Главная страница
Навигация по странице:

  • Апісаць асаблівасці творчасці Алеся Якімовіча для дзяцей.

  • Ахарактарызаваць вершаваную казку А.Якімовіча “Каваль-Вярнідуб”. Вызначыць сюжэт, значэнне казкі.

  • Раскрыць асаблівасці выкарыстання фальклорных традыцый у вершаванай казцы для дзяцей А.Якімовіча “Каваль-Веярнідуб”. Вобраз Вярнідуба.

  • Паказаць дакладнасць і прыгажосць мовы у вершаванай казцы для дзяцей А.Якімовіча “Каваль-Вернідуб”. Вызначыць значэнне казкі.

  • Раскрыць асаблівасць творчасці З.Верас для дзяцей.

  • Вызначыць тэматыку, жанравыя асаблівасці твораў З.Верас для дзяцей.

  • Назваць і ахарактарызаваць апавяданні З.Верас для дзяцей.

  • Вызначыць агульныя асаблівасці вершаў для дзяцей Янкі Журбы.

  • Вызначыць пазнавальнае і развіццёвае значэнне вершаў для дзяцей Янкі Журбы (“Дзед Мароз”, “Коцік”, “Пчолка”, “Першыя сняжынкі”і інш.)

  • Зрабіць агляд твораў Максіма Танка для дашкольнікаў (кнігі “Конь і леў”, “Галінка і верабей”, “Ехаў казачнік Бай”, “Быліна пра касмічнае падарожжа мураша “Бадзіні”).

  • Вызначыць тэматыку, жанравыя асаблівасці твораў для дзяцей Эдзі Агняцвет.

  • Ахарактарызаваць вершы Эдзі Агняцвет для дзяцей аб працы. Паказаць асуджэнне некаторых заган дзяцей: ляноты, гультайства, выхвалення.

  • Вызначыць асаблівасці творчасці Я.Брыля для дзяцей малодшага ўзросту.

  • Ахарактарызаваць апавяданні Я.Брыля аб прыродзе (“Ліпа і клёнік”, “Сняжок і Волечка”, “Жыў-быў вожык” і інш.)

  • шпоры БДЛ. Прааналізаваць асноныя жанры беларускага дзіцячага фальклору (песнікалыханкі, пястушкі, забалянкі, лічылкі, дражнілкі і інш.)


    Скачать 85.56 Kb.
    НазваниеПрааналізаваць асноныя жанры беларускага дзіцячага фальклору (песнікалыханкі, пястушкі, забалянкі, лічылкі, дражнілкі і інш.)
    Анкоршпоры БДЛ
    Дата10.07.2022
    Размер85.56 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаOtvety_BDL (2).docx
    ТипДокументы
    #628029
    страница2 из 5
    1   2   3   4   5

    Прааналізаваць творы Янкі Маўра для дзяцей (“Слёзы Тубі”, “Лацароні”, “Незвычайная прынада” і інш.).

    Напiсаны ў 20-я гады апавяданнi прадалёкiя краiны: «Слёзы Тубi», «Незвычайная прынада», «Лацаронi» i iнш.

    Апавяданне «Слёзы Тубi» трагiчнае. Сюжэт гэтага твора Я. Маўру падказала легенда. (жэмчуг – гэта скамянелыя божыя слёзы). Герой хлопчык Тубi з вострава Цэйлон. Тубi маленькi шукальнiк жэмчугу, ён быў уважлiвым да бацькоў i тавварышаў, любiў мора. У апавяданнi жэмчуг асацыiруецца са слезамі пакутнiкаў, якiя для багатых белых паноў ныраюць за тымi чарапашкамi аж на дно мора. Тубі з 12гадоў, каб пракармиць сям´ю вымушаны ныраць у марскiя глыбiнi па дзiвосныя жамчужыны. Тубi з´ела акула. Акулу злавiлi, разрэзалi ёй бруха i там знайшлi беднага Тубi з яго кошыкам. Жамчужыну ацанiлi ў 50 000 рупiй, таму мацi заплацiлi за ўвесь месяц i дадали яшчэ 100 рупiй. Кульмінацыйным з’яўляецца момант, калі праціпасталяюцца жыццё чалавека і прага да грошай.

