Главная страница
Навигация по странице:

  • Лiчылкi

  • Гульнi

  • Вызначыць спецыфіку народнай казкі, іх класіфікацыю. Казка

  • Вызначыць ролю Цёткі ў развіцці беларускай дзіцячай літаратуры.

  • Вызначыць асаблівасці твораў Якуба Коласа для дзяцей: багацце тэм, вобразаў, псіхалагізм.

  • Вызначыць жанравую разнастайнасць твораў Якуба Коласа для дзяцей.

  • Прааналізаваць пейзажныя вершы Якуба Коласа для дзяцей (“Увосень”, “Дзед-госць”, “Ручай” , “На рэчцы зімою”). У вершы «Ручай»

  • Верш «Увосень».

  • Вызначыць багацце мастацка-выяўленчых сродкаў у вершах Якуба Коласа для дзяцей (“Увосень”, “Дзед-госць”, “Ручай” , “На рэчцы зімою”).

  • Вызначыць асаблівасць твораў Янкі Купалы для дзяцей: шчырасць, лірычную ўзнёсласць.

  • Назваць і ахарактарызаваць в ерш ы Янкі Купалы для дзяцей аб прыродзе .

  • Вызначыць сувязь вершаў Янкі Купалы для дзяцей з традыцыямі беларускага дзіцячага фальклору.

  • Раскрыць тэматыку, жанравыя асаблівасці твораў Змітрака Бядулі.

  • Прааналізаваць творы З. Бядулі, якія вывучаюць у розных узроставых групах.

  • Назваць і ахарактарызаваць вершы М.Багдановіча для дзяцей аб роднай прыродзе.

  • Раскрыць жанравыя і мастацкія асаблівасці творчасці Янкі Маўра для дзяцей.

  • шпоры БДЛ. Прааналізаваць асноныя жанры беларускага дзіцячага фальклору (песнікалыханкі, пястушкі, забалянкі, лічылкі, дражнілкі і інш.)


    Скачать 85.56 Kb.
    НазваниеПрааналізаваць асноныя жанры беларускага дзіцячага фальклору (песнікалыханкі, пястушкі, забалянкі, лічылкі, дражнілкі і інш.)
    Анкоршпоры БДЛ
    Дата10.07.2022
    Размер85.56 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаOtvety_BDL (2).docx
    ТипДокументы
    #628029
    страница1 из 5
      1   2   3   4   5

    1. Прааналізаваць асноўныя жанры беларускага дзіцячага фальклору (песні-калыханкі, пястушкі, забаўлянкі, лічылкі, дражнілкі і інш.)

    Калыханкi – знаёмяць дзяцей з навакольным светам, адзиін з самых старажытных жанраў.Даволі часта галоўнай дзючай асобай з’яўляецца кот . яны простыя па кампазiцыi, у iх рыфма, яны вылучаюцца сваёй мілагучнасцю.

    Забаўлянкі – вершаваныя творы, якiмi суправаджаюцца першыя рухi дзiцяцi. Уласціва імправізавая форма, але існуюць і з замацаваным тэкстам. Дзiцячыя песнi - цікавяць дзяцей перш за ўсё сваім мастацкім зместам. Сярод іх вылучаюць песні якія, перайшлi да дзяцей ад дарослых, часцей за ўсё выглядаюць часткамі абрадавыхпесень.

    Песнi-заклiчкi – звароты да з´яў ,жывёл. Суправаджаюць многiя дзеяннi дзяцей (за грыбамi, пасвiць жывёл), прыгаворы да iкаўкi. Дражнiлкi – дзецi прыдумваюць самi, невялiкiя прыгаворы, у якiх высмейваюцца нейкiя асаблiвасцi хаорактару.

    Лiчылкi – гэта вершаваныя творы, дапамагаюць вызначыць вядучага, чарговасць у гульнi.

    Загадкi – невялікая мініацюра, якая падае вобразнае апісанне прадмета ці з’явы. Загадкi развів лагачнае мысленне, уменне разумець іншасказанне, спрыяюць развiццю вобразнага мыслення, iнтэлект.

    Гульнi – разнастайныя у фальклоры гульнi грунтуюцца на такой з´яве, як карагод. У гульнi есць пэўны магiчны пачатак.

