шпоры БДЛ. Прааналізаваць асноныя жанры беларускага дзіцячага фальклору (песнікалыханкі, пястушкі, забалянкі, лічылкі, дражнілкі і інш.)
Скачать 85.56 Kb.
|
Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз вершаў Н.Гілевіча пра жывел і птушак: ”Курыца”, “Пліска”, “Сабачаня”, “Верабей” і інш. Раскрыць значэнне творчасці Р.Барадуліна для дзяцей у развіцці беларускай дзіцячай літаратуры. У беларускай паэзіі Рыгор Барадулін - самабытная і арыгінальная індывідуальнасць па сіле мастацкага дару і па значнасці напісанага. У паэта свой голас, сваё бачанне свету, свой паэтычны слоўнік. Рыгор Барадулін - "кароль метафары", найбольш яркі прадстаўнік філалагічнага пакалення. Паэзія Рыгора Барадуліна даўно набыла ўніверсальны характар. Рыгор Барадулін - народны паэт Беларусі, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. Яго імя шмат што значыць у сучаснай беларускай паэзіі. Рыгор Барадулін пісаў выдатную літаратуру для дзяцей. Дзякуючы народнаму гумару ён набывае сваю адметную індывідуальнасць у дзіцячай паэзіі. Разумна спалучаў свой жыццёвы вопыт з дзіцячай непасрэднасцю, нестандартным вобразным мысленнем. У Барадуліна відавочны талент дзіцячага паэта. У яго вельмі ўдала наладжваўся кантакт з маленькімі чытачамі дзякуючы яго незвычайнай чуйнасці да жыватворных крыніц роднага слова. Вызначыць жанравую і тэматычную разнастайнасць дзіцячай паэзіі Р.Барадуліна. Народнапаэтычныя традыцыі адлюстраваны ў аўтарскіх калыханках, забаўлянках, лічылках, дражнілках, хуткамоўках, загадках, казках-пераказках, небыліцах-перакрутках, жартоўных і гумарыстычных вершах. Многія жанры дзіцячага фальклору (лічылкі, хуткамоўкі, казкі-пераказкі) набылі ў барадулінскай інтэрпрэтацыі новае гучанне і адметнасць. Начало формы Ахарактаразаваць вершы, жарты, казкі Р.Барадуліна. Вызначыць асаблівасць іх выкарыстання на занятках. Спосабы актывiзацыi мастацкага мыслення дзяцей: вершы-пытаннi, камiчныя сiтуацыi («Цi пазяхае бегемот?», «Хто дагары нагамi?», «Цi аса, цi куса?»,«Як быць?»,«Ты чуў?Ты чула?»,«Пiльная патрэба», «Рэгулiроўшчык», «Ён, яна, яно, яны», «Як стаў заяц даўгавухi», «Буду ўрачом»). Наватарства формы твораў. Вершы-загадкі («Загадкі на градках»,загадак»),скорагаворкі («Скорагаворка са скорагаварчаняткам», «Вымаві!»), задачкі («Палічы!», «Як сурок лічыў сарок?», «Колькі кошак у кашы?», «Колькі важыць зайцаў цень?», «Колькі сарок?», «Колькі мае ног?»), дражнілкі («Як дражніць бубнілу?», «Пыталава»), прыбабунькі («Не столькі мліва, колькі дзіва»). Вершы-каламбуры («Што было б тады б, калi б?», «Колькi ранiц месцiць ранец?», «На шашы», «Варголы» i iнш.). Свет маленства ў вершах «Ай! Не буду! Не хачу!», «Раскiдач», «Пытанне ўсiм» i iнш. Вершы пра жывёл i птушак («Экзамен», «Цi ляцяць вароны ў вырай?», «Пеўнiк-весялун» і інш.). Трапнасць характарыстык. Прыём антрапамарфiзму. Лiрычнасць пейзажных замалёвак («Як восень дрэвы ашукала», «3iма», «Коцiкi», «Босы дождж»). Традыцыi фальклору i наватарскiя пошукi паэта ў жанры казкi («Бабулiна казка», «Мех шэрых, мех белых», «Не паслухаў зайчык маму», «Бо б да неба вырас боб...», «Як воўк калядаваў», «Залатая прасніца»). Роля паэзii Р. Барадулiна ў абуджэннi цiкавасцi да роднага слова, чуйнасцi да яго гучання, выхаваннi ў дзяцей назiральнасцi i пачуцця прыгожага. Ахарактаразаваць скарагаворкі, задачкі, забаўлянкі, калыханкі, лічылкі, дражнілкі, загадкі Р.