Главная страница
Навигация по странице:

  • Псі­ха­лагічныя перад­у­мовы рэ­дагавання

  • 3 Асновы рэдактарскага аналізу тэксту, віды рэдактарскага чы­тання і рэдактарскай праўкі тэксту Адрозніваюць тры віды рэдактарскага чытання

  • Рэдактарская праўка

  • Прынята адрозніваць 4 віды рэдактарскай праўкі: Праўка-вычытка

  • Праўка-скарачэнне

  • Праўка-апрацоўка

  • Праўка-перапрацоўка

  • Аналіз, ацэнка і функцыянальнае прызначэнне фактычнага матэрыялу. Віды фактычнага матэрыялу і прыёмы яго рэдагавання.

  • тэкст. Тэкст як прадмет работы рэдактара. 1 Тэкст як прадмет работы рэдактара асноныя характарыстыкі тэксту


    Скачать 66.58 Kb.
    Название1 Тэкст як прадмет работы рэдактара асноныя характарыстыкі тэксту
    Анкортэкст
    Дата07.12.2020
    Размер66.58 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаТэкст як прадмет работы рэдактара.docx
    ТипДокументы
    #157952
    страница1 из 4
      1   2   3   4

    1 Тэкст як прадмет работы рэдактара; асноўныя характарыстыкі тэксту

    Для аўтара тэкст – гэта вынік, завяршальная стадыя працы. Для рэдактара работа над тэкстам – асноўны этап яго дзейнасці.

    У філалогіі тэрмін “тэкст” ужываецца ў трох значэннях:

    -Свядома арганізаваны вынік маўленчага працэсу.

    -Як пісьмовая крыніца;

    -Як маўленчы твор.

    У адрозненне ад шырокай канцэпцыі тэксту ў разуменні рэдактара ён заўсёды канкрэтны і завершаны, абмежаваны рамкамі літаратурнага твора. Аднак на працягу доўгага часу ў тэорыі рэдагавання тэрмін “тэкст” не меў дакладнай трактоўкі, перавага аддавалася тэрмінам “аўтарскі рукапіс” і “тэкставы арыгінал”.

    Рэдагаванне рашае задачы, пастаўленыя тэорыяй тэксту:

    -даследуе сэнсавы бок тэксту ў працэсе яго спараджэння, успрымання і разумення;

    -назірае за тэкстам як адзінкай камунікацыі;

    -вывучае праблему інфарматыўнасці тэксту, стварае методыкі кадавання і дэкадавання тэкставай інфармацыі.

    Рэдактару важна ведаць асноўныя характарыстыкі тэксту не толькі ў плане тэорыі – няўвага да іх непазбежна адаб’ецца на практыцы, і найперш праз падмену ацэнкі тэксту як цэлага вышукваннем прыватных аўтарскіх недахопаў.

    Асноўныя характарыстыкі тэксту:

    -Цэласнасць тэксту вызначаецца праз ацэнку дзвюх пазіцый: аналіз усяго тэксту як арганічнага сэнсавага адзінства і выяўленне паўнаты і дакладнасці яго элементаў. Методыка аналізу тэксту як цэлага не тоесная методыцы аналізу яго частак (то бок лінгвістычных адзінак – сказаў, абзацаў, звышфразавых адзінстваў), а мае псіхалінгвістычную структуру.

    -Звязнасць тэксту (ад лац. textus – тканіна).

    Кожны тэкст утрымлівае ў сабе сэнсавыя лакуны, шчыліны, запоўніць якія прызначана ўяўленне чытача, які, у сваю чаргу, павінен мець для гэтага неабходную інфармацыю. У адваротным выпадку ўзаемапаразумення паміж чытачом і аўтарам не ўзнікне. Цяжкасці ўспрымання могуць з’явіцца па прычыне занадта далёкага знаходжання звязаных элементаў тэксту. Сродкі, якімі ажыццяўляецца сувязі-счапленні паміж словамі ў тэксце вельмі разнастайныя: граматычныя, лагічныя, стылістычныя.