    Казка – гэта мастацкае, вуснае, празаічнае апавяданне сац-быт, фантастыч. зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць скрозь прызму фантазіі, выдумкі, і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс.


    1. Вызначыць спецыфіку народнай казкі, іх класіфікацыю.

    Казка – гэта мастацкае, вуснае, у пераважнай большасці празаічнае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або навелістычна- авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць скрозь прызму фантазіі, выдумкі і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс. Збiральнiкамi бел казак з´яўляюцца А. Глiнскi, У. Дабравольскi, Е. Раманаў, Н. Гiлевiч. Казкi удзейнiчаюць на дзяцей эстэтычна, даюць урокi народнай маралi, вучаць сумленнасцi, сцiпласцi, працавiтасцi, душэўнай чуласцi i дабрынi, пашыраюць слоўнікавы запас дзяцей, дапамагаюць iм адчуць прыгажосць роднага слова.

    Классиф. казкі пра жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя. Казкi пра жывёл самыя старажытныя («Зайкава хатка», «Лѐгкi хлеб»), дзеючымi асобамi ў iх з´яўляюцца жывёлы, якiя надзяляюцца тыповай рысай чалавечага характару (хiтрасць, мудрасць, баязлiвасць), У сусветным фальклоры вядома каля 140 сюжэтаў казак пра жывёл. Чарадзейныя казкi вылучаюцца сістэмай вобразаў, эпічнасцю апавядання («Каток – залаты лабок», «Музыка-чарадзей»). Іх героі надзелены незвычайнымі здольнасцямі. Казкі заснаваны на вымысле аб цудадзейным, спалучаюць фантастычны i рэальны змест, адлюстроўваюць веру ў лепшую будучыню.Сацыяльна-бытавыя казкi «Два маразы», вызначаюцца вострым сацыяльным зместам. Iх герой звычайна бедны селянiн, работнiк цi салдат выходзіць пераможцам з складанай сітуацыі, паказана перавага простага чалавека над панам.



    1. Вызначыць ролю Цёткі ў развіцці беларускай дзіцячай літаратуры.

    Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка) сведчыць пра тое, што яна была асобай яркай і таленавітай. Самымі раннімі з яе вядомых вершаў лічацца “Лета” і “Восень”, апублікаваныя ў зборніку “Скрыпка беларуская” (1906). У іх па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі. Амаль адначасова з ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік – “Хрэст на свабоду” (1906), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасці. Уключаныя ў яго вершы “Хрэст на свабоду”, “Мора”, “Пад штандарам” – сапраўдныя шэдэўры рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі. Асноўныя матывы паэзіі Цёткі – любоў да радзімы, да роднай прыроды, самаахвярнае служэнне народу. Рэвалюцыйная палымянасць і тонкі лірызм, спалучэнне імпульснай лірыкі і пяшчотных вобразаў – характэрныя рысы яе лірыкі. Цётка – адна з пачынальніц беларускай прозы. Яе апавяданні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі (“Зялёнка”), цяжкі вясковы побыт (“Навагодні ліст”), гаротны лёс дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцця ў капіталістычным грамадстве (“Міхаська”). Апавяданне “Прысяга над крывавымі разорамі” таксама, як і названыя вышэй вершы, друкавалася ў якасці пракламацыі. Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей (“Лемантар”, “Гасцінец для малых дзяцей”, “Першае чытанне для дзетак

    беларусаў”), публіцыстычныя артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі беларускага тэатра. Усёй сваёй творчасцю, грамадскай і асветніцкай дзейнасцю Цётка імкнулася сцвердзіць абавязак песняра і грамадзяніна – служыць нацыянальнаму, сацыяльнаму і духоўнаму адраджэнню сваёй Бацькаўшчыны.


    1. Вызначыць асаблівасці твораў Якуба Коласа для дзяцей: багацце тэм, вобразаў, псіхалагізм.

    Тэма прыроды.Верш «Вясна» (Сонца грэе прыпякае) Колас напiсаӯ у 12-цi гадовым узросце. Вясна – самая любiмая пара года паэта. Колас не перастае складаць у яе гонар узнёслыя гiмны. У вершы «Дзед-госць» спалучаецца лiрычнасць i казачнасць. У вершы «На лузе» паэт адлюстраваӯ прыроду ӯ час дзённай спёкi. Пейзажныя вершы Я. Коласа ӯяӯляюць гармонiю гукаӯ, фарбаӯ, ахаӯ и святла роднай прыроды.

