Главная страница

ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення). Картка дысцыпліны 18 Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы 20


Скачать 1.26 Mb.
НазваниеКартка дысцыпліны 18 Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы 20
АнкорЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
Дата24.04.2017
Размер1.26 Mb.
Формат файлаdocx
Имя файлаЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
ТипКартка
#2712
страница30 из 33
1   ...   25   26   27   28   29   30   31   32   33

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ


1. Назавіце прыкладны час узнікнення старабеларускай мовы.

2. Якая мова з’яўлялася дзяржаўнай у ВКЛ?

3. Чаму менавіта беларуская мова стала дзяржаўнай у ВКЛ?

4. Якую назву мела беларуская мова ў часы існавання ВКЛ?

5. Што Вы ведаеце пра пачатак кнігадрукавання ва ўсходніх славян?

6. З якога часу спыняецца афіцыйная пісьменнасць на беларускай мове?

7. Калі на Беларусі ў якасці дзяржаўнай мовы ўводзіцца руская мова?

5. Назавіце прадстаўнікоў нацыянальнага адраджэння.

6. Калі (пасля ВКЛ) беларуская мова зноў набывае статус дзяржаўнай?

7. Назавіце вядомых беларускіх асветнікаў.

8. Калі праводзіліся рэформы беларускага правапісу?

9. Назавіце беларускіх мовазнаўцаў.

10. Вызначце месца беларускай мовы сярод іншых моў свету.

11. Як Вы разумееце паняцце “моўная сітуацыя”?

12.Дайце характарыстыку паняццю “білінгвізм”.

13. Назавіце віды білінгвізму.

14. У якіх аспектах разглядаецца паняцце двухмоўя?

15. Назавіце тыпы двухмоўя, якія існавалі і існуюць на тэрыторыі Беларусі.

16. Што такое інтэрферэнцыя?

17. Якія сферы моўнай сістэмы закранае інтэрферэнцыя?

18. Якія віды інтэрферэнцыі вы ведаеце?

19. Што вы разумееце пад марфалагічнай інтэрферэнцыяй?

20. Назавіце граматычныя катэгорыі назоўніка, у якіх часцей за ўсё назіраецца інтэрферэнцыя.

21. Якія адметныя рысы назіраюцца ва ўжыванні займеннікаў і лічэбнікаў у абедзвюх мовах?

22. Раскрыйце сутнасць паняцця “трасянка”.

23. У чым пагроза інтэрферэнцыі для беларускай мовы?

24. Што называецца “сінтаксічнай нормай”?

25. Што вы разумееце пад сінтаксічнай інтэрферэнцыяй?

26. Чым мова адрозніваецца ад маўлення?

27. Які сэнс заключаны ў паняцці “норма”?

28. Якія бываюць нормы?

29. Што такое варыянт?

30. У чым выяўляецца лексічная адметнасць беларускай мовы?

31. Раскрыйце змест паняцця “безэквівалентная лексіка”.

32. У чым заключаюцца фразеалагічныя асаблівасці беларускай мовы?

33. Якія функцыі мова выконвае ў грамадстве?

34. Чаму мова – важны складнік нацыянальнай свядомасці?

35. Што з’яўляецца асноўнымі сродкамі беларускай графічнай сістэмы?

36. Якія графічныя сістэмы вядомы ў гісторыі беларускага пісьменства?

37. Хто з беларусаў паспрыяў рэформе рускай графікі?

38. Раскажыце пра спецыфічныя беларускія літары.

39. Якія вы ведаеце асаблівасці ва ўжыванні дзеепрыметнікаў у беларускай мове?

40. Назавіце адрозненні ва ўжыванні дзеепрыслоўяў у беларускай і рускай мовах.

41. У чым заключаюцца фанетычныя асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай?

42. Што такое амонiмы? Раскрыйце асаблівасці іх ужывання.

43. Што ўласціва для міжмоўных амонімаў?

44. Што такое сiнонiмы, антонімы, паронімы? Якія функцыі яны выконваюць у маўленні?

45. Якiя асноўныя пласты лексiкi адрознiваюцца паводле паходжання ў слоўнiку беларускай мовы?

46. Якiмi шляхамi адбываецца пранiкненне iншамоўных слоў у лексiку беларускай мовы?

47. З якiх моў у наш час адбываецца асаблiва iнтэнсiўнае калькаванне слоў?

48. Як падзяляецца лексiка беларускай мовы паводле сферы яе выкарыстання?

49. Якiмi адметнымi рысамi характарызуецца спецыяльная лексiка?

50. Чым зблiжаюцца i адрознiваюцца памiж сабой прафесiйная i тэрмiналагiчная лексiка?

51. Што такое тэрмiн?

52. У чым своеасаблiвасць спецыяльнай наменклатурнай лексiкi?

53. Якія змены замацаваны ў новых правілах правапісу?

54. Што з’яўляецца тэарэтычнай базай культуры маўлення?