Барадуліна. Вызначыць асаблівасць іх выкарыстання на занятках. Жанравая разнастайнасць паэзii Р. Барадулiна (вершы, калыханкi, пацешкi, жарты, скорагаворкi, лiчылкi, задачкi, загадкi, казкi). Здольнасць паэта гуляць словам, уменне вiртуозна карыстацца гукапiсам, каламбурыць. Агляд кнiг: «Ай! Не буду! Не хачу!» (1971), «Што было б тады б, калi б?» (1977), «Цi пазяхае бегемот?» (1981), «Iндыкала-кудыкала» (1986), «Кобра ў торбе» (1990), «Грышка, Мiшка i Шчыпай ехалi на чоўне» (1996), «Як воўк калядаваў» (2000), «Выпаў грук у грома з рук» (2009), «Сябрына» (2013). Асаблiвасцi азбук «Азбука не забаўка» (1985), «Азбука – вясёлы вулей»(1994). Ахарактарызаваць творчасць А.Дзеружынскага для дзяцей. Не менш значным для беларускай дзiцячай лiтаратуры было адлюстраванне праблемы «чалавек-прырода».Паэт А. Дзеружынскi ӯ сваiх творах прыкмячае адметныя асаблiвасцi знешняга выгляду раслiн, гаворыць пра споссаб iх жыцця, пра тое, якую карысць яны могуць прынесцi людзям. Яго вершы выхоӯваюць у дзяцей любоӯ да прыроды, дабрату, чуласць, чалавечнасць. Вызначыць жанравую і тэматычную разнастайнасць твораў А.Дзеружынскага для дзяцей. Вызначыць тэматыку твораў для дзяцей Ніны Галіноўскай. Раскрыць жанравыя асаблівасці твораў для дзяцей Уладзіміра Ліпскага. Вызначыць асаблівасці перапляцення казачнага і рэальнага ў творах У.Ліпскага (“Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка”, Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска”). Сюжэт, мова твораў. Ахарактарызаваць творы Уладзіміра Ягоўдзіка, прысвечаныя роднай прыродзе (“Янка і ружа”, “У царстве Вадзяніка”, “Цікаўныя вандраняты”). Вызначыць жанравую і тэматычную разнастайнасць твораў Уладзіміра Карызны для дзяцей. Ахарактарызаваць вершы Уладзіміра Карызны для дашкольнікаў “Наша Беларусь”, “Песня аб родным”, “Адкуль пачалася Радзіма” і інш.. Вызначыць тэму вершаў. Ахарактарызаваць вершы Уладзіміра Карызна “Лісце прыляцела”, “Чэрвень”, “А дзе жаба?”. Вызначыць тэму вершаў. Практычныя заданні Прааналізаваць творы малых фальклорных жанраў, якія ўключаны ў праграму дзіцячага сада. Расказаць на памяць калыханкі, лічылкі, забаўлянкі, загадкі і інш. Лічылкі *Бег сабачка цераз мост, Чатыры лапы, пяты - хвост. *Нітачка, іголачка, Ці-ці-ці, Уляці. *Кацілася яблычка па агароду І упала прама ў воду. Бульк! *Ішла кошка па раялі, Наступіла на педалі I ад болю закрычала: - Мяу! *** Раз, два, тры, чатыры, Кошку грамаце вучылі: Не чытаць, пе пісаць, А за мышкамі скакаць. загадки *Летам - у агародзе, свежыя, зялёныя, А зімою - у бочцы, дужыя, салёныя. (Агуркі) *На смятане мешен, На акенцы сцюжы, Круглы бок, румяны бок, Пакаціўся ... (Калабок) Забаўлялкі *Сонейка-сонца, Выгляні ў аконца, Пасвяці нам трошку, Дам табе гарошку. *Сарока-варона На прыпечку сядзела, Кашку варыла, Дзетак карміла. Гэтаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала, Гэтаму дала, А гэтаму не дала. Гэты пальчык - Вялікі гультайчык: Круп не драў. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз беларускіх народных казак, змешчаных ў праграме дзіцячага сада (на выбар). 1 малодшая група “Муха-пялюха” 2 малодшая група “Курачка-Рабка”, “Былінка і верабей”, “Зайкава хатка”, “Каза манюка”, “Пчала і муха”, “Коцік,пеўнік і лісіца” Сярэдняя група “Каток-залаты лабок”,”Як курачка пеўніка ратавала” Старэйшая група “Пра быка і яго сяброў”, “жаронцы”, “Лёгкі хлеб”, “Не сілай,а розумам”. Селянін,мядзведзь і лісіца”, “верабей і мыш” Прааналізаваць вершы Якуба Коласа, змешчаныя ў праграме дзіцячага сада “Вясна”, “Першы гром”, “Раніца вясною”, “Канец лета”,”на лузе”, “Адлёт жураўлёў”. Тэма прыроды.