Главная страница
Навигация по странице:

  • Пінская Праваслаўная епархія

  • Пінска-Тураўская уніяцкая (Грэка-Каталіцкая) епархія

  • Пінская Рымска-Каталіцкая епархія (Пінская дыяцэзія,Пінскае біскупства)

  • Асаблівасці гісторыі яўрэйскага народа

  • Конфессинальная история Пинского района. Пінскі раён размешчаны на подні Рэспублікі Беларусь


    Скачать 32.73 Kb.
    НазваниеПінскі раён размешчаны на подні Рэспублікі Беларусь
    АнкорКонфессинальная история Пинского района
    Дата28.02.2022
    Размер32.73 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаdoklad.docx
    ТипДокументы
    #377008

    Пінскі раён размешчаны на поўдні Рэспублікі Беларусь.

    Герб і сцяг Пінскага раёна зацверджаны ўказам Прэзідэнта РБ у 2011 г.

    Герб Пінскага раёна ўяўляе сабой рассечаны варажскі шчыт, правае поле якога – блакітнага, левае – чырвонага колеру. У цэнтры шчыта размешчана выява залатога лука з срэбным наканечнікам, ніжэй якога галінка дуба, злучаная на скрыжаванні палёў: у блакітным полі – сярэбраны ліст і жолуд, у чырвоным –залаты.

    Сцяг Пінскага раёна ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішч, якое складаецца з двух роўнавялікіх частак, падзеленых вертыкальна: дрэўкавая частка – чырвонага колеру, вольная – блакітнага колеру. У цэнтры асабовага боку палотнішча размешчана выява герба Пінскага раёна.

    Геральдычная фігура лук сімвалізуе зброю, якая гістарычна ахоўвала і абараняла радзіму славян. Дубовае лісце і жалуды – шырока распаўсюджаныя сімвалы гэтага краю.

    Калі першыя людзі з’явіліся на тэрыторыі цяперашняй Піншчыны, дакладна адказаць цяжка. Можна толькі меркаваць, што адбылося гэта яшчэ ў познім палеаліце (старажытнакаменным веку), недзе 30 – 20 гысяч гадоў таму.

    Пакуль на тэрыторыі Пінскага раёна не знойдзена бясспрэчных доказаў прысутнасці чалавека ў гэтыя часы. Справа ў тым, што цяперашняе Палессе доўгі час знаходзілася ў зоне ўздзеяння ледавікоў і ўяўляла сабой тундру, якая перыядычна трапляла пад велізарныя масівы лёду.

    Дакладна казаць пра засяленне тэрыторыі Заходняга Палесся можна толькі ў фінальным палеаліце – 12–11 тысяч гадоў таму. У гэты час на абшарах раўнін прыбалтыйскай зоны Сярэдняй Еўропы распаўсюдзіліся супольнасці паляўнічых на паўночных аленяў – носьбіты культуры Лінгбі (па назве стаянкі ў Даніі, дзе ўпершыню былі знойдзены характэрныя для гэтага насельніцтва прылады). У час чарговага пахаладання (10800 – 10300 гадоў таму) на тэрыторыю Палесся трапіла насельніцтва свідэрскай культуры (назва ад паселішча Свідры-Вельке ў Польшчы). У 5-м тысячагоддзі да н.э на поўдні Беларусі пачаўся апошні перыяд каменнага веку – неаліт, які доўжыўся да канца 3-га тысячагоддзя да н.э. З першабытнай гісторыі Піншчыны перыяд неаліту з’яўляецца, бадай, самым вывучаным. Каля 30 гадоў неалітычныя паселішчы ў раёне даследаваў У.Ф.Ісаенка. Асабліва вялікія раскопкі былі праведзены ім каля былога возера Пагосцкае на паселішчах. Каля возера была сканцэнтравана вялікая колькасць паселішчаў (каля 20). Можна нават меркаваць, што недзе тут знаходзіўся племянны нэнтр. Па характару керамічнага матэрыялу і тыпах крамянёвых прылад неалітычныя помнікі Піншчыны можна аднесці да верхняпрыняцкага варыянта нёманскай культуры. На жаль, мы не ведаем, на якой мове размаўлялі носьбіты нёманскай культуры. Яны былі нашчадкамі мезалітычнага насельніцтва гэтага рэгіёна. На Палессі гэтыя людзі жылі да пачатку бронзавага веку, калі па Дняпры і яго прытоках распаўсюдзіліся старажытныя індаеўрапейцы. Але і пасля гэтага яны не зніклі бясследна, а прынялі ўдзел у фарміраванні новай археалагічнай культуры, а значыць, і новага этнасу.

