Главная страница
Навигация по странице:

  • Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы.

  • Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў. Параўнанне тэкстаў беларускай, польскай, рускай, украінскай, балгарскай і чэшскай моў. Мова і маўленне

  • Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.

  • Нарматыўнае беларускае маўленне. Марфалагічная інтэрферэнцыя.

  • Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Спецыфіка перакладу.

  • Маўленчая камунікацыя. Тэкст як асноўная камунікацыйная адзінка.

  • Паняцце стылю і стылістыкі маўлення.

  • Навуковае маўленне. Сродкі арганізацыі навуковага тэксту.

  • Тэрміналагічная лексіка як вядучы складнік навуковага маўлення.

  • Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння ў беларускай тэрміналогіі. Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы.

  • Сістэма жанраў навуковай літаратуры

  • Тэкст службовага дакумента.

  • Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне. Справавыя лісты. Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні.

  • 2. Уявіце сітуацыю: да Вас у госці прыехалі прадстаўнікі розных славянскіх народаў. Ці зразумееце Вы адзін аднаго Аргументуйце свой адказ.

  • 4. Як вы разумееце выраз старажытных грэкаў: “Загавары, каб я цябе ўбачыў”

  • 6. Растлумачце сэнс выказвання Ф. Скарыны, змешчанага ў прадмове да кнігі “Юдзіф”

  • 7. Што Вы ведаеце пра пачатак кнігадрукавання ва ўсходніх славян

  • 8. Чым адметны і знакаміты Статут Вялікага Княства Літоўскага

  • 10. Прачытайце ўрывак са Статута Вялікага Княства Літоўскага. Перакажыце яго змест.

  • ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення). Картка дысцыпліны 18 Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы 20


    Скачать 1.26 Mb.
    НазваниеКартка дысцыпліны 18 Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы 20
    АнкорЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
    Дата24.04.2017
    Размер1.26 Mb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
    ТипКартка
    #2712
    страница26 из 33
    1   ...   22   23   24   25   26   27   28   29   ...   33

    Спіс выкарыстанай літаратуры



    1. Арашонкава, Г.У. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы / Г. У. Арашонкава, В. П. Лемцюгова. – Мінск : Выш. школа, 1986. – 210 с.

    2. Асновы культуры маўлення і стылістыкі : вучэб. дапам. / У. В. Анічэнка [і інш]; пад рэд. У. Анічэнкі. – Мн. : Універсітэцкае, 1992. – 254 с.

    3. Бандаровіч, В.У. Стыльна па-беларуску : комплексны даведнік па культруры маўлення / В. У. Бандаровіч. – Мн. : Пачатковая школа, 2013. – 64 с.

    4. Беларуская мова : хрэстаматыя / З.І. Бадзевіч [і інш.]. – Мн. : Юнипресс, 2005. – 592 с.

    5. Беларуская мова : У 2 ч. : Ч 1 : Падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш. – пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 3-е выд., перапрац. і дап. – Мн. : Выш. шк., 1998. – 330 с.

    6. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / В. В. Маршэўская, І. В. Піваварчык, А. С. Садоўская. – Гродна : ГрДУ, 2006. – 84 с.

    7. Беларуская мова. Прафесійная лексіка для педагогаў : вучэбны дапаможнік / Д. В. Дзятко [і інш.] ; пад рэд. Д. В. Дзятко. – Мн. : Беларусь, 2012. – 231 с.

    8. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / А. М. Асіпчук, В. В. Маршэўская, А. С. Садоўская. – Гродна : ГрДУ, 2009. – 271 с.

    9. Беларуская мова: спецыяльная лексіка : вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў усіх форм навучання ўсіх спецыяльнасцей БДУІР / Л.А. Бондар [і інш] ; пад рэд. Ю. А. Сцепанчука. – Мн. : БДУІР, 2006. – 69 с.

    10. Беларуская мова : Энцыклапедыя / пад рэд. А.Я.Міхневіча. – Мінск : БелЭН, 1994. - 655 с.

    11. Беларускі арфаграфічны слоўнік / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы ; уклад. Л. П. Кунцэвіч, І.У. Кандраценя; пад рэд. А.А. Лукашанца. – 2-е выд., выпр. – Мн. : Беларуская навука, 2010. – 695 с.

    12. Булыка, А.М. Красамоўства ў Беларусі: хрэстаматыя для філал. спецыяльнасцей ВНУ / А. М. Булыка, Л. М. Мінакова, А. А. Станкевіч. – Мн. : Універсітэцкае, 2002. – 178 с.

    13. Введенская, Л.А. Русский язык и культура речи : учебное пособие для вузов / Л.А. Введенская, Л.Г. Павлова, Е.Ю. Канаева. – Ростов Н / Д : Высшее образование, 2010. – 539 с.

    14. Головин, Б.Н. Основы культуры речи: Учеб. для вузов по спец. «Рус. яз. и лит.» / Б. Н. Головин. – 2-е изд., испр. – М. : Высшая школа, 1988. – 320 с.

    15. Губкіна, А.В. Беларуская мова. Эканамічная лексіка : вучэбн. дапам. / А. В. Губкіна, В. А. Зразікава. – Мн. : Изд-во Гревцова, 2009. – 200 с.

    16. Гурскі, М.І. Параўнальная граматыка рускай і беларускай моў / М. І. Гурскі. – Мн. : Вышэйшая школа , 1972. – 264 с.

    17. Ермаловіч, А.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка). Афіцыйна-справавы і навуковы стылі / А. В. Ермаловіч, А. В. Шарапа. – Мн. : БДУІР, 2010. – 60 с.

    18. Жураўскі, А. Праблемы норм беларускай літаратурнай мовы / А. Жураўскі. – Мн. : Навука і тэхніка, 1993. – 36 с.

    19. Каўрус, А. А. Дакумент па-беларуску / А. А. Каўрус. – Мінск : Беларусь. 1994. – 160 с.

