Обобщающий урок Текстовый и графический редактор. Счаслівы выпадак. Урокгульня па тэме "Графічны і тэкставы рэдактар" Настанік Катовіч Валерый Часлававіч Тэма урока "
Скачать 163 Kb.
|
Шчаслівы выпадак Абагульняючы урок-гульня па тэме “Графічны і тэкставы рэдактар” Настаўнік:Катовіч Валерый Часлававіч Тэма урока: “Абагульненне и сістэматызацыя ведаў вучняў па тэме “Тэхналогія апрацоўкі тэкставай і графічнай інфармацыі” Тып урока: камбініраваны абагульняючы урок. Від: урок – гульня. Тэхналогія: гульнявая тэхналогія. Час правядзення: заключны урок по тэме “Тэхналогія апрацоўкі тэкставай інфармацыі”. Абсталяванне: 5 камп’ютараў, картачкі-заданні з відарысамі графічнага і тэкставага рэдактара, тэсты па тэкставаму рэдактару. Мэты урока: Вучэбная - стварыць умовы для: абагульнення і сістэматызацыі ведаў, уменняў і навыкаў вуняў па тэме “Графічны і тэкставы рэдактар”; прымянення ведаў аб спосабах і метадах увода, рэдагавання графічнай і тэкставай інфармацыі; адпрацоўкі асноўных прыёмаў работы з графічным і тэкставым рэдактарамі; Развіваючыя- садзейнічаць: Развіццю памяці, увагі, мовы вучняў, здольнасці да актыўнай разумовай дэейнасці; Развіццю ў вучняў уменняў пісьмова і пры дапамозе камп’ютэра выкладаць думкі, уменню весці граматны дыялог з камп’ютэрам, правільна прымяняць спецыяльныя тэрміны і свабодна аперырываць імі; Развіццю пазнавальнага інтарэса, творчай актыўнасці вучняў. Выхаваўчая – садзейнічаць: Выхаванню агульнай і інфармацыйнай культуры, працаздольнасці, цярпенню,беражлівым адносінам да школьнай тэхнікі; Фарміраванню сістэмнага мыслення, абагульнення; Выхаванню культуры, павагі да суразмоўцы, уменню весці дыялог, карэктнасці пры адстойванні сваёй думкі. Задачы урока: 1. Выхаваўчая – развіццё пазнавальнага інтарэса, узмацненне пазнавальнай матывацыі усведамленнем вучня сваёй значымасці ў навучальным працэсе; 2. Вучэбная – паглыбленне, абагульненне і паўтарэнне па тэме, фарміраванне навыкаў актыўнай творчай дзейнасці, самастойнай работы, работы ў калектыве, поўнага і цвёрдага засваення тэмы “Графічны і тэкставы рэдактар” 3. Развіваючая – развіццё лагічнага мыслення, памяці, увагі. 4. Пазнавальная – павышэнне інтарэса да заняткаў інфарматыкай. План урока. Арганізацыйны момант. Гульня “Шчаслівы выпадак” Дзяленне на каманды. 1 тур. Далей, далей, далей. 2 тур. картачка- заданне. 3 тур. НЛО-выбар рысунка і рысаванне яго. фізмінутка . 4 тур. Ты – мне, я – табе. – будова камп’ютэра. 5 тур. Угадай. тэст па тэкставаму рэдактару. 6 тур. Картачка-заданне. 7 тур. Казка - набор тэкста. Падвядзенне вынікаў гульні, вынікаў урока. Рэфлексія, дамашняе заданне. Ход урока. Настаўнік: Добры дзень дзеці! Сёння мы правядзем абагульняючы урок по тэме “Тэкставы і графічны рэдактар” у выглядзе гульні. Напомню правілы: гульня складаецца з тураў, кожны тур мае практычнае або тэарэтычнае заданне, за выкананне кожнага каманда або вучні каманды атрымліваюць балы. На сёння нашыя задачы паглыбленне, абагульненне і паўтарэнне па тэме, фарміраванне навыкаў актыўнай творчай дзейнасці, самастойнай работы, работы ў калектыве, поўнага і цвёрдага засваення тэмы “Графічны і тэкставы рэдактар”. Ітак, пачнем гульню! Спачатку падзелімся на каманды. Дяленнне на каманды. Тур 1. Далей, далей, далей.Настаўнік задае пытанні камандам. Пры пытанні аб інструментах графічнага рэдактара паднімаецца картачка са знешнім выглядам інструмента. Пры ацэньванні падлічваецца колькасць правільных адказаў. Пытанні 1 камандзе: Линия? (Інструмент для рысавання наклонных прамых) Як запусціць PAINT? (Пуск—>Программы—>Стандартные—>PAINT) Ці можа PAINT рабіць з тэкстам? (Так, інструмент “Надпись”) Як павярнуць вылучаны аб’ект? ( Рисунок—Повернуть--паказаць вугал павароту 90, 180, або 270 ---Ок) Выдзяленне прамавугольнікам? (вылучае фрагмент рысунка) Як адмяніць апошняе дзеянне? (Правка--Отменить) Многоугольник? (інструмент які дазваляе намаляваць мнагавугольнік) Як адкрыць файл? (Файл—>Открыть—> выбрать патрэбны—>Открыть) Для чаго патрэбна палітра? (Для выбара колера) Што такое рэдагаванне графічных відарысаў? (Папраўка, дапаўненне, размалёўванне) Пытанні 2 камандзе: Дзе выбіраюць інструменты? (На панэли інструментаў) Колькі этапаў для стварэння крывой лініі? (Тры) Заливка (інструмент для закраскі замкнутай вобласці) Як змяніць размер малюнка? (Выдзеліць фрагмент—>Падвясци стрэлку мышкі да граніцы малюнка—> нажаць ЛКМ і не адпускаючы правясці змяненне памераў) Круг? (рысаванне акружнасцей, авалаў) Раскажыце дзеянні для захавання малюнка? (Файл—>Сохранить—>напісаць імя—>Сохранить) Як выйсці з рэдактара? (Файл—>Выход) Ластик? (Інструмент для сцірання) Якія аперацыі можна выканаць над фрагментам рысунка? (Выдаленне, выразанне, капіраванне, устаўка, перамяшчэнне, сцісканне, расцяжэнне, паварот) Як называецца вобласць для малявання? (Рабочая область) Тур 2. Картачка-заданне.К ожная каманда выконвае заданне па вызначэнню элементаў акна графічнага рэдактара. Пакажыце на рысунку дзе знаходзяцца наступныя элементы: 1. панэль інструментаў; 2. загаловак акна; 3. радок меню 4. актыўны колер рысавання 5. колер фону 6. палітра колераў 7. паласа пракруткі 8. радок стану Тур 3. НЛО.Прапануецца на выбар 2 канверты, у якіх знаходзіцца назва казкі для стварэння малюнкаў персонажаў. Змест конвертаў: сказка “Калабок” ( калабок, мядведзь, заяц, ліса, воўк). сказка “Рэпка” ( рэпка, Жучка, кошка, мышка) Кожны удзельнік каманды выбірае аднаго з персанажаў.. Ацэньваецца кожны удзельнік. Удзельнікі каманды і настаўнік могут дапамагаць, але пры гэтым знімаюцца баллы за самостойнасць.