    -важная ўласцівасць пісьмовай мовы (тэксту) – замацаванасць – дае ёй пэўныя перавагі над вуснай (магчымасць акінуць позіркам фрагмент, вярнуцца да прачытанага пасля перапынку – у вуснай мове абавязковы паўтор; выкарыстанне элементаў іншых знакавых структур – лічбаў, формул, малюнкаў, рысункаў, табліц і інш.). Пісьмовая мова мае свае сігнальныя сродкі, да прыкладу, вялікая літара паказвае не толькі граматычную форму, але і эмацыйную афарбоўку слоў; абзацны водступ графічна і сэнсава вылучае важнае ў тэксце. Друкаваны тэкст чытае вялікая колькасць людзей. Як бачым, пісьмовае маўленне – самая дакладная і разгорнутая форма маўленчай дзейнасці.

    -Інфарматыўнасць тэксту, разуменне якой у журналістыцы звязана не толькі з паведамленнем звестак, але і іх навізной і грунтуецца на ўяўленні пра ўзровень ведаў чытача і ўліку фактару часу. Тэкставая інфармацыя, як правіла, бывае трох відаў:

    А) тая, што суадносіць чытача з рэаліямі эпохі;

    Б) тая, што перадае аўтарскі пункт погляду;

    В) падстэкставая інфармацыя.

    У тэксце інфармацыя размяркоўваецца нераўнамерна: насычаныя ёй ўрыўкі змяняюцца малаінфарматыўнымі, што абумоўлена псіхалагічнымі прычынамі. Паводле ступені насычанасці інфармацыя падзяляецца на:

    -Ключавую (унікальную, навіны);

    -Удакладненне (звязана з асноўнай, указанні на час, месца, падрабязнасці падзеі);

    -Дадатковую (не звязана з асноўнай, а паведамляе новую тэму і ўтварае сэнсавую шчыліну, парушаючы звязнасць тэксту);

    -Паўторную (не паведамляе новага, а паўтарае іншымі словамі асноўную, яна збыткоўная і можа выкарыстоўвацца толькі з рытарычнымі мэтамі);

    -Нулявую (“пустыя словы”, нейтральныя фразы і да т.п. – “ліць ваду”).

    -Суадносіны ключавой інфармацыі з іншымі яе відамі ў тэксце называюць каафіцыентам інфарматыўнасці. Аптымальны КІ – 0,4 – 0,6.

    Калі гэты паказчык вышэй, то такі тэкст складаны для ўспрыняцця. Калі менш – тэкст не выклікае цікавасці ў чытача.

    Літаратурная форма тэксту – гэта спосаб моўнага адлюстравання зместу. Яе асноўныя параметры – інфармацыйнасць і моўная якасць. Інфармацыйнасць прадугледжвае ацэнку карэктнасці фактычнага матэрыялу, лагічнай культуры, загалоўкаў і інш. Моўная якасць – стылёвае адзінства тэксту, яго лексіка-граматычную нарматыўнасць, выяўленчыя сродкі. Да радыё- і тэлевізійных тэкстаў да гэтых параметраў далучаюцца ацэнка фонікі і рытміка-меладычнага малюнку.

    1. Псі­ха­лагічныя перад­у­мовы рэ­дагавання


    Псіхалогія рэдактарскай працы пакуль не стала прадметам навуковых даследаваняў, аднак некаторыя псіхалагічныя перадумовы рэдагавання акрэслены. Галоўнае ў гэтым працэсе – устаноўка на асэнсаванасць у разуменні аўтарскага тэксту, аўтарскай працы, уласных дзеянняў. У прафесійным рэдактарскім падыходзе да тэксту ключавым момантам з’яўляецца кантроль. Рэдактар выступае ў якасці першага чытача аўтарскага

    матэрыялу і дапамагае ажыццявіць кантроль. “Погляд збоку”– неабходная

    псіхалагічная перадумова ўдзелу рэдактара ў стварэнні літаратурнага тэксту.

    Для аўтара рэдактар – гэта чытач, які больш уважліва, чым іншыя, чытае рукапіс і разам з тым працуе над тэкстам. Для чытача рэдактар – гэта прадстаўнік яго інтарэсаў, які глядзіць на тэкст і прадугадвае, як ён можа быць успрыняты.

