История Беларуси. Прадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі
Скачать 1.84 Mb.
|
Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь1990 год стаў пераломным, лёсавызначальным годам у гісторыі Савецкай дзяржавы. Гэта было звязана са значнымі пераменамі ў палітычнай гісторыі СССР. У сакавіку 1990 года нечарговы Трэці з’езд народных дэпутатаў СССР адмяніў 6-ы артыкул Савецкай Канстытуцыі аб кіруючай ролі КПСС у жыцці грамадства і ўвёў пасаду Прэзідэнта СССР, на якую на безальтэрнатыўнай выснове быў выбраны М.С. Гарбачоў. Падзеі сакавіка 1990 г. паскорылі развіццё на прасторах СССР моцных нацыянальных рухаў. Першымі, хто заявілі аб выхадзе з СССР, былі дзяржавы Прыбалтыкі – Літва, Латвія і Эстонія. Гэты працэс паскорыў выспяванне і афармленне ў БССР ідэі суверэнітэту рэспублікі. Пачаткам яе рэалізацыі стала прыняцце Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 года Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Беларусь абвяшчалася суверэннай дзяржавай, яна атрымала права на стварэнне ўласнага нацыянальнага банка і грашовай сістэмы, сваіх узброеных сілаў, заключэнне добраахвотных саюзаў з іншымі дзяржавамі. Але большасць насельніцтва БССР было прыхільнікам захавання СССР, перабудаванага ў сапраўдную прававую дзяржаву, заснаваную на пранцыпах добраахвотнага аб’яднання раўнапраўных суверэнных рэспублік. Праект захавання СССР на падставе заключэння новага саюзнага дагавора падтрымала і большасць насельніцтва СССР. За яго прагаласавалі ў сакавіку 1991 г. на ўсесаюзным рэферэндуме аб будучыне СССР 76,4% удзельнікаў, у БССР гэтая лічба была яшчэ большай – 82,7%. З улікам вынікаў рэферэндума Вярхоўны Савет БССР у сакавіку 1991 г. прыняў пастанову “Аб канцэпцыі новай Саюзнай дзяржавы”, у якой прызнавалася мэтазгодным уваходжанне Беларускай ССР у склад Саюза ССР з улікам ператварэння яго ў сапраўдна дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб’яднанні роўнапраўных саюзных рэспублік і прадугледжваўся ўдзел БССР у падрыхтоўцы новага саюзнага дагавора. Але гэтыя надзеі не спраўдзіліся. За дзень да падпісання дагавора, 19 жніўня 1991 года, у Маскве частка кіраўніцтва КПСС і дзяржавы арганізавала выступленне – спробу дзяржаўнага перавароту. Яго мэтай было захаванне СССР у ранейшым выглядзе і адхіленне ад улады прэзідэнта СССР М.С. Гарбачова. Быў створаны Дзяржаўны Камітэт па надзвычайным становішчы, які абвясціў аб перадачы яму ўлады і аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча. Гэта выступленне, якое скончылася няўдачай, увайшло ў гісторыю як жнівеньскі путч. Пасля жнівеньскіх падзей працэс афармлення суверынітэту Беларусі значна паскорыўся. 25 жніўня 1991 года быў прыняты Закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. На наступны дзень, 26 жніўня 1991 года, Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон “Аб забяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР”. З гэтага часу прамое ўмяшальніцтва саюзнай улады у дзейнасць рэспублікі спынялася. 23 жніўня некаторыя дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР запатрабавалі ад М.С. Гарбачова распусціць КПСС. М.С. Гарбачоў добраахвотна пакінуў пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПСС і распусціў ЦК партыі. Указамі Б.