    20. Каўрус, А. А. Да свайго слова. Пытанні культуры мовы / А. А. Каўрус. – Мн. : РІВШ, 2011. – 344 с.

    21. Клундук, С.С. Беларуская мова : усе складаныя тэмы : тэорыя і практыкаванні / С. С. Клундук, Н. Р. Якубук. – Мн.: Аверсэв, 2010. – 112 с.

    22. Кривицкий, А.А. Учебник белорусского языка : для самообразования / А. А. Кривицкий, А. И. Подлужный. – Мн. : Высшая школа, 1994. – 349 с.

    23. Лапкоўская, А.М. Беларуская мова (прафесійная лексіка) : вучэбн. дапам. / А. М. Лапкоўская. – Гродна : ГрДУ, 2009. – 271 с.

    24. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. А.Я. Баханькова. – Мінск : Навука і тэхніка, 1994. – 463 с.

    25. Лепешаў, І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2 т. / І. Я. Лепешаў. – Мн. : БелЭн, 1993.

    26. Лепешаў, І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі : Практыкум : вучэб. дапаможнік. – Мн. : Універсітэцкае, 1989. – 207 с.

    27. Лепешаў, І.Я. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні / І. Я. Лепешаў. – Гродна, 2002. – 207 с.

    28. Лукашанец, А.А. Беларуская нацыянальная мова на сучасным этапе: сістэма, статус, функцыянаванне / А. А. Лукашанец // Весці НАН – 2009. – № 1. – С. 107 - 117.

    29. Маршэўская, В.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : Вуч. дап. / В.В. Маршэўская – Гродна : ГрДУ, 2003. – 274 с.

    30. Міхневіч, А.Я. Слоўка за слоўкам: алф. давед. па культуры бел. мовы для ўсіх / А. Я. Міхневіч, Л. П.Кунцэвіч, Ю. В. Назаранка. – Мн., 2006. – 166 с.

    31. Мячкоўская, Н.Б. Сацыялінгвістычны погляд на чыннікі, тармазы і прыярытэты нацыянальнага адраджэння / Н. Б. Мячкоўская // Беларусіка. = Albaruthenica. – № 19. – Мн., 2001. – http://lib.rus.ec/b/422160 [Дата доступу: 5. 05. 2013].

    32. Пилипенко, М. Ф. Возникновение Белоруссии: новая концепция / М. Ф. Пилипенко. – Мн. : Беларусь, 1991. – 143 с.

    33. Піскуноў, Ф.А. Вялікі слоўнік беларускай мовы : арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка / Ф. А. Піскуноў. – Мінск : Тэхналогія, 2012. – 1208 с.

    34. Плотнікаў, Б.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Б. А. Плотнікаў, А. Л. Антанюк. – Мн. : Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. – 672 с.

    35. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн. : Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, 2008. – 144 с.

    36. Практыкум па беларускай мове / І. Я. Лепешаў, Г. М. Малажай, К. М. Панюціч – Мн. : Вышэйшая школа, 2010. – 333 с.

    37. Рамза, Т.Р. Сінтаксіс : тэарэтычны курс / Т. Р. Рамза. – Мн. : БДУ, 2003. – 203 с.

    38. Рамза, Т.Р. Беларуская мова? З задавальненнем! Для замежных навучэнцаў / Т. Р. Рамза. – Мн. : Вышэйшая школа, 2010. – 310 с.

    39. Славутыя імёны Бацькаўшчыны: Зборнік. Вып. 2 / Уклад. У. Гілеп і інш.; Рэдкал.: А. Грыцкевіч (гал. рэд.) і інш. – Мн. : БФК, 2003. – 384 с.

    40. Слоўнік беларускай мовы / Пад рэд. М.В. Бірылы. – Мн. : БелСЭ, 1987. – 902 с.

    41. Смольская, Т.М., Беларуская мова : юрыдычная лексіка / Т. М. Смольская, Л. У. Хрышчановіч. – Мн. : Эканоміка і права, 2011. – 242 с.

    42. Супрун, А.Я. Исследования по лингвистике текста: Сб. ст. / А. Я. Супрун. - Мн. : БГУ, 2001. – 308 с.

    43. Сцяцко, П.У. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П. У.Сцяцко, М. І. Гуліцкі, Л. А.Антанюк. – Мн.: Вышэйшая школа, 1990. - 222 с.

    44. Сямешка, Л.І. Беларуская мова : Вучэб. Дапам / Л. І. Сямешка. – Мінск : Сучаснае слова, 1999. – 224 с.

    45. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. М. Р. Судніка. – Мн. : БелЭн, 1996. – 784 с.

    46. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : У 5 т. / Пад агульн. рэд. А. К. Атраховіча. - Мн., 1979 – 1984 гг.

    47. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г. У. Арашонкава, А. М. Булыка, У. В. Люшцік, А. І. Падлужны. – Мн.: Бел. навука, 1999. – 175 с.

    48. Францыск Скарына і яго час. Энцыклапедычны даведнік. – Мн : БЭ імя П. Броўкі, 1989. – 608 с.

    49. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М. Я. Цікоцкі – Мн. : Універсітэцкае, 1995. – 294 с.

    50. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту : вучэб. дапам. для студэнтаў выш. навуч. устаноў філал. профілю / М.Я. Цікоцкі. – Мн. : Бел. навука, 2002. – 223 с.

    51. Цыхун, Г. А. Да беларуска-славенскіх дачыненняў (гістарычна-моўная праблематыка) / Г. А. Цыхун // Беларусіка. = Albaruthenica. – № 19. – Мн., 2001. – http://lib.rus.ec/b/422160 [Дата доступу: 5. 05. 2013].

    52. Цыхун, Г.А. “Трасянка” як аб’ект лінгвістычнага даследавання / Г. А. Цыхун // Беларуская мова ў другой палове ХХ ст. - Мн., 1998. – С. 83 – 89.