    У час работы над тэкстам рэдактар вырашае не толькі лінгвістычныя,

    але і псіхалагічныя задачы: пранікае ў псіхалогію журналісцкай і літаратурнай творчасці, у псіхалогію чытача. Умела праведзеная трансфармацыя не парушае цэльнасці і звязнасці тэксту. Наадварот, вызваленне яго структуры ад пабочных элементаў праясняе ідэю і задуму аўтара. Разуменне складанасці літаратурнага працэсу і псіхалогіі аўтара павінна перасцерагчы рэдактара ад праўкі, якая не з’яўляецца неабходнай.

    Колькасць паправак і зменаў у рукапісе зусім не сведчыць пра якасць рэдактарскай працы. Многія супрацоўнікі рэдакцый увогуле сваім абавязкам

    лічаць перапісаць наноў аўтарскія творы. Аднак далёка не заўсёды гэта ідзе

    на карысць. У сваім імкненні спасцігнуць ход думак аўтара рэдактар ў пэўнай ступені атаясамлівае сябе з ім, але захоўвае сваю самастойнасць, супастаўляе з аўтарскім сваё разуменне твора, рэчаіснасці, уласны жыццёвы вопыт. Псіхалагічныя перадумовы гэтых ўзаемадачыненняў – сацыяльны кантакт, вывучэнне якога – задача сацыяльнай псіхалогіі.

    Рэдактарская прафесія мае даўнюю гісторыю. Рэдагаванне тэксту фактычна ажыццяўлялі яшчэ старажытныя перапісчыкі, калі ўносілі свае папраўкі, скарачалі ці дапісвалі асобныя фрагменты, прынамсі, “Жыціе Еўфрасінні Полацкай” захавалася больш як у 100 рэдакцыях. Зразумела, што запатрабаванасць у рэдактарскіх паслугах узрастае з развіццём кнігадрукавання, узнікненнем і ўдасканаленнем СМК (перыядычны друк, радыѐ, тэлебачання, інрэрнэт). Сёння рэдактары ахоўваюць спажыўца інфармацыі ад недакладнасцяў, прапушчаных фактаў, пытанняў без адказу, граматычных памылак, дрэннага густу. Ніводзін артыкул не можа быць апублікаваны, калі ён не адрэдагаваны яшчэ адным чалавекам, акрамя аўтара. Відавочна, што роля рэдактара ў мас-медыя вельмі важная. Так, амерыканскія даследаванні паказалі, што з тысяч падзей рэдактар адбірае толькі дзесяткі (увогуле рэальна выкарыстоўваецца толькі 10% паведамленняў).

    У выдавецтвах і рэдацыях перыядычных выданнях рэдактар працуе з аўтарам, які актыўна ўдзельнічае ў працэсе рэдагавання твора і з якім ўзгадняюцца ўнесеныя папраўкі. Узаемадзеянне ў сістэме рэдактар – аўтар не заўсѐды адбываецца проста, бо два бакі могуць прынцыпова разыходзіцца па розных пытаннях. Паміж аўтарам і рэдактарам непазбежна ўзнікаюць напружаныя моманты. Здараецца, аўтары прыносяць артыкулы нізкага ўзроўню, спадзеючыся на ттое, што рэдактары выправяць хібы. Можа быць і адваротная сітуацыя: аўтар па зразумелых прычынах злуецца, калі рэдактары не вяртаюць матэрыялы на дапрацоўку, а самі без усялякіх тлумачэнняў істотна змяняюць іх матэрыялы. Так, для аўтара значная кожная дэталь, падрабязнасць, і ѐн з цяжкасцю згаджаецца выкрасліць яе. Памылковае, на думку аднаго з удзельнікаў працэсу, іншаму здаецца правільным і бездакорным. У выпадках, калі рэдактар недастаткова тактоўны, яго адносіны з аўтарам могуць стаць вельмі складанымі. Таму ў гэтай дзейнасці актуальным з’яўляецца пытанне нормаў рэдактарскай этыкі.