    У сярэднім бронзавым веку (XV – XII ст. да н. э.) тэрыторыю Пінскага раёна насялялі плямёны тшцінецкай культуры (назва па помніку каля в. Тшцінец у Польшчы). У раннім жалезным веку, з VIII – VII ст. да н. э. на тэрыторыі Піншчыны рассяляюцца плямёны мілаградскай культуры, якая атрымала сваю назву ад найбольш поўна даследаванага ў 1950-я гады гарадзішча каля в. Мілаграды ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Плямёны гэтай культуры жылі па ўсім поўдні сучаснай Беларусі і поўначы Украіны. Было заўважана, што мілаградскае насельніцтва жыло на ўмацаваных гарадзішчах і селішчах, хавала нябожчыкаў у курганных і грунтавых могільніках паводле абраду трупаспалення і трупаналажэння. Найбольш значны комплекс мілаградскай культуры выяўлены і даследаваны каля в. Лемяшэвічы, ва ўрочышчы Востраў.

    З IV ст. да н. э. на тэрыторыю сучаснай Беларусі пачынаюць прасоўвацца плямёны паморскай культуры, якая сфарміравалася ў VII ст. да н. э. на тэрыторыі Палескага Памор’я. На рубяжы III – II ст. да н. э. на тэрыторыі, дзе раней жылі мілаградскія і паморскія плямёны, фарміруецца супольнасць плямёнаў зарубінецкай культуры. Яе носьбіты занялі пабудаваныя папярэднім насельніцтвам паселішчы Дастаткова добра вывучаны пахавальныя абрады зарубінецкага насельніцтва. Іх могільнікі не маюць знешніх прыкмет. Пахаванні адбываліся паводле абраду трупаспалення за межамі магіл. Прах нябожчыка змяшчалі ў круглых альбо падоўжаных у плане ямках глыбінёй 0,2-1м. У Прыпяцкім Палессі вядомы таксама урнавыя пахаванні са спальваннем і пахаваннем чарапоў. У I ст. н. э. класічная зарубінецкая культура спыняе сваё існаванне. Частка даследчыкаў звязвае зарубінецкія старажытнасці з продкамі славян, лічыць, што менавіта зарубінцы былі тымі венедамі, згадкі аб якіх ёсць у рымскіх крыніцах I–IV ст. н.э. Іншыя прытрымліваюцца думкі, што гэта было балтамоўнае насельніцтва. Выказваюцца таксама меркаванні аб значнай ролі германцаў у фарміраванні зарубінецкай культуры. На тэрыторыі Піншчыны зафіксавана шмат рэштак зарубінецкіх паселішчаў.

    У II–IV ст. н. э. на тэрыторыі Пінскага раёна жылі плямёны вельбарскай культуры, стваральнікамі якой былі ўсходнія германцы – готы і гепіды. Культура сфарміравалася на польскім Памор’і ў I ст. н. э. З сярэдзіны 1-га тысячагоддзя н. э. на тэрыторыі Беларусі распачынаецца эпоха сярэднявечча. На поўдні Беларусі ў тэты час рассяляюцца раннеславянскія плямёны пражскай археалагічнай культуры. Упершыню помнікі гэтага тыпу былі вылучаны ў асобную культурна-храналагічную групу ў Чэхіі на аснове археалагічных матэрыялаў, сабраных у наваколлі Прагі, і таму культура атрымала назву пражская. На тэрыторыі Палесся пражскія помнікі маюць пэўныя асаблівасці, якія былі заўважаны пры шырокамаштабных даследаваннях у ваколіцах в. Карчак на Жытоміршчыне. Таму ва Усходняй Еўропе іх часта называюць помнікамі тыпу Прага-Карчак. Два раннеславянскія селішчы даследаваліся на тэрыторыі Пінскага раёна. Даследаванні паказваюць, што менавіта на тэрыторыі Усходняй Еўропы адкрыты найбольш раннія помнікі пражскай культуры, якія датуюцца V ст., у сувязі з чым многія навукоўцы прытрымліваюцца думкі, што менавіта тут адбывалася фарміраванне раннесярэднявечнага славянства. Потым яны пачалі рассяляцца на захад і поўдзень, у басейн Эльбы і на Балканы.