М. Ельцына дзейнасць КПСС і КП РСФСР забаранялася. У жніўні 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі часова прыпыніў дзейнасць КПБ на тэрыторыі рэспублікі. Яе маёмасць была перададзена ва ўласнасць дзяржавы. Але ўжо ў 1993 г. дзейнасць КПБ была адноўлена. Замацоўваючы суверэнітэт рэспублікі, 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Законы:“Аб назве БССР”, “Аб сцягу БССР” і аб “Гербу БССР”. Згодна з імі замест БССР была ўведзена назва “Рэспубліка Беларусь”, зацвярджаўся бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Гэтая сімволіка Беларусі праіснавала нядоўга. Па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пытанне аб замене дзяржаўнай сімволікі было вынесена на рэспубліканскі рэферэндум 14 мая 1995 года Па выніках яго быў прыняты новы дзяржаўны сцяг і дзяржаўны герб (сучасныя). 20 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову “Аб стварэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь”. 18 кастрычніка 1991 года быў прыняты Закон “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”. Грамадзянства – прававая прыналежнасць асобы да дзяржавы – стала неад’емнай часткай дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі. Важным крокам на шляху набыцця дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікай Беларусь стала падрыхтоўка і прыняцце новай Канстытуцыі, праца над якой пачалася ўжо ў 1991 года. 15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Канстытуцыю РБ, згодна з якой рэспубліка Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратычнай сацыяльна прававой дзяржавай. Унітарная дзяржава з’яўляецца формай дзяржаўнага будаўніцтва, пры якой тэрыторыя дзяржавы не мае ў сваім складзе федэратыўных адзінак (рэспублік, штатаў і г. д.), а падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці, губерні, раёны і г. д.). У дэмакратычнай дзяржаве забяспечваюцца правы чалавека, а адзінай крыніцай дзяржаўнай улады з’яўляецца народ. У сацыяльнай дзяржаве галоўным з’яўляецца стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы. Прававая дзяржава – гэта дзяржава, у якой рэалізуецца прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую і выканаўчую, якія ўзаемна кантралююцца, і незалежную судовую. У прававой дзяржаве таксама існуе прынцып вяршынства Законаў, абавязковае іх выкананне ўсімі дзяржаўнымі органамі і асобамі, роўнасць усіх людзей перад Законам, забяспячэнне правоў і свабод грамадзян. 29 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет РБ прыняў Закон “Аб выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Выбары першага прэзідэнта былі прызначаны на 23 чэрвеня 1994 года. 10 ліпеня 1994 года у другім туры выбараў перамогу атрымаў А. Лукашэнка (80,43% галасоў удзельнікаў выбараў). Такім чынам Беларусь стала рэспублікай з прэзідэнцкай формай улады.
8 снежня 1991 года кіраўнікі Расійскай федэрацыі Б. Ельцын, Украіны Л. Краўчук, Беларусі С. Шушкевіч абвясцілі на сустрэчы ў Белавежскай пушчы: “Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне”. Адначасова было падпісана Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Вярхоўны Савет Беларусі 10 снежня 1991 года. прыняў пастанову, якая скасавала Дагавор аб утварэнні СССР ад 30 снежня 1922 года, і ратыфікаваў Пагадненне аб стварэнні СНД. Пагадненне аб стварэнні СНД было зацверджана таксама Вярхоўнымі Саветамі Расійскай Федэрацыі і Украіны. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у Садружнасць. У выніку ў яе склад увайшлі 12 краін: усе краіны былога СССР, акрамя прыбалтыйскіх дзяржаў. Цэнтрам СНД была вызначана сталіца Рэспублікі Беларусь – Мінск. Менавіта супрацоўніцтва з краінамі СНД стала прыярытэтным накірункам ў знешняй палітыцы РБ. Пасля прызнання РБ як суверэннай дзяржавы з Польшчай, Літвой і Латвіяй былі падпісаны дагаворы аб дзяржаўнай граніцы. У Беларусі няма тэрытарыяльных спрэчак з Расіяй і Украінай. 