    Па-першае, узнікае пытанне, у якой форме рэдактар павінен прад’яўляць свае патрабаванні: у выглядзе загаду ці таварыскай рэкамендацыі? Безумоўна, больш прымальны другі варыянт. Асноўная зброя

    рэдактара – перакананне. Аднак, здараецца, перакананне не дзейнічае. Якія шляхі выйсця? Калі рэдактар упэўнены ў правільнасці сваёй думкі, ён можа перанесці спрэчку да загадчыка рэдакцыяй ці ў галоўную рэдакцыю.

    Прынцыповасць – адна з галоўных рэдактарскіх якасцяў. Яе, аднак, варта адрозніваць яе ад упартасці, прыдзірлівасці, перастрахоўкі і падазронасці, што разбураюць кантакт з аўтарам, выклікаюць у яго недавер і

    ўрэшце адмоўна адбіваюцца на ўсѐй падрыхтоўцы рукапісу да друку. Таму рэдактару неабходная вялікая далікатнасць: рэдактар размаўляе з аўтарам шчыра, але не рэзка, без сарказму, не прыніжае годнасці аўтара, не ставіць пад сумненне яго творчыя магчымасці ўвогуле. Нават калі аўтар рукапісу па пэўных прычынах не вельмі прыемны рэдактару, апошні не не можа выяўляць свае адносіны. Адно з галоўных правілаў рэдактарскай этыкі: рэдактар не мае права паказваць свой настрой нават у тых выпадках, калі чытанне рукапісу ці зносіны з аўтарам выклікаюць раздражненне.

    Патрабаванні рэдактарскай этыкі несумяшчальныя з амбіцыямі, верай у

    непагрэшнасць сваіх меркаванняў, няздольнасцю, калі гэта неабходна, прызнаць сваю памылку. Якасцямі, якія вызначаюць майстэрства і прафесіяналізм рэдактара, справядліва лічацца не толькі спецыяльныя веды,

    агульная культура, літаратурны густ, здольнасць крытычна мысліць, выдавецкі вопыт, але і выхаванасць, тактоўнасць, інтэлігентнасць.

    3 Асновы рэдактарскага аналізу тэксту, віды рэдактарскага чы­тання і рэдактарскай праўкі тэксту

    Адрозніваюць тры віды рэдактарскага чытання – азнаямленчае, паглыбленае і кан­трольнае (шліфавальнае). Пры першым чытанні патрэбна засяродзіцца на змесце твора, ідэі, тэме, манеры і стылю аўтара, ацаніць тэкст як цэлае. У ходзе другога рэдактар аналізуетэкст, увага яго скіравана на кожнае слова і кожны знак тэксту. Часта суправаджаецца рэдактарскімі заўвагамі на палях да кожнай часткі. Гэта ключавы этап рэдактарскага аналізу, пасля акога ажыццяўляецца праўка.Шліфавальнае чытанне ажыццяўляецца на заключным этапе з мэтай самакантролю.

    Асаблівасці рэдактарскага чытання:

    1. Рэдактар успрымае тэкст не як інфармацыю, а як рэальнасць і ўвесь час падвяргае яго крытыцы.

    2. Рэдактарскае чытанне прымушае ў думках дзяліць тэкст на часткі, і гэта нярэдка дазваляе заўважыць у кожнай агрэхі сэнсавага ці стылістычнага кшталту.

    3. Рэдактарскае чытанне суправаджаецца адзнакамі на палях для фіксацыі назіранняў і выкарыстання іх пры пазнейшым выпраўленні тэксту.

    Рэдактарская праўка праводзіцца пасля азнаямленчага і паглыбленага чытання тэксту (у традыцыі рэдагавання мастацкай літаратуры) ці пад час апошняга (у тэорыі дынамічнага рэдагавання навуковай і тэхнічнай літаратуры).