    Апавяданне «Незвычайная прынада» таксама трагiчнае. Супроцьпастаўляюцца ўмовы жыцця простых людзей і каланізатараў. Ιндыя была ў той час англiйскай калонiяй. Мiстэр Блэнсдорф i Гопкiнс выкарысталi ў якасцi прынады пры паляванні на кракадзiлаў дзяiей. Голад прымушаў простых людзей рызыкаваць жыццём сваіх дзяцей.Асан спачатку абурыўся такой прапанове, але… калi не скарыстаць гэты выпадак, то ўсё роўна загiне сын, ды i яны ўсе разам. Жонке ён нiчога не сказаў.Асан прывёў свайго 10 гадовага сына Сiдры (сярод 8 дзяцей)ў якасці прынады для кракадзiлаў. Яму абяцалi, што з хлопчыкам нiчога дрэннага не здарыцца, аднак здарылася нечаканае i хлопчык застаўчя калекам, страцiў нагу. За гэту нагу сям´я кармiлася некалькi месяцаў. А потым зажылi як раней.

    Апавяданне «Лацарронi» паказвае два Неапаля: уладкаваны і беспрытульны. Галоўны герой хлопчык Джузэпе ловiць манеткi, якiя паны кiдаюць у ваду.Аўтар паказвае адваротны бок прыгажосці горада, таксама падымаецца праблема фашызма.

    1. Апісаць асаблівасці творчасці Алеся Якімовіча для дзяцей.

    Майстэрства Алеся Якiмовiча-казачнiка Якiмовiч пераклаў на беларускую мову ўсе казкi Пушкiна, Яршова «Канѐк-Гарбунок», казкi Андэрсена i iнш казкi i творы для дзяцей. У пасляваенны час Якiмовiч заняўся апрацоўкай беларускiх народных казак. Якiмовiч апрацаваў больш за 200 беларускiх народных казак. Многiя з iх увайшлi ў зборнiкi казак А.Якiмовiча: «Каток – залаты лабок», «Бацькаў дар», «З рога ўсяго многа», «Андрэй за ўсiх мудрэй» iiнш. Апрацаваныя iм казкi перакладзены на многiя мовы: русскую, украiнскую, польскую iiнш. Тэматычная разнастайнасць апавяданняў Алеся Якiмовiча, якiя ўваходзяць у дзiцячае чытанне Тэме ВАВ прысвечаны апавяданнi «Чарнавочка», «Аладкi», «Аўтамат» iiнш. У гэтых творах адлюстроўвана мужнасць, узаемная падтрымка савецкiх людзей, аб´яднаных прагай перамогi над нямецка-фашысцкiмi акупантамi. Расказаваў Якiмовiч i пра дзяцей, якiя на часова акупiраванай ворагам тэрыторыi Беларусi таксама актыўна ўключылiся ў змаганне.Беларускiя дзецi ў час вайны станавiлiся партызанскiмi разведчыкамi, сувязнымi. Усяго 4 класы скончыла да вайны дзяўчынка Валя, якая стала вопытнай партызанкай-сувязной, i калi па даносу здраднiка трапiла яна ў гестапа, дык загiнула, але нiчога не сказала ворагам (апавяданне «Чарнавочка»). Шмат апавяданняў пра жыццѐ, вучобу, узаемаадносiны дзяцей. Тэма працы, выхавання ў дзяцей працавiтасцi ў апавяданнi «Залатыя рукi» - цiмураўцы дапамагаюць нямоглым старым. У апавяданнi «Васiлькi» гарадскi хлопчык Вiця, якi прыехаў у вѐску да бабулi ганарыцца сваiмi працаднямi. Разам з аднагодкамiѐн дапамагае калгаснiкам. Нiколi не адчуваў сябе ѐн такiм дужым, самастойным, як тут, працуючы побач з таварышамi. Глыбока ўразiла яго вясковая прырода. Упершыню ўбачыў ѐн жывы васiлѐк, з-за якога аднойчы настаўнiца паставiла яму 2. (Вiця не мог нiяк пагадзiцца, што васiлѐк – пустазелле.Ён адказаў настаўнiцы «Не!»). Шмат увагi пiсьменнiк удзяляў ў сваiх апавяданнях роднай прыродзе. Пiсаў Якiмовiч i пра непажаданыя звычкi, схiльнасцi дзяцей, але нiколi не павучаў адкрыта. У апавяданнi «Слабая воля» запрашаў чытачоў падумаць, паразважаць каго можна лiчыць сапраўдным сябрам. Аказалася, што ў вучня 4 класа Мiшы воля зусiм не слабая, нават моцная, ды не на тое скiравана. У апавяданнi «Цяжкая хвароба» адметна паказан вобраз хiтруна. У апавяданнi «Пад новы год» - вобраз гультая. Гэтыя вобразы апiсаны з гумарам.