    Наступны этап (VIII–X ст.) у развіцці славянскага грамадства на Беларускім Палессі звязаны з культурай тыпу Лукі-Райкавецкай, якая сфарміравалася на аснове помнікаў тыпу Прага-Карчак. Паселішча ў вёсцы Гарадзішча, як лічаць навукоўцы, ужо ў той час было цэнтрам невялікага племя і з'яўлялася ў IX–пачатку XI стагоддзяў буйным эканамічным і палітычным цэнтрам Палесся.

    У канцы 1-га тысячагоддзя распачынаецца працэс аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі. У асобныя формы працы вылучаюцца тэхналагічнаскладаныя і развітыя віды дзейнасці, на прадукцыю якіх складваецца устойлівы попыт.

    Вышэйназваныя працэсы прыводзяць да фарміравання раннесярэдневяковай дзяржавы – Тураўскага княства, у склад якога ўвайшлі і землі Піншчыны.

    У ХI стагоддзі цяперашняя тэрыторыя раёна ўваходзіла спачатку ў склад Кіеўскай Русі і Тураўскага княства, а ў другой палове XII стагоддзя – у самастойнае Пінскае княства. У пачатку XIV стагоддзя пінскія землі ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1521 годзе, пасля смерці апошняга Пінскага князя Фёдара, вялікі князь і кароль Польшчы Жыгімонт I скасаваў Пінскі надзел, аддаўшы яго зямлі сваёй жонцы-каралеве Боне.

    У 1569 г. у выніку Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае і Польшча аб’ядналіся ў адну федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую. Асабліва значныя змены адбыліся пасля заключэння ў 1596 г. Брэсцкай царкоўнай уніі, паводле якой на аснове ўзаемных устунак адбылося арганізацыйнае аб’яднанне каталіцкай і праваслаўнай цэркваў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У далейшым гэта унія прывяла да яшчэ большага ўзмацнення пазіцый каталіцкай веры. Беларуская шляхта, у большасці праваслаўная, начала пераходзіць у каталіцтва. Аднак нязначная частка шляхты актыўна супраціўлялася гэтым працэсам. Актыўнымі абаронцамі праваслаўя сталі брацтвы і манастыры. Пачынаючы з 1620-х і да канца 1730-х гадоў аплогам праваслаўя на Піншчыне быў Купяціцкі манастыр, заснаваны Апалоніяй Войнай (з роду Валовічаў) як праваслаўны манастыр пры старадаўняй царкве Уводзін Багародзіцы ў храм. Галоўнай яго святыняй быў абраз Маці Божай у выглядзе меднага крыжа-энкалпіёна, знойдзенага, паводле царкоўнай легенды, 15.11.1182 г. (дата вылічана мітрапалітам кіеўскім Яўгенам Балхавіцінавым у 1-й палове XIX ст.) у Купяцічах пры дзівосных абставінах. У сярэдзіне XVII ст. абраз перанесены ў Сафійскі сабор у Кіеве. Першыя манахі прыйшлі ў Купяцічы ў 1629 г. з Віленскага Святадухаўскага манастыра. У 1630-я гады ў манастыры ж ў вядомы пісьменнік-публіцыст, аўтар «Дыярыўша», палітычны, царкоўны дзеяч, абаронца праваслаўя Афанасій Філіповіч (Брэсцкі).

    Піншчына не засталася ў баку і ад паўстанняў, і ваенных дзеянняў, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі. У часы Паўночнай вайны ў 1705 г. паручнік В.Тацішчаў першы раз апынуўся на Беларусі ў старажытным Полацку. В.Тацішчаў павінен быў знайсці людзей для вырубкі карабельнага лесу і пабудовы суднаў для адпраўкі навабраннаў водным шляхам у Кіеў. Ён неаднаразова наведваў Пінск, горадзе В.Тацішчащ займаўся абучэннем навабранцаў. Знаёмячыся з Палессем, наведаў паручнік навакольныя вёскі Марозавічы, Лапацін, Калбы. Асабліва яго зацікавілі Калбы, у жыхароў якіх было адно прозвішча – Колб, і якія вызначаліся скуластымі, не еўрапейскага тыпу тварамі. Знаёмячыся з летапіснымі дакументамі, В.Тапішчаў знайшоў паданне аб тым, шго у часы нашэсця мангола-татараў сюды трапіў невялікі атрад чужынцаў ды і асеў тут. Прышэльцы заняліся земляробствам і, дзякуючы свасй любві да працы, здабылі павагу ў мясцовых жыхароў. Адзін з майстроў гэтай вёскі Восіп Колб адліваў гарматы для цара.