    І рэдактарскі аналіз (прагнастычная праверка на тое, як тэкст будзе служыць чытачу), і рэдактарская праўка (рознага кшталту выпраўленні – змястоўна-сэнсавыя, фактычныя, лагічныя, структурна-кампазіцыйныя, моўна-стылёвыя, – скіраваныя на ўдасканаленне аўтарскага тэксту) маюць агульныя задачы:

    ідэйна ўзбагаціць змест матэрыялу;

    дасягнуць яснасці кожнай фармулёўкі;

    праверыць фактычны матэрыял і пазбавіць рукапіс ад недакладнасцяў;

    ліквідаваць пралікі структуры, мовы і стылю;

    правесці рэдакцыйна-тэхнічную апрацоўку рукапісу.

    Прынята адрозніваць 4 віды рэдактарскай праўкі:

    Праўка-вычытка – рэдактарскае чытанне аўтарскага тэксту для вырашэння пытання пра мэтазгоднасць яго апублікавання з выяўленнем сэнсавых, кампазіцыйных, стылістычных недапрацовак, зверкай аднастайнасці напісання прозвішч, геаграфічных назваў і г. д., праверкай дакладнасці цытат, лічбаў і дат, адпаведнасці загалоўкаў тэксту, подпісаў пад ілюстрацыямі.

    Праўка-скарачэнне – змяншэнне аб’ёму тэксту шляхам скасавання яго частак ці некаторых элементаў (слоў, словазлучэнняў, сказаў), або скарачэнне аднатыпных прыкладаў і фактаў, залішніх падрабязнасцей. Мае на мэце дасягнуць магчымай у дадзеных умовах сцісласці выкладу без шкоды для зместу.

    Адрозніваюць 3 тыпы такой праўкі:

    1) скарачэнне, выкліканае недахопамі твора – расцягнутасцю, непатрэбнымі паўторамі, аднатыпнымі фактамі і прыватнымі падрабязнасцямі.

    2) праўка, звязаная з падрыхтоўкай зборнікаў і хрэстаматый, якія патрабуюць мінімальнай плошчы тэксту.

    Сродкі такога тыпу праўкі-скарачэння:

    - А д с ы л к і;

    - У м о ў н ы я с к а р а ч э н н і;

    - Тэкст падаецца б е з а б з а ц а ў, больш дробным шрыфтам і інш.

    3)скарачэнні, заснаваныя на выкарыстанні некаторых асаблівасцяў лагічнай і сэнсавай арганізацыі тэксту.

    Праўка-апрацоўка – самы распаўсюджаны від праўкі, што мае на мэце

    падрыхтоўку да публікацыі канчатковага варыянта аўтарскага тэксту, у якім улічаны ўсе заўвагі, зробленыя падчас рэдактарскага аналізу. Тут прысутнічае ўвесь комплекс аперацый: удакладненне фактычных дадзеных, выпраўленне кампазіцыйных пралікаў, ліквідацыя лагічных нестыковак і ўдасканаленне моўна-стылявых сродкаў.

    Праўка-перапрацоўка стварэнне новага варыянта тэксту на падставе

    і з выкарыстаннем матэрыялу, прадстаўленага аўтарам.

    Асноўныя правілы выпраўлення тэксту:

    1. Праўка будзе дарэчы толькі тады, калі яе неабходнасць можна даказаць.

    2. Праўка павінна быць аднапрыступкавай: выпраўляючы рукапіс, рэдактар павінен імкнуцца ліквідаваць усе недахопы адразу.

    3. Усе папраўкі патрэбна ўносіць вельмі акуратна, каб яны лёгка чыталіся і займалі на старонцы як найменш месца.

    1. Аналіз, ацэнка і функцыянальнае прызначэнне фактычнага матэрыялу.

    2. Віды фактычнага матэрыялу і прыёмы яго рэдагавання.


    Важнай умовай глыбокай распрацоўкі тэмы з’яўляецца прадуманы адбор і выкарыстанне аўтарам фактычнага матэрыялу. У шырокім сэнсе ф а к т а м (ад лац. factum – зробленае) называюць сапраўднае, нявыдуманае здарэнне, падзею ці з’яву. У рэдакцыйна-выдавецкай практыцы паняцце “фактычны матэрыял”уключае ў сябе

    • уласна факты, г.зн. нешта цвёрда ўстаноўленае: уласныя імёны, даты,

    колькасныя паказчыкі і да т.п.;

    • цытаты (ад лац. citatum – называць) – вытрымкі з якога-небудзь тэксту, зробленыя без зменаў.