Верш «Вясна» (Сонца грэе прыпякае) Колас напiсаӯ у 12-цi гадовым узросце. Вясна – самая любiмая пара года паэта. Колас не перастае складаць у яе гонар узнёслыя гiмны. » У вершы «На лузе» паэт адлюстраваӯ прыроду ӯ час дзённай спёкi. Пейзажныя вершы Я. Коласа ӯяӯляюць гармонiю гукаӯ, фарбаӯ, ахаӯ и святла роднай прыроды. Прааналізаваць пейзажныя вершы Якуба Коласа для дзяцей (“Увосень”, “Дзед-госць”, “Ручай” , “На рэчцы зімою”). На рэчцы зімою верш апісвае зімовыя забавы,апісанне рэчцы зімою,як алесь выйшаў зімою на рэчцу.Дзед-госць У вершы «Дзед-госць спалучаецца лiрычнасць i казачнасць. апісанне зімовай прыроды ,дзед-гость-прыход зімы і зімовых забав,апісанне зісмовых прыгода і зімы,ёлкі,хоровода,пагоды. Ручай Эпітэты: срэбразвонны, гучны, несціханы, густы, пышны. Метафары: глядзяцца кусты, падыходзіць мурог, зорка кіне зрок, хмурынка зазірне, схіляе трава, ручэй дрыжыць,бубніць, пяе. Паэт убачыў ручэй жывым, падобным на маладзенькага жвавага і зухаватага хлапчука. Асабліва спадабаўся вобраз самаго ручая, вясёлага, “пестуна”: I схіляе трава Над ім пасмы-брыжы, А ён, жэўжык-пястун, Гучным смехам дрыжыць. То заскочыць у гай, То курган абаўе, Дзе сярдзіта бубніць, Дзе лагодна пяе. Прааналізаваць казачную паэму Якуба Коласа“Рак-вусач”. Вызначыць народныя традыцыі ў творы, мастацкія прыёмы і сродкі славеснай вобразнасці. Казка «Рак-вусач» змяшчае багаты пазнавальны матэрыял: дзеці знаёмяцца з рознымі відамі рыб нашых беларускіх рэк (сом, язь, лешч, плотка, карась, ялец і інш.). Праз маналог жыта юны чытач даведваецца, з якімі вялікімі цяжкасцямі здабываецца хлеб. Зерне, кінутае восенню ў «халодны дол пусценькі», мерзне ў полі, на якім ткуць «маразы кужаль белы». Летам жнеі сажнуць жыта, затым яго абмалоцяць, высушаць зярняты і змелюць. Але жыта пазнае і радасць: вясна дае яму жыццё, лета апранае яго ў жоўты шоўк, чалавек вырабляе з яго беленькай мукі «хлябок новы». Лёс жыта ў казцы асацыіруецца з нялёгкай, але слаўнай доляй хлебароба. Казка выхоўвае павагу да чалавека працы, рукамі якога здабываецца наш хлеб надзённы. Твор выхоўвае пачуццё калектывізму: як асабістае гора ўспрынялі сум рака і прыйшлі яму на дапамогу многія прадстаўнікі беларускай фауны і флоры, бо «справіцца з бядою можна грамадою». Казка «Рак-вусач», якая сведчыць пра высокі ўзровень майстэрства яе аўтара, абуджае паэтычныя пачуцці дзяцей. Для развіцця ў дзяцей паэтычнага бачання і мыслення ўводзяцца загадкі («Ні смяецца, ні гукае, жыве ў бухце пад ракітай, на ім світа, ды не сшыта, хоць кравец, ды не Мікіта, ідзе ў лазню камінарам, а выходзіць — пыша жарам»), сталыя эпітэты («колас буйненькі», «званар-камар»), параўнанні («сітнякі стаяць, бы свечкі»), метафары («ткуць марозы кужаль белы»). Прааналізаваць вершы Янкі Купалы і ілюстрацыі да іх у выданнях для дзяцей (на выбар). “Над калыскай” (“Спі, маленькі мой сыночак!..”, 1906) маці ў сваёй калыханцы агучвае бязрадасныя факты будучага сынавага жыцця: катаванне ім свайго брата, выраканне маткі, чужацтва на роднай зямлі (апошнія тры страфы). Тут паўстаюць вобразы сірочай долі і сірочага сялянскага жыцця: гора, няпраўда, убор з ліповых лык (лапці), жаб- врацтва, служба на пана, нястачы, нясцерпная праца, служба ў войску, батрацкі хлеб, крадзеж, сын як