    У 2-й палове XVIII ст. Рэч Паспалітая апынулася ў стане глыбокага палітычнага крызісу і ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай гэтая дзяржава спыніла сваё існаванне. Пінскія землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Імператрыца на далучаных тэрыторыях увяла рускае заканадаўства, мову, адміністрацыйны падзел. У той жа час не было зроблена ніякіх абмежаванняў для польскай мовы, і толькі адміністрацыйныя ўстановы вялі перапіску на рускай мове. Увогуле царская палітыка была спрыяльнай для ўласніцкага класа, але ў ёй мела месца важная асабліваснь: далучаныя тэрыторыі разглядаліся як рускі край.

    У сакавіку 1921 г., згодна з умовамі Рыжскага мірнага дагавора, заходняя частка Беларусі, у тым ліку Пінскі павет, адышла да Польшчы.

    Згодна перапісу 1931 г., у Пінскім павеце пражывала 184 305 чалавек, з іх 149 560 – у вёсках. Шчылбнасць насельніцтва складала 32,7 чалавека на адзін квадратны кіламетр. Па нацыялальным складзе насельніцтва размяркоўвалася наступным чынам: беларусы – 124 432, палякі – 29 077, яўрэі – 25 088, рускія – 4355, украінцы – 1063, немцы – 127, літоўцы – 6, чэхі – 4, асобы з нявызначанай нацыянальнасцю – 94 чалавека.

    Урадавыя колы буржуазнай Польшчы не прызнавалі беларусаў як нацыю і мелі сваёй мэтай прымусовую паланізацыю насельніцтва. Яны не імкнуліся даваць адукацыю дзецям працоўных. Школ, нават польскіх, было недастаткова, каб забяспечыць навучанне ўсіх дзяцей школьнага ўзросту.

    Культурна-асветніцкую работу ў павеце ажыццяўлялі невялікія клубы, так званыя святліны, якія дзейнічалі пры афіцыйных праўрадавых грамадскіх арганізацыях: «Стралецкі саюз» і «Саюз настаўнікаў». Святліцы арганізоўваліся таксама пры таварыствах пажарных. Усяго ў павеце было 37 святліц, якія наведвалі некалькі тысяч чалавек у год. Пры святліцах былі бібліятэкі, харавыя гурткі. Дзейнасць свят, кантралявалася мясцовымі органамі ўлады і паліцыяй. Бібліятэк у павеце не было. Выдавецкая дзейнасць у павеце падтрымлівала палітыку рэакцыйнага ўрада. У Пінску выдаваліся часопіс «Наша мысль», а таксама газеты «Под небом Полесья», «Ведомости прихода», газета епіскапскай курыі, штотыднёвая яўрэйская газета і газета, якая выдавалася прафсаюзам друкароў. Развіццё адукацыі і культуры ў павеце тармазілася нацыяналістычнай палітыкай урада буржуазіі і памешчыкаў. 25 чэрвеня 1938 г. на канферэнцыі начальнікаў дзяржаўных устаноў пінскі стараста гаварыў, што ў адносінах да «палешукоў» трэба выкарыстоўваць толькі польскую мову. Ён заявіў, што «польская мова павінна пранікаць у праваслаўе, праваслаўная царква не павінна быць рускім сімвалам», і запатрабаваў чытанне пропаведзей на польскай мове.

    У гады Вялікай Айчыннай вайны Піншчына была захоплена фашысцкімі войскамі. На захопленай тэрыторыі быў уведзены акупацыйны рэжым. а гітлераўцамі знішчэння насельніцтва. Пад выглядам барацьбы з партызанамі карнікі ператваралі ў зоны пустэчы цэлыя раёны, вёскі змяталіся з твару зямлі, жыхары іх знішчаліся, вывозіліся ў канцлагеры ці на прымусовыя работы ў Германію. Тэрор супраць мірнага насельніцтва пачаўся з першых дзён акупацыі Піншчыны. Знішчаліся яўрэі, цыганы, камуністы, савецкія ваеннапалонныя. Не шкалавалі ні старых, ні жанчын, ні дзяцей.