55. Якія кампаненты ўключаюцца ў паняцце “культура маўлення”?

56. Якая лексiка называецца жаргоннай?

57. Што ўяўляе сабой арго?

58. На якія групы падзяляецца лексіка паводле ступені актыўнасці?

59. У чым адрозненне паміж гістарызмамі і архаізмамі?

60. Пералічыце спецыфічныя рысы пісьмовага маўлення.

61. Што разумеецца пад дыялектнай лексiкай?

62. Дайце азначэнне агульнанавуковай лексікі і вызначце яе ролю ў навуковых тэкстах.

63. Растлумачце значэнні паняццяў “тэрмін” і “наменклатура”.

64. Назавіце спецыфічныя рысы тэрмінаў.

65. На якія дзве групы паводле ўжывання падзяляюцца тэрміны? У чым розніца паміж тэрміналагічнай і прафесійнай лексікай?

67. Як падзяляюцца тэрміны паводле паходжання?

68. Назавіце асноўныя прыкметы запазычаных слоў.

69. Дайце азначэнне тэрмінаў-інтэрнацыяналізмаў.

70. Назавіце характэрныя беларускамоўныя сродкі для ўтварэння тэрмінаў.

71. Назавіце прадуктыўныя спосабы словаўтварэння ў беларускай тэрміналогіі.

72. Якія бываюць формы маўлення?

73. Пералічыце тыпы маўлення. Што ўласціва для кожнага з іх?

74. Што такое тэкст?

75. Паводле якіх мадэляў могуць быць пабудаваныя тэксты?

76. Укажыце асаблівасці перакладу рускамоўных словазлучэнняў, у склад якіх уваходзяць дзеепрыметнікі з суфіксамі -ущ (-ющ), -ащ (-ящ), -ем (-им).

77. Назавіце функцыянальныя стылі беларускай мовы.

78. Якія актуальныя працэсы адбываюцца ў сістэме стыляў?

79. У чым заключаецца сэнс паняцця “стылістычная норма”?

80.На якія часткі падзяляецца лексіка ў залежнасці ад стылістычнай прыналежнасці?

81. Ахарактарызуйце публіцыстычны стыль.

82. Дайце агульную характарыстыку навуковаму стылю.

83. Назавіце жанры кожнага з функцыянальных стыляў беларускай мовы.

84. Укажыце адрозненні і агульныя рысы падстыляў навуковага стылю.

85. Ахарактарызуйце кампазіцыю навуковага тэксту паводле зместу (тэма – падтэма – мікратэма).

86. Вызначце і ахарактарызуйце тыпы тэкстаў у залежнасці ад спосабаў выкладу інфармацыі.

87. Назавіце сродкі міжфразавай сувязі і сувязі частак навуковага тэксту.

88. Растлумачце ролю злучнікаў і злучальных слоў у навуковых тэкстах.

89. Укажыце марфалагічныя асаблівасці арганізацыі навуковых тэкстаў.

90. Вызначце спецыфіку сінтаксічных канструкцый навуковых тэкстаў.

91. Назавіце сродкі лагічнай сувязі і паказчыкі аб’ектыўнасці навуковай інфармацыі.

92. Навуковы тэкст: прынцыпы разгортвання і сціскання інфармацыі.

93. Навуковы стыль: падстылі і жанравыя разнавіднасці.

94. Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі.

95. Рэферат як жанр навуковай літаратуры (бібліяграфічныя рэфераты).

96. Жанр рэзюмэ і яго асаблівасці.

97. Асаблівасці складання тэзісаў.

98. Даведачна-бібліяграфічны аппарат навуковай літаратуры (асаблівасці складання). Афармленне цытат.

99. Асаблівасці складання рэферата.

100. Якія асаблівасці афіцыйна-справавога стылю ведаеце?

101. Якія словы адносяцца да афіцыйна-справавой, стандартызаванай лексікі?

102. Што разумеецца пад паняццямі “дакумент” і “службовы дакумент”?

103. Назавіце групы афіцыйна-справавых дакументаў? Што ляжыць у аснове іх класіфікацыі?

104. Што такое канцылярскі штамп?

105. Як правільна пабудаваць рэзюмэ ў афіцыйна-справавым стылі?

106. Якія існуюць групы справавых лістоў?

107. Якія патрабаванні павінны выконвацца пры афармленні лістоў?

108. Якія рэквізіты выкарыстоўваюцца пры складанні службовага ліста?

109. Што называецца культурай маўлення?

110. Пералічыце асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення. Раскрыйце коратка кожную з іх.

111. Назавіце спосабы павышэння культуры маўлення.

112. Акрэсліце ролю маўленчага этыкету.

113. На якія асноўныя групы дзеляцца формулы маўленчага этыкету?

114.У чым заключаецца нацыянальная спецыфіка маўленчага этыкету?
1   ...   25   26   27   28   29   30   31   32   33


написать администратору сайта