26 лютага 1992 года РБ падпісала Хельсінскі Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. 3 гэтага моманту яна не толькі стала раўнапраўнай удзельніцай хельсінскага працэсу, але і нясе разам з іншымі дзяржавамі адказнасць за захаванне міру і бяспекі ў Еўропе. Распад СССР і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь Эканамічныя рэформы другой паловы 80-х гадоў, палітыка дэмакратызацыі палітычнага жыцця прывялі ў канцы 80-х гадоў да глыбокага эканамічнага і палітычнага крызісу ў СССР, які адбіўся і ў цэлым на эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краінах Усходняй Еўропы У Польшчы ў на нечарговых прэзідэнцкіх выбарах перамог прадстаўнік ад апазіцыі Лех Валенса. У Венгрыі у час выбараў у 1990 г. перамогу атрымаў ліберальна-хрысціянска-дэмакратычны блок. У Чэхаславакіі ў лістападзе 1989 г. адбылася так называемая “бархатная рэвалюцыя”, у выніку якой кіраўніком краіны стаў лідэр апазіцыі В. Гавел. У выніку масавых мітынгаў і дэманстрацый у чэрвені 1990 г. у Балгарыі Прэзідэнтам быў выбраны кіраўнік Саюза дэмакратычных сіл Ж.Жэлеў. У Румыніі ў снежні 1989 г. адбылося паўстанне, у выніку якога лідэр камуністаў Н. Чаушэску быў растраляны, а ўлада перайшла да Фронта нацыянальнага выратавання на чале з І.Іліеску. Абвастрыліся міжнацыянальныя і палітычныя супярэчнасці ў Югаславіі, у выніку чаго краіна распалася на некалькі дзяржаўных утварэнняў. Перамогай закончылася і кастрычніцкая 1989 г. рэвалюцыя ў Германіі. У выніку адзіны сацыялістычны лагер у Усходняй Еўропе распаўся, рэспублікі рэзка змянілі эканамічны і палітычны курс, але гэта абярнулася рэзкім спадам у эканоміцы ў пачатку 90-х гадоў. Прыкладна ў гэты час пачаліся масавыя пратэсты ў асобных саюзных рэспубліках СССР, якія ў красавіку 1989 г. ў Тбілісі,студзені 1990 г. ў Баку, пазней ў Вільнюсе былі падаўлены з дапамогай сілавых структур. Пачаўся так званы “парад суверэнітэтаў”: 16 лістапада 1988 г аб дзяржаўным суверэнітэце аб’явіла Эстонія, 28 чэрвеня 1989 г. аналагічнае рашэнне прыняў Вярхоўны Савет Літвы, 26 мая 1990 г. – Грузіі, 12 чэрвеня 1990 г. – Расійскай Федэрацыі, ў ліпені 1990 г. – Украіны. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР таксама прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Згодна з ёй у Беларусі ўстанаўлівалася вяршэнства законаў БССР, дэкларыравалася перадача ва ўласнасць рэспублікі ўсіх матэрыяльных каштоўнасцей, якія меліся на яе тэрыторыі. Прыкладна ў гэты ж час, у сярэдзіне 1990 г., ўрад СССР распрацаваў праграму выхаду эканомікі з крызісу і пераходу да рыначных адносін, што фактычна азначала згортванне сацыялістычнай мадэлі эканомікі і палітычнай сістэмы і пераход да капіталізму. Аналагічную пастанову «Аб пераходзе Беларускай ССР да рыначнай эканомікі» прыняў 13 кастрычніка 1990 г. і Вярхоўны Савет БССР. Згодна з ёй прадпрыемствы пераводзіліся на поўную самастойнасць, пачалі масава стварацца розныя кааператывы, камерцыйныя ўстановы, банкі і г.д., куды перапампоўваліся сродкі дзяржаўнай маёмасці. Адначасова ў умовах гіперінфляцыі пад сімвалічныя працэнты крэдытаў палітыка-эканамічныя групы, якія стаялі ва ўладзе, пачалі «прыхватызацыю» дзяржаўных фінансавых сродкаў, ствараць розныя прыватныя фірмы і г.д. Актывізавала дзейнасць па развалу палітычнай сістэмы апазіцыя, якая шчодра фінансавалася Захадам праз розныя «фонды», «цэнтры» і г.