    У гады вайны была знішчана больш за 2500 жыхароў, поўнасцю спалена 35 вёсак, многія з якіх так і не былі ўзноўлены.

    У 1991 годзе тэрыторыя ўвайшла ў склад Рэспублікі Беларусь.
    Згодна з перапісам насельніцтва 2009 года на тэрыторыі раёна пражывае 51 997 чалавек. Беларусы – 92% (47 962 чал.), рускія – 2,6% (1375чал.), украінцы – 2,6% (1351 чал.), палякі – 1,6% (840 чал.) і інш.

    Пінская Праваслаўная епархія


    Хрысціянства на тэрыторыі Піншчыны пачало распаўсюджвацца ў часы праўлення князя Ўладзіміра. Гісторыя Пінскай праваслаўнай епархіі адносіцца да пачатку XI стагоддзя і звязана з устварэннем Тураўскай епархіі. Першае згадванне аб Тураўскай епархіі адносіцца да 1005 годзе. У 1241г. у выніку набегаў мангола-татарскіх войск Тураў быў спалены і кафедра была перанесена ў Пінск, што лічыцца пачаткам дзейнасці Пінскай праваслаўнай епархіі. У сярэдзіне XVI ст. у епархіі было больш за 200 храмаў. Яна падзялялася на 3 пратапоніі: Пінскую, Давыд-Гарадоцкую, Тураўскую.

    У выніку падпісання Брэсцкай уніі (1596г.) Пінская праваслаўная епархія пераўтвараецца ва ўніяцкую. Праваслаўныя жыхары дзеля абароны сваёй веры і і сябе аб’ядноўваюцца ў брацтвы. Гэтыя братцтвы ўтвараліся і на тэрыторыі Піншчыны. Яны ствараліся выключна з царкоўнымі мэтамі.

    У 1620-1632 гг. пасля ўзнаўлення Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі была ўзноўлена на некаторы час Пінская праваслаўная епархія, якая існавала паралельна з ўніяцкай. Аднак наступленне ўніятаў працягвалась, таму праваслаўныя цэрквы пераўтваралісь ва ўніяцкія, а праваслаўныя святары разганяліся.

    У 1794-95 гг. многія ўніяцкія прыходы дабраахвотная вярнуліся ў Праваслаўе і падпарадкаваліся Мінскай праваслаўнай епархіі.

    З пачаткам Другой сусветнай вайны Пінская епархія была далучана да створанай ў 1941 годзе Укаінскай Праваслаўнай аўтакефальнай Царквы. Пасля вызвалення ад акупацыі Пінская епархія падпарадкоўвалася Маскоўскай Патрыярхіі.

    У 1990 годзе была ўзноўлена Пінская епархія.

    Пінска-Тураўская уніяцкая (Грэка-Каталіцкая) епархія


    Створана на тэрыторыі пінскага павета Брэсцкага ваяводства ў выніку прыняпця Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. Колькасць прыходаў епархіі расла па меры пераводу ў грэка-каталіцызм праваслаўных цэркваў і манастыроў. На пачатку XVIII ст. у епархіі было каля 100 прыходаў. У 1772 г. епархія ахоплівала тэрыторыю ў 25,2 тыс. км2 і налічвала каля 20 дэканатаў. Епархія была скасавана ў 1795 г. у сувязі з пераводам грэка-каталіцкіх прыходаў у праваслаўе і рэарганізацыяіі ўсёй структуры ўніяцкай царквы. Прыходы, якія заставаліся уніяцкімі, увайшлі ў Брэсцкую грэка-каталіцкую епархію. У 1833–1839 гг. уніяцкімі прыходамі кіравалі вікарныя епіскапы (біскупы ) Літоўскай грэка-каталіцкай епархіі, якія называліся «епіскапы пінскія». У 1839 г. грэка-каталіцкая царква была скасавана на ўсёй тэрыторыі Расійскай імперыі, а прыходы, што засталіся, далучаны да праваслаўнай царквы. Кіраўнікі епархіі тытулаваліся епіскапамі (біскупамі) пінскімі і тураўскімі.