    53. Шакун, Л.М. Карані роднай мовы: Выбраныя працы па гісторыі беларускай мовы / Л. М. Шакун. – Мн.: БДУ, 2001. – 206 с.

    54. Шкраба, І.Р. Пра безэквівалентную лексіку / І. Р. Шкраба // Самабытнае слова. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1994. – 72 с.

    55. Юрэвіч, А. К. Стылістыка беларускай мовы : вучэб. дапам / А. К. Юрэвіч. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Мн. : Выш. шк., 1992. – 288 с.


    тэмы практычных заняткаў і іх змест



    № н/п

    Тэмы практычных заняткаў і іх змест

    № практычных заняткаў


    1.

    2.

    3.

    4.

    5.

    6.

    7.


    8.
    9.

    10.

    11.

    12.

    13.

    14.

    15.



    Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Асноўныя паняцці: старабеларуская мова, новая беларуская літаратурная мова, беларусізацыя, друкаваныя помнікі, графіка

    Разглядаецца сутнасць кожнага з этапаў у развіцці беларускай мовы. Высвятляецца пытанне паходжання беларускай мовы, яе гістарычныя карані. Асаблівасці беларускай графічнай сістэмы
    Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў. Параўнанне тэкстаў беларускай, польскай, рускай, украінскай, балгарскай і чэшскай моў. Мова і маўленне

    Асноўныя паняцці: моўная карціна свету, мова і менталітэт, моўная сям’я, моўная група, моўная падгрупа, элемент нацыянальнай культуры, мова і маўленне

    Раскрываюцца агульныя і адметныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з польскай, рускай, украінскай, балгарскай і чэшскай мовамі, генетычная роднасць і спецыфіка развіцця беларускай мовы сярод славянскіх моў. Выяўляецца спецыфіка маўлення ў параўнанні з мовай.
    Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.

    Асноўныя паняцці: моўная сітуацыя, білінгвізм, аспекты білінгвізму, нормы літаратурнай мовы, інтэрферэнцыя.

    Даецца класіфікацыя розных аспектаў білінгвізму, яго тыпаў, а таксама відаў інтэрферэнцыі. Характарызуецца білінгвізм на Беларусі і з’ява інтэрферэнцыі.
    Нарматыўнае беларускае маўленне. Марфалагічная інтэрферэнцыя.

    Асноўныя паняцці: граматычныя нормы беларускай мовы, назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе.

    Разглядаюцца факты адхіленняў ад граматычных нормаў беларускай мовы на прыкладах розных часцін мовы.
    Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Спецыфіка перакладу.

    Асноўныя паняцці: словазлучэнне, сказ, сінтаксічныя нормы беларускай мовы, пераклад

    Замацоўваюцца сінтаксічныя нормы беларускай мовы ў словазлучэннях і сказах, выпрацоўваюцца спосабы трансфармацыі рускіх канструкцый на беларускую мову.

    Маўленчая камунікацыя. Тэкст як асноўная камунікацыйная адзінка.

    Асноўныя паняцці: камунікацыя, тэкст, віды і тыпы тэкстаў, маўленчы этыкет

    Разглядаецца спецыфіка маўленчай дзейнасці, беларускія маўленчыя жанры, нацыянальныя асаблівасці маўленчага этыкету, уласцівасці тэксту.
    Паняцце стылю і стылістыкі маўлення.

    Асноўныя паняцці: стылістыка, стылістычная дыферэнцыяцыя.

    Разглядаюцца тыпалагічныя прыметы функцыянальных стыляў і падстыляў: тэматыка, прызначэнне, моўныя асаблівасці.
    Навуковае маўленне. Сродкі арганізацыі навуковага тэксту.

    Асноўныя паняцці: навуковае маўленне, навуковы тэкст

    Разглядаюцца марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці арганізацыі навуковых тэкстаў.
    Тэрміналагічная лексіка як вядучы складнік навуковага маўлення.

    Асноўныя паняцці: лексіка, лексічная сістэма, слова, спецыяльная лексіка, тэрмін, тэрміналогія, архаізм, гістарызм, неалагізм, жаргон, арго, дыялектызм, безэквівалентная лексіка

    Разглядаецца фарміраванне, роля і функцыя агульнаўжывальнай лексікі,тэрміналогіі, адзначаюцца асноўныя групы беларускай лексікі.
    Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння ў беларускай тэрміналогіі. Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы.

    Асноўныя паняцці: спосаб словаўтварэння, прадуктыўны спосаб словаўтварэння, тэрміналагізацыя.

    Разглядаюцца спосабы словаўтварэння, пашыраныя ў беларускай тэрміналагічнай сістэме, асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы, спецыфіка запазычаных тэрмінаў
    Сістэма жанраў навуковай літаратуры

    Асноўныя паняцці: анатацыя, рэферат, рэзюмэ, тэзісы.

    Праводзіцца структурна-семантычны аналіз анатацый і рэфератаў. Разглядаюцца асаблівасці рэзюмэ, тэзісаў. Тыповыя лексіка-сінтаксічныя канструкцыі выражэння кампазіцыйна-змястоўных, лагічных элементаў рэферата, тэзісаў


    Групы афіцыйна-справавых дакументаў па сваім функцыянальным прызначэнні: асабістыя, распарадчыя, адміністрацыйна-арганізацыйныя, інфармацыйна-даведачныя, справавыя лісты, фінансавыя і ўліковыя дакументы. Тэкст службовага дакумента.

    Асноўныя паняцці: дакумент, службовы дакумент, справавы ліст, бухгалтарскі дакумент, від запісу тэкстаў.

    Разглядаюцца групы афіцыйна-справавых дакументаў, патрабаванні да тэксту службовага дакумента, замацоўваюцца правілы афармлення дакументаў.
    Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне. Справавыя лісты. Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні.