д. Пагаршэнне эканамічнага становішча людзей у спалучэнні з дзейнасцю апазіцыянераў справакавалі масавыя акцыі пратэсту, якія адбыліся ў другой палове 1990 г.і пачатку 1991 г. Паўстала рэальная пагроза існавання СССР як адзінай дзяржавы. У гэтых умовах 17 сакавіка 1991 г. быў праведзены рэферэндум па пытанню аб лёсе СССР. 76,4 % удзельнікаў рэферэндума выказаліся за захаванне Савецкага Саюза, у Беларусі - 82,7% ад колькасці выбаршчыкаў. У чэрвені 1991 г. быў падрыхтаваны, а 15 жніўня апублікаваны ў прэсе праект Дагавора аб Саюзе Суверэнных Дзяржаў (ССД), які меў супярэчлівы характар. Яго падпісанне была намечана на 20 жніўня 1991 г. Лічачы, што гэты дагавор можа прывесці да дэзінтэграцыі СССР, група кіраўнікоў дзяржавы зрабіла спробу адхіліць Прэзідэнта Гарбачова ад пасады, для чаго 19 жніўня быў створаны Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу і аб'яўлена аб перадачы яму ўсёй паўнаты ўлады ў краіне. Але супраць выступіў Прэзідэнт РСФСР Б. Ельцын, які аб'явіў захоп улады ДКНС незаконным, а членаў – дзяржаўнымі злачынцамі. Члены ДКНС, з аднаго боку, і Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў, з другога, праявілі нерашучасць, што дазволіла Б. Ельцыну устанавіць кантроль над сітуацыяй. 23 жніўня была прыпынена, а затым часова забаронена дзейнасць КПСС і адпаведна КПБ. Такім чынам была знішчана сіла, якая магла яшчэ супрацьдзейнічаць капіталістычнай рэстаўрацыі і звяржэнню савецкай улады. Правал дзяржаўнага перавароту і адхіленне ад улады сіл, якія стаялі за захаванне адзінай дзяржавы, перамога Б. Ельцына і фактычны выхад з Саюза Расіі падштурхнулі працэс развалу СССР. Да канца жніўня ў абстаноўцы запалохвання абвінавачваннямі ва ўдзеле ў «путчы» парламенты раду саюзных рэспублік прынялі пастановы, у якіх падтрымалі ідэю нацыянальна-дэмакратычных сіл аб абвяшчэнні незалежнасці. 25-26 жніўня 1991 г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Па патрабаванню дэмакратычнай меншасці старшыня Вярхоўнага Савета БССР М.І. Дземянцей падаў у адстаўку і на гэтую пасаду быў выбраны яго намеснік, прадстаўнік ад апазіцыі С. С. Шушкевіч. На працягу верасня былі прыняты рад законаў, замацоўваючых палітычную і эканамічную самастойнасць Беларусі: аб змене назвы, новай сімволіцы, стварэнні асабістых сілавых структур, войска, дзяржаўнай уласнасці і іншых. Да канца года была зроблена спроба стварыць на месцы СССР канфедэрацыю дзяржаў, але супраць гэтага выступіла Ўкраіна. 5 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Украіны прыняў адозву «Да парламентарыяў і народаў свету», у якой адзначалася, што Дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР Україна лічыць адносна сябе несапраўдным і нядзеючым. 7 снежня без ведама Прэзідэнта СССР М. С. Гарбачова і фактычна адхіліўшы яго ад улады кіраўнікі Беларусі, Расіі і ўкраіны С. Шушкевіч, Б. Ельцын і Л. Краўчук сустрэліся ў Віскулях (Белавежская пушча) і 8 снежня падпісалі Пагадненне аб дэнансацыі Дагавора аб стварэнні СССР 1922 г. і аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Вярхоўны Савет РБ 10 снежня 1991 г. ратыфікаваў гэтае Пагадненне. СССР фактычна перастаў існаваць. 21 снежня 1991 г. у г. Алма-Ата прадстаўнікамі 11 былых саюзных рэспублік было прнята рашэнне аб утварэнні замест СССР Саюза Незалежных Дзяржаў (СНД), дзяржаўнага ўтварэння, якое было вельмі няпэўным і ў будучым паказала сваю нежыццяздольнасць. 25 снежня 1991 г. М.С. Гарбачоў афіцыйна зняў з сябе паўнамоцтвы Прэзідэнта.
|