    Тэма дзяцiнства. У вершах паэт перадае велiзарнае iмкненне сялянскiх дзяцей у дарэвалюцыйны час да навукi. У вершы «Дронiк» Я. Колас перадае перажываннi хлопчыка Мiхася.

    Хлопчык шчыра змагаецца за жыццё дроздзiка з пакалечаным крылом, але птушаня памiрае. Гэта сапраӯдная трагедыя для дзiцяцi, якое робiць сябру труну i хавае яго ӯ садку. У вершы «Спатканне i знаёмства» паэт паказвае сварлiвае знаёмства Грышкi са сваiм равеснiкам Петрусём, якое паступова перарастае ӯ сяброӯства.

    Гумарыстычныя сюжэты: У вершы «Грушы-сапяжынкi» браты Костусь i Алесь вырашылi натрэсцi груш у садзе дзядзькi Петруся. Ι пакуль адзiн з хлапчукоӯ паӯзе да дзядзькавай грушы, другi просiць у Бога лiтасцi i дапамогi: «Божа лiтасцiвы / Памажы нам, амажы! / Кааб запоӯз Алесь шчаслiва / кааб натрос ён спяжынак…». У вершы «Юрка i кот» галоӯны герой Юрка за свае дрэнныя паводзiны быӯ ашуканы коцiкам.



    1. Вызначыць жанравую разнастайнасць твораў Якуба Коласа для дзяцей.

    Тэма прыроды.Верш «Вясна» (Сонца грэе прыпякае) Колас напiсаӯ у 12-цi гадовым узросце. Вясна – самая любiмая пара года паэта. Колас не перастае складаць у яе гонар узнёслыя гiмны. У вершы «Дзед-госць» спалучаецца лiрычнасць i казачнасць. У вершы «На лузе» паэт адлюстраваӯ прыроду ӯ час дзённай спёкi. Пейзажныя вершы Я. Коласа ӯяӯляюць гармонiю гукаӯ, фарбаӯ, ахаӯ и святла роднай прыроды.Тэма дзяцiнства. У вершах паэт перадае велiзарнае iмкненне сялянскiх дзяцей у дарэвалюцыйны час да навукi. У вершы «Спатканне i знаёмства» паэт паказвае сварлiвае знаёмства Грышкi са сваiм равеснiкам Петрусём, якое паступова перарастае ӯ сяброӯства.Паэма «Мiхасѐвы прыгоды» (1934). Прырода i дзецi. Арганiчнае адзiнства лiрычнага i эпiчнага пачаткаў. Метафарычнасць мовы. Творчае пераасэнсаванне матываў казак «Дуб i чароцiна», «Цяжкая доля», «Лѐгкi хлеб». Вершаванае апавяданне «Савось распуснiк» гумарыстычнае, яго выхаваӯчы падтэкст у тым, што за ӯсiмi дрэннымi ӯчынкамi абавязкова iдзе расплата. Гумарыстычныя сюжэты: У вершы «Грушы-сапяжынкi» браты Костусь i Алесь вырашылi натрэсцi груш у садзе дзядзькi Петруся. Ι пакуль адзiн з хлапчукоў паўзе да дзядзькавай грушы, другi просiць у Бога лiтасцi i дапамогi: «Божа лiтасцiвы / Памажы нам, амажы! / Кааб запоўз Алесь шчаслiва / каб натрос ѐн спяжынак…». У вершы «Юрка i кот» галоўны герой Юрка за свае дрэнныя паводзiны быў ашуканы коцiкам.


    1. Прааналізаваць пейзажныя вершы Якуба Коласа для дзяцей (“Увосень”, “Дзед-госць”, “Ручай” , “На рэчцы зімою”).

    У вершы «Ручай»Паэт убачыў ручэй жывым, падобным на жвавага і зухаватага хлапчука. Вобраз ручая – вясёлы пястун. У вершы аўтарам пры дапамозе сродкаў мастацкай выразнасці створаны вобразы вярбы-маці; кустоў, якія глядзяць на сваё адлюстраванне ў вадзе; ручэй абступаюць чараты і асака, зорка і хмурынка, зазіраючыя ў ручэй і, безумоўна, «срэбразвоннага» ручая.