    Асноўныя паняцці: функцыянальнае прызначэнне ліста, рэквізіт ліста, звычайныя лісты, цыркулярныя лісты, рэгламентаваныя лісты, нерэгламентаваныя лісты.

    Даецца класіфікацыя дзелавой карэспандэнцыі і агульныя патрабаванні да правіл яе афармлення.
    Культура маўлення.

    Асноўныя паняцці: культура маўлення, камунікацыйныя якасці маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, дарэчнасць, чысціня, багацце).

    Разглядаюцца асаблівасці складнікаў культуры маўлення, камунікацыйныя якасці маўлення, спосабы авалодання культурай маўлення

    Спецыфіка рэдагавання.

    Асноўныя паняцці: рэдагаванне, віды прачытання, моўная памылка, маўленчая памылка.

    Разглядаюцца прычыны моўных і маўленчых памылак. Выяўляюцца тыповыя памылкі і спосабы іх выпраўлення.



    1.

    1.

    2.

    2.

    2.

    3.


    4.

    5.

    6.

    6.

    7.

    8.

    8.

    9.

    9.



    метадычныя матэрыялы да практычных заняткаў
    1. Выразна прачытайце прапанаваныя творы. Назавіце аўтара і жанр вершаваных радкоў. Вызначыце адрозненні беларускай і рускай моў. Паразважайце пра карысць выкарыстання паралельных тэкстаў на розных мовах.
    1) Заява


    Другі, бывае, дабрадзей,

    Пашану страціўшы ў людзей,

    На тым часамі спаганяе,

    Што прозвішча мяняе.

    Не помню месяца і дня,

    Нядаўна нек адна свіння

    Свайму там старшыні ці «заву»

    Так накрамзоліла заяву:

    «Ад грамадзянкі вёскі Свінюхі,
    Хляўцоўскае акругі,

    Што перанесла здзекі пугі,

    Як панаваў пастух Трахім,

    Ад аблавухае свінні Каравай

    Заява

    Я, прылажыўшы ніжэй капыты,

    Заяўляю аб тым,

    Што з усёю сваёю раднёю

    Не хачу болей звацца Свіннёю.
    Бо «свіння» і за лаянку часта ўжываецца,

    А мне гэта не падабаецца.
    Вось і прашу даць імя мне новае,

    Падмацаваўшы яго пастановаю,
    Каб не кожны хам

    Калоў вочы нам:

    I каб спагнаць заўсёды мела права я,

    Калі асмеліцца абразіць хто».

    I распісалася пярэднім правым капытом:

    «Свіння Каравая».
    А старшыня той розум меў:

    — Завіся,— кажа,— ты хоць — леў,

    Аднак жа, як свінню ні кліч,
    Яе заўсёды выдасць лыч!

    Иной, бывает, дуралей,

    Утратив уважение людей,

    Себя тем обеляет – фамилию меняет.

    Не помню месяца и дня,

    Но как-то раз одна Свинья

    В свою контору иль правленье

    Такое накропала заявленье:

    «От гражданки деревни Свинюхи

    Хлевцовской округи,

    Испытавшей немалые муки

    При хозяйничаньи пастуха Андрхи

    От Свиньи, заслуживающей почтения

    Заявление

    Я, хотя и пишу с трудом,

    Заявляю о том,

    Что со всею своею роднею

    Не хочу больше зваться Свиньею.

    Так как «свинья» как ругательство употребляется,

    А мне такое употребление не нравится.

    Прошу сменить имя и покончить все разом,

    Закрепив его официальным приказом

    Чтоб не мог любой хам

    Колоть глаза нам

    И чтоб могла я привлечь к ответу

    Любого за выходку эту».

    А внизу от копыта закорючка сердитая:

    «Свинья Немытая».
    Но умные люди разобрались:

    - Хоть львом, - ответили ей, - назовись,

    Какое бы имя свинья не носила –

    Ее выдаст рыло!



