяпан, Іван, Юрка. 99. Як Вы разумееце тэрмін “моўны этыкет”? 100. Якія формулы вітання Вы ведаеце? 101. Якія словы альбо выразы могуць прагучаць у адказ на запытанне “Як жыццё?” 102. У якой сітуацыі могуць быць ужытыя наступныя пажаданні: Вялікі расці! Хлеб-соль! Дабранач! Смачна есці! Бог у помач! 103. Якія формулы-звароткі да асобы Вы ведаеце? Як Вы да іх ставіцеся? 104. Перакладзіце на беларускую мову: Как дела? Сколько лет, сколько зим! Мое почтение! 105. Назавіце найбольш пашыраныя формулы развітання сярод моладзі. 106. Выкажыце пажаданне таму, хто працуе. 107. У якіх маўленчых сітуацыях ужываліся наступныя беларускія формулы этыкету? Расці каласістае, караністае і ўмалотнае! Бялом табе! Спорня ў дзяжу! З коласа – асьміна, з зярнятка – аладка! У печ комам, з печы волам! Паходна вам! У зямлю зярнамі, у гумно – тарпамі! 108. Укажыце на памылку, дапушчаную ў моўным этыкеце: Шаноўныя спадары і спадарыні! Дазвольце павіншаваць Вас з нашым прафесійным святам – Днём праграміста. 109. Дапоўніце словазлучэнні да сказаў: Шаноўнае спадарства! Мы рады... Прашу высокі суд улічыць... Даруйце, калі ласка, але... Будзьце ласкавы! Ці не маглі б... Вялікі дзякуй Вам за... 110. У якой маўленчай сітуацыі дзейнічае забарона ўжывання асабовых займеннікаў ён, яна, яны? 111. З вуснаў дакладчыка прагучала: “Аб гэтым я скажу ніжэй”. Ці лагічная такая фраза? 112. Ці можа маўчанне (адсутнасць гукаў-знакаў) быць камунікацыйна значным? Ці значна маўчанне па-за межамі камунікацыі? 113. У практыцы афіцыйна-справавога маўлення займеннік я выцясняецца формай мною ў канструкцыі з дзеясловам залежнага стану (замест я прааналізаваў – мной прааналізавана) або ўвогуле апускаецца ( я прашу – прашу). У якіх жанрах службовай дакументацыі займеннік я прысутнічае правамерна? 114. Пры складанні рэкламнага тэксту кіруюцца прынцыпам: слова павінна мець не больш чым 7 складоў. З якіх пазіцый зроблены такія высновы? 115. В. Вітка заўважыў: “Аб’яднанне калгасных кірмашоў г. Мінска” – напісана жалезнымі літарамі на чыгуннай шыльдзе новага будынка Камароўскага рынку, каб на векі вечныя засведчыць нашу непісьменнасць”? У чым заключаецца непісьменнасць прыведзенага В. Віткам выразу? 116. Выпраўце недакладнасці. 1. Студэнты на практычных занятках разгледзелі эпітэты і роль іх у сказе. 2. Разам злучылася ўсё: і фізічная боль, і крыўда, і жаль. 3. Воля птушцы даражэй залатой клеткі. 4. Неспакойнае мора грозна кідала хвалі на ўзвышаючыяся побач скалы. 5. Трохі пачакаўшы, выццё, яшчэ больш жудаснае, паўтарылася зноў. 6. Як у сябе нічога не мае, так на сабе найбольш чапляе. 7. Досыць ясна і коратка вывеў свой рэзюмэ старшыня. 1. Ціха ў гэтым святым месцы, толькі чуецца звон званоў. 2. Пазнаёміўшыся з умовамі конкурса, настрой сапсаваўся. 3. Да нас прыйшоў самы старэйшы дзед. 4. На засяданні кафедры гаварылі аб арганізаванні і правядзенні Міжнароднай канферэнцыі. 5. У гэтым годзе ягады буйней звычайных. 6. З самага дзяцінства гне яна сваю маладую постаць на панскім надзеле. 7. Снег тоўстым пластом кладзецца на халодныя яблыні, да зямлі прыгнуўшы маладзенькія галіны. 1.Пасля перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі забіты раней селянін выступае як нешта большае. 2.ПДУ правяла матэматычную універсіяду абітурыентам. 3.Пабываўшы ў кабінеце дэкана факультэта, студэнтамі былі зроблены адпаведныя вывады. 4.Людзі доўга дзівіліся цуду, зробленаму рукамі майстра. 5.Любы ў адказе за народнае багацце. 6.Па тэрыторыі Беларусь больш Балгарыі. 7.Каля дарогі расла хвоя, якая была разгалістай. 117. Перапішыце, пастаўце знакі прыпынку, выпраўце, калі неабходна, памылкі. Слава пра розум і прыгажосць полацкай князёўны разышлася далёка па полацкім землям. У стрэсавай сітуацыі лепш за ўсё супакоіцца і паспрабаваць пажартаваць над сваімі праблемамі. Я за здаровы лад жыцця таму пяць разоў у тыдзень хаджу ў басейн. Сёння ў гіпермаркеце шмат пакупнікоў і мы запаркаваліся метрах у сарака ад уваходу. Чатыры года я забываўся патэлефанаваць маёй настаўніцы павіншаваць са святам і падзякаваць яе. індывідуальная практычная работа 1. Самастойна знайдзіце і запішыце некалькі цікавых выказванняў пісьменнікаў, журналістаў, вядомых дзеячоў пра беларускую мову, яе прыгажосць, прывабнасць, адметнасць. 2. Самастойна падбярыце тэкст па вашай спецыяльнасці. Перакладзіце яго на беларуску мову. Падкрэсліце гукі, словы, выразы, якія складаюць спецыфіку беларускай мовы ў адрозненне ад рускай. 3. Падрыхтуйце рэферат па адной з прапанаваных тэм. Абавязкова ў заключэнні адлюструйце ўласнае меркавання наконт раскрытай тэмы, праблемы. ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ
4. Стварыце рэкламу беларускай мовы. Форма выканання пажадана мультымедыйная (прэзетацыя, праграма, малюнак, комікс, відэаролік, аўдыёзапіс і г. д.). Азнаёмцеся з некаторымі прыкладамі рэкламы, выкананай Вашымі папярэднікамі: (Матарыкін Аляксандр) (Вярхоўцаў Павел) (Сезень Сяргей) 5. Стварыце візітную картку свайго будучага прадпрыемства, фірмы і г.д. 6. Знайдзіце праграмы з беларускамоўным інтэрфейсам і прааналізуйце яго з пункту гледжання правільнасці. 7. Стварыце праграму з беларускамоўным інтэрфейсам. |