    1. Ахарактарызаваць вершаваную казку А.Якімовіча “Каваль-Вярнідуб”. Вызначыць сюжэт, значэнне казкі.

    Першая лiтаратурная казка Якiмовiча «Каваль Вярнiдуб». Жыў у той краiне яе ўладар – найлюты цар. Таго цара не хвалявала, што народ яго краiны пакутаваў ад голаду i няволi. Калi ад галадухi пачалi памiраць людзi, цар скемiў, што калi ўсе паднявольныя памруць, то давядзецца яму працаваць гарбом сваiм. Тады ѐн вырашыў звярнуцца да сваiх дарадцаў, а тыя параiлi знiшчыць усiх малых. Цар адразу прыняў гэту параду и пачаў склiкаць сваiх катаў. Мацi Вярнiдуба Параска ўратавала сына, песцiла яго i даглядала. Вярнiдуб пайшоў насустрач выпрабаванням, тройчы браў ѐн ў рукi чарадзейную булаву ў час сустрэчы з сiламi зла. Першы раз з разбойнiкам Салаўѐм. Перамог Вярнiдуб i цара з яго войскам.


    1. Раскрыць асаблівасці выкарыстання фальклорных традыцый у вершаванай казцы для дзяцей А.Якімовіча “Каваль-Веярнідуб”. Вобраз Вярнідуба.

    У вобразе Вярнiдуба спалучана казачнае i рэальнае: ѐн добра выхаваны, умее прывецiць, падтрымаць чалавека, нiкому не дазволiў Вярнiдуб прынiзiць сябе, нiшто не магло яго запалохаць, ѐн заўсѐды гатоў уступiць у барацьбу са злом. Казка выхоўвае ў дзяцей прыгажосць народных вобразаў, выхоўвае ў iх разуменне iдэалаў дабрынi, прыгажосцi, чалавечнасцi, адданасцi свайму народу. «Казка пра смелага вожыка» напiсана прозай, у казцы шмат дыялогаў. Дзецям перадаецца думка аб тым, што трэба ўмець пераадольваць палахлiвасць, бо нават дужыя, калi яны баяцца, становяцца смешнымii бездапаможнымi.

    1. Паказаць дакладнасць і прыгажосць мовы у вершаванай казцы для дзяцей А.Якімовіча “Каваль-Вернідуб”. Вызначыць значэнне казкі.

    У яе сюжэце выкарастыны матывы некалькiх беларускiх чарадзейных казак пра волатаў- асiлкаў - заступнiкаў прыгнечаных, пакрыўджаных. У казцы, як i ў народнай ѐсць зачын (пераносiць чытача ў фантастычную краiну, што знаходзiцца «Не далѐка, не блiзка…»).


    1. Раскрыць асаблівасць творчасці З.Верас для дзяцей.