    2. Уявіце сітуацыю: да Вас у госці прыехалі прадстаўнікі розных славянскіх народаў. Ці зразумееце Вы адзін аднаго? Аргументуйце свой адказ.
    3. Пазнаёмцеся з наступнымі выказваннямі пра мову. Назавіце функцыі мовы.
    “Мова – не толькі сродак зносін. Яна – душа народа, аснова яе культуры. Пакуль жыве мова, жыве народ. Выбіраць мову зносін – права асобнага чалавека. Але такога права пазбаўлены народ, бо страта нацыянальнай мовы вядзе да знікнення яго як самабытнай этнакультурнай супольнасці. Кожная мова – гэта неацэнны скарб, які разам з тым належыць не толькі аднаму народу, а ўсяму чалавецтву, духоўна ўзбагачаючы яго”. (Беларуская мова: энцыклапедыя)
    “...Мова – адна з асноўных, характэрных прымет нацыі. Гэта як бы сама тканіна нацыянальнасці, другая, унутраная радзіма, улонне душы, у якой нараджаюцца наша свядомасць і наша асоба.”(Паводле Б. Казанскага)
    “Кожная мова ўбірае ў сябе нешта ад канкрэтнай своеасаблівасці сваёй нацыі і ў сваю чаргу дзейнічае на яе ў тым жа накірунку... Паколькі развіццё ў чалавеку яго чалавечай прыроды залежыць ад развіцця мовы, гэтай апошняй непасрэдна і вызначаецца паняцце нацыі як людскога згуртавання, якое ідзе ва ўтварэнні мовы сваім непаўторным шляхам”.(Вільгельм фон Гумбальт)
    “Мова ёсць самая жывая, самая багатая і трывалая сувязь, якая злучае пакаленні, што аджылі, жывуць зараз і будуць жыць, у адну велічную гістарычную, жывую цэласць. Яна не толькі выражае сабою жыццёвасць народа, але ёсць іменна само гэта жыццё” (К. Ушынскі; пер. М. Лужаніна)
    4. Як вы разумееце выраз старажытных грэкаў: “Загавары, каб я цябе ўбачыў”?
    5. Параўнайце ўрыўкі з наступных тэкстаў. Вызначце адметнасці мовы кожнага тэкставага фрагмента. Успомніце, з якіх твораў узятыя гэтыя тэксты. Знайдзіце словы, якія і зараз выкарыстоўваюцца ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
    I. Ярославна рано плачет в Путивлѣ на забралѣ, аркучи: «О, вѣтрѣ, вѣтрило! Чему, господине, насильно вѣеши? Чему мычеши хиновьскыя стрѣлкы на своею нетрудною крылцю на моея лады вои? Мало ли ти бяшет горѣ под облакы вѣяти, лелѣючи корабли на синѣ морѣ? Чему, господине, мое веселие по ковылию развѣя?» Ярославна рано плачет Путивлю городу на заборолѣ, аркучи: «О Днепре Славутицю! Ты пробил еси каменныя горы сквозѣ землю Половецкую; ты лелѣял еси на себѣ Святославли насады до плъку Кобякова; възлелѣй, господине, мою ладу къ мнѣ, абых не слала к нему слез на море рано». Ярославна рано плачет в Путивлѣ на забралѣ, аркучи: «Свѣтлое и тресвѣтлое слънце! Всѣм тепло и красно еси! Чему, господине, простре горячюю свою лучю на ладѣ вои, в полѣ безводнѣ жаждею им лучи съпряже, тугою им тули затче?»
    Прысну море полунощи; идут сморци мьглами. Игореви князю бог путь кажет из земли Половецкой на землю Рускую к отню злату столу.
    Погасоша вечеру зари. Игорь спит. Игорь спит. Игорь мыслию поля мѣрит от великаго Дону до малаго Донца.
    Комонь в полуночи Овлур свисну за рѣкою; велит князю разумѣти. Князю Игорю не быть! Кликну; стукну земля, въшумѣ трава, вежи ся половецкии подвизашася.
    А Игорь князь поскочи горнастаем к тростию и бѣлым гоголем на воду. Въвръже ся на бръз комонь и скочи с него бусым влъком, и потече к лугу Донца, и полетѣ соколом под мьглами, избивая гуси и лебеди завтроку, и обѣду, и ужинѣ.
    Коли Игорь соколом полетѣ, тогда Влур влъком потече, труся собою студеную росу: претръгоста бо своя бръзая комоня.
    Донец рече: «Княже Игорю! Не мало ти величия, а Кончаку нелюбия, а Руской земли веселиа!»
    Игорь рече: «О Донче! Не мало ти величия, лелѣявшу князя на влънах, стлавшу ему зелѣну траву на своих сребреных брезѣх, одѣвавшу его теплыми мьглами под сѣнию зелѣну древу; стрежаше его гоголем на водѣ, чайцами на струях, чрьнядьми на ветрѣх! Не тако ли, рече, рѣка Стугна: худу струю имѣя, пожръши чужи ручьи и стругы, рострепа к усту, уношу князю Ростиславу затвори Днѣпрь темнѣ березѣ. Плачется мати Ростиславля по уноши князи Ростиславѣ. Уныша цвѣты жалобою, и древо с тугою к земли прѣклонилося».
    А не сорокы встрокоташа: на слѣду Игоревѣ ѣздит Гзак с Кончаком. Тогда врани не граахуть, галици помлъкоша, сорокы не троскоташа, по лозию ползаша только; дятлове тектом путь к рѣцѣ кажут, соловии веселыми пѣсньми свѣт повѣдают.
    Млъвит Гзак Кончакови: «Аже сокол к гнѣзду летит, соколича рострѣляевѣ своими злачеными стрѣлами».
    Рече Кончак ко Гзѣ: «Аже сокол к гнѣзду летит а вѣ соколца опутаевѣ красною дѣвицею».
    И рече Гзак к Кончакови: «Аще его опутаевѣ красною дѣвицею, ни нама будет сокольца, ни нама красны дѣвице, топочнут наю птици бити в полѣ Половецком».
    Рек Боян и ходы на Святъславля пѣснатворца стараго времени Ярославля, Ольгова коганя хоти: «Тяжко ти головы кромѣ плечю, зло ти тѣлу кромѣ головы», Руской земли без Игоря. Солнце свѣтится на небесѣ, Игорь князь в Руской земли. Дѣвици поют на Дунаи, вьются голоси чрез море до Киева. Игорь ѣдет по Боричеву к святѣй богородици Пирогощей. Страны ради, гради весели.
    Пѣвше пѣснь старым князем, а потом молодым пѣти. Слава Игорю Святъславличю, буйтуру Всеволоду, Владимиру Игоревичу! Здрави князи и дружина, побарая за христьяны на поганыя плъки! Князем слава а дружинѣ. Аминь.
    Яраслаўна зрання плача ў Пуціўлі на сцяне, наракаючы: «О вецер, вятрыска! Чаму ты насільна так вееш? Чаму імчыш ханскія стрэлы на лёганькім крыллі сваім ды на вояў мужа майго? Ці ж веяць мала табе ўгары пад аблокі, лялеючы ў моры сінім караблі? Чаму ты вясёласць маю па кавылі развеяў?»
    Яраслаўна зрання плача ў Пуціўлі горадзе на сцяне, наракаючы: «О Днепру Славуцічу! Горы каменныя ты перасек скрозь зямлі Палавецкае; чоўны лялеяў ты на сабе Святаслаўлевы к войску Кабякаву. Прылялей жа й мужа майго да мяне, каб рана я слёз не ссылала на мора к яму!»
    Яраслаўна зрання плача ў Пуціўлі на сцяне, наракаючы: «О светлае сонца, прасветлае! Усім ты нясеш і цяпло і красу. Нашто ж нанясло ты свой промень гарачы на вояў тых мужа майго? Па полі бязводным ім смагаю лукі звяло, а ўтулы тугой ім заткала!»
    Прыснула мора з поўначы, смерчы імгламі ідуць. Князю Ігару бог знача дарогу з зямлі Палавецкай на Рускую зямлю, дзе бацькаў пасад яго жджэ.
    Патухла вячэрняя зорка. Ігар спіць, Ігар вока не зводзіць. Ігар думкаю мерае поле ад Дона вялікага к малому Данцу.
    Апоўначы свіснуў Аўлур за ракою каню, разумеці загадвае князю. А князя Ігара няма! Клікнуў – дрыгнула зямля, зашумела трава, палавецкія вежы ўспужаліся.
    А князь Ігар к трыснягу гарнастаем панёсся і гогалем белым памчаўся к вадзе. На быстрага рынуў каня, саскочыў з яго босым воўкам, к логу Данца пакаціўся й паляцеў сокалам пад імгламі, забіваючы гусі і лебедзі к снеданню, полудню й вячэры.
    Як Ігар паляцеў сокалам, тады воўкам Аўлур пакаціўся, абіваючы росы сабою сцюдзёныя: падарвалі бо коней сваіх быстраногіх.
    I кажа рака Данец: «Княжа Ігару! Не мала вялічча табе, Канчаку дакукі, а радасці Рускай зямлі!»
    А князь Ігар кажа: «О Доньча! Не мала вялічча табе, што лялеяў ты князя на хвалях і зялёную траву яму падсцілаў на сваіх берагах срэбраных, адзяваючы цёплымі ймгламі яго пад ценем зялёнага дзерава, і сцярог на вадзе яго гогалем, чайкамі на ручаях, чарнедзямі на ветрах. Не такая, кажа, рака Стугна. Маючы вузкі працёк, праглынуўшы чужыя ручаі й распасцёршы хвалі к утоку, князю Расціславу маладому берагам цёмным Дняпро зачыніла. Плачацца маці Расціслаўля па сваім маладым князю Расціслаўлю. Кветкі жальбою занылі, а дрэва з тугою к зямлі накланілася».
    Не сарокі так застракаталі: гэта едзе Ігаравым следам Гза з Канчаком. I тады груганы не закрумкалі, галкі замоўклі, сарокі не стракаталі, па лозах паўзлі толькі. А дзятлы тукатам к рэчцы шлях паказваюць, салавейкі вясёлымі песнямі раніцу згадваюць.
    I гаворыць Гза Канчаку: «Калі сокал ляціць да гнязда, мы застрэлім саколіча стрэламі сваймі залатымі!»
    А Канчак Гзе адказвае: «Калі сокал ляціць да гнязда, мы сакольца апутаем краснаю дзевай!»
    А Гза кажа Канчаку: «Калі мы яго дзеваю краснай апутаем, мець не будзема мы ні саколіча, ані краснае дзевы, ды пачнуць нас тады біці птахі ў полі Палавецкім!»
    I сказаў Баян аб днях Святаслаўлевых, Баян-песнятворац далёкага часу, Яраслаўлева, Алегава: «Княжа! Хоць і цяжка табе, галаве, без плячэй, але трудна табе, целу, без галавы!»
    Так і Рускай зямлі без Ігара. Сонца свеціцца на небе, Ігар князь – на Рускай зямлі. Пяюць дзевы на Дунаі, галасы плывуць праз мора і да Кіева. Ігар едзе па Барычаву да святое багародзіцы Пірагошчай. Рады староны, весялы гарады.
    Спяяўшы песню старым князям, а пасля маладым пяяці: «Слава Ігару Святаслаўлічу, буй туру Усеваладу, Уладзіміру Ігаравічу! Здароўя князям і дружыне, выступаючым за хрысціян на войска паганых! Слава князям і дружыне!» Амінь. (Хрэстам.)