    Аўтар, перш чым нешта напісаць, вывучае і збірае канкрэтны матэрыял. Сам працэс адбору фактаў, вядома, павінен быць не механічным, а творчым, падпарадкаваным канкрэтнай задачы.

    Вылучаюць 2 задачы рэдактарскага аналізу фактаў.

    1) Ацэнка якасці фактычнага матэрыялу. Рэдактар вызначае, ці ўдала прыведены факты, ці тыповыя яны для пэўнай з’явы, выяўляюць яны галоўнае ці другаснае і інш. У тэксце не павінна быць агульных фраз, у якіх губляецца канкрэтны змест, замест факта – выказвання аўтарскіх адносін да яго, суб’ектыўнай інтэрпрэтацыі. Асаблівую ўвагу рэдактару трэба звярнуць на такую разнавіднасць фактычнага матэрыялу, як лічбавыя дадзеныя. Пры ўмелым выкарыстанні гэтыя звесткі ўзбагачаюць змест рукапісу, да якой бы галіны навукі ён не належаў. Рэдактар ацэньвае, ці да месца лічбавыя дадзеныя ў матэрыяле. Гэта залежыць ад віду літаратуры, віду выдання, мэтавага і чытацкага прызначэння кнігі (вытворча-тэхнічная брашура – папулярная брашура). Існуе, тым не менш, агульнае правіла: не трэба, каб тэксты былі перанасычаны лічбамі, таму што чытаць такую кнігу нялёгка. Трэба захоўваць пачуццё меры. Таксама лічбы не будуць выконваць ніякай ролі, калі аўтар абмяжуецца абсалютнымі дадзенымі, што адносяцца да аднаго часавага адрэзку. Так, калі ў рукапісе будзе паведамленне, што ў ВНУ Беларусі ў 1990 / 91 н.г. вучылася 188 тыс. студэнтаў, чытач не ўспрыме гэтую велічыню. Калі ж аўтар дасць звесткі, што ў1995 / 96 н.г. студэнтаў было 197 тыс. чал., а ў 1998 / 99 – 243 тыс., то гэта дасць пэўнае ўяўленне аб развіцці вышэйшай адукацыі ў краіне.

    2) Устанаўленне правільнасці, дакладнасці прыведзеных дадзеных. Хаця тэарэтычна тут усё зразумела, на практыцы дасягнуць дакладнасці ўдаецца не заўсёды.

    Прычыны недакладнасцяў.

    а) Часта недакладнасць ідзе ад аўтара (недагляд), можа з’явіцца ў выніку перадрукоўкі рукапісу, у працэсе набору, чытання карэктуры, друку.

    б) Існуе магчымасць рознага тлумачэння канкрэтных фактаў.

    в) У многіх выпадках фактычная недакладнасць узнікае па віне рэдактара.

    Таму найважнейшы абавязак рэдактара – праверка фактычнага матэрыялу. Рэдактар абавязаны арганізаваць сваю працу так, каб “вылавіць”

    памылкі, зробленыя аўтарам, наборшчыкам, рэдакцыйнымі і тыпаграфскімі

    служачымі. Універсальных правіл устанаўлення дабротнасці фактычнага матэрыялу няма, аднак некаторыя рэкамендацыі ў методыцы рэдагавання

    існуюць.

    Адрозніваюць 3 асноўныя віды праверкі фактычнага матэрыялу:

    1. зверка фактаў з аўтарытэтнымі крыніцамі, 2) унутраная праверка і 3)

    афіцыйнае пацвярджэнне.