стражнік-кат над братам, як пан, урэшце — чужак на роднай зямлі. Такім чынам ствараецца карціна беспрасветнага гора ў будучым жыцці сялянскага дзіцяці Праналізаваць апавяданне Змітрака Бядулі “Дзе канец свету”. Даць характарыстыку вобразу пастушка Янкі. Апавяданне«Дзе канец свету» адлюстроўвае ўнутраны свет хлопчыка Янкі, які увесь час разважае, фантазiруе, захап ляецца таямнiцамi навакольнай прыроды. Але больш за ўсё яго хвалюе пытанне: Дзе канец свету? Дарослыя не даюць яму адказа (бацька працуе i яму няма часу, баба Аўдоцця не ведае, дзядзька Арцём смяецца з яго пытанняў). Аднойчы хлопчык вырашае, што сонейка ведае, дзе канец свету, ён пакiдае свой статак гусей i бяжыць услед за iм. Канчаецца апавяданне тым, што Янка разважае: «Увосенi ў школу пайду, вучыцца буду i аб усiм даведаюся». Праналізаваць вершы Змітрака Бядулі для дзяцей. Спалучэнне тэмы шчаслівага дзяцінства і тэмы прыроды (“Мае забавы”, “Люцік”, “Дудачка”, “Калыханка” і інш.). У лiрычных творах паказана незвычайна яркая прырода. Паэт паказвае абуджэнне прыроды пасля ночы, зiмы ««Вунь бярэзнiк на пагорку. Вершы лiрычныя, мiлагучныя, напеўныя. Вершы «Мае забавы». «Гаспадарка» абуджаюць фантазiю дзяцей. Сваiмi вершамi З.Бядуля вучыць дзяцей з любоўю, паэтычна глядзець на свет, адчуваць музыкальнасць роднага слова, садзейнiчае развiццю назиральнасцi. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз апавяданняў, абразкоў З.Верас (“Птушыная ёлка”, “Першыя кветкі”, “Ластаўка”, “Чараўніца” і інш.) Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз дзіцячых вершаў Андрэя Александровіча. У вершы “Наш дзень” паэт навучае: “Дзецям з працай трэба знацца, пасабляй бацькам у працы!” і “Хочаш знаць усё і ўсіх – сябрам будзь цікавых кніг…”. Дзіцячы вершык “Гарачы дзень” стаў адным з апошніх твораў паэта. Цікавасць выклікаюць і дзіцячыя вершы: “Рыбак” (1928), “Горад раніцой” (1930), “Калыханка” (1930), “Хлопчык і певень” (1930), “Шчаслівая дарога” (1935), паэма-казка “У ноч на Новы год” (першапачатковая назва “Палярная ноч”, 1937) і інш. Вызначыць фальклорныя матывы ў творчасці М.Танка, займальнасць і павучальнасць сюжэтаў (вершаваныя казкі “Галінка і верабей”, “Конь і леў”, “Журавель і чапля”, “Жук і слімак”). М.Танк з самага пачатку сваей дзейнасці адчуў патрэбу пісаць для дзяцей. Такі напрамак стаў грамадзянскім абавязкам ў творчасці пісьменніка. У часы суровага змагання на заходнебеларускіх барыкадах паэт-рэвалюцыянер стварыў мноста цудоўных казак, што захапляюць чытачоў і сення. Першыя яго творы з’явіліся ў 1937 годзе, але і да гэтага ў некаторых вершах паэта ўжо гучала тэма дзяцінства. Творчае выкарыстанне набыткаў беларускага казачнага эпасу адчуваецца ў такіх творах М.Танка, як “Журавель і чапля”(1945), “Жук і слімак”. Гэтыя казкі – не спрошчана-прымітыўны пераказ вершамі фальклорных твораў, а з’ява арыгінальна, высакомастацкая. Казка “Жук і слімак”, як і кожная казка, мае дыдактычную скіраванасць. Умоўна-казачная форма цесна спалучана ў гэтым творы з рэалістычна-праўдзівым адлюстраваннем рэчаіснасці. Аўтар, звяртаючы ўвагу на наўдзячнасць жука, засцерагае сваіх чытачоў ад падобнай рысы характару. Талент М.