    II. Кыим убо языком, братие, достоит ли похвалити светозаръную память преоблаженныя невесты Христовы Еуфрасини? Бяшет бо помощница обидимым, скорбящим утешение, нагим одение, больным посещение, и спроста рещи, всем всяка бысть Еуфросиниа убо сердце свое напаяще Божиа премудрости. Еуфросиниа – небопарный орёл, попарившая от запада до въстока, яко луче солнечьнаа, просветившия землю Полотьскую. Тем же, братие, хвалится Селунь о святом Димитрии, а Вышегород мученикома Борисом и Глебом; аз же хвалюся: блажен сей ты, граде Полоцкий, такому летарасль возрасивый – преподобную Ефросинию. Блажение лидие, живущеи во граде том. Блажении родители твои, блажена утроба, от неи же изыде преподобнаа госпожа Еуфрасиниа.
    Якою моваю, братове, належыць уславіць светлую памяць найшчаснейшай нявесты Хрыстовай Еўфрасінні!. Была яна дапамогай пакрыўджаным, суцяшэннем засмучаным, распранутым – адзеннем, хворым – наведанне ці, проста кажучы, – для ўсіх была ўсім. Еўфрасіння – нязвядальны квет райскага саду. Еўфрасіння – арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду і да ўсходу, як прамень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую. Вось, братове, Селунь хваліцца святым Дзімітрыем, Вышгорад – пакутнікам Барысам і Глебам; я же хвалюся: шчаснае ты, месца Полацкае, што ўзрасціла такі парастак – Еўфрасінню! Шчасны люд, што жыве ў месцы тым! Шчасны бацькі яе; шчаснае ўлонне, з якога выйшла найпадобнейшая панна Еўфрасіння.
    6. Растлумачце сэнс выказвання Ф. Скарыны, змешчанага ў прадмове да кнігі “Юдзіф”:
    «…понеже от прирождения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнёзда своя; рибы, плывающие по морю и в реках, чують виры своя; пчёлы и тым подобная боронять ульев своих, – тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають».
    7. Што Вы ведаеце пра пачатак кнігадрукавання ва ўсходніх славян?