    Пінская Рымска-Каталіцкая епархія (Пінская дыяцэзія,
    Пінскае біскупства)


    Першая спроба заснаваць рымска-каталіцкую епархію з цэнтрам у Пінску была зроблена ў 1795 г. імператрыцай Кацярынай II. Аднак у 1798 г. епархія была скасавана як некананічна ўтвораная. У тым жа годзе на падставе папскай булы і імператарскага указа была заснавана Мінская рымска-каталіцкая епархія, у склад якой увайшла тэрыторыя скасаванай Пінскай епархіі. У 1917 г. Мінская епархія была адноўлена, аднак у пачатку 1920-х гадоў яе біскуп З. Лазінскі быў вымушаны пакінуць Мінск, і яго новай рэзідэнцыяй стаў Пінск. 28.10.1925 г. апостальскай канстытуцыяй была ўтворана Пінская рымска-каталіцкая епархія (біскупства). У 1991 г. дзейнасць епархіі адноўлена пад назвай Мінска-Магілёўскай, а Пінск сгаў цэнтрам дыяцэзіі

    Самы знакаміты каталіцкі храм знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Лагішын, што знахоздіцца ў 25 км ад Пінска.

    Першы каталіцкі храм у Лагішыне быў пабудаваны ў 1634 годзе намаганнямі Альбрэхта Станіслава Радзівіла, які ў гэты час быў уладальнікам мястэчка. Пасля паўстання 1863 года храм быў адабраны ў каталікоў царскімі ўладамі і перададзены праваслаўным. У 1893 годзе царква была разабрана і перанесена на могілкі, дзе згарэла праз чатыры гады. У каталікоў Лагішына свайго храма не было да пачатку XX стагоддзя. Пасля абвяшчэння "Маніфеста аб умацаванні пачаў верацярпімасці" ў 1905 годзе каталікі атрымалі магчымасць пабудаваць новы касцёл. Будаўніцтва вялося з 1907 па 1909 год, неагатычная цагляная царква была асвечана ў 1913 годзе ў імя апосталаў Пятра і Паўла.

    Найбольшую цікавасць выклікае той факт, што ў гэтым касцёле знаходзіцца адна з самых шанаваных святынь беларускіх каталікоў – цудатворны абраз Маці Божай Лагішынскай. Яна была пакінута шведамі ў 1706 годзе ў перыяд, калі шведскія войскі чакалі вясновую бездараж Палесся, размясціўшыся каля Пінска. Абраз аставіў адзін з афіцэраў у мясцовага пісара. Святыню пасля перадалі ў каталіцкі храм.

    Пасля разбурэння касцёла абраз быў перададзены праваслаўнаму храму. У 1938 годзе каталіцкая святыня была вернута ў касцёл святых Пятра і Паўла. Абраз Маці Божай Лагішынскай названы каралевай Палесся за тое, што пасля вяртання ў касцёл (пасля сыходу шведаў) адразу стаў цудатворным. У 1997 годзе абраз урачыстым чынам каранавалі і ўзвялі ў ранг санктуарыя Пінскай епархіі.

    Пратэстантызм на тэрыторыю цяперашняй Беларусі пранікае ў XVI стагоддзі, першапачаткова ў форме вучэння Лютэра. Асаблівасцю развіцця пратэстанцкага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім стаў яго хуткі пераход да больш радыкальных формаў-антытрынітарызму, які выліўся ў актыўны і моцнае сацыніянскі рух. У пратэстантызм преаходзілі ў асноўным магнаты, сярож нізшых саслоўяў насельніцтва ідэі пртэстантызму не былі папулярны. У другой палове XVI века пачынаецца актыўная барацьба каталіцкай царквы з пратэстантамі, у выніку аго магнаты паступова вяртаюцца ў каталіцызм. Пратэстанскі рух паступова заціхае. Але пратэстанскія абшчыны працягваюць існаваць. У 1855 годзе ўзнікае Першая баптысцкая Абшчына штундыстаў, якая ўзнікла пад уплывам нямецкіх каланістаў-менанітаў.

    Сёння пратэстанты Беларусі ўяўляюць сабой рэлігійную меншасць. Найбуйнейшым пратэстанцкім саюзам З'яўляецца Аб'яднаная царква хрысціян веры евангельскай у Беларусі. Пяцідзесятніцкі рух таксама прадстаўлены т. зв. "нерэгістраваным Брацтвам", хрысціянамі веры Апостальскай, хрысціянамі Поўнага Евангелля. Існуе таксама адвентысцкая царква. Пратэстанцкія абшчыны складаюць прыкладна палову рэлігійных суполак за 15 гадоў (1992-2007 гг.) колькасць пратэстанцкіх супольнасцяў у працэнтных адносінах да супольнасцям іншых канфесій узрасла амаль удвая.