    У кожнай вялікай справе ёсць тыя, хто узняты на самую вяршыню, чые імёны вядомыя. Бо гэта імёны правадыроў, кіраўнікоў, ідэйных натхняльнікаў. Але для здзяйснення вялікіх спраў неабходны і безліч іншых працаўнікоў, хто не выступаў у першых шэрагах, а старанна і аддана рабіў сваю справу. У нашым вялікім Адраджэнні, грамадска-палітычным, нацыянальным, культурным, літаратурным, пачатку ХХ стагоддзя такое месца, на першы погляд непрыкметнае, належыць Зосьцы Верас. Яе можна назваць праўдзівай Пчолкай беларускага Адраджэння, руплівасцю і шчырасцю якое рабіліся многія справы.


    1. Вызначыць тэматыку, жанравыя асаблівасці твораў З.Верас для дзяцей.

    Асабліва многа рабіла для дзяцей: арганізавала ў прыфрантавым Менску прытулак для дзяцей-сіротаў, якім пастаянна апекавалася, школку, летні адпачынак у знакамітай Карпілаўцы – маёнтку Антона Іванавіча Лявіцкага. Пазней, ужо ў Вільні, выдавала часопісы для дзяцей «Заранка» «Пралескі».Яна шмат пісала пра іншых, бо была знаёма з многімі цікавымі асобамі нашаніўскай пары: Максімам Багдановічам, Ядвігіным Ш., Гальяшом Леўчыкам. Дапамагала ў выданні твораў беларускіх аўтараў, спрычынілася да з’яўлення зборніка вершаў зняволенага заходнебеларускага паэта Міхася Машары «Малюнкі», рукапіс якога вынесла з турмы. А сама не выдала ні адной сваёй мастацкай кнігі. Хоць друкавацца пачала яшчэ ў нашаніўскі час. Жыла ў Вільні, у лясной хатцы, захоўваючы памяць пра тыя вялікія падзеі і знакамітых людзей. Заставалася апошняй нашаніўкай або «апошняй з магіканаў», як, па сведчанні А.М. Пяткевіча, з гонарам і адначасна з гумарам называла сябе.На Беларусі стала вядомай пасля з’яўлення ў друку яе ўспамінаў пра Максіма Багдановіча «Пяць месяцаў у Мінску: З жыцця Максіма Багдановіча» ў газеце «Літаратура і мастацтва» за 29 верасня 1967 года. А да таго часу роўна 29 гадоў (з 1938) – ні адной публікацыі. І толькі ў 1985 годзе, калі пісьменніца мела ўжо 87 гадоў, выйшла яе кніжка «Каласкі».


    1. Назваць і ахарактарызаваць апавяданні З.Верас для дзяцей.

    3. Верас таксама непасрэдна далучылася да літаратурнай творчасці для дзяцей. Ёй належаць вершы “Чароўны край” (1922), “Н аімяніны ” (1927), “Сонейка грэе” (1929), апавяданні “Калядамі” (1927), “Прыйшла вясна” (1928), легенда “Скуль узяліся ў нас бярозы і асіны” (1927), лірычны абразок2 “Ча раўніца” (1933) і інш ыя творы, што ўвайшлі ў зборнік “Каласкі” (1985), які складаецца з трох раздзелаў: першы (“Чароўны край”) змяшчае лірычныя творы, другі і трэці (“Поры года”, “Настроі”) складаюць празаічныя творы.