Танка як дасканалага майстра літаратурнай апрацоўкі выявіўся і ў яго творы “Конь і леў” (1953). Вядома, што дзецям падабаюцца казкі пра жывел, яны любяць, каб у творах былі дяылогі, элементы сцэнічнасці. Перапрацаваўшы фальклорны сюжэт, пісьменнік, па сутнасці, стварыў невялічкую п’есу паводле зместу беларускай народнай казкі “Як конь стаў старэйшым ад льва”. У казцы “Сярод лясоў неманскіх” (1950) адлюстраваны адухоўлены, дзівосны і запамінальны свет роднай прыроды, пад уздзеяннем якога ў дзяцей фарміруецца пачуцце прыгожага. Зрабіць мастацкі аналіз твораў М.Танка, якія вывучаюцца ў розных узроставых групах дзіцячага сада. М.Танк з самага пачатку сваей дзейнасці адчуў патрэбу пісаць для дзяцей. Такі напрамак стаў грамадзянскім абавязкам ў творчасці пісьменніка. У часы суровага змагання на заходнебеларускіх барыкадах паэт-рэвалюцыянер стварыў мноста цудоўных казак, што захапляюць чытачоў і сення. Першыя яго творы з’явіліся ў 1937 годзе, але і да гэтага ў некаторых вершах паэта ўжо гучала тэма дзяцінства. У 1930-ыя гг. У перыядычным друку Заходняй Беларусі з’явіўся шэраг казак і вершаў М.Танка, адрасаваных моладзі. Яны друкаваліся ў часопісах “Беларускі летапіс”, “”Снапок і “Калоссе”. У заходнебеларускіх выданнях пабачылы свет казкі: “Сказ пра Вяля”, “Казка пра мядзведзя”, “Казка пра Музыку”,”Мухамор”. У свіх казках Танк закранаў разныя маральна-этычныя праблемы. Напрыклад, у казцы “Мухамор” (1937) высмейваецца хвалько Мухамор, які лічыў, што мог бы смела быць паслом або нават царом. Упэўнены, што роўнага па прыгажосці яму ў лесе няма, ен лічыў, што яму не падабраць сабе пары. Аднак калі ў лес прыйўлі дзеці, усе стала на свае месца: яны пазбіралі добрыя грыбы, а мухамор нікому не спатрэбілся. Казка вучыць юных чытачоў рэальна ацэньваць сабе і не выхваляцца перад іншымы. Сярод роднай прыроды мастак паэтызуе і ў “Казцы пра Мядзведзя” (1937). Паэт выказвае захапленне фальклорнымі скарбамі нашага народа і імкнецца выклікаць у дзяцей гонар за сваю Бацькаўшчыну. У традыцыйна фальклорным плане паказаны і галоўны герой казкі мядзведзь. З гумарам асуджаецца ў кказцы гультайства, прыстасавальніцтва Мядзведзя. Ен прадстае перад чатачамі хітрым прайдзісветам, які вырашыў знайсці жонку працавітую і з добрым пасагам, каб і надалей гультаваць і быць сытым зімой. Мядзведзевы сваты воўк і ліса змаглі знайсці выгадную нявеству – нястомную ў працы ваверачку. Такі мезальянс справядліва выклікае не только смех, але і абурэнне: вялізны мядзведзь хоча жыць за кошт маленькай ваверачкі. Праблемы, закранутыя аўтарам у “Казцы пра Музыку”, з’яўляюцца для чалавека спрадвечнымі актуальнымі філасофскімі пытаннямі пра сэнс чалавечага быцця. Лес галоўнага героя Музыкі – гэта не только прыклад сапрауды патрыятычнага служэння народу і Бацькаўшчыне, але і пошук духоўных асноў, якія дазваляюць выжыць у самых складаных сітуацыях, рэалізаваць свае здольнасці і талент. У гэтай казцы М.Танк асэнсоўвае важную для кожнага творцы праблему мастака і мастацтва, вырашэнне якой дазваляе яму вызначыць свае творчае крэда.Таксама ў гэтай казцы найбольш ярка ў параўнанні з іншымі творамі М.Танка для давераснеўскага перыяду выявілася паэтызацыя роднага краю.\ Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз вершаў Эдзі Агняцвет для дзяцей (на выбар). «Хто пачынае дзень?» Знаемства з видами прафесий: шафе, маляр, хлебапек. Перадаецца важнасць рабочых прафесий. «Зямля з блакитными вачами» Захапленне беларуским краем «зямлей з блакитными вачами». Параунанне звон крыниц з цымбалами, пали, узгорки, перавалы. Нагадваецца што наша краина «Краина славы партызанскай». «Саука за сталом» Расказнаецца пра правила этыкету. |