    Верш «Дзед-госць» пра зiму. Піша аўтар, «туліць дрэвы лёгкім пухам». Мароз пакрывае палі, траву, дрэвы і кусты, ратуе іх ад сцюжы. Белабароды дзед ходзіць усюды, нібы той клапатлівы, дбайны гаспадар. Ён хвалюецца, каб зямлі не было холадна. Дзед Мароз вялікі працаўнік. Ён увесь час у дарозе, ніколі не адпачывае. Белабародага дзеда чакае шмат працы. Нават да дзяцей ён прыйдзе на хвілінку.

    Верш «Увосень». Аўтар паказвае, што праца у полi закончана: грэчка зжата, у полi гола. Наступiлiхалада: iдзе дождж, вецер свiшча, як звер.

    Верш «На рэчцы зімою». Верш пра цёплыя адносіны маці з сынам, пра клопат маці пра сына, пра зімовыя забавы хлопчыка на рэчцы, пра яго дабрыню, які спрытна секануу сякерай па лёдзе і вызваліў рачулку ад лёду. Дал ёй ход, дарогу, каб на свет зірнула.


    1. Вызначыць багацце мастацка-выяўленчых сродкаў у вершах Якуба Коласа для дзяцей (“Увосень”, “Дзед-госць”, “Ручай” , “На рэчцы зімою”).

    Гэтыя вершы поўныя захаплення перад сіламі прыроды, іх магутнасцго, неразгаданасцю. Ёсць нешта язычаскае, першароднае ў тым, як успрымае паэт такія, па сутнасці, штодзенныя прывычныя для кожнага чалавека з'явы, як калючы зімовы мароз.

    У вершах аўтарам пры дапамозе сродкаў мастацкай выразнасці створаны вобразы вярбы-маці; кустоў, якія глядзяць на сваё адлюстраванне ў вадзе; ручэй абступаюць чараты і асака, зорка і хмурынка, зазіраючыя ў ручэй і, безумоўна, «срэбразвоннага» ручая; вобраз белабародага дзеда, якiходзiць полем, лесам, пералескам;

    Эпітэт — мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе прадмет, чалавека або жыццёвую з'яву: срэбразвонны ручэй; гучны смех; спеў несціханы, густы; жэўжык-пястун; сярдзіта бубніць; лагодна пяе; белабароды дзед,

    Параўнанне— мастацкі прыём характарыстыкі аднаго прадмета, з'явы пры дапамозе супастаўлення іх з іншымі: як матулька, вярба; пасмы — брыжы;

    Увасабленне — мастацкі прыём, разнавіднасць метафары, прыпадабненне з'яў прыроды да паводзін чалавека: жэўжык-пястун гучным смехам дрыжыць, заскочыць у гай, бубніць, пяе; хмурынка зазірне ў ручаёк, мурог падыходзіць, салавей пяе, кусты глядзяцца, схіляецца трава.


    1. Вызначыць асаблівасць твораў Янкі Купалы для дзяцей: шчырасць, лірычную ўзнёсласць.

    Вершы Я. Купалы для дзяцей i ў дзiцячым чытаннi, створаныя ў розныя перыяды творчасцi, можна прадставiць у наступных тэматычных группа:

    Дакастрычнiцкi перыяд:- творы сацыяльнага, сямейна-побытавага зместу: «Нал калыскай». «Сiрочая доля» i iнш. Тут адбываецца асэнсаванне лёсу чалавека. Лiтаратурныя героi твораў - мацi, дзiця, сiрата. Форма гэтых вершаў - калыханка, песня, яна спрыяе больш глубокаму разуменню iх сэнсу. - творы пазнавальна-выхаваўчага зместу (белетрызаваныя «Задачкi») Савецкi перыяд. - творы грамадзянскага, патрыятычнага зместу: «Арлянятам», «Пiянерскае». Купала накiроўвае погляд моладзi на памяць гiсторыi: у ёй утрымлiваецца наказ працягваць змаганне продкаў за волю. - творы сацыяльнага, сямейна-побытавага зместу: «Сын i мацi», «Алеся» i iнш.