    Першыя дзве часткі зборніка “Каласкі” — гэта творы прыродапазнавальнага (вершы “Чароўны край”, “На ім яніны ”, “Сонейка грэе”, “У бары”, апавяданні “Калядамі”, “Прыйшла вясна”, “Періяыя кветкі”, “У каго прыгажэй”, “ Птушыная елка”, абразок “Чараўніца”, легенды “Ж аваранак”, “Скуль узяліся ў нас бярозы і асіны”, нарыс “Амяла”, зварот-прамова “Для нашых прыяцеляў”) і побытавага зместу з прыродапазнавальнымі элементамі (апавяданні “У грыбы”, “Вясёлая работа”). Акрамя таго, у гэтых частках прадстаўлены творы з сацыяльнымі матывамі, у якіх адлюстраваны эгіізоды горкага лёсу сіраты (верш “Песня сіраты”, абразок “Рыбкі”), дзіцячай спагады да сіроцкай адзіноты (абразок “Добрае сэрца”). Трэцяя частка зборніка “Каласкі” — гэта апавяданні, у якіх адлюстраваны ўзрушаны стан (настрой) свядомасці асобнага чалавека па аналогіі з прыроднай прасторай (“Думкі”, “Летнія ночы”), аб’екты прыроднага асяроддзя, якія таксама знаходзяцца ў неспакойным стане (“Плылі хмаркі”, “ Было лета”, “Вецер выў”, “У лесе”) і інш. Большая частка твораў гэтай часткі зборніка, за выключэннем апавядання “Ластаўка”, адрасаваны дарослай аўдыторыі: у іх адлюстраваны ўзрушаныя настроі, гіраявы свядомасці чалавека, што шукае гармоніі ў неспакойным свеце прыроды, часткай якой ён сам з’яўляецца. У вершах першай часткі зборніка паэтызуюцца такія з’явы ў прыродзе, як красаванне жыта “на ўзгорку крутым", маўклівасць бусла, галашэнне кнігаўкі, заклапочанасць гусака “на лузе зялёным”, прыгажосць і сум прыазёрнай прасторы (“Чароўны край”), гармонія і “ціхі тон ні то песні, ні то звона” ў прасторы “лесу і поля, лугу і нівы" (“На імяніны ”), надыход вясны і сонечных цёплых дзён (“Сонейка грэе”).

    У апавяданнях 3. Верас узнаўляе акаляючы дзяцей свет прыроды, звяртае ўвагу на яго прыгажосць і карысць для людзей. Так, разам з маленькімі героямі апавядання “Калядамі” пісьменніца не толькі разважае і сведчыць пра карысць для людзей птуш кі шчыгліка, a і падводзіць да ўсведамлення неабходнасці беражлівых адносін з боку людзей да птушак у зімовы час. Ролю натхняльніка дзяцей на такія адносіны выконвае тут дасведчаны гімназіст (старэйшы брат аднаго з дзяцей) Ёзік, які расказвае ім пра “святлейшых людзей”, што ў “другіх краях” “дбаюць аб прыяцельніцах-птушках”. У выніку хлопчыкі прыходзяць да высновы, што і яны павінны рабіць нешта карыснае для птушак у цяж кі для іх зімовы час. “ давайце карміць птушак, сцерагчы i прынаджваць у нашыя садочкі. Вось весела будзе, як вясною зробяць яны гнёзды каля хата ў i пачнуцъ шчабятаць свае песні” .

    У “Першых кветках” настаўнік у час экскурсіі ў лес адкрывае дзецям свет вясенніх раслін: сончыкаў, падбелу, пралесак, ляшчыны. Пісьменніца тут разам з настаўнікам i дзецьмі звяртае ўвагу на прыгажосць вясенніх кветак, на тое, як гэтая прыгажосць здольна аздобіць светлым настроем i цеплынёй наваколле i душу чалавека. Пазнанне героямі апавядання вясенняга лесу i лугу не заканчваецца толькі гэтай экскурсіяй. Настаўнік адкрывае вучням перспектыву больш глыбокага спасціжэння свету раслін. “А мы праз пару тыдняў ізноў выйдзем у поле і ў лес паглядзецъ, каго там вясна пра гэты час выклікала на свет”

    1. Вызначыць агульныя асаблівасці вершаў для дзяцей Янкі Журбы. Уяўлeннe пpa Я. Жypбy як пicьмeннiкa нe бyдзe пoўным, кaлi нe згaдaць, штo ён нaпicaў нямaлa вepшaў для дзяцeй. Maлeнькaмy i юнaмy чытaчy ён пpыcвяцiў cтapoнкi збopнiкa «3apaнкi», aдpacaвaў кнiгi «Лacтaўкi», «Coнeчнaя paнiцa» i «Cвeтлыя днi». I пacля cмepцi Янкi Жypбы ягo твopы для дзяцeй выxoдзiлi acoбнымi кнiжкaмi, yключaлicя ў xpэcтaмaтыi, дзiцячыя пaэтычныя збopнiкi. Шмaтлiкiя вepшы («Шпaк», «Лeтaм», «Baвёpкa», «У шкoлy», «Дзeд Mapoз», «3iмoй» i iнш.) вызнaчaюць яpкae мaйcтэpcтвa пaэтa-пeдaгoгa. Ён тoнкa ўлiчвae ўзpocт i пcixaлoгiю cвaix чытaчoў, гyтapыць з iмi шчыpa, дacцiпнa, нeнaвязлiвa-пpocтa i эмaцыянaльнa. Удaлa пepaпpaцoўвae пaэт нapoдныя кaзaчныя i пeceнныя мaтывы («Бaбyлькa i кoзлiк», «Koцiк»)