Тур 4. Ты – мне, я - табе.Каманды задаюць па два пытанні (пытанні падрыхтаваны вучнямі да урока). Тур 5. Тэст па тэкставаму рэдактару.Тэст выконваецца у комплексе “Знак”. тэкставы рэдактар 7 клас Задание A1 (#10150) Уровень: 1 Вид: теория Класс: Каб разрэзаць адзін абзац на два абзацы трэба: Варианты:
Задание A2 (#10159) Уровень: 1 Вид: практика Класс: Якую каманду трэба выканаць, каб скапіраваць выдзелены фрагмент тэксту: Варианты:
Задание A3 (#10163) Уровень: 1 Вид: практика Класс: каб злучыць два абзацы ў адзін, трэба: Варианты:
Задание A4 (#10167) Уровень: 1 Вид: практика Класс: каб выдаліць сімвал справа ад курсора, трэба націснуць клавішу: Варианты:
Задание A5 (#10171) Уровень: 1 Вид: теория Класс: для чаго патрэбны тэкставы рэдактар: Варианты:
Задание A6 (#10190) Уровень: 1 Вид: практика Класс: каб захаваць тэкст трэба: Варианты:
Задание A7 (#10193) Уровень: 1 Вид: практика Класс: Пасля выканання каманды Правка---Копировать, вылучаны фрагмент Варианты:
Задание A8 (#10197) Уровень: 1 Вид: практика Класс: да рэдагавання адносяцца наступныя выказванні Варианты:
Задание A9 (#10204) Уровень: 1 Вид: практика Класс: каб загрузіць тэкст трэба: Варианты:
Задание S1 (#10154) Уровень: 3 Вид: практика Класс: Варианты:
Соответствие:
Рэзультаты тэста аналізуюцца разам з вучнямі. Вучням указваецца на пропускі ведаў па пэўных пытаннях і шляхах іх выпраўлення. Тур 6. Картачка-заданне.Кожная каманда выконвае заданне па вызначэнню элементаў акна тэкставага рэдактара Пакажыце на рысунку, дзе знаходзяцца наступныя элементы: 1. панэль інструментаў; 2. загаловак дакумента; 3. радок меню 4. курсор 5. вобласць работы з тэкстам 6. размер шрыфта 7. паласа пракруткі 8. радок стану Тур 7. Набор тэкста.Паўтараюцца правілы набору тэкста (стр.72) і аперацыі над фрагментамі тэкста (стр.88-89). Тэкст набіраецца камандамі у залежнасці ад рысункаў, якія яны намалявалі раней. Кожнаму вучню ўказваецца назва файла. У файле ёсць набраны тэкст, якім неабходна выправіць памылкі і дапісаць, прымяняючы аперацыі над фрагментамі тэксту. Падвядзенне вынікаў.Настаўнік. Ітак, гульня закончана! Зараз мы назавем каманду – пераможца, ёю стала команда (назва каманды). Асобна хочацца адзначыць (імёны адзначыўшыхся). Дзякую! Настаўнік аналізіруе узровень падрыхтоўкі вучняў да кантрольнай работы. Указвае на цяжкасці, якія узніклі на уроку, і прапануе спосабы іх выпраўлення. Рэфлексія. Дамашняе заданне.Настаўнік прапануе вучням правесці рэфлексію. Вучні выбіраюць рысунак, які суадносіцца з іх настроем і ступенню засваення матэрыялу. За гэты урок мы паўтарылі і абагульнілі атрыманныя раней веды, і хачу каб,гэты урок прынёс вам вялікую карысць. Дома паўтарыце запісы у рабочым сшытку па тэкставаму і графічнаму рэдактару, параграфы № 6-22, а ў каго ёсць камп’ютар, выканайце практыкаванні №2 стр.51 і №6 стр.95 і вам усміхнецца удача на кантрольной рабоце на наступным уроку! Карта ацэньвання ведаў вучня.
Рэфлексія: З усім справіўся Было цяжка, але Не з усім справіўся . з заданнямі справіўся |