    - творы аб дзiцячых захапленнях, свеце дзiцячых уяўленняў: «Кароль», «Хлопчык i лётчык» i iнш. У вершы «Кароль» адлюстраваны вобразныя ўяўленнi хлопчыка-пастушка, што бачыць сябе каралём прасторы, а ў вершы «Хлопчык i лётчык» маленькi хлопчык марыць стаць лётчыкам. -прыродазнаўчы змест – верш-аповед «Мароз» у iм створаны карцiны зiмовай казкi. - эстэтычны змест – верш «Песня i казка» паэтычна вызначаюцца асаблiвасцi ўздзеяння казачна-песеннага свету на свядомасць дзiцяцi. - павучальна-пазнавальны змест – верш-забаўлянка «Бай». Казачны персанаж – апавядальнiк-Бай гутарыць з дзiцём каб пазабаўляць.


    1. Назваць і ахарактарызаваць вершы Янкі Купалы для дзяцей аб прыродзе.

    Верш «Лістапад» верш пра з'явы прыроды. Пра тое як дрэвы восенню скідаюць лістоту, каб вясной апрануцца ў зялёную лістоту.

    Верш «Летняя раса» пра летнiя прыродныя з’явы. Аутар парауноувае расу з брыльянтамi.

    Верш «Мароз»Аповед у гэтым вершы адбываецца да імя вобраза Мароза, якірасказывае пра свой уладарны шлях па прасторах зямлі. Герой гэтага верша паэтычна прадстауляе сябе як уладара, панаванне якога бязмежнае. Мароз мае і сваіх слуг: ваука, мядздведзя, ваверку, лася. Мароз рэпрэзентуе сябе гасцінным і клапатлівым гаспадаром прасторы,на якой ен валадарыць.

    Верш «Сын і маці»У вершы хлопчык пытаецца у маці, чаму яна так плача, гледзячы у неба. Маці адказвае, што ад неба залежыць ураджай-град можа выбіць збожжа.

    Верш «Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі» Верш аб вяртанні беларускіх сыноў да сваёй маці-Айчыны


    1. Вызначыць сувязь вершаў Янкі Купалы для дзяцей з традыцыямі беларускага дзіцячага фальклору.

    Вершы “Мароз”, “Бай”, фальклораная аснова вершаў.

    Верш “Сын і маці”. Вобразы маці,сына. Значэнне верша ў абуджэнні ў

    дзяцей пачуцця нацыянальнай годнасці. Сугучнасць яго зместу нашаму часу.

    Гісторыя напісання верша “Хлопчык і лётчык”. Псіхалагізм, майстэрства

    раскрыцця душы дзіцяці, шчырасць паэтычных радкоў. У пачатку ХХ стагодзя Купала стварае вершы, у якіх развіваецца тэма лёсу дзіцяці, яго выхаду у вялікі – дарослы – свет, перспектывы розных шляхоу для сялянскага дзіцяці. Да ліку такіх творау адносяцца вершы – калыханкі (“Спі, маленькі мой сыночак”, “Над калыскай”). Гаулоуная праблема песень – калыханак – праблема наканаванасці, выбару і прыстасавання селяніна да гаротных умоу яго жыцця.


    1. Раскрыць тэматыку, жанравыя асаблівасці твораў Змітрака Бядулі.

    1. Тэма загубленнага дзяцiнства («Малыя дрывасекi», «Пяць лыжак зацiркi») у гэтых апавяданнях адчуваецца пратэст пiсьменнiка супраць бязрадаснага дзяцiнства i сацыяльна-грамадскiх умоӯ, якiя пазбаӯляюць дзяцей шчасця;

    2. Творы, у якiх З. Бядуля iмкнецца пранiкнуць ва ӯнутраны свет маленькага чалавека, раскрыць яго псiхалогiю, паказаць яго здольнасцi i таленты («Велiкодныя яйкi», «Дзе канец свету»).

    У лiрычных творах паказана незвычайна яркая прырода. Паэт паказвае абуджэнне прыроды пасля ночы, зiмы. Вершы лiрычныя, мiлагучныя, напеӯныя. Вершы «Мае забавы». «Гаспадарка» абуджаюць фантазiю дзяцей. Сваiмi вершамi З.Бядуля вучыцьдзяцей з дюбоӯю, паэтычна глядзець на свет, адчуваць музыкальнасць роднага слова, садзейнiчае развiццю назиральнасцi.

    У сваiх творах З.Бядуля закранае пытаннi, якiя хвалююць маленькага чытача i дапамагаюць яму разабрацца ӯ жыццёвых праблемах.