    2. Вызначыць пазнавальнае і развіццёвае значэнне вершаў для дзяцей Янкі Журбы (“Дзед Мароз”, “Коцік”, “Пчолка”, “Першыя сняжынкі”і інш.)

    Лірычная пранікнёнасць вершаў для дзяцей. Выкарыстанне вобразна –выяўленчых сродкаў у апісанні прыроды. Пазнавальнае і развіццёвае значэнне вершаў Янкі Журбы для дзяцей(“Дзед Мароз”, “Коцік”, “Напрадвесні”, “Шпак”, “Пчолка”, “Першыя сняжынкі” і інш.). Навучэнец вызначае агульныя асаблівасці вершаў Янкі Журбы, выяўляе мастацкія сродкі ў апісанні прыроды, псіхалагічную паглыбленасць твораў. Вызначае развіццёвае, пазнавальнае значэнне вершаў Янкі Журбы для дзяцей.


    1. Зрабіць агляд твораў Максіма Танка для дашкольнікаў (кнігі “Конь і леў”, “Галінка і верабей”, “Ехаў казачнік Бай”, “Быліна пра касмічнае падарожжа мураша “Бадзіні”).

    Агульны агляд жыцця Максіма Танка і яго творчасці для дашкольнікаў (кнігі “Конь і леў”, ”Галінка і верабей”, ”Ехаў казачнік Бай”, ”Сярод лясоў наднёманскіх”, ”Быліна пра касмічнае падарожжа мураша Бадзіні”). Фальклорныя матывы ў творах Максіма Танка ( вершаваныя казкі “Галінка і верабей”, “Журавель і Чапля”, “Конь і Леў, “Жук і Слімак”). Высокая культура верша, мілагучнасць і вобразнасць мовы. Займальнасць і павучальнасць сюжэтаў. Творчая фантазія, займальнасць сюжэта казкі “Касмічнае падарожжа мураша Бадзіні”. Спалучэнне традыцыйнага і наватарскага ў казцы. Прыём антапамарфізму. Роля мастацка-выяўленчых сродкаў у апісаннях прыроды, герояў. Аналіз твораў Максіма Танка, якія вывучаюць у розных узроставых групах дзіцячага сада.


    1. Вызначыць тэматыку, жанравыя асаблівасці твораў для дзяцей Эдзі Агняцвет.

     Тэматыка вершаў і паэм Э. А. досыць шырокая. Яна пісала пра ўсе праявы дзіцячага жыцця: Айчынная вайна з яе трагедыямі і незагойнымі ранамі; гераізм Дзецей і дарослых; адбудова разбуранай сталіцы - Мінска; мірная стваральная праца, якая робіць цуды; дружба, інтэрнацыянальная еднасць працоўных; піянерскае дзяцінства. У яе тв-ці для дзяцей і юнацтва ёсць розныя жанры: лірычны, апавядальна-сюжэтны, сатырычны вершы, верш-дыялог, песня, опернае лібрэта, паэма. Дзіц. паэмы часцей за ўсё ўслаўляюць гераічнае ў нядаўняй гісторыі нашага народа, выхоўваюць у дзяцей смеласць, мужнасць. У вершах Э. А. жыве ўспамін пра вайну.


    1. Ахарактарызаваць вершы Эдзі Агняцвет для дзяцей аб працы. Паказаць асуджэнне некаторых заган дзяцей: ляноты, гультайства, выхвалення.