    Пачатак кнігадрукавання быў пакладзены Францыскам Скарынам, які ў 1517 годзе ў Празе выдаў “Псалтыр”, першую з 23 перакладзеных і надрукаваных ім кніг Бібліі.
    8. Чым адметны і знакаміты Статут Вялікага Княства Літоўскага?
    9. Прачытайце прадмову да Статута ВКЛ, напісаную Львом Сапегам. Параўнайце моўныя сродкі старабеларускай і сучаснай беларускай мовы.
    Всимъ вобецъ станомъ Великого князства Литовъского Левъ Сапега, подъканъцлерый Великого князства Литовъского, староста слонимъский, маръковъский и мядельский, повольные и зычливые службы свои оферую.
    Обачывали то усихъ вековъ люди мудрые, же в кождой речы посполитой чоловеку почъстивому ничого не маеть быти дорожшого надъ вольность, а неволею такъ се маеть гыдити, же не только скарбами, але и смертью ее одъ себе отганяти есть повиненъ. А прото люди почъстивые не только маетности, але и горлъ своихъ противъ кождому неприятелю выносити не жалують, абы подъ ихъ окрутное опанованье не приходили, а з волности своее будучи злуплени, водлугъ воли и мысли ихъ яко невольники не мусели жити. Але вже мало бы и на томъ было, ижъбы чоловекъ з неволи от посторонного неприятеля былъ воленъ, кгды бы домового неприятеля надъ собою терьпети муселъ. Тогды тотъ монъштукъ або удило на погамованъе кождого зуфальцу есть вынайдено, абы, се боячы права, от кожъдого кгвалъту и збытку погамовалъ, а надъ слабшимъ и худъшимъ не паствилъсе и утискати его не могъ, бо для того права суть постановлены, абы можному и потужному не все было вольно чынити. Яко Цыцеро поведилъ, ижъ естесмо невольниками правъ для того, абысьмы вольности уживати могли. А естли жъ чоловеку почъстивому ничого нетъ мильшого надъ тое, кгды, во отчызне своей безп[е]чне мешкаючы, не боитсе, абы его хто на доброй славе его змазати албо на теле и на здоров[ъ]ю его образити албо теж на власно[й] маетности его укрывдити могъ, тогды то ничому инъшому, одно праву причитати мает, за которым од кождого в покою седить, а жадного усилства, обелжен[ь]я и укривжен[ь]я на собе не поносить, бо тот цель и скутокъ усих правъ естъ и мает быти на свете, абы кождый добрую славу свою, здоровъе и маетност[ь] в целости мелъ, а на том всем жадного ущирбку не терпел. И то ест наша волност[ь], которою се мы межи иншыми народы хрестиянскими хвалимъ, же пана, ижбы водле воли своее, а не водле правъ наших пановал, над собою не маем, а яко славы учстивое, такъ живота и маетности волно уживаем. Бо хто бы колвекъ с тых трох речей в чом насъ укривдити и подлугъ уподобан[ь]я своего, а не водле прав нашых надъ нами паствитисе мел, тот бы вжо не паном нашим, але сказителем прав и волностей наших был, а мы бысмо неволниками его быти мусели. И слушне за правду маемъ, за што пану богу дяковати, же под панованьемъ королей ихъ м[и]л[о]сти и великихъ князей, пановъ наших, тую владзу и вольность у рукахъ своихъ маемъ, а права сами собе творачы, яко найбольшей можем, волности своее во всем постерегаем, бо не толко сусед а сполный нашъ обывател[ь] в отчизне, але и сам г[о]с[по]д[а]ръ, пан нашъ, жадное звирхности над нами заживати не может, одно толко, колко ему право допущает. Прото, маючи таковый скарбъ в руках наших, который жадною сумою преплачон быти не может, пристоит кождому почстивому ч[о]л[о]в[е]ку, абы о нем ведал, а будучи добре ведомый, абы яко самъ себе и попудливости свои гамовалъ и водлугъ права писаного справовалсе, а никого не кривдилъ, такъ, если бы одъ кого былъ укривжонъ, абы ведал, где обороны и лекаръства в кривъде своей искати маеть, бо яко одинъ сенаторъ рымский другого штрофовалъ, же права отъчизны своее не умелъ, такъ кожъдый обыватель годенъ естъ наганенья, который вольностью се фалить и правъ своихъ умети и розумети не хочеть, которым правомъ усю вольность свою обварованую маеть. А если которому народу встыдъ правъ своихъ не умети, поготовю намъ, которые не обчым яким языком, але своимъ власнымъ права списаные маем и кождого часу, чого намъ потреба ку отпору всякое кривды, ведати можемъ. А ижъ тая трудность передъ тым непомалу до того заважала, же не кождый статутъ могъ мети для трудного и долъгого переписованья, тогды и в том, той потребе кождого обывателя фолькгуючы и пожитку речы посполитое служечы, важыломъсе того тую працу на себе подъняти, а кошту и накладу своего не жалуючы, абыхъ то в друкъ подалъ а дорогу лацнейшую и снаднейшую кождому ку ведомости права показалъ, к[г]ды жъ то вжо в рукахъ своихъ кождый, коли похочеть, мети можеть. Прошу, рачъте жъ, в[аши] м[илости], тую працу от мене вдячне приняти, а, маючы вольности свои, правомъ добре объварованые, того постерегати, абысте до судовъ и до трибуналовъ не только людей добрыхъ а тыхъ правъ нашихъ добре умеетныхъ обирали, але боящыхъсе пана бога и цнотливыхъ, которые бы не для пожытку своего а ку шкоде ближнего, для лакомъства своего и для подаръковъ права выкручали, але, простымъ трыбомъ идучы, светое правды и справедливости постерегали, а тую вольность, которою се тешимо, в целости намъ заховали. С тымъ се ласце и милости вашм[о]стей братеръской поручаю.