    Асаблівасці гісторыі яўрэйскага народа


    Гісторыя яўрэйскай абшчыны Пінска пачалася ў 1495 годзе, калі сюды прыбылі выгнаныя з Літвы перасяленцы. 12-15 сем’яў ўтварылі ў Пінску яўрэйскую суполку, яны атрымалі дазвол адкрыць сінагогу і зрабіць могілкі. У 1648 годзе яўрэйскае насельніцтва Пінска налічвала каля складала амаль 20% ад усяго насельніцтва.

    Моцна пацярпела яўрэйская абшчына падчас захопу горада атрадамі Багдана Хмяльніцкага ў 1648 годзе і падчас руска-польскай вайны 1654-67 гг. многія яўрэй былі забіты ці перайшлі ў хрысціянсва.

    Пасля далучэння Пінска да Расійскай імперыі і ўвядзення мяжы яўрэйскай аседласці колькасць яўрэяў павялічылася. У канцы XIX стагоддзя ў Пінску пражывала амаль 22 тыс. яўрэяў (77% насельніцтва горада).

    Пінск стаў адным з цэнтраў руху Хавей Цыён (у даслоўным перакладзе «тыя, хто любіць Сіён»). Лідэры гэтага руху бачылі рашэнне "яўрэйскага пытання" ў вяртанні яўрэйскага народа ў Палесціну. Рух Ховевей Цыён паступова перарос ў сіянізм. Сіяністы вырашалі пытанні перасялення яўрэяў палітычнымі метадамі, што ў канчатковым выніку прывяло да ўтварэння дзяржавы Ізраіль. Адным з лідараў сіянісцкага руху быў Хаім Вейцман, які скончыў рэальнае вучылішча ў Пінску. Вейцман стаў першым прэзідэнтам дзяржавы Ізраіль.

    У 1919-39 гг. Пінск быў у складзе Польшчы. У Пінску дзейнічалі розныя яўрэйскія палітычныя партыі і плыні. Найбольш папулярнымі былі сіяністы. У горадзе існавала разгалінаваная сетка школ, выходзілі розныя перыядычныя выданні. Яўрэйскае насельніцтва Пінска складала больш за 20 тыс.чалавек.

    У 1939 г. Пінск быў заняты Чырвонай Арміяй. Усе яўрэйскія ўстановы былі ліквідаваныя, частка лідэраў сіяністаў і бундаўцаў была арыштавана. Многія яўрэі Пінска і акругі былі высланы ў паўночныя раёны Савецкага Саюза і Усходні Казахстан.

    У часы Вялікай Айчыннай вайны тэрыторвя Пінска і раёна была акупавана германскай арміяй. У выніку маштабных карных аперацый было знішчана амаль усё яўрэйскае насельніцтва вёскі Пасянічы, мястэчак Лагішын, Пагост-Загородскі. У гады вайны было забіта больш 80 тысяч яўрэяў, што пражывалі на тэрыторыі Піншчыны. Жыхары, якім ўдалося ўратавацца былі прымусова перавезены ў Пінск. Там для іх было ўтворана гета. 1 мая 1942 года ў Пінскім гета знаходзілася больш 18 тысяч чалавек.

    Пасля заканчэння вайны частка яўрэяў, якія былі ў эвакуацыі або якія змагаліся ў партызанскіх атрадах, вярнуліся ў Пінск. Улады не дазволілі вернікам яўрэям адкрыць сінагогу. У 1966 г. быў зачынены апошні яўрэйскі малельны дом. У 1970 г. яўрэйскае насельніцтва Пінска налічвала каля 1,5 тыс.чалавек. У 1970-90-я гг. вялікая колькасць яўрэяў пераехала ў Ізраіль, ЗША, Германію, Канаду.

    Паводле перапісу насельніцтва 2009 г. на тэрыторыі Пінска і Пінскага раёна пражывае 150 яўрэяў, большасць з якіх пражывае ў Пінску. У горадзе існуе яўрэйская абшчына, якой вярнулі будынак адной з пінскіх сінагог.

    Такім чынам, з пакон вякоў Піншчына была прыстанішчам для людзей родных нацыянальнасцей і канфесій. Цяжка дакладна сказаць, калі і як склалася сучасны састаў насельніцтва, але дакладна вядома, што гэта вынік доўгага і складанага гістарычнага працэсу.


    написать администратору сайта