    1. Зверка фактаў з аўтарытэтнай крыніцай – ці не саамы распаўсюджаны шлях ліквідацыі фактычных недаглядаў. Сам працэс зверкі

    не складаны: рэдактар фіксуе ўвагу, наарыклад, на даце нараджэння таго ці

    іншага чалавека, затым звярае яе са звесткамі з энцыклапедыі. Аднак можа

    ўзнікнуць пытанне пра аўтарытэтнасць крыніцы. Напрыклад, у розных замежных энцыклапедыях не супадае дата нараджэння Калумба: “Брытаніка” – 1446 – 1451 гг.; “Новая Венгерская энцыклапедыя” – 1446 – 1447 гг. Гады жыцця К.Тураўскага: А.Мельнікаў: 1110 – 1190; У. Конан: 1130 – пасля 1190; Вяч.Чамярыцкі: 1130 – 1182. Каб не дапусціць супярэчнасцяў у трактоўцы адных і тых жа фактаў, рэдактар вельмі асцярожна падыходзіць да выбару крыніцы: фактычны матэрыял звяраюць толькі па творах, з якіх ён узяты (апошняе выданне, збор твораў, калі ёсць). У кожнай рэдакцыі звычайна існуе сваё вызначанае кола аўтарытэтных крыніц.

    2. Унутраная праверка мае на мэце ўдумлівы мэтанакіраваны аналіз

    кантэксту.

    3. Афіцыйнае пацвярджэнне – кансультацыя кампетэнтных людзей ці

    спецыяльных устаноў.

    Цытаты і цытаванне.

    Цяжка назваць такі від літаратуры, у якім бы не выкарыстоўваліся цытаты. Той, хто цытуе тэкст, ці імкнецца спасылкай на аўтарытэтную крыніцу замацаваць свае думкі, ці хоча супрацьпаставіць аўтару цытаты свой пункт гледжання (г.зн. даказаць няправільнасць яго пазіцыі, ці проста выкарыстоўвае каштоўны фактычны матэрыял.

    Пры аналізе цытат рэдактар вырашае 2 задачы:

    1. Вызначае, ці патрэбныя цытаты для распрацоўкі тэмы, ці няма магчымасці скараціць колькасць прыведзеных цытат, якія з іх неабходна пакінуць.

    2. Устанаўлівае, ці адпавядаюць цытаты крыніцы, ці няма памылак у цытаванні.

    Пры вырашэнні першай задачы неабходна ўлічваць характар тэксту.

    Адрозніваюць цытаты:

    • і л ю с т р а ц ы й н ы я, якія пацвяржаюць пэўную думку. У многіх выпадках іх колькасць без шкоды для зместу можа быць скарочана.

    • а н а л і т ы ч н ы я – складаюць частку матэрыялу. Пры іх скарачэнні

    рэдактару трэба быць вельмі асцярожным, бо можа быць парушана лагічная

    сувязь і сэнс выказвання.

    У работах, прысвечаных аналізу канкрэтных твораў – мастацкіх, публіцыстычных, цытаванне не толькі магчымае, але і абавязковае. Разам з

    тым нярэдка сустракаюцца выпадкі, калі некалькі цытат пацвяржаюць адзін і

    той жа тэзіс. Не патрэбная цытата і там, дзе палажэнне аксіяматычнае, відавочнае само па сабе.

    Другая задача – устанаўленне правільнасці цытат. Рэдактар высвятляе, ці няма скажэння думкі, якая ўтрымліваецца ў першакрыніцы. Нярэдка аўтары свядома падмяняюць сэнс выказванняў тых ці іншых людзей, не дакладна цытуючы іх словы (сёння – у палітычна ангажаваных выданнях такі

    прыём вельмі часты).

    Прычыны памылак:

    1. Аўтар свядома недакладна цытуе нечыя словы.

    2. У якасці цытаты даецца адвольна выбраная частка фразы, урывак (у жоўтых выданнях такія ўрыўкі нават выносяцца ў загаловак).

    3. У цытаце, якая ў агульным пацвярджае аўтарскую думку, ёсць тое, што ў

    некаторай ступені не стасуецца з ёю. Тады гэтую частку фразы – прозвішча, назву і інш. – замяняюць адпунктоўкай (...).

    4. Выказванне па канкрэтным пытанні разглядаецца як усеабдамнае, яму надаецца вельмі шырокі сэнс.
      1   2   3   4


    написать администратору сайта