    3. Тэма дзяцiнства i прыроды (“Мае забавы”, “Люцік”, “Дудачка”, “Калыханка”)


    1. Прааналізаваць творы З. Бядулі, якія вывучаюць у розных узроставых групах. 

    “Мае забавы” – м.г. Гэты твор пра маленькага дзиця, яки любиць развицца.

    “Скарб” – с.г. Гэты твор пра скарб хохлика. Хохлик працуе з другими зверями и мае скарб – яго працу. Матка – зямля мае скарб у сабе шмат, але дае тольки тым, хто працуе.



    1. Назваць і ахарактарызаваць вершы М.Багдановіча для дзяцей аб роднай прыродзе.

    Адметнае месца ў творчасцi М. Багдановiча займае пейзажная лiрыка. Асэнсаванне дзецьмi вобразаў пейзажнай лiрыкi – эфектыўны сродак фармiравання iх эстэтычна-мастацкага густу. У вершы «Зiмовая дарога» Багдановiч стварае паэтычныя карцiны зiмовай ночы, паказвае яе прыгажосць i таямнiчасць. У вершы «Зiмой» паказвае карцiну зiмовага вечара, у якой усѐ жыве, рухаецца, да чагосьцiiмкнецца. Верш «Кiнь вечны плач свой аб старонцы!» паэт даводзiць, што i ў змрочным жыццiѐсць светлае, важна толькi ўбачыць яго. Верыць, што ясны дзень настане, бо як за зiмой прыходзiць вясна, так i лепшае рыходзiць за горшым. Казкi М. Багдановiча «Сон-трава», «Музыка», «Мушка-зелянушка i камарык – насаты тварык». Паэма-казка «Мушка-зелянушка i камарык – насаты тварык» мае пазнавальнае значэнне для дзяцей. У аснову твора пакладзена беларуская народная песня пра няўдалую жаніцьбу камара. У казцы сустракаем насякомых, вонкавы выгляд якіх і паводзіны адпавядаюць біялагічным. У творы адноўлены народныя сямейна-бытавыя абрады (сватанне, заручын, вяселле, пахаванне, скарга). Паэма-казка вызначаецца пазнавальнасцю маральнага зместу (не заўсѐды за прыгожымii нiбыта шчырымi словамi стаяць прыгожыя ўчынкi.) У лiрыцы М. Багдановiча адбываецца паэтызацыя духоўнай спадчыны, нацыянальных традыцый. У вершах «Слуцкiя ткачыхi», «Перапiсчык», «Летапiсец» iiншых узнаўляюцца эпiзоды стварэння духоўных каштоўнасцей нашымi продкамi. Апавяданні М.Багдановiча «Катыш», «Марына», «Апокрыф» вызначаюцца вобразнасцю, адпавядаюць дзiцячым уяўленням i псiхалагiчнай матыванасцю паводзiн дзяцей. У апавяданнi «Катыш» Багдановiч умела перадае стан душы хлопчыка, якi жадае перамагчы ў гульнi катання велiкодных яек i баiцца прайграць свой незвычайны «катыш». У творы «Марына» адлюстроўвваны эпiзоды знаѐмства i сяброўства апавядальнiка i маленькай дзяўчынкi. Творы М.Багдановiча для дзяцей i пра дзяцей вызначаюцца аб´ѐмнасцю вобразаў, псiхалагiчнай матываванасцю ўчынкаў лiтаратурных герояў i эстэтычнай глыбiнѐй.


    1. Раскрыць жанравыя і мастацкія асаблівасці творчасці Янкі Маўра для дзяцей.

    Напiсаны ў 20-я гады апавяданнi прадалёкiя краiны: «Слёзы Тубi», «Незвычайная прынада», «Лацаронi» i iнш. У аповесці «У краіне райскай птушкі» дзеянне адбываецца на Новай Гвінеі, на тых астравах Ціхага акіяна, на якіх пабываў выдатны падарожнік і вучоны Міклуха-Маклай, апантаны заступнік мясцовых жыхароў-папуасаў. Аўтар дасягае агульначалавечага асэнсавання у гэтым апавяданнi: людзi неарыйскага паходжання не вiнаватыя ў тым, што паводле фашысцкай iдэалогii лiчацца за народ нiжэйшага гатунку.

    1.   1   2   3   4   5


    написать администратору сайта