    Усім саслоўям Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега, падканцлер Вялікага княства Літоўскага, староста слонімскі, маркаўскі і мядзельскі пакорныя і добразычлівыя паслугі свае прапаную.
    Бачылі тое ўсіх стагоддзяў людзі мудрыя, што ў кожнай рэчы паспалітай прыстойнаму чалавеку няма нічога даражэйшага за свабоду. А няволя так павінна быць агідная, што не толькі скарбамі, але і смерцю яе ад сябе адганяць абавязаны. А таму прыстойныя людзі не толькі маёмасці, але і жыццяў сваіх супраць кожнага непрыяцеля выносіць не шкадуюць, каб пад іх жорсткую ўладу не патрапіць. А будучы пазбаўленымі свабоды сваёй, згодна з воляй і думкамі іх, як нявольнікі не хацелі жыць. Аднак ужо мала б і на тым было, каб чалавек ад няволі ад пабочнага непрыяцеля быў свабодны, калі б дамашняга непрыяцеля над сабой павінен быў цярпець. Тады той муштук, або цуглі, на стрымліванне кожнага нахабніка быў прыдуманы, каб, баючыся права, ад ўсякага гвалту і самавольства стрымліваўся, а з больш слабага і горшага не здзекаваўся і прыгнятаць яго не мог, бо для таго правы ўстаноўлены, каб багатаму і моцнаму не ўсё можна было рабіць. Як Цыцэрон казаў, што з'яўляемся нявольнікамі правоў для таго, каб карыстацца свабодай маглі. А калі ж прыстойнаму чалавеку нічога няма мілейшага за тое, калі ў айчыне сваёй, бяспечна жывучы, не баяцца, каб яго хто добрую славу яго зняславіць або целу і здароўю нанесці пашкоджанне, або таксама на ўласнай маёмасці яго пакрыўдзіць мог, тады нічому іншаму, толькі праву павінен быць удзячны, пры якім ад кожнага ў спакоі жыве і ніякага гвалту, паклёпу і крыўды для сябе не трывае таму, што тая мэта і вынік усіх правоў ёсць і павінны быць на свеце, каб кожны добрую славу сваю, здароўе і маёмасць у цэласці меў, а на тым усім ніякага ўрону не трываў. I тое ёсць наша свабода, якой усе мы між іншымі народамі хрысціянскімі хвалімся, каб пана, каб згодна з воляй сваёй, а не згодна з правамі нашымі кіраваў, над сабой не маем, а як славай добрапрыстойнай, так жыццём і маёмасцю свабодна карыстаемся. Таму, што хто-небудзь з трох тых рэчаў у чым нас пакрыўдзіў і па свайму капрызу, а не згодна з правамі нашымі, з нас здзекавацца асмеліўся, той ужо не панам нашым, але парушальнікам правоў і вольнасцей нашых быў, а мы стаць нявольнікамі яго былі б павінны. I правільна за праўду маем, за што Госпаду Богу ўдзячны, што пад уладай каралёў іх міласці і вялікіх князёў, паноў нашых тую ўладу і вольнасць у руках сваіх маем, а правы самі сабе ствараем, як найбольш можам вольнасць сваю ва ўсім ахоўваем. Бо не толькі сусед і любы наш абывацель у айчыне, але і сам гаспадар пан наш ніякага вяршэнства над намі выкарыстоўваць не можа, аднак столькі, колькі яму права дапускае. Таму маем такі скарб у руках нашых, які ніякай сумай пераплачаны быць не можа. Патрэбна кожнаму прыстойнаму чалавеку, каб пра яго ведаў, а будучы добра дасведчаным, каб як сам сябе і сваю запальчывасць стрымліваў і згодна з правам пісаным дзейнічаў і нікога не крыўдзіў, так быццам бы кім-небудзь быў пакрыўджаны, каб ведаў, дзе абарону і лекі ў крыўдзе сваёй павінен шукаць. Бо як адзін сенатар рымскі іншага штрафаваў, што правоў айчыны сваёй не ведаў, так кожны жыхар заслугоўвае ганьбавання, каторы свабодай выхваляецца, а правоў умець і разумець не хоча, каторым правам усю свабоду сваю абароненую мае. А калі якому народу сорамна права свайго не ведаць, асабліва нам, якія не чужой якой мовай, але сваёй уласнай правы запісаныя маем і ў любы час, што нам неабходна да адбіцця ўсякай крыўды, можам ведаць. А паколькі тая цяжкасць да таго нямала таму перашкаджала, што статут не кожны мог мець з-за цяжкага і доўгага перапісвання, тады і ў тым патрэбы кожнага абывацеля палягчаючы і крысці рэчы паспалітай служачы, рашыўся на тое, тую працу на сябе ўзяць, а кошту і выдаткаў сваіх не шкадуючы, тое ў друк перадаў і дарогу зручную і лёгкую кожнаму да вывучэння права паказаў, калі ж ужо ў руках сваіх кожны, калі захоча мець можа.
    Шчыра прашу, васпане, тую працу ад мяне ўдзячна прыняць, а маючы свабоды свае, правам добра абароненыя, тое ахоўваць, каб вы ў суды і ў трыбуналы выбіралі не толькі людзей добрых, якія гэтыя правы нашы добра ведаюць, але богабаязных і дабрадзейных, якія б не для карысці сваёй і на шкоду бліжняга з-за сквапнасці сваёй і для падарункаў правы скажалі, але, простым парадкам ідучы, святой праўды і справядлівасці прытрымліваліся, а тую свабоду, якой карыстаемся, у цэласці нам захавалі. 3 тым прыязнасці і ласкавасці вашых міласцей братэрскай даручаю.
    10. Прачытайце ўрывак са Статута Вялікага Княства Літоўскага. Перакажыце яго змест.
    1   ...   22   23   24   25   26   27   28   29   ...   33


    написать администратору сайта