    Кароткі агляд жыцця і творчасці Эдзі Агняцвет. Жанравая разнастайнасць творчаці. Паэтызацыя працы (“Хто пачынае новы дзень”, “Вясёлка” і інш.). Гумарыстычныя вершы Эдзі Агняцвет, іх праблематыка. Асуджэнне некаторых заган дзяцей: ляноты, гультайства, выхвалення (“На дачы ў гамаку”, “Як наеўся Рыгорка”, “Зося на кухні”, “Саўка за сталом”). Значэнне творчасці Эдзі Агняцвет. Літаратурна-мастацкі аналіз вершаў Эдзі Агняцвет для дзяцей (“Доктар Смех”, “На двары алімпіяда”, “Зямля з блакітымі вачамі”, “Першае слова”, “Рэчка, рэчанька”, “Скорагаворкі”, “Саўка за сталом”). Інсцэніроўка вершаў Эдзі Агняцвет. Складанне віктарын, красвордаў, тэстаў па творах Эдзі Агняцвет.


    1. Вызначыць асаблівасці творчасці Я.Брыля для дзяцей малодшага ўзросту.

    Кароткія звесткі пра пісьменніка. Асаблівасці яго твораў для дзяцей малодшага ўзросту. Паэтызацыя прыроды, уменне абудзіць у дзяцей цікаўнасць і любоў да яе (“Ліпа і клёнік”, “Сняжок і Волечка”, “Ветэрынар”, “Жыў-быў вожык” і інш.). Тэма апаленага вайной дзяцінства ў апавяданні Я. Брыля “Зялёная школа”.


    1. Ахарактарызаваць апавяданні Я.Брыля аб прыродзе (“Ліпа і клёнік”, “Сняжок і Волечка”, “Жыў-быў вожык” і інш.)

    Ужо самыя першыя апавяданні Я.Брыля для дзяцей вызначаюць суб’ектыўнае, апасродкаванае адлюстраванне жыцця з пазіцыі маленькага чалавека.
    “Жыў-быў вожык” – бацька з лесу прнес свайму маленькаму сыну, што яшчэ і ў школу не хадзіў вожыка. Гэты твор дае дзецям звесткі пра вожыка: чым ен харчуецца,які лад жыцця вязде і інш. Маленькі апавядальнік расказвае, чк ен карміў вожыка малачком і яечкам, дзівіўся яго баязлівасці. Але найбольш цікава было маленькамі назіраць, як лясны жыхар шукаў сабе сяброў. Калі вожык падрос, бацька прапанаваў сыну выпусціціь вожыка.
    “Ліпа і кленік” (1948) – пачуццем шкадавання да ўсяго жывога прасякнута гэта апавяданне, у якім імпліцытны апавядальнік, што не уздельнічае ў аповедзе, глядзіць на свет вачыма маленькай дзяўчынкі Ліпы. Ей пайшоў нядаўна пяты гадок і таму асфальтавая шаша здаецца ей такой шырокай-шырокай і гладзенькай як стол. У яе есць неразлучны сябар – калматы сабака Дзік. Як у кожнай дзяўчынкі, у Ліпы есць радасці, напрыклад, пушыстая белая шубка, якую мама прывезла сваей любай Снягурачцы з горада. А яшчэ ў яе есць кленік, які дзяўчынка пасадзіла сама. І вось за гэты кленік дзяўчынка вельмі хвалюецца узімку, у кленіка ж няма такой цеплай шубкі як у яе.
    “Сняжок і Волечка” (1952)гэты твор – своеасаблівы успамін апавядальніка пра свае першае лета без таты. Змест твора: у хлопчыка з’явіліся галубы – Сняжок і Волчека, якія неўзабаве вывелі маленькіх галубянят. На птушак нападае суседскі кот Жандар, і, нагледзячы на самаахвярную смерць Сняжка, у жывых застаецца только адно птушаня. Волечка пабаялась вярнуцца да гнязда, і хлопчык сам выкарміў малога сірату. Гэты твор з’яўляецца своеасаблівым гімнам жыццю.
    1. 1   2   3